Бандароўна - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Бандароўна - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
З народнай песні
I
Не віхор калыша лесам, Не ваўкі заводзяць,Не разбойнікі талпою За дабычай ходзяць.На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам,З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам.Дзе заедзе, банкятуе Сам ён, яго варта;Ні старому, ні малому Не спускае жартаў.Калі ж дзе ўпадзе у вока Хараство дзявоча, -Абняславіць, абнячэсціць, Бацьку плюне ў вочы.Стогне змучана Ўкраіна, К небу шле пракляцце,Ды Патоцкага збаўляе Хеўра і багацце.Да сягоння жыве памяць Аб злым гэтым дусеНа ўсёй чыста Украіне І на Беларусі.Ў сёлах, як клялі дагэтуль, Так і праклінаюць,У палацах яго толькі Міла ўспамінаюць.Аб прыгожай Бандароўне І аб справах панаЗасталася у народзе Песня здавен-даўна.
II
Ў слаўным месце Берастэчку - Слаўны Бандарэнка,Ў яго дочка - Бандароўна, Пашукаць - паненка.Хараства такога ў свеце Не было, не будзе;Аб ёй людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе.Як маліны, яе губкі, А твар, як лілея,Як дзве зоркі, яе вочы, Гляне - свет яснее.З плеч сплываюць яе косы, Як бы сонца косы,І іскрацца, як на сонцы Брыльянцісты росы.Рост высокі, стан павабны, Ўся, як цень, павеўна,Як ідзе яна, бывала, - Набок каралеўна!А сягоння ж выглядае Лепей, як заўсёды, -У карчомцы з казакамі Цешыцца з свабоды.У гульні сама рэй водзіць, Весела міргае,Задзіўляе усіх чыста, Як зара якая.Ой, гуляй жа, Бандароўна, З вечара да ранку!Цябе вораг ужо сочыць, Сочыць на каханку.
III
К таму часу ў Берастэчка К дружыне казачайПрыблукаўся пан Патоцкі З хеўраю лядачай.Як пачуў ён у карчомцы Зычную забаву,Туды йдзе сваю бясчэсну Паказаці славу.Банкятуе з казакамі, Мёд, віно п'е квартай,К маладзіцам і дзяўчатам Лезе смоллю ў жарты.А найгорай к Бандароўне Ён прыстаў абрыдна;Цалаваць, абняці хоча, Ажно глянуць стыдна.Асцярожна, пан Канеўскі! Будзе ліха, будзе,Не забудзься, што сумленне Ёсць і ў простым людзе!Не папусціць ў крыўду славу, Славу ды свабоду,Хоць і дуж ты, і багаты, Ды панскага роду.Ох, патрапіць народ часам За сябе ўступіцца, -Зруйнаваць палацы вашы, Вашай кроўю ўпіцца...Лезе пан да Бандароўны, Ўвесь гарыць, бы ў жары;Тая, жартаў не пазнаўшы, З'ехала па твары.
IV
Жудка, жудка дым пажарны Бухае уночы,А жудчэй яшчэ у пана Задымелі вочы.Выгражае кулакамі Ўсёй казачай брацці:- Ўсе адказ дасцё мне зараз - - Дочка, бацька, маці!- Асцярожна, ясны пане, З грозьбамі сваімі! -Забурчала старшына ўся, А моладзь - за імі.Выбег з хаты пан Патоцкі Зваць сваю дружыну,А старэйшы людзі вучаць Бедную дзяўчыну:- Уцякай жа за пагодай, Донька маладая,Покі дзень засвеціць ясны, Покі сіл хапае!Пан з Канёва не даруе Хараству тваёму,Як не ўмее дараваці Ён нідзе нікому.Уцякала Бандароўна Ў поле з цёплай хаты,Абымала яе ночка, А вецер крылатыРасплятаў ёй косы буйны, Песціў белы грудзі;Болей жалю меў над ёю, Як якія людзі.
V
Уцякала Бандароўна Ды паміж платамі,А за ёю тры гайдукі З голымі шаблямі.Бегла поле і другое, Ўзбегла і на трэцце,Ды ўжо сілы не хапае Далей так ляцеці.Ой, няшчасна Бандароўна, Адпачні часіну,Памаліся за сябе ты, За сваю Ўкраіну!На сырой прыляж зямельцы, Атулісь касою,Няхай сэрцайка дзявоча Прыйдзе да спакою.Думай думкі, што чыніці У бядзе паганай,Калі панскія служакі Прывядуць да пана!Не прыйшлося спачываці Доўга Бандароўне, -Наляцела, адшукала Дзікая пагоня.З дзікім смехам учапілісь За косы і рукі,Пацягнулі нешчасліву На вялікі мукі.Ночка цёмная глядзела Ды цямнейша стала,Адна зорка мігацела - І тая прапала.
VI
Хто галубку убароніць, Ўсцеражэ ад згубы,Як няўбачна пападзецца Ў каршуновы дзюбы.Вырве сэрцайка няшчаснай, Вып'е кроў чырвону,Застануцца толькі косці На зямліцы соннай.Застанецца памяць толькі Ў стадзе галубіным,Што ім выдзер хтось галубку Крыважадным чынам...Прыцягнулі Бандароўну К пану у святліцу,Як праступніцу якую Ці як чараўніцу.Ўбор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы,Ў вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы.Ці то слёзы з крыўды страшнай Ці з бяссільнай злосці,Што к чужынцу без пытання Прывялі у госці.І стаіць яна прад панам, Як калінка тая,Што у лузе, над ракою Вецер пахіляе.Сабірае у галоўцы Думанькі дзявочы,Глядзіць смела, ані моргне, Ворагу у вочы.
VII
Пасадзіў пан Бандароўну У куце на лаве,Як бы тую маладую У вясельнай славе.Застаўляе стол дубовы Сытаю ядою,Мёд, віно ў жбанах б'е пенай, Як бы мора тое.Яшчэ мала: пан вяльможны Клікае музыкаў,Знаць, заход вялікі робіць Ён к гульні вялікай.Не чакае Бандароўна Тут сабе пацехіІ не верыць панскай ласцы І ў панскія ўсмехі.Ручкі белы заламала, Звесіла галоўку,А тым часам пан Патоцкі Выйшаў у бакоўку.І прыносіць ён стуль стрэльбу, Куляй набівае,Ў рукі ўзяў і Бандароўну Голасна пытае:- Ну, што воліш сабе выбраць, Пышная паненка:Ці ў бяседзе засядаці Вось пад гэтай сценкайІ са мною піць, гуляці, Ночкі каратаці?Ці навекі косці парыць У зямельцы-маці?
VIII
Затраслося помстай сэрца У грудзі дзявочай,Спахмурнелі чорны бровы, Заіскрылісь вочы.- Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою,Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою.Сваё золата, палацы Застаўляй сабе ты,Сам заморскае віно пі І насі саеты.Пі, гуляй з сваёй раўнёю, Покі ваша сіла, -Бандароўне больш да твару - Чымся ты - магіла.Не прадасць яна дзявоцтва, Як ты, пан, сумленне;Твае ўгрозы ёй не страшны, Не страшна цярпенне.Перад панам тым з Канева Смела дзеўка стала,Смела гледзячы у вочы, Смела адказала:- Дужы ты з сваім багаццем, А я сілы большай, -За мной праўда і народ мой, За табой жа - грошы!Чым з табою піць, гуляці, Ночкі каратаці, -Лепш навекі косці парыць У зямельцы-маці!
IX
Тут як стрэліў пан Канеўскі Ў лева яе вуха, -Стала наша Бандароўна І нема, і глуха.Палілася кроў чырвона, Сэрца абамлела,Павалілась на зямельку, Як бярозка бела.Парасплеценыя косы, Як тыя галінкі,Леглі пасмамі хваліста Тут жа ля дзяўчынкі.Толькі з крыўдай аднальковай Вочы пазіралі,Як бы ўсіх пытаць хацелі: За што пакаралі?Дый заглянулі, знаць, крэпка Ў ворагава сэрца:Пан Патоцкі ўжо не рад стаў Сам сабе і дзеўцы.Праклінае сам самога І такую ночку;Кліча бацьку, кліча матку, Каб забралі дочку.Як прыходзіў Бандарэнка, А з ім - Бандарыха,Галасілі над дачушкай, Галасілі сціха.Ой, ламалі свае рукі Стары са старою:- Налажылась донька наша За ўсіх галавою!
X
Забіралі бацька, маці Родную дачушку,Неслі ціха, асцярожна Сваю мёртву служку.Дзе йшлі з ёю, кроў чырвона Капала паволіІ блішчэла па ўсёй сцежцы, Як раса на полі.Як прынеслі Бандароўну Да святліцы новай,Палажылі памаленьку На лаве дубовай.Прыбіралі, як да шлюбу, Ў белю і вэлёны,Запляталі буйны косы Ў каснікі чырвоны.Пазлацістыя на пальцы Персцяні ўздзявалі,У замшовы чаравічкі Ножкі абувалі.З руты-мяты ёй вяночак Вілі у дамоўку,Як карону каралеўне, Клалі на галоўку.Збілі з дошак габляваных Белу дамавінуІ складалі ў ёй няшчасну Забіту дзяўчыну.Спіць сном вечным Бандароўна І болей не ўстане,А над ёй пяюць старыя «Вечна спачыванне».
XI
Неспакоен пан Патоцкі У сваёй правіне,Што ўчыніў такую крыўду Ні пра што дзяўчыне;Хоча грэх свой чым загладзіць І віны убавіць;Бандароўну хоць па смерці Думае праславіць.Ён спяшыць на баль хаўтурны, Пыхай паганяны,Шоўкам кажа абіваці Гроб той дзераўляны;Шоўку, золата, атласу Браці, колькі хваце,Кутасамі залатымі Труну абчапаці.Загадаў капаці яму, Мураваці з мура,Каб магілкі не размыла Ні вада, ні бура.Загадаў слаць да магілак Сцежку дыванаміІ пасыпаць дываночкі Белымі цвятамі.Як панеслі Бандароўну На вечна хаванне -Загадаў іграць музыкам Сумнае ігранне.Як спушчалі Бандароўну На той свет вялікі,То яшчэ сумней зайгралі Панскія музыкі.
XII
Пахавалі Бандароўну У вянку і ў белі,Толькі думак украінцам Пахаваць не ўмелі.Шмат цярпець народ умее, Ўмее ж і памсціцца,Як дадзене вельмі крыўда, Як зло разгасціцца.Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора,Зашумела Украіна - Гора панам, гора!Бандарэнка сходы кліча, Ўсім аб крыўдзе кажа;Войска сільнае збірае, Роўна сіле ўражай.Задымелі у пажарах Панскія сялібы,Палілася кроў ракою На лугі, на скібы.Дарма рэзь стрымаць казаччу Войска шле Варшава, -Шмат казацтва нацярпелась - Бітва йдзе крывава.Колькі выцекла крыві йшчэ, Не будзем казаці,Бо крывёй сваёю роднай Трэ было б пісаці.З долі ж горкай Бандароўны І з таей часіныЗасталіся толькі казкі, Песні ды ўспаміны.