40909.fb2 Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

I

Светлых цэхаў тут багата -

Не абыдзеш і за год.

Ведаць хочацца Ігнату,

Скуль, з якіх дзвярэй, варот

Пачынаецца завод.

- З прахадной яго пачатак, - Так Пятрок давеў Ігнату.

- Пачынаецца з варот, - Не згаджаецца Фядот.

А Змітрок сказаў сябрам:

- Пачынаецца з двара.

- Што гадаць,- рашыла Іра,-

Запытаем брыгадзіра.

Брыгадзір вачыма бліснуў

I гаворыць брыгадзір:

- Вы усе ад праўды блізка:

Есць пачатак,

Ен адзін.

Пачынаецца завод

Не з дзвярэй і не з варот,

А з рабочых рук старанных,

3 працы іх самаадданай.

Працы ў нас вялікі фронт.

Дык прашу вас на завод.

`

II

Абысці завод не проста.

Першы цэх… Чацверты… Шосты…

Гальванічны,

Механічны,

Для вачэй усе нязвычна.

Зборкі цэх і цэх настройкі…

Паспявай дзівіся толькі.

Перад вамі самы новы,

Адмысловы

Тэлевізар каляровы.

Ен з канвеера вось толькі,

Фарбай ззяючы, праплыў

I ўсе колеры вяселкі

На экране запаліў:

Колер неба, колер хлеба,

Колер маку агнявы,

Колер маладой травы,

Колер сонца выбуховы,

Колер кветкі верасовай.

Ну а зараз трэба толькі

Ручку павярнуць настройкі -

I з экрана, калі ласка,

Сыдзе песня або казка.

`