40909.fb2 Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 13

ДОЖДЖЫКАВА ЛІЧЫЛКА

Раз - і зірнула лісце

Зеленавока на свет.

Два - і струменьчыкаў ніці

ІПыць пачалі па траве.

Тры - вытанцоўвае кропля

Звонка ў балейцы пустой.

Ну а чатыры - на кроне

Чорненькі свіснуў свісток.

Пяць - мыюць кветкі пялесткі,

Вушы скрабуць лапухі.

Шэсць - гэта зноўку над вескай

Воблака вырас пухір.

Сем - сем глыткоў каляровых

Вып'е вяселка з ракі.

Восем - з-пад сховаў імховых

Вылезуць баравікі.

Дзевяць - і сонейка ўзыдзе.

Дзесяць - і спыніцца дождж.

Што ж ты спыніўся?

У крыўдзе

Луг на цябе і садок.

Просіць гародчык вачыма:

«Цепленькі, што ж ты аціх?»

Дожджык лічыць вучылі

Толькі да дзесяці.

`

АРТЭК

Вяселы плескат нашых рэк

Прывез з сабою я ў Артэк.

`

Узяў і водару бароў,

I рэха нашых вечароў.

`

Прывез да мора ўсе,

а там

Падараваў сваім сябрам.

`

3 усіх шырот, куткоў зямных

Мы ў хвалях стрэліся адных.

`

I сонца ў нас адно было,

I дружбы шчырае святло.

`

Гулялі хвалі,

і касцер

Узносіў іскры аж да зор.

`

…Мяне пісьмо знайшло зімой,

З Берліна піша сябра мой:

«Я чую плескат вашых рэк,

I водар смаляных бароў,

I рэха вашых вечароў.

Здружыў навечна нас Артэк!»

`

НА РЫБЕ

З чароту выплывае лодка,

Калыша лотаці агні.

Па легкай плыні

шлях кароткі

I плеск вясла у цішыні.

`

Няма спакою рыбалову,

Свіргоча леска -

Ўзмах і ўзмах.

Даўно прабегла дня палова,

А ўлову ўсе яшчэ няма.

`

Ды толькі сумаваць не варта,

Удача побач, недзе тут,

Хоць лодкі ранішні маршрут

Шчупак заблытаў хітравата.

`

I сэрца у грудзях заб'ецца,

Аж пасвятлее дно ракі,

Як плотка ў лодцы страпянецца,

Вяселкай бліснуць плаўнікі.

`

Шчыруе цішыня наўкола,

Смяюцца лотаці агні.

I плескае вясло вясела

У цішыні, у цішыні…

`

ПЕРШЫ СНЕГ

Пафарбуе ў чырвань твары,

Фарбы лета ўспамяне.

Як з вушанкі,

з белай хмары

Белым роем сыпане.

`

Панясуць той рой імкліва

Па шляхах усіх вятры

На лясы,

гароды,

нівы,

На пагоркі і двары.

`

Снежна…

Гонка мчацца санкі,

Глухне пошум баравы.

I зрываецца вушанка

Снежнай птушкай з галавы.

`