40909.fb2 Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 17

Гарцунок - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 17

`

КРАВЕЦ КАНЯЎСКІ

Дзе жыве кравец Каняўскі?

Я скажу вам, дзе жыве:

У мястэчку Заканаўскім,

За канавай,

У траве.

`

Майстра знаюць за канавай.

У яго - сябры і слава.

Стракатун,

Не спіць і ўночы,

Бо працуе сам за двух.

`

I стракоча, і стракоча,

Абшывае цэлы луг.

`

Шые світкі і накідкі,

Шые з шоўку і сукна.

Шые ўсе зяленай ніткай,

Сам зялены, як вясна.

`

Чмель тутэйшы майстра хваліць.

Задаволен майстра сам.

Так асе кафтан прыталіў -

Рада модніца аса.

`

А цяпер сказаць пара

I пра крыўду камара.

Не любіў яго Каняўскі,

Як і ўсе у Заканаўскім.

`

- Мне касцюм,- камар прасіў,-

Ты пашый, не як усім.

А Каняўскі у адказ:

- Гэта не па мне заказ.

З рогату камар аж тросся:

- А краўца адсюль папросяць,

А краўца з травою скосяць.

Я- то сам пераканаўся:

Ен ніякі не Каняўскі,

Проста выскачка з травы,

Проста конік лугавы…

`

Доўга майстра ен няславіў,

Ажно плюхнуўся ў канаву.

З камара ўвесь луг рагоча,

А кравец жыве, стракоча.

`