41157.fb2 Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Калісьці ў лагеры геніюшаўскія вершы вязні называлі глюкозай – яны дапамагалі перажыць доўгія гады змушанага безрадзім’я, той патрыятычны авітаміноз, які ўзмоцнена насаджаўся савецкай уладай паўсюль, а ў Гулагу – асабліва. Глюкозай беларушчыны, відавочна, былі і лісты Ларысы Геніюш, якія многім суайчыннікам не далі ўпасці ў адчай і беспрасветны смутак. Як у амаль дарэшты ссавечанай Беларусі, гэтак і ў свабодным свеце, несвабодным, аднак, ад працэсаў асіміляцыі.

Чытаеш, напрыклад, перапіску Ларысы Геніюш і Зоські Верас і толькі дзіву даешся: як гэтыя дзве бабулі падтрымлівалі на духу, кажучы па-царкоўнаму, духоўна акармлялі дзесяткі і дзесяткі людзей, якія да іх звярталіся!

Ларыса Геніюш магла дзе-небудзь на палях ліста сябру ці сяброўцы дапісаць некалькі вершаваных радкоў – як бы ненарокам, як бы неабавязковым дадаткам. Але чалавек чытаў ліст і разумеў, што ў ім дадатак, а што галоўнае.

Галоўнае запаміналася без перачытванняў, гучала афарыстычна-запаветна:

Дабро ў жыцці – як перамоганад чорным апрамеццем зла.Дык будзем жа часцінкай Бога,Ягонай праўды і святла!

Ларыса Геніюш умела “серед лиха співати пісні”, як выславілася ў вершы “Contra spem spero!” Леся Украінка. Дарэчы, з яе сястрой беларуская паэтка пасябравала ў Празе – некалькі гадоў жылі ў адным доме. Пані Аксана Косач нават перадрукоўвала на сваёй машынцы тастамент Васіля Захаркі, паводле якога яе суседка пераставала быць толькі паэткай і рабілася палітычным дзеячом, хай сабе і ў сімвалічным урадзе.

Напачатку юбілейнага 2010-га – Года Ларысы Геніюш – мы сядзелі і размаўлялі з яе унукам Міхасём у занесенай снегам вёсачцы пад Беластокам. У печцы патрэсквалі дровы, са сцяны на нас глядзела маладая, у модным капялюшыку, бабуля, а перада мною на стале ляжаў зборнік “На чабары настоена” з яе апошнім аўтографам: “Адыходзячы пакідаю, Міхасёк, Табе маю любоў і благаслаўленне. Ларыса Геніюш. Гродна, больніца. 22.3.83 г.”.

Я спытаўся ў свайго цёзкі – які галоўны жыццёвы ўрок атрымаў ён ад свае бабулі? (Мы запісвалі перадачу для радыё “Свабода”, і мне хацелася пачуць нейкі арыгінальны адказ.) Але ў адказе прагучалі два звычайныя словы: бабуля наказвала ўнуку – трымайся праўды!

Праўдзе не патрэбныя пстрычкі парадоксаў.

Праўду не закапаеш і не сашлеш у Гулаг.

Ларыса Геніюш перамагла – праўдай.

Міхась Скобла.

Ад родных ніў (1942)

* * *

Уздымам сэрц нашых шуміць Белавежа,як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве...Уроду палеткаў тнуць поясам межы,адвечныя сосны гудуць ў бараве.Там нашыя песні, там наша багацце,там жытняе мора, магілы дзядоўі родныя хаты, і людзі, як брацці,і казкі, і слава мінулых часоў.Крывіч там стагоддзі загон свой старожа,а звычаі, мова жывуць з году ў год...Там Край, быццам казка старая, прыгожы,удалы і верны Краіне народ.Нічога, што позна у свет мы выходзім,нічога, што ўчора пакінулі плуг,—нам крыўду стагоддзяў ліхіх нагародзіцьгарачым уздымам акрылены дух.Калі для нас волі жаданай світаннецудоўнаю блісне над краем зарой,—ад Угры па Буг мы спаткаць яго ўстанемўсёй дружнай, вялікай, Крывіцкай Сям’ёй.

1941

Там толькі

Там толькі хочацца, хочацца жыць,дзе родныя, сумныя далі,дзе поле узорнай раўнінай ляжыць,калышацца жытняю хваляй.Дзе Нёман дастойны шырока плыве,дзе пушчы шумяць аб мінулым,а ў замках, курганах легенда жывеі песня дзядоў не заснула.Дзе нашы дзяўчаты — юргіні ў саду,расцвіўшыя кветкі у маі,із песнямі лён залацісты прадуць,узорамі бель патыкаюць.Дзе цягнуцца вежы святынь угару,крыжамі ўпіраюцца ў неба,а моцныя рукі папары аруць,каб нівы пакрыліся хлебам.

Краю мой

Краю мой родны, краю мой мілы,цудны, узорны, ад ніў залаты,хто цябе ўквеціў пушыстай калінай,краскамі, лесам засеяў густым?Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці,быстрыя рэкі, прасторы азёр, —нехта рассыпаў вялікім багаццемвечныя скарбы ў цудоўны узор.Калі табе золатам сонца разлітыммагутныя грудзі асыпле кругом,а неба атуліць туманам-блакітам,быццам анёлак празорым крылом,і вецер бяроз тваіх косы даўгіярасчэша, рассыпле па белых камлёх,а грушы-красуні страсе снегавыя,цвет белы пасее на зелень палёў,а буйныя травы нагне, то падыме,зазвоніць аб лісце задуманых дрэў,акордамі ўдарыць, як май, маладымі,пад Нёмна вясною бурлівы напеў, —дык радасцю, шчасцем душа заміраеі хочацца сэрцам, рукамі абняць,свой край наймілейшы, аквечаны маем,дзе краскі, дзе Нёмана хвалі звіняць.Дзе птушка у неба высокім палётамвабіць да сонца ў блакіты з сабой,ўзыходзіць, мацнее з сялянскага потузярнё, вырастае ў калоссе вясной.Краю мой родны, краю мой мілы,калыска дум ранніх, вясёлкавых дзён,краю дзядоўскіх курганных магілаў, —ты сэрцу так мілы, як міла жыццё.Сніцца ты будзеш і клікаць з чужыны,да сёлаў сваіх і да хаты старой,пахучых палеткаў буйной канюшыныі песняў дзявоччых, спавітых тугой.Чало плуг жыцця, можа, ў боразны зрэжа,Мо, голаву іней пакрые гадоў, —у сэрцы ж не звянуць зялёныя межы,туга не аслабне да родных кутоў.

1941

Мой родны кут

Мой родны кут,мой ціхі дом,дзе ў голле дрэў,аб сцены ніў,пад сумны спеўбуйным крыломпаўночны вецер звонка біў.Мой родны кут, —на твой спамінбушуе кроў,а ў сэрцы гар,а ў сэрцы боль,бо з ніў, з далінурок мяне туманны чар.I ў ясны дзень,і ў ноч без зордуша, як птах,пад гоман думляціць на шлях,дзе песняй боркалыша долі нашай сум.Мой родны кут,квяцісты луг, —пад шумы вольхпрыйдзе ўначы,як ціхі ўздох,мой верны духна вечны сонк табе спачыць.Пад ветру шум,Пад буры кроз,пад гоман хат,хто сэрцам жыў,ў вясняны чадхто ў полі рос,той не пакінеродных ніў.

Мінулыя дні

Адцвілі белай яблыні цветам,як начлежныя згаслі агні,адзвінелі, як колас той летам,залатыя над Нёманам дні.Калі з прасніцы ніткай льняноюжыццё доля снавала ясней,а пад зорнаю неба красоюмучыў сэрца ўначы салавей.Або казкамі вечар цудоўныманіў зорамі душу вяснойці дзявочае сэрца напоўніўаж па бераг нязнанай тугой.Ласкай матчынай сонейка грэла,думкі вецер-пяюн развяваў,калі дзеўку-чаромуху ў белымз пышным клёнам у полі вянчаў.Адцвілі, адцвілі, празвінелі,як начлежныя згаслі агні,недапрадзенай ніткай кудзелізалатыя над Нёманам дні.

1941

Братом-палонным

Ці табе не шкода, браце,родных ніў,тых лугоў, той сенажаці,што касіў?Ці табе не шкода даляў,што маўчаць,ні садоў, што расцвіталі,ні дзяўчат?Ані Нёмну сініх водаўміж лясоў,хваляў берагу крутогаў верасох?Ці табе не шкода песняў,што вяснойбілі ў хвалі напрадвесні,бы вяслом?Ці не шкода табе косаўзалатых,ці не сніцца на палосахлён густы?Па вачох не сумна зоркіх,што гараць?Ці не хочаш баразёнкіпрыгараць?Ці не рвешся ты душою —адкажы!Ці табе начамі сэрцане дрыжыцьпа тым краі, дзе радзіўся,дзе ты жыў,дзе каліны расцвіталіна мяжы?Дзе твой след? Мо ветры ў полізамялі,калі гнулі, гнулі голледа зямлі!

1941

Не сумуйце

Не сумуйце, дзецюкі, вясною,на магілы гледзячы сяброў —жалем нашых ранаў не загоіші цяжкіх не скінеш кайданоў.Не сумуйце, дзецюкі, па сёлахі па вочах кінутых дзяўчат —барацьба ўжо пеніцца, як солад,маладыя воклікі гучаць.Не сумуйце, дзецюкі, па долі,не хілеце гордай галавы,бо не з жалю, толькі з ранаў, болю,воля толькі родзіцца з крыві.Не сумуйце, дзецюкі, начамі —ўжо не дасца спутаць вольны дух!Мы былі і будзем Крывічаміад хваль Угры аж па сіні Буг!

1942

Ой, пайду

Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую,дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе...Дзе начамі вецер песні, казкі бае,дзе матуля тужыць, мяне выглядае.Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся...Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!..Пакашу атаву, пакашу я зелле, —шыкуй, дзеўка, скрыню шыкуй на вяселле!Прыдбай, дзеўка мёду — за наш Край чароўны,за тваё здароўе вып’ю чару поўну!Ворагам на ганьбу — вып’ю я другую!Трэцюю — за ніўку сваю дарагую.А калі спяеш мне ціха нашу песнюі дасі мне вуснаў спелыя чарэсні, —я за іх, за косы у чырвонай стужцы,аддам душу, сэрца табе — беларусцы!Дык чакай, галубка, я прыйду, вярнуся!Ні цябе, ні Краю свайго не зракуся!

1941

Адказ

— Скажы, скуль ты, хлопча?— З зямлі беларускай,стуль, дзе льецца Нёман мігатлівай стужкай.Дзе лугі буйныя, ураджайны землі,дзе старыя вербы ля гасцінцаў дрэмлюць.Дзе лясы, бы ў казцы — ўсё з дубоў адвечных;дзе у нетры пушчаў глянуць небяспечна.Я з краіны слаўнай, з гарадоў прыгожых,што не зналі колісь цьмы чужой, варожай.Родны сцяг наш горда уздымаўся ўгоруад балтыйскіх хваляў аж па Чорна мора!Ў маім краі казкі, сівыя курганы;там зрадзілась песня вешчага Баяна.Выпілі вякі ўжо нат з Нямігі воду —славу нашых продкаў засланіла воддаль.Але ўсё ж я горды нашых сэрцаў сілай,мы падымем славу з курганоў-магілаў.Бо мы хочам волі горача і цвёрда,бо мы хочам славы для Пагоні гордай!

1941

Князь Усяслаў Чарадзей

Серп-месяц на небе між хмараў брыдзе,срэдзь семені зор адзінокі;вось, быццам гуляе шчупак па вадзе,ныраючы ў хвалях глыбокіх.Арол, гэтак ўзбіўшысь пад воблакаў сінь,магутны сваёй адзінотай,аб шэрай нізіне забудзе зусім,паднебным упіўшыся лётам.У кіеўскім замку Ўсяслаў Чарадзейзмагаецца з духам бурлівым,і ўздох гладзінёю калыша грудзей,бы вецер даспелаю нівай.Ён думаў не можа цяжкіх ўгаманіць,тугі сваёй ўцешыць да краю;і гордае князева сэрца баліць,ды сон ад вачэй адлятае.З вязніцы сумнай на княжы пасадяго увесь Кіеў паклікаў —ён ўсё ж з панавання ні з волі не рад —не хоча той чэсці вялікай.Мілейшыя сэрцу парогі сваі,пасад свой і тыя дружыны,з якімі хадзіў у цяжкія баі,баронячы межаў Айчыны.Мілейшы той Полацкі край дарагіі пушчы з пахучай жывіцай...Нядаўна Нямігі ціхой берагікрывёю зліліся крывіцкай.Там мужных ваяраў ляжаць чалясы —хто ж гоіць крывіцкія ранытады, калі князь, першы Полацка сын,чужацкія носіць кайданы?І хоць над Нямігу склака груганоўне раз ўжо зляталася ў госці —ўсё ж князева сэрца начамі дамоўўсё клічуць байцоў сваіх косці.Ўжо цемень радзее, ўжо зоры ўцякліі знік бляды месяц за імі —князь ўсё яшчэ чуе зямлі сваёй клічды з думамі б’ецца цяжкімі.Ён чуе, як рвецца Дзвіна ў берагох,бароў сваіх гоман адвечны,ён чуе, як ў полацкіх гордых мурохшуміць ўсхваляванае веча.Цвіце ужо неба, як тыя ляны,і дзень ўжо над Кіевам сіні —князь слухае сэрцам — б’юць, звоняць званыу полацкай роднай святыні.Нядарам казалі, што князь — чарадзей...Хто ж, духам прабіўшы прасторы,у Кіеве чуў бы, як звон свой гудзе,хто б знаў, што ён сэрцу гавора?Вялікае сэрца мець трэба ў грудзёхі духа магутныя чары,каб чуць, як у полацкіх гордых муроху звон святой Зофіі ўдараць.Агнём палымяным трэ край свой кахаць,трэ вырасці з ніваў, загонаў,каб славу, багацце — ўсё кінуць, аддацьза кліч свайго роднага звона...

1941

Забэйдзе-Суміцкаму

Ты запеў нам песню аб барох сасновых,аб пахілых ў полі сумных дзесяткох,аб цудоўных межах з цветам васільковым,што здаюцца часта на чужыне ў снох.Ты запеў нам песню аб бярозе белай,як ў зялёнай хусце стройная стаіць,і аб тым, як явар уначы нясмелааб сваім каханні лістам шалясціць.Ды як ціха вецер лісцямі з бярозызасыпае сумна незабыты след,што пакінуў кажны з нас там на дарозе,як ішоў ды з хаты ў непрыхільны свет.Аб радзімай вёсцы запяяў нам песню,матчыную песню запяяў не раз,і аб тым, як птушкі кажнае прадвеснепрывітанні з сэрца там нясуць ад нас.Хай з тваёю песняй, хай шляхом гусінымразмахнецца сэрца ды ляціць туды,дзе астаўся след наш ў родных каляінах,дзе мы пагублялі смех наш малады.

1941

О, Краіна

О, Краіна шчасця, родная матулька,о, Краіна ясных, незабытых дзён!На шырокім свеце не найду прытулку,не прывыкну сэрцам да чужых старон!Тэхніка, культура ды чыёсь багаццене ўзварушаць сэрца маяго мацней —ў ім цвітуць, красуюць нашы сенажаці,ды калыша вецер клёнам весялей.Вышынёю вежы быццам хмарам грозяць,з каменю палацы задзіўляюць свет...Мне ж мілей наш шэры камень пры дарозе,дзе адпачывае пасівелы дзед.Цудоўныя паркі, сеяныя травыды шнуры даўгія стрыжаных алей...Даражэйшы сэрцу лес наш кучаравы,сцежачкі у полі цягнуцца мілей.Летам сонца збожжа цудна пазалоціць,закалыша вецер каласамі ніў,засумуе бусел на пустым балоце,быццам сваё шчасце, летучы, згубіў.Ды чуваць, як песня серабраным раннемпаплыве па рэчцы з хвалямі вады...Часам разальецца збуджаным каханнем,або замяцеліць ўздымам маладым.Кажуць, што Ты зрэб’е носіш у нядзелю,кажуць, што Ты носіш лапці на нагах...Для мяне Ты грудзі палатном усцелеш —расцвіцеш калінай на буйных кустах.Прыбярэшся ў зелень, краскамі заманіш,ўвосень ніжаш гусі ў тоненькі ланцуг,то атуліш вочы вэлюмам туманаў,быццам бы дзяўчына, едучы к вянцу.Заварожыш Нёмнам, рэкамі сваімі,засмяешся ў сонцы збожжам залатым...Закалыша сэрцам верным Тваё імя,ціхаю малітвай, водгуллем святым.О, Краіна шчасця, родная матулька,о, Краіна ясных, незабытых дзён!На шырокім свеце не найду прытулку,не прывыкну сэрцам да чужых старон!

1940

На чужыне

Як бы добра ні жылосянедзе на чужыне —будзе ўсё ж шумець калоссемў сэрцы Край наш сіні.Будзе сніцца раннім сонцам,што ўстае з пасцелі,і на рэчках па старонцытуманы кудзеліць.Будзе пахнуць, як пакосы,скошаныя ўчора,што блішчаць у ранніх росахвытканым узорам.Рэчак стужкай мігатлівай,родным пабярэжжам,васількамі нашых ніваў,чабаром на межах.Будзе клікаць, зваць начаміпесняў адгалосам,што гуляюць ды з вятраміпа даўгіх палосках.Што сумуюць ды за тымі,хто ўдалі ад Краюуспамінам аб Радзімесэрца пацяшае.Будзе клікаць лес шумлівы,стройныя паляны,ды затужыць сіратлівавецер на кургане.Сэрцам матчыным Краіна,серабраным жытам,будзе зваць начамі сыначарай недапітай...

Дзявочыя думкі

Не баюся парным летамў полі жыта жаць!Там сінеюць межы цветам,ціха шчасцем недапетымтравы шалясцяць!Не баюся рана, ранасіні лён палоць!Ўстане сонца з-за кургану —засмяюся, выйду, глянусонцу насупроць!Не баюся грэбці травы,бегаць па расе,хоць злы вецер для забавы,часта пасмам залацяным,косы растрасе!Люблю кужаль свой шырокіля ракі бяліць!Там, дзе вербы гнуцца вокал,прывядзе мой мілы сокалконіка паіць...Бягуць хвалі раннім раннем,серабром звіняць...Колькі сіл дзявочых стане,буду радасна, з каханнем,з песняй працаваць!Ты ж цвіці, цвіці, мой Краю,макам на мяжы!Я табе аддам, што маю, —іншай радасці не знаю,як цябе любіць!

1941

Мой лён і сны

Кволы лён мой напіўся расы,—быццам з воблакаў сіні наліўся.Буду ткаць дываны, паясыдля таго, хто мне ўночы прысніўся...Будзе кужаль за снег той бялей,пояс ўзорны, як межанька наша;пазірацімуць людзі ў сяле,калі мілы яго падпаяша!..Няхай, змыты дажджамі, расце,хай сінее у ранні імглістым,так высокі, як тое трысце,як той шоўк — так мяккі2, валакністы!Мама кажа: — Ты зрэб’е аснуй! —яно болей патрэбнае ў хаце.А мне хочацца толькі вяснуды палі свае родныя ткаці.Кажа мама: — Вось світкі няма! —за сукно трэ, дачушка, узяцца...Ах, сукно вытча мама сама —там жа ўзорам палі не ірдзяцца!Вельмі шэрае тое сукно —я ж хачу ткаць вясёлкі і краскі;аснаваць так прадно за прадном,каб дыван быў, як родная казка!Так цвяцісты, як нашы лугі,як палі з васільковаю грывай;быццам Нёман шырокі, даўгі,быццам хвалі яго, мігатлівы.Ты ж расці, валакністы мой лён...Апалю цябе рожавым раннем,спраду, вытку дзявочы свой сон,аснаваны гарачым каханнем!Ўсё, што цешыць, і ўсё, што баліць,на палотны узорам раскіну:хвалі, краскі, калоссе, палі —ўсю красу наймілейшай Краіны!..

1941

Жнівом

Сонца гладзіць па белай кашуліі цалуе ўсё плечы жняі.Пахінулася жыта — быццам ветры нагнулі —Звоніць зернем, аж рэха ў гаі.Заіскрылася сонца ў сярпе мігатлівым...Над плячамі жняі ж цэлы дзеньузлятае вятрамі ўзнятаю грывайдаспелае золата жмень.Вечар. Танцуюць, абняўшысь, дзесяткі...Не ўцерпеў і вецер — падняўся, задуў...Дзесь пад лесам на пожні, на гладкай,млеюць цені вячэрніх задум.Гладзіць вецер чало прыпацеўшае,то гуляе з кашуляй жняі,песціць вуснаў даспелых чарэшнідзесь адносячы песню ў палі.Плыве песня цвяцістым узорамдум дзявочых гарачай струёй,калі сэрца разжаліцца зорамі заплача балючай тугой.Аж засне і рассыплецца ў росах,ці задрэмле на хатніх дзвярох...Месяц цені крывыя пакосіцьі пакоціцца сам на мурог.

На начлезе

Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне,ходзяць спутаныя коні ў тумане.Буланыя мае конікапытамі ціха звоняцьў сэрца мне.Доўга, доўга ноччу цуднай я не спаў —аганёк на полі блудны вандраваў...Доўга песня салаўінане сціхала срэдзь галінаў,сярод траў.Доўга, доўга чуў дзявочы з вёсак спеў,аж пакуль рагаты месяц не самлеў...Пакуль хлопцы не паснулі,агонь ветры не раздулі,аж згарэў.Ноч была — як быццам казка сіняя...Пакуль зоры не пагаслі, думаў я,што, чым зоры праз галіны —чараўней глядзіць дзяўчына,ой, мая!..Ходзяць коні, ходзяць ў раннім тумане...Ўстануць хлопцы ды дахаты пажанем.Вецер хвалі ўперад гоне,яны роднай песняй звоняцьў сэрца мне...

1941

Родная мова

Мова родная, мова дзядоў!Іншай мовы мы сэрцам не чуем.Мілагучнасцю любых нам слоў,быццам музыкай, душу чаруеш.Мы за вокнамі дзень залаты,нашых рэкаў пявучыя хвалі,роднай хаты святыя кутыў гэтай мове раз першы назвалі.Мова наша — буйны цветабой!Пралілася ў ёй першая радасць...Словы матчыны сыпалісь ў ёй,як лісточкі з адцвіўшага саду.Любай песняй старою гучышз-над калыскі, з гадоў тых дзяцінных;салаўіным разлівам ўначы,звонам хваляў прыткой ручаіны.З-пад вясковых прыветлівых стрэхмілагучна звініш ад світання;бы дзявочы рассыпчысты смех,быццам першае ў сэрцы каханне!Ты — вясною аквечаны луг,шум дубровы магутны, пявучы;непадайны сталёвы ланцуг,што нам сэрцы крывіцкія лучыць!Так балюча і гэтак даўностогне любы народ ў паняверцы;ты адна толькі ясным прадномнам снуешся праз нівы, праз сэрцы.Святы прадзедаў ты нам адказ,якім слаўна ў харомах гудзела!Ты — як неба, як сонца для нас,быццам наквеццю сад заінелы.Мова родная, мова дзядоў!Іншай мовы мы сэрцам не чуем.Мілагучнасцю любых нам слоў,быццам музыкай, душу чаруеш.

1942

Нёмне

Гэй, Нёмне шырокі, як лён, галубы,мой дружа з гадоў тых дзяцінных!Вясёлы ля берагу, строгі ў глыбі,імклівы, у бегу няўпынны.Праз срэбныя далі хвалюючых ніўі зелень лугоў аксамітныхты грудзі Краіне чароўна абвіўшырокаю стужкай блакітнай.Калі бліснеш хвалі сталёвай луской —ў дзявочых, ў вясёлкавых мрояхты быццам бы рыцар, бы казачны войў зялезнай закованы зброі.І часам здаецца — вось ў воблакаў сінь,над соснаў стрункіх верхавіны,бы волат, бы верны зямлі нашай сын,на помач устанеш Краіне.Крывіч ты дастойны, ты волаце наш,калышаш народнае імя!Ніякая недругаў нашых мананам сэрца твайго не адыме.Калі ж задуменнасць агорне лугіі змораны вецер спачыне —люструешся, стройны, прыгожы, даўгі,як вочы дзявочыя, сіні.Начамі тужліва на неба глядзішў сярэбраным блеску крыштальным,а месяц прыходзіць к табе, маладзік,купацца ў запененых хвалях.І сосны, і вольхі, і дуб к табе стаўна бераг круты і адлогі.Бы ў люстры, бярозы калышацца сталь,б’е хваля аб белыя ногі.Калі ж спаўюць шыза цябе туманы,бы пачассем бераг авеюць, —народныя ціха калышаш ты сныды вольныя думы лялееш.Як дні, безупынна імклівы твой бег;жыццё — твае звонкія хвалі.Народнаю песняй калышам цябе,як колісь дзяды калыхалі.Гэй, Нёмне шырокі, як лён, галубы!Кроў сіняя любай Краіны!Вясёлы ля берагу, строгі ў глыбі,як вочы дзявочыя, сіні!

1942

Нішто так няміла

Нішто так няміла, як хатні агонь,што сэрца астылае грэе.Нішто так няміла, як родны загон,што сам колісь хлебам засеяў.Нішто так няміла, як бацькавы кут,як гул калаўроткаў у вечар;як гоман вясёлы цапоў на таку,як дзедава казка ля печы...Нішто так няміла, як песні у нас,як прадзедаў сівы абычай,аквечаны ў покуці Божы абразі Маці Святое аблічча.Як мілы, вясёлы дыван на краснох,што тчэ у задуме дзяўчына —румяняцца шчокі манлівай вясной,а рукі — як бель палатнінаў!Пагляне, а вочы — як возера дно! —магло б у іх сэрца ўтапіцца,запутацца ў косы, што русым прадномна плечы сплываюць крыніцай.Нішто так няміла, як шнур нашых хат,гасцінныя нашы парогі,і вербы, што сталі, зялёныя, ў радля стрункай, далёкай дарогі.Нішто так няміла, як сівы курган,як славы былой успаміны;калі не шкадуюць нам ворагі ран —папомняць другую хвіліну.Нішто так няміла, як родны наш сцяг,як нашы дзядоўскія гоні;нішто так няміла, як тое дзіця,што сэрцам вітае Пагоню!Нішто так няміла, як чыны братоў,ахвярным акрылены ўздымам;нішто так няміла, як моладзь ў радох,як нашы байцы за Радзіму!

1941

Дзяды

Смалу і дзёгаць ў пушчах дабываліз старых, вякамі пачарнелых пнёўі мёдам залацістым налівалірады гліняных, паленых збаноў.Аружжа цвёрдае кавалі сабе самі,вастрылі стрэлы, нацягалі лук,часамі быў аружжам толькі каменьці двое дужых, гартаваных рук.І дзік, і лось, мядзведзь — асілак бурыпад сілай рук не раз у лесе паў.Цвярдое ложа пакрывалі скуры,кругом сплывалі з дзераўляных лаў.Як дуб магутныя, адважныя як зверы,адужалі ў лясох суровае жыццё.Перад цяжкою, кованай сякерайпаганы вораг заўсягды уцёк.Калі ж дружынаю за стол дубовы селіі кубкі пенным мёдам налілі —не зналі меры буйнаму вяселлюсівыя продкі нашае зямлі.А калі князь агнём раскідаў віці,каб ісці дружна Краю бараніць, —каўшы кідалі з мёдам залацістым,каваць зялеза ды смалу паліць.Пад горды сцяг збіраліся дружыны,грудзямі-мурам ворага спаткаць,нашчадкам імя слаўнае пакінуцьды родных пушчаў недругу не даць.Героям сыпаліся курганы-магілы.Міналі славы поўныя вякі,аж покуль вораг хітры не асіліўКрывіцкі род з-над Нёману-ракі.Не ўзяў нам пушчаў, ветрам калыханых,магутных замкаў, слаўных гарадоўды не прысвоіў славы на курганах,дзе тлеюць нашых попелы дзядоў.І часта вецер ноччу на магілеазвецца стогнам волатаў сівых:— Мы Край грудзьмі сваімі баранілі,каб ўнук ў няволі, ў сораме заціх?Каб нашы землі, нашы пушчы, рэкічужак сваёй краінай называўды слаўна племя мучыў сёння здзекамі нават мове волі не даваў?Так стогнуць сэрцы волатаў магутных,як быццам вецер жалем галасіў,што расце Крывія маладая ў путахды ўнук аб славе дзедавай забыў.

1941

Краіне

Ці за рокат гучных громаў,што начамі б’юць,ці то за страху з саломыя цябе люблю?Ці за сумную мо долю,за дзяўчат красу,ці за тыя ветры ў поліў буйную вясну?Мо за тыя навальніцы,бунтам што гудуць,за лязо мо бліскавіцаў,што па хмарах тнуць?Ці за сілу гэтых бураў,што страсаюць сон,ці за ветру спеў хаўтурны,ці за братні стогн?Ці за ўздым бунтарны Нёмнуў скутых берагох,за пярэкліч ноччу цёмнайпа старых шляхох?Ці за бор, як расшуміцца,гневам задрыжыць?Ці за зоры-зараніцы,што прыйдуць свяціць?Ці за сэрцы, што аб грудзірытмам волі б’юць?Ах, за што ж цябе, мой цудзе,як жыццё, люблю?

1942

Калісьці

Плуг згарне для зярняці пасцель,раллю мякка прыгладзяць баронкі,ярына зашуміць, зацвіцена палетках радзімай старонкі.Будуць нівы, лугі зіхацець,слацца ўзорна-цвяцістым абрусам.Сіне-сіне наш лён зацвіце,быццам вочы ўдалых беларусак.Я паволі па сцежцы прайду,каб нагой не стаптаць ні зярняці,ні той бульбы ў зялёным раду,ані траўкі буйной сенажаці.

1941

Было свята

Было свята, нядзеля,ясна зоры гарэлі,пахла мятаю,дзе пад хатаюхлопец з дзеўкай сядзелі.Нешта груша шумела,нешта сэрца нясмелааб каханні тым,верным, маладым,сказаць дзеўцы хацела.Дзе ж той смех дзецюковы?Пагубляў быццам словы...Зоры з месяцамцалаваліся,нат не знаючы мовы...Паказалі паперу —Ісці хлопцу ў жаўнеры...Неўгамоннаесэрца плакала,бо хто ж дзеўчыне верыць?Было свята, нядзеля,вокал стрэлы гудзелі...Лёг мой міленькіпад калінаю,на зялёнай пасцелі...Было свята, нядзеля,ў небе зоры ірдзелі...Ой, пыталасядзеўка ў ночанькі,калі будзе вяселле?Многа нітак спрадзецца,вёснаў шмат разаўецца, —ўсё ж чакацімедружка мілагадзеўкі вернае сэрца.

1941

Дзяўчына

Заглядзеўся раз на дзяўчыну пан,калі золатам сплылі на каптан,сплылі хвалямі косы льняныяна кашулю ёй палатняную,як цвілі вясной ясна вочанькіў полі сінімі васілёчкамі.— Будзеш, дзеўчына, будзеш паняю,са мной жыцьмеш у месце каменным,ды рукамі, як лебедзь, белымі,жаць не будзеш больш жыта спелага,рана росамі, мяжой-стужкаю,больш не пойдзеш ты разам з дружкамі.Кінеш прасці лён, нітку белую,кінеш прасніцу із кудзеляю.I не станеш больш ты за кроснаміпатыкаць палёў сонца коскамі,ані вечарам, ды задуманым,не разжалішся песняй сумнаю.Кідай, дзеўчына, сіні Нёман свой,кідай, дзеўчына, мілы край вясной.Кідай родную хату бацькавуі юргіні, што расцвітацімуць.Забудзь вочы ты Міхасёвыя —я багацце дам, жыцце новае.Будзеш ў месце жыць, свае слугі мець,ды не будуць там больш бары шумець.Салавей цябе песняй гучнаюне разбудзіць больш ў ноч пахучую...З ветрам дзеравы абдымаліся,нівы буйныя калыхаліся...Толькі дзеўчыны сэрца вернае,не хісталася, быццам дзерава.Не пакінула ракі Нёману,ні лясоў сівых з ціхім гоманам.Сяла роднага, Краю мілага,каб быць паняю, не пакінула.У сяле сваім песняй, словамісэрца цешыла Міхасёвае.

1941

Толькі вецер

Толькі вецер рана зелень дрэў парухаў —падняліся хмары лёгкім, сінім пухам,паплылі, як гусі, адна за другоюі маё дзесь сэрца адняслі з сабою.Адляцела ў вырай з хмараў караванам,з вольнакрылым ветрам па шляху нязнаным.Днём ля сонца кружыць недзе ў паднябессі,а ўначы лялее маё сэрца месяц.Быццам тая перлаў залатая россып,ўжо апалі хмары ў мігатлівых росахды на родным, пэўна, высахлі загоне...Толькі вецер сэрца безупынна гоне.

1942

Раніца

Ранне звейнай аснована ймглою,такой лёгкай, як быццам уздох...Крывічанка нат зграбнай рукоютак палотнаў не тчэ на краснох!Нат тым лёнам сваім залацістымне патрапіць так лёгка снаваць,як той вэлюм празора-імглісты,што авеяў кругом сенажаць...Сонца ўстане, румянае сонца,твар у чыстай памые вадзе,ды глядзіць, як дзяцюк, праз аконца,сінявокі, разбуджаны дзень.Росы сыпнулі густа на краскі,зазвінелі на межах званкі;ў адказ словы даспелае ласкішле ім колас зярніста-стрункі.Гэта ранне, румянае ранне!Згорне вецер імглу на палёх,блісне сонца, як тое каханне,прытаіўшыся ў мілых вачох.

1941

Захад

Кацілася ў полымі сонца на захад,на стрыжанай ржышча лягло галаве...Вось быццам хто смелым мастацкім размахамчырвань распырскаў на палатне.Быццам вайна удалі загрымела…Можа, ўстае паднявольны народ,крывёю разлітай сыноў сваіх смелыхкупляе вызвольны Краіне усход.Не гіне ўсё чырвань... Палае прыгожа…Але не кроў там ужо, не агні, —гэта шырока раскінулі рожынедзе дзяўчаты героям вайны.Паволі ўсё гіне. Ноч наступае.За ценем без шолаху сунецца цень...Ды ноч міне скора. Па ёй рассвітаеясны, скупаны у чырвані дзень.

Вечар

Апаў вечар вокал ціхім сумам,таямніцай непрагляднай лёг,апаў хмарай невясёлых думаў,разаслаўся густа на палёх.А прачнецца вецер над палянай,Дзьмухне ў попел звогненаму дню,залунае месяц над курганам,зоры бліснуць – сугаркі агню.Мякка гнуцца грывістыя травы...Хаты задрамалі, сноў вуаль.Вецер статак хмараў кучаравых,Як пастух, пагнаў па небе ў даль.Ноч санліва хіліцца і вяне,бы падкошаная ў маі сенажаць,толькі зоры збуджаным каханнем,толькі зоры дзіўныя гараць.

Вячэрняя містэрыя

Золатам тканаю рызаюпакрылася неба без хмар.Пацеркі зораў нанізаныхвечар кладзе на алтар.Месяц над возерам кадзіцьструменямі дымнымі зор.Сыплюцца зоры ў прысадзена белы дзяўчыны прыпол.Б’юць цені паклоны набожныя,а лятучыя косы бярозатулілі крыжы прыдарожныя,дзе плача драўляны Хрыстос.

1940

Ноч

Ноч трапечацца, і зоры ярка свецяць,вецер песню запяяў цішэй...Душу ў блядых руках калыша месяц,хістаецца сярод заснулых дрэў.Снуюцца цені па пустой дарозе,адкінуў дышаль Воз на небе ў бокі хмараў сініх болей не развозіць;туман запутаўся над рэчкай у кустох.То тонкі вэлюм свой развесілі русалкі,каб вольна рытмам лебядзіных целпрыйсці, кружыцца, праляцець маланкай,аж пакуль птушкі не празвоняць дзень.Пакуль аж вецер зораў не патушыць,расою не зазвоніць лісце лебяды,з рук месяц пусціць распяяну душу,ноч ногі мокрыя не выцягне з вады.

1940

На струнах Вэлтавы

На струнах хваль іграе вецерсімфоню ночы зорнае.Над глыбінёю дуб развесіўсвой цень, бы крылы ворана.У сетку з ясных зорпрыбралася ноч,у казачны ўбор,у залацісты дождж.Брыльянтамі на дно апалі,апалі зоры семенем.Калышуць іх на грыве хвалі,а ноч іх сыпле жменямі.Нават не маглі бвочы распазнаць —ці прад намі глыб,ці нябёсаў гладзь.Пад намі неба ўсхваляванае,над намі неба зорнае,сінь золатам размаляванаяі тут, і там, узорная.Верыць бы кожны мог,быццам стаўся цуд,быццам неба тутсцелецца ля ног.

Па-над Вэлтаваю

Па-над Вэлтаваюлётаюць, плаваюцькагаркі ў сонечны дзень.Статкамі белымі,быццам вясельнымі,вабяць на бераг людзей.Стрэламі лётнымі,ветру узлётаміў сінюю шыбаюць высь.Неба ж пад дотыкамстройнае готыкі,пражскае неба дрыжыць.Быццам бы топаліў сонцам растопленанашае неба глядзяць.Цветам жа ў маісады засыпаюцьсіняга Нёмана гладзь.Так над Вэлтаваюкружаць і плаваюцькагарак белых віры...З чарам пагоднаганеба, як роднага,ўспомніцца Нёман стары.

На могілках

Вецер ціха падняўся з палёўз родным пахам расцвіўшае ліпы;белы ўскружаны рой матылькоў —кволы мак маё сэрца асыпаў.Цішыня, цішыня над душой...Быццам раннем, блядым і нясмелым,нейк атуліцца рэчка імглой,лёгкім воблакам, вэлюмам белым.Ды таёмны, як быццам з магіл,што чыесьці тут тайны укрылі,ціхі жаль над крыжамі застыў,ціхі ўздох на забытай магіле.Белы ўскружаны рой матылькоў —мак расцвіўшы мне сэрца асыпаў...ці рамонак з далёкіх палёў,можа, мёдам пахучая ліпа...

Мяцеліца

Па палёх ды па загонах, па аселіцах,ой, сівая йдзе-гуляе к нам мяцеліца.Туманамі снег пушаны ўсё кудзеліцца,па дарогах, ля парогаў, мякка сцелецца.То жаночым жалем звонкім разгалосіцца,то аб шыбы б’е вузкія, ў хату просіцца.То вясёла адзавецца распяяная,то завабіць з сабой сэрца ў даль нязнаную.Пяе песню, зацягае ўсё тужлівую,чэша вецер, заплятае косы сівыя.Сцеле бурай, засыпае след завеяны,бы у маі матылькамі, снегам сеяным.Наракае, плача, тужыць ноччу цёмнаю,Б’е у вокны, злосна будзіць вёску сонную.Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагінаюцца,перад крыжам пры дарозе, быццам каюцца.Мо, за вёсны з маем тыя распяяныя,Мо, за песні маладыя, за вясняныя.Мо, за шэпты той мяцелі, ой, нязнаныя,за пяшчоты з ветрам кволым, ды за п’яныя.

1941

Вясна

Трэсне лёд пад напорам вады,раскаваныя рэкі, крыніцызашумяць, быццам смех малады,што не можа, не хоча спыніцца.Птах ўзляціць на спатканне вясны,размахнецца ў блакіце крыламі,ўскружыць голаву запах сасны,быццам хмель яе кружыць часамі.Сонца сыпне касулькі шчырэй,вецер вып’е ваду з каляінаў,разаўецца сцяг доўгі гусей —сцяг вясны маладой над Краінай!Зашумяць на гары ручайкі,бы бурлівае сэрца паэты,праб’юць панцыр зімовы пучкі,стрэльнуць лісцямі, казачным цветам.О, вясняны, нястрыманы бег!Сонца люба, ласкава так грэе...Столькі сілы жывой у табе,столькі ясных, узорных надзеяў!

1941

Лятуць гусі

Лятуць гусі, лятуць шнурам,бы вясняны сцяг,праз туманы хмараў бурых,ў непагоду, праз віхуру,дзе радзімы шлях.Лятуць гусі, лятуць дружна,вернай грамадой,па тым Краі сэрцам тужаць,дзе дзяўчаты белы кужальсцелюць над ракой.Сіні шлях вачыма мераць,рэжуць сталлю крылі глыбока, цвёрда вераць,што убачыць родны берагстане, стане сіл.Лятуць гусі ў Край Радзімы,бы вясна ляціць!Ўжо забыліся пра зіму —будуць днямі маладымісабе гнёзды віць.Па-над Нёмна шляхам воднымвольна пралятаць,у палёх, лясох свабодныхсвае дзеці ў Краі Роднымбудуць гадаваць.

1941

Нейк сумна

Нейк сумна дождж асенні звоніцьаб сэрца шротам алавяным,ды з ветрам дужаюцца клёныі кружыць блудна ліст сарваны.I сумна дзень асенні плача,ды жаласна на небасхілеі хмары торбаю жабрачайпавіслі, як вароны крыллі.Кудлатай, ўзвіхранай кудзеляй,жыццём абманутым, суровым,апалі неяк безнадзейнана душу статкам гругановым.

1942

Танцуе дождж

Танцуе дождж па дахах камяніцаў,танцуе дождж па лысіне брукоў;з дамоў замурзаных вада слязьмі струіцца,ў рыштоках пеніцца каскадай брудных слоў.Па вуліцах снуюцца парасоны,і людзі корчацца, змалелыя і так,а у вачох, заплесненых і сонных,блішчыць аднолькавы, слізкі каменны шлях.Ніколі, быццам, тут не ззяла сонца,вясною нат не лашчыла вачэй,і быццам хмары зрэбныя бясконцаўсё гасяць радасць, тушаць бляск надзей.Танцуе дождж па дахах камяніцаў,задорна-звонкі выбівае рытм...Вачыма хочацца праз цяжасць хмар прабіцца,дарогу сонцу яснаму раскрыць.

Астры

Расцвілі ужо астры на градах,ліст на дрэвах, бы мак той, адцвіў,так хацелася б верыць у радасць,калі б вецер так сумна не ныў.Каб не плакаў даўгімі начамінеабнятнай тугой за акном,цветам, мо, расцвілі б кучаравымастры белыя ў сэрцы маём.Можа, ў восені дні залатыякрасавалі б у сэрцы вясной,пакуль раніцы нам ледзяныяне прыгоніць тут вецер з сабой.Так цвітуць, цвітуць белыя астрыды чаруюць на градах да слёз,душу толькі як быццам бы ястрабда ніў родных навекі аднёс.

1941

Хрызантэмы

За вокнамі вецер ў густую б’е цемень,згасіў нат у сэрцы гарачым агні —і толькі галоўкі блядых хрызантэмаўу вазе крыштальнай красуюць адны...Клён, што учора ў саду залаціўся —сёння ад слёзаў асенніх замок;сарванае ветрам узорнае лісцеціха ляжыць, як магільны вянок.З восенню шэрай змагацца дарэмна —згасіць усё, нат вясняныя сны;толькі галоўкі блядых хрызантэмаўсумнае сэрца ўцішаюць адны...

1941

Сыплецца лісцё

Сыплецца лісцё у парках асумелыхі гарыць, як золата, быццам медзь ці жар.Сонца гладзіць сцежкі косамі нясмела,поглядам астыўшым з алавяных хмар.Клёны маляваныя вецер абтрасаеды калыша лісце, недзе ўдаль нясе,бы ужо забытым даўно ў садзе маемснегу цветам белым сыпаў па расе.Жураўлі жа клінам убіліся ў небаі вісяць на хмарах тонкім ланцужком.Быццам нехта сыпнуў пацеркі на зрэб’еці развесіў перлы чорныя кругом.Плывуць за лес хмары, спененыя лётам,нізка ападаюць волавам цяжкім.Вецер жа чырвонай сцеле пазалотай,песню суму лісцем шалясціць сухім.

1942

Пакінь, пакінь вецер

Пакінь, пакінь, вецер, сумна абтрасацілісце каляровае з маляваных дрэўды нясці на крылах золата-багацце,каб пад сумны ў полі разаслаць напеў.Ці табе не шкода вопратак узорных,ці табе не шкода залатой красы,што шуміць, шапоча, быццам на разорахгаманілі спеўна летам каласы.Ці табе не шкода тонкім павуценнембадылі сухія серабром снаваць,жураўлёў крылатых, што ўдаль адляцеліна ліхой чужыне сэрцам сумаваць?Ой, не жалься, вецер, не сцялі тугою,бачыш — пасумнелі родныя палі,пагублялі дрэвы лісце над ракою,адлятаюць, тужаць сэрцам жураўлі.

1941

Залаціста ўсміхаюцца далі

Залаціста ўсміхаюцца далі,сонца іскрыцца, быццам пажар;клён навешаў на грудзі медаляў,як заслужаны ў боі ваяр.Нехта ўзорную хусту ускінуўна бярозку, як белы той дух;над вадой сінявокай каліназапяла вышываны фартух.З ясных лісцяў дыван на даліне –нібы бы краска ля краскі расце;гэткі толькі раскіне дзяўчынакалі мілых чакае гасцей.Бы агонь сярод сумнага поля,быццам сонца на шэрай страсе,бы спакой той хімернае долі, —дагарае так восень ў красе.

1941

Калі вецер

Калі вецер асенні часаміпачне біцца аб цвёрды бетон,недзе рвацца буйнымі крыламі —раскалышацца сэрца, як звон.Ды праз сцены дамоў камяныяі праз стрэхаў іржавую медзьўбачыш сэрцам прасторы іныя,дзе якраз пачало сутунець.Быццам едзеш дамоў па дарозе,коні звонка капытамі тнуць,бляды месяц, апёршысь на розе,свеціць згаслай лятарняй у цьму.Толькі пырскаюць борздыя коніды чужое міргае акно,сумны вецер расказвае стогнам,што сям’і ўжо няма тут даўно.Быццам птушкі далёка у вырайадлятаюць прад сівай зімой, —на прасторы ліхое Сібірызавязлі іх усіх грамадой.Але птушкі вясною свабоднапрылятуць яшчэ ў белы наш сад,толькі тыя, з Сібіры халоднай,ўжо не вернуцца ў вёскі назад...

1942

Думы мае, думы

Думы мае, думы, раненыя крыллі!Выраслі ў няволі вы пад стогн братоў...Путы вам цвярдыя ўзлёту баранілі,не давалі зліцца з песняй курганоў...Шум дуброў крывіцкіх вас паіў надзеяй,гартавала сэрца цвёрдая зіма;срэбракрылы Нёман на грудзёх лялеяў,вецер распяяны ў неба падымаў…Думы мае, думы, калыхаў вас сівер,гадаваў вас смольны, пачарнелы зруб;рваліся вы ў неба агнялётным ўзрывам,каб пад нашы стрэхі заклікаць зару!Думы мае, думы! Шапацеў вам вечар,Бэзавыя гронкі клікалі акном;пад мільёнам зораў, мігатлівых свечак,старажыў вам месяц неспакойны сон.Вас вітала сонца залатых палудняў,каласы цяжкія цалавалі ў твар;вы ж плылі, ляцелі за агнём тым блудным,каб яго раздзьмухаць ў несмяротны жар!..Калі стройны травень зелянеў на полі,кучаравіў дрэвы, маляваў сады, —места сноў дзявочых, лепш з курганаў волюразбудзіць хацелі віхрам маладым!Калі восень лісце ясна залаціла,жураўлі вам слалі воклікі з гары —вы на свежых сумна плакалі магілах,што пакінуў люты вораг без пары.Вам пяялі ўночы стрункія бярозыаб руках адважных, скутых ланцугом;гэты сівер крыллі вам не раз марозіў,што застыў без жалю за вузкім акном.Думы мае, думы, раненыя крыллі!Выраслі вы ў путах, там пад стогн братоў…Не мая віна ў тым, што калі вас выллю —ля каліны белай чырванее кроў.

1941

Зорка

Зорка мая, зоранька,для каго ўгарыноччу ты узорнаюясненька гарыш?Ці для маці сумнае,што пад ціхі ўздохцяжка думку думаеаб сваіх сынох?Ці для падарожнагальеш ты ясны свет,што змыліў з дарожанькі,загубіўшы след?Засвяці мне, зоранька,засвяці ясней,хай сынок мой скоранькана руках засне!Хатка наша бедная,сумна ля акна,—долю нашу ведаеш,зоранька, да дна.Тата спіць пад горкаю —думаў аб вясне...Ты ж хоць сыну, зоранька,засвяці ясней!

1941