Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3
Нехта ноччу
Нехта ноччу цёмнаю ў сцежку паднябеснуюгвоздзі залацістыя — зоры — шчодра ўбіў.Хтосьці, шпарка едучы, ў ноч падкову месяцана шляху няведамым сярод зор згубіў.Ані птушкі вольныя, ўзлётна-быстракрылыя,ані ветры буйныя там не даляцяць.Думак неакелзаных толькі дзіўнай сілаюхоча сэрца месяца дзівы разгадаць.Чый быў конь нястрыманы, золатам падкованы?Хто дарогу цёмную ў небе палюбіў?Ці хтось з ясным месяцам, залатой падковаю,сэрца паміж зорамі часам не згубіў?..Думы
Пра цябе гэтак знаю нямнога,нат не знаю, які маеш твар;йдзеш далёкай, таёмнай дарогай,як той месяц між воблакаў-хмар.Што ты крозамі будзеш маімі —для мяне гэта ўжо не сумлеўз той пары, як прыгожае імяраз мне вецер ўначы прашумеў.Места будняў святога спакою —мае думкі згараюць... Іх дымснуе недзе ў далі за табою,як за месячным блескам блядым.Пра цябе так нямнога я знаю,—толькі тое, што сэрца і чын,каб здабыць пасма зораў для Краю,ты ў вялікую цэласць злучыў.І не жаль табе шэрых далінаў,так як мне іх ніколі не жаль,куй,— хай доля Радзімай Краіныстане ясная, быццам крышталь!А спаткаемся там, дзе нам рэхаз братніх сэрцаў паўторыць наш кліч,недзе там ля саломенных стрэхаў,там, дзе слова пачуем «крывіч»!..1941
Бывай
Бывай, дарагая мне Прага!..Ты ў белы прыбралася іней,калі карабель мой жыццёвыпрыстаў на Вэлтаве сіняй.Адвагі было ў мяне мала,настрой — беларускі, гаротны.А ты снегам места прыбралатак белым, як нашы палотны!Ляцелі, як быццам бы зоры,танцуючы з ветрам, сняжынкі,у бель яны строілі гораді цешылі сэрца чужынкі.У неба цягнуліся вежы,так стройна, як нашы таполі,хоць вецер не гнуў іх на межы,і вокал не слалася поле...Ўсё ж ў ноч, калі сніліся краскіі сум крышыў сэрца ў аковах —мне баяў таёмныя казкіграніт гэтых вежаў вяковых.Бывай, залацістая Прага!..Мой парус кірунак ўжо меціць...Успомню цябе я няблагаза казкі і сэрца каменняў.За прыязні даўняй азнакі,за кажнага Крывіі сына —прымі сёння, Прага, падзякуад ўнучкі Францішка Скарыны!Глядзі, як вякі ўжо, з адвагайў апеку святога Вацлава...Бывай, дарагая мне Прага,бывай ў пене срэбнай Вэлтавы...1941
Загад
Ураджай шумлівы на палёх,лугі і рэкі, і азёры,і магутнейшы бор ад бору —ўсё гэта даў нам добры Бог.Авёс вяцісты, нівы жыта,пшаніцы звонкае калоссеі шмат дароў багатых ўвосеньз зямелькі плодна-сакавітай.І хаты роднае парог,красу дзяўчатам нашым мілым,а дзяцюком буйную сілу, —ўсё гэта даў нам добры Бог.Даў наквець белую садоў,багацце песняў мілагучных,а ў сэрцы даў агонь пякучыкахання да зямлі дзядоў.І даў загад нам добры Бог:каб кажны моцнаю рукоюгараў загон ды сеяў волюі Родную Зямлю сцярог.1942
Наш сцяг
Не слава Краю, ўздым магутны,нат не шумелі мне сцягі...Заместа іх звінелі путыі цёмнай ноччу ланцугі.Заместа водгулля Пагоніяшчэ сягоння, як крумкач,у набалелым сэрцы звонежанчыны беларускай плач.Дзявочы твар, бляды ад жалю,дзяцей спалоханы пагляді кроў братоў, што бунтавалі, —я толькі гэткі знаю сцяг!..За жар душы, што набалела,за сэрца зораны агонья, Божа, чуць хоць раз хацела бшум сцягу вольнага свайго.Калі Крывіцкая Зямліцамне сэрца гордае саўе,а польны вецер расшуміцца,на развітанне запяе, —няхай разгорне свае крыллі,як стораж вечнага жыцця,хай зашуміць хоць на магілемне бел-чырвона-белы сцяг.Маё сэрца
Ці мо сэрца малое маё?Свет вялікі агнём не ахопіць —для тых ніў толькі горача б’е,што нам сёлы у золаце топяць.Для тых ніў, для сасны у бары,для бярозы, што беллю лунае,яно толькі каханнем гарыць,ды каханне у чын расцвітае.Доля сотняў не нашых жанчынслязьмі сэрца майго не цярэбіць,як лёс той, што ад болю маўчыць,нахіліўшыся ў працы над зрэб’ем.Дзеці — ўсюды, здаецца, адно,іх галоўкі паўсюдна святыя, —ўсё ж хай тых пад падраным радномБог цяплейшаю доляй прыкрые.Тым дзяўчатам, што ткуць дываны,што з калосся аб долі варожаць, —дай ім шчасце, як тыя ляны,дай ім долю яснейшую, Божа!Ці мо сэрца малое маё,ці мой дух неузлётны і вузкі? —Для Цябе толькі, Краю мой, б’е,для Цябе, мой Народ Беларускі!1942
Як хмарны дзень
Як хмарны дзень — так маё сэрца сёння...Дождж з непагодных сыплецца вачэй...Гэта таму, што Край мой любы стогне,кроў Нёмну ў воды жыламі цячэ.Не счырванела зорана каліна,не мак цвіце, а Край наш, Край ў агні! —бы сцеле сонца ярым кармазынам,заходзячы за грыву спелых ніў.Уціш мяне, што гэта не пажары,што не сяло, не лес стары гарыць!Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў,каб выпесціць і ўбачыць свет зары!..1941
Скажы
Ой, дзяўчына, скажы —чаму смутак ляжыць,ды туга ўсё на твары прыгожым?Можа, месяц бляды,Мо, дзяцюк маладытваё сэрца так рана трывожаць?Табе ж родзяць ляны,ўзорам тчэш дываны,кужаль белы, як снег на паляне!Сама — быстры той птах,Нёман сіні ў вачах,засмяешся — як сонца прагляне!Чаму сумная ты?Быццам скарб залаты,табе косы на плечы апалі;твар твой — рожы лісткі,стан, як вербаў, гнуткі,і за працу усе цябе хваляць!— Глянь — там горад відно,я сумую даўно,ці ж, запраўду, ніколі не зналі,што ў дзявочых грудзёхжаль бязмерны залёг,як братоў ў кайданы закавалі?Глянь — там горад, а ў ёмтужаць ноччу і днёмсакалы нашай роднай Краіны...Май красуе, цвіце,а за кратамі цень,нават сонца там коскі не кіне!Там — дзе сосны, дзе дуб,там — дзе пушчы, дзе зубр,на магілах дзядоў, на курганах,у старых гарадох,нат на славы слядох —ўсюды вораг, усюды татарын!Калі хочаш любіць,калі хочаш здабыцьбеларускае сэрца дзяўчыны —дык жа мусіш устаць,памагчы разарвацькайданы наймілейшай Краіне!1941
Беларуска
Калі цябе, мілы, Краіна паклічаза родны змагацца парог,то суму не будзе ў мяне на абліччы,і страху не будзе ў грудзёх.Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнайніколі тады не здрыгне,а буду не менш за цябе я адважнай,каб сілы дадаці табе.Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,як сэрца найлепшых сыноў,гарыць то ж каханнем да роднай старонкіі спадчыны нашых дзядоў.Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,каня накармлю, напаю,—і так абаронім, засеем, збудуемБеларусь дарагую сваю.Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,як сіняе сталі мяча,заўсёды патрэба для нашай старонкіадважных хлапцоў і дзяўчат.1940
Спатканне
Калі тупат каня я пачую,і зазвоніць здалёк ужо стрэмя, —шчасцем сэрца ў грудзёх забушуе,з хаты выйду, цябе я сустрэну.Ды каханнем, як яснай зарою,напаю твае смелыя вочы,як з каня свайго быстрай стралоюты на рукі, на грудзі саскочыш.Пацалунку тады мо не прымеш,цяжка голаў адкінеш на плечы, —я расцвіўшай чырвонай юргіняйтвае гордыя грудзі аквечу.А як больш не устанеш ад бою,і на твар ляжа ціхасць блядая, —буду думаць: імгла над ракоюці палотны бяліць рассцілаю.Буду думаць: не кроў гэта з раны —жменю пацерак нехта раскінуў;буду думаць: румяніцца раннеды усходзіць зара над Краінай.Не скажу, што ты рана загінуў,не пажалюся людзям, ні Богу!Для каханае нашай Радзімый найдарожшых ахвяр не замнога.1941
Маладыя крыллі
— Ужо сонца за морам ў пасьцельку лягло,і птушка заснула, прыкрыўшысь крылом,у норцы прыціхла ля мышанькі мыш —чаму ж ты, сыночку, так доўга не спіш?Ці ў ручкі малыя табе халадно?Ці ножанькі змёрзлі пад тонкім радном?Вось месяц заглянуў у нашу пасцель,і вугальчык зоркі уніз паляцеў,Не будзе ўжо болей начамі свяціць —пагас недзе сумна ў надрэчным трысці.Заплюшч свае вочкі — з-пад небных старонзляціць матылёчкам к табе ціхі сон!А я табе песню ціхенька спяюпад думкі, што голаў скружылі тваю...— Хачу я, матулька, вялікі расці,Малочнаю Сцежкай манлівай ісці!Хачу неба з шэрай зямлёю злучыць,Мядзведзіцу з зораў у Воз запрагчы,акелзаць на небе разгонены громі сеяць на стрэхі праз Сітца дабро!Маланкай, як пуга, як востры бізун,гнаць хмары, што воўкам над вёскай паўзуць,вісяць па-над намі, як слёзы, як зло,закрыўшы для сонца дарогу ў сяло!Каб сівер у хаты крывыя не дзьмуў —сам ветравы лейцы я ў рукі вазьму;расплаўлю нат сэрцам на Нёмане лёд,я шчасцем сагрэю свой любы народ!Адвечныя слёзы братоў я збяру,дзірванную долю на поле згару...Усе нашы раны злічу ў рызманохі крыкну, што нават злітуецца Бог!Сын крозіць, ён целам дзяцінны, малы,а духам — як тыя пад небам арлы!За вокнамі вецер б’е ў бубен-страху,шапоча малітвы матуля ў страху,А сэрца б’е сілай пад тонкім радном,праз вокны шлях сіні, шлях ясны відно...1941
Тры дарогі
Агарнуў хлапца раз такі сумлеў —прад сабою ён тры дарогі меў.Пойдзе па адной — стане важным ёнды нязнаціме невясёлых дзён.Ад курганаў тых, ад сяла далей,а найдалей — дык ад сваіх людзей.Будзе мець там моц, грошы звонкія,жаль часамі, мо, за старонкаю...А другая йдзе к шчасцю скораму,і ідуць па ёй нашы ворагі.Пашто крыллі мець, пашто вольным быць?Лепш за тую медзь ворагам служыць!Быццам недруг, жыць з яго платаю,ды не бачыць слёз тых за кратамі.Хай сабе ў сяле з плячоў згорбленыхападзе жыццё шэрай торбаю.Хай магілаў ля ног прыбаўляецца,хай браты свае адхіляюцца...Сцежка трэцяя йдзе, няроўная,праз бары, лугі, праз чароўныя.Паміж сёламі, паміж хатамі,паміж сэрцамі, паміж братнімі.Там не ворагі, не магутныя,а вітацімуць рукі скутыя.Рукі цвёрдыя ды мазольныя,сэрцы з крыўдаю паднявольнаю!Вочы з просьбамі, душы з ранаміўсё пытацімуць свету ранняга.Пры дарозе той чабор сцелецца,узышло на ёй волі зелейца.Паліваць яго трэба з ласкаю,нат слязамі, нат кроўю ўласнаю.Каб расло яно, ды магутнае,красавалася, рвала путы нам.Гэй, зарэе там ранне светлае!Прывітанне шлюць дзеўкі ветліва...Гэй, лунае там даль бярозамі...Вораг вязніцай страшыць грознаю,гневам пеніцца, грозіць смерцяю, —ўсё ж пайшоў дзяцюк сцежкай трэцяю...Сонца лашчыла асалодаю,краскі сыпала зямля родная.Калыхаў вецер пахам ліпавым,на дарогу з ніў росы сыпалі.1942
Моладзі
Гэй, збірайцесь, крывіцкія дзеці,пад народны, пад горды наш сцяг!Воля Краю нам зоркаю свеціць,яго шчасце — у нашых руках!Мы за волю крывіцкіх прастораў,мы за спадчыну нашых дзядоўаддамо, каб насыціўся вораг,жыццё наша і нашую кроў.Але Краю, што Нёман галубіць,гэтых сэрцаў, што воляй гараць, —ўжо не будзе арол крывадзюбыда крыві пазурамі здзіраць!Нам не страшны сібірскі больш холад,нам не страшны маскаль або лях,чужы серп непатрэбны, ні молат —мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!Нашы сэрцы гімн родны зайграюць!..Адгукнецеся, сёлы, ў адказ!Мы нясём жыццё наша для Краю,мы нясём жыццё наша для вас!Станем дружна ўсе брат каля брата,абаронім Краіну грудзьмі,воля будзе вялікай заплатайза нягоды цяжкой барацьбы!1941
Ужо даволі
Ўжо даволі нам стагоддзіадну горыч піць!Боль і гора сваё годзеў Нёмане тапіць!Ўстанем, крыўды нагародзім,запяём мы аб свабодзе,станем вольна жыць!Доўга мучыў вораг лютыў капцюрох сваіх...Голас волі ў сэрцах скутыхўсё ж ды не заціх!Ўжо мінае час пакуты,паржавелі нашы путы,сёння скінем іх!Гэй, паслухайце з курганаў,рыцары-браты!Ўжо не сцелюцца туманыпалассём густым, —толькі сонца рве кайданы,асвячае, гоіць раны,залаціць куты!Што было — навукай будзе,мы ж пайдзём ўпярод!Нашых сэрцаў не астудзіцьнат сібірскі лёд!Воля сілай б’е у грудзі,звонам веча кліча, будзіцьцэлы наш народ!Хто з нас верным Краю сынам —кажны ўздыме сцяг!Для крывавых каляінаўмала пачуцця! —мы з узлётам сакалінымахвяруем для Краіныдар свайго жыцця!1942
Рукапісны зборнік “Вершы (1945—1947)”
Кусочак неба
Мяне свет ласкі не сустрэў —апошні блеск пагас учора,а сэрца тысячамі стрэлзноў злосна пранізала гора.Б’юць хвалі ў грудзі мне із дна.Паміж запененых прыбояўстаю прад бурамі адназ глыбокай верай, што устою.Навісла цяжасць чорных хмар,шалее бура, сіл мне трэба...Ўздымаю з болем ўгору твар —там ў цьме бліснуў кусочак неба.Удар
Учора сурова падбілі мой лёт,песні паранілі ясныя крыллі,гэтак часамі вясною галлёбура шалёная глуміць і хіліць.Заўтра мо большы, страшнейшы ударцелам маім страсяне чалавечным.Потам пакрыецца змораны твар,гледзячы сумна у вір небяспечны...Толькі мой вольны не зломіцца дух,Божая іскра у целе бязрадным.Голаву ўзняўшы, у цемень пайду,сэрцам у небе пытаючы праўды.Чужыя хвоі
Пад чужым небам шапочуць хвоі,дзіўную песню штодня тут чую,пытаюць ціха: скуль я і хто я?Адкуль прыходжу, па чым сумую?Стрункія хвоі чужога краю,добра мне голаў аб вас аперці.Вецер аб долі ж хай не пытае,словам не скажаш таго, што ў сэрцы.Словам не скажаш аб тых цярпеннях,што сум на душы пластамі сцеле,што сонца крые магільным ценем,а расказаць вам — вы пасівелі б...Лепш загудзеце, сумныя хвоі,вольна, свабодна, вы жа не людзі...Зялёным шумам сэрца ўспакою,ад вольнай песні лягчэй мне будзе...У асенні дзень
Йду ціхім, асумелым садам,шмат лісця вецер ўжо аднёс,толькі, як жменя буйных слёз,вісіць галінка вінаграду.Над траў зялёным вадападамне чэшуць вербы сваіх кос,не вабіць ліпа мёдам кроз,не кліча груша сесці радам.Не белы бэз пахучым чадам,а на кустох зацвіў мароз,і градам буйных горкіх слёззвісае жменя вінаграду.Цуд
Весяліўся, смяяўся агонь,чырванеў, як зара-зараніца,і згараў на ім белы мой конь,і згараў на ім мужны мой рыцар.Як з паганскіх курганных часоў,ішлі ўдовы на вогнішча смерці,я, найболей няшчасная з ўдоў,свайму рыцару кінула сэрца.Ўзняўся ў неба ахвярны мой дым,рос із сэрца майго агнявіцай,і скрозь слёзы я бачыла ў ім,як ажыў зноў конь белы і рыцар.І сярод найцяжэйшых пакутя паверыла сэрцам гаротным,што з ахвяраў нам зродзіцца цуд,што наш Рыцар і Край — несмяротны.Б’юць хвалі
Б’юць хвалі прыбоем з радзімых крыніц,ажыўшыя воды ракочуць, задорныя,і вольная песня не знае граніц,б’е звонам у небе з грудзей непакорных.Хто спутае хмары і зменіць іх бег,хто воблакам плысці іначай раскажаі, глянуўшы ў душу людскую глыбей,хто дум пераніжа натхнёную пражу?Шляхотныя рукі магчыма скаваць,сумленне, бывае, грашамі заплацяць,а думаў арліных нам смерцю стрымацьнайбольшы у свеце тыран не патрапіць.Іх вольнаму лёту — бязмежны прастор,ля хат разальюцца, як рэкаў разводдзе,з прыземных нізінаў імкнуцца да зор,то сонцу насустрач ў расплаўлены поўдзень.І вольнае песні, што служыць багом,ніхто не зняволіць, ніхто не заплаціць;захоча — шле словаў караючы гром,захоча — лялее сумуючых браццяў.А крыллі параніць ля дротаў чужых —памостам рассцеле міражныя гоні.Йдзе звонка палём зарунелым служыцьі ласкаю вернаю любых агорне.То — быццам бы бура, то — лёгенькі ўздох,а сэрцы людскія і гоіць, і раніць,разжаліцца просьбаю — слухае Бог,раззвоніцца праўдай — баяцца тыраны.Яшчэ не час
Яшчэ не час, і я не стала ценем,ізноў жыццёвы разбіваю стан;яшчэ не час, яшчэ паведамленняаб маёй смерці вецер не паслаў.Яшчэ не час, хоць восень горка плачаі да зямлі бярозам косы гне.У цемры я канца жыцця не бачу,і гэты жаль асенні не па мне.То не па мне асіны ломяць рукі,ў паўночных ветраў просячы цяпла.Асенні дзень канае доўга ў мукахі горкі дождж слязьмі кранае шкла.Яшчэ не час, хоць хочацца спакою.Як гнаны ветрам на чужыну ліст,прыпасці б так гарачай галавоюна вечны сон да роднае зямлі.Яшчэ не час, яшчэ на бездарожжыбяздольных больш, чымся на сэрцы ран,ім песні трэба віць із польных рожаў,няхай гарачым полымем гарацьі цешаць тых, якіх не цешыць неба.Я сэрца ў песенны ўпляту вянокі ў цемру дзён, дзе шчырых песняў трэба,пашлю яго да родных ніў здалёк.Яшчэ не час прасіць у Бога смерці,калі ў бядзе чакаюць брацці нас,калі не згас агонь дабра у сэрцыдля родных ніў, дык паміраць не час...Яснейшых дзён у Бога дачакаемі пройдзе час нялюбасці і зла.О, знай тады, што для цябе, мой Краю,мой шматпакутны, для цябе жыла...Ля чужых варот
Хоць доля б’е, і ў сэрцы лёд,ўсё ж думы не ў аковах.Праходзіць ля чужых варотмой жнівень васільковы.Хоць вяне мак, душа у сне,калісь забытым маемвітала віхрамі мянекраіна дарагая.Ўздымаўся Нёман, гнуўся борі топаль вабіў вочы,а пры дарозе цвіў чаборпяснярцы на вяночак.Ў закуты Край біў долі град,слязьмі снаваў вяселле,усё, што зраніў цёмны брат,спавіла з межаў зелле.Калі ж душу злівала кроў,а думы голаў гнулі,глыбокі боль праменнем слоўзамовіла бабуля.Сягоння зрываў дум, ні кроз,ні ран ніхто не гоіць,і гэты боль, што ў сэрцы ўрос,бабуля не замовіць...Блукаю ля чужых варот,хоць думы не ў аковах,i сум душы, і сэрца лёдгарачым плаўлю словам.Загнаны ліст, як птах, здалёк —ў чужыне толькі ценем.Звіваю ў залаты клубокўспамінаў летуценне,каб песні новыя тварыцьі словам Край кунежыць,той Край, дзе вецер гнуў бары,дзе цвіў чабор на межах.* * *
Божа, малітваў прачыстая мэта,светлая песняў натхнёных крыніца,глянь – у адкрытае сэрца паэтаб’е безупынна жыццё навальніцай.Слёзаў чужых ужо поўныя жмені,кроў разлілася струёю ля весніц,мушу для іх я ў бязмерных цярпенняхвыкупіць сілу натхнёнае песні.О, я слоў перлы дастану із тоняў,сэрца іх ў звонкі шнурок пераніжа,толькі не дай мне ў крывавае «сёння»ўпасці бяссільна дарогай пад крыжам.Крыж мой аднолькава цяжкі і мілы.З гоняў дзірванных яго за субраццяўбуду ахвярна нясці да магілы.толькі не дай мне пад ім заламацца.З ніў я яго падняла без прымусу.Нельга каханне над сіламі мерыць.Жоўці пякучай налі мне на вусны,буду цярпець за Радзіму і верыць.Буду аб долі адкупленай крозіць,сёння цяжкой, непагнутай, як камень,буду ісці па цярністай дарозе,потам змываючы кроў і слязамі.Сэрцам натхнёным, Табой абагрэтым,дай мне нат з жоўці стварыць асалоду.Дай адкупіць мне цярпеннем паэтаволю і долю, і шчасце народу.Жаль…
Пачуцці зарыліся ў сэрца на дно,а з хмарамі думы качуюць.Як жаль, што мне сцежкі да вас не відно,што сілы слоў братніх не чую.З пустых шляхоў вецер жалліва шуміць,як быццам ён крыўды збірае.А дождж безуважны ападзе слязьмінад пошасцю змораным краем.Крывавых і страшных зямлі нашай ранніхто не заплаціць, не злічыць.Збіраецца ў сэрцы пачуццяў вулкан,і цені замучаных клічуць...Ўспамінамі вецер шуміць за вакном,ўдаль цяжкія хмары качуюць.Як жаль, што мне сцежкі да вас не відно,што сілы слоў братніх не чую.Малітва
О Божа! Народ свой пакутны, убогі,як вернае сэрца ў адданых грудзёх,кладу Табе сёння пад Божыя ногі,каб Ты не забыўся, каб Ты дапамог.Каб слёзы і раны, што землю пакрылі,супроць чалавека бязлітасны чын,і здзек безупынны, і безліч магілаў,каб Ты не забыўся, каб Ты палічыў.Тугу ад гнязда сваяго адарваных,дзіцячую долю і мацеры плач,бяссонныя ночы закутых ў кайданы,галодных мучэнні, о Божа, убач!Паглянь на чужымі стаптаныя нівы,на вокны сляпыя разбітых святынь.О будзь міласэрны, о будзь справядлівыі слуг Тваіх верных Ты больш не пакінь.Ты быў чалавекам, як людзі, меў маці,і сам ад людзей Ты цярпеў на крыжы.Не дай больш нявіннай крыві праліваці,народу майму у бядзе памажы.З крыві і нядолі ўздымаў Ты народыі мудрасцяй Божай іх волю сцярог, –і нам пашлі волю і дай нам свабоду,да нас прыйдзі ў госці на скромны парог.За мукі народа, за слёзы паэтаў,за смерць нашых юных братоў на крыжы,за нашы малітвы, о Ойча сусвету,дай волі народнай на нівах ажыць.Няхай абагрэе наш край небагаты,пацешыць ніколі не знаючых ласк,асвежыць хай сумныя, шэрыя хатыпазнаннем, што Ты не забыўся пра нас.Як чыстае сэрца пад Божыя ногі,кладу Табе сёння палі і лясы,тых гоняў палотны, шляхі і дарогі,і межаў квяцістых сцялю паясы.І ў поце крывавым згаранае поле,забытыя хаты, курганы, бары,і сэрцы у путах, і іхнюю долю,і з нашай крывёю Твае алтары.О, Ты, найласкаўшы, Сын Бога Жывога,што смерць адкупленнем сваім перамог,кладу Табе край свой пад Божыя ногі,каб ты не забыўся, каб Ты дапамог.Дзе радасць?
Пытае вецер сумны чагосьць,дзе радасць — рэдкі сягоння госць,чаму не прыйдзе гору ў дакор,не засмяецца іскрамі зор?Нельга начамі ўсцяж сумаваць,пакуль брат-вецер можа пяяць,весці прыносіць з родных шляхоў,у вочы смяяцца долі ліхой.Чаму сум горкі, бы на загад,адбіў мне думы, як здрадны гад?Чаму спыніўся дум творчы бег,замёр прадчасна на вуснах смех?Хай сыпле доля на сэрца град,са мною ж вецер — мой родны брат,са мною сведка ўздыму і мук,прыяцель верны — месяц-дзяцюк...На бруку чужым
Светлай руні дзіця, сябра вольных вятроў,што звон сэрца разгойдалі песняй,быцам птах, ў сценах вогкіх муроўб’юся ў клетцы скрываўленай, цеснай.Краскі скромным паглядам глядзяць з гладыша,лісце з ласкай нясмела трапеча.А на бруку чужым ў ноч крывавіць душа,заглядзеўшыся нема у вечнасць.I здаецца часом хвіляй дзіўнай тугі,што няма ні граніц, ні аковаў,што свой ясны хрыбет і свае берагіНёман з небам злучыў васільковым.Што няма ланцугоў на народных руках,што няма ўжо ні здзеку, ні кратаў,і ў начной цішыні не спыняецца страхна парозе сялянскае хаты.Трывога
Больш не буду цябе калыхаць,сумных песняў не буду пяяць,каб не плакаў, каб ціхенька змоўк, —ноч крадзецца із цемры, як воўк.Аб заклятай красуні вярбеўжо нат баяць не буду табе;не магу ўжо найсці ў сабе слоў,каб спакой табе лгаць і любоў.Пакуль злую пазнаеш зямлю,лепш да сэрца цябе прытулю,няхай б’е табе праўду, як звон,няхай ціхі старожыць твой сон.Ні вядзьмар, ні ліхія ваўкіне страшныя, як брат твой людскі;ён ад матчыных родных грудзёўадарваць цябе, сынку, гатоў.І крывёю пасцельку абліць,і абоім жыццё загубіць,не, не буду ўжо песняў пяяць,моўчкі будзеш на сэрцы мне спаць.Пакуль стук яго чуцьмеш у ноч,будзь спакойны, саколік-сынок,вечнай ласкай і негай б’ючы,будзе верна цябе сцерагчы.Зямля
Дарагая матуля-зямля,Бог на тое мне даў дзве далоні,каб я гладзіць ласкава маглаТвой дыван машастова-зялёны.Знай, згараная скіба мая,ціхім шчасцем пранятая маці,можа, гэтак аддана, як я,гладзіць толькі галоўку дзіцяці.Мне жыцця для Цябе не шкада,паэтыцкім мы зроднены духам,Бог і слёзы на тое мне даў,каб Цябе заліваць ў час засухі.І на тое мо сэрца ў грудзёх,каб сагрэць Цябе словам і чынам,i на тое натхненне даў Бог,каб Цябе апяваць безупынна.Там…
Там, дзе сонца свеціць на даліны,дзе гуляе вецер па лясох,пасля буры там на небе сінімтчэ вясёлка цудны паясок.Там гартаць хацела б бесканечнаўсё ў душы, што Бог калісьці даў,каб пад гоман ветлівы, сэрдэчнына сялібах жменямі раздаць.Хараство пазнанае рассеяць,дзе сівы атручаны палын,і разліцца хвалямі надзеіля цвярдое нёманскай скалы.Пакажы дарогу
Праходзяць дні, і цяжкасцю грабовайпаўсюль спадае ўсенародны боль,а цёплае і грэючае словаўнутры мне моўкне чорнаю журбой.Ад цёмных зданяў свет кругом цямнее,бяздольным браццям нельга памагчы,у тонкіх пальцах крышыцца надзея,і сцюжай неба сіняе маўчыць.Тады, о Ты, што ўсім раздаў так многа,а толькі нас пакінуў як сірот,пачуй мяне і пакажы дарогу,якой ісці, каб узнімаць народ.Вецер гойдае
Вецер гойдае лёгка каромыслам,з вёдзер плёскае сінню вада.Ля калодзежа дзеўка сароміцца —просіць хлопец вадзіцы падаць.А вада серабрыцца крынічная,адбівае дзяўчынанькі твар.Дзіўна сэрцы пяюць пераклічкамі,і вада не пагасіць іх жар...З вачэй, небам пагодным напоўненых,з вуснаў спелых – пахучых малін,ніці доўгія, ніці чароўныясэрца хлопцу тугой спавілі.Нават конь не заглушыць капытамі,не суцішыць і вецер тых дум,дзе краса і вада недапітаясерабрыцца крыштальна ў саду.Не бяроза, вятрамі расчэсана,не пакінуты ветлівы сад, –толькі сінія вочы пралескамідзіўнай смагаю вабяць назад.Калі выйдзе дзяўчынанька сумная,над крыніцай галоўку нагне,вочы смелыя ў твары задуманымтолькі бачыць скрозь слёзы на дне.I пытаецца птушак над сёламі,і пытаецца вольных вятроў,калі рук сваіх ліллямі кволымісакалу згасіць смагу ізноў.Калі сочнымі вуснаў малінаміпацалунак памкнецца аддаць,калі слова пачуе адзінае,што умее, што будзе кахаць...Над палямі, лясамі, загонамі,над гасцінцаў шырокай смугойпаплылі хмары ўсцяж перагонныя,і дзявочыя вочы з тугой...Я не сама
Я ж не сама, красуюцца галіныі сыплюць лісця золата знарок.Я не сама, на небе шнур птушынынасустрач мроям вылецеў здалёк.I вабяць далі да магутных ўзлётаўў паднебны край, дзе крыўд няма і зла.Я не сама, паходняю ля плотуў асенні дзень юргіня зацвіла.I сонца глянула, прабіўшыся праз хмары,каб даказаць, што свет яго не згас,на холад рук рабіна дробным жарампа жмені сыпле восеньскі акрас.Я не сама, бо вецер ліст асенніузорнай тканню сцеле па зямліі гне трысцё, і пражай-павуценнемснуе ля ног сухія бадылі.А калі ночы не запаляць зораў,і ўдарыць сцюжай лютая зіма,і віхры ў полі загалосяць хорам,ўсё ж буду плакаць з імі не сама.Ноч
Ноч, цемені вечнай таемная пані,выходзіць, крадзецца з-пад стрэхаў нязнаных.Йдзе пэўна на змену дня яснай святыні –ніхто не стрымае, ніхто не запыніць...Чалом ясным сонца дзень нізка сагнуўся,яшчэ міла глянуў, яшчэ усміхнуўся,праменнямі бліснуў і ў чырвані згінуў,бы ясную голаў сцяла гільяціна.Заціхла зямелька ў час сумнага скону,да гнёздаў трывожна прыпалі вароны,і людзі у сёлах, і зверы між бору,схаваліся ў хаты, зарыліся ў норы.I толькі пугач, рыцар ночы адзіны,смяяўся і плакаў з сухое галіны.Ноч-пані ўсе сэрцы слабыя маніла,брыльянтамі зоры ўгары запаліла,ў даверра людское скрадалася ценемі вабіла душы у бездань, у цемень.Йшлі людзі без смеху за цёмнаю паняй,забыліся ў горы, што прыйдзе світаннеі выплыве сонца. Не газніцай зораў,а праўдаю вечнай асветліць прасторы.Кір
Любоў і праўду я бяру на шчыт,і з імі йду бясстрашна ў цяжкі час;я не пяром, а гастрыём душыпішу крывёй счарнелаю да вас.Жалобны кір над маім прошлым лёг:не ўчую больш матулі цёплых слоў —на вуснах ёй заціх апошні ўздох,як тысячам замучаных рабоў...Равы братоў, цяжкія сёстраў дні,страшэнны боль апошніх бацькі год,людскія душы, сёлы у агні,а на крыжы замучаны народ.Хоць неба сёння срогае маўчыць,я ў адраджэння веру ясны цуд:любоў і праўду, свой магутны шчытўздымаю смела прад панамі пут.Не страшна мне іх мсцівасці і кар,бо ў маім сэрцы — вера, не сумлеў,ў маёй душы — не попел, але жар,ў маіх вачох — не слёзы, але гнеў...Дзяды
Дождж падае вонку прыцішаным звонам,дождж льецца, дождж плача на шыбах аконных.Балючы стогн ветру даносіцца з даляў,і зоркі на небе нам ноч не запаліць.У храмах сціх гоман малітваў нядзельных,на могілках свечкі даўно дагарэлі.А ў краі, дзе думы мае безупынна,чакаюць у хатах дзядоў на гасціну.Да нас не забудзьце зайсціся, дзяды –хопіць малітваў у нас і яды.З сёлаў забытых, з лагчын і бароўі з наднямонскіх старых цвінтароўдом мой наведайце ў промнях агню,вокны шырокія вам адчыню;гэтак прыходзьце, як колісь жылі,весткі прыносце із роднай зямлі.Душу вам вышлю насустрач сваю,палкай малітваю вас напаю,сэрца маё каля вашых магіл,там, дзе сумуе мой край дарагі.Хвіляй таёмнай, у поўначы часз Божае волі чакаю на вас;разам мы просьбаў гарачы наш жарслаць будзем шчыра прад Божы алтар…Сумна і пуста ў вокнах маіх –мёртвых няма, не відно і жывых.Ціха вакол, непраглядная цьма,толькі над прорвай стаю я сама.Будзем прасіць за тых, хто не забыўні роднае мовы, ні бацькавых ніў.Хто мёртвых васкрошваў святою рукой,Той нас не пакіне ў хвіліне цяжкой.Брату Расціславу
Ты казаў калісьці: не сумуй, сястронка,над пакутным Краем злітуецца Бог.Барані і цеш ты родную старонку,а я буду бацькаў сцерагчы парог.Ты казаў: пяі нам соладка і звонка,раскідай праменні жменямі наўкруг,я ж з усходам сонца роднай баразёнкайвесела сталёвы пакірую плуг.Да Радзімы-маці разбудзі каханне,запалі ты сэрцы вольнасці агнём.Хай народ прачнецца, хай з няволі ўстане,я ж засею гоні залатым зярнём.Ты гары натхненнем для братоў, для Краю,ахвяруй ім душу палкую сваю,я ж з дзікой Сібіры сэрцам прычакаюі сустрэну хлебам родную сям’ю.Не згадаў ты долі, наймілейшы браце,горыччу бязмернай пакараў нас Бог —не вярнецца бацька, не вярнецца мацііз зямлі сырое на пусты парог...Не уціх над светам здзек пакутаў люты,ў збураных руінах не спыніўся бой,мне на душу ўчора налажылі путы,а цябе прыкрылі чорнаю зямлёй.Не змаглі мы гора, сокале, з табою,плача маё сэрца, стогне цэлы Край.Паплыве у Нёман кроў яшчэ струёюіз народных ранаў... Ах, бывай, бывай!Ударыў вецер
Ударыў вецер халоднай завеяйпроста ў вочы, у сэрца, у твар,спарахнела навекі надзея,пахіснуўся святы мой алтар.Мілы Божа, дык я ж не устою,глянь — заместа зялёнай мяжы,места роднай сям’і прада мною,як распяцці, адныя крыжы.І над доляй пакутных субраццяўне галосяць свабодай званы,а народ зноў ідзе на распяцце,і гучаць ў цішыні кайданы;ў безнадзеі пакутных часін,грозных ўзрываў нягоднага болюцяжкі жаль расплываецца ў сінь,ў хмары слёзаў цярпенняў бяздольных.Каб у пору апасці далоўзвонкім градам адплаты і смерціна убогасць туманных галоў,што паранілі людскасці сэрца.Каб прыпомнілі злым і слабым,што ёсць моцы людское граніцыі што зло не развеецца ў дым,а вярнецца назад навальніцай.Дзень і ноч, і жыццё ёсць і смерць,жар і холад, і восень і лета,ёсць тыраны пакрыўджаных сэрц —ёсць і помста страшная за гэта.Дзве Маці
Брату Расціславу
Як два промні юначых гадоў,дзве матулі дало яму неба.Меў жыццё ад адной, ласку любую слоў,ад другой – кусок чорнага хлеба.Ад адной – мілы спеў, жар кахання ў грудзёх,дотык гладзячых рук па чупрыне,ад другой – пах вясны на бязбрэжных палёх,пояс Нёмана шоўковы, сіні.Із адною ішоў бездарожжам жыцця,у далоні збіраючы слёзы.Із другою валок закрываўлены сцяг,як Хрыстос колісь крыж па дарозе.Дарагую адну адарвалі ўначы,зацягнулі ў сібірскія далі,Бог малітваў не ўчуў і не даў памагчытым грудзём, што жыццё даравалі.З белай смерцю яна ў іншы сьвет адышла,анямела ў мучэннях прадчасна,з незагоеных ран адляцела душа,як апошняя зорачка згасла.Не падаў ёй вады, не пагладзіў рукіу гарачцы цяжкой, на прашчанне,і не ведаў, што труп адкапалі ваўкііз зямлі ледзяной прад світаннем.Дзве матулі ён меў, дзве сардэчна кахаў,кожна з іх дзецюка гадавала,калі з болем адну у жыцці пахаваў,дык другая яго пахавала.Не глядзела яна, што на свеце не жыў,не кахаў, не смяяўся да зораў,дзесь на грудзі вясной голаў ёй палажыў,ясны сноп у крыві на разорах...Прыгарнула яго, з ранаў выцерла кроў,скрыла цела магутнае ў нетрах,там часамі з слязьмі над насыпаны роўнагінаецца вербачка з ветрам.I замерла сама пад ударам чужым,мест вянкоў апранулася кірам,і чакае адна, сярод мук на крыжы,тых дзяцей, што зляцелі у вырай.Брат мой Аркадзь
Брат мой, кажуць, ад кулі памёр,доляй гнаны, ў чужыне загінуў.Ўсё ж ён строгаму свету ў дакорясны смех свой званочкам пакінуў,сінь вачэй адказаў васількам,мілы голас — жывым ручайкам.Нёс надзею і радасць для нас...Вастрыё засталося ўспамінаўі адзіны, крывавы адказ:медалі із-пад Монтэ-Касінаі кашуля з засохшай крывёй,і кусочак зямелькі чужой.Лёг у дваццаць вясняных гадоўсярод красак цвітучай Італіі,бы ў пахучых учадзеў садох,бы расплыўся ў чаруючых далях,ў кіпарысах трагічна-сумныхабарванай надзеяй заціх.Сэрца
На разрытай аружжам зямлі,на скрываўленых шэрых загонахраны йзноў зараслі, зажыліпад кашуляю траваў зялёных.Із шматлікіх магільных капцоў,із прасяклых крывёю разораўвырас мак пурпуровы ізноў,прыгажэйшы, буйнейшы, як ўчора.Толькі сэрца не можа ажыць,як вясною загон ажывае,калі ўсенька пад крыжам ляжыць,а зямля сцеражэ, не вяртае.І бацькоў, і братоў ўжо няма,сэрцы вырвалі ім перадчасна.Ўжо жыцця не раз’іскрыцца майнад магіламі полымем ясным.Із руінаў падымецца дом,на пажарышчы вырасце топаль,толькі ў сэрцы, у сэрцы людскомзастанецца боль вечны і попел...Чайкі
Прыляцелі чайкі на вэлтаўскі бераг,раннім вішняцветам нізенька апалі.Хочацца так з імі ў вяснянай верыразам прытуліцца да шумлівых хваляў.Ці лунаць свабодна над палі і рэкі,і ўзляцець насустрач сонцу веснавому.Гэдак надаела быць мне чалавекам –скованым стварэннем, без зямлі, без дому...Учора
Учора праз сіні кусочак аконцана сумныя вочы, на рукі як з воскусонца паслала маленькую коску.А мо не было гэта яснае сонца?Мо з даляў, мо з гробу аж поглядам мілымматуліны вочы сюды заблудзілі?Як водгулле шчасця, прыйшлі нечаканада родных, да мілых, да сэрцам каханых,каб жарам нязгаслым ад болю і плачууцеху пасеяць у сэрцы дзіцячым?А мо то не матчыны мілыя вочы,што бачаць праз далі, праз цемрыва ночы?То, можа, край родны, крывёю абліты,прыслаў прывітанні дачцэ незабытай?А мо то не край мой, як святасць, каханы,заўсёды прыветны, заўсёды чаканы?Мо Бог пасылае мне променьчык мілы,каб выстаяць ў буру хапіла мне сілаў?Учора праз сіні кусочак аконца,мо промень пяшчотны ласкавага сонца,мо край мой, мо іскра з каханага вока –штось глянула ў душу глыбока, глыбока.Малы перапынак
Вачамі да воблакаў сініх прыпаўшы,п’ю кволасць прамення ў парыве вясняным,нат заўтра здрадлівым ударам не страшыць,і голкамі сэрца ўспаміны не раняць.То проста ў дарозе малы перапынак.Усё, што дадзела, убок адкладаю,любуюся беллю вішнёвых галінаў,запененай рунню, чакаючай даллю.Гляджу, як гуляюць вятры на свабодзе,як рэкі на хвалях калышуць праменні,як дзень замірае, як ноч надыходзез балотных лагчынаў трывожачым ценем.Праз плечы ёй месяц на золаце зораў,бліскучы і ясны, ляніва звісае.Штурмуючы хмары адважным напорам,з выццём і адчаем вятры пралятаюць.Ды часу няма мне ваколле галубіць,бяру сваё гора, дарога чакае...Ноч доўга, трывожна ў рог месяца трубіць,і зоры вятрамі ў засекі зганяе.Невадам з Нёмана (1967)
Над празорай крыніцай
Над празорай крыніцайна палі, на лугі,ой, не шлі, маладзіца,сваіх песняў тугі.Яны стогнуць так глуха...Сум звіў сэрца, як вуж...Ці ліхая свякруха,ці няветлівы муж?А мо ён ды не любы,а мо гэта не той,што салодка галубіцьу буйны цветабой?Знаю — доля не гладзіць!..Ўсё ж тужыць перастань,як юргіню ў прысадзе,зломіць сівер твой стан.Быццам колас падцяты,бадылёк на вятры,куст сарванае мяты —адцвіцеш без пары.Сініх слёзаў, што ўпалі,шчокаў макавы цветўжо не вылавіш з хваляў,бо вада адплыве...Над празорай крьніцайне спускай жа касы,не губляй, маладзіца,беларускай красы.1939
* * *
Воля — не тое, што рукі развяжуць,зменяць на большую клетку малую.Воля — не тое, што «вольны ты» скажуць.Воля — то воля, якую адчую.* * *
Маю душу ў спакоі пакінь,дум крылатых не стаў на калені,нат вачэй наднямонская сіньпацямнела ў адчаі цярпенняў.Не скрываю няспутаных дум,узіраюся смела і проста,сваёй сцежкай наперад іду —Юдаў твар для мяне не сяброўства.Мо замала вам грошай далі?Што ж, прадаць вам другіх давядзецца.Прыйдзе час, і на нашай зямліна пакутнай не будзе вам месца.Вечар над Прагаю
Дрэмле ўжо Прага вячэрняй гадзінай,вежы святыняў ўздымаюцца к зорам,—гэтак часамі ў малітве застынуцьрукі людскія, узнятыя ў горы.Важна Градчаны, як арка біблійная,ў хмары плывуць над туманнымі стрэхамі,вежамі ў неба ўпіраюцца сіняе,бы прагавіта шукалі пацехі.Стодзівы толькі не дрэмлюць каменныя,ноч іхніх сэрцаў нат не пераможа.Доўга вякамі стаяць, ўсё нязменныя,сон залацістае Прагі старожаць.Месяц па вежах спускаецца стройны,блудзіць, сярэбраны, местам заспаным,быццам ў бліскучай акованай зброінейкі забыты вякамі каханак.Ціха спіць Прага гадзінай вячэрняй...Стодзівы з каменя сон ёй старожаць,месяц блукае між хмараў містэрных,вежы ўсё рукі ўздымаюць набожна.1942
Пасей палоску
Пасей ля вёскінашу палоскуна вясну,—летам гарачымнават не ўбачыш,як пажну.Засей загонышаўковым лёнампры бары,—доўгія ніткіспраду і выткупры зары.Пастаў мне хату,хоць не багату,ля сяла,там, дзе юргіня,быццам дзяўчына,расцвіла.Высадзі садзік —разам ў ім сядземспачываць.Вецер паволібудзе нам голлінагінаць.Так сярод ніваўбудзем шчасліваразам жыць,начамі вольхібудуць нам толькігаманіць.1942
* * *
Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,збожжа палеткі, істужкі дарог,неба цвітучае, радасць вянчальная,скарбам схаваная ў буйных лясох.Войнамі спалена, недругам знішчана,рукі заломіш, праводзіш «гасцей»і зноў ўздымаешся над папялішчамі,далей загон твой на славу цвіце.Вечна пакутная, вечна гаротная,сцятая — зноў адрастаеш з камля,вечна жывучая і несмяротнаяты, беларуская наша Зямля!Запяі мне песню
Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак,не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,запяі мне тую, што я сэрцам чула,калі асыпаўся белы сад.Запяі мне тую, што пяяла нянянад калыскай, доўга не сплючы,ці аб безнадзепным маладым каханні,што трывожыць сэрца уначы.Не хачу навінаў з шырокага свету —пуста майму сэрцу, цесна ў ём,можа, помніш песню, што пяяла летаммаладая жнейка за сярпом.Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне,з-пад навіслых сумна нашых стрэх,што пяялі хлопцы, як вадзілі конімесячнаю ноччу на начлег.Запяі мне песню нашу, не чужую,я шматгадовых гоняў ды бароў,што я сэрцам вечна на чужыне чуюсярод думаў зорных вечароў.1942
Хата
Хата радзімая, хата старая,што абаперлася ў садзе аб вішні,стройна свой чуб саламяны ўбіраеголлем, вясною аквечаным, чыстым.Ў поле бязмернае, поле далёкае,ўбок, дзе палоскі шлях рассякае,сумна глядзіш ты прымружаным вокам,быццам з дарогі каго выглядаеш.Мохам пратканыя шэрыя сцены,плот, што ля саду пастаўлены крыва,ясна-шумлівай, квітнеючай пенайбуйная зелень вясёла прыкрыла.Камень шырокі ляжыць ля парога,гладкі, бліскучы, вітае так міла!Безліч бяздомных з далёкай дарогітут каля хаты на ім адпачыла.Пэўна, не раз ім матуля казала:«Сядзь, папалуднуй, чужынча, ты з намі,—роднага сына дзесь доля загнала,можа, й яго хто пакорміць таксама.Покуль жыву, сцерагу яго месца,прыйдзе — пачэсна на покуце сядзе,хатняе стравы нап’ецца, наесца,колас наліты рукою пагладзіць.Выйдзе на поле з баронкай і плугам,ў ціхую хату прывабіць дзяўчыну,кончыцца боль мой і злыя нядугі,косці старыя пры іх адпачынуць.Можа, спаткаеш? Такі цёмна-русы,скажаш, матуля яго тут чакае.Хай не забудзе сваёй Беларусі,хай не зрачэцца радзімага краю...»1943
Дзед
Была ў дзеда дудка,была ў дзеда люлька,была ў дзеда падружанька —сівая бабулька.Дудачка іграе,сэрца пацяшае,а закурыць дзедка люльку —гора забывае!Цешыць дзедка дудку,цешыць дзедка люльку,клапоціцца ля ягосівая бабулька.Ўсё суседзі хочуць знаць...Раз, кругом пасеўшы,сталі ў дзедачкі пытаць,хто яму мілейшы.Дзядок кажа — дудка,бабка кажа — люлька...Людзі думаюць сабе:«Ой, мусіць, бабулька!..»Ўсё ж ніхто не мог пазнацьдзедавай натуры,замест праўду адказаць —толькі люльку курыць.Ўсё ад раніцы гудзе,ўсё на дудцы грае,а на бабку — прыйдзе дзеньўвагі не звяртае.Ўскалыхнуўся цэлы свет,б’юцца людзі-брацця,ціха толькі дзед жыве,хваліць бога ў хаце.Толькі шчасце у людзейдоўга не трывае,і да дзеда адзін дзеньсмерць прыйшла ліхая.Дзеда дома не было —ён з дудой і люлькайпайшоў рана на сяло,пакінуў бабульку.Бабка сцяміла, што ёйсмерць дзядочка скосіць...Паківала галавой,гэтак смерці просіць:— Замест дзеда лепш мяне,смерць, вазьмі, ліхая!..Хай дзядок яшчэ жыве,хай на дудцы грае!Мае радасці ён тры,я ж з усіх найменша,дык мяне ты забяры —дудачка пацешыць!А для смерці ўсё адно:душаньку хацела,дзед ці баба ж не відно,бо душа без цела...Ды, забраўшы бабін дух,паляцела далей,бо другія ўжо наўкругна яе чакалі...Ой, прыйшоў дзядок дамоў —не жыве бабулька...Не хапіла ў дзеда слоў,пакацілась люлька...— Ах, бабулька,— плача дзед,—чаму ж не паждала?Пацямнеў мне цэлы свет,як цябе не стала...Сеў ён сумна ля акна;заіграла дудка,сумна плакала яна,ды замоўкла хутка...Ўжо не будзе болей граць,люлька дагарэла...Прыйшлі людзі ды глядзяць —без душы ўжо цела...Другім страшна паміраць,дзед памёр іначай,рады быў — не апісаць! —ён бабульку ўбачыў...Любіў дзедка дудку,любіў дзедка люльку,а мілей за ўсіх быласівая бабулька.1943
* * *
Блукаю сёння па родным краізбалелым ценем.Хачу быць кропляй, што перапаўняечару цярпення.Хачу быць словам, што напраўляена шлях сапраўдны,сілай, якая перамагаеў баі за праўду.Пад тваім небам, чыстым і сінім,быць канапелькай,быць тваім гордым, вечным ўспамінам,мая зямелька.1943
Бацька мой
Бацька мой родны, родзіч мой мілы.Глядзеў ты ўслед мне, здаецца, учора.Сёння не знаю нават магілы,дзе твае косці злажыла гора.Бацька мой сільны, табе б спакойнасеяць пшаніцу на родных гонях,у дзень кірмашны вокам нямыльнымацэньваць коні.Табе б на плечы сыноў-асілкаўпакласці рукі ў гадоў змярканніі ўнукам баяць пра ўсе памылкі,пра ўсе уцехі юнасці ранняй.Табе б ад маці лепшы кусочак,табе б з сябрамі чарка ў бясёдзе,пашана ўнукаў, апека дочак,пачэсны гонар у нашым родзе.Бацька мой родны, даруй, што старасцьтваю я сэрцам не даглядзела.Несла ў далонях сваю ахвярнасць,несла і раптам асірацела.Дзе твае косці сёння? Не знаю.Апошніх спеваў ужо не пачую.Хмары навіслі над нашым краем,на родных гнёздах вораг лютуе.1943
Залатая сонца калясніца
Ноч крылом пастукала у дзверы,вецер сілай тузае прабой,застанецца ўсё, што на паперы,ўсё, што ў сэрцы,— забяру з сабой.Заўтра залунае снег вішнёвы,зацвіце на сонцы бэзаў куст.Ёсць такое казачнае слова,вырванае з рэбраў: Беларусь.Вораг далі не аддасць затанна,гордасць выбілі ў паніжаных рабоў,паляглі айчынныя тытанынедзе за пярэплаццю дратоў.Недасказана, нязроблена так многа,неадпомшчана за слёзы і за кроў.Я пакіну вам мае трывогі,я пакіну вам маю любоў.Няхай сэрцу змучанаму сніццапах вясны, вішнёвы белы дым,залатая сонца калясніца,вольны сцяг і пераможны гімн.1943
Старажытная сага
Градам слоў б’еш у сэрца маё,нат вясняных не слухаеш казак,толькі ў маршы ідзеш праз жыццё,знаеш слова адно: абавязак.Быццам панцыр на сэрца ўзлажыў —не прабіць яго нават вачыма.Не ад шэптаў кахання дрыжыш,а ад яснага слова: Айчына.Места ў вочы — глядзіш на курган,места рук маіх — меч абдымаеш.Нат не бачыш, як гнуткі мой стан,нат не чуеш, як шчыра кахаю...Тваё сэрца рашуча так б’е...Толькі сіла, нязломная сіла...Ці не чуеш, што травень пяе,што чароўная ноч гаманіла?Цябе, знаю, нішто не сагне,ты жывеш толькі, моцны, для краю.Ўсё ж ты казачны сон для мяне,ўсё ж цябе я бязмежна кахаю.Шчасце колісь, як птах, адляціць,нат каханне згарыць, як лучына,—сонцам толькі не згасне ў жыццінесмяротнае слова — Айчына!1943
* * *
Душа мая — ніт, пераплецены з лёсамзялёных палеткаў і вёсак ў далінах,душа мая — кветкі і сум на пакосах,і ястраба шпоны, і ўзлёт галубіны.Душа мая — голас забытых, бяздольных,што рвецца да сонца з калечаных путаў,душа мая — з песняў шырокіх і вольных,душа мая — з бою,а шлях мой — з пакутаў.1943
Егіпет? Егіпет!
Досыць! Алах ўжо губляе пакорных.
Болей не страшны крывавы капрыз.
Ля пірамідаў народнага гора
будучыня ўстае, як сфінкс.
Пад святлом іскрамётных надзеяў
рассыпаецца ў попел страх,
ажывае, ўстае, маладзее
на зямлі сваіх продкаў фелах.
Каб не стала зямля пустыняй,
каб не плакаў фелах ля магіл,
Праметэі ўстаюць маладыя,
разліваецца шчодра Ніл.
1956
* * *
Вымыў дожджык вербам косы над ракою,шумны іх палошча вецер малады,міла гладзіць сонца ласкавай рукою —сушыць на галінках мокрыя сляды.Ля ракі крутое сцежачка, як змейка,ураджаем вісяць росы на траве,мые сонца ў хвалях залатыя вейкі,жаўручок згубіўся ў яснай сіняве.Вось, здаецца б, рукі расцягнуць над полем,быццам сёстры — вербы стройныя абняць,так ісці дарогай, роднаю да болю,над крутою рэчкай новы дзень вітаць.1958
* * *
Неба сягоння цвіло, быццам мак,Вясёлкаю фарбаў зямлю малявала,можаш вярнуцца дамоў, як жабрак,якому капейкі ў жыцці не хапала.Не запытаем падаркаў ў цябе.Не збаімося дзіравай кішэні.Грошы, як лісце на зжоўклай вярбе,іх не збярэш, не ўтрымаеш у жмені.Многа тут бачылі розных паноў,за нас з табою грашыма багатшых...Ты з сэрцам кахаючым рвіся дамоў,яго ў нашых сёлах так мала хто бачыў.,Ты волю да чынаў з сабой прынясі,розум, і знанні, і яснасць сумлення.Няхай жа народу ўсё гэта дасць сын,калі ужо маці замоўкла ў цярпенні.Калі б неба макамі зноў зацвілоі мне захацелася заўтра памерці,хачу, каб, як макі, кахала, жыломаё у табе беларускае сэрца.1958
Ягады
Аднойчы з сінімі вачыма,стрункая, як чарот,збірала ягады дзяўчынато у збанок, то ў рот.«Глядзі, збанок будзе няпоўны,дзяўчына без турбот.»Смяецца: «Ягады ўсё роўнааднойчы ў год».І клала жменькаю пароўні,салодкія, як мёд,каралі ягадаў цудоўныхто у збанок, то ў рот.Аднойчы рожавай вясноюна яснае чало,як трэпет сэрца пад рукою,каханне надышло.«Не йдзі, дачушка, на гуляннеі стужкі не ўплятай.»«Пайду. Адно ў жыцці каханне,адзіны май.».Пяяла моладзь, млеў гармоніккаханнем давідна.Гулялі хлопцы неўгамонна,бо маладосць адна.1959
Жалейка
Хлопчык маленькі, сшыток, алавік,а побач дзядуля белы.— Паможаш? — пытае.Пяро не прывыктрымаць я ў руках няўмелых.Я ў гэтым не майстра, мой ўнучак малы,чытаць і пісаць не умею:я пасвіў каровы, авечкі, валы,араў я зямельку і сеяў.Мяне не вучылі, я быў мужыком;калі было з гэтага сумна,я, ўзяўшы жалейку, выходзіў тайкомў шырокае поле, за гумны.I скардзіўся гоням, траве і лясамна лес свой, цяжкі аж да смерці,і толькі не граў на жалейцы панам —чужым не кране яна сэрцаў.Задумаўся хлопчык, нашчадак дзядоў,вякі засяваючых гоні,ўздыхнуў ад трывожачых дзедавых слоў,ад казак сівых на сутонні.— Я гэтых часоў не шкадую нічуць,—сказаў ён, — я рад, што я ў школе.Адно толькі, дзеду... хацеў бы я чуць —як плача жалейка у полі.1960
* * *
Едзем ноччу, а снег, як дым,проста пер’ямі з крылаў хмар.Не тулі кажухом сваім,я люблю, калі вецер у твар.Лейцы коням вальней пусці,не спыняй іх задорны бег.Дай адчуць мне яшчэ ў жыцціі свабоду, і ўзлёт, і снег.1960
* * *
Дзень яшчэ дагарэць не паспеў,як пад голлямі ценем гарбатымпрыйшоў вечар і ціхенька сеўна парозе забытае хаты.Быццам старац, які занямог,і яму замест лустачкаў хлебапакаціліся зоры да ногз бесканечна ласкавага неба.Дзіўнай казкай прайшла маладосцьі жыццё па цярнёвай дарозе,і я сёння як быццам бы госцьна забытым на родным парозе.Мо таму, што лягла на мурогбурым насцілам цемень густая,мо таму, што у ціхіх дзвярохроднай хаты ніхто не вітае.1961
* * *
Іду адна, а прада мною — ноч,шырокі шлях, няздзейсненыя мары.Густая цемень сцелецца ля ног,і партызаніць месяц бледны ў хмарах.Каля дарогі дрэвы сталі ў стройшыракаплеча і непераможна.Дзесь у сяле сабакі між сабой,як часам людзі, сварацца бязбожна.Сяло не спіць, гараць агні здалёк,за імі дом мой, там ніхто не свеціць...Страсае ціха росы на пясокзусім нямы мой спадарожнік — вецер.Шляхі вайны. Па іх іду ўсю ноч.Разведчык-месяц з хмараў выглядае,а росы, росы сыплюцца ля ног,з вачэй ці з траў, я і сама не знаю...1962
* * *
Усю ноч аж да ранкапад напевы трысцяловіць хваляй Зальвянкаадгалосы жыцця.Калі вецер патопіцьсемя зор у вадзе,забяжыць сюды хлопеці дзяўчына зайдзе.То пасядуць на бераг,злучаць рукі без слоў.То кахаюць і вераць,то расходзяцца зноў.А Зальвянка, як маці,ловіць невадам хвальі глыбока хаваеі каханне і жаль.Ўмее слёзы уцерці,знае гоечы лек.Злучыць вусны і сэрцы,злучыць рукі навек.I мяняюцца песні,і мінаюць гады.Маладосць адплываез быстрай хваляй вады.Толькі казкі не гінуцьпра кахання дзянькі.Застануцца ўспаміныне для любай ракі.Забяжыць сюды хлопец,прыйдзе сівы дзядок,покуль жыць будзе Зэльва,наш малы гарадок.1963
* * *
Прыпала сонца прагнымі губаміда ручайка і п’е, і п’е ваду.Па сцежачцы праз мокры луг з грыбаміў спякотны дзень адна дамоў іду.Праворуч важна перайшлі каровы,налева бусел замахаў крылом.І веру я, што ў гэты дзень ліпнёвыя зноў іду ў забыты родны дом.1963
Зямля
Дарога полем, вузкая,сярод пяску і траў.I рэкі, дзе над русламінарод наш асядаў.I гоні пладавітыя,адвечных пушчаў след.Там, недзе пад блакітам,другі адкрыўся свет.Мільёны міль паветраных,ніякага жылля.Адтуль такой маленькаюздаешся ты, Зямля...Дарогай найшырэйшаю,што вокам не абняць,лятаюць найсмялейшыя,каб думы зор спазнаць.Лятаюць недасягнена,высоты ўмеюць браць,каб зноў губамі прагныміпрыпасці, цалаваць.I за пачыны смелыя,за мілі высатыузяць з рук кветкі белыя,што ўзгадавала ты!Далоні сціснуць братнія,на ногі моцна стацьі лаўры, ў небе зжатыя,табе, Зямля, аддаць.1963
* * *
Сутонне шаўковую нітку прадзе.Ўспаміны — паэтаў багацце.Здаецца, як добры, спрыяючы сценьблукае па нашай хаце.Зімовы, вячэрні, як марыва, час.Маўчанне прыходзіць у госці.Найлепшая з моваў вось тая якраз,калі духам пачуеш кагосьці.Голаў, бы яблыню, схіліш далоў,на руку паложыш сэрца,і нітка, сугучная нітка без слоўаб долі Айчыны прадзецца.Думы за думамі кружаць ўздагон,абыякавасць рвуць спакою.Застогнеш — і сэрца маё, як звон,разгамоніцца разам з табою.1963
* * *
Сягоння сонца ткала дываны:на шэрых стрэхах залатыя ніці.Яны былі прыгожыя, як сны,якім ў жыцці ніколі нельга збыцца...А вецер пражу сонечную рваў,на крылах паразносіў па кусочку,нагія голлі бляскам аснаваў,навіў на плот празорныя маточкі.Я ціха выйшла пражу пазбіраць,звіла ў клубкі яе з зямлі адталайі захацела зноў палотны ткаць,якіх ў жыцці яшчэ я не даткала...1964
* * *
Вецер да Нёмнавай сіні прыпаў,вод люстра у дробязі крышыць,спакойныя хвалі разгойдаў, узняўі ціха калыша, калыша.Смела пасталі на бераг дубы,шуміць і сасна, і альшыннік,быццам купаюць густыя чубыў разгойданай нёманскай сіні.З сецямі дружна ідуць рыбакі,шуміць ім насустрач дуброва...I вучацца хлопцы ад дрэваў стрункіхне гнуць пад вятрамі галоваў.1964
* * *
Звычайны дзень, шляхі і раздарожжы,і мэты ўзлёт за ценем простых слоў,і падае маленькі, дробны дожджык,як жменя слёз па тых, хто адышоў...Ты ўсё маўчыш, ўсё думкамі наперад.Лепш агляніся: ніва, як абрус,і шлях стрункі, і хочацца мне верыць,што йшоў сюдою ён якраз, Кастусь.Хвала таму, хто вылецеў на волю,хвала таму, хто праўду ў сэрцы нёс,хвала таму, хто з пекла, з мукаў, з боюу цёмных сілаў вырываў наш лёс...Ты кажаш мне — нічога я не маю,глянь, той жа вецер, што, як бард, пяе,ён мой ўвесь боль, ўсе казкі майго краю,і дрэваў шум, і васількі мае.Мой пушчаў цень, сляды зуброў, аленяў,магільнікі зняволеных дзядоў,і мова — скарб наш, дарагі, нятленны,і мой змагар, што вось сюдою йшоў.О юны ўздым, зямлі пакутнай сілы!О шчодры дар духовых светлых век!І словы падалі ў дзірван і каласілі,і змагары выходзілі з-пад стрэх.Які быў смелы, родны чалавеча,адкінуўшы шляхоцкі свой жупан,ён світку шэрую, як мы, злажыў на плечы,каб боль прыкрыць народных нашых ран.