Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 4
1964* * *
На магілах не сеюць пшаніцы,з чужой крыўды не вырасце доля.Хто не здольны прад здзекам спыніцца —панаваць той не будзе ніколі.1964
Скарына
Над Падуяй неба такое наўкруг,як сны мастакоў Адраджэння.Падуя — горад вялікіх навук,славутых надзей і імкненняў.Заціхлі званы, адбылася імша,зноў спевы гучаць на лаціне.Дыплом уручаюць: ён сын Лукаша,палачанін, Францішак Скарына...Даўно ўжо пакінуў свой меч і свой лук,і Полацк, лясамі акружаны,выйшаў насустрач свабодных навук,па-свойму сільны і мужны.Ўжо доктар навукі пад сілу яму.З Падуі слаўнай, з чужыны,вязе Беларусі, народу сваймужыццё сваё, знанні і імя.Не князь і не шляхціц, без дворні і слуг,праз пушчы, мядзведжыя тропывяртаецца доктар медычных навук,першы доктар на ўсходзе Еўропы.Гандлюе, квітнее наш Край малады,багаты і хлебам, і рыбай:будуюцца замкі, ўстаюць гарады,вырастаюць у пушчах сялібы.Толькі навукі — паны над зямлёй,мовяць мовамі розных чужынаў.І першую кнігу на мове сваёйдрукуе нашчадкам Скарына.І годнае слова гучыць сярод цьмычужынскай, як праўда трывожная:«Не, не для долі жывёльнае мы,а к доблесці, к праўдзе народжаны».Простым людзям ён піша, субраццям сваімдарагія, разумныя словы.Апавяшчае ўрачыста усім:«Бог пусціў мяне ў свет з гэтай мовай».Можа, словы былі, як загад,гэту мову пакутныя ўнукізахавалі пад стрэхамі хатдля святла, для дабра, для навукі.Мудрасць здолее ў цемры свяціць.Загад продкаў у сэрцы не згіне!Будзем думаць, вучыцца, тварыцьтак, як ты,ў сваёй мове,Скарына.1965
* * *
Дануце Бічэль
Добры дзень, дарагая, харошая,маладзенькі праменьчыку наш,заварожана разам з Каложаю,ганаровая Нёмнава страж.Ноччу цьмянаю зоранька светлаятым, хто ў цемры, ў бяспуцці — маяк,беларуская, тысячалетняя,ў кожнай песні, бы Нёман, свая.Ві з праменняў сваю недавітую —з хвойным пахам жывучай смалы —залатую, пасажную нітачкуна падарак каханай зямлі.Кіне месяц у Нёман па зорачцы,потым выбежыць сам на папас.Хай прадзецца табе, няхай творыцца,яшчэ скрыні не поўныя ў нас...1965
Заблудзіць бы...
Польны вецер шлях блытае,губіць аганёк,сее-сее, падсяваезоркамі сняжок.Рвецца конік, вецер гоніцьаганёк сустрэць.Добра гэтак на сутонніз ветрамі ляцець.Ну, заблудзім дык заблудзім.Гэта наваколнашы сёлы, нашы людзі,ўсюды хлеб і соль.Край наш любы, чалавечны,хоць ні брат, ні сват,ў гэты цёмны, снежны вечаркожны госцю рад.Гаманяць яшчэ па хатах,дзеці йдуць са школ,маці варыць, а дзяўчатынакрываюць стол.Вось дамы свае, глядзім мы,аганькі святла.Ах, як жаль, што не зблудзілінедзе да сяла.1965
* * *
Ліпень пчоламі гудзе соладка,напінае вясёлкавы лук,пакацілася сабе сонейкана зялёны квяцісты луг.Выйшаў з бабкаю хлопчык русенькігэта сонейка сустракаць:«Не расказвай мне больш, бабусенька,казкі страшнае пра ваўка.Ваўкі душаць харошых зайчыкаў,Дзе ваўкі — заўсягды бяда;мне шкада так Чырвонай Шапачкіі бабулькі старой шкада.Я сабачку куплю кудлатагаі машыну з такім гудком.Калі вырасту, быццам тата мой,—пастраляю усіх ваўкоў».«А баюся, табе яны трапяцца.Усё ж мужай, мілы ўнук, расці.Столькі плача Чырвоных Шапачак,столькі бродзіць ваўкоў у жыцці».1965
Акварэль
Сонца болей золата не плавіць,коціцца па небе, як клубок,стрыжаную галаву атаваўподых рэчкі дымам завалок...1966
Час
Час, як конь, ляціць, мігціць, падковамікрэша з долі-крэменю агні.Час, вярні мне скрыпачку ліповую,мае песні сумныя вярні.1966
* * *
Іншы бохан ляжыць пад абрусам,на сцяне цікавейшы абраз,толькі роднае мовы на вуснахне крануў ўсё мяняючы час.Час усё непатрэбнае крышыць,дарагога ж нішто не кране.Свеціць золата па папялішчах,бо яно не згарае ў агне.Яна свеціцца мудрасцю, ласкаю,партызанскай адвагай пяеі з крыніцы свае праславянскаенепадробным променем б’е.Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі,што пранесла праз жудасны век,і сівая, і разам сучасная,як харошы, жывы чалавек.Новы час непатрэбнае крышыць.Наша ж мова, як вечнасці ніць,з праславянскіх крыніц і узвышшаўкрасаваць будзе з намі і жыць.1965
Зіма
Мінулі дні асенняй, бурай слякаці,падмёрзлы грунт завалакло сняжком.Такая рань, што хочацца расплакаццанасустрач сонцу й лёгкім аблаком.Уквеціў шэрань голлі непакрытыя,за ночку стрэхі снегам падбяліў,як быццам нечасаную, нямытую,сялібу нашу нехта палюбіў.Я ў цёплай хусце выбегла на ганачак,на вуснах смех, такі нячасты госць.Бязмэтна неяк выглядаю саначак,якімі адзвінела маладосць.А тая даль паўзе-гудзе машынамі,праезжым экскаватарам раве,і гасне маладосць мая шыпшынная,як светлы дзень ў вячэрняй сіняве.Што ж, маладосць усім здаецца казачнай.Вось і мая: у полі ля сялапраехала пад звоначкі на саначках,па росных межах басанож прайшла.Ляцець бы так санямі параконныміля сонных хатаў, ля дарожных вех,каб даль звінела вокал галагонамі,а з-пад капытаў разлятаўся снег.Сялянскі нораў, кроў мая мужыцкая,да коней сэрцам цягне, да сяла.Жыву даўно забытымі прывычкамі...Што ж, маладосць сярод палёў прайшла.1965
Зубры
Непрыгожыя, барадатыя,з нетраў пушчы ідуць зубры,на плячох — вехі-грывы кудлатыяі цяжкія нясуць гарбы.То палягуць, то зноў паднімуцца,растрывожыўшы трэскам глуш,ногі моцныя аж пружыняццапад цяжарам магутных туш.Сваёй пушчаю крочаць, стройныя,цёмна-бурыя, як дымы,неабласканыя, неасвоеныя,першабытныя так, як мы.Без хлусні, без лісінага нораву,ў цеснай дружбе — свая сям’я,вытрывалыя, непакорныя, —да такіх належыць зямля!Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, —ад чужынца дабра не пачуць,а яны грамадой нялічанайстрапянуцца і зноў жывуць.Адна пушча-зямля ім маткаю,мора жытняе без граніц,мы адною жывём чалядкаю,з адных сілу бяром крыніц.Ўсё гляджу на сям’ю зубрыную.З вадапою ў гушчар брыдуць.І здаецца цяжкой хвілінаю —будзем жыць, бо яны жывуць.Калі пушча цвіце пралескамі,плешча сонца вясной з гары, —беларускія, белавежскія,з новай сілай равуць зубры.1965
Буслы
Да зямлі беларускай,да каханай зямлізноў вяртаюцца гусі,зноў вяртаюцца буслыды лятуць жураўлі.Закружылі над Зэльвай,паляцелі дамоў.На гняздо сваё селадаўганогіх буслоў.I ляскочуць ад рання,і будуюць, як мы,цэлы дзень ад світанняўсё ўдваіх да змярканнясвае гнёзды-дамы.На высокай таполібусел кладку кладзе,толькі б бліжай да сёлаў,да працоўнае доліпростых нашых людзей.I хоць зноў ім на зімуў чужы край адлятаць,як жа гэту Радзіму,хлебароднае дзіва,—як яе не кахаць.1966
* * *
Такая цішыня, што лісце не шапоча,не гнуцца травы посцілкай зялёнай,пагодны дзень паволі плюшчыць вочы,да сну здымае светлую карону,на небасхіл кладзе.Маўчаць палі, лясы, гаі заціхлі,нясе рака чароты ў задуменні,паўзе туман з дарогі, пахнуць ліпы,і мякка ноч малюе вокал ценіля сонных дрэў.У галаве ад паху як ад чаду,чутно, здаецца, ў цішыні бязмернай,як славяць продкі маладую Ладуды шлюць Ярыле песні ў час вячэрніна мове роднай...1966
Маці
Ты пагладзь мяне, мая матуля,ласкава, ціхенька, хоць у сне,як тады, калі пяяла люліу дзяцінства казачнай вясне.Ды рукою, шорсткаю ад працы,ўсе удары залячы жыцця.Хоць віскі даўно ўжо серабрацца,дай адчуць, што я яшчэ дзіця,што, як колісь, на галоўцы русайпальцы рук праменнямі ляглі,акажыся зноў па-беларуску,мовай роднаю загавары.Завязі ізноў мяне у школу,прытулі да сэрца, як калісь...Парай коней на акутых колахбудзем доўга ехаць ў Ваўкавыск.Знаеш, мама, ў школе ўсё па-польску,каб прымелі — душу узялі б.Гавары мне мовай родных вёсаксонечнай, пакрыўджанай зямлі.Кажаш, вырасла танкляваю вярбою,азарыла юнасцю наш дом...Забяры мяне назад з сабою,мне так добра, калі мы разом...Годзе, годзе, мама дарагая,рук не трэба нада мной ламаць.Я ж адно ў жыцці маім кахаю,чаго нельга на зямлі кахаць.Ты сама ўліла мне гэту сілугоркіх крыўдаў, што не ўбачыў бог,і сама такою нарадзіла —з прагай волі ў маладых грудзёх.Птушак шнур запознены, асенніпраляцеў і скрыўся ў тумане.Калі б знала, для якіх цярпенняўнарадзіла, маці, ты мяне.Пакладзі на голаў мне далоні,запляці апошні раз касу,я цябе такою, як сягоння,праз жыццё, як святасць, пранясу.1966
* * *
Маці мая сялянская,маці мая славянская,ветлівая, гасцінная,ў крыўдзе чужойнепавінная.Ураджайная і зялёная,хлебам слаўная ад вякоў,неспакойная, неўгамоннаяды бунтарская ў жылах кроў.Гаспадарылады батрачыла —намагалася за дваіх.Не хачу я чужоемачыхіаглядацьна слядох тваіх!Ты — мой боль круты,ты — мой шлях святы,сцежка верная ў цішыне.Ўсё мне дорага,што прыдбала тыпрацай, сілаю для мяне.Ты — як праўда праўд,ўсюды свой і брат,мовы роднаезвонкі дар.Ты — мой шлях круты,ты — мой боль святы,Беларусь мая,мой алтар.1966
* * *
Кажуць, што праўды няма на свеце,дружба людская — словы на вецер,вернасць і сталасць — як лёгкі дым,пышуцца словам да першай бяды.З кім бы бяды не дзяліў папалам,—ў горы, ў нягодзе апынішся сам,певень і тройчы не пракрычыць —кінуць самотнай цябе уначы.Як добра, што сонца не гасне ўгары,і ветры гамоняць са мной, як сябры,і дождж аблівае, змывае слязьміпамяць аб тых, каго звалі людзьмі.1966
Мая мова
Ў добры час, на улонні вясковым,дзе вадзіца крынічная б’е,навучыўся я матчынай мовеі задуманых песняў яе.Многа ёсць недасягнутых скарбаў,яшчэ болей прываблівых мар.Я яе ні за што не аддаў бы,бо яна — найвялікшы мой скарб!Яна гойдае спевам калыску,літасціва шчабеча ў бядзе,на ёй песні складаюць вятрыскіў неспакойны, разбуджаны дзень.Мая мова не знае змярканняўад маленства да старасці лет,буду песціць яе, як каханне,разглядаць, як чароўны букет.Можа, мовы чужой навучуся,каб суседзяў гасцінна вітаць,але толькі на ёй, беларускай,буду людзям аб долі пяяць.Мая мова — як шчасце на вуснах,хвалявання гарачы прыбой,можа быць, на чужой засмяюся,ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.1966
* * *
Не бярозаю і не калінаюз салаўямі на досвітку млець,ані вечна зялёнан ялінаюў снегапады і ў спёку шумець.Не лябёдкай, не скрыпкай ліповаю —я хачу, як апошні наш зубр,сільнай быць, гартаванай, суроваю,так цвярдой, бы пушчанскі наш дуб.Хачу ўстояць — каронаю ў просіні,а карэннем ад сэрца зямлі,—ад нямілых, ліхіх, ад няпрошаныхсваім голлем яе затуліць.I пяяць ёй ліствою, галінамі,кожным нервам карэнняў кахаць.Яе лёс, яе шчасце праўдзіваена дубовыя плечы узняць.Старажыць, засланяць, безбаронную,ад чужацкіх разгулаў спыняцьі удар, ў яе сэрца скірованы,трапяткім сваім сэрцам прыняць.1966
Моладзі
Дзень мой гасне, жыццё на змярканніадплывае, як хвалі ракі.Добры дзень, маладыя зальвяне,дарагія мае землякі.Раніцой выбягаеце з вулак,бы вясёлы, жывы ручаёк,спяшыце, быццам пчолы у вулей,на няўмольны, працоўны званок.Са слядамі марозу на шчочках,з сумкай, поўнаю кніг і сшыткоў.Вашы крыху заспаныя вочымяне часта вітаюць без слоў.Дзень за днём я душою вас мераю.Часам радасць, а часам сумнеў.I глядзіш, з малай вусені шэраематылёк аж пад сонца ўзляцеў.А да сонца дарога адчынена,толькі крыллі расправіць шырэй.Захацець — і ўсё стала магчымаедля харошых, працоўных людзей.Няхай ваша вяснянае «сяння»стане стартам да новых змагань,да навукі, да працы, да знанняў,да высот, да жыцця без заган.Моладзь — гэта надзея, світанне,каласы нашы і васількі.Ў добры ж час, маладыя зальвяне,дарагія мае землякі!1966
* * *
Час пазрывае галіны з камля,камень ад гадоў струхлее.Жыць толькі будзе па нас зямля,якая штогод маладзее.Хочаш не хочаш — ты жменька яе,цяжка на гэта згадзіцца,што рана ці позна яна нас спаўе,прытуліць, каб не разлучыцца.Так зроблена мала мною ў жыцці,гляджу — і ужо вечарэе.Дай мне, зямля, яшчэ раз прарасцінад Нёмнам тваёю надзеяй.1966
Гудзевічы
Плодам цвет становіцца увосень,хлебам — колас буйны на мяжы,боль — жыццёвай заваддзю адносіць,толькі памяць застаецца жыць.Калі вецер зашапоча лісцем,раскалыша неўгамонны лес,—памяць валачэ мяне ў дзяцінства,ў дзедаў кут, у гудзевіцкі бэз.Цвіў той бэз, як цуд, на ўсіх дарогах,апіраўся на амшэлы брук,воблакам суквецця ля парогаўнахіляўся да дзіцячых рук.Ўсюды папялішчы і руіныі з каменняў голыя муры,толькі неба ў лужах каляінаў,залаты сярпочак угары.Бой заціх, кругом пустое поле,дзевяць вёснаў на маім вяку,я вучуся ў Гудзевіцкай школе,лётаю па бэзавым вянку.Сівы дзед мой, пан з сям’і мужыцкай,гэтак дзіўна ўнучку гадаваў,сыпау шчодра у прыполік дзічкі,залатоўку на сшыткі даваў.А зімою браў к сабе на санкі,затуляў з каленцамі ў кажух,да бацькоў мы гналіся маланкай,аж званочак хахатаў паўкруг.А у школе? У школе ўсё па-польску.Не «адзін», а «едэн», «пенць» — не «пяць»,«буль» — не «боль» і «бэндзе весь» — не «вёска»,—вучыць пані дзетак размаўляць.Мы пяём, адказваем, чытаем,а калі выходзім на парог —гаманіць Радзіма дарагая,роднай мовай плешчацца ў грудзёх.I на ёй, адзінай, звоняць росы,зоры палымяныя ўначы,на зары разбуджаныя кросны,дзеўчына, па воду бегучы.Маладзіцы ткуць ляны, бывала,песні вечарынамі пяюць...Нават ноч пад дрэвамі сціхала,толькі б песні гэтыя пачуць.Валаконцы у дзіцячай жмені,ляскатанне церніц-сакатух,верацёнаў танец летуценны,на кудзелі залацісты пух.Маладая пралляў задумёнасць,досвіткамі казкі без канца,белая, зімовая чароўнасць,ў пост вялікі хвосцік селядца.Ўсё гэта завалакло гадамі,я сягоння ў сваім краі — госць.Варушу вось цяжкі, шэры камень,што маю прыціснуў маладосць.Ціхі боль, якому не уняцца,незнарок разбуджаны ўспамінпра мазольныя далоні ў працы,пад сярмягай — людскасць і цяплынь.Гудзевічы, род мой незабыты,беларуская мая сям’я.Дождж змывае з надмагільнай плітыдарогое дзедава імя...1966
Зла няма
У прыродзе зла няма,усё умоўнае.Спыніўся бой — адразу боль заціхі роў цвіце!Прырода ж не дароўвае.Прырода проста родзіць за дваіх...Няма калі ёй бесканечна хмарыцца,зялёных рук няма калі ламаць,—вось толькі што халаднаватай раніцайраса пасыплецца на сенажаць...Асушыць ветрыкам, усцішыць працаю,абмые ліўнямі сляды пакут,трэба расці-цвісці, трэба змагацца ёй,на ранах, попеле тварыці цуд.Яна не мсцівая, злопамінальная,яна красуецца, яна жыве,таму прырода мо і незнішчальная,хавае шрамы ўсе ў буйной траве...Людскому сэрцу так сказаць бы горача:«Змый роснай раніцай ўспамін крыві,змый хваляй Нёмнавай пакуты горычыі, як зямля твая, твары, жыві!!!»1966
Куфар
Быў час ў маім Краісягоння туманны,аднесены хваляй,час прадзены, тканы.Працоўныя рукікаханай матуліусіх накармілі,усіх апранулі.Ад лёну зярняціда белых палотнаўпаслала, спрала,паткала ахвотна.Не проста, не роўна,а ўсё пераборам,пад колер краіныцудоўным узорам.О сэрца матулі,жывая крыніца,дазволь мне сягонняля куфра спыніцца.Над працай тваёйу паклоне сагнуцца,ўспамінам мазольнайрукі дакрануцца.За тое, што нас тывякі апранала,за тое, што лёгкатабе не бывала.*Шырокі, высокі, акованы куфар,малёваны вокал, з клямкаю са сталі,не стыдна б такому і на панскі хутар.Куфар незамкнёны, бо у нас не кралі.Загарнула бабка посцілку удвоеі нядужай века падняла рукою.У пахучым куфры важна ўсё ляжала,што сама бабуля працай рук прыдбала.Быццам водар з поля пранясло ля хаты —так запахла лугам, чабаром і мятай.*Ах, ляны, ляны — залатыя сны,белы кужаль — цвет вішнёвына грудзях вясны.Ля маёй мяжы век бы ім цвісці:поўны куфар тканай белі —замуж можна йсці.Сінія ляны, зіхацяць яны.Ў бурны Нёман на світаннівыплылі чаўны.Наперадзе той, каго Пётрам зваць.Мне бы сёння на красёнкахсонейка снаваць…Адцвілі ляны. Восень, туманы…Буду церці кволы лён мой, прасці да вясны.Буду віць, снаваць, досвіткамі ткаць,вечарамі прыйдзе Пётра песняй памагаць.*Палатна сувоі белыя, льняныя,стаяць, нібы сваі цёсаныя тыя,спрадзеныя тонка, вытканыя туга,выбеліў іх травень сонейкам і лугам.Вечарамі колькі трэба было прасці,колькі ткаць, бяліці, пакуль ў куфар скласці.*Бела навокал, аж вочы баляць,вішні лунаюць ля плота,белы ўвесь сад, беляхціць сенажаць —то сонейка беліць палотны.Белыя косы, бялявы хлапецкаля дзяўчат завіхнуўся,з песняю выйшлі дзень белы сустрэцьбелыя, белыя, русыя.*Сцежкамі у полі ўздоўж дарожных даляўвышытыя розна ручнікі ляжалі,белыя, даўгія — гэтак ў час мяцелістудзень каля хатаў чысты снег пасцеле.А на іх рукою вышыты жаночайсінія валошкі з макамі ў вяночак,галубок і пеўнік, ягады каліны,нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні.Па канцах карункі тонкім павуценнемальбо пераплётам фрэндзлі зіхацелі.Ў покуці павесіць, на абраз у хату,альбо перакінуць цераз плечы сватуручніка такога не ўстыдно дзяўчыне,знача з працавітых, калі поўна скрыня,няхай паглядаюць і сваты, і госці —колькі вышыванай, любай прыгажосці.*Пальцам няцяжка нітачку віць,долю з праменных валокнаў,нітачка ўецца, песня ляціць,зоры калыша звонку.Дзеўцы няцяжка кросенцы ткаць,ўзор вышываці не сумна,на ніцях, на струнах чаўночкі мігцяць,за імі снуюцца думы…*Белыя кашулі, рукавы ў заборы,пазуха скрозь-наскразь вышыта узорамчорным і чырвоным, ў васілёчкі — сінім,роўненька пры боку зложаныя ў скрыні.Некалькі настольніц з найтанчэйшай пражы,а у кожнай колер і узор інакшы!Вось бліскучы, ў восем нічальніц, шырокіі другі, ў чатыры, з фрэндзлямі навокал,той з льняной карункай, мяккі, бы шаўковы,той утком суровым на другой аснове…Вось, здаецца б, выняў, на сталы паслаў быі гасцей жаданых пасадзіў на лавы,пірагі паставіў, частаваў бы мёдам,ганарыўся працай і харошым родам.*Дываноў жа столькі,ўсе па лёне воўнай.Глянеш — як на ніве:зелена, чароўна.Тканыя ў гурочкіў нічальніц чатэрывасількамі тыміпа аснове шэрай.То узорам чорнымпа утку зялёным,то па белым — сінім,бы расой замглёным,то ў вянкі, ў аленінейк перабірана,быццам не рукамі,а машынай ткана.То з адное воўныдываны на сані.Ярыя, як вішні,кутасы звісаюць.*Дываны — луг квяцісты ў руках,мары дзіўныя, ўтканыя ў ніці,каляровы дзявочы пасаг,промень шчасця з жыццёвай крыніцы.Кветак спеў, чорнай долі на злосць,кліч тугі, апяяны узорам.Дываны — маладосць, прыгажосць,гоман сэрца жывы і задорны.Калі ходзе дзяўчына, як мак,калі хата цвіце дыванамі,не мяняўся б ніводзін юнаксваёй доляю нават з панамі!*А хустак, як макаў!Розных шаляновакз дзён яшчэ дзявочых,сініх і бурдовых.Цёмныя — у цэркву,калі пост надыдзе.Ясныя, як сонца, —тыя на Вялікдзень.У кветкі, юргіні,каласы і зелень.Тыя — йсці ў гасціну,тыя — на нядзелю.Ясны шоўк — на свята,а паркаль — на будзень.Ёсць у чым бабусіпаказацца ў людзі.*Кветка у полі — галоўка жанчыны,сонца ў вачах, а сама — сцебялёк,хустку на косы вясёлкай накіне,каб макам ці ружаю ззяла здалёк.Чыстую, светлую альбо узорную,часам чырвоную — ў радасны дзень,часам ўдавіную, сумную, чорную:без хусткі ў людзі дзяўчына не йдзе.Гнуцца на сцежкі сцяблінкі чароўныя,кветкі на косах залётна нясуць.Сёстры бярозаў, танклявыя, стройныя,Краем сваім беларускі ідуць.*Яшчэ адна хустка, цёплая, цяжкая,баба яе велькай хусткай называе.Ёю ў непагоду добра атуліцца,старым у дарозе і для маладзіцаў.Мяккаю, шырокай,зложанай удвое,ахінуць ля сэрцадзіцянё малое.Вось ляжаць ля хустаў,скручаныя роўна,горкі саматканыхпаяскоў цудоўных.Ў ёлачку, у пчолку,вузенькіх, шырокіх,каляровых, розных —не палічыш вокам!Паясочак сіні — недзе ад матулі,а чырвоны, яры — мужу да кашулі,а вось гэты — гожы, доўгі, з кутасамі,падпяразваў святам бабін брат часамі.Загудзелі дуды, гуслі заігралі,брат скакаў, а з ветрам кутасы ляталі…І слязу змахнула рукавом бабуся,бо адзіны брат той з вайны не вярнуўся.А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі,падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі.Зіхацеў на свіце, шырынёй — бы ў пана,толькі што не слуцкі, а удома тканы.Хутчэй, чым прыняці той абычай панскі,спадабала шляхта паясок сялянскі,не слуцкі — родны паясок зрадзіўся,а насіці пояс пан ў сялян вучыўся.*Зноў хусткі, палотны,ручнікоў ці мала,ўсё гэта дарылібабусі, бывала.Гэтакі абычай й сёння не загінуў:без гасцінца людзі не йдуць у гасціну.Ці то маладога ў войска прызываюць,ці далёка сына з хаты выпраўляюць.Дораць на радзіны і на наваселле,дораць на хрысціны, дораць на вяселлебацькоў маладога і сястру, і брата,дораць музыкантаў, шчодра дораць свата.Гуляюць вяселле. П’юць сябры не дарам!Дораць ўсе ад сэрца маладую пару.Дружна пры гасціне п’юць, пяюць, гавораць,выйдуць — патанцуюць, і ўсё дораць, дораць.У старэнькай бабкі, як у маладзіцы,каптаноў ўсялякіх, блузаў ды спадніцаў.Андарак вішнёвы з долам аксамітным,андарак матулін, стужкамі расшыты,цёмна-маліновы, клетачкаю роўнай,гарусам патканы, сіненькім па чорным.Андарак у паскі, ўпоперак, пярэсты,гэткія насілі некалі дубенцыі з другіх, суседніх каля Дубна1 вёсак.На яго казалі проста: занямонскі.Каля іх ірдзіцца вышыты сардачак,сіні, аксамітны, бабчын, не іначай,зубчыкі навокал з жоўтай атарочкай,вузенькі, прыгожы, як ўспамін дзявочы.Цяжкі сувой суконны дзедаві на світку,зваляны, патканы ў суканую нітку.Гэтакае світкі дажджам не адужаць,не праняці ветру, не прабіці сцюжы.На каптан для дзеда вытканы святочны,глянеш, возьмеш ў руку — крамнага не схочаш.Доўгія губіцы посцілак нясшытых,нагавіц суконных пад кажух ці світу.*Хвартушок — гэта белае дзіва,найтанчэйшы, з кудзелі лянок,гэта гонар ўдалой маладзіцы,кветкі — ўзорным вяночкам ля ног.Можна ім закрыць вочы ад шчасця,калі шчокі калінай ірдзяць,схаваць слёзы, калі не удасцатое шчасце навекі ўтрымаць.Хвартушок — чарадзейнае хусце —гэта стан твой задорна абвіць.Ў бель чаромухі голаў чыюсьціў забыцці на хвартух палажыць.Хвартухоў у бабкі — розна вышываных,белых, ясных, сініх, дарагіх і танных,гэтыя — на будзень, тыя — пад кудзелю,гэтыя — ў гасціну, тыя — на нядзелю,гэты — йсці у цэркву, той — на дзень кірмашны,на канве рабінай вышыты, інакшы.А вось гэты, ў кветкі, з тоненькае пражы —то на смерць бабуся адлажыла важна.Гэткая кашуля і каптан навюткі,андарак сліўковы, хуста і абутак —ўсё гэта заўчасу зложанае ў скрыніі чакае толькі той сумной гадзіны,каб у раз апошні, гожа, па-сялянску,апрануць бабусю без чужое ласкі.Гэтак і для дзеда, гэтакі абычай, —ўсё ляжыць, чакае, покуль смерць пакліча.А ў малым прыскрынку, што збоку прыбіты,акрамя караляў, стужак аксамітныхёсць і жменька грошай — на долы, на труны,на шчырасць апошняй гасціны хаўтурнай.*А дзе пахаваці?Бабусіна воля:сялянка жывей застаецца на полі.Здалёк супроць вёскі,на горцы пясчанайсхілілі бярозыгаліны з пашанай.Туды на сон вечнысышліся сяляне,пад крыжам бяспечналяжаць на кургане.Каменныя плітыкасцей ім не гнуць,іх памяць і славунашчадкі нясуць.Шчабечуць там птушкі,пяюць салаўі,там ляжа бабуля,як серад сям’і.Вясною ў сяле наватбудзе чуваць,як будзе зязюляпа ёй кукаваць.Ды з дрэвамі разампа ёй на зарызаплачуць, затужацьсумныя вятры…*Сутонне. Ўжо мала штоў куфры відаць,схілілася голаўбяссільна.Не хочацца куфра таго закрываць,ўспаміны яго абступілі.Зрабілася цёмна і пуста наўкруг,прабіліся слёзы на вейкі,і цяжка апала са змораных рукакована куфрава века.1965
На чабары настоена (1982)
Жаўрук
О кліч вясны непераможны!Рунее поле, водаў бег.Пыл на нагах маіх дарожны,на скронях белым-белы снег.У полі жаўранак вітае вясну,узняўся, каб пяяць.І я — жаўрук. I я такая.I мне без песень не стрываць.Звінець душой, пяяць і верыцьу цвет лугоў, у гон ракі.Любіць зямлю сваю бязмерна,як толькі ўмеюць жаўрукі.Дрэмле вечар у ціхай дуброве
Дрэмле вечар у ціхай дуброве,летняй стомаю ные зямля.Заспявай мне на матчынай мовенезабыўную песню з сяла.Пра сярпочак, дзявочыя рукі,васільковы на скронях вянок.Хай над пожняй калышуцца гукі,надрываецца рэха здалёк.Месяц выплыў на хмарку сярпочкам.Мала стомы ў руках маладых.Млее ноч ад тых песняў дзявочых.Бог Ярыла ля ніваў прыціх.Дыван
Пад старасць дзён, калі так ломіць змораўсяго жыцця, што засталося ў снах,прыгадваю дзівосныя узорыу ромбікі на матчыных краснах.Узор пяе па лоне пражы белай,шнурок з квадратаў роўненька бяжыць.Як вылічыць, як аснаваць сумеладыван свой, каб аж так заваражыць?Так далікатна, анідзе памылкі,на бель асновы колерам лягло,так ад калыскі да самой магілкіжыццё людское выткана было:квадраты дзён, запоўненыя працай,між імі — сонца залаты прасвет.Так роўненька, так нельга памыляцца,каб спраўным быў дыван жыцця як след.Беларусь
Беларусь мая спеўная, летняя, жніўная,Палавеюць загоны густой ярыной.Напаю свае вочы блакітам і ніваміі лясоў тваіх цьмяных суровай красой.На дарогах жыцця слёз нап’юся папоўніцы.Кожны крок мне да болю бывае цяжкім.Толькі ласкай тваёю душа мая поўніцца.Імя тваё светлае ў сэрцы маім.Аддалёк, бы дыван, зелянее бульбянішча,паабапал дарогі адцвіў чабарок.О, зямля маіх прадзедаў, наша прыстанішча.Зноў на грудзі мне ўпала сляза незнарок.Паглядаю навокал — дачка твая верная —і люблю да адчаю, мой скарбе, цябе.Шлях даўгі, адзінокі, усыпаны цернямі.Толькі я не прыстала яшчэ ў барацьбе.Жлобаўцы
Жыта морам наўкол,сіні лён і пшаніца.Кроны дзічак на межах.Ячмень і аўсы.То дзяцінства майго залатая крыніцавабіць жоралам вечна жывое красы.З ветрам дрэвы шумяць,нешта сэрцу гавораць.Прад вачыма расквечаны траваў дыван.А рачулка гаючаяхваль пераборамціха гойдае вербаў пахілены стан.Дзе дарога наўпрост,полем сцежка віецца,сонца шчодрымі промнямі сее кругом.Блаславёным цяплом заварожвае сэрца,кліча светлымі вокнамі дзедаўскі дом.Нехта быдла з дубовага поіць карыта,ля драўлянае студні рыпіць журавель.А ў вадзе адбіваецца неба блакітамі палошчуць аблокі пушаную бель.Як тут зелена, хораша,ціха, адвечна.Панадворак травой, канюшынай прапах.Адбіваецца засмуж нябёснай сінечыу задуманых злёгку дзявочых вачах.Чысціня
Тут белы дзень і белы цветпалотнаў у каморах.У белай світцы белы дзед,а ўнук бялявы поруч.Бярозаў белым-белы стан,ля іх красуня ў белі,звісае белая каса,як белы лён з кудзелі.I белы сыр і белы столпаважныя, аж люба.Уся сямейка наваколсядзіць ля белай бульбы.Над імі маці са збанкомі дочкі, як галубкі.Струменем белым малакопаволі льецца ў кубкі.Абраз пад белым ручніком,бялявыя дзяўчатыі белы боз, што пад акном,як снег, буслы над хатай.I вішні бела зацвілі,і з белай грывай коні.Чарнелі толькі мазалірубцамі на далонях.Унуку
Твой век праедзе на машынах.Мой пехатой прайшоў.Ля васількоў, да болі сініх,ля спелых каласоў.Зязюля мне гады лічыла.За рукі вецер вёў.I нехта з сумнымі вачыманепадалёк ішоў.Красе мяне вучыла поле.А белы свет — кахаць.Людскія радасці і боліў жыцці не абмінаць.Гнязду радзімаму і мовезаўсёды вернай быцьі хлеб надзённы напаловуў бядзе з людзьмі дзяліць.Кніжка
Гамана і разгул на дзядзінцыад дзіцячых нястрыманых слоў.Едзе тата. Чакаем гасцінцаў,сустракаем з дарогі дамоў.Хлопцам — ножык, цукеркі ў далонях,абаранкі, істужкі да кос.— Я табе, разумная доня,з крамы некалькі кніжак прывёз.Шапаціць з ветрам лісцейка звонку,рой вясёлы дзіцячы гудзе.Шалясцяць у куточку старонкі —як цікава чытаць пра людзей!З абразочка хлапец паглядае,ён у лес за братамі пайшоў.Хлопцы дровы сякуць, ён блукае,ловіць рэха ялінаў, дубоў.То бяжыць за вавёркаю рыжай,выглядае русалак з азёр,ловіць гукі, любоўна іх ніжау цудоўны няведаны ўзор.Мякка гнецца трава пад нагамі,кожны з нечым да хаты бяжыць,толькі хлопец з пустымі рукамі,але ж вершы якія злажыў!Я жыла б, як русалка, не еўшысярод цішы аеру і траў.Мілы хлопчык, каму тыя вершыты на досвітку з сэрцам аддаў?Кніжка побач. Я сплю, не прачнуся.Водзіць сон па далёкіх кутках.Назіраю. Нясу Беларусінізку вершаў у кволых руках.Восень
Золата, чырвань і медзь на кустах.Вецер свавольны аж хмеліць.Фарбаў багацце — то восень-мастакмалюе свае акварэлі.Хмарам збірацца і лісцю кружыць,вітаючы сумную госцю.Хораша позняю восенню жыць,дыхаць яе прыгажосцю.З трывогай у сэрцы на край мой гляджу,на лад і разлад на планеце.У засяроджанай цішы кажу:— Хай выйграе праўда на свеце.Хай замець закруціць сумётаў сувой,бінт снегу на раны паркана.Хай людзі жывуць на планеце сваёй,каму колькі наканавана.* * *
Пралеска раскрылася ў жмені.Лес першай травою прапах.Блакіт ператкала праменневясны на птушыных шляхах.Мінула завеяў дакука.Вылазіць пралеска з зямлі.Пяшчотныя ручанькі ўнуказа шыю мяне абнялі.Коні
Прамінуў непаўторначас журботы ў палёх.Загудзелі маторы,ажно вецер прыглох.Конь наш, верны наш конік,сябра ў долі цяжкой.Пасміхаецца комікнад табою з сахой.Забываюць, саколік,пра аратага з ніў,як да трактарнай доліты нас хлебам карміў.Без цябе як жылося б?Ты гаротна іржаўды вазіў праз палоскінашу радасць і жаль.Да млына нетаропка,ўлегцы — рвеш, не ўцячы...Трапяталі жаробкі,на кірмаш бегучы.Да цябе прыпадаліў сумны час дзецюкі,жонкі грывы спляталіі кармілі з рукі.Ды не раз маладзіцувезучы сабе ў дом,падзяліўся вазніцасваім шчасцем з канём.Слёзаў, слёзаў прадонне.Гнёт суровай пары.Ды былі ж у нас коні,як бываюць сябры.Сыну ў Беласток
Задрыжала знячэўку асіна,подзьмух сцюжы прабег па кары.Восень згрэбла атаву, звазіла,пазганяла жывёлу ў двары.Мокры вецер ахрып, занядужаў,над ракою лякоча вярба.Павуцінне — апошні свой кужаль —ткалля-восень снуе з серабра.Мо сумуеш, а можа, рагочаш.Я шкадую, што ты не пры мне.Дождж з-пад Воўпы цябе не намочыць,вецер жлобаўскі не закране.Доўг
Хтось адыдзе, нехта развітаецца,застанецца жменя сумных слоў.I буслы не ўсе дамоў вяртаюццаз афрыканскіх сонечных краёў.Абарвуцца думкі чалавечыя,згасне сон дзявочы на зары.У жыцці няма нічога вечнага,бо жыццё самое да пары.Я стаю сярод палёў засеяных,пад нагамі гнуцца бадылі.Бацькавы слядочкі ветрам звеяны,пазатоптаны, даўно ў зямлі.Грэліся пад шэрай стрэшкай разам мы,смех звінеў ад раніцы ў палёх.Так шкада — не ўсё дарэшты сказана,не адплачаны бацькам наш доўг.* * *
Іду сваёй сялібай неабжытай,не спадзяюся тут сустрэць кагосьць.На танкаструнных сцебялёчках жытавятры зайгралі мне пра маладосць.А жыта наліваецца, расуе,а зернеткі растуць адно ў адно.У курганах ляжаць і не пачуюцьбраты мае, як зазвініць яно.* * *
Крутавата цягнецца дарога.Лес абапал цёмнаю сцяной.Сцежкі тупкай ледзь кранаюць ногі —маладосць іх носіць над зямлёй.Ззяе братаў твар, амаль дзяціны.Я і ён.I ноч.I родны край.Родныя да болю каляіныі на хмарцы месяц-каравай.Хуценька спяшаемся дахаты,завідна не ўправімся, аднак.Бачыла... ў газетах... зноў гарматы...Вечна людзям трызніцца вайна.Пра вайну зусім старыя байкіу дзядоў. А нам бы жыць ды жыць.Нас у свет шырокі клічуць грайкі.Сто дарог у далечы бяжыць.Цішыня. Ніхто ў сяле не свеціць.Гасне зорак ператлелы жар.Выграбае мітуслівы вецербохан-месяц з чорнай печы хмар.Мы ідзём. Бадзёрым словам звонімвойнам, страху, цемрадзі на злосць.Не заступіць гора, не дагоніцьу жытнёвым полі маладосць!А вайна ля межаў гаманіла —азвярэлая, агідная жывым.Заставаўся попел, ды магілы,ды ўспаміны, бы ахвярны дым.Зноў успомню — закрычу ад болю:— Не аддам цябе, сынок, вайне!Хай вайна суровая ніколімаладосці ў полі не сажне!Аблокі
Абуджаецца родны край,гладзяць косы вятры пералётныя.Бохан хлеба, нібы каравай,у ручнік матуля загортвае.А птушыная скрозь мітусня!Завушніцы на голлі бярозаў.Урываецца ў смех вясназ белых дрэў, зарунелых барознаў.Так лагодна ў вільготных палёхвецер гладзіць русыя косы.Гнуцца травы пад пальцамі ног,шчэ з вясны бялюсенькіх, босых.Аблачыны-гускі плывуць,ўзвейна-лёгкія, з белага пуху.Так шчымліва ўзняць галаву —адгалоскі далёкія слухаць.Баразна
Вярніся зноў, вясновы вецер звонкі!I голас таты за вярсту чуваць:— Гэй, не мыляйце, хлопцы, з баразёнкі!Сур’ёзна трэба плугам кіраваць.Каб роўна рэзаў плуг барозны-струны,каб не глыбока і не плытка браць.Калі папар засееш, з добрай рунінайлепей тое ворыва відаць.І сеяла ўся Беларусь, і жала,у хатах прала, ткала давіднаі толькі думкі новыя снавалаі душы высвабоджвала з ярма.Аджыў наш плуг сваё жыццё пачэсна,сярпочак пад паветкаю спачыў.I не на лавах, на адказных крэслахсядзяць сыны, што адышлі ад ніў.Не плугам, яркім лазерам працуюць.Бяруць за чуб жыццёвы пералом.Высокаю энергіяй кіруюцьі пішуць самалётавым крылом.I крыкнуць хочацца нашчадкам юным:— Змагайцеся з няведамым смялей!Прастуйце плугам, каб барозны-струныі ворыва не горш, як у людзей.Шляхі жыцця — запрэжаныя коні,гаспадароў хай слухаюць яны.Трымайце лейцы моцна у далоняхі не мыляйце роднай баразны.* * *
Хлопчык маленькі, ты — быццам світанне,калі вецер сонейку вочы развяжа,яснае, з хмараў жыццёвых прагляне,праўду дзіцячымі вуснамі скажа.Гэта, мой хлопчык, у цяжкай патрэбе,калі болей сіл у жыцці не хапае,ясны праменьчык паслала нам небаза мукі і боль для радзімага Краю.Вясковы дом
Вясковы дом. Тут зруб звычайныі сіла бацькавай рукі.Бярвенняў, высечаных дбайна,цяжар прылёг на вушакі.Глядзіць на свет, прапах жывіцай,на летнім сонейку прасох,між дрэва ветру не прабіцца —ляжыць там туга шэры мох.Чысцеюць сені і святліцада ўсіх прыветліва, з цяплом.Тут кожны можа прыпыніцца,хто завітае не са злом.Хлеб пад абрусам хатні, свежы,мядок ліпнёвы загусцеў.Ахвотна нож акраец рэжаі мажа мёдам для гасцей.Сляды маіх дзядоў на лаве,дыван з матуліных красён.За абразамі пахнуць травы,цвітуць юргіні пад акном.Сагрэта вішнямі сяліба,сцяжынак ад суседзяў бег,засеяная хлебам скібаайчынных ніваў з веку ў век.* * *
Ужо ў маім жыцці і вечарэе.Канчаецца працоўны ясны дзень.Яшчэ блішчыць зарой адна надзея —сынок у сасняку не прападзе.Цямнее. Ці была без сэрца маці:паслала сына пашукаць бычка.Хай спалі б думкі смелыя дзіцяцікаля прымурка цёплага бачка.* * *
Гэткі сон, болем нат не разбуджаны.Сонца сыпле надзеі з каўша.На далонях тваіх натруджаныхспіць, здаецца, Радзімы душа.Сонным сэрцам зямля пагарджае.Людзі ж родзяцца, каб тварыць.Не збярэ жнівом ураджаю,хто вясну маладую праспіць.* * *
Праляцелі гады з разлукаю.Туманамі боль уваччу.Ты раскажаш, а я паслухаю.Ты спытаеш, а я змаўчу.Слоў не хопіць, каб праўду выказаць.Хопіць сілы — маўчаць магу.Успаміны нярадаснай нізкаюразбудзілі маю тугу.Мінск
На скрыжаванні адвечных шляхоўты стаяў па-славянску гасцінны,напаўнялі тавары замежных купцоўкублы, жалезныя скрыні.Руйнавалі, палілі, а ты паўставаў,красаваўся, як памяць былога.Панаваў, гандляваў і сардэчна вітаўгандляроў ля гасцінных парогаў.Непахісны ў змаганні і мужны ў бядзе,калі ў друзах здаваўся памершым,паўставаў, быццам з ночы народжаны дзень,малады і яшчэ прыгажэйшы.Глянь на працу сваю,мудры продак стары,наша дзевяцьсотгодняе «ўчора».А мядзведзь жа за крокам сачыў у бары,як ты клаў першы камень пад горад.Конь у гербе даўнейшым капытам грабе,меч і шчыт — тваёй волі зарука.«Нур фюр дойтшэ»,— казалі чужынцы табе.Ты ж, як быў, так і ёсць беларускі.Шмат вады і крыві паплыло з той пары,і другія стаяць абеліскі.А з металу і з пушчы выходзяць зубрына гасцінец асфальтавы мінскі.У шчаслівы і благаславёны той часз неабчэсаных смоленых брусаўзалажыў гэты горад наш продак для нас,для нашчадкаў сваіх, беларусаў.Віцебск
Тваіх ранаў не пералічыш,вой стары з маладым абліччам.Нескароны ў крутой барацьбе,акрыяў, ажыў — пакалечаны.Нашы сэрцы імкнуцца к табе,як калісьць на забытае веча.Лёс шчаслівы дазволіў сынамна шчыце тваім век свой высечы.Ганарыцца нашчадак — дзядамі не сто і не дзвесце — тысяча.Жыць табе у вянку нашых сёл,новай славай гудзець, красавацца.Хай к табе за святочны столпрыйдзе мір і плённая праца.Рэхам слоў, што вякамі гучацьз дзён Ярылавых, як бяссмерце,калышы светла-русых дзяўчат,беражы каля мужнага сэрца.Зэльва
Раненым крыллемсонейка хіліцца,коўзаеццаі, як птушка, далоў.Тонкім вэлюмамдым над Зэльваюўецца з пабеленыхкаміноў.Сцежкай асенняй,лістотай засеянай,з сумкамі, з кніжкаміхлапчукі.А над Зальвянкаювуды з прыманкамі,хлопцы з каханкамі,аблакі.Вечарам
Прада мною два ценікаля дрэваў густых.Нейкі крок летуценны,адно сэрца ў дваіх.Супраць нашага домаабняліся, стаяць.Можа, нехта знаёмы,можа, некалі я?Не ў нейлоне празрыстым,як світальная мгла,у сукенцы з батыстуя з табою ішла.Ды цямнейшы быў россыпнезаплеценых кос,і ніжэйшы абцасік,і вышэйшы мой рост.Ды хіба не ўсё роўна?Хтось жыве, нехта жыў.Гэты ж месяц у поўнінам абедзвюм свяціў.Толькі лекарам першымбыў з зальвянцаў мой друг.Мае першыя вершыз сэрца ўпалі на брук.Памяць
Памяць — вечны сябра, неадступны цень,непагаслых фарбаў залаты прамень,закідае невад у мінуласць дзён —надвячоркаў спевы, шэпты ля вакон.На чужыя воды, плыні, берагі,у ліхую воддаль, маразы, снягіцягне, цягне сетку, бачную ледзь-ледзь.Памяць не нябожчык, і не ёй сатлець.Еўфрасіння Полацкая
Мінуласць ляжыць надмагільным вянкомнад тымі, што ў смерці застылі,ззяе святлом праз цемру вякоўсвятое імя Еўфрасінні.А доля ж была у крывіцкіх жанчынз кудзеляю, з прасніцай злучана.Яна ж за асветніцкі слаўны пачындастойна прайшла ў неўміручасць.Ад Лады, вяснянай красуні ў бары,ад моцы Ярылы, Стварогазнайшла сярод вечна паганскай парыда мудрасці новай дарогу.Яшчэ над Дзвіною старыя багіў сялібах людзьмі карагодзяць,яе ўжо прывабіў свет праўды другі,што неслі Кірыл і Мяфодзій.У пушчы-лясы адыходзяць далейпродкаў сівых абаронцы.Пісьменніцтва,новая вера мацнейза ўсіх багоў грому і сонца.Народ яшчэ даўніх мілуе багоў.З камення ім стодзівы ставіць.Абараняць іх у пушчах гатоўі моц над людзьмі славіць.Дарэмна. Другія стаяць алтары.У Прадыславы мэта —святыні, цэрквы, манастыры —тагачасныя універсітэты.Вяртаецца ў край з навукай, з дабром,братэрства і мір у ім сее.Валодае смела князёўна пяром,людзьмі завалодаць сумее.Асветніца наша, духоўны ўладар,паганства і цемру скарыла,каб Полацк узвысіць.На шлях яе марз Полацка выйшаў Скарына.У сэрцы чарніцы палае агонь.Падзеі тых дзён па парадкузбірае на славу народа свайгоі летапіс піша нашчадкам.У келлі маленькай, у ціхім Сяльцы,не марыць пра узнагароду.Не толькі царкве яе веліч душы —жывому народу і роду.Адчула: народ не учора паўстаў.Не заўтра канец нам прысудзяць.З мінуўшчыны слаўнай падзеяў і спраўмы ёсць.Мы былі.Мы будзем!Над старымі друкаванымі кнігамі
Уладзіміру Караткевічу
Хмялееце. Тут анігадкі ўпіцца,гартаючы старонкі мудрых кніг.Апавясцілі поўнач са званіцы,і крочыць ноч, а вы ўсё каля іх.Забыты скарб вяртаеце народу.Тут болей сэрцу, як вачам, відно.Ні пыл вякоў, ні час — не перашкода,калі нашчадак з продкам заадно.Ці бачыце?Пагас у хмарах бурыхпабляклы месяц — кованы ліхтар.Заснуў з утомы на мядзведжых шкурахгасцінны і натруджаны друкар.Варушыце вякоў старыя тайны.Усхваляваны знойдзеным да слёз,не чуеце, як конь заржаў у стайніі раздувае храпаю авёс.Ўсё дарагое, вырванае ў смерціі ў небыцця, што з пылу паднялі,у гэту ноч схавайце ў нетрах сэрца,каб апасля апавясціць зямлі.Няхай раскажа час мінулы сённячыусім забыўшым мову і свой родпра справы слаўныя Скарынаў і Мамонічаў,пра першы друк — наш велькі чын і ўзлёт.* * *
Адзінай мэты не зракуся,і сэрца мне не задрыжыць:як жыць — дык жыць для Беларусі.А без яе — зусім не жыць.Час
Скрыпучым возам ехаў час,калдобістаю каляінай,а ветах выплываў і гас,а воз каціўся без упыну.Ўставала сонца з-за лясоў,ішло ў зеніт па небасхіле.А воз каціўся, конь ішоў,дарога курчылася ў пыле.Гарыць агонь, лясы маўчаць,прыпалі коні да атавы.Пара вякі ператрасаць,перацаніць людскія справы.Забытым трактам я іду,ступае побач адзінота.Шукаю вынашаных дум,падбітых крылаў з тых узлётаў.Іду, задумны пілігрым,слядоў шукаю ў каляінах.Сюдэма йшоў Паўлюк Багрым,сюды дамоў спяшаў Скарына.Няма даўно ўжо іх слядоў.Лёг пыл на шэрыя стагоддзі.I толькі сэнс вялікіх слоўу нечых ранніх сэрцах бродзіць.* * *
Я сэрца ўздым,жыццё сваёі вернасць,і ўсё, чым вымяраецца любоў,аддам табе,пяшчотная бязмерна,пакутная зямля маіх дзядоў.Два рэхі
М. Т.
Мы з Вамі два рэхі ў адным барыад Нарачы аж да Нёмана,на матчынай мове, па песні сябры,і думаем крышку падобна.Здалося мне: рэкі плывуць назад,гады вяртаюцца з выраю.Стаю сярод поля, дзе дрэвы ў рад —якую ж пуціну выберу?Капытамі коні кранаюць зямлю,іржуць, патрасаючы грывамі.Я песні з аселіц сэрцам лаўлю —тужлівыя, спеўныя, жніўныя.Я ведаю многа песень чужых,усё ж тыя жніўныя, родныя,як жураўліны асенні крык,навекі мяне запалонілі.Шэрыя хаты пад шэранню стрэх,шэрае беднае зрэб’е.Шэрыя твары плачуць праз смех,Шэрыя вёсны, бясхлеб’е.А мова, як ліра: спявае, гудзе,стагоддзямі вусна прадзецца.Промнямі слоў суцяшае ў бядзе.А мова, як сэрца, б’ецца.Слухаю, думаю... Думка адна:людзі пакрыўджаны родныя,просяць за іх заступіцца,аднак сілы такія няроўныя.Трэба змагацца.З панамі на бой.Трэба, як дуб, як камень.Нашая песня панам, як мазоль:шкадуюць і зводзяць вякамі.З’яўляліся хлопцы, праз цемру вякоўнародныя раны гоячы,за сілу адважных закляццяў і слоўжывымі згаралі на вогнішчы.Ірваліся ў полымя, у забыццё,каб толькі не плакаць, не каяцца!З болю на свет прыходзіць жыццё,болем яно адкупляецца.Гэта было ў той завейнай пары,Калі, размахнуўшыся крыламі,Вы сталі змагацца яшчэ на зарыз народнымі вечнымі крыўдамі.* * *
Зямля мая любая, дзень мой і ноч,водгулле песняў, у полі калоссе.Часам ударыць аб шыбіну дождж,сумна ля вокан вятры загалосяць.І з заараных даўно каляінроднага поля маёй мадалосцівырвецца часам балючы ўспамін,даўно адышоўшых пакліча у госці.У покуці, тата, цябе пасаджу,прысядзе матуля зычлівая побач.У сне-успаміне на вас пагляджуі буду вас сцішана слухаць за поўнач.* * *
За акном у сутоннісонца нікне са стрэх.Дождж мне вымыў далоні.Шчокі выбеліў снег.Ільняную кашулюна мой змучаны станкаб на ноч апрануліды паслалі дыван,ды паклалі на ўзлессіу старым дзірване,каб цягучыя песнікалыхалі мяне.* * *
Думы — коні мае вараныя,грыва з ветрам і цокат капытаў.Напярэймы — жывыя, зямныя,выкрасаюцца іскры з граніту.Сялянка я
Шугае позірк смела за аблокі,што пралятаюць над гняздом маім.Сялянка я з душой маёй шырокайі з думкамі, як Нёмана уздым.З цішы лясной, з тугі і крыху з поту.Я працу ведаю і крылля смелы ўзмах.Мяняю я на ніваў пазалотуўсё золата на пальцах і ў вушах.Хтось плача, што насіў калісьці лапціі з путаю за статкам босы йшоў.А мне найлепей у сялянскай хаце,што ведае, дзе мір і дзе любоў.Калі на сэрцы ные боль шчымлівы,хтось адыходзіць ў невараць з сям’і,—нам гояць раны залатыя нівы,палі бязмежныя.Сяляне мы.Медзвядзёва фарба
На каптан для мужа,на ўток і аснову,шукала жанчынафарбы медзвядзёвай.Гэткай незвычайнайпражаю снавалакросны,гэткай ніткай бабка патыкала,не гнядой, не бурай і не каштановай —іменна наяўнай фарбай медзвядзёвай.І малюе мара маладой жанчыныбурага мядзведзя ў нерушах айчынных,і вачмі прабабкі бачыць,як у бурувалакуць мужчыны медзвядзёву шкуру.Ды па тых адважныхзгасла памяць недзе,што змагалі ў пушчыбурага мядзведзя.А жанчына марыць ночкаю зімовайі шукае фарбы толькі медзвядзёвай.Беларусы
Беларусы ад касы.Нам сняцца высокія травы,пракосы, як паясы.Касавіца для нас — забава.Лоб у поце, лугі з расой.Гнецца першына, зноў атава.Размахнуцца шырока касой —маладая мужчынская справа.Беларусы ад касы.З асялком у кішэні кожны.Пахіляюцца каласыз налітым зернем на пожню.Косы звіняць у сяле,іх клеплюць на бой пераможны.І хлеб, бы зара, на стале,і засек зімой не парожні.Беларусы ад касы.Дарогамі да світанняхлопцы з косамі йшлі ў лясы,на бунт ішлі, на паўстанне.Вашчыла іх вёў, Кастусь.Звінелі ў паходах косы.Адраджалася Беларусьпад звон іх рашучы й востры.Вокам сябра гляджу на касу.Асялок кранаю рукою.Не, на злом яе не панясу.Няхай павісіць пад страхою.Сустрэча
Сустрэнемся на вузкай перакладзіне.З двух берагоў, паважныя, прыйдзем.Усё, што не даткана, не дапрадзена,я пакажу табе ў святочны дзень.Вось толькі я забылася на почасці.Калі з дарогі зойдзем у мой дом,я проста пасаджу цябе на покуці,аддам на ласку маім багом.Снуецца з песнямі льняное прадзіва,пасаг бы з кужалю танчэй саткаць.Жартоўна кросенцы мае разладзілі,уток заблыталі, не разблытаць.Я запяю табе пра дзіва дзіўнае,якая ў Нёмне глыбіня,як ноччу месячнай на воды сініявыводзіць дзеўчына паіць каня.А конь не слухае, а конь бянтэжыцца,рве цуглі срэбныя — дарма спыняць.З каменняў Нёмнавых аж іскры крэшуцца,аж сэрца цешыцца з таго каня.З двух розных берагоў на перакладзінесустрэнемся ў святочны добры час.Чаго б не здужалі, чаго б не ўладзілі,пакінем моладзі сказаць за нас.З моладдзю
Апрануўшыся давідна,падбадзёрана смехам звонкім,вылятала мая вясназ лёгкім ветрам наперагонкі.Час быў дзіўны. Каля мяжы,упрыгожанай церпкім верасам,так часамі хацелася жыць,а часамі і жыць не хацелася.Трудна вочы было адарвацьад вясны, да зямлі прынаднае.Цяжка людзям было дараваць,што яны да людзей неспагадныя.Усё адны гуляюць і п’юць,а другія слязамі плюскаюць.Я і выбрала сцежку тваю,маці-доля мая беларуская.Ці прыходзіў у сны адчай?Ці трымцела слязіна скупая?Не скажу. Святлее ў вачах,калі моладзь на шлях выступае.Вечаровая песня
Дзень спахмурнеў, у полі вечарэе,над дрэвамі крыла начнога ўзмах.Згасае ціха сонца, бы надзея,адбіўшыся сумотай у вачах.Міргаюць хатаў вечаровых вокны,дзявочы голас выплыў і замоўк,разверадзіў ён успамін далёкі,аж сэрца ўздрыганула незнарок.Так і ў жыцці ўмірае ўсё і чэзне,як гасне дзень натруджаны ў палёх,і застаецца неўміручай песня —яе красы ніхто не перамог.* * *
Зноў іду басанож па расе,дзень, народжаны сонцам, вітаю.Вецер сонца ў праменнай красеўжо на раніцу выганяе.А навокал птушыны спеў.А здалёк на старым гарадзішчыміж лістоты разбуджаных дрэўсалавей не сціхаючы свішча.Прачынаюцца паплавы,вольны вецер балотам блукаеі паволі з роснай травытуманы, як пасцель, складае.Мне здаецца, зноў праз гадыу бэзам абсаджанай хацебачу бацькавых крокаў сляды,чую, як прачынаецца маці.У сэрцы надзея, як промні
Зноў вясны пераможны напеў,беласнежных галінаў у квеці.Да кустоў, да расквечаных дрэў,як дзяцюк, заляцаецца вецер.Закаханы вясняны настрой.Рой пчаліны на цвет ападае.Мы за рукі ўзяліся з табой,вёсны даўнія зноў прыгадалі.I чужыя дарогі, шляхі.Мы прайшлі іх, а думы ля Нёмна,ля сваёй саламянай страхі.Толькі ў сэрцы надзея, як промні.Забыты абраз
Прыгадаўся забыты абраз.Ты пабачыў мяне першы раз,не пускаў. З хаціны тваёйдзікай птушкай з рук паляцела,каб пагнаўся каханы за ёй,за дзяўчынай, капрызнаю, смелай.Ты дагнаў.Дзявочы мой смех,непакорны, сыпаўся ў снег.Вось такой ты жадаў удвая.Я сказала: — Пакуль не твая!Я належу народу майму,крышку ветру, крышку бярозам,хлопцу вернаму аднаму,што згубіў сваё сэрца і розум.Я і замуж яшчэ не хачу,хаты ў полі вятрам не кіну.Першы раз ты такое пачуўад вясковай вясёлай дзяўчыны.Адказаў мне: — I я беларус.I глынуў на чужыне гора,і нясу непасільны той груз,і хачу, каб ты была поруч.Моцна сціснуў мае далоні...Нас павезлі да шлюбу коні....Ходзяць людзі мяне суцяшаць.Я не веру разлучніцы-смерці.Засталася ж твая душа.Нашы думкі ў маім толькі сэрцы.* * *
Словам ці затоеным маўчаннем,думкамі, што йдуць з маімі ў такт,адгані з чала мне боль адчайны —з ім сама не спраўлюся ніяк...Бы ў часы сяброўскае сустрэчы,як ішлі мы поруч праз сяло,раскажы мне аб харошым нечым,каб зусім ад сэрца адлягло.Не шукаю я ў людзей апоры,іншаму магу дапамагчы.Гэта ўзлёт мой прыпыніўся з гора,і таму са мною памаўчы...У хвіліну болю
Беласнежныя гусі лятуць пад аблокі.Лёгка гойдаюць хмары над полем вятры.З наднямонскіх крыніц маёй песні вытокі.На зямлі беларускай мае алтары.Дрэвы ў роснай красе,птушкі гнездзяцца ў голлі,шчабятаннем вітаюць: ці я гэты госць?На маўклівым, адвечным, пагораным полібаразной прываліла маю маладосць.Слёз, надзеяў у глебу пасеяна зерне.Джаліць сэрца мне боль, як гадзючын укус.Памяняла спакой на адданасць і вернасцьза цябе, о, матуля мая Беларусь!Дзівіць сёстраў, братоў сэрца кволага мяккасць.Не параніў бы крылы суровы мой лёс.У цяжкую хвіліну мне трэба паплакаць.Я жанчына, жанчына...Жанчыны са слёз.Можна вынесці гора, стрываць небяспеку.Перацерпець.Глынуць з поўных прыгаршчаў лек.Але гэтак баліць, што не плакаць мне нельга.Утрымаецца камень, не жывы чалавек.Мне даводзілася з беспрытуллем змагацца.Як баліць, не ратунак — слязіна, не лек...Без гарачай слязіны як з мілым расстацца,калі гэта расстанне назаўсёды?Навек?* * *
Ты маладосць прыпамінаеш нечымвятры ў палёх,трываласць дужых дрэўі моц зямлі —дзяцюк шыракаплечы,што мне рукуна сваім твары грэў.* * *
Славяцца людзі гуманнасцю спраў.Не сілай, а веліччу сэрца.Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў,той братам навек застанецца.* * *
У забыцці.Мяне ніхто не чуе.Насупраць ветру я адна стаю.У марах толькі тое,што люблю я,і песні, што ў душы без слоў пяю.Ля вокнаў шчырыя шчабечуць птушкі,махае бусел крыламі здалёк,маланкай сіняй асвятляе душысярод калосся ў полі васілёк.Не, не адна.Мне хмары з паднябессязліваюць ціхі дожджык на загон.На голлі дрэў снуе вятрыска песню,яе звіваю і праду, як лён.* * *
Хтось адыходзіць ад нас назаўсёды,слёз не стрымаць, але плакаць нам нельга.Так адплываюць рэчышчам водыу акіян, бясконца разлеглы.Свет, бы пажатая восенню пожня,шмат тут падцятага ўпала калосся.Зернем у глебу асыпаўся кожны,каб узысці,і жыццё не звялося.Не глядзі на мяне сумным позіркам
Сані шпарка лятуць, ноч з марозікам,ў ясным небе застыў маладзік.Не глядзі на мяне сумным позіркам,прыпыніўшы затоены крык.Думы — птушкі мае пералётныязоры-семя дзяўбуць на таку.Снег нам выслаў дарогі палотнамі,а марозік цалуе ў шчаку.Разам мы, як пры першай сустрэчы.Не сатлела зарава слоў.Шлях над намі прываблівы —Млечны,перад намі —дарога дамоў.* * *
Хай славіцца наш беларускі род —душой з вясны і воляю са сталі,каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,а горда арляняты выляталі!* * *
Ні ў багацці вялікім, ні ў беднасці,а ў дружнай сям’і ля сталажылі б мы ў харошай еднасці —долі людской хвала.Вясною хай сонейка свеціць,рунеюць буйна палі.Зямлі мы адвечнай дзеці,нам хораша жыць на зямлі.Маладзік
Не спыняй, не кліч мяне за зоры,я хаджу басонач па зямлі.З паплавоў, што над ракою, хораммне вятры насустрач загулі.Мые твар у цьмянай ручаінеадзінокі кволы маладзік,з ціхай хаты выбегла дзяўчына,на далонях вынесла ручнік.Вышыты рабінкаю па белым,пераспелай, бы чырвоны жар.Кроны дрэў лістотай шапацелі,месяц нахіліў задумны твар.Час дамоў, зачыніць маці дзверы,спрацаваная сям’я засне.Маладзік — свавольнік лёгкаверы.Вецер зноў заблытаўся ў касе.Незнароку белаю рукоюдзеўчына касу перапляла.Затужыла песня за ракою,уздыхнула сонная зямля.Месяц плаваў па нябесным лонеадзінокім зораным шляхом,не прыпаў абліччам да далоняўі не выцер твару ручніком.Крылатасць
Кожны сябра крылаты свой ведае шлях,неабмежаны, ясны, да неба,і куды скіраваць крылля вольнага ўзмах —павучаць крылатых не трэба.Быць сабой, нібы дужая птушка, расці —ці гарачы поўдзень, ці восень.Не пратоптанай вузкай сцяжынкай пайсці,а ляцець, куды думкі заносяць.Знаем святасць гнязда. Сілай зверылі лёт.Непахісныя продкаў законы.Ёсць у нашай крыві прага новых высот.А напрамак да родных загонаў.* * *
Не аўтобусам выпадковымехаць больш або менш мінут,—я хачу, каб звінелі падковыаб прамерзлы студзеньскі грунт.У снягі, як у белую пену,ветрам збітую ля дарог,уразаліся сані спеўна,летучы пад гасцінны парог.I паверыць, у што не верыцца.I не выпіць ні кроплі страху.I падужацца зноў з мяцеліцайна крамністым жыццёвым шляху.* * *
Мудрасць спелую сівых вякоўп’ю з народных жывых крыніцаў.Паважаю чужых багоў.Ды прывыкла сваім маліцца.Сарока
Скакала сарока,чорна-белабока,па кусце.Скакала, чакала,знекуль выглядалаўсё гасцей.Вецер горка ўсхліпваў,прыгаршчамі сыпаўснег на двор,заносіў дарогі,засынаў парогіу дакор.А яна скакала,на шлях пазірала:будзе госць!Гурбы снегавыя,коні вараныя —едзе хтосьць!Рогат, смех на санях,коні з кутасамі,стрэл біча.Выйдзі, гаспадарык,з сонейкам на тварыіх страчаць.Махала сарока,чорна-белабока,хвосцікам,скакала, кружылады наваражылагосцейкаў.Гасціна
Калі палеткі ад жніва астынуць,як ляжа сум асенні на лугі,захочацца ў сялянскую гасцінуна верасовы мёд і пірагі.Тут п’юць з прынукаю:— І на здароўе!П’е гаспадар і п’е нявольнік-госць.Плывуць застоллем шчырыя размовы,людскія сэрцы свецяцца наскрозь.І я тут п’ю з вялікай насалодай.П’ю давідна, да пеўнікаў,да дня.Не з чаркі — з сэрца роднага народа,пяюння-мова,п’ю цябе да дна.Раніца
Сонейка.Клёкат бусліхі.Грабельніцы — на сенажаць.З хаты выходжу паціху,Каб раніцы не спужаць.Яна ля майго парога,свежая, у расе.Вецер з шырокіх разлогаўпах чабаровы нясе.Лісцем галлё трапеча.Зазелянеў мурог.Боязна траўку скалечыцьміжвольным дотыкам ног.Стаю на парозе.Смяюся.На шкле заламаўся прамень.Галёкае з ніў Беларусінованароджаны дзень.* * *
Гартаваны працоўнымі днямі,дух ад ветру ўзмацнеў, акрэп.Найсмачнейшы — зароблены хлебмаладымі сваімі рукамі.Як ні многа ў юнацтве патрэб,з добрых спраў добры лёс прадзецца.Што за гонар — пакроіць хлебдобрым людзям ад шчырага сэрца.Як бацька чакае сыноў...
Ноч разгарнула бяззорны плашч,стукае голлем аб стрэху вішня.Вецер і холад.І дождж, як плач,звоніць у вокны хаты зацішнай.Нехта спазніўся, нехта прамок.Сушыцца хустка.Варыцца страва.У хаце не ўсе, яшчэ сына здалёкбацька чакае, прысеўшы на лаву.Пэўна што прыйдзе, абы толькі змог,ветру насупраць, на злосць непагодзе.Калі бацька стары чакае ў дзвярох,нанач дахаты сыны папрыходзяць.Бо бацька і маці і родная мова,узнятая к славе амаль з небыццяпаэтаў натхнёным і велічным словам,для беларусаў — пытанне жыцця.Вечар жыцця
Вечар жыцця ўжо ступіў на парог,моўчкі да нас прабіраецца ў сені.Ляснуў знячэўку ля клямкі замок,уздрыгануліся вушы сценаў.У печы кафлянай паленне трашчыць,сум і цяпло, цішыня па пакоях.Верная хатка старая стаіць,вечар вартуе і рэшткі спакою.Кніжкі навокал, душы дабрыня,ціха прысела за стол чалавечнасць.Дзесь за дзвярамі грыміць мітусня,якая ўжо сталаму сэрцу пярэчыць.Сцішана боль адплывае з душы.Хата — прыпынак роднае мовы,веры, што покуль народ будзе жыць,мова прыдасца для шчырай размовы.Песня
Хай песня будзе як песня.Ганаровы ў песні ўдзел:яна не напітак прэсны,а самы моцны хмель.Клёкат душы неспакойнай,у сэрцы затоены боль.З песняю, як са зброяй,выходжу ў няроўны бой.Песня — дыван мой росны,наднёманскі сівы сказ.Мае беларускія кросны,каб думаў палотны ткаць.Песня — душа мая ў слове.Сабраны бацькамі пасаг,іх мудрасці сівагаловайне сцерты гадамі знак.Нясу яе бездарожжаму галаве сівой.Каб толькі не страціць, крый Божа,ноты адвечнай сваёй.* * *
На зоры глядзець немагчыма.Мігцяцца з-за хмары, як дым,і свеціцца месяц-лучынана прыпечку неба глухім.Жаночы клопат
З самых юных дзявочых гадоўслаўлю меч, паважаю кудзелю,кожны змест з сэрца вырваных слоў —то народа жыццё і надзеі.Наша доля — кудзеля і лён,нітку віць з недапрадзенай шпулі,вартаваць, як адвечны агонь —казкі, песні забытай бабулі.Дом — адвечная доля жанчын.Ў час, ліхі для народу і грозны,ў нас мужчыны ўздымалі мячыў абароне краіны і гнёздаў.Ў кволых пальцах мяча не ўтрымаць,меч — для сільных мужчынскіх далоняў.Нам радзіць і не нам забіваць,ўзгадаваўшым жыццё ў сваім лоне.Ўсё ж апора мы, брацця, пры вас,ў цяжкой долі надзейная помач.Здзекі лёсу умеем стрываць,у бядзе здольны выстаяць поруч.Сэрцам мёртвых патрапім збудзіцьі агонь ажывіць ў папялішчах,і, як Лада, аддана любіцьсвае пушчы, свае гарадзішчы.Грознай лютасці ведаем сечі ў адчаі ля вас не застогнем.Калі з рук вашых выпадзе меч,мы падымем яго ў абароне.Нам радзіць і не нам забіваць.Ў нас мужчыны — дубы, мы — лозы.Ўсё ж гатовы мы львіцамі стаць,калі нішчаць зямлю нам і гнёзды!Сон
Зоры гамоняць таемнай гамонкаю,вецер шапоча ў кустах.Рвецца і рвецца нітачка тонкаяў кволых нядужых руках.Жар ператлеў пад засланкай шэраю,звечара свет не гарыць.Стыне памалу саганчык з вячэраю,бабка стамілася, спіць...Можа, здаюцца ёй межанькі росныя,птушкаю хоча ўзляцець,хоча вярнуцца да дзён, дзе з пракосамісмела ваюе касец.Станам і ростам мог мерацца з топалем,чубам — з пракосамі траў.Поту гарачага срэбныя кропелькіподзьмухам вецер сціраў.Люба было завіхацца з грабелькамі,смехам звінець маладым,люба было прыбірацца нядзелькаюз думкай дзявочай аб ім.Клічуць музыкі бубнам, гармонікам,танцамі, блізкасцю рук,песняю сэрца, тугой неўгамоннаю,кліча разгойданы круг.Ззяе галоўка істужкамі, косамі,шчокі і вусны, як мак,скачуць пад музыку ножанькі босыя,яркі мігціць андарак.Ў танцы на рукі, каханыя, мужныя,лёгенька клоніцца стан.Русыя косы з галоўкі закружанайўпалі яму на каптан....Недзе цвыркун распяяўся у трэшчыне,месячык выплыў з-за хмар.Сняцца бабулі пракосы над рэчкаю,ціха ўсміхаецца твар.* * *
Явар з ветрам хіліўсябуйным чубам далоў.Сын у свеце згубіўся –цяпер едзе дамоў.Ён ляціць да старонкі,як вясной жураўлі,без дзяцей і без жонкі,верны толькі зямлі.А бацькі перад хатай –як сям’я галубкоў…– Раскажы, мілы тату,дзе ты маму знайшоў?Што да раніцы пралалён на верацяне,што ў бядзе пацяшалаі цябе, і мяне.Што зямлю засявала,калі ты ваяваў,што дабру навучала,калі я падрастаў.Ад радзімае стрэхімнога вёрст я прайшоў,многа земляў праехаў,а такой не знайшоў.– Браў сабе маладуюя, мой сынку, з сяла,гэткіх любых гадуетолькі наша зямля.* * *
Зноў па шыферы дождж бубніць.Шапаціць па страсе саламянай.Разагналіся дні — не спыніць,безупынна нясуць у нязнанасць.Дум разгойданых не суняць,па-льняному іх лад прадзецца.Як высока сынам ні лятаць,іх зямное пры іх застанецца.Засяваць — дзядоў запавет.Гладзіць воблік зямлі, не калечыць.Трэ пакінуць такі на ёй след,каб сказалі аб ім — чалавечы.* * *
Час, бы нітка льняная, прадзеццаднямі, месяцамі і няўпынна.Усё, што сёння трывожным здаецца,заўтра стане малым успамінам.* * *
Вецер нівы калыша, сіні лён, цёмны лес.I зямля, быццам кніжка, адкрывае свой змест.Нагінаюцца ў ногі грывы сочныя траў,хтось таптаў тут дарогі, свае сцежкі праклаў.Зарастаюць курганы, б’юць пабегі з камля —то залізвае раны пасля войнаў зямля.Дождж ёй воблік змывае, то ў снягі замяце.Што зімой спачывае — тое ўвесну цвіце.Невад сініх азёраў ноччу з неба, як з дна,ловіць цьмяныя зоры і калыша да дня.Забірае зямелька ўсё ў свой час ад жывых,толькі попелу жменька застаецца па іх.I цікава, і грозна ў мудрым сэрцы яе.З хмараў высыпле слёзы, з салаўямі пяе.Скарбы ў нетрах хавае — каб патроху для ўсіх,і з сынамі ўзлятае да планетаў другіх.Ранне свежасцю дыша, прачынаецца лес,і зямля, быццам кніжка, адкрывае свой змест.* * *
Розна бывае ў жыцці і ў полі.У людзей і ў прыроды патрэба адна:нараджацца, расці, расцвітаць без натолі,покуль вясна.Юных стагоддзяў вецер адчайны.Засяваем, кахаем, чакаем пары.Страты заўчасна, дарма падлічаюць.Зноўку вясна. Цяплеюць вятры.Лёт
Конь буланы, сядзёлка,лёгка ногі — у стрэмя,з жураўлямі гаворка,ў вочы ветру бярэмя.А насустрач бярозы,цёмны лес і паляны.Лёс бязлітасны, грозны,шчэ пакуль што нязнаны.Коні — чорныя хмарына нябесным дзядзінцыкапытамі кранаюцькамяні на гасцінцы.Хмары бліскаюць, грозяць.Конь у дзёрзкім разгоне.Я сціскаю паводдзе.Толькі ногі ў страмёнах.Вецер хмары разгушкаў.Страху быццам не стала.— Ах, дачушка, дачушка,ледзь каня не загнала.Дамоў
Дамоў — на масточак калінавырванеш — гатовы ізноўпадняцца, бадай, па-буслінамуклякочучы песні з палёў.Дамоў — гэта сэрцам да сэрца.Дабрыдзень, мая маладосць!Душой акрыяць, адагрэццаі словам сагрэць кагось.Тут хлеба акраец, як мёд.Падушка, як пух лебядзіны.Бацькі.I магілы.I род.Зямлі сваёй подых глыбінны.Пятру Клімуку
1
Хлопча палескі, з харошых найлепшы,што вылецеў к сонцу з дрымотных балотаў.Скуль мне узяць дасканалыя вершы,вартыя гэтак далёкіх палётаў?То ж Беларусь наша ў хустачцы белай,можа, ў квяцістай святочнымі днямі,узгадаваць свайго сына сумела,—ўзвіўся арлом з дарагімі сябрамі.Шмат сілы ў зямлі і шмат у пародзе.Жывём мы пачэсна з надзеі і працы.Шчодра палеткі жытнёвыя родзяць.Высока ўмеюць сыны падымацца.Дзякуй, што наш ты з палескае вёскі,слаўна ўзляцеў і шчасліва вярнуўся.Дзякуй, што ў сэрцы адданым, сыноўскім,насіў ты і носіш імя Беларусі.2
Сын хлебаробаў палескіх і ўнук,годнасць і гордасць роднага краю,зноў у палёце наш Пётра Клімук,зноўку барозны ўвысь пракладае.Застыў у трывожным чаканні народ,матчына сэрца лякоча і млее,смелы, высокі надзіва палёт,такога і ў снах паляшук не лялеяў.З плугам учора прайшлі па зямлі,не раз наравістых закілзвалі коней,а сённечы ў космас вядуць карабліупэўненай сілай сялянскіх далоняў.Блізкі нам той, хто дзеліць палёт,разам глядзіць на касмічнае ззянне.Скажы яму, хлопча, які мы народ,і перадай ад усіх прывітанне.Хай з лёгкай тваёй і шчаслівай рукіна гонар і радасць роднага краюз вёсак выходзяць палешукі.Хай у палётах цябе даганяюць.Кастусь Каліноўскі
Калі ў бой на змаганне з катамвыйшаў наш адважны Кастусь,за плячамі ён меў занадтамала вёснаўі меў Беларусь.Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны,прагны шчасця, працоўны народ.Толькі волі жадаў недасяжнай —нагароды з усіх нагарод.Боль і путы, чужацкая цемра,лад чужы, здзек чужы і тыран.Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера,што народ будзе сам сабе пан.Толькі сіла ў Яські з-пад Вільніпалымяных завостраных слоўды пад шэраю світкаю крыллеі размах, бы вясной у арлоў.О свабода! Тварыла дзівосы —змагара-каваля са слугі.Ты вастрыла сялянскія косыу гарніле адчаю, тугі.Час зубамі клацае ў застрэшшы
Час зубамі клацае у застрэшшы.Час не ведае, што хоча сам.Я ў яго сышчу, што мне належыць,і табе, зямля мая, аддам.Буду ведаць, што жыву не марна,калі праўда ў песні прарасце,пашыхуе ўсё з рукі ахвярнай,што ад сэрца, тое зацвіце.Слёз гаручых гарцамі не мераю.Не скупая, сілы не лічу.Крочу ўперад, спадзяюся, веру,што пазычыла, усё сышчу.I аддам Радзіме.* * *
Радасць, як вецер.Каханне, як госць.Дасягнутасць шчасцяўжо шчасцем не ёсць.Люты
Холад люты да касцей праймае,аж за душу лапамі бярэ.Стыне ўсюды, мерзне, замярзае.Ходзіць важна люты на дварэ.Смех і грэх.А колькі фанабэрыі.Без кажушка цераз двор не ход.Заінелі шыбы, нават дзверы.За парогам стыне галалёд.Люты-дзьмуты: — Паваюю з вамі.Вы сягоння ўсе ў маіх руках!За плячамі — сакавік з братамісеюць у прастор вясновы пах.Белавежа
У Белавежу ўвайшла, нібы ў храм.Стромкіх дрэваў маўчаць калоны.На кары каля шрама шрам,бы счарнелі старыя іконы.Кроплі смольныя,нібы перлы.Кроныкупал неба падперлі.Пахіліліся долу кусты.Пах ядлоўцу густы-густы.Ціха тут, толькі сэрца стук.Тут касуля прывыкла да рук.Жар суніцаў — кроў з нечай раны,незагоенай, набалелай.Узлятае бусел з паляны —падалося —як кужаль белы.Зубр на мох, бы ягнё, прылёгля бярозаў у белай адзежы.Калі недзе існуе Бог,тут ён, пэўна, у Белавежы.На сутонні
Добры вечар у хату.З зацярушаных дрэўсцюжай іней кудлатымне на сэрца асеў.Тут агонь наш у печы.Жар, якому не стлець.Цеплынёю спрадвечнаймне б душу адагрэць.На дыван паўзірацца,слова шчырае ўчуць.Адпачыць пасля працыў шчырай хаце хачу.Дрэмле вечар па лавах.Рэй дзіцячы прыціх.Пасля снежных завалаўадпачыну пры іх.* * *
Сумна сягоння.На плечы веццянакінуў вецерхустку сутоння.Месяц не свеціць,згубіўся недзеў цёмна-блакітнага неба прадонне.Пагаслі вокны.У поцемку зрэбнымстаяць натруджаныя сялібы.Выплеснуў вецерз прадоння небана грудзі хмараў месяц,як рыбу.* * *
Рукою чорнай хтосьць крануўся крылляўі струн душы — і струны не звіняць,зноў груганы свабодны лёт спынілі,на шлях свой чорны звабіць наравяць.Я ад зямелькі крыллем адштурхнусяі абміну ў палёце чорны жах.Лячу душой са сцежак Беларусіна недасяжны, на паднебны шлях.Унізе бор пад ветрам студзіць шаты.Уверсе ноч запальвае агні.Свая туга, свае шляхі ў крылатых.І праўды след яснейшы з вышыні.Па-беларуску
Задумана стаяць на ўзлессі хвоі.Вятры з бярозаў лісце замялі.Нам дорага заўсёды ўсё жывое,што побач з намі дыша на зямлі.Равуць зубры, як продкі навучылі,сівую пражу павукі прадуць.Арол у хмарах распраўляе крылы,каб даляцець да мэты вольных дум.I добра так бывае ў свеце, строга.I нельга кідаць лёс на самацёк.Свой шлях у кожнага, свая дарога,праверана вякамі і жыццём.З дабром да роду, з ласкай да суседзяў —ад прадзедаў парадак на зямлі.Шурпатасці, усе памылкі, бедывякі даўно нам з душаў саскраблі.I гонар свой — не трэба нам благога.I звычай свой па-людску жыць з людзьмі.Дабро сваё, не трэба нам чужога.I будзе ўсё. Бо з працавітых мы.Зжынаем хлеб. Гадуем скібу-скварку.Не ворагі, сябры ў нас навакол.Умеем хораша разладзіць сварку:— Сядайце, госцейкі, за наш гасцінны стол!Верасень
Верасень у туманебульбяны, багаты.Вецер яблыні гне,абтрасае ля хаты.Дзед прылёг на мурогі атавы не косіць,з дрэў яму каля ногсыпле золата восень.Каб жа сілу збярог,назбіраў бы са жменюсрэбра-медзі з дарог,каб звінела ў кішэні,ды пайшоў бы да той,што, як ранак, смяецца,што забрала спакойды прывабіла сэрца.Было б меней гадоў,як тады, як калісьці,закружыліся б з ёй,бы асенняе лісце.Была сонейкам, ласкай,абразком маляваным,чарадзейкаю-казкай,песняй недаспяванай,зоркай недачаканай,з недажатай палоскіанікім не сарванайпольнай ружай ля вёскі.Уздыхнуў аб пары,як прыдумваў забаву.Растрасаюць вятрыпа пракосах атаву.Галавы не падняць.Небасхіл, як сляза...I шуміць сенажаць,адзвінела каса....Кажуць, блудзіць душапа балотах, імшары,як памрэш загадзяад няздзейсненай мары.Сын і матуля
Адплывалі няўпынна ў вечнасць дзеі жыцця.Гадавала жанчына каля сэрца дзіця.Спавівала каханнем, апаіла дабром,Лётам дум палымяных, што плылі з малаком.Вырас любы саколік дрэнным людзям ў дакор,ясным чубам да столі, шчырым сэрцам да зор.Сны юнацкія сняцца, душу боль закрануў.– Не сумуй, мая маці, што пакіну адну.Твае вочы — світанне, твае рукі — цяпло,без цябе ні кахання, ні жыцця б не было.Але мне, маладому, што ля рук тваіх рос,яшчэ хочацца грому з недасяжных нябёс.Яшчэ хочацца ў моры ураганы спаткацьі падужацца з штормам, ў злыбядзе не дрыжаць.З найсмялейшымі радам мчацца ўвысь напралом.Яшчэ хочацца праўды у змаганні са злом!* * *
Мне патрэбны бор стары сасновы,дзе на рукі сочыцца жывіца.Мне патрэбна роднай чыстай мовыз сырадоем у сяле напіцца.Слоў айчынных,слоў сардэчных жменю,мудрасці мінулых пакаленняў.Цеплыні суседскае сустрэчы,хаты ціхай, добрай,мірнай працы.I адносін шчырых, чалавечых.Быць людзьмі.Не толькі імі звацца.Развітальна заплакала восень
Развітальна заплакала восень,кроплі слёз на маім акне,ветру вольнага хор стогалосыў чыстым полі сумуе па мне.Я з раўнін, дзе туманна і сіне,вольна сэрцу, прасторна для дум.Гасіць восень дажджамі касыміжар рабінаў.Сячэ лебяду.З урадлівых засеяных гоняў,з чыстых рэк, што ўвабралі ў плыньліўні слёз сялянак прыгонныхі няволі агорклы палын.З беларускай учэпістай гліныі з рабра прынямонскіх вярбіня галінка ля белага тынунезабыўных адвечных святынь.Маё сэрца з зямлёю зраслося.Калі вецер бярозы сагне,ветру вольнага хор стогалосыў чыстым полі сумуе па мне.Хмары
Неба бяскрайняе,неба над хатамі.Сунуцца хмары ляніва ўгары,нібы кудлатыя і барадатыя,выйшлі на вольную пашу зубры.Кінулі дом свой —пушчу адвечную,выйшлі з гушчэчы,нібы з даўніны,каб нагадаць па дарозе сустрэчнымшто ў нетрах начамі рыкаюць яны.* * *
А вясна жыццядайная, дружная.Засмяялася сонца ўгары.Белы снег, як палотнішча кужалю,у сувой загартаюць вятры.Птушкі з выраю.Ты не са мною,і дарма цябе ў хату чакаць.I душы маёй не загоіцьраспагоджаны спеў жаўрука.* * *
Зіхаціць за сцяною чаротаўнакрухмалены Нёмна абрус.Што спыняе думак узлёты,я пакіну, як цяжкі груз.Песня, песня, народная ліра.Я з кайданаў яе узняла.Што ні нота — адкрытасць і шчырасць,Скарб адзін — дарагая зямля.У нас
Вочы мае сонныя. Сны на вейках.Не заспалі сонейка, салавейка.З ручніком кужэльным каб памыццаранняю расою,— да крыніцы.Быдла за ваколіцу. На прастор дзеці.Жыта ў пояс клоніцца. Вее вецер.На льняным настольніку хлеб духмяны.Сыр, аладкі на століку да смятаны.Дык яшчэ з прынукаю, як вядзецца:— Ешце, ешце, госцікі, бо ад сэрца.* * *
Народ паважаеш, адкрыта жывеш —прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,як з пустога вядзерца вада не нальецца.Шмат чаго трэба ў душу увабраць.Там змесціцца больш, як у нашых далонях.Зачэрпнуць з крыніцы святла і дабра —хай наша мінуласць праз вершы гамоніць.Пісаць пра мінуласць — не крочыць назад.Пісаць пра сучаснасць — не рвацца наперад.Трэба ў паэму жыццё нанізаць —зважыць былое, у заўтра паверыць.Тварыць – гэта значыць кахаць і цярпець.З праўдаю лёс свой злучыць пазаўсёды.Не ўчора пачатак, не заўтра канецнадзеям і думкам старога народу!Зямля
О зямля!Сноў сялянскіх калыска,беларуская наша доля.Ты, як маці, нам родная, блізкая.Наша поле, шырокае поле.Ные сэрца соладка-соладка,маладзенькая грыва руні,і палеткаў бяскрайніх золата,і тарпіны снапоў на гумнах.Ужо арэм і жнём мы машынамі,нават дзічак не абмінаем.Ты ж цвіцеш, як цвіла, шыпшынаю,ты шуміш тапалёвым гаем.Мы аднымі дажджамі змытыя,мы са сцюжы,з нялёгкай долі,з родных песень,з палеткаў жыта мы.Урадлівае наша поле.* * *
Верны будзь слову,якім Купала,прарок народны,сэрцы ўзварушыў.Верны будзь слову,якое ўпалаз матчыных вуснаў,як з неба,ў душу.* * *
Толькі чыстыя сэрцы пяюць.Толькі птушкі, вітаючы сонцады калі свае гнёзды ўюць,звоняць песнямі ў неба бясконца.Гэта подзьмух жывучай вясны,ясных промняў няўлоўная жменяпрабудзіла кругом галасымаладосці, сілы, квітнення.Сум праходзіць мінулай зімы,заміраюць нягоды жыццёвыя,падымаецца радасць з зямлі,сакавіцкім павевам адноўленай;Сіла крылаў не знае граніц,абмінаючы сцежкі глухія,п’е душа з першародных крыніцбеларускай адвечнай стыхіі.Вырываецца песня у светмоцнай прагай дабра і свабодыза птушынымі песнямі ўслед.I паэты птушынага роду.Крыніцы
У бязмежную эру касмічную,бы ў сівую пару лучын,б’е празора вада крынічная,абмываючы пяткі вярбін.Той, хто зведаў палётаў кружэнні,даль міжзорных шляхоў без граніц,нахіліўся, глыкнуў са жмені,каб шылінкі ў яе не ўраніць.Як бы высака мы ні ўзляталі,як далёка б мы ні былі,нас да вербаў крынічкі вярталі.Мы юнацтва з крынічак пілі.Вецер
За вокнамі дождж, не бадзёры, не звонкі,плакаў, аб чым – нат не знаў.Вецер рабіны чырвонае гронкі,як пацеркі, перабіраў.Сэрца трапеча ў нясталага ветру:— Красуня, суцеш, супакой.Чаму не злажыла караляў ты летам,я ажаніўся б з табой.А то заручыўся з бялявай бярозкай,косы ёй плёў давідна,верна чакала абдымкаў за вёскай,сёння без лісця яна.Гутаркі ветру былі несумесныя.Зазіхацела рабіна красойI засталася асенняй нявестаю,жонкаю нічыёй.Буслы
Ходзяць госці — буслы па даліне.Скуль да нас прыляцелі, сябры?Крэкчуць жабы на дождж ў лугавіне,салаўі заспявалі ў бары.Смела, буслікі, лётайце дома,віце гнёзды бліжэй каля нас.Ў нас усё, як даўней, па-старому,хоць і новы, як кажуць, час.Можа, крыху інакшую, звонкую,па-старому каб вас прывітаць,мы зацягнем на дрэва баронку,каб лягчэй вам гняздо будаваць.Гэтак многа шырокіх дарогаў.Нам мілей даль палёў і лясы,дзе вякамі да нашых парогаўпрылятаюць на весну буслы.Смага
Жывым струменем з нетраў б’ехалодная, бы лёд, крыніца.Як праўду, чэрпаю яез зямлі, што мне не чужаніца.Цячэ вадзіца проста ў збан.А пэўна, што лягчэй удвое,паволі адкруціўшы кран,напоўніць конаўкі вадою.Пайду насуперак вятроўнасустрач ніў і польных макаўпад ценем ліпаў і дубоўпа воду тую, што да смаку.Вайной
Сэрца маці начамі не спіць,лекаціць, як зыманы голуб.Сэрца маці за ўсіх баліць.Белізна пакрывае голаў.Нарадзіць, карміць, гадаваць.Чуць іх голас, бачыць усюдыі вайне на няміласць аддацьды чакаць чорнай весткі ці цуду.Хмарай зноў груганам кружыцьнад пабоішчам.Тлець папялішчам.Як жа зроблена мала, каб жыць.Як жа зроблена многа, каб нішчыць.* * *
Свішча вецер ашалела, востра,хлешча гордую душу маю.З непагодай у адзінаборствевытрывала ўсё. Яшчэ стаю.Не зламалі недругі і гора.Бо ў часы праверак і нягодпунктам непахіснае апорыбыў такі трывалы мой народ.Жыць
Жыць — гэта ў хаце са смольных бярвенняўз нашым адвечным гаючым цяплом,прагнуць, каб родныя тры пакаленніхоць часам сышліся за шчодрым сталом.Жыць — кідаць зерне ў ворыва спорна,садзіць маладыя лясы і сады.Дотыкам ног цалаваць тое поле,дзе цяжка ступалі бацькі і дзяды.Будую дом
Будую дом. Палац не ломкай гліны.У друз парассыпаецца бетон.Жывых людзей прывальваюць руіны.Я пабудую трывалы дом.Са сцежак ён, што праляглі праз церні.Ён са змагання, дзе мае сляды.З малога і вялікага цярпення,народзе мой, стары і малады.Мой век мінуўся, жудасны і сумны.З сяўні маёй наступіць умалот,як будзе жыць акрылены, разумны,паэтамі праслаўлены народ.* * *
Ноч дыша цяжка, канае нібыта,і таму так нявесела мне.Неба зорамі моцна прыбіта,так пагрозна маўчыць у акне.Не. Не трэба! Цяжкасці-важкасці —слабым, прывучаным ныць.Маем права жыццёвыя радасціна зямлі між людзьмі падзяліць.Вымыты ў росах, прапахнуты зёлкамі,абапёршыся на пляцень,падперазаўся цуднай вясёлкаюнованароджаны дзень.Мароз
— Я дужы. Захочу — замучу да слёз.Спыню, закаваю крыгі.Усё анямее...Хваліўся мароз, пакуль не было адлігі.Не ад такога ліхога, як сам,што мучыць, марозіць бясконцаі нораў дыктуе жорсткім вятрам,—загінуў мароз ад сонца.Кволасць
Жаночае амаль не знаю кволі,хоць сэрца тужыць восенню па ёй.Жыцця ўмалот вятры перамалоліі скроні нат абсыпалі мукой.Я на тваіх разлогах — чарацінка,зямля мая, мой солад і мой боль.Мой жытні хлеб з духмянаю скарынкайна твой абрус пакласці мне дазволь.* * *
Цягнуцца ў неба таполі.Шлях нацянькі да сяла.Я заблудзілася ў полі,сцежкай крутою пайшла.Дуб у задуме глыбокай.Гнецца вярба да зямлі.Тутака вераць ва ўрокі,Пэўна, мяне ураклі.Пахла ля ног канюшына.Буйна цвіла сенажаць.Поле мяне навучылаз родных дарог не змыляць.Часам спынюся ад болю.Моўчкі пот вытру з чала.Я заблудзілася ў полі,сцежкай крутою пайшла.* * *
Іду скрозь зялёныя шолахі дрэў,адна між падоўжаных ценяў.Пух тапаліны на скроні асеў.Не здзьмуць яго ветрам асеннім.Дом дзяцінства
Працягнулася дарогамоўчкі за сялом.там, за марывам разлогаў,мой вясковы дом.Злева — альшына густая,луг цвіце, як май.Справа ў неба вырастаебелазоры гай.Пахне свежа бор сасновы,каля ног чабор.Расспяваўся дзень ліпнёвы,бы пчаліны хор.Ходзяць там «буслэ» паволі,зелена кругом.Мной пакінуты між полямой вясковы дом.Зубр-адзінец
Зубр-адзінец ад статка адвык,не ахвярай, а панам у лесе.Адзін, як пільгрым, што ў святыню пранік.Адзін, як арол ў паднябессі.Наканаванне накрэсліць кругі,разгон, узвышшы палёту.Каго палюбілі аднойчы багі,сіла яго — адзінота.Красуецца статак прыплодам цялят,гульнямі ў травах пахучых.А ў сэрцы адзінца інакшы загад —быць рыкам адвечнае пушчы.Стойбішча статка і статка лугі.Адзінцу — трывога у сэрцы.Каго палюбілі аднойчы багі,са статкам той не сальецца.* * *
Нада мною столь з дошак і бэлек
пралягла на бярвеннях тугіх,
стырчаць гакі старых калыбеляў,
ноч мінуласць калыша на іх.
* * *
Песня каронай на голаў лягла,з церня вянком на чало.Песня-сяброўка з малога сяласціплая, нібы сяло...Хочацца рукі шырока падняцьі даць ёй свабодны ўзлёт.Хай кружыць, буркуе, пяе, як вясна,прарваўшы праменнем лёд.* * *
З болю народа, з ягоных надзей,як любоў і сумленне свету,як носьбіты вольных і светлых ідэй,з зямлі прарастаюць паэты.Шкода, не кожны аб ёй запяе,парад у яе запытае.Хоць сіла, што й дрэвам магутнасць дае,ў сваіх нетрах і песню стварае!Паэты
Поўнае сэрца узнёслых турбот,красою зямлі захапленне.Паэты — зусім не манашаскі род.Паэты — жывыя стварэнні.Не па разліку бывалых людзей,папаўшыся ў пераплёт,слухаюць сэрца.Яно праўдзівей,ім крэсліць напрамак, лёт.З шэрасці твораць жыцця ідэалі смела наперад варожаць.Ля вогнішча — думаў натхнёных запалі песень разліў пераможны.Не ўсе з ім музыкі,не ўсе салаўі,што зоры трывожаць начамі.Без енку ў цярпенні,без страху ў баі.Паэты бываюць арламі.У песнях ёсць хлеб
А мяне, мусіць, з горанарадзіла зямля,толькі ціхай пакорыў сэрца мне уліла.Ноч, як подых хаўтурны,нат зара не ўзышла,не з прамення, а з буры,мусіць, выйшла душа.Сонца на небасхіле.Кружыць птах над зямлёй.Ён пазычыў мне крыллеі паклікаў з сабой.Крылле — скарб небагаты.Ўзлётаў не падзяліць.Не хапіла зярнятаў,каб усіх накарміць.Толькі песень хапіла,каб хтось духам акрэп.Пэўна, ў песні ёсць сіла.Пэўна, ў песні ёсць хлеб.Успамінала дзяўчынанька
Ўспамінала дзяўчынаньказалатую вясну.Да магілачкі вернай быць —хто цалуе адну.I зімою ці летамцераз буры і снегза такім ісці следам,хто кахае навек.Быў жа — доляю выснены,сэрца болем крануў.Вусны — спелыя вішні —пунсавелі яму.Як ішлі ганаровыя.Ён ад брата вярней.Ды такія герояміпаляглі на вайне.* * *
Будзьце з пагодай, мірныя дні —плён чалавечай працы.Будзьце з лагодай, смелыя сны,што сэрцу людскому сняцца.Будзь урадлівай заўсёды, зямля,шчодрай, вільготнай вечна,што родным братам прытулак далаў сям’і сваёй чалавечай.Але ў блакіце азёраў і рэкз косамі спелага жытарадзіма чакае вас,як Сольвейгчакала калісь Пер Гюнта.* * *
Юным не спіцца, не ўцішыць сяла,тужаць, кахаюць гітары,ночка-цыганка высока ўзняламесяца поўную чару.Іскрыцца водблеск далёкіх планет,сад ў галасоў перагудзе,які ж ты харошы, харошы свет,ты ўвесь для радасці людзям!З сэрца пачуцці, як кіпень з каўша,сіла бурліць маладая,плешчацца ў песнях жывая душа,долю на бой выклікае.Вецер, разлукі, вайны не прароч!Шчасце — як струн пераборы.Рукі сплятаюцца ў гэткую ноч,сэрцы вянчаюцца ў зорах.Нельга снарадам — у веснія дні,нельга ракетай — у долю,сэрцам на свеце не трэба вайны,ні сёння, ні заўтра — ніколі!* * *
Сёння месяц, рагаты і грэшны,блудзіць небам, шукае прыгод.Гэткай ноччу складаюцца вершыаж да раніцы навылёт.* * *
Час імчыцца.Мінуласці соладка спіцца.Новых думак і мараў не пафасны хор,новай праўды другія, жывыя крыніцыразбудзіў звышракетны, шалёны віхор.Не, не атам!Няхай лепш у стомленых сэрцахстане розум насупраць тупых кулакоў.Дасягненні навукі ў паядынку са смерцю.Супраць згубы планетыўся мудрасць вякоў.Дзе блудзяць сны
Цішыня раўнамерна плыве за акном,як жыццё без прынады, без смеху.Часам вецер зазвоніць аб шыбу крыломці заб’ецца з разгону аб стрэху.Я лічу павароты ўжо пройдзеных дзён.Тых, што прыйдуць, спазнаць не ўмею.Час плыве.Я не сплю.Заблудзіўся мой сонва ўспамінах суровых завеяў.* * *
Айчына — адвечнае слова з глыбіньз жыццём удыхнулі у сэрцы.Долі палын і надзеяў цяплыньі вернасць надзеям да смерці.Айчына — зямелька, магілы дзядоў,іх думкі і творчая праца.У снежную замець дарога дамоў.То — не баяцца!То — радасць світання і сум вечароў,ад сонца салодкая ўтома.То — светлая, верная ў сэрцы любоў.Айчына — то дома! Дома!Спрадвечпая доля — жыць і ўміраць.Працягласць супольнага роду.Ці будуць часамі сыны ўспамінаць,як пойдзем ужо назаўсёды?Бяссонне
Апалі хмары — кудзелі клоччаз начное цьмы за шэры небасхіл.А маладзік ад пацалункаў ночыу рукі дзеўчыны упаў без сіл.Зарою светлай неба закранула.Збудзілі птушкі поле да жыцця.А я зусім пакуль што не заснула –гаворцы з сэрцам не чутно канца.Паэтаў сон часамі й недарэчны.Тут мары з яваю не пагадзіць.То — дыялог, напружаная спрэчкатаго, што ёсць, і як магло ўжо быць.Жняя
Белая кашуля і сярпок праз плечы.Тканая спадніца, хвартушок квяцісты.Вось ідзе дзяўчына і пяе, шчабечаз ніваю даспелай, з раннем залацістым.Ды не постаць стане, загарне калоссе,зубленым сярпочкам, сабярэ ў далоні.Золата цяжкое, каб не растраслося,лёгенька і спрытна да зямлі наклоніць.Ды уздыме жменьку зноў над галавою.Ды калоссем спелым, бы праменнем ясным,з лёгкасцю птушынай ўскалыхне з любоўюі паложыць жменю ўніз на перавясла.Адарвецца часам, сноп высокі звяжа.За сабой паставіць ветру на забаву.I стаяць снапочкі залатою стражайля мяжы зялёнай з чубам кучаравым.Кончыцца дзянёчак, дык на ржышчы гладкімзжатаю дарогай у сутонні шэрымстройныя снапочкі сыдуцца ў дзесяткі.А дзяўчына пойдзе ў хату на вячэру.Асенні
Сонейка не выйшла больш на небаў золаце ад галавы да пят.Дзень сягоння апрануўся ў зрэб’ехмар абшморганых і хмаранят.Нават вачаняты не смяюццапад асенні, пад імглісты шум.Туманамі ў галаве снуюццапасмы сумных жураўліных дум.Адлятае, заціхае радасць.Толькі сэрца стогне, бы крумкач,быццам бы прыгнула нас адказнасцьза віхураў безуцешны плач.* * *
Мы паэты,высокі ўзлёт.Нам да хлеба —глыточак славы.Каб расплавіць на Нёмне лёд,неба дорыць нам вершы-праявы.Мы адкрыта глядзім на свет,наша вогнішча не патушаць.Мы застогнем —наш спеў, як след,застанецца адбіткам на душах.* * *
Па гасцінцы, капытамі ўбітым,шпарка едзе параконны воз.Паганяе вецер хваляй жыта,звоняць росы ў кудзерах бяроз.Пчолы ў вуллях шчэ. Ранютка ранне.Прачынаецца ледзь-ледзь сяло.Толькі што нясмелае світаннечарку сонца ў неба падняло.Бор прачнуўся ў важкім задуменні.Бронзу сосен дзятлы не куюць.Ад глыбокіх, векавых карэнняўмаладыя парасткі растуць.* * *
Сонечна.Ветрыку ціхі напеў.Ладзіцца подступ шчодраму лету.Цёмная зеленьразгалістых дрэўмяне аддзяляе ад свету.Кветкі вакол.Травы ля ног.Я не пайдуза блакітны той плёс.Хаты сялянскай стаптаны парогмне падарункам належыць...Мой лёс...Начная акварэль
Такая ноч.Не зварухнецца вецер.Галіна не зварушыцца на здзіў.На зрэб’і хмарз бурштыну бранзалецік —прынадна свеціць кволы маладзік.Апошняе святло ў акне агасла.Мядзведзем расцягнуўся цёмны бор.Ў задуме ўсё.Адны толькі Пегасыкранаюць капытамі зор.* * *
Выходжу над Нёман пад клёкат буслоў,углыб запускаю невад.Ці будзе на шчасце багаты ўлоў,трудна згадаць наперад.Сцелецца травамі бераг ракі,ўздрыгвае гладзь вадзяная.Плешчуцца ў хвалях язі, шчупакі,сом паветра глынуць вынырае.З тоняў, з глыбінь ля сваіх берагоўневад цягнуць — асалода.Выплеснуць з вершы тугіх шчупакоў,а плотак пусціць у воду.Выйду насустрач плыні крутой,невад закіну на шчасце.Рыбкі шукаю сваёй залатой –ці вылавіць з хваль яе ўдасца?* * *
Зашумела ў задуменным лесе,загайдалася ў вышыні.Ува мне старадаўняя песнязапусціла свае карані.З-пад сярпа прагучала калісьціля зярністых жытнёвых снапоў,калі бусел гайдаў калыскуяснавокіх дзіцячых гадоў.* * *
Жыць бы на аднаселлі,дзе на дасвеццістукоча ў скроні,будзіць са сну вецер.Жыць бы на аднаселлі —зораў шукаць у прысадзе,прасці вятроў кудзелю,што некалі не дапрадзецца.Агонь патрэсквае ў печы.Каханне шчыра шчабеча.Ад шчасця маўчыць, як бяздонне,гаючае Прынямонне.* * *
Падкрадаецца знячэўку страхды рукой кашчавай сэрца ўшчыміць.Цвёрда на сваіх стаю нагахі гляджу цвярозымі вачыма.Каб мякіны за ўмалот не ўзяць,лёгкае слаўцо кладу на вагу.Каб хлусні ды праўдай не назваць,я знайду яшчэ ў грудзёх адвагу.* * *
Напластаванне пройдзеных гадоў —ужо амаль курганне нарастае.I сэрца халадок, і снег віскоў,які ў вясновы поўдзень не растане,—нагадваюць далёкі цяжкі шлях,куды паеду, скуль няма звароту.Застыне іней ў цёмных валасахвянком апошнім шчыраму народу.* * *
Розна бывае.I зноў неспакой.Нялёгка мне, не пярэчу.Долю бяру жаночай рукой,нібы каня пад вуздэчку.Будзе ў нагу паслухмяна ісці.Волі маёй не здрадзіць.Не дам сябе ў бездарожжа нясціпа дзён маіх лістападзе.Жыву — гэта значыць зноў на кані.З зацуглянаю доляю.У прорву рване — не баюся ані.Праскачу?Утрымаю?Не здолею?* * *
Тут дарога бяжыць праз палі,абмінае над крушнямі дзічкі,б’е вада ля каменняў з зямліў лона ціхай празрыстай крынічкі.Я расту, як ячмень, як авёс,зерне ў коласе пэўна хаваю,а ў снягі і ў суровы марозя, здаецца, з раллёй спачываю.Што жывое, я сэрцам люблю.Кожны ведаю твар невялічкі.Ласку сонейка ў душу лаўлюі ад бур не хаваю аблічча.У сёлах даўно не прадуць
Воўны белай пасмачкі кволыяз хмар-кудзелі вятры прадуць,не на кужаль, што ткалі ў сёлах.Па сёлах даўно не прадуць.Не снуюць вечарамі, не марацьды не ладзяць забытых красён.Калі ўбачаць старое прыладдзе,даўніну ўспамінаюць, як сон.З ціхай сцежкі жыццё саступіла,шэрых досвіткаў болей няма.Не майструе грабель і цапільнаў,на таку не малоціць зіма.Не патрэбны ні свірны, ні гумны.Малацьба без цапоў і грабель.Толькі сэрцу даўнейшаму сумна.Часам сніцца кужэльная бель.* * *
Цячэ ў крыві не дух слабы і прэсны,што хіліцца прад кожнай хваляй зла,а сум лясны, старыя нашы песніз наднёманскага роднага сяла.Упэўнена цячэ яна па жылах —народа кроў, што пратрываў вякі,бунтарная, бы некалі ў Вашчылы...* * *
У неба ўперліся дубоў кароны.Стаяць яны, равеснікі вякам,бы стройныя дарыйскія калоны,нагадваюць стары антычны храм.З паганцаў я.Красе зямлі малюся,ў сябе ўбіраю веліч і спакой.Імкнуся ў свет шляхамі Беларусі.Сняжынкі таюць на вачах слязой.* * *
На сонечных гонях, дзе я падрасла,над маёю зялёнай калыскаюгамоніць вясна, зацвітае вясна,маланкі зігзагамі бліскаюць.Не горад вялікі, асфальтавы шлях,палацы і сутарэнні,—дзяцінства ільнянае сніцца, а ў снахсуніцы ў мурзатай жмені.* * *
На прыпечку мурлыча кот,гадзіннік мірна б’ецца,і сэрца шыфраваны кодчутно ў цішы, здаецца.Маўчанне, цемень угары.Насуперак спакоюя з вамі гутару, сябры,слязінаю скупою.Лекі
Гляджу з акна: снягі паволі таюцьі сонца ўстала гожае як след,паветра зноў напоўніцу глытаюі цешуся, што зарунеў сусвет.Душа ізноў, бы сонейка, яснее,і ногі ўсё нясуць мяне далей,і хочацца зярняты шчодра сеяць,на крылах слоў за воблакі ляцець.Вітаць вачыма кожную травінку,аказвацца на шчыры стрэчны смех,ісці сцяжынамі без адпачынку,тварыць, як твораць вёсны, не наспех.Выходзіць з вострым лемяхом у поле,прылёт птушыны, звонкі спеў вітаць,расці ажно да неба сіняй столі,з прыродаю душою расцвітаць.Сплывае з дрэў адвечная жывіца,вятры задорна ў правадах гудуць.Спакойны сон, майго жыцця крыніца,залечваць раны да цябе іду.* * *
Жыццё – не грушка на вярбе,гатовы каравай.Стваральнай працы для сябеў нас непачаты край.Паспець бы раны загаіць,хто ў бітвах паў, за тых,усё вярнуць, ізноў стварыцьі дакахаць за іх.Звярыных лапаў сцерці след,людзей дабру вучыцьі паказаць нашчадкам свет,ў якім не страшна жыць.* * *
У кожнага зара сваіх надзей,радасці свае, свае турботы.Таму не можа звонкі салавей,пяюн вясны, свістаць па воўчых нотах.У час войнаў на нашай зямлі
Тут усё прыдбана і ў зямлі схавана.Хлеб ёсць і да хлеба ў цяжкі час.Самі апранаемся і самі лечым раны,—гэтак войны навучылі нас.Лён і воўна — вопратка гатова.Кажухі і світкі. Сала. Мёд.Вораг кулямі вядзе размову —кулямі адкажа наш народ.Як бяда нішчымніцу стварае —будзе дужы з бульбы, з лебяды.Толькі чалавечнасць захавае,дабрыню, сумленнасць, як заўжды.Шчыра тут усё ў нас і папросту:нівы, збожжа. Веліч нашых спраў.I няўцям пажары і забойствытым, хто хлеб рукамі здабываў.Зноў сяло за лесам дагарае,зацягнулі небасхіл дымы.Хіжы вораг нас не пастраляе.Тут каменні робяцца людзьмі.Вырай малады
Народ аседлы мы, не птушкі пералётныя,і Бацькаўшчына нашая — не стэп.З зямелькі ворнае,з сяўні і поту мы,так пакахаўшыя касу і серп.Дажджамі мы абмытыя і росамі,жывучасць нам дае сама вясна.Мы ад зямлі — складаныя і простыяі шчодрыя такія ж, як яна.Натураю, як сонейка, мы добрыяі літасцівыя, як матчына любоў.У барацьбе мы стойкія, харобрыяі верныя зямлі сваіх дзядоў.Як нашы пчолы, гэтак працавітыя,нібы мурашкі, дружныя з сабой.Ад долі труднай гартаваныя, гранітныя,ішлі стотысячнаю «Грамадой».Душою мы, як песні шчырыя,у свет загнаныя мы са спалоху дзён,дамоў вяртаемся, як птушкі з выраю,і ападаем на стары загон.І мілае нам неба грудаватае,і восені, і летні санцапёк.Бары адвечныя, сады за хатамі,нагамі роду стоптаны парог.Жывём мы гнёздамі, сваімі сёламі,насельваем старыя гарады,ў бяседзе дружныя,падчас вясёлыя,з вясковых хатаў вырай малады.Маладосць i старасць
Маладосць — палёт мараў высокіх,нестрыманасць парываў і бунт.Старасць робіць маленькія крокі,але пэўна ступае на грунт.Маладосць без задумаў, дакораўчасам прыме за золата медзь.Скіраваць свае крокі да зораў —шчэ не значыць да іх даляцець...Ў маладых — парыванне і слова,буралом на спакойнай зямлі.Мужнасць важкая ў сівагаловых,што карэннем у дол ураслі.Маладосць, замагаючы многа,дарам блудзіць сабе ў аблаках.Старасць ведае лепей дарогуі на правільны выведзе шлях.Слаўны ўзлёт малады і прыгожы,ўсё ж падводзіць няведанне спраў.У жыцці толькі той пераможа,хто ў сябе мудрасць старца ўвабраў.Ну, а мудрасць не з ветру бярэцца —аднагодак стагоддзям амаль.Доўга молатам цяжкім куецца,покуль стане гартоўнаю сталь.Смелы бунт, побач мудрая рада,пэўнасць крокаў і думаў палёт.I адна толькі простая праўда:хай жыве і дужэе народ.Завея
Даль, як глянуць, бялее.Белы кужаль дарог,закруціла завеябелы снег у палёх.Ашалела завея,загубіла мой след.Насумёціла, вееаж каню па хрыбет.Палазам не працерцішлях стары да сяла.Гурбы снегу і ў сэрцымне зіма намяла.Мроі, мары, надзеівырваў вецер з дарог.Круціць, круціць завеябелым снегам ля ног.Тост
Адкінуўшы ўбок блытанінучужых надакучлівых слоў,іду я старой каляінай,забытаю сцежкай дамоў.I кожны мой крок — то памяць,позірк — сустрэча з былым.Раны старыя паляць,боль вочы грызе, як дым.Я чую, як мёдам ліповымз вуснаў жанчыпы любойльецца родная моваі гоіць нязлечаны боль.Хачу на пачэснае месцаля вышытых ручнікоўза стол свой дубовы сесці,склікаць ў застолле сяброў.I хлеба чорнага лустуўсім раздзяліць пароўнуды з чаркі, па бераг поўнай,выпіць за ваша здароўе,хто гэтай зямлі гаспадар.Сцежка
Іду штодзённа сцежкай студзёнай.Бяру за грыву долю-каня.Здаецца часам: пяюць верацёныпад бацькавай стрэхаю аж давідна.Водгук мінуласці, любы і спеўны,як хвалі калосся, як шум баравы.Матчыных рук дотык мяккі, сугрэўны,кранаецца промнем маёй галавы.Усё гэта – прывіды, здані.Вяртаннеда вёснаў,да матчыных рук цеплыні.Сялянскаю шчыраю песняй світаннятрывожыць асеннія познія дні.Сумна на сэрцы і крыху балючабез баяў кудзельных, без матчыных слоў.Такая у гэтым усім неўміручасць,гаючая душу святая любоў.Торбачка
Як дзядулі ў дарогувыпраўлялі бацькоў,кожны з торбачкай, з Богамз роднай хаты пайшоў.А ў той торбе ў паперы —цёплай бондачкі круг,хлеб, прапахлы аерам,з любых матчыных рук.О шляхі і дарогі!Ціхі ў полі папас.Перамералі ногівашу далеч не раз.Прамінула сутонне.Выйшлі не ў пасталахдзецюкі нашы сённяна асфальтавы шлях.Гарадоў панарамакліча за небакрай.А ўсё чуецца:— Мама!З сабой торбачку дай.Палажы нам у вырайподых роднай зямлі,нашу сціпласць і шчырасцьна абходак з людзьмі,і тугі вераценца,што начамі звіла.Мову родную з сэрца,нашы песні з сяла.Сілы бацькавай крыхуі павагі людской,гэтай любасці ціхай,што завуць дабратой.Хай падтрымкаю будзесмелы ўзлёт, слаўны чын.Каб пыталіся людзі,скуль я, маці, і чый.Я не спяшаюсяЯ не спяшаюся. Нібы той дзед з сявенькай,што рассявае ў полі збажыну,ступаю роўна, сею памаленьку,бо як пасею, так я і пажну.Не ўзыдзе хлеб — запозна ці заранаі гэта ведама майму пяру.Узыдзе ён, калі наканавана.Як прыйдзе час, уздымецца ўгару.І хоць вятры не раз тут загалосяцьі застракоча па сцяблінах град,прыйдзе пара — і нівы закалосяць,паставіць жнівень дзесяткі у рад.Малая я. Гадуюся ў законепяшчоты сонца, мудрасці зямлі.Калі дабро пасею на загоне,закаласяцца і дабром палі.Я не спяшаюся. Як сонейка, як дрэвы,стаю ля ніў, а нада мной — сусвет.Дзяды вучылі: добрыя пасевы,дзе зернетка і ворыва як след.Сялянка.Веру ў розум, веру ў працу.У чарназём. У цёплы дождж з гары.У думках можна толькі разагнацца.А на палетках — пачакай пары.Няма без працы на ўмалот надзеі.Змалоцім каласы — тады спачнём.І сёння трэба праўду ў полі сеяць.Бо што пасеем, тое і пажнём.Арлы не пакідаюць гнёзд
Кінулі мы ветру сцежкі-межанькі.Пасумнела па старых кутах.Зіхаціць з канца ў канец аб’езджаны,выліты асфальтам шлях.Кліча да вандровак, смелых вылетаў,вырывае птушанят з гнязда,каб з вясняным, самым першым выраем,з жураўлямі іх вярнуць назад.Кліча дом сцяжынаю пратоптанай.Маці стомлена дамоў пайшла.Зноў трывожаць сэрца тыя клопатыз наднямонскага радзімага сяла.Здэцца, ступіш — і зямля загутарыць,загамоняць спеўна каласы,сцежкі зноў зазелянеюць рутаю,птушкі мераюць завоблачную сінь.Бацькаў зруб, акраец жытні хлеба,цішыня, ахвочай працы час.І дымок над хатамі да неба,і руплівасць матчына аб нас.Сэрца, нібы яблык, налілосябуйным сокам роднае зямлі.Сонца ўсюды. Кос вярбовых россып.Хлеб з прыполу роднае зямлі.Восень зноў. І жураўлі цыбатыяадлятуць у край чужы наўпрост.Толькі мы душой з сваімі хатамі.Бо арлы не пакідаюць гнёзд.Белы сон
Белы сон.Толькі неба здалёкў мігатлівым брыльянтавым маку.I скрыпіць пад нагамі пясок,і гамоняць з марозам сабакі.Недзе месяц брыдзе наўздагад.Беляхціць пад сумётамі поле.Цемень ночы на нечы загадпахавалася соснам пад голле.Праз рассеяны месячны светз нерассеянай шчыраю верайу бясконцы жыцця запаветкрочу — сілам не ведаю меры....Праляцелі, прабеглі гады.Сэрца непагадзі не забудзе.А здавалася — дужай — тады,што на свеце харошыя людзі.Раннія думкі каля вёскі
Па лесе бура лютавала,кавалі віхры соснаў медзь,а вёска ціха пазяхала,як неразбуджаны мядзведзь.Я закрычаць хацела проста:— Гудуць ракеты над зямлёй!Адны ўжо выбраліся ў космас,другія — на смяротны бой.Але замоўк знячэўку голас,спыніўся мой рашучы крок...— Да сонца спі, драмай да промняў,не разбуджу цябе знарок.Песнярам
Цёпла на сэрцы, хоць неба асенняехмарамі сонца закрыла ўгары.Ды разбудзілі вясну летуценнуюпесні старыя — пяюць песняры.Што ў беларуса пад сэрцам схавана,тысячагоддзе ў вёсцы жыло,самае кволае, самае ранняегонарам, болем на струны лягло.Песня злятае натхнёнай малітваю,мужнаю нотай на струнах гучыць,шчасцем смяецца, калісь перажытым,папараць-кветку шукае ўначы.Каб аднавіць і дабром і каханнемпесню, каб долю народа пазнаць,каб песні вякоў хвалявалі так сёння,трэба іх сэрцам, прачула пяяць.* * *
Я ганаруся з асваення неба.Але калі ракеты чую гром,мне хочацца нажаць сярпочкам хлебаі з ворагам пабіцца кулаком.Пазяхае раніца ветрыкам нявыспаным
Пазяхае раніца ветрыкам нявыспаным.Дрэвы пацягаюцца, голлямі шумяць.Плечы распраўляюць дубы ганарыстыя,на зямельцы прадзедаў вартаю стаяць.Гулка звоніць раніца хорам птушак зладжаным,травы абмываюцца кроплямі расы.Аснавала сонейка залатою пражаю —першымі праменнямі поле і лясы.Вочы падымаюцца ў неба беззаганнае.Чысціню празорую п’е нагбом душа.З ветру ўсхваляванага, з цішыні духмянае,з даляў недасягнутых сіняга каўша.Урачыстасць ранняя сэрца растрывожыла,душу набалелую атуліў блакіт.Прыгаство зялёнае, сінь непераможнаяадагналі клопаты пра штодзённы быт.Промнямі ахрышчана, росамі абмытая,ветрам зачасаная, зелянее рунь.Сталі сцежкі роўнымі.Ўсе вузлы разблытаны.Многа сэрцу ведама, ведама пяру.Дзед
Цікавы, мудры быў мой дзед.Любіў жніва багацце.Жаніўся ў васемнаццаць лет,шаснаццаць раз быў бацькам.Пісаць ён, праўда, не прывык,хоць меў пад старасць слуг.Усё лічыў, што алавіккуды цяжэй, чым плуг.Старанны, добры дзед мой быў.I ведаў вартасць волі.Дзён, як на паншчыну хадзіў,не забываў ніколі.А скажа слова — быць таму,бо слова — праўды мера.I людзі верылі яму.Ён чалавеку верыў.Да старасці апошніх дзённязгорблены і стрункі,ён запрагаў каня ў фургонды не любіў чыгункі.Захутка прэцца той цягнік,на крык не затармозіць,а дзед паціхеньку прывыкз прыпынкамі ў дарозе.Бывала, ў сцюжу ці ў мароззаложыць пару конейды ў санках едзе сотню вёрст,каб толькі не ў вагоне.То закіруе на папас,аброк каню падкіне.З сябрамі стрэнецца якразабо купца запыне.Гарэла, спела безліч спраўз дарогі да дарогі.Нікому дзед не адмаўляўразумнай дапамогі.* * *
Сіратліва ўзіраецца топальу асенніх дарог каламуць.Калі ў сэрцы паэта попел,у агонь яго не раздзьмуць.Працягласць
На роднай зямельцы усе мы не госці,усе мы чыесьці, усе мы кагосьці.Хоць спарахнелі дзядоў нашых косці,у нашай натуры ёсць іхняе штосьці.У падняволлі ад пыхі адсталасць,на вузкіх загонах народу трываласць.Жаночая гожасць, мужчынская сталасць,лагоднасць з сябрамі і з ворагам ярасць.У цягліцах сіла, а ў сэрцы каханне.У працы і ў песні без стомы, хістання.Роднаму вернасць, да гнёздаў вяртанне,з тугою бязмернай — ўсе крыху сяляне.Усе з баразёнкі, ад нівы, ад плугайдзем часам асфальтам, як полем ці лугам,калі непасільна бывае і туга,мы к ворагу грозна, а з сэрцам да друга.* * *
Ад моцнага ветру павевуляцяць сёння яблыкі з дрэвацяжкія, бы золата злітак,на стол наш гасцінны прыбытак.Як дар, на мае далоніантонаўкі падаюць сёння.Упрыгожаць маё застолле,калі пабялее поле.Цвярдыя, духмяныя, сочныя,радуюць сэрца і вочы мне.З высокага дрэва, бы з неба.не, іншых «ракетаў» не трэба!* * *
Сяброўкі, сябры дарагія маі,на жаль, лёс наш бывае ўсялякі.За тое, што з вамі я, што у страі,я долі выношу падзяку.Упэўнена, цвёрда стаю на нагаху сваёй адзіноце сягоння.Можа, знізіўся крылляў няспынны размах,але сэрца маё не ў палоне.З вамі яно, з лёсам роднай зямлі,з тымі днямі на бацькавых межах.З братамі, ў баёх што снапамі ляглі.Маё сэрца народу належыць!* * *
Ноч глухая наўкол, цемень сэрца трывожыць,дзесь запозненых струнаў чутно перабор.Месяц ў хмары апаў, як на шлюбнае ложа,і на шлях мой не свецяць ліхтарыкі зор.Цішыня. Чутно стукат уласнага сэрца.Вецер голлем бярозавым не скалыхне.Я без страху іду. Мне заўсёды здаецца,што ў хвіліны трывогі ты сілай пры мне.* * *
Стома дня, бляск вачэй маіх сумны,адзіноты дурманячы боль,час мне здзейсніць усё, што задумана,пакуль у кроне жыцця майго ствол.Стаяць дрэвы, бы здані белыя,паліць сонейка, скрозь трава.Чабаром густым з ніў павеяла,завінулася галава.Усхвалявалася поле жытняе,а бярозанька за сялом,да зямлі маёй старажытпаенагінаецца, б’е чалом.Буйным голлем, кволымі лісцямімаю душу з родных палянпадхапілі, дрэвы, калісьці выі разгойдалі да змагань.Што ж, паранілі, пакалечылі,ў жыцці душу маю не раз.Уздымаю яе, падлечваю,дрэвы родныя, каля вас.З мінулага
Восень прарочаць панікшы юргіні,сталі туманы над рэчкаю млець.Небам прасторным, шляхом цёмна-сінімгусі ўзняліся за мора ляцець.Ходзяць дзяўчаты ўдзень на капанне,увечары труць свой адмочаны лён,песні з-пад церніц гучаць аб каханні,цудным, вясёлкавым марам ўздагон.Хто жа насіць будзе з лёну кашулю,хто ручніком утрэ, змораны, пот,хто ж каля вішняў да сэрца прытуліць,цалуючы вочы і вусны, як мёд?* * *
Промень сонца нутро паласнуў,і цяпло па крыві разлілося.Я кахаю цябе, як вясну.Ці не з неба вачэй тваіх просінь?Жытні колер тваіх валасоўў летні поўдзень снапочкам іскрыцца.Ты бярозкаю выйшла з лясоўмне насустрач, і я захапіўся!Гэтак часта чаруюць без слоўпачуцця наляцеўшага хвалі.На зямлі адышоўшых дзядоўмне вятры пра цябе запяялі.Дзеўчынё, лёсу шчодрага дар.Рэчаіснасць з бабулінай казкі,я сустрэў цябе, як гаспадар,з чыстым сэрцам у хаце сялянскай.Прада мною прасторы дарог,што пралеглі па нашай Краіне,ўсё ж дзядоў маіх родны парогў юным сэрцы маім, як святыня.Куды б лёс ні закінуў мяне,ў якім краі я ні апынуўся,святы кліч маё сэрца кранеі — прыйду да маёй Беларусі.Сёння ціха стаю ля дзвярэй,толькі сілай юнацкай багаты,усміхніся ж, дзяўчына, шчырэйі з даверам зайдзі ў маю хату.Пакуль хмара здалёк наляціць,лёс сцяжыну праложыць крутую,будзь, як сонца, што грэе ў жыцці,будзь, як песня, што душу чаруе.Твае словы, як звон каласоў,ты – як поўдзень вясновы ў нядзельку,як легенда з адвечных часоўнашай любай да болі зямелькі.Дык пакуль ўсё квітнее кругом,нашы вёсны, бы цвет на каліне,уваходзь у сялянскі мой дом,як пільгрым уваходзіць ў святыню.* * *
Ажно прыпальвае сонца з нябёс,жыта стаіць залатою сцяною.Ляглі сенажаці ў духмяны пакос,жніво наступае адвечнай чаргою.Яго не адсрочыць. Трэ выйсці і жаць,ці раніца ў хмарах, ці поўдзень утомны,дар шчодры зямелькі трэ ў пору сабраць,у жывое прыроды крутыя законы.Глядзіць задумёна асвечаны ўнукна дзеда аблічча, яму на далоні,з зямелькай ён гутарыў дотыкам рукды паліваў сваім потам загоны.Радзіла? — не вельмі. Скупы на ўмалот,далоням зямелька ўсяго не давала,і калі з годам сыходзіўся год,хлеба часамі на стол не хапала.Звіняць на палетках зярнём каласы,не жнейкі ўжо постаццю йдуць, а камбайны.Толькі, як некалі, тыя ж лясы,птушыны народ там руплівы і дбайны.Дзякуй, дзядуля, араў што і жаў,ды з саламянай сявенечкі сеяў.Былога, дзядуля, не вернеш, на жаль,як маладосць ўжо вярнуць безнадзейна.А пот твой і праца на роднай зямлібясследна ў наплыве змагань не прапалі.Жалезныя рукі ўмалот узнялі,пасеялі лепей і болей нажалі.Чаго табе брак, дзеду стомлены мой,чаго не хапае — дзяцей на парозе?Ці гутаркі беспасярэдняй з зямлёй,ці ў стаянцы побач каня варанога?Час новы адкінуў твае лемяшы.Сярод нецвярозых суседзяў здаецца,што тыя машыны, яны без душы,ды людзі пры іх атупелі, без сэрца...Можа, чаго зразумець не змаглі,думам няма ля чаго прыпыніцца?Скажы нам: хлеб – дар жыццядайнай зямлі,ёй нізка належыць за ўсё пакланіцца...* * *
Цішыня. Толькі месяц двухрогіўзяўся зжатым палеткам свяціць.Мне б дазнацца, якою дарогайпраз туманы з табою пайсці.Цень задумы на сумным абліччы,а са мною далёкі ўспаміннезабыўнымі песнямі клічаз наднямонскіх, шырокіх раўнін.Спеў адвечны, як брага, упойны.Зліты з нашай душою ва ўсім.Ўсё бурліць мне ў душы неспакойнайласкай, вернасцю продкам маім.Дзе прыстаць, як накрэсліць граніцычалавечых, нязбыўных патрэб?Не ракетамі ж нам ганарыцца,ад вякоў засяваючы хлеб.* * *
Нам марыць належыць тады, калі марыцца,быць знічкай, не сумнаю свечкаю тлець.Можна й вясною дачасна састарыцца,можна і полымем ўвосень гарэць.Хай славіцца сэрцаў жывое гарэнне,кахання і працы святы запавет.Ўся вартасць людскога жыцця — у тварэнні,калі застаецца раз’іскраны след!* * *
На ветразях крылляў з шырокім размахаму вышыню шуганулі птахі.Верныя небу і лесу,не ведаюць птахі прагрэсу.Зямлі толькі вераць чорнай,што іх зернем налітым корміць.Неба прасторам бясконцымі жыццядайнаму сонцу.Уюць гнёзды, як іхнія продкі,саматугам ляцяць за аблокі.Зямлі зарунелай прадвеснепад сіняга неба навесам.Поўная звонкай свабодыпрацягласць птушынага роду.Не знаюць граніцаў, ні межаў,вышыня ім і воля належыць.Азброеныя навукайі тэхнікай тысячарукай,З павагай глядзім, з любоўю,на зваблівы ўзлёт няўлоўны,спалегласць на ўласную сілуды іх свабодныя крылы.* * *
Зіма. Мароз кусаецца,пра поўдзень дзе хто марыць,калі ля нас спыняецца,румяніць толькі твары.Снег усе дарогі нам заслаў,к суседзям не пралезці.Тады нам марыцца вяснаі яблыні у квеці...I не скуе нам сэрцаў лёд,спякота не расплавіць.Сярод выгод, сярод нягоджыццё умеем славіць!Трывалі, моцны ў нас касцяк,што нам ліхая сцюжа.Беларусы мы як-ніяк,нас сцюжам не адужаць!* * *
Зямля не спіць, зямля яшчэ жывая,гарцуе вецер ля бязлістых крон,пад белым снегам ўсё адпачывае.Заслужаны, благаславенны сон.I сну і працы яна знае меру,такі закон пакінулі вякі.Вось прыйдзе час, пацягнуцца з даверамнасустрач сонцу кволыя лісткі.Будуць дажджы, грымотныя акорды,умыюць ліўні яе гожы твар,і будзе зноў радзіць аддана, шчодра,і пчолы з наквеці збяруць нектар.Вачыма прагнымі да родных ніў прыпасці,бясконца слухаць салаўя ўначы.Зямля цвіце. Якое гэта шчасце!Як маці трэба землю сцерагчы.Унукам жыць на гэтым белым свеце,зямля гадуе, корміць змалку дзён,на ўлонні ніў усе мы — яе дзеці,закон зямлі і наш святы закон.З беласмертнай поўначы
* * *
Я з вамі ў няволі, я з вамі усцяжу смелых сваіх летуценнях,я з вамі у кожнай гадзіне жыцця,у кожнай мінуце цярпення.Пяцёрачным строем я з вамі іду,хоць штык нада мною узняты,я шлю вам прылівы хвалюючых дум,апершысь аб тронак лапаты.Я з вамі у шахтах, пры працы цяжкой,калі чало потам абліта.Тужу і сумую збалелай душой,калі хоць адзін з вас нясыты.Я з вамі ў надзеі раз’іскраны часўсёй сілай маёй адзіноты.Нічога, браты, што дарога да васкалючым заплецена дротам!1949, Інта
* * *
Помню Прагу, вясняныя святы.Адхіляючы цюль ад вакна,з поўнай чарай, да сонца паднятай,я стаю у задуме адна.І пад шум дарагіх лімузінаў,галаву адкланіўшы назад,п’ю за нівы, лясы і даліны,п’ю за шчасце пакінутых хат.Задрыжэла крыштальная чара,сэрца болем туга заліла.Беларусь дарагая, не дарамя табе свае дні аддала.Сёння ў думах Цябе я вітаю,п’ю салодкую чару віна.Можа, заўтра без скарг, дарагая,за Цябе вып’ю горыч да дна.Поўнач. Сцюжа. Вясняныя святы.Цераз бераг аж пеніцца боль.Прада мною кірка і лапата,але думы заўсёды з Табой.Жоўць спаліла мне горыччу вусны,але чара не падае з рук.За здароўе свае Беларусія яе падымаю ўгару.Як калісьці святое прычасцез яснай чашы ля царскіх варот,п’ю свой боль, як вялікае шчасце,за каханы крывіцкі народ.1953
* * *
Між белых камлёў захісталася смерць.Яна за аддзелам начамі качуе.Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумецьнад намі, а мы ўжо жыцця не пачуем...Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць!Йдзем волі насустрач шляхамі святымі.Назначана жыць нам, так будзем жа жыць,гатовы на мукі за шчасце Радзімы.Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары,выходзім! Мільгаюць падковамі коні.Я — з вамі! Ах, мілы, вазьмі — мы ж сябры,сябры з-пад адное каханай Пагоні.1953
* * *
Вязніцы і краты, кайданы і дрот,крыжы і магілы ў здратованым полі.То гекатомбы складае народ,ў стыхіі змагань здабываючы волю.Зямля наша вабіць прыблудаў чужых,прывыклі няволіць сярмяжныя сёлы;зжынаюць пшаніцу, а сеюць крыжыі путаюць дротам шляхі навакола....Там з ворагам ўчора сустрэўся аддзел.Ў баі шмат і іхных, і нашых упала.Цяпер адступае, ды заўтра прыйдзена нас з яшчэ большай, дзічэйшай навалай.Маўчаць твае хлопцы, замоўк нейк і ты.Ў такую хвіліну слоў многа не трэба.Што ворагу ніў не здамо залатых,цяпер прысягаем адкрытаму небу.Пакуль мы жывем — нас ніхто не сагне,бязлітасным здзекам змаганняў не спыніць.А згінуць прыйдзецца — дык згінем ў агне,ўсё ж волю, як сонца, нашчадкам пакінем.Не — «хлеба і цырку», а — вольнымі быць,не — ласкі чужацкай, а — собскага права!Пракляцце — хто ворагу будзе служыць,а праўду і волю баронячым — слава!1953
* * *
Мне здавалася, ты — гэта грэчаскі міт,ясным геніем ў мармур закуты,ці таемнаю ноччу цудоўны прывідз нашых пушчаў, зрываючых путы.Ты не ведаў, мой дружа, ды скуль было знаць,што, чало аб далоні апершы,я умею маліцца, цярпець і кахацьтолькі з сэрца адорваным вершам.Ты не верыў, што кром нашых сёлаў і ніў,у час дружбы пяшчотнай і цеснай,майго сэрца з табою ніхто не дзяліўі не меў такіх вогненных песняў.1953
Крылаты
Шырокім узмахам разгорненых крыл,апаўшы ў нізіны з паднебных палётаў,арол мне уральскае сонца закрыў,чырвонае сонца над тундрай гаротнай.Вузкі і шырокі стаў дум маіх светў пачуццяў сваіх палымяным разгоне.Я з ім сустракаю чароўны рассвет,з-пад хмараў яго выглядаю сутоннем.І сэрца маё замірала не разад бляску маланкі, ад грому удараўаб ім, найдарожшым. А ён у той часадзін калыхаўся на вогненных хмарах.Ён з бураў варочаўся, як з перамог,авеяны віхрам, магутны і сільны,хоць раны балелі ў адважных грудзёхі кроплі крыві дагаралі на крыллі.Я дотыкам вуснаў лагодзіла больі сэрцам, што радасці меры не знае,ўспрымала пачуццяў арліных прыбой,як вольную песню радзімага краю.Я гладзіла пер’і, сціраючы кроў,я сыпала краскі на гордыя крылліі, чуючы сэрца арлінага зоў,ад смелых пяшчот замірала бяссільна.Так часта з-пад неба арол прылятаў,сумны адзінотай, ўсхвалёваны боем,і, крыллем магутным абвіўшы мой стан,ў край думаў міражных адносіў з сабою.І я палюбіла ягоны палёт, —дзе можна у хмарах з арламі сустрэцца, —і сінь чарадзейных празорых высот,і верныя грудзі, і смелае сэрца....Адных Бог для шэрых далінаў стварыў,другім даў гняздо на убогай сасонцы;мне ж сілай праменнага духа закрыўарол назаўсёды і неба, і сонца.1953
* * *
Даль халодным Уралам сінее.Сум дрыгвістаю тундрай брыдзе,вырывае вятрамі надзеі —як душу вывявае з грудзей.Можа, заўтра праз вогкія трапыдзесь насустрач бяздушшу цярпень,павядуць мяне сумным этапам,але ты са мной пойдзеш, як цень.Што сплыло у жыццёвым разводдзі,—ты уквеціў адданасцю слоў.Недзе стуль, скуль ніхто не прыходзіў,ты мне братам насустрач прыйшоў.На пакутных дарогах няволіці мне будзе цяжэй, ці лягчэй,знаю я — не забуду ніколітваіх вестак, цяпла і вачэй.I калі зноў праз вогкія трапы,дзесь насустрач далейшых цярпень,павядуць мяне заўтра этапам,ты са мной пойдзеш, дружа, як цень.1954
* * *
Я сустрэлася з сябрамі не на балі,не да танцу заіграў аркестр,не на танга хлопцы запрашалі,спрытна й лёгка ўскокваючы з месц.Не ў сукенцы, быццам павуценне,рассяваючы парфумаў лёгкі чад,я прыйшла да вас, браты, ў цярпенні,на плячо накінуўшы бушлат.Працягнула руку без пярсценяўдарагіх, як у другіх жанчын,бо на ёй мест дарагіх каменняўбыў мазоль, чырвоны, як рубін.І таму ў бясконцым нашым горы,праз тугі прабіўшыся агонь,маё сэрца з вамі так гаворыць,быццам вы зрадзіліся з яго.У зацішшы любых нам сялібаўразам мы сядзелі за сталом,жытні хлеб, парэзаны на скібы,запівалі цёплым малаком.Разам мы надзею гадавалі –для пакутнай Маці светлы дзень,разам путы Беларусі рвалі,разам сталі пад нажы цярпень.І таму, о рыцары Пагоні,я аб вас, зняволеных, пяю,сваё сэрца ў мужныя далонівам адным навекі аддаю.Колькі б гора ні было прад намі,колькі б цяжкіх ні было дарог,пройдзем імі, калі будуць з наміеднасць, сіла, Беларусь і Бог.Гэта мы на славу пакаленняму праменнай сонечнай красеў ланцугох цераз усе цярпеннінашу волю горда пранясем.Я сустрэлася з сябрамі не на балі,мы ішлі да найсвяцейшых мэт –адным болем волю здабывалірыцары і верны іх паэт.Iнта, 2 лiпеня 1954 г.
Замерзлымі пальцамі
Белым белы прастор замарожаны,небакрай чырвоны і залаты.Толькі шахты чарнеюць трывожнаі звіняць на марозе драты.Канваіры глядзяць абыякава —нікуды не ўцячэш у мароз.Мірна неяк прыселі сабакі —галавешкаю чорны хвост.А мароз пранізаў бушлаты,скаваў чалавечы дых.Твар жаночы амаль барадаты,у замерзлых космах сівых...Цішыня белай смерці навокал,ледзяная суровая бель.Аніводнай хмаркі высока.Што няшчасным варожыць мяцель?Не закруціць снягоў, не завее,не кульне канваіра ў сумёт,і, пакуль на двары развіднее,не парве востры лагерны дрот.Ліпне лом, і кайло пасівела.Пад сякерай скрыпіць мерзлата.І згінаюцца чорныя целы,цені кіркай выдзёўбваюць такт.Недзе сем’і ў зажураных хатах.Што было, прамінула даўно...Нат бялейшых за снег курапатаку пагрозлівы дзень не відно.Сонца вогнішчам смольных паленняўзіхаціць, ад яго не цяплей.Не відно нават дзікіх аленяўі ў апратках са скуры людзей.Беларусь! Печ у хаце сялянскай,бохан хлеба на белым сталеі жанчын мацярынская ласкада ўсяго, што жыве на зямле.Паглядаюць пахмурныя коміна калоны нявольных жанчын.Комі ў скурах, з аленямі, дома,ну а нам — прападаць у начы.Цягне ноч снегу шлейф бесканечны,цягне ззяння марознага пас.Стылых зор мігатлівых, спрадвечныхамаль столькі ж, як слёзаў у нас.О кітайцы, індыйскія парыі,брацця-негры з далёкіх краін,за якую такую кару мымерзнем тут сярод белых пустынь?Мы зайздросцім сонейку цёпламу,долі-мачысе, долі скупой.Замярзаюць тут слёзы кроплямі,штык у плечы направіў канвой.Беларусь, Украіна, Прыбалтыка...Цвет жаночы — Радзіма і Бог.Беласнежныя твары за кратамі,закаханыя сэрцы ў дратох.Будзе жыць, хто з пакут гэтых вернецца,будзе памятаць, хто не замёрз.Вартасць кожнага чынамі мерыццаі законам зямлі і нябёс.Не акажуцца тыя, пад шпаламі,з-пад зямлі не ўстае чалавек.Толькі боль, які закапалі мы,уваскрэсне, асудзіць наш век.На магілу зэка
Ты выбачай, што мы цябе так плытка пахавалі.Не стала сіл дзяўбці прамерзлую скалу.Ламы і кіркі ўжо тупымі сталі,а ў доле па калена я ўсяго стаю.Мароз за сорак. Узмакрэлыя ад поту,аблізваючы губы смаглым языком,халодны снег сухім хапаем ротамды кіркам і ламам спакою не даём.Крыху глыбей яшчэ, каб гаспадар таёжнывясной тваю магілу не разрыў,у дол цябе мы без труны паложым,ты на труну, бядак, не зарабіў.Не падышоў табе «бушлат дубовы»,а гарнітур хэбэ капцёршчык закасіў.У сподніках, кашулі ў дол гатовыцябе на адпачынак палажыў.Не будзе тут табе фанфараў і салютаў,слёз развітальных па табе не праліюць.Пурга завые толькі над магілай люта,а ўлетку мо алені часам забрыдуць.Прывяжам бірку мы табе з фанерына твой вялікі палец на назе,каб там Пятро, у рай адкрыўшы дзверы,адразу бачыў, хто гэта брыдзе.Бывай, зямляк, у траурным маўчаннімы над магілай ціха пастаім.У галавох табе яшчэ паложым камень,няхай стаіць ён помнікам нямым.* * *
За Урал сонца ўпала, бы зарава,залатымі праменьмі аб лёд.Я сную сваё смелае марыва,як крылун з недасяжных высот.Толькі ймкнуцца душы міражныялетуценнем сваіх дарог,замянілі мне волю стражаю,а лапатай — маё пяро.Праз марозную сінь бясконцуюя снягамі да вас брыдуне з падбітай душою, а з моцнаю,бы з мяцеліцай радасных дум.Не спяшу я да вас за помаччу,іскры духа ў вачох блішчаць.Я іду беласмертнай Поўначчуруку смелую вам падаць.Іду тундраю заінелаюжарам слоў вашы дні сагрэць.У жыцці сваім не умела янат у муках пакутна тлець.Мае думы сягоння — як зарава,прабіваюць наежаны дрот.Я сную сваё смелае марыва,як крылун з недасяжных высот!* * *
Можна сэрца жывое пакласць на агоньці мячом разрубаць напалову,і таптаць, і тыраніць ў няволі яго,і не вырваць патрэбнага слова!Можна піць з яго кроў, хто не знае пра жаль,ды паганіць яго без прычыны.Ды яго не зламаць, як шляхотную сталь,калі гэта ёсць сэрца жанчыны.Йду адна. Прада мной рассцілаецца ноч,вецер думы кіпучыя студзіць.Здзек чужацкі, як добра адточаны нож,вастрыём упіваецца ў грудзі,то пячэ, як агонь, то марозіць, як лёд,непакоіць і мучыць, і раніць.Здзек варожы кругом, як наежаны дрот,што апутаў маё існаванне.Ды не зломлены дух і не склонены стан,не дастаць ім да гордага сэрца.Сонца ўзыйдзе, падман ападзе, як туман,але праўда — яна застанецца!Я не гнуся ў палоне, не знаю, што страх,не палохайце словам, ні чынам.Не уздрыгне яно ў найстрашнейшых руках —Беларускае сэрца жанчыны!* * *
Крывёй напоўніліся поймы рэк,бурліць адчаем слёз людскіх разводдзе.Гляджу на свет. Я — лагернік, я — зэк,засуджаны на мукаў чвэрцьстагоддзя.Мяне драты, сабакі сцерагуць,дзікіх надзораў зграя нада мною,і лоб штодня мой на прыцэл бяруцьнавучаныя забіваць канвоі.Мне ўсё ўзялі, разбурылі сям’ю,кіркой прабілі лёс мой чалавечы,ланцуг накінулі на шыю салаўюі між сабою падзялілі рэчы.Натоўп дзяўчат, жанчын, яшчэ жывых,ідзем па тундры мерзлай каляінай,наўкол снягі, мароз сцінае дых,мароз шукае песні салаўінай.Канвой яе шукае і надзор,я йду пургой, завеяная снегам,гляджу адкрыта дікасці ў дакор,не, маю душу прашманаць ім нельга!На вуснах песня, мой апошні дых,цяплом з-пад сэрца словы саграваю,жывая я яшчэ сярод жывых,ў душы маёй і Беларусь жывая!Не знаю
Не знаю, я з гора, ці з працы,ці з лютых, як вораг мой, зім.Я ўжо не умею смяяцца,хоць плакаць не ўмею зусім.Ні краты, ні цяжкасць аковаў,ні штык і не люты канвойзрабілі мой воблік суровымі душу маю ледзяной.Я собскага болю не знаю.Ад сэрца адорваны сын.Вось толькі начамі, бывае,мне душу трывожыць адзін.Пот ціха сціраю з аблічча,чало падымаю ізноў.На нашай зямлі не палічыштакіх вось няшчасных сыноў.Ад слёзаў народных разліву,ад гора саломенных стрэхзамоўк мой, калісьці шчаслівы,жаночы рассыпчаты смех.Так, я не умею смяяцца,праменную радасць змаглі...Ды ўмею, як волат, змагацца,каб людзі смяяцца маглі!* * *
Востры боль пранізаў наваколле.Горай звера тупы чалавек.Толькі б мець непахісную волю,магутнейшую волю за здзек.Не падходзьце! Я сёння малюся,святой сілы ў грудзях маіх брак,з маіх, болем заціснутых, вуснаўслова вырваць не ўдасца ніяк.Уздымаюцца брудныя хвалі.Неспакойны варожы бярлог.Хвалі тыя нейк пенай апаліля маіх заняволеных ног.Не баюся няроўнасці бою,што адна супраць цемры стаю,што мне душу атрутаю пояць –разумею, за што яе п’ю!Я стрываю. Хай белыя восытнуць пазёмкай, лятуць угару.Мне эстонка дае папяросу –дзякуй, мілая, я не куру.Недзе там, каля дрэваў кудлатых,дзе мая не пачуецца весць,ёсць старыя, каханыя хаты –вось бы там на хвіліну прысесць.I душою, параненай горам,праляцеўшы праз цемень і сінь,праз дзікія, чужыя прасторы,землю ўбачыць, дзе ходзіць мой сын...* * *
Гнаны холадам, гнаны ветрам,шляхам тундры, у ноч пустым,прабіраецца пяцьдзесят чацвертыза наежаныя драты.У каго надзея жывая,хто застыў, але не на смерць,няхай верыць, няхай чакае,няхай выйдзе яго сустрэць.Толькі чаркі нашы пустыя,мы забыліся смак віна.Ну, а слёзы? — Нават і тыяужо выпітыя да дна.Крочыць прывід, увесь з цярпення,пад канвоем гады прайшлі.А другія такія ценіу гэту ноч устаюць з зямлі.Сорак першы, другі, сорак трэці,пяты, шосты, пяцьдзесят другі –дань для тундры, шахтаў, для смерціжывых душ. За чые даўгі?О, калі ж ты прыйдзеш, жаданы,залаты і шляхотны век,каб галінкай святое пальмычалавека вітаў чалавек?!Дык смялей, браце, супраць ветруяшчэ доўга трэба стаяць,прыйдзе к нам пяцьдзесят чацверты,выйдзем, выйдзем яго спаткаць.Хай убачыць, няхай пачуеголас ценяў, учора нямых.А не — схопімся з ім уручнуюза жыццё для усіх жывых!* * *
Беларусь маю зноў закавалі,толькі путы навокал звіняць.Гіне юнасць на шэрым Урале,але праўды — яе не скаваць!Яе нельга апутаць дратамі,з цемры ў неба крыніцаю б’е,яна ў нас, яна з вернымі, з намі,верце ў праўду, будзіце яе!За яе непахісна і дружнарвіце жудасць кайданаў і крат,за яе падымайце аружжа,за свабоду, за сонца для хат!* * *
Перастань, не труці мяне ядамсваіх словаў, ад іх не памру.Захачу – і пасыплюцца градамтвае слёзы на бель маіх рук.Не збірайся пісаць мадрыгалы,і ў магіле патраплю я жыць.Трэба тысячу кобравых джалаў,каб біццё майго сэрца спыніць.Больш цяпла, чымсьці яду у змея,ў маім сэрцы, што вораг не змог,абагрэць нават гада умеюласкай слоў на пяшчотных грудзёх.Зверу лютаму гледзячы ў вочы,я прамоўлю спакойна – жыві,ўсё ж да смерці ты піць не захочашбеларускай, нявіннай крыві.Я не раз ужо выпіла брагуу баі на жыццё і на смерць,мне шкада твае, вораг, адвагі,піць я ўмею, але й не п’янець.I таму не паі мяне ядам,іншым дай сваю ліру і спеў,дзе ты бачыў, каб ястраб ды радамз неспакойнай арліцай прысеў?* * *
Калі ноччу дарогай заснежанайпойдзеш шчасце Радзіме шукацьз грамадою адважных начлежнікаў,—я не буду цябе трымаць.I слязьмі на грудзях не зальюся,хаця гора заслоніць мне свет...Прыпадуць толькі вусны да вуснаў,у душы пакідаючы след.Мо цябе пацалунак не ўзрушыць,але верыць ты будзеш усё ж,што маю палымяную душуў бой крывавы з сабою бярэш.Не зальюся тугой неабмежнайу адчаі трывожных гадзін,—калі ўвечар паклічуць начлежнікі,я скажу табе толькі:— Ідзі.* * *
Трапечацца сэрца у путах.Падвойныя путы.Як жыць?Адны даны ворагам лютым,другія мне мілы ўзлажыў.Адны, як прачнецца Айчына,ападуць, бы ржавы абруч,другіх жа парваць немагчыма.— Мой мілы! Здымі іх, не муч.* * *
Адзінока іду ў нязнанае...Закружылі мяне вятры.Белай хусткай, рукой адданаюты мне іней з чала сатры.А не можаш,— хоць словам ласкавым,словам цёплым, як месяц май,закалелую ў снежных насыпах,адагрэй мяне, падтрымай,Табун думаў шалёнай конніцай,дум, не знаўшых яшчэ ярма, —за Пагоняй адзінай гоніццагэтай ноччу, але дарма.А так хочацца ў сцюжу белую,а так хочацца, быццам жыць, —глянуць рыцару ў вочы смелыяі каня за вузду схапіць.I вярнуць яго ў край дарованы,—хай заслоніць яго шчытом,скрышыць цяжкі ланцуг падковамі,абароніць народ мячом.Каб яшчэ размахнуцца крылляміі ў лявонісе закружыць.Я хачу ў тваю руку сільнуюна хвіліну сваю ўлажыць.Грозіць Поўнач усімі смерцямі,ледзяную раскрыўшы пасць.Я хачу на цябе аперцісяна хвілінку, каб не упасць.Шлях жыцця майго не дакончаны,не жанчына я, а паэт...І пайду я шляхамі творчыміда няздзейсненых сваіх мэт.I таму паднявольнымі ранкаміты сваёю мяне не кліч;хоць заўсёды была крывічанкаю —не няволь мяне, мой крывіч.Я не шчасцем, а горам п’яная.Не трымай, толькі пот сатры.Гэта зноў на шляху ў нязнанаезакружылі мяне вятры.* * *
Плача ноч сузор’ямi,з ёй — душа мая...Не для чорных воранаўпесня салаўя!* * *
Ўставала сонца, як хвост паўліні,над мёртвым снегам тундры бясконцай,дзікім пажарам на небе сінімгарэла сонца.Гарэла сэрца, як зніч адвечны,ў дакор пагрозам белае смерці,сілай і вераю нечалавечайгарэла сэрца!* * *
Чуеш, браце, вецер дзіка вые?За плячамі сочыць аўтамат.А за дротам, быццам ноч, сумныявочы тысячы зняволеных дзяўчат.Ім ад маршаў забалелі ногі,надаела, змораным, ісці.I скажы, чаму так гора многанейк разом збярэцца у жыцці?Часта мне начамі тут здаецца,што за мною ціха ходзіць смерць.Я ж хачу сваім трывожным сэрцамне яе, але цябе сустрэць.Ты працягнеш рукі, безумоўна...Эх! далоні брацкія схавай,—сны адны прыходзяць сюды ў поўнач.Я ж не сон. Мяне ты не чакай.I калі пачуеш ты спрасоннямой зняволены ў тумане ўздох,абагрэй студзёныя далоніхоць у думках на маіх грудзёх.Дваццаць пяць год
Дваццаць пяць год — гэта многа і мала.Дваццаць пяць год — гэта лёгка і цяжка.Вось і злажыла я гэту сярмяжкуса смехам бадзёрым і сілаў хапала.Ішла я праз тундру ў мароз, ў непагоду,глядзеў штык у плечы, чало мне пацела...Ці ж гэта так страшна? Для шчасця народускрозь полымя ў ранах ісці б я хацела!Бы ў полі калоссе — ўсіх знішчылі каты.Бы камень ля межаў — адна засталася.I кінулі сына малога за краты,спыняючы крокі дзіцяці прадчасна.Я вынесу ўсё у цярпенні і сцюжы,ідучы ў лахмоцці ў прамоклую восень.Каб гора каханай Радзімы адужаць,мне сэрца жывое яшчэ засталося!Пурга
Грозна шалее пурга над зямлёю,снег падымае, ірве,ломіць штыкі адзічэлым канвоям,над мёрзлаю тундрай раве.Б’е ў вочы лядзяным рассыпчатым макам,жменямі кідае ў твар.Корчацца нат ля канвояў сабакі,адзін не дрыжыць — паднявольны бунтар.Буру вітае, як помач ў магіле,віхрам насустрач бясстрашна ідзе.“Бі іх за тое, што нас яны білі!Муч іх за тое, што мучаць штодзень!”Віхар паўночны, што грозіць, не плача,адзіны мой дружа ў нявольным жыцці,каб гора не ведаць, каб здзеку не бачыць,ты з твару зямлі іх навекі змяці!Я знаю
Зноў ціха навокал. Прыляж, адпачыньтак, ночкаю кудраў на белых далонях.Я — слова і вера, ты — сіла і чын.Абое на службе Крывіцкай Пагоні.Я знаю: ты гутарыш з роднай зямлёй,п’еш мудрасць сівую з курганаў былога,прашчаешся з вёскамі, чуючы бой,і просіш у неба для нас перамогі.Суцешся. Дуб чубам для згоды патрос,вітаючы мэты адданых і смелых.Скрозь тонкія косы шаўковых бярозудзячнае сонца на нас паглядзела.Паэт
Дзе з турмою, дзе з тугою –праз няроўны шлях.Ад пад’ёмаў і адбояўсэрца у рубцах.Той налева, той направа —сыцейша б куцця.А паэт шукае праўдыза цану жыцця.I для твараў, і для маскаўдарам шчодрых жменьён гатоў асыпаць ласкайсвой апошні дзень...У цярпенні, бы ў прадоннекінуты, ідзе.У натруджаных далонях —сэрца для людзей.Зводзіць дзень канцы з канцамі...Б’е яму ў дакорклоун-месяц бубянцамібесканечных зор...* * *
Звініць песня запозненым шчасцем,дождж з асенніх туманаў імжыць.Зажылі ўжо сляды на запясцях,толькі ў сэрцы не хочуць зажыць.Прыпыніла ўжо доля трывогі,час надзеямі ў сэрцы гудзе,толькі памяць пустою дарогайўсё снягамі, снягамі брыдзе.* * *
О Беларусь, мой край стары і слаўны,мой горды лёт, мой сэрца кожны стук,я волі не вымольвала ў тыранаў,дачка Твая, я са змагань і мук.І допыты, і вязніца глухая,дзе дотык смерці і халодны пот,і долі лёд і тундра ледзяная,клыкі сабак і боль, і штык, і дрот...Даруй жа тым, што мову прадавалі,аб Тваёй волі не хацелі чуць,што за Цябе мячоў не падымалі...Даруй жа тым, даруй і не забудзь!* * *
Мне не ўдалося узляцець пад неба,акелзаўшы дыван зачараваны,і звонкай славай жыць заместа хлеба,і песні слухаць, не спазнаўшы ранаў.Прайшла рабом па дзікай змерзлай грудзе,на цвёрдых нарах прастагнала ночы,бо слухала, як глуха плачуць людзі,як над іх горам дзікуны рагочуць.І бачыла, як дні плывуць балеснады б’ецца сэрца пад штыком трывожна,як замірае стоптаная песняі ўвысь падняцца з ланцугоў не можа...* * *
Жыццё ўскалыхнула мне водгулле дум,пра іншае думаць не хочацца.Нат месяц забыўся на зор грамаду,між хмараў самотна валочыцца.Ці недзе па тундры марознай брыдзеслядамі нявольных калонаўі лічыць гады: колькі хто адсядзеўз тых лагерных шэрых мільёнаў.Ідуць арыштанты дарогай крывой –загад даў вусаты і мудры…Сабачыя морды, звярэе канвой,і крык замярзаючы ў тундры.Паверце, што нават у каменны вектупы, у пячорах жывучы,яшчэ вузкалобы, як звер, чалавекжанчын так сурова не мучыў.У турмах, на волі з відна да цямнагісторыя піша аповесць.А праўда на свеце ёсьць толькі адна,і ліха на свеце адно ёсць.А кату ці боязна глянуць назад?Зняць маску з вачэй ці выгодна?Сумленне і праўда – то больш, як загад,народ – больш за ўсе нагароды!Судзіць я не ўмею, дароўваць – тым больш,бо гэта – пладзіць бесхрыбетных,якія за танны за Юдавы грошпа вязніцах мучаць паэтаў.Світае. Нявінныя ўсталі з калень,а мёртвыя выйшлі па лаўры.І толькі ад праўды схаваліся ў ценьапошнія сталіназаўры.Скарбы слоў
Млын
Меле млын высокі.На сівым вякумеле нашу долю,меле на муку.Засыпаюць ў жорныжыта-Беларусь,перамелюць з горам,з болем ператруць.Млынары чужыя,варажосць наўкруг,адсяваюць сітыбеларускі дух.Меле млын высокіўдзень і уначы,некаму прыйдзеццагоркі хлеб пячы.1939
Краіне
Кожнай ноччу я, верны крывіч,недзе ў цемень паўночнай гадзінычую сэрца крывавячы кліч —то заве мяне Маці-Краіна.Калі цяжка застогне яна —востры боль маё сэрца праніжа...Людзі кажуць, што гэта мана,а я чую, што Край мой пад крыжам.Мілы Краю, я ўжо не глухі!Не засну на падушцы на белай,калі клічаш мяне з-пад страхі,клічаш сэрцам сваім набалелым!Я хацеў ўжо сказаць Табе сам —за Твой боль, за страшное цярпеннеўсё Табе, наймілейшы, аддам,нат жыццё занясу на каленях!Агонь сэрца, што ўмее кахаць,душу, розум свой творчы і быстры,каб братоў, каб Цябе ратаваць —я аддам да апошняе іскры.Для Цябе, каб зарання я ўпаў,хай нат зорка адна не пагасне;што я рад ўсё да каплі аддаў —гэта, быццам бы, сонейка ясна.Што жыццё мне, загон ці сям’я,што мне мілай вясняна аблічча,калі ў ранах ты, Маці мая,ў ноч сыноў сваіх жаласна клічаш?1942
Вее вецер
Вее вецер ўжо асенні,нясе лісцяў поўны жмені,тое золата з галінаўрассыпае па далінах.Тужаць вербы сумна з жалю,косы ясныя апалі;каляровай чарадоюадплываюць ўдаль з вадою.Вее з поля сум нязнаны,пунсам сцелюцца паляны,лісцяў тканню залатою,пышнай зводнаю красою.Пражай з даляў асумелых,з дум кудзелі яснай, белайзаснавала павуценненават сэрца ў дзень асенні...1942Хачу
На ўзгорках, як шэрыя нашыя світкі,дзе вясною шуміць лебяда,я з кудзелі гадоў хачу вечную ніткуБеларусі далей дапрадаць.Косы сонца, што нівы вясною цалуюць,хачу шчодра раскінуць усім,хачу красак бярэмя, што ў полі красуюць,на пясчаных шляхох раструсіць.На чужыне ў хвіліне цяжкой адзіноты,калі сэрца мацней забаліць,хачу песняй сцягі нашых доўгіх палотнаўразам з сонцам вясняным бяліць.На магілы, дзе слава вякоў спачывае,і на тых, дзе ўжо спяць дзецюкі,што юнацкай крыві не жалелі для Краю,хачу віць для герояў вянкі.І для тых, што ўначы ім пяяў толькі вецер,я пад сэрца балючы уздоххачу з песняў вянкі,— каб іх памяць аквеціць, —раскідаць па старых курганох.Ўсім душою астылым і сэрцам памершым,якім крыўда зямлі не баліць,я з грудзёў хачу кідаць кіпучыя вершыі заснулых днём новым будзіць.Хачу песняй сваёй пад ружовае раннеразам з песняй дым хмар разгарнуць —няхай сонца асвеціць сцягі на курганах,хай раз’ясніць маю Беларусь!1942
Іду паволі
Іду паволі цяністаю сцежкай.Разам з ночай так добра маўчаць.Ў дыме хмараў блішчыць галавешкайбляды месяц і зоры мігцяць.Недзе збоку шумлівае местамуціць гоманам ночы спакой.Нейкі цень, быццам дух бесшалестны,цёмным крыллем махнуў прада мной.Вецер ціха галлё нагінае,пахне мёдам цяжкіх каласоў.Можа, гэта з далёкага Краючад павеяў з стагодніх лясоў?..1942
Пажары
Пажары полымем разлітымпрагналіся праз нівы йзноўі праглынулі прагавітаяшчэ раз гнёзды крывічоў.Застаўся вугаль дагарэўшыі шэры попел сярод ніў,ён тым, хто сэрцам найвярнейшы,нат голаў серабром пакрыў,і думы сумныя так сталі,як тыя восенню палі,як у журбоце тыя далі,дзе след жыцця агні змялі.Дым слаў, як ноч, сівыя столкіна грудзі сіняе ракі,нат шэпт заціх, далоні толькішукалі братняе рукі,асіліць каб хутчэй як гораі ўстояць там, дзе дом упаў,адбіць удар, што скрыты ворагзрадліва ў плечы скіраваў.На попеле крывіч адужаў —святая сіла братніх рук,сугучнасць чыну сэрцы пружыцьі дух узносіць угару.Ў жыцці ўсё дзеецца нядарам.Хто знае вышшых сіл закон?Мо у апошнім тым пажарызгарэла змора страшных дзён...1942
Не кранай
Не кранай майго сэрца прыцішаных струн,песні больш не прасі салаўінай.Чуеш? — Восень ў садох ціха ўдарыла ў сумпа бязлістых, счарнелых галінах.І пяшчоты ласкавай ўжо больш не прасі —з жураўлямі яна адляцела,сціхлі ў сэрцы маім даўных дзён галасы,як жыццё на палёх асумелых.Ўпарта думы мае ты ўсё хочаш забраць,ды дарма — быццам лісце увосень,на пустыя палі, на лугі, сенажацьсумны вецер і іх паадносіў.Пакуль даль заруніць, пакуль прыйдзе вясна,не хачу я чырвоных караляў,іхня чырвань цяпер — гэта зводна мана, —глянь, каліна свае пагубляла.Ды ў далонях ужо не трымай маіх рук,бачыш — птушкі ўзляцелі над гаем,і па небе паплыў доўгі, вольны ланцуг...Так як іх — і мяне не ўтрымаеш.1942
Белы парус
Адплывае ўдаль парусаў многа,аднаго толькі нейк не відно.Серабрыцца Вэлтавы дарога,небяспечнае цёмнае дно.Можа, вецер замоцна ударыўў распрастанае лётам крыло,мо з мядзведзіцы бурае — хмарынавальніцай яго заліло?Покуль ноч ападзе паміж дрэваўды заслоніць узорную даль,буду вечарам зораным, спеўнымбезупынна яго выглядаць.Белай з’яваю сонца закрылі...То не голуб ўскружыў над вадой —гэта парус ляціць быстракрылы,шпарка к берагу гнаны тугой.Быстра, быстра па хвалях імкнецца,крыллі ясныя ўзняўшы ўгару.Белы парус — ён слухае сэрцаі юнацкіх напружаных рук.1942
Дуды
У лесе, полі — усюдыграе восень на дудыгэтым птушкам, што ўдаль адлятаюць,ў садзе астрам пушыстым,дрэвам залаталістым,майму сэрцу задумана грае.А пад гэтыя дудылісце кружыцца блуднакаляроваю зводнай мяцеллю...Ў полі ж спозненым раннемсваё зрэб’е туманый павуцення палотнішчы сцеляць.Недзе граюць так дудыгэтым дзеравам цудным,што як з дзён прамінулых князёўны, —у красе аксамітаў,ў пунсе, золатам шытым,ля руінаў блукаюць у поўнач.Граюць, граюць так чулааб вясне, што мінула,аб жыцці, што, як жар, дагарае,што, як сон, неспакметнаадыходзіць у вечнасць,і аб тым, што цвіце, не мінае.1942
Выйшлі сёння
Выйшлі сёння з палосак мы вузкіхмаладою адважнай сям’ёйбараніць родны край беларускісваёй сілай, сваёю крывёй.Годзе нам ужо здзекаў і мукаў,пад чужым годзе гнуцца ярмом.Сёння ў нашы юнацкія рукідолю роднай краіны бяром.Мы праходзім упэўненым маршам,з намі следам уздым малады...Звонкай песняй братоў усіх нашыхў беларускія клічам рады.Б’юць нам ветры ў юнацкія грудзі,цьма чужая спыняе паход —ўсё ж мы родныя сёлы разбудзім,ўскалыхнем сакаліны народ.Нас ніхто больш ужо не прымусіцьтрываць здзекі прыблудаў чужых.«Хай жыве наш народ беларускі!» —кінем кліч ад мяжы да мяжы.Сярод бураў стыхіі сусветныхмы сягоння ў імклівых радах.Беларусь — наша светлая мэта,а над намі крывіцкі наш сцяг.1942
* * *
Апяклі мяне росы раннія,краскі водарам абдалі,прыпадаю я сэрцам раненымда каханай мае зямлі.А яна, на кускі пакрамсаная,у хлуслівым чужым тумане,плугам родных сыноў неўзараная,ціха помачы просіць ў мяне...1943
Мары
Мары мае высокія, нязбытныя,мары мае — народу вольна жыць,а ад мяне чакаюць чалабітнае:душу і голаў ў пояс пахіліць.Я пахіліла б голаў заінелую —ў час буралому хіляцца й камлі...Душы свае, аднак, сагнуць не смею я,ўва мне пяе душа мае Зямлі!