Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 5
1943Ёсць Край адзін
Ёсць Край адзін пад прамяністым небам,даступны сёння толькі маім сном,дзе гожы луг ля цёмна-сініх грэбляўзасланы снежна-белым туманом.Там недзе ў хвалях рэкаў перазвонных,ў палёх, дзе зацвітаюць васількі,ў вачох дзяўчат і ясных лехах лёнугубляе неба цудны свой блакіт.Далоні й сэрца зроднены з раллёю,а душы з краем ў наквеці галін.Там Нёман пенным бурыцца прыбоем,ніў хусцем ярым сцелюцца палі.Шуміць пшаніца залацістым чубам,звісае з вецця перламі авёс,заносліва ірдзіцца сіні лубін,а грэчка кволая лунаецца з палос.Ёсць Край адзін, аквечаны юргіняй,Край, тканы зеленню на ўзорыстых краснох,Край, вышыты у пацеркі калінаў,дзе ноч з расой сядае на парогі чэша косы доўга, задумлёна,ўплятае зоры ў цемень валасоў,блядыя рукі выцягае соннаі надзіць месяц, каб апаў далоў.Ёсць Край адзін, так свету мала знаны,дзявочы край між сіні і зарніц,дзе дню насустрач конь іржэ буланы,гатовы ў полі вецер даганіць.Вятрамі чэсаны і росамі умыты,дзе гоні з сонцам мерае сявец,і гнецца ў пояс з каласамі жыта...Ёсць Край адзін — мой цэлы, цэлы свет!Над Зальвянкай
Стаю адна, а прада мной ірдзіцца,сінее поясам вузенькая рака...Прыйшла сюды я раннем на граніцуз другога боку птушак сустракаць.Вось вылетуць яны з зялёных хвояў,пачнуць вясёла з сонцам гаманіцьі паплывуць у сіні нада мною,не знаючы ні межаў, ні граніц.Вось вылетуць... ушыр і ўздоўж па краю,дзе толькі кліча рэха братніх мук.Іх вольны лёт нішто не затрымае —ні сінь Дняпра, ні быстраводны Буг.Не ўбачу больш, як сонца тут устанеі ў сініх хвалях голаў акуне...Не заірдзіцца у кустох ружова раннеі толькі ў чужыне прысніцца мне.Як гляну я на стрэхі родных вёсак,што у лугох — як птушак чарада...Мне гэтак цяжка родныя палоскіі край свой любы сёння пакідаць.Калі цягнік жалезам зарагочаі панясе ў далёкі, гулкі вір,імглою смутак ападзе на вочы,ўпадзе мой стогн на прыдарожны жвір...І ціха стоячы ў вакне вагону,я захачу, самотная, аднасвае аўсом засеяныя гоніі вобраз сёл, і буры лес абняць.Бывай ужо, плыві далей, Зальвянка,нам прыйдзецца з табой расстацца ўсё ж...Іду дамоў, а прада мной сялянкіступаюць па дарозе басанож.Глядзяць у твар, і чуецца пытанне:чаму ў вачох такі дзіўны агонь,адкуль прыйшла сюды чужая паніі плача так няведама чаго?Пайшлі далей, іх словы заціхалі,упаўшы недзе ў польны малачай.Мне ж засталася толькі жменя жалюй дарога сумная ў чужы, нялюбы край.1943
Маёй песні
Шугай, мая песня, шляхом недаступным,арлінаю сцежкай да хаты ляці.І я паляцела б з табой, каб не путы,што долю так рана скавалі ў жыцці.Ляці, мая песня, дзе нашы дзяўчаты,калінавы цвет у вянкі з імі віды чорнай разорай ідзі за аратым,тугою за воляй па Нёмне плыві.З гарачага сэрца цябе пасылаюда цветам пахучым асыпаных ліп, —вітай і лялей там усё, што кахаю,нат камень амшэлы на роднай зямлі.Няшмат панясеш ты з сабой па дарогаху родных прастораў туманную сінь.Апроч майго сэрца не маю нічога, —яго ты да хатаў, як дар, занясі.Прыспаную цьмою, няволяй вяковайарліную душу пад світай будзі.Ты сілай кахання крышы нам аковыі клічам краіну да сонца вядзі.1942–1945
Доля не кунежыла мяне
Доля не кунежыла мяне,вельмі скупа адмярала радасць,шчасце толькі песнямі ды ў снерассыпалася акордамі прынадна,каб пагаснуць, як блудны агонь,зорамі асыпацца над раннем,атуліць туманнаю смугойі патухнуць недасяжным зданем.Сэрца смагла радасці людской,боль не раз шчыміў яго начамі.Хто ж мой пенны юнасці прыбойз наваколля шэрага мог сцяміць?Радасць мёдам не цякла з вашчын,злою доляй не даецца дарам, —трэба шэрасць дня перамагчы,выкрасаць яе з будзённых хмараў.Можна шмат нямілага мінуць,на нягоды сумныя забыцца, —на дарогах сэрца не сагнуць,не згубіць праменнага ў драбніцах.Сёння цесна радасці ў грудзёх —той няспутанай, растузанай, віхрыстай!Хай бурліць вяснова ў ручаёх,звонкім смехам свет замоўклы хрысціць.Доля не кунежыла мяне,смелы лёт не раз спыняла градам,і таму ў жыццёвым туманемне так хочацца рассыпаць сэрцам радасць.1944
* * *
Туманныя хмары прыкрылі світанне,павіс над зямлёю праклён і адчай,ўсё ж ў сэрцах не сціхла стыхія змаганняза волю народа, за любы наш Край.За долю нашчадкаў, за родныя гоні,за шум крывічанскіх квітнеючых ніўнясём мы аддана жыццё на далоняхі шчасце людское, і гожыя дні.Нi сум і нi слёзы нам сэрцаў не крышаць,нявольнай пакоры не знаем зусім.Мы сілай змагання і воляю дышам,мы путаў не хочам, не будзем насіць.Мы выраслі ў здзеку, у віры змагання;за лепшае заўтра сярмяжных братоўбез слова сумлеву, без ценю хістаннядаць буйную голаў з нас кожны гатоў.Насуперак злыдняў, народнай пакутыударым, як помсты караючы гром,парвем назаўсёды чужацкія путы,а трэ будзе згінуць — без скаргі памром...Купляючы волю крывёю і потам,згарым адкуплення ахвярным агнём,загінем, як песня з чароўнаю нотай,як колас падцяты са спелым зярнём...На нашую долю, на нашыя плечывялікія справы Бог сёння ўзлажыў.Купляем, як Бог наш, жыццём чалавечыммы волю для нашых патоптаных ніў.Хто брат наш — той з намі ў рашучай гадзіне,скрываўлены Край наш герояў заве.На межах упаўшы, браты, не загінем,у памяці вольных жыць будзем навек.Народнае шчасце мы выкупім ў боі,пад вёсны засеем зялёную рунь —шумець будуць нівы над вольнай Дзвіною,над Бугам, над Нёмнам: «Жыве Беларусь!»1947
* * *
Надходзіць зноў туманны час —прадонне дзён нявольных.Магчыма, больш не ўбачу вас,браты мае, ніколі.Душы людской не дам скаваць,бунтарных дум узмахамя прывітанні буду слацьвам з кожным вольным птахам.Няхай не крышыць сэрцаў сум —усім жа не устояць...Адныя сцяг свой данясуць,другія ўпадуць ў боі...Не страшны здзек мне, ні прымус,над Краем толькі плачу.Дала мне Маці-Беларусь,відаць, такую ўдачу...Заўсёды ў мроях з вамі, ў снах —жыць буду ці загіну.П’ю чару горычы да дназа вас і за Краіну.1947
* * *
Будзь здаровы, далёкі мой Краю,разлучыла з табою нас смерць,ўжо нікога больш не прычакаю,не змагу больш нікога сустрэць...Не ўсміхнецца надзеяю болейсіратліва-жалобная даль,дарагія не прыйдуць ніколі,мне няма ўжо каго выглядаць...Можа, вецер, рвучы павуценнена бязлюдных асенніх палёх,прынясе адгалосы мучэнняўці апошні ўміраючы ўздох.Можа, хмары, напіўшыся слёзаўнад гаротнай, радзімай зямлёй,з ніў заблудзяць сюды па дарозеі расплачуцца жалем са мной.Можа, птах у вяснянае ранне,не знайшоўшы старога гнязда,прынясе ад цябе прывітанне,летучы у чужыну, назад.На каптан твой нявольнічы, шэрыпесні вольнай, бунтарнай душыя хацела, як вечныя перлы,табе ўзорам на грудзі крышыць.Сёння ў пальцах маіх, недабітка,ненавісці шалеючых бур,абарвалася родная нітка,звонкіх перлаў рассыпаўся шнур.На каменнях нялюбага краюне згаўлю я крывавячых ран,сваіх перлаў больш не пазбіраю,не прышыю на шэры каптан...Будзь здароў, Краю мой, я малюсяза сям’і свае змучанай кроўсэрцам, п’яным маёй Беларуссю,будзь здароў, Краю мой, будзь здароў...1947
* * *
Забалела падбітае сэрца,затужыла, як ранены птах,ці ж не прыйдзе яно, не вярнеццана радзімы, бярозавы шлях?Ціхі волат прачнецца, устане,арлянём над Краінай ўзляціць.Дачакаюцца брацця світанняу народным пакутным жыцці.Глянь на рэкі — то нашыя слёзы,на зямельку — там нашая кроў,дзе ёсць красак найбольш пры дарозе —там ціхія равы змагароў.Глянь, як крыж над палямі сагнуўся,адбіваючы полымяў жар —то гараць па лясох Беларусісэрцы й целы адданых ахвяр.Як ягня літасціваму Богу,адкупленне нянашых грахоў —разам з лесам гараць пры дарогахрукі й сэрцы жывых Крывічоў.1947
* * *
Бы у жнівень сухі, смага мучыць мяне,ўжо няма братніх сэрцаў-крыніцаў.Нават рыцар святы наш на белым канеў маёй хаце не смее спыніцца...Нельга з вамі дзяліць сёння сэрца адно —перастала бы біць, нежывое.А без вас, без братоў, мэты мне не відноі не бачу шляхоў прад сабою.Дарма рукі свае працягаю з тугойі чакаю трывожнымі днямі —ўжо не скажа ніхто: «Мы, пяснярка, з табой,не сумуй над сабой і над намі».Стыне сэрца ў грудзёх, думы ймкнуць да людзей,дні ўміраюць без чынаў, без словаў,што хацелі трымаць мужнай верай ў бядзе,грэць у сцюжу, як поўдзень ліпнёвы.1947
* * *
Іду супроць долі свае нецвяроза,губляючы гора, збіраючы слёзы.Усё пад зямлёю, боль толькі не гіне,туга не сціхае па любай Краіне.Супольна з нявольным народу цярпеннемсум душу жалобіць нудою і ценем.Зямля мая-маці, о дай мне магчымасцьпарваць Табе путы адвагай і чынам,кроў верную й думаў бурлівыя водыразліць аж да каплі за долю народу,і бурыць, і ставіць, і бачыць вачымасвабоду і волю убогай Айчыны...То ж ёсць мая мроя, жыцця майго мэта,крывіцкая воля і шчасце паэта!1947
Непасланаму
Дзе ты быў у дні нашы бунтарныя —я шукала цябе кругом…Сцежкі слаліся толькі ахвярамі,кроў бязвінна лілася ручвом…Дзе ты быў, як вачыма туманнымізаглядзеўшыся нема у даль,між старымі шляхамі курганнымівыйшла Маці цябе выглядаць?І да рук Яе белых заломаныхтолькі вецер ласкава прыпаў,толькі краскі сярэбраным гоманамабазваліся недзе між траў…Аб нас доля, ты знаеш, не рупіцца,казкі шчасця для нас няма…Недзе ў ноч маладая заручніцадзецюка вызваляла дарма…Доўга, прагна шукаючы помачы,пралятала, як птах, сяло.Выйшлі людзі, збядована стогнучы,выглядалі — цябе не было…Із руінаў, пажарам асмаленых,пакідаючы бацькавы кут,iшлі нашы суродзічы ў далі дзесь,на спатканне нязнаных пакут.І пад іхнымі світамі шэрыміда багатых чужых людзейсэрцы біліся горка-зняверана,а цябе — не было нідзе…Ўсе, пустымі дадзетыя крыкаміап’янелых крывёю дзён,твайго сэрца шукалі вялікагаi адвагі у мужных грудзёх.І чакалі дарма яны рання там,тыя людзі з пахілых хат,i дарма яны сэрцам параненымтак хацелі цябе пакахаць…Цяжка з ніў было родных засеяныху чужыну кудысь ісці…Ты быў казкаю, ты быў надзеяю,а цябе не было ў жыцці…За туманамі следу не бачачы,на бяспуцці крывіцкіх дарогдоўга-доўга стаяла я, плачучы,што цябе не паслаў да нас Бог…1948
Дзе ты, кут далёкі…
Дзе ты, кут далёкі, дзе тыз даўніх дзён тугі нясмелай!Я плятуся шэрым светамз сэрцам, з болю анямелым.Сум з тугою пачароднапрыплятаюць маю долю.Вецер з ніў далёкіх, родных,небаракаю скуголіць.Так далёкі шлях да мэты,сіл нямнога засталося.На дварэ красуе лета,а у сэрцы плача восень.Ураган вакол бяскрайны.Можа, прыйдзецца загінуць...Што ж табе, мой любы Краю,я тады змагу пакінуць?Слава тым, хто паў за волю,за цябе хто сплыў крывёю!Мне ж тваю цяжкую долюдай забраці із сабою.Замуж
Дзе ж гэта Ганчыны краскі з прысаддзя?Помню іх тутка з мінулай вясны —сэрцам тады ад іх паху учадзеў...Сёння ж — чамусьці ўжо не зацвілі!Доўга я думаў аб сонечнай хаце,ўтульна ў вішнёвым схаванай галлі.Чыста было тут ля ейных палацяў...Сёння ж — і сцежачак не замялі!Ганчыны летась пад белай чарэсняйузорам цвілі ручнікі, дываны,гойдала голле радзімая песня...Сёння ж — замоўклі напевы вясны!Гэтак было тут прытульна і ветлагронкі сузор’яў лічыць давідна.Снілася хата, абсыпана цветам...Сёння ж — маўкліва сумуе яна!— Позна прыйшоў ты. Нядаўна у белінаша чарэсня, як сонца, цвіла;ў час той вясняны згулялі вяселле...Замуж, саколе, дзяўчына пайшла!Скарбы слоў
Я скарбы слоў, з душы народнай літых,без тонкасці налётнай і чужой,збіраю на дарогах прагавіта,змываю пыл расчуленай слязой.Малітвенна ўздымаю сэрцам словыз пяску вякоў да зорнай вышыні.Высокай пробы звон радзімай мовы,вякамі гартаванай на агні.У горне сэрцаў Скарыны, Купалыапалены той залаты метал.На гэтай мове маці мне пяяланад зыбкаю пра наш народны жаль.Радзімаю наканавана жыць мне,крывёю сэрца новы спеў пісаць.Купалавай, Скарынавай, мужыцкай,народнай мове доўг святы аддаць.* * *
Зноў вясны пераможнай напеў,беласнежных галінаў у квеце.Да зялёных кустоў, да расквечаных дрэў,як дзяцюк, заляцаецца вецер.Закаханы, вясняны пануе настрой,рой пчаліны на цвет ападае.Мы за рукі ўзяліся, як дзеці, з табой,свае вёсны ізноў спамінаем.Праз чужыя дарогі, чужыя шляхімы ідзем, толькі думы ля Нёмна,ля свае залатой, саламянай страхі,і у сэрцы надзея – як промні!* * *
Благаславенны край наш, ад азёраў сіні,лугоў раздолле, як шырокі стэп,сынам даючыя жыццё жанчыныі нівы, родзячыя смачны хлеб!Адвечныя шляхі маёй Айчыны,мячы і кнігі Белае Русіі гарады, дзе родзяцца Скарыны,сялібы, скуль выходзяць Кастусі.Благаславенныя лясы нашы і рэкі,наш белы сад, блакітныя ляны.Благаславенныя заўсёды і навекікраіны нашай верныя сыны!Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвыі роднай мовы найсвяцейшы скарб,старой зямлі спрадвечныя напевыі нашы продкі, што ў курганах спяць.Лес
Шумі, наш лес, у залацістай зброі!Салдаты-сосны выйшлі на парад.Як небяспека зноў, сыны з табою,надзейны друг наш, даражэнькі брат.З зямелькі ты, з народам неразлучны.Кляновы чуб, як вогнішча, гарыць.I рэха мовы роднае, пявучайдзяўчаты пагублялі між суніц.Пяе пра лён сям’я бярозаў гожых,пра даўніну твае дубы гудуць.Калі бяда, мы да цябе прыходзімЯрылаў сказ, яцвяжскі кліч пачуць.Адно пачэсныя ў цябе законы:карэнне ўглыб пускаць, не падаць ніц.Ніколі з родных не сыдзеш загонаў,нашчадак сівых пушчаў без граніц.Грудзьмі ствалоў, у панцыры закутых,з сукамі вострымі наперавесстаіш, вартуеш славу і магутнасцьстарой зямлі, наш беларускі лес.Жменя калосся ў покуці
У покуці добра сярпочак паставіць,хай ведаюць людзі, што жыта зажалі.I спорную жменьку пачэсна праславіць,як працу і збожжа дзяды праслаўлялі.— Снапок — гэта ўдача, багацце ў каморы,прад ім у пашане здымаецца шапка.А жнеш, дык здаецца, з калоссем гаворыш, —даверліва, шчыра шаптала мне бабка.Стракочуць камбайны, лягчэй сёння жнецца.Над постаццю ў полі не гнуцца красуні.I даўняя звычка у нас застаецца —у покуці жменя калосся красуе.* * *
Лепш не кліч у свет мяне з сабою,мне патрэбны вецер малады,гутарка адвечная з зямлёю,асабліва як цвітуць сады.Мне патрэбна ў ціхі час вячэрніслухаць песні даўнія касцоў,каб палеткі сыпанулі зернена далоні проста з каласоў.Над маленькай рэчкаю прылегчы,у нябёсы чыстыя глядзець,на сутонні пры гарачай печцызыбкім полымем душу сагрэць.Мне патрэбна роздуму гадзінка,цені дрэваў на рачной вадзе,надвячоркам мілая сцяжынка,што дахаты сцішана вядзе.* * *
Святы запавет ад прадаўніх часоў:не біць, не глуміць, не калечыць,шчасліва і мірна каб людзям прайшоўадмераны век чалавечы.Нам трэба, хоць кожнаму раны баляць,піць праўду з жыццёвых крыніцаў,дастойнасць людскую высока трымаць…А рэшта? А рэшта — драбніцы!* * *
Навокал снег, як сівізна на скроняхмаёй зямлі, застыўшай ад вятроў.Гляджу на шлях, і сумна мне сягоння.Прачнуцца б сэрцу ад трывожных сноў.З-за грудаў хмар ледзь заблішчэла сонцаі ўрэзалася ў неба, як лямеш.Я ніці дум вію на верацёнцыі з пасмаў слоў сную і тку мой верш.Прамерзла крыху, як той дзень зімовы.Завеі свіст заместа салаўя.На ўзлессі сосны строга хмураць бровы.Суровы гімн пяе зямля мая.* * *
Луг прайсці і ног не намачыць —гэткае не кожнаму даецца.То не значыць, што умелі жыць,гэта значыць, што не мелі сэрца.Не зайздрошчу вышыні ў жыцці,кожны шчыт здаецца мне убогім,на які хтось здолеў прапаўзці,да калень не прамачыўшы ногі.З ночы гінуўшых не ратаваўі братоў не даставаў з прадоння,песень не пяяў, а падпяваў,пляскаў, дзе патрэбна, у далоні.Не ступіў і ног не намачыў,калі брацця гразлі па калені,не здабыўся на гуманны чын,калі людзі ў холадзе калелі.Пакрамсалі роднае — маўчаў,мову забіралі — не пярэчыў.I хваліў пракляты свіст біча,што Радзіме ападаў на плечы.Выдаваць адважных памагаў,братні лёс яму быў абыякавы.Толькі косткі сытай не ўпускаў,за якую грызліся сабакі.Вечна не намочаны, сухі,калі б гналі у ясыр і маці,і тады застаўся б ён глухі —голас сэрца не дае багацця.Мы — народ
Агонь душы не паканаюць сцюжы.Марозамі агню не пагасіць.З цярпенняў — веліч, як на цернях — ружы...I з болю родзіцца дзіця, каб жыць.Адважна лёсу камяні ўспрымаю.Баліць душа, але ў душы спакой.Пячэ душа агнём, але стрываю,не перашкодзяць раны выйсці ў бой.Не быць начы! Няма жыцця без сонца,яно узыдзе, азарыць акно.Мана хлуслівых страціць абаронцаўі волавам апусціцца на дно.А праўда — то не кліч, штыком падперты,прыгодны злыдням для нячыстых спраў.А праўда — з лёсаў, з душ, з народных нетраў,з цярпення, што народ ператрываў.Ліхой хлусні бяссільны крык варожы.Да дзён прыгону страшны паварот.А праўда ўсё ж жыве і пераможа!Мы вам не слугаў племя —мы народ!Стукачы
Самім чортам быць трэба і злом,рогі чорныя мець і капыты,каб сядзець за гасцінным сталомі выслухваць, вынюхваць, выпытваць!Каб сабраць матэр’ял на данос,яны ў душы залазяць з нагамі,ўсюды сунуць смярдзючы свой нос,найсвяцейшае сэрцу — паганяць.Чалавечы ў людзей падыходда любое жыццёвае справы.Стукачы — не людскі гэта род,а сабачы, з пароды лягавых.Крочыць юда па сцежках крутых,лічыць грошы з цяжкіх нашых мукаў,што ж, і мы дабярэмся да іх,па заслугах ў патыліцу стукнем.Незайздросны у продкаў быў лёс,хлеба ў хатах з вясны не хапала.А таго, хто на брата данёс,у сяле за вярсту абміналі.Бараніць ад паганых народ!Ад вякоў Беларусь — гэта людзі.А пасеяны ў полі асотразрасцецца — і хлеба не будзе.Годзе слёзам народным цячы!Годзе кідаць нявінных на мукі!Напіліся крыві стукачы,прыйшоў час і па іх ужо стукнуць!Баравікі
З прыполу хмар асенні дождж пасеяўгрыбы, грыбы... Вось забірай дарма.У бор прыбегла з кошыкам надзеяў —шукаю шчырых, а такіх няма.Кругом паганкі, дробязь, мухаморы,не злічыш пачарнелых савякоў,размяклых ад расы і не ў гуморы,што апусцілі капялюш далоў.Гараць рыжкі, ірдзяцца сыраежкіі слізгаюцца ў пальцах маслякі.Чырвоныя галовікі на ўзмежку,а ў сэрцы мрояцца баравікі.Такія шчырыя, праўдзівыя, што крэмень,нібы браты, харошаю сям’ёй,з’яднаныя грыбніцаю, карэннем,без чарвяточыны, пад галіной.Шукаю шчырых, баравых, харошых,хоць сонейка ўзнялося угаруі мой яшчэ зусім не поўны кошык,шукаю шчырых, іншых не бяру.* * *
З беларускай тугою ў сэрцыгэты край мяне нарадзіў.Пасадзілі мяне, як дрэўца,сярод поля, шырокіх ніў.Любы край мой з нялёгкім лёсамто ў няволі, то у вайне.Па зямлі мы ступалі босыя,як ступаюць па дыване.Да зямлі прыкладалі рукі,нізка кланяліся чаломкаласку на сцябліне гнуткай,падціналі яе сярпом.Басанож ішлі ранкамі росныміі на землю пад свіст касыпад расхрыстанымі нябёсамікладавіліся, бы каласы...* * *
Згасае дзень, я па зямлі ступаю,і сцежачка ляжыць перада мной.Здаецца мне, мая зямля святая —прасякнутая болем і крывёй...* * *
Гадавалі і пралі матулі.З ніткай роднаю песня плыла.I няўстыд было роднай кашулі,калі сіла пад ёю была.* * *
Мы – як зубрымы у сябе дома,тутэйшыя, што ад вякоў жывуць.Мы – як дубы,нас можна знішчыць громам,але з зямлі нас роднайне скрануць...* * *
Над маёй галавой праляцяць самалёты,недзе ў далях да зор праплывуць караблі.I застыне арол на халодных высотах.Толькі я застануся на роднай зямлі.Пераплыць акіяны надзея слабая.А пражыць на зямлі яшчэ меней надзей.З год дзяцінства маіх вецер казачкі бае,і становіцца сэрцу ад іх маладзей.У траву па калені сыходжу з асфальту,як калісь над Ваўпянкай лугамі брыду...Толькі жаль — да радзімай, да бацькавай хатыні за ноч, ні за век я, бадай, не дайду.Хвалі жытнія аж да сяла
Хвалі жытнія аж да сяла.Шырыня, як акінуць вокам.Урадлівая наша зямля,нашых песень і дум вытокі.Кліч адвечны сваёй зямлі —боль шчымлівы, сляза на вейках.Як жа моцна сэрца баліць,калі грозіць ёй небяспека.Сваё вогнішча і бары,хаты ў полі, да іх дарогі,дзе зубры ад нас, як сябры,патрабуюць падчас дапамогі.Цягне з даляў чужых дамоў.Успаміны мацней ад лекаў.Ля маўклівых стаю курганоў.Добра ўсюды – ля іх найлепей.Можна вочы свае адвучыцьад сучаснага і былога.Толькі сэрцу нельга схлусіць —яно знойдзе дамоў дарогу.Воўпа
Воўпа.Няма ўжо вулак прывычных.Цэркаўка-свечка растала, як з воску.Вораг мястэчка вайною панішчыў,пакінуўшы вёску.Так, як калісьці, луг зелянее,сцежачка ўецца, кліча дадому.На небасхіле хмары прыселі,нібы ад стомы.Вёску мінаю, сцелецца поле.Тут паўстае прад вачыма араты,нібы з дзяцінства голасам татыкліча дахаты.Сэрца аберуч трымаю ад гора.Крокам здранцвелым іду на гасцінец.Вецер мне толькі нешта гаворыцьпра дарагой маладосці мясціну.Поля спытаю, ветру і дрэва,шэрага неба, нават камення:— Дзе ж тыя ўсе, да каго я дарэмнаіду ў задуменні?* * *
Пад нашым небам чыстым і сінім,дзе вёсны ўзлялеялі душу маю,жыву адзінока, жыву, бы ў пустыні,вятры мне хаўтурныя песні пяюць.Паранена сэрца, падбітыя крылы,а выйду я ноччу — ўспаміны з магіл.Не плачу, не гнуся вярбою пахілай,трымаюся моўчкі астаткамі сіл.Пытаюся ночы — каму сёння горай,каго стрэне лёсу караючы гнеў?Ці тых, хто рассеяў для людскасці гора,ці тых, хто заўсёды маўчаў і цярпеў?Нельга маўчаць, калі людзі не дрэвы,памёршым замоўкнуць, жывым гаварыць.Не крочыць зямлёю ў хістанні няпэўным,а годна, з дастойнасцю жыць і тварыць!* * *
Сёння аб сцежках нялёгкай долігутару доўга з пажатым полем.Вецер чупрыну руні хвалюе,нашай размовы ніхто не чуе.Толькі бяроза часамі сагнецца,птах у пажоўклым галлі страпянецца.Хмара прыполам сонца прыкрые,сэрца мацней мне ў грудзях заные.Роднае поле — святасць і дзіва,войны ішлі, а яно радзіла,ад грознай утомы не спачывала,з раненых нетраў хлеб нам давала.Гутарка з рэчкай, гутарка з ветрам,з полем бязмерным, сонцам сагрэтым.Пасадзіш бульбу, расце ўсё дбайна,усё ў сваю пору, усё жыццядайна.Высахне ў спёку, прымерзне ў сцюжу,дожджык упадзе, і ўсё будзе дужаць.Сарвецца вецер, вербы наклоніцьі мне ад думаў астудзіць скроні.I нешта сэрцу майму падкажа,і зерне слова ў барозны ляжа.Хоць прыйдзе спёка, мароз лютуе —зярняты праўды зямля ўзгадуе!* * *
Ты зямля, майго бацькі зямля,якой гэта чароўнаю сілайты ў палон маё сэрца ўзяла,якім зеллем мяне апаіла?Мне здаецца, ўсё бачу здалёкголлі дрэў, у аблокі узнятых,і такі невысокі грудок,на якім красавалася хата.I дарога бяжыць праз палі,абмінае над крушнямі дзічкі,б’е вада ля каменняў з зямліў лона ціхай, прачыстай крынічкі.Як грыбы, нарастуць гарады.ты ж мілей мне любое сталіцы,то тваёй жыццядайнай вадыне магу я да скону напіцца...Знаю мудрую праўду тваю,тваіх слухаю толькі законаў,быццам птушкі, я сэрцам пяютваім плодным, квітнеючым гоням.Я расту, як ячмень, як авёс,зерне ў коласе пэўна хаваю,а ў снягі і ў суровы марозя, здаецца, з табой спачываю.Я жывое ўсё сэрцам люблю,кожны ведаю твор невялічкі,ласку сонейка ў душу лаўлюі ад бур не хаваю аблічча!* * *
Маладосць — мая песня і сіла,поўня сэрца і мараў палёт.Што пасеяла — ўсё ўскаласілаі жаданы дало умалот.Ўзгадавала адданасць і вернасць,ўмацавала адвечны наш лад,—залатое пшанічнае зернечалавечых, высокіх праўд.Тыя праўда, абычаі з намі,мудрых дум залатое прадно.Шліфавалі іх продкі вякамі,нам у людзях за іх не ўстыдно.Можа, хто за нядолю нас судзіць,мы з сярмягай нядолю зжылі.Ўсё ж былі мы, і ёсць мы, і будземпраўдзе верныя і зямлі!Душы сціплыя і палымяныя,мужнасць, сіла, адвага ў грудзях.Не зазвоняць ўжо болей кайданына жаночых, на творчых руках!Ужо недруг душы нам не зглуміцьні хлуснёй, ні маной, ні мячом.Ажываюць народныя думы,паднявольным прыбітыя днём.Вабяць хлеба смачнейшаю лустай:— Станавецесь валамі, зубры!Халуям няхай будзе халуйства,мы – зямлі свае гаспадары!Не здамося ліхой крутаверці,бо дубы мы, а не бадылі.Нам не скажуць сыны перад смерцю,што чужынцам мы Край прадалі!Свае мовы забыцца не змусяць,бараніць яе кожны гатоў.Мы не станем Усходняю Пруссюна магілах сваіх курганоў!Мой род
Дрэвы раскінулі голлі, як рукі,з дарогаў мяне сустракаюць дамоў.Праз сэрца збалелага сцішаны грукатсваёй маладосці шукаю слядоў.На родны падворак пабегла сцяжынка.Чаму ж апынулася тут я сама,дзе бегала дзіцем, падрослай дзяўчынкай?Вядзе сюды сцежка, а хаты няма...Ніхто не выходзіць, ніхто не вітае,і родных нідзе не чутно галасоў,і быдла, як некалі, не зарыкае,з каменнай аборы сагналі буслоў.Адзін толькі вецер. Слёз поўныя жменіз вачэй непаслушных цякуць і цякуць.Я сею іх моўчкі ля дрэваў, як цені, –мо помстай за крыўды калісьць прарастуць.Сумленне і розум не могуць змірыццаз тым лёсам сям’і, які цяжка стрываць.Нашто забіваць, над жывымі глуміццаі маці-зямельку пустой пакідаць?Хто ходзіць сягоння па сцежках забытых,валочачы ногі у нашай крыві?Хто тут, як жывёла, дапаў да карытаі ганьбіць і топча жывых-не жывых?Няўжо ты, зямля мая ў кветках і росах,дасі ім спакойна і ціха тут жыць,панурым забойцам, што ў квецені вёснаўумелі адно – забіваць і паліць?Народ мой спрадвечны, у горы адзіны,сярмяжны, сялянскі, працуючы сплаў.Былі Еўфрасінні, былі ў нас Скарыны,і хто ж братабойцаў у сёлы наслаў?Няўжо ў іх народзяцца дзеці жывыяі будуць хадзіць паміж росаў і траў?Няўжо зямля іхнія косці прыкрые –тых, хто самохаць братоў забіваў?Ачысць ад такіх зямлю нашую, Божа,нашыя сёлы ачысць, гарады!У час вырашальны, вялікі, трывожнысатры на зямлі нашай катаў сляды!* * *
У жыцці, бы ў пагодзе, неразгаданы лёс —сёння сонца на ўсходзе, заўтра лівень з нябёс.Цёмна-бурыя хмары праплывуць над зямлёй —можа, гром з іх ударыць, пранясе стараной.Доля — цвёрды гарэшак, лёсу не разгадаць:то б’е радасць з падстрэшша, то слязы не стрымаць.Прыліў шчасця, як ззянне, смех і любасць дзяцей,То — навекі расстанне з найдарожшым з людзей.Зноў туманіцца воддаль. Хмары дум на чале.А якую ж пагоду заўтра неба пашле?Маю душу да донца люты холад праняў.Не цанілі б так сонца, каб свяціла штодня.Ніва
Ніва нібы ўсхваляваная плынь,тут каласы узлятаюць і гнуцца,быццам паўсюль, дзе вачамі ні кінь,залатагрывыя коні пасуцца.* * *
Праплылі хмары шырака і ўздоўж.Аперліся плячом на небасхіле.З іх цёмных крылляў звонка лінуў дожджі пакаціўся па зямлі бяссільна.Гляджу, і сум на душу наляцеўтакі, што радасці ад слёз не ўбачыць.Перада мною жоўтым лісцем дрэўгуляе вецер, восень ціха плача.Хай плача восень, мне ж не трэба слёз.Прыціхлі дрэвы ў золаце і медзі.Для іх — для клёнаў, явараў, бяроз —яшчэ шмат гожых вёснаў напярэдзі.I ўжо не жаль малёваных галін,ні вопраткі, што сёння явар скіне.Для іх, загледжаных з надзеяю у сінь,у мацеры-зямлі ёсць скарбаў шмат у скрыні.* * *
Стаіць моўчкі Каложаў шэры дождж, ў белы снег.Храм над Нёманам Божы,наш дванаццаты век.Хвалі бераг падмылі,кавал грунту апаў.Усё ж ангел на крылляхнам яе затрымаў.Устаяла праз войнысветлынёю ў вякахі нашчадкам дастойнанаш паказвае шлях,Каб святое цанілі,што наш продак збярог,і ў жыцці не змыліліз верных, родных дарог!* * *
Раніца, як марыва.Травы у расе.Цень ляжыць ад яварана маёй страсе.Праляцелі стаямінада мной грачы.Ад жыцця прыстала я,час і адпачыць.Шуміць вецер з кронамі,абтрасае сон,Пахаджае промнямісонца ля вакон.Толькі гасне марыва,серабро ў касе,Цень ляжыць ад яварана маёй страсе...* * *
Сонейка ў небе і вецер-гусляр,подзьмух ля ніваў вясновы.Усё гэта долі ласкавае дар,як маці пяшчотныя словы.Продкі далі мне калісьці жыццёў Жлобаўцах ціхіх і мілых.Сэрцу — з каханай зямлёю зліццё,душы маёй — смелыя крыллі.Цвілі мае вёсны — ў палёх васількі,у лёс урываліся буры.I сыпала сонца са шчодрай рукіцяпло маёй дзіўнай натуры.Тысячагадовыя сказы з сяла,змястоўныя, творчыя словы.Неабыякавай доля былада будучых сцежак жыццёвых.Вось запяяць бы зямлі маёй гімн —з няволі да слоў п’едэстала!Вартым, адвечным, да болі сваім,душа да краёў набрыняла.А доля народа — як цемрадзь сама.Каб змог, праглынуў бы нас вораг.I толькі каханню граніцаў няма,калі яно — меч, не пакора!Словы — як стрэлы, і сэрца — як лук,стыхіяй змагання напяты.Не страшна пагрозаў, і здзекаў, і мукза святасць пакрыўджаных хатаў.Калі над пабоішчам кружыць арол,і вогненна сэрца кахае,дык смерць найдарожшых, пакрыўджаных больу рунь барацьбы прарастае!О сэрца, мне ранаў тваіх не злічыцьза вернасць палём і дубровам,за тое, што слова маё не маўчыцьу долі прыбоях суровых.За вернасць шляхам, што Скарына праклаўда ўзвышшаў старому народу,за ўзровень належных зямлі маёй праўстаю непахісна і горда!Адна супраць злыдняў адважна стаю,слабейшы назад адступае.Люблю цябе, Край мой, як душу сваю.Я знаю — за гэта ўміраюць...След на зямлі
Вось і поўнач прайшла. Я яшчэ не заснула:рой разбуджаных дум адганяе мне сны.Зноў па хаце маёй пахаджае мінуласцьі гамоняць са мною старыя часы.Ад падгніўшых бярвенняў аж хата прысела,на падворку жывёлы даўно не чутно.I адзін толькі месяц здалёк ды нясмела,як даўней, загляне ў малое акно.Столькі працы было, мараў і спадзяванняў:на сялянскім загоне буялі дубы.Урывалася ў сцены святое каханне,буркавалі каханыя, як галубы.О, сям’я Генюшоў! Блаславёная хата,ў твае сцены калісь мяне мілы прывёў.Нат вайна захавала цябе, быццам святасць,мілы роду парог, каб прыняў ты нас зноў...Спачываюць палі, спіць зямля пад снягамі,каб на ёй узрасці беларускай душы.Усім сэрцам сваім я з мінуласцю, з вамі,прадаўжаю ваш след на зямлі, Генюшы.* * *
Ціха ад дрэваў лёг цень на страху,голле на шыбах ваконных.Зораў, як маку, на Млечным Шляху.Месячна. Ясна. Бяссонна.Роднае неба трымціць нада мной,зоры ў траву ападаюць.Ходзіць мінуласць нячутнай ступой.Вякі з цішынёй размаўляюць.Льецца пад ногі мне месячны свет.Дрэвы чубы нахілілі.Продкі мае тут пакінулі след,каб унукі з яго не змылілі...* * *
Зжылася з зямлёю, у дрэвы ўрасла,пераплялася з травою і кветкаміродная мова старога сяла,ад іншых сваёй цеплынёю адметная.Цягнулася доўга за ніткай льняной,прымаўкай мудрай, і казкай, і песняю,схавалася ў сёлы, жыла пад страхой,выходзіла ў поле да сонейка весняга.Зярністая, шчодрая, бы каласок,мудрасці ціхай прыпынак глыбінны,сіні, бясхмарны нябёсаў кусокпад белым і чыстым крылом галубіным.Хрышчоная ў полі вясняным дажджом,пахучая белым рамонкам і мятай,задорны уздым за святочным сталомі ладная, сціплая гутарка хатняя.Разгойдала мары, збудзіла любоў.Цябе ў маім сэрцы ніхто не заглушыць,таму, што чароўныя прыгаршчы слоўмаці любоўна мне ўсыпала ў душу.Са мной размаўлялі палі і бары,адносілі хвалі па Нёмане думы,і баяў мне нешта магільнік стары,і песні гучалі сялянскія сумна.Калі цябе мудрасць кране і любоў,засвецішся ласкай, вясёлкаю фарбаў,з-пад напластавання мінулых вякоўадкрыеш нашчадкам схаваныя скарбы.То са Скарынаю выйдзеш у свет,то ў Статут правы зніжаш надзіва,то заглушаць, затопчуць твой след,мова сёлаў і мова архіваў.Мова, падобная да салаўя,прасякнута любасцю жніўнай і роснай.Мова дзядоў маіх, мова мая —гімн нашай долі пакутны і ўзнёслы!* * *
Перад вачыма неба і поле,на небасхіле — лясы і лясы.Прыселі ў далінах адвечныя сёлы,што помняць, здаецца, Міндоўга часы.Глыбока ў землю карэнні пусцілі,парасткам волю далі маладым.Гэта Міндоўга яны ахрысцілі,робячы князя чужога сваім.Гэтых сялянаў славутыя продкі,каб дзікіх набегаў спыніць ураган,паклалі падмурак у Навагародкупад сільнае Княства – дзяржаву славян.Веру чужую нясуць крыжаносцыдаўно праваслаўным ужо крывічом.Прусаў і жмудзь, нібы градам калоссе,хрысцяць і хрысцяць агнём і мячом.З захаду — ляхі, з усходу — татары…Людзі то меч абдымаюць, то плуг,спыняюць набегі і гасяць пажары,і ў поле выходзяць са зброяй ля рук.* * *
Йду шляхамі крутымі,ў небе зоры мігцяць.Праўда — посах пільгрымаў бездарожжы жыцця...* * *
Нада мною ляглі туманы.Замест слоў тваіх — вецер асенні.Шлях, мой шлях нецікавы зямны —пераходжу на шлях летуценны.* * *
Сярод халуёў і духоўных калекаўды сярод юдаў, што вокал кішаць,Божа, дазволь нам душу чалавека,твар беларускай сям’і захаваць!* * *
Матчынай мовы, багатай і слаўнай,што ў скарбах народа, як фонд залаты,не аддавайце бяздумна, бяспраўна,не прадавайце святога, браты!* * *
Сёння на пласе родная мова.Вырваць жывую палежыць з агню.Слова «кахаю» — слабае слова.Мужнае слова — «абараню»!* * *
Пара перакацілася за поўнач,і месячная лысіна ў акне.Зноў не прыйшоў гаючы сон спакойныад успамінаў ратаваць мяне.Брыду.У цемрадзі ўзняла ліхтарык:на шлях мой, доляй зблытаны, свячу.Навокала мяне чыесьці твары.На слабых апірацца не хачу.* * *
Мы доўга глядзелі на Край наш праз слёзы,нявольнікі ўдома, не гаспадары.Да нас прамаўлялі дубы і бярозы,і грэла нас сонейка толькі згары.Драмалі курганы, маўчалі магілы,наш голас народны не выйшаў з сяла.Адна толькі з намі зямля гаманіла,карміла, як маці, ласкавай была.Мы мудрасць звучалі зямлі і прыроды,міжлюдскіх адносін з суседскім дваром,спазналі мы сілу сямейкі і роду,жыццю йшлі насустрач заўсёды з дабром.Таму вось, што лёс наш такі быў нясцерпны,і з труднасцяў выйшаў душы нашай гарт,наш кованы нораў нікому не сцерці,і самых дастойных на свеце ён варт!* * *
Не згінай мяне, я не сагнуся,не баюся ні страхаў, ні зла.Нездарма я з зямлі беларускайнепахіснай сасною ўзрасла.Напрасткі йду няходжанай сцежкай,мудрасць продкаў ў гарачай крыві,ні прад кім не схіляю паспешнакрыху гордай сваёй галавы.Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокалчалавечы мой блытае лёс.Гляджу ўдаль, не зміргнуўшы нат вокам.Розум цемру праніжа наскрозь!* * *
Ў горы я над тваімі ранамі...Божа, болей цябе не карай,старажытны, любы, каханы мой,вечна скованы, родны край!Мой курганны, жытні, зубрыны мой,вытрывалы ў агні пакут,Еўфрасінін, святы, СкарынавыБеларускі адвечны кут.Ломяць віхры збуялае, кволае,абмінаюць цвярдыя камлі.Прашумелі яны над сёламі,свой пакінуўшы след на зямлі.Воблік твой і адвечную мову,літасць ў сэрцы і лад старыне крануў і віхор суровы,паламаўшы дрэвы ў бары.Світка наша, льняная кашуляне здала свае мовы ў палон,затуліла яе, прыгарнула,захавала да сённяшніх дзён.Калі зноў агартае нас цемра,мы ўцякаем душою ў сяло,бо прывыклі мы чэрпаць аберучу народа жывое святло.Гравюрка
Чорным узорам на дрэвах бязлістыхворанаў зграя вянкамі лягла.Гракаюць, гракаюць ранкам імглістымчорную песню над цішай сяла.Можа, лістоты шкада сакавітай,ветрам сарванай з вясёлых галін,коласа ў полі, забытага, жытняга,што галаву на каменне схіліў.Можа, праводзяць?А можа, вітаюцьхмары са снегам, з марозам вятры?Кружацца, кружацца — не адлятаюць…Чорная графіка сумнай пары.* * *
Пакуль аж смерць мне не закрые вочы,зямля не спыніць мой апошні дых,буду ісці, буду змагацца моўчкіза Край мой родны і цярпець за ўсіх.Не страшна мне, калі кругом трывога,не боязна варожых, чорных спраў,я не адна, я сэрцам веру ў Бога,які нат Сына на ахвяру даў.Ударыць гром, ярмо нявольнік скіне,жывы народ падымецца з калень.Загіну я, ўсё ж Край мой не загіне,крывіцкі, слаўны рассвітае дзень!* * *
Не пазнаю цябе, мой Краю,нявечыць людскасць лад чужы,і прадзедаў зямля чужая,і толькі нашыя крыжы.І толькі нашыя магілы,старыя ў полі курганы —няўжо й мінуласць нашу скрыліпад тоўстым насыпам яны?Чужым нам ў сэрцы цэляць словам,каб насмерць роднае забіць,лучынай гасне наша мова,чужая — лагерам гучыць.Ад сухавеяў, што з усходу,плытчэе Нёман ў берагах,душа драбнее у народу,мрэ песня, як падбіты птах.Ў няволі крылляў не разгорнені птах, ні песня, ні душа.Нат белы дзень здаецца чорным,хоць быў жа сонечны спярша.Чужы палон, прыгон адвечнымахлярствам душы гне і злом,нам да зямлі згінаюць плечынябачным нейкім бізуном.Стаяць над намі ўсе чужыяды сцёбаюць да працы нас,як быццам страшнага Батыявярнуўся незабыты час...Мова мая
Засумавала ўсё, што сэрцу блізка,вятры іначай, жаласна гудуць…Мову маю, быццам дзіця з калыскі,як маці родную, прадчасна ў дол кладуць…Сум па дарогах, па галлі вярбовым,сум у вачах, трывожны болю цень…Ўжо не смяецца, толькі хмурыць бровыбяссонечны наш беларускі дзень.Ёсць саранча, што аб’ядае дрэвы,i буры, здольныя з зямлёю ўсё зраўнаць…За што табе, мой ціхі Краю спеўны,з грудзёў магутных душу вырываць?Наш вечны зніч, ручво крыві гарачай,бурліш дняпроўскай хваляй праз вякі,з табой жывем, з табой нас свет убачыў,са слоў тваіх паэты ўюць вянкі.Мова мая, наш чысты твар нявінны,з табой не ўстыд нам выйсці да людзей,падбітая у родных каляінах,прыдушана ля матчыных грудзей…Без крыўд чужых, а з крыўдамі сваімі,прачыстая, гатовішся на крыж,патоптана, распятая чужымі,малітваю на вуснах нам дрыжыш.Мы стаімо, Пятры і Магдалены,Пілаты рукі вымылі ў крыві…Мова мая, народу скарб нятленны,мова мая, ўваскросні і жыві!Нёман
Сіні, вольны, спавіты туманам,беларускі гусляр ад вякоў,мужным сэрцам у Край закаханы,найвярнейшы, найлепшы з сыноў.Абвіваеш зялёныя грудзізадуменных лясоў і далін,сэрцы сёлаў калышаш і будзішзвонкай хваляй з суровых глыбінь.Многа рэкаў шырокіх і вузкіхпрыпадае навек да цябе.Многа верных галоў беларускіхна твой бераг лягло ў барацьбе.Ці адзін у крыві тут і ранахлёг, як сноп, на радзімы загон,быў, як ты, ён у Край закаханы,маладых не шкадуючы дзёнза радзіму – красуню льняную,за людзей з працавітасцю пчол,за палеткі, за плынь залатуюз бесклапотнымі гнёздамі сёл.Дубы
Зеляняць беларускія нашы дубы,уцалелыя з тысячы ранаў.Запыняюць аблокі густыя чубы,іх равеснікі спяць на курганах.Як яны, я умела у буру стаяць,як яны, галавы не сагнула,і ніколі, ніколі сякера маяіхных стройных камлёў не кранула.Адыходзіць пара мне, ім трэба стаяць,сілу мець у ствалах беззаганныхі ліствою шумець ды з вятрамі пяяцьаб тых продках, што спяць на курганах.* * *
Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,на ручнік палажыўшы ўрачыста.Хлеб — як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,а ручнік, як іх сэрца — прачысты.Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,добрым людзям насустрач выносім.Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,з працы мы, з чалавечых адносін.Яшчэ большы ёсць скарб — стары песенны Край,наша мова, што сэрца кранае,гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзяліi нашчадкам яго захаваем.Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і больнёс народ наш рукамі ад плуга.Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,мы адплацім паводле заслугаў.Плуг ў музеі спачыў, сёння іншы пачынБеларуса па свеце праславіў.Жыць умеем, тварыць, ўмеем Край бараніць,а сяброў стрэнем хлебам ласкава.* * *
Йду слядамі дзядоў,ў сіні Край закаханая,сніцца веліч Пагоні,гатовай на бой,і здрадлівыя петлі,лавушкі, капканы,як на дзікага звера,кругом прада мной.Абмінаю вірыі дарог небяспеку,ўсе задумы варожыя,попел і дым.Адчуваю ў бяздоллісвятую апеку,а мо гэта апеканад Краем маім?На здзічэлы дзірванз сэрца падаюць словы:быць нам трэба сабою,людзьмі, землякі.Шмат хто звучаны —каменем кінуць гатовы,але камень чамусьцівыпадае з рукі.Леў
З калматай грывы космамі густымі,напружаны, ў вачах схаваўшы гнеў,хадзіў па клетцы горды сын пустыні —зыманы леў.Сто кратаў лёгка крок яго спынялі,нязломнасць сталі ён даўно спазнаў,і лапа падымалася і ападалацяжкою сілай на жалезны сплаў.У снах свабоду бачыў і яскіню,драпежнай львіцы смерцяносны скок,прастор вачам, прыліў магутнай сілы,распалены пад лапамі пясок.І роў пранік глухое наваколле —ўспамін далёкіх, афрыканскіх гор,і скрып зубоў у ворага на горле,і прагу волі нёс ён у прастор.Свіст бізуна рассёк агнём ўспаміны,боль завастрыў ў нявольным сэрцы злосць:супроць яго ў кароткіх перапынахйшоў пан яго — ў руках бізун і косць.Крыклівай грозьбай, ласкавым абманамі таннай косткаю спыніў ён люты гнеўі волі крык, і сціх дрэсіраваны,забыўшы сілу продкаў сваіх, леў.Мучыцеля жывога ён пакінуў,на костцы зубы прагныя зацяў,а ў гэтыя часы ў яго пустынігіены не сціхалі ад выцця...Такі закон і бег жыцця нязменны —калі змаўкаюць, адышоўшы, львы,з пячор выходзяць прагныя гіеныі вокал падлам цешацца яны.Янычары
З гікатам, віскам па смерць і па кроў,са скрыўленым лютасцю тварамляцяць на паселішчы родных бацькоўліхія сыны-янычары.Літасць для іх — то няведамы госць,памрэ і малы, і нядужы,у думках адно ў іх — служальчасць і злосць:прароку і месяцу служаць.Сямейныя юрты і мір не для іх,ў набегах пад грукаты бубнаўна попеле сёлаў, на конях дзікіх —іх святы й крывавыя будні.Ім памятаць нельга пра рожавы тварі белыя матчыны грудзі,якія ўскармілі дзіця сваіх марпад песню, якой не забудзеш.Ды ўсё ж не забыць да сканання жыцця,як з рук нежывой маладзіцыад раны ў грудзёх адрывалі дзіця,змушалі прароку скарыцца.І слоў не забыць, што плылі з малакомі гушкалі песняй салодкай,і матчыных вуснаў над хворым чалом,і рук яе ў белі палотнаў.Вось зноў тыя нівы, сады і плятні,ля хатаў з бусламі сяброўства,і зарыва ноччу, і сёлы ў агні —татараў нялюдская помста.Туманяцца вочы і вусны дрыжаць,і жаль, і ўстыдно янычарубялявых жанчын у ясыр заганяцьі край гэты нішчыць пажарам.Назад бы адважна каня павярнуцьі шабляй крывою з наскокузаместа братоў — лепей сэрцы пратнуцьўсіх слугаў страшнога прарока.Як бліскаўка — розум. Зноў гікат кругом —не думаць, а слухаць загадаўвучылі нагайкі іх ноччу і днём,ўжо іншай не ведаюць рады.Не жаль ім скрываўленых братніх галоў,ні земляў, што топчуць чужыя,Над кволаю музыкай матчыных слоўарда пераможная вые.І людскасць, і роздум ужо не для іх,яны — як чума, як зараза,і колюць, і тнуць — дабіваюць слабых,ўвесь род, ўсю радзіну адразу.Прарваліся ліўні, пасыпаўся град —зямля застагнала не дарамнад смерцю дружынаў, над попелам хат,над доляй сыноў-янычараў...З мінулага
Сілаю ў сеці злоўлена.Краты ўсё і ланцугі.Сэрца маё перапоўненагорам праз берагі.Крыўда ўзвіваецца полымем,здаецца, з прадоння пяшчэр.З пекла ўпала на голаў мнеўся гэта СССР.Ў змаганні, ў цярпенні, за кратамі —адна, заўсёды адна,у праўдзе сваёй заўзятая,рукі ламлю давідна.Скаргі, аднак, не вымаўлю,болю не знаю, бадай.Выцерплю, ў Бога вымалюволю табе, родны Край.1964
* * *
Уладзіміру Караткевічу
У жыцці ў цябе ўдараў нямала,іх не меней, як матчыных слёз.Не хавай сваіх ран пад забралам —я іх бачу душою наскрозь.Толькі ведаю: ў хмарнае сённяці ў няведамы заўтрашні часне разжалішся ты, не застогнеш,не адкінеш з далоняў мяча.Добра так! Лістападавым танцамстаў вятрыска бярозы круціць.Не прыстала патомку паўстанцаўзбітай сцежкай ісці па жыцці.Ты суровым Дняпром ўзгадаваны,ты напоены хваляй з глыбінь.Помач Маці-Радзіме і сёння —найвярнейшы, найздатнейшы сын!1967
Баразна
Дуб зваліўся, упала сасонка,кроў-жывіца сцякае з кары.Баразна, Баразна-баразёнка,прыгаралі цябе без пары.Колькі скарбаў напрадзеных, тканыхна дне куфраў сялянскіх ляжыць —ты ва ўсё гэта быў закаханы...Як жа, хлопча, цябе ажывіць?Як жа сумна і як жа дрымотна:ні зары, ні святла, ні відна.Хто ж раскажа Краіне гаротнай,каго страціла ўчора яна...Яшчэ вусны ўсяго не сказалі,яшчэ рукі ўсяго не знайшлі,як жа рана цябе адабраліу зняволенай нашай зямлі!Не на золата ўжо, не на грошына адвечнай зямлі крывічоў,тут палююць бязлітасна Прокшына выдатных Краіны сыноў.Не вайна — а магілы, магілы,не злічыць светлых, сцятых галоў,што ж, патрэбны народ ім бяскрылы,і таму выбіваюць арлоў.Не заб’юць ўсіх, мы з болю і ранаў,з лютай помстай за мукі нягоду нас волаты новыя ўстануцьі прыбіты падымуць народ!Як быльнёг, яны злыдняў пакосяцьпад народны караючы гнеў,няхай літасці, ласкі не просіць,хто над намі спагады не меў!Дуб зваліўся, упала сасонка,што любоўна народ гадаваў.Прыгаралі навек Баразёнку —ведаў вораг, каго забіваў...У народнага гора прадонні,дзе насілле, махлярства і страх,Баразна наша згасла, як промень,што народу асвечвала шлях.Баразна, Баразна, Баразёнка,жаль, дажыць не далі да відна.У народа, у роднай старонкізалатая была Баразна...Пяе вецер працяжна і грозна,ліжа раны пакутнай Зямлі,лічыць колькасць крывавых барознаў,што пралеглі па ёй без вайны.Зноў пакутны паўсюль лад прыгонны,анямела старонка уся.Толькі вецер — змагар неўгамонны —будзіць сёлам штоноч Кастуся!1972
* * *
Страх — за праўду кінуцца ў бой,страх — не дагадзіць акупантам,быць удома самім сабой,чалавекам быць — страх пракляты!Суд — за думкі вольны размах,воля — толькі прадажнаму слову.Беларусам быць — тройчы страх,страх — валодаць роднаю мовай.Страх — ў чужыне сваіх братоў,перад здзекам страх не скарыцца.Страх — маліцца на мове бацькоў,дзікі страх — наагул маліцца!Страх — што ўвечары Каляда,і за сына, што пойдзе ў школу,страх — што бліжняга не прадаў,страх — што чэсны, што не жывёла.Брыгадзіра страх на сяле,страх падлізаў змяіных усюды,страх — хадзіць па сваёй зямле,дзе начальнікамі Іуды.Страх — гуманнасці, дабраты,перад рускім страх, перад ляхам, —мы ж не горшыя, што ж, браты,можа, хопіць гэтага страху?Партызаны
Продак мой, спыняючы нашэсце,кідаўся на ворага з мячом,толькі б не цярпелі сем’і, дзеці,за плячыма заставаўся дом.I стаялі насмерць, ўсенародна,супраць недругаў суровых і ліхіх,і не пакідалі безбаронных,ворагаў наклікаўшы на іх.Ваявалі рымляне і грэкі,шмат было на свеце розных спраў,ўсё ж дзяцей, малых дзяцей на здзеківорагу ніхто не выстаўляў!Пішуць сёння повесці, раманы,ўсё ж няма ні слова там нідзе,каб грудзьмі стаялі партызаныза расстрэляных, за паленых людзей.Партызаны ж, тыя партызаны,што ім сёлы, енк і боль людскі?Толькі б мосцік недзе быў ўзарваныды ляцелі з рэйкаў цягнікі.Што для іх адкрытыя магілы,дзе за рэйкі — кідалі дзяцей.Не, дзяцей яны не баранілі,солтыса забіць куды прасцей.Солтыса, які акручваў немца,каб ад згубы ратаваць сяло,бо куды ж было народу дзецца,помачы чакаць адкуль было?Нашы пушчы — роднае багацце,непралазнасць зарасляў, балот:партызанам ёсць куды хавацца,а куды ж схаваецца народ?А куды схаваюцца мільёныў кінутай нашэсцю старане,дзеці ў гэтых сёлах безбаронных,калі ўсе мужчыны на вайне?Йшлі байцы і, хрышчаныя боем,ворага спынялі, як маглі.Партызаны ж смерць няслі з сабоюзбітай і апаленай зямлі!То не подзвіг баявы і смелы,—толькі смех крывавы і пусты,наклікаць на сёлы смерць умелі,а самыя — шпарылі ў кусты!Выстаўлялі немаўлят пад стрэлы,а слабых жанчын — пад кулямёт.Ім за рэйкі дык душа балела,не балела толькі за народ!Жаль народны наш не знае меры,не злічыць апаленых касцей.Партызаны горшыя, як зверы —звер так ворагу не кідае дзяцей,а пакуль ёсць кіпцюры і зубы,засланяе ён малых сабой,не бяжыць ў сасоннік ад загубы,а ў няроўны кідаецца бой!Нават птушка кволая і таялюта скача злыдням да вачэй,ў горы птушанят не пакідае,лепей згіне за сваіх дзяцей.Ну а вы, «героі»-партызаны,колькіх нас вы кінулі на смерць,аддалі бязлітасна і таннана варожых вогнішчах гарэць?Хваліцеся, колькіх вы забілі?Ну а колькі згінула дарма?А каго вы з нас абаранілі?Гэткіх на уліку ў вас няма!У людзей ёсць нейкае сумленне,быў і ёсць закон адвечны, боскі.Рэйкі — ды гары яны агменем,каб за іх палілі нашы вёскі!Дзе былі вы, як народ гурбоюклалі у магілы, як пласты,вы ж адныя толькі мелі зброюі са зброяй шпарылі ў кусты!То праз вас мы гінулі дармаў полымі нямецкім і на фронце.Ля Масквы сёл спаленых няма, —каб з людзьмі, з дзяцьмі без абаронцаў!Йшлі інструкцыі ў адным напрамку,палымнела Беларусь адна.А чаму ж не падымалі партызанкіна Каўказе ці каля Арла?Калі глянеш — кроў у жылах стыне.Сэрца нам за Арадур баліць,хто ж палічыць нашы ўсе Хатыні?!Сотнямі Хатыняў не злічыць!Аднаго забілі часам гадаi, забіўшы, зайцамі ўцяклі.А за гада сотні леглі радамбезбаронных жыхароў зямлі.І няўцям да сёння той Мазанік,як лілася ў Менску наша кроў —не, не партызан, не партызанак,а ў мучэннях выжыўшых сыноў.Калі судзіш ворага на згубу,першым чынам засланяй сваіх.Эх, Мазанік, за аднога Кубэ —колькі нашых браццяў нежывых!Ці яны ўначы табе не сняцца,тысячаў замучаных не жаль?Што табе, Мазанік, нашы брацця,для цябе ж галоўнае — медаль…Край мой любы, жытні і курганны,на няласцы нелюдзяў чужых,і калі я чую: партызаны,жудасна мне робіцца ад іх.* * *
Хоць душа твая гордая ў ранахз нецвярозага болю крычыць,у гарэлцы чужой і дурманнайімя нашага не палашчы.Пі, калі цябе піць прымусілі,калі волі не маеш чамусь,не кранай толькі п’янымі вуснамі,п’яным крыкам не кліч Беларусь!Не гарэлкай, не таннай слязою —пад ударамі ўпаўшы плашмя —шмат хто з нас захлынуўся крывёюза Яе дарагое імя.* * *
Колькі дум маіх нi раскулачвалі,і ў смяротна-трывожны часне назвала я мамай мачыхіі душы не здала ў калгас!Мне ўсё адно
Мне ўсё адно — ці смерць, ці перамога,ці цесны гроб, ці песня у саду.Мне ўсё адно — я са свае дарогі,з дарогі праўды сэрцам не сыду!Не дом, а лагер, не пасцель, а нары.Вакол натоўп, а чалавек — адзін.I сон — не сон, а толькі солад мараў,далёкі і засмучаны ўспамін...Ужо шэсць год, як пад замком іржавыміржавыя цякуць за днямі дні.А боль наш служыць злыдням для забавы,а святасць праўды топіцца ў хлусні.Забыты смех. Тут сум у кожнай песні.У дзікай тундры вечны плач без слёз.На крылах дум — пакутаў след, як плесня.Усё ў вачах, што з болем перанёс.I цемень прорвы, жах ад праўд распятых,і ўзлёт надзеяў ясных праз драты.I сумна, што замест пяра — лапата,і так шкада, што мучацца браты.Той самы штык учора, сёння, заўтраў руках людзей, чыя натура — здзек.Той самы бой з той сілаю упартай,з якой змагацца мусіць чалавек.Не раз душа зляцела б з сумных вуснаў,лягла б замерзлай птушкай на мароз,калі б не ведаць, што для Беларусіісці дарогай той прызначыў лёс.Чужыне
Неонавым, такім рэкламным вечарамшляхом сваіх неўтаймаваных дум,о край чужы, я да цябе даверчываужо ніколі болей не прыйду.Славяне славяцца адвагаю, гасціннасцюці грамадзянскай мужнасцю, як мы.Славянкі — шчырай цеплынёю, літасцю.Пра Юду — гэта не славянскі міф.Твой пыл мне з ног у вязніцы асыпаўся,да сэрца ж ён ніколі не прыстаў.Няслаўна ўсё, што строга і бязлітасна.Людская вартасць — мера велькіх спраў.Нягадана мне на шляху сустрэчаны,прадаўшы ў путах душу не адну,чужы, не братні, з людскасцю развенчаны, —я да цябе ніколі не прыйду.Жыровічы
Прыехаць у Жырова лёс мне выпаў,дождж хрысціць голаў грэшную маю.I я пад голлем шматвяковай ліпыпільгрымам сціплым сцішана стаю.Святыні побач белыя, як дзіва,ў абдымках хмараў і высокіх дрэў.Ідзе святар, як галубочак сівы,стаміўшыся, на лаўку хтось прысеў.Сюды травой, аброшанай і мяккай,на цудатворны пераможны клічпрыходзяць людзі з горам і падзякай.Людскія душы ачышчае зніч.Перада мной зямля мая святая,тут у паклоне дрэвы над вадой,дзе галубы бясшумна пралятаюць,ступала Маці Божая па ёй.Не знатныя, а пастушкі віталі.Да нас прыйшла ў вясняны дзень знарокі краю міламу, каб лепшымі мы сталі,пакінула на дрэве абразок.Над намі храм, туманныя нябёсы.Крынічанька пад храмам б’е з зямлі.Як пастушок у світцы белай, босы,стаю, і слёзы твар мой залілі.Адданасцю стукочуць нашы сэрцыз крыніц благаславенных праўду піць.Мінуласці святой з зямлі не сцерціі веры ў Бога ў сэрцы не спыніць.Жыровічы, славутая мясціна,здаўна праложаны для нас дзядамі шлях.Малітвы боль ў нялёгкаю хвілінумы на тваіх складаем алтарах.Хай будзе мір, і згода будзе ўсюды.Ды калі грозьбай азарыцца сінь, —нашай зямлі, дастойнай Тваіх цудаў,ў сваёй апецы, Божа, не пакінь!Шлях
Той шлях — як ноч, як крык балесны.Люд у цярпенні і ў журбе.Той шлях — бы радасная песня,таму што шлях наш — да Цябе.Праз тундру, скованую лёдам,дзе вуснаў замірае ўздох,шлях да Цябе — як насалода,як — траўнем крочыць па садох.Праз белы снег і чорны вугаль,паўночнай гнаныя пургой,мы ўсе — з-над Нёмана, з-над Бугаскрозь боль ідзем к Табе адной...* * *
Даражэнькія, блізкія, родныя –боль адзіны, супольны лёс!Звоняць ў сэрцы званы Велікодныя:Уваскрос! Уваскрос! Уваскрос!I ў дакор рэчаіснасці шэрай,што панура прад намі ляжыць,поўніць грудзі нязломная вера:Будзем жыць!Будзем жыць!Будзем жыць!* * *
Не плачце над маім крылом,што ападзе з пляча бяссільна.Вас не марозілі жыўцом,на чвэрць стагоддзя не судзілі.Для тых спявайце салаўём,што душу, мову вам зглумілі.Вас не марозілі жыўцом,на чвэрць стагоддзя не судзілі.* * *
Лёс мой пакутны і век мой даўгі.Свечка жыцця дагарае удома.Здаецца, яшчэ ўсё звіняць ланцугіна тонкіх руках, як і некалі ў Комі...Я не крыўдую, мой край дарагі,са сталі стварыў ты мяне, не з саломы.Здаецца, яшчэ ўсё звіняць ланцугіна тонкіх руках, як і некалі ў Комі...* * *
На мозг кітайцы капалі вадою,і вар’яцеў той чалавек пасля…О, чалавек! Што ж робіцца з табою,калі дзяўбе твой бедны мозг хлусня!* * *
Жыццё без болю не прайсці.Пакут замнога у жыцці.Пакута ж горшая за смерць –то маскаля на сэрцы грэць.* * *
Не хачу быць дома эмігрантам!Гаспадыня тут я, а не госць.Гаварыць на дзікім эсперанта,калі мова матчыная ёсць?!* * *
Ужо даўно адабраў тамагаўкісынам поля няпрошаны госць –ўсе сабакі па-іхняму гаўкаюць,бо за гэта кідаюць ім косць.* * *
Далі табе нямала чаракна твой нацыянальны сон,народ свінарак і даярак,народ раззяваў і варон.* * *
Гаварыць па-беларуску — гэта модна.Мовы маці, кажуць, не забыць.Для мяне ж гэта не модна, толькі родна —гэта так, як піць, як есць, як жыць...* * *
Трывога. Стукоча сэрца.Кусаю вусны да болю.На дрэве галінка гнецца,сэрца паэта — ніколі.* * *
Навокал усё, што так сэрцу няміла,па жылах цячэ неспакой.Паэт распраўляе, натужвае крылыі ў новы кідаецца бой.Жыць бы, як людзі, і сеяць на гоняхаберуч нам хлеб і любоў,страх каб не поўзаў крывавым сутоннемля сэрцаў і ціхіх дамоў.Каб кожны адчуў, калі сонца засвеціць,свабодна тварыў на зямлі,ля бацькавых рук падрасталі каб дзеціі з матчынай мовай жылі.Ды супраць паэтаў – насілле і краты,у сэрцы народу ўвесь боль.А ў тых, самаўладных, расшчэплены атам:будзе няроўны бой...* * *
Хто сцінае дубы і хвоі,на зямлі нашай нішчыць жывоеі вядзе братоў у палон —той пачуе ад нас праклён.За гады людскога цярпення,за нявінных суровую смерцьда чацвёртага пакаленняўсім нашчадкам яго цярпець!Не прашу!
Не прашу я ў вас дапамогі,слабым дапамогі не даць...Сама я гора за рогіпарою умею браць!Натура ў мяне такая —другіх засланяць сабой.З чала майго пот сцякае.Не ваш, але мой гэта бой!Мацней заціскаю зубы,не звучана адступаць.Хто Край свой бязмерна любіць,той мусіць перамагаць!Звіняць кайданы на запясцях,пакутны праходжу шлях,змагацца за волю — шчасце,змагацца за праўду — не страх!Мае сляды — на паперы,а вашы сляды — на вадзе,прамове таннай не вераць,як нехта на смерць ідзе...Як збураць падмурак, аснову,рухне храм, што стрываў мячы.Калі забяруць нашу мову,стануць прусамі крывічы...Калі стане злога замнога,адчай пракрадзецца ў душу,я папрашу дапамогі.Пакуль я яе не прашу...Не прашу я ў вас дапамогі,шмат хто ў путах душой заглох.У хвілю найбольшай трывогімая дапамога — Бог!* * *
Кроў збяжыць рабінамі на вусны,спыняцца ад гора стогн і дых.Толькі горкіх слёзаў беларускіху вачах не ўбачыце маіх!Груганы ўжо не над намі крачуць,нашы слёзы адплылі ў вякі.Мужныя не жаляцца, не плачуць —мужныя сціскаюць кулакі.* * *
Вам страх маёй прысутнасці?А я жыву на свеце,я — след вашай праступнасці,які вам не зацерці.Ахвяра вашай дзікасці,сярод жывых жывая,хоць мучылі без літасці…Я з тых, хто боль стрывае.Я з тых, хто не забудзеццапра енк і кроў нявінных.I словы мае збудуцца,і нелюдзі пагінуць!* * *
Дзень у сумётах сініх дагарае.З чужых дарогвярнуся я, матуля дарагая,на наш парог.Я прынясу з сабою паўвядзерцажывой тугі,я прынясу кахання ў шчырым сэрцы —па берагі.Засцеле чыстым кужалем дарогубялюткі снег.Мне дапаможа месячык двухрогізнайсці твой след.Салавейка
Не сялянскі, не панскі,а усіхні-нічый,пяяў з Божае ласкісалавейка ўначы.У вішнёвай парошыпесні вёў да віднабез падзякі, без грошай,бо дастаў іх дарма.* * *
Мне не спіцца. Зноў ноч без спагадысумна позні адмервае час.З неба зораў страсае плеядынеакелзаны, быстры Пегас.Вышыня непазбытых жаданняў,непагашаных думаў агонь…Мне б акелзаць яго да світання,покуль ценем не стане той конь.* * *
Песняў хочаце шчырых...Чую ўсюды: «буркуй».Не, разбілася лірау мароз аб кірку.Струны ў холадзе лютымнацягнулі на дрот,стаў на душу падкутыканваіравы бот.Злыдзень роднага сынаадарваў ад грудзей.І пагасла лучынаймая вера ў людзей.Фіранкі
На акне маім фіранкіне ў квяцісты ўзор.Белыя, як сцены хаты,яны вытканыя ў краты,ў роўны перабор.На світанні шэра ў хаце,за вакном відней.Я прачнуся і заплачу —зноў спрасоння краты бачуна маім вакне.Згінуць хмары.Боль па тварыручайком цячэ...Ах вы, людзі,хто ж такіяды на вокны тчэ...* * *
Апошні дотык рук на твары чую,такіх ласкавых, моцна схвараваных.Апошні раз мой муж мяне цалуез нявыказаным да канца каханнем.Ізноў мне вочы зацягнула ймглою,прыгнечвае жыцця цяжкая ноша,развітваецца мілы мой са мноюпяшчотаю святою і апошняй.Залегла грозна цішыня у хаце,не вымавіць таго, што чуе сэрца,бо хвораму на ногі больш не устаці,няўмольна смерць суровая крадзецца.Як воск ад свечкі, памаленьку таемалы агеньчык. Ўжо амаль не свеціць,а смерць, як злодзей, моўчкі падступае,бо ўсё яшчэ смяротнае на свеце...О колькі раз я на тваіх далоняхвыплаквала свой горкі боль да рання!Як затрымаць жыццё тваё мне сёння?Ўсё недаказана йшчэ, недакахана.Не адлятай ад рук маіх знямоглых,не пакідай, каб сэрца не збалела.Здаецца мне, што дзён гэтак нямнога,з табой пражытых, хутка адляцела.Прайшлі гады, а для мяне хвіліны,супольных мараў, сноў аб Беларусі.На дзве душы ў жыцці быў шлях адзіны,як жа цяпер адна я застануся?* * *
Сціхлі ўсхліпы суровых завей,недзе з поля вясна падступае.Вокны цёмныя ў хаце маей,на парозе ніхто не вітае.Ты так жыць яшчэ, мілы, хацеў,гаварыў: «Я так жыў з табой мала...»Ледзь агеньчык жыцця твайго тлеў,але сэрца трывожна кахала.Так кахаюць плач сына слабыда жыцця, што народзіцца з болю,так кахаюць агонь барацьбыза народную светлую долю.Як калісьці з гадоў маладыхмы ўздымалі над шэрасцю крыллі.Мары, думы і боль на дваіхмы да старасці разам дзялілі.У задуме глыбокай стаю.На пясок слёзы капаюць свежы.Ты забраў, мілы, душу маю,што ж, табе яна толькі належыць.* * *
Снег ляжыць вокал суровы і белы.Хоць добрым слаўцом мяне, мілы, сагрэй.Рукі ад сцюжы мае зледзянелі,сэрцу, здаецца, яшчэ халадней...У безнадзеі цяжкую хвіліну,дзе ні паглянеш — крыжы і крыжы,прыйдзі хоць уявай, прыйдзі успамінам,далоні на скроні мае палажы.Каханне — то з думкамі думкі гамоняць,дзеляцца шчасцем няўлоўна ў цішы,то вусны на вуснах, далоні ў далонях,святасць у сэрцы і песня ў душы.Хоць прыляці у пакоі пустыянотаю мілай з бяссоннай начы,цудоўная, ўзнёслая «Авэ Марыя»няхай у самоце маёй прагучыць.А я пацалую зноў скроні спацелыя,коўдрай прыкрыю, накапаю лек.Як і тады уначы, у мяцеліцу,сцежку да хаты засыпаў нам снег.Чало тваё мудрае ціха пагладжу,яшчэ пакладу табе грэлку да ног.Я тая ж, такая ж, якую ты ўбачыўі больш ужо выпусціць з хаты не змог...Святы вечар
Каляда, Каляда, на зямлі — Святы Вечар,нарадзіўся у яслях Збавіцель і Бог.І пасталі бярозаў танклявыя свечкіпаабапал заснежаных, белых дарог.Халадно. Мо таму, што зіма на парозе,адчуваецца лютасць суровай пары,а у полі пустым па шырокай дарозеплачуць нечаму сумна ліхія вятры.Чым жа сэрцы сагрэць, як той холад адужаць?Ці агеньчыкам цьмяным у сялянскім акне,Калядою святой, што насуперак сцюжамцеплынёй чалавечыя сэрцы кране?Каляда, Каляда... Нават зорам трывожна.Па заблытаных сцежках крутога жыццяда сваіх ў гэты вечар спяшаецца кожны,дзе ў сям’і за сталом нас чакае куцця.Сена пах, яліны, стаяць розныя стравы,прытаміўшыся, маці шчасліва маўчыць.Садавяцца сыны на шырокія лавы,што сышліся дамоў, каб душой адпачыць.Добра сесці разом, слязу радасці ўцерці,адчуваць, што ў застоллі, што побач браты,у душы чысціня і узнёслыя сэрцы,бо з людзьмі разам Бог ў гэты Вечар Святы.Сёння сэрцам з усімі куццю раздзяляем,хто за стол наш не змог на вячэру прыйсці,ўсіх далёкіх і родных сваіх спамінаемі дабра ўсім і шчасця жадаем ў жыцці.Няхай будзе вам цёпла, бы ў бацькавай хаце,ў гэтым свеце шырокім, дзе столькі дарог.Няхай людзі зямлі для вас будуць, як брацця,і жыццёвыя сцежкі прастуе вам Бог.Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,загубіўшы сумленне ў нялёгкім жыцці,прытаміўся ў шуканні свае Беларусі —памажэце й такім на вячэру прыйсці.За святочным сталом — няхай кожнаму месцакаля вернага сэрца сясцёр і братоў.Няхай будзе у вас, бы ў харошай сямейцы,ўсім пароўні ў жыцці і куцця, і любоў.Няхай вера ў любоў, свая мова ў застоллі,а у думках — зямля, дзе спачылі дзяды,няхай ўсюды ласкава спрыяе вам доля,а любоў, чалавечнасць мацуе рады!Жыровічы
Жыровічы — святы для нас куточак,дзе цэрквы ў неба вежы узнялі.На дрэве Маці Божай абразочак —благаслаўленне для маёй зямлі.Чужыя ў нас былі паны, вяльможы,з цяжкое працы жыў стары народ.Жыў ён з любові, з ласкі Маці Божай,якая з ім была ў часы нягод.Сягоння з хмараў дождж на землю выпаў,ступаю моўчкі па святой зямлі.Благаславі мяне, старая ліпа,і ад ліхога голлем затулі.Вякі ты маіх продкаў затулялаі ад набегаў, войнаў сцерагла.Я ля цябе — і спакайней мне стала.Упэўнена стаю каля ствала.Свая душою, з гэтага я роду,прыйшла к табе сягоння, як у сне.Ты папрасі айцоў сівабародых,хай у малітве ўспомняць пра мяне.Дождж не сціхае, ўсё навокал мокне.У Жыраве я сёння першы раз.Шкадую сэрцам, што не пастушок я,які убачыў той святы абраз.Мне цяжка у жыцці было — за тоедай мне пачэсна на зямлі пражыць.З крынічкі напаі мяне святое,з якой так прагну тваю праўду піць.О Маці Божая! Ты — ласка у цярпенні,прамень святла, што праз вякі не згас,на голаў грэшную маю пашлі збавеннеі будзь пры мне ў жыцця адказны час.Хай будзе мір і ўсюды Твая воля,і Бог — Твой Сын — распяты на крыжы.Стары народ наш не пакінь ніколіі ад нягодаў землю сцеражы!1981
* * *
Сёння не вабіць зацішша святыні.Хочацца ў поле ісці сцежкай вузкайі, як калісьці Хрыстос у пустыні,маліцца і плакаць душой беларускай.* * *
Зашчымела мне сэрца ў грудзёх,сум слязой засланіў мае вочы.Я ступіла ізноў на парог,які мне адабралі аднойчы.Беларускае марыва слоўі кахаючых сэрцаў бяспечнасць.Тут жыве дабрыня і любоў,і ў суровыя дні — чалавечнасць.Быццам сыпнула шчасцем з нябёс —нашым, вечным, нязгасным, нятлённым.Прыпаду да зямлі ў ззянні рос,у якой маіх продкаў мільёны.Над сцяжынамі шум баравы.Вокал вёскі — жыцця асяродкі.Бітваў водгалас чую ў крыві,дзе чужынцаў правучвалі продкі.Упіраюцца вочы ў мурышматвяковых трывалых святыняў.Гэта ты, мой прапрадзед стары,на зямлі след унукам пакінуў.Непахісныя сцены стаяць,час іх зубам сваім не кранае,бо ты ўмеў і любіў будаваць,ведаў — мур твой набегі стрымае.Быццам голас ваш чую з глыбінь:паўстаюць змагары і героібудаваць, сеяць хлеб і любіцьі трымаць у гатоўнасці зброю.З працы, з поту вы цяжка жылі,шмат чужынцы ад вас адабралі.Нейкім цудам на гэтай зямліродны край вы для нас захавалі.І палон быў, і цяжкі прыгон,і змаганне, і смерць, і адвага.Нізкі сёння тым продкам паклонза жыцця пераможную прагу.Чыста ў долах, салоўка пяе,у прысаддзі дамы задрамалі.I кладзецца на плечы маеўся зямля, што яны захавалі...1981, студзень
* * *
Памутнелыя вочы ў тузе...Так бы бегчы ў палі, не спыняцца.Сабака на ланцузе,жалезны ланцуг на сабацы.Назаўсёды стрыманы бег,век ланцуг цягаць давядзецца.Жаласлівы сабачы брэхне кранае людскога сэрца.Брэша — б’юць і не брэша — б’юць.Дзень і ноч — туга, адзінота.У чарапок недаедкаў нальюць...Так на волі пабегаць ахвота!Бег кароткі сабачых дзён.Дагараюць сны маладыя.Ланцуга глухі перазвонна нявіннай сабачай шыі...люты, 1981
* * *
Шукаючы звонкай бунтарнай паэзіі,у сэрца паэта з нагамі ўлезлі.Паэзія з духу толькі, без цела, —ад рук паганых вышэй узляцела.Яе зрадзіла сэрца з пакутаў.Вольнага слова жахам не спутаць!Няземскай сілай, святлом праб’ецца,праўдай і верай запаліць сэрца!1982
Маёй бабусі
Паэма
1
Прыгонная бабка з Чамяроў, з сяла,гэта ты каханне ў сэрца мне ўлілада людзей, да песні, да сваіх палёў,да радзімых весніц, да тваіх слядоў.Навучыла прасці, з квецця варажыць,навучыла думы вечарамі віцьі снаваць палотны, і на кроснах ткаць,і сваю старонку над усё кахаць...2
Не адшукаць ужо даўніх тых дзёну веку прыбояў бурлівых,косаў тваіх, як расчэсаны лён,і песняў з тугі пералівам.Белая, стройная, з лесу, як лань,ты дзеда майго пакахала.Дзетак за руку вяла на курган,юнасць сваю ўспамінала.Пад кожнай вясны раскалыханы звонты, ўжо не сялянка, а пані,расказвала ім пра пакутны прыгон,пра крывавыя будні паўстання.Дня не хапала для працы, ўначыты шпулю сваю дапрадала.Жаль, не магла я табе памагчы,бо я яшчэ не існавала.І не пачула праз горыч і сум,як з лесам прыйшлі развітацца,дзе прадзед мой, колісь адважны лясун,праводзіў праз нетры паўстанцаў.У печы сялянскай з паленнямі дроўзгаралі пад ранне паперы,ды капалі слёзы паўстанцаў і кроўу попел на прыпечку шэры.Я думы снаваць прыняла ад цябе,лес родны, як ты, пакахала,і накіп вясны, і зімовую бель,і песні, што ты напявала.I сэрца лякоча праз цэлы мой век,калі я цябе ўспамінаю.I сняцца паўстанцы, што вынеслі здзек,і ты каля іх, маладая.Бабусенька Марфа мая з Чамяроў,хоць ў школах цябе не вучылі,ты ўвабрала ў сябе дабрыню і любоўі мне, ўнучцы, пакінула крыллі.Недзе ў Крынках апошні твой дом,магілка, якую забылі,сямейная лучнасць праз песні з сяломды слёзы на ўнучкіных крыллях...3
Гады плечы дадолу мне гнуць,жыццё скроні даўно пабяліла.Напісала б, як ўнукі жывуцьды шчабечуць, як ты гаманіла...Напісала б пра след маіх дзёні пра дум непакорных узвышшы,і пра песні з тваіх верацён…Толькі сёння табе не напішаш.4
Зноў вясна, ладзяць гнёзды бусліхі,і Пегасы вушамі стрыгуць.Мой Пегас наравісты крыху.Што ж, за нораў Пегасаў б’юць...Неразумны наш век барадаты.Куды ехаць — Пегасу відней,ён не змыліць з дарогі дахаты,лейцы б толькі пусціць вальней.Хай ляціць, вышэй хмараў узносіцьі выкраша з будняў агонь.Мой Пегас не ламовы кося —алімпійскі, няскораны конь!5
Вечар жыцця ўжо ступіў на парог,моўчкі да нас прабіраецца ў сені.Ляснуў знячэўку ля клямкі замок,аж вушакі задрыжалі у сценах.З печы кафлянай паленні трашчаць,сум і цяпло, цішыня у пакоях.Сцены старыя надзейна стаяць,вартуюць наш вечар і рэшткі спакою.Кніжкі навокал, ў душы дабрыня,прысела дастойна за стол чалавечнасць.А дзесь за дзвярамі грыміць мітусня,што розуму, праўдзе і сэрцу пярэчыць.Праўда прыціхла, яна не крычыць,моўчкі сядае за стол з намі радам.Хто сябе звык чалавекам лічыць,той адсявае з агідай няпраўду.Сцішана боль адплывае з душы.Дом наш — прыпынак радзімае мовыі веры ў народ наш, якой не скрышыцьніякім няпраўдам, ніякім аковам.Часамі ўрываецца зло на парог,пенай хлусліваю хітра бушуеі замаўкае, бо ў покуці Бог,ласкавы і мудры, які нас вартуе.Кліч Пагоні
* * *
Дзеду, дзеду, саколіку, выплеці мне пастолікі.Беларускай быць — пасталы насіць!..Выплеці мне іх новыя, лёгенькія, ліповыя,а на самы край — аборачку дай.Беленькімі анучкамі будуць ногі акручаны,бы ў бярозы той, стройнай, маладой,што красой зялёнаю хваліцца прад клёнамі,а ў дзявочу бель спавіла камель.Бегчы за віхураю ў пастоліках скураных,лёгка выдзыгаць, пожнячку таптаць…Буду насіць пастолікі, прасці, ткаці настольнікі.Беларускай быць — трэба ўсё рабіць!1941
Пара коней
Пара коней із грывай, як косы,чэша вецер гнядое прадно.З-пад капытаў, з-пад кутых калосаўтолькі сыплюцца іскры агнём.Як на крылах, у ноч пралятаем,ў сэрцы зораў асыпаўся жар;вецер польны мацней абдымаеі цалуе, і песціць у твар.Месяц вострыць аб неба сталь-рогі,зіхаціць над пасцеллю палёў.Нанач вецер ля ціхай дарогікосы белым бярозам расплёў.Пара коней і сэрца без страхуна радзімых дарогах ўначы...У нястрымным разгульным размахунам ад ветру адно не ўцячы.1942
Калыханка
Спі, мой сыночку,спі, галубочку,птушкі спяць;буду цябе япесняй лялеяць,калыхаць!Месячык свеціць,голлямі вецеру вокны б’е,не спіць, гуляе,басенкі бае,у ноч пяе.Сон сплыў на землю,птушачкі дрэмлюць,—спі ж і ты;весела ўстанеш,як дзень праглянезалаты.Анёльчык блізка,я над калыскайночы й днісон твой трывожныверна старожым,—спі ж, засні!1942
Сэрцайка згубіла
Ручнікі бяліла —сэрцайка згубіла...Можа, ў сіняй хвалі,можа, ў жытняй далі?Дзеўчына не спала,сэрцайка шукалаў надбярэжных красках, у траве.Толькі ў вочах мілыхпашукаць забыла,ў кучарава-русай галаве.Мо, яно ў калоссі,мо, як птах ўзнялося,незнарок, мо, ўпала аж на дно?Не, яго, дзяўчына,долечка злучылаз дзецюковым сэрцам у адно...Ой не знойдзеш сэрца...Глянь — дзяцюк смяецца,не памогуць слёзы ані гнеў.Ужо яго ніколіудалы саколікз кучаравым чубам не вярне!1942
* * *
У ночы тужліва-бяззорныя,калі далі спяць за акном,прадонне вачэй тваіх чорных,здаецца, што бачу кругом.Бо музыка слоў беларускіхі стан, як у вербы стрункой,пялёсткі малінавых вуснаўдаўно мне забралі спакой.Смех звоніць між моладдзю ў гаі,скрозь радасць юнацкая б’е,—я ж рукі у цьму працягаю,дарэмна шукаю цябе.Лягла на душы памарока,блуджу без цябе, бы ў паўсне.Ты ж недзе і сам адзінокі —прыйдзі, ах прыйдзі да мяне!..1942
Блудны сын
Асцярожна, мілы браце,сэрцам закранай –набалелы, быццам рана,беларускі Край!Ці не чуў ты слёзаў, жалю,як служыў камусь,што у путы закавалінашу Беларусь?З шчырай ласкай, мілы браце,помач ёй нясі.Яна ж – родна твая маці,а ты – блудны сын!Не уціх ёй боль бязмежны,не прыкрыў рызманпа ўсім целе яшчэ свежых,незажытых ран.Калі з болю пахіснецца,шчыра ёй парадзь,ахвяруй ёй душу, сэрцапамажы устаць.Калі ж будзеш з сваёй працыёй прыносіць даньі з памылак спавядацца, –на калені стань.Столькі сумнае нядолі,столькі горкіх слёз,столькі крыўдаў, столькі болюзнаў адзін Хрыстос.1943
Арол
Ні дзікі звер, ні свойскі конь,шляхотныя раздзьмуўшы храпыі ў жылах чуючы агонь,прастор так мерыць не патрапіць.Ніхто туды не даляціць,дзе пену белагрывых хмарў паднеб’і сонца залаціць,а вецер тушыць зорны жар.Шляхі паднебныя арлоў!Угору маніць віхраў спеў,краса зямлі заве далоў –над мора кучаравых дрэў.Калі ж сплыве на горы сон,і птушкі ў гнёздах ціха спяць,лячу за ветрам наўздагонтуды, дзе зоры мігацяць,У скалах над маім гняздоммне ноч вянкі із зор віе.Ніхто не знае, дзе мой дом,адзін вятрыска там пяе.У недасяжнай вышыне,як вольны дух, жыву адзін.Ні дождж, ні град не страшны мне,ні перуны, што рэжуць сінь.Я быстрых бляскаў знаю рухі громаў ведаю удар.Так падаю я ўніз на луг,б’ю ў сэрцы выбраных ахвяр.Багаты мой арліны лоўсціхае ў вострых капцюрах.Маю дарогу значыць кроў,мой чорны цень наводзіць жах.Шырокі мой арліны свет.Святыняй мне – мой скальны кут.Не знаю я жыццёвых бед,мой вольны дух не зносіць пут.Свабодны толькі знаю гоні вольна толькі ўмею жыць.Адзін мне ведамы закон:гняздо і волю бараніць!1943
У буру
Мора бушуе прад намі, сябры,здрадай цікуюць падводныя скалы,гнуць карабель наш дзікія вятры,хвалі захлыстваюць новай навалай.Смелыя вочы і грудзі, як мур,ветразі рукі сталёва сцягаюць,сэрцу не страшны удар дзікіх бур,шмат перажыўшы — і гэты стрываем!Хай жа разгойданы наш карабельлюта штурмуюць магутныя хвалі —сілы растуць у такой барацьбе,буры адважных яшчэ не зламалі.Гэй, непахісна стаяць ля стырна,віхрам напроці грудзьмі, як штыхамі!Нас не спалохаюць жудасці дня,яснае сонца ўзыходзіць над намі.Стойка, адважна адзін пры другім —Бог справядлівых у боі не кіне!Чынам спяём мы сягоння наш гімн,волю купляючы Роднай Краіне!1944
Кліч Пагоні
Вы песняў цікавейшых хочаце, ірдзівых,Дзе – не уняць красы і не заглыбіць дна;вы новых хочаце мастацкіх пераліваў,якіх людскому сэрцу не абняць.Не дам вам іх. Не ўмею болей слухаць,іх водгулле лавіць з туманаў забыццяды зліцца з ім ў паднеб’і творчым духамне ўмею больш, бо прада мною сцяг.Здаецца мне – па аксамітных гоняхля беламурых мест у тумане,праз пену хмар ляціць стралой Пагоня,а мужны рыцар кліча і мяне.Лепш голаў буйную за волю нам пакласці,чым гордую душу ў няволі загубіць.Каб засмяялася нам заўтра шчасце,Радзіму сёння выйшлі бараніць.Пяць сыноў
За слязой сляза па шчацэ цячэ,на старых краснох маці кужаль тчэ.За вакном гудуць ветры шумныя,тканне цяжкае, думы думныя…Сакалоў-сыноў гадавала пяць,і было каму старой маці ткаць.А цяпер як тчэ, агартае жаль –Чатырох ужо у зямлі ляжаць.Той старэйшы быў надта вучаны,бараніць хацеў Край замучаны,але смеламу быў падцяты лёт,без пары сынок пад сасонку лёг…Тым шляхом яго, крывёй вышытым,долю здабываць пайшлі іншыя.Варагоў ліхіх здужаць не змаглі,на грудзях зямлі, як дубы, ляглі.Не заручаныя, не жанатыя,смертухнай ліхой рана сцятыя.А чацвёртага павялі на ўсходжаль-тугу крышыць аб сібірскі лёд.Можа, матчына пража зрэбнаяўжо няшчаснаму непатрэбная…Сакалоў-сыноў гадавала пяць,і было каму старой маці ткаць.З сакалоў-сыноў жыў цяпер адзін –свежы, як раса, наймалодшы сын.Ды пачуў і ён дзіўны покліч-зоў –адляцеў шляхом сакалоў-братоўБараніць свой Край, ворагаў спыняць,за народ за свой галаву аддаць…Маці, ты не плач, трэба хутка ткаць,няма сыну чым раны завязаць.Голаў пахіліў на руках сяброў,рассяваючы на палоскі кроў.Енку не чутно, боль адно ў грудзях.А над полем тым відзён родны сцяг,уздымаецца высака ўгару,і ўстае пад ім Маці-Беларусь.На прадзедаў зямлі
Мы ў родную раллюўраслі душы карэннем.Стаім, як мур,на прадзедаў зямлі.Нам хмары сонцане закрыюць ценем,дык будзем жыць,як мы калісь жылі.Расстаўся ўжо адчайз страхою саламянай,супольна сочым мыза хмараў чарадой.Мільярдамі лучынгарыць ужо змаганне.На варце – з мукнароджаны герой.1947
Максіму Танку
Ў таёмным лесе, дзе дуб адвечнанедзе ля хмараў гутарыць з дубам,алені рогі галлём калечаць,ёсць лесарубы.Хто бы паставіў хаты з бярвенняў,хто пралажыў бы шляхі з каменняў,хто здабываў бы долю з цярпенняў,заўтра з праменняў,каб не такія?Калі на шыбы аперся вечар,i сон маўчаннем прылёг на вусны,гэткі мне сніўся — шыракаплечы,з душой — як гуслі.Пра лесаруба ўсе небыліцыразносіць вецер:ласкай, не крыкам,песняй акелзаў ён кабыліцуз норавам дзікім.І хоць вудзіла не браў стальнога,не перакінуў повад за вушы,бічом не свіснуў,не спутаў ногі,пайшла паслушна…Аленім следам, дубовым ценем,дзе здабываюць долю з цярпенняў,грэюць душою хаты з бярвенняў,снуюць на кроснах надзей праменне:ля хлебных ніваў,стройных бярозаў.— Ім па дарозе!..1966
* * *
Лёт намечаны сэрцам, накрэслены словам,не шляхамі пакоры, а сцежкай багоў.Калі падымацца – дык з марамі ўровень.Калі ападаць – дык на землі дзядоў.Калі гаманіць – дык не разам з грачамі.Калі распіваць – дык не воду, а мёд.Сеяць любоў, браць жыццё без адчаю,а голаў злажыць – дык злажыць за народ.Адна толькі праўда: зямля і Радзіма.Адна толькі вера: ў высокі палёт.Адна толькі Маці – што нас нарадзіла,інакшай не знае, не хоча наш род!1971
* * *
Мой род стары – як вырубаны лес.Пянькі і тыя войны загаралі.Даўно ўсе спачываюць у зямлі,адныя – тут, другія – за гарамі.І хоць мяне ўжо клічуць на спачын,жыццё яшчэ не адпускае. Рана.Скажы, жыццё, за чый, за чый правінмне многа так цярпець наканавана?..1978
* * *
Імя Тваё – як паветра глыток,хлуснёю каб не захлынуцца.За імя Тваё чую ўсюды папрок,і слёзы жывіцаю льюцца.Імя Тваё – бы ў пустыні вада,агні родных сёлаў уночы.Імя Тваё і тады не аддам,як прыйдзецца ўпасці аднойчы.Будзе лунаць і жыць вечна па нас,З волі і велічных чынаўімя Тваё – сівых продкаў наказ,дарагая мая Айчына!1978
* * *
Сытасць, сытасць – жывёлаў мэта.Спраў ніякіх – пад’еў і ў хлеў.А на свеце ёсць крылы ветру,устрывожаны гоман дрэў,чар зімовы і вецер весні,месяц, быццам срэбны лямеш,а ў народа такія песні,што паслухаеш – не заснеш…Боль і крыўда і поруч – радасць.Шлях надзейны ў вачах мігціць.Ёсць на свеце такая праўда,для якое ўсё ж варта жыць!* * *
Пяро маё, цяжкое ад адчаю,са мной, як вязень, закавана ў лёд.Пяро маё, табе я даручаюпісаць, кахаць і славіць мой народ.Пяро маё, якога не зламалі,маленькае, будзь прыкладам другім,з цярпень, змагань, з гартованае сталі,далей пішы зямлі дастойны гімн.Пяро маё, шыбуй вышэй аблокаў,спяшы да абяздоленых людзей.Спявай хвалу зямельцы яснавокай,Айчыну песняй вольнай абнадзей.Пяро маё, будзь па-геройску дужым,пішы без фальшу, боль умей стрываць.Надзейнае, о будзь маім аружжам,умей, як я, над прорвай устаяць.Пяро маё, прад сільнымі не гніся.Душа у бедных гордая, свая.Зямлі, народу, продкам пакланіся,іх мужнасці, як кланяюся я.Пяро маё – мой шчыт і крыж магільны,жыццё маё, хоць косці будуць тлець,пакінь мой след, ахвярны і нязмыльны, –як для Айчыны жыць і як цярпець!Пяро маё – мой паж адзіны верны,з усіх сяброў адзін надзейны друг.Ішло са мной ты праз крыжы і церні –удзельнік бою, сведка маіх мук.Пяро маё, пілуючае краты,трывалае ў марозе і агні,мой меч двусечны, скарб мой небагаты,жыві, мой боль, пасля мяне жыві.* * *
Адна ёсць толькі ў свеце Беларусь,адна ёсць толькі маці ў чалавека,адно ў нас сэрца, што на часткі рвуць,і Край адзін, для нашых сэрцаў – Мекка!Адзіны чэсны беларускі твар,адно ў нас чалавечае сумленне,адна ёсць праўда і адзін алтар,народ адзін, і мы ў ім – пакаленне.Адна ў нас мова, продак што данёс,адна крыніца, із каторай выйшлі,адна сям’я мы і адзін наш лёс –ў палацах мы ці зноў на папялішчах.Адна зямелька – там, дзе продкі спяць,адна Пагоня, што нам сэрцы будзіць,адно памкненне – людзям шчасце даць,адно жыццё – другога ў нас не будзе!Вось вырасце юнак з цяжкіх нягод,да вышыні праб’ецца ў свеце нейкай,і скажуць людзі: пазнаем наш род,то з нашай беларускае сямейкі!Наш Караткевіч – скажуць, – наш Клімук,Купала наш і наш Кастусь харобры,і Танк, і Брыль, і Быкаў, і Гаўрук,і наша, толькі наша Вольга Корбут!Адныя ў пушчы слаўныя зубры,адзіны толькі ў крывічоў Скарына,адныя ў нашым сэрцы “Песняры”,як спеў наш непаўторны і адзіны.Ратуем мову мы цаной жыцця,ратуем Край, хоць нам пакутай грозяць.Той нам не брат, каму наш боль няўцям,з такімі нам ісці не па дарозе.Адно ў нас сэрца і адна сям’я,нядарам вораг цэліць нам у сэрца.Харошая Крывіцкая зямляу рукі злыдням лёгка не даецца!Нам выстаяць адзін ля аднаго,нам вытрываць, ад ранаў не упасці,не адлятаць усім з гнязда свайго,калі народ зняволены ў няшчасці.Ці лёгка нам, ці доля – як цяжар,нам трэба тое памятаць заўсёды,што наш народ – то наш уласны твар,і кожны з нас – ёсць твар свайго народа!Што ж, вырадкі здараюцца, на жаль,якім чужое больш засмакавала.Такія браццяў рэжуць без нажа,ім крыўд зямлі і слёзаў нашых мала.Такі ў бядзе не ўстане ў цэлы рості подласцям чужым не запярэчыць,ад жалю піскне, падабраўшы хвост –ні чорту качарга, ні Богу свечка.Паціху, шэптам, толькі з-за вуглазаные часам пра сваю “народнасць”без спачування ў сэрцы, без цяпла –такая вось казённая гаротнасць.І за такое каецца сто разі скажа, што няволя – дасягненне,і скажа, што прыйшоў “шчаслівы час”,хоць ён без волі, праўды і сумлення.Калі наўкола ўсё для нас не так,і крыўдна, цяжка нашаму народу,ён ціхенька хіхікне у кулак,і тым, і гэтым добранькі заўсёды.Нат мову родную ён для гасцейз гарэлкаю падасць у хаце ветлаі адвучацьме ад яе дзяцей –нявыгадна, хай нос трымаюць з ветрам.Адказнасць час на нашы плечы ўсклаў.Турма пакуль за бой наш – нагарода.I ўсё ж няма для нас вялікшых спраў,чым лёс і доля ўласнага народа!Адзіны чэсны беларускі твар,адно ў нас чалавечае сумленне.Адна ёсць праўда і адзін алтар,адзін народ, і мы ў ім – пакаленне!Мой дом
Мой родны дом, мой зруб звычайны –ў ім сіла бацькавай рукі.Бярвенняў, высечаных дбайна,цяжар прылёг на вушакі.Стаіць, як звон, прапах жывіцай,на летнім сонейку прасох.Між бэлькаў ветру не прабіцца –ляжыць там туга шэры мох.Мой дом – і сені, і святліца –да ўсіх прыветлівы, з цяплом.Тут можа кожны прыпыніцца,хто ў нашу хату йдзе з дабром.Хлеб пад абрусам хатні, свежы,і мёд, што ў брылу загусцеў.Ахвотна нож акрайцы рэжаі мажа мёдам для гасцей.Мой дом – сляды дзядоў на лаве,дыван з-пад матчыных красён.За абразамі пахнуць травы,цвітуць юргіні пад вакном.Мой дом, мой двор, мая сяліба,к суседу сцежкі шчыры бег,засеяная хлебам скібаайчынных ніў ад веку ў век.Зямельцы – мір, сям’і – апека,чалу жанчыны быць без хмар.Мой родны Край, мой дом навекі,і я удома – гаспадар!У Вільні
Ля застыглых сцен Гедымінадух мне трывожыць, спыняемінуласць старая ліцвіннаяпродкаў маіх і Краю.Замка ўладар, устань жа,часу парві аковы.Веру – ты нас прывітаешроссыпам роднае мовы.З гэтых зямель ты сільны,з гэтых людзей – магутны.Славу нашу скасіліі памяць – хлуснёй атрутнай.Мову нашу стапталі,мову, якую дбайнау каралеўскія заліўнёс з нашых пушчаў Ягайла.Ноч цягнулася доўга.Недруг ведаў замовы.Нас абакралі з роду,цяпер абкрадаюць з мовы.Замка твайго руіны.След наш стары тут рэхам.Імя народа гіневорагам на пацеху.Мы – да цябе на параду,продак, пачуй з магілы,дай нам меч свой – за праўду,у боі адчайным – дай сілы!* * *
На двары стыне позняя восень.Цені сноўдаюць каля дзвярэй.Колькі ж кропляў яшчэ засталосяна дне чары жыццёвай маей?Ужо віхры свавольныя змоўклі.Мерзлай сцежкай ідзе лістапад.А лёс цэдзіць і цэдзіць па кропліна садызме настоены яд.Толькі смага на вуснах заўсёды.Жыць бы нам, як і людзі жывуць,і напіцца нектару свабодыі на поўныя грудзі ўздыхнуць.Край у смутнай, асенняй трывозе.Вецер блытае голле дрэў.Мо, таму, што зіма на парозе,небасхіл над зямлёй пасумнеў.Вы не клічце мяне ў сталіцу.Мала ў свеце так страшных месц,якіх памяць мая баіцца,так халодных, чужых, як Менск.Мне не трэба сяброў, забаваў,не хачу аб прызнанні чуць.Маю волю, а з ёй і правагорад гэты ў жыцці абмінуць.Я была там. Сустрэлі годна,з парай шэрых, лютых сабак.Я цярпела ў турме халоднай –не памог ні адзін зямляк.Значыць, іх не было на свеце,значыць, сэрца ніхто не меў.Я ж калісьці хацела памерці,каб свабодай наш Край квітнеў!Мне сплывалі ракою слёзы,і малітвы плылі ўначы.Але ў час, ад мучэнняў грозны,мне ніхто не схацеў памагчы.Менск – прыгожы, і Менск – сталіца,і чужы там, і свой натоўп.Для мяне Менск – мая цямніцаз адзіночкаю, быццам гроб...Менск паэтаў, працоўных слава,для усіх, хто ня наш, – прыпын.Для мяне Менск – гэта Цанаваі страшнейшы за ўсіх грузін...* * *
Дзень сінялобы стукае ў акнохалодным пальцам – трэба прачынацца.Снуюцца сны, як тое палатно,што вечарамі доўга будзе ткацца.Снуюцца думы зрэб’ем на краснох,пратканыя чарнейшым успамінам.Дзе вы былі, як на аленні мохмне слёзы падалі і расплаўлялі льдзіны?Дзе вы былі? Той самы быў таланті тая ж святасць Беларусі ў сэрцы.Чыя заслуга, хто быў вінават,што кінулі ў абдымкі белай смерці?Так можна заўтра песняў жменю ўзяць,што выраслі з душы непакананай,і на пасмешышча, як душу маю, даць,ці так, як рукі, – закаваць ў кайданы.I будзе зноў маўчаць нямы народ,як тыя сосны у падцятым лесе.А вы, забыўшыся, паедзеце ўпяродпа лаўры й званні новыя ў экспрэсе.Ізноў праложыце мне цяжкі шляху бель начэй, у цемень дзён паўночных.I, як калісьці, з торбай на плячах,пайду з сабакамі ў цяні штыкоў я моўчкі.Я салаўём пяяць вам не магуі боль гаіць душы сваёй крыніцай.Іначай навучылася ў пургу,што выла ў ноч раз’юшанай ваўчыцай.Цяжкія хвоі на плячах цягнуць,біць мерзлату кіркой да адурэнняпра роднае дзіця гады не чуць,глядзець кругом на тысячы мучэнняў.Не, не кранайце набалелых ран,а то прыпомніцца бяздольны плач дзяцінны,і з сэрца вырвецца нястрыманы вулканкараючай і вогненнай лавінай!* * *
Не затрымаць цябе, вясна, ў далонях,ўсё мусіць быць — асенні ўсхліп і дождж,ліствы жывой чырвоная агонія,і лістапад, і восеньская ноч.I дзерава няма, каб аж – да неба,і птах вышэй, чым можа, не ўзляціць,Так, кожнаму – сваё, вось так і трэба.Шкада, вясна, што ты адна ў жыцці.* * *
Каб бярозу гэтак сціналі,палівалі яе атрутай,каб галіны на ёй ламаліці спынялі яе путамі,дык памерла б тая бяроза,засохла б на роднай ніве,звалілася б на барозныса стогнам ціхім, шчымлівым.А паэт стаіць, не хістаецца,раны ў сэрцы, раны на целе.На калені другія валяцца,а паэт снуе летуценні.Бачыць сэрцам людзям нябачнае,чуе тое, што людзі не чуюць.Далі сілу яму у спадчынупродкі мужныя з сэрцам чулым.Не, бярозанька, не паваліццачалавек, гэта твор трывалы.А паэты сапраўдныя славяццасілаю дужаю, небывалай.Стрэлы ў сэрца — лівень атручаныслоў варожых, злыдні лютуюць.Схамянецца паэт замучаны,сілу слова свайго адчуе.I не ўпадзе да ног, не зваліцца,закрывае сабой мільёны,што за плечы яго хаваюцца,за цярнёвай яго каронай.* * *
Край мой любы, птушка падбітая,больш магілаў тут, чым калыскаў.Край мой з ранамі незажытымі,не загояць іх абеліскі.Змыла неба дажджамі-зліваміслед ахвярнай крыві гарачай,толькі дрэвы па-над магіламіяшчэ й сёння маўчаць і плачуць.Зарастае, кулямі зворана,ніва з помнікам на узмежку.Па ёй маткі, як галкі чорныя,да сыноў пратапталі сцежку.Неба хіліцца долу, хмарнае,кропіць дожджык густыя травы.Па-чужацку пяюць над ахвяраміпра геройства, пасмертную славу.Граюць гімны чужым начальнікам,звоняць грудзі іх медалямі.Толькі маткі плачуць адчайнанад магіламі, над крыжамі…Лёгка славу зваць несмяротнаю,патаптаўшы боль чалавечы.Толькі словы болю гаротнага,жалю ў сэрцах нам не залечаць.* * *
Йду па Менску, нідзе сваёй мовы не чую.Можа, сцішана б’ецца пад сэрцам яна?Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую,але ж праўда ў народа адвеку адна!За душою адныя мы маем багацці,нашых продкаў сярмяжных не зблытаць ні з кім.Гаварыце ж на мове, што чулі ад маці.Беларусь – Маці нашая – перад усім!* * *
Топчуцца коні тэўтонаўпа землях адвечных прусаў.Захопнікам не ўсё роўна –прусам жыць пад прымусам.Пярун ім не дасць парадаў,бяссільны перад аружжам.Сваю прадыктуе “праўду”вораг хітры і дужы.Дарма разбіваюцца хваліжалем пакутным аб бераг.Волю народу забралічужацкія сіла і вера.Вецер у цемры блукае,плача ўначы, як гуслі:“Дзе ж ваша мова жывая?Дзе ж вашы песні, прусы?”Душы ў няволі змоўклі,сціхла іх шматгалоссе.З песні танюткай ноткіад прусаў не засталося.Але беларусы – не прусы!Нашаму слову не ўмерці!Хлеба забралі лусту,а мову не вырвуць з сэрцаў!Нам сонца надзеяй свеціць,і сэрцы у нас – не мякаць.Балтыйскі сірочы вецернад намі не будзе плакаць.Мы, беларусы – не прусы,зратуем сябе ад згубы,пакуль наша горла пракусяць –паломяць крывыя зубы.Зратуем роднае слова,мы, беларусы – не прусы.Нам не сканае моварэхам апошнім на вуснах!* * *
Снег пластом. Паімчаліся сані,коні ў шэрым, у белым сады,родны край, і шляхі тыя самыя,і палі. Ды не тыя гады...Куды едзем? – А блізка ўжо вечар,боль нясцерпны, і слёзы, як град.Там, дзе дом наш, даўно ўжо пустэча,заварочвайце коней назад.Мгла былога, дымок успамінаўміражы залатыя плятуць.Ажываюць сляды ў каляінахдзён мінулых, якіх не вярнуць...* * *
Разліся, мова, як мора,мова народа, паэтаў.Досыць нямой пакоры,цесна ў сялянскім гета!Можна змяніць кашулю,туфелькі ці пальчаткі.Нельга мяняць матулі,бацькавай роднай хаты.Нельга шляхі Скарынысцежкай змяніць інакшай.Нельга сям’і зубрынайдолі шукаць не нашай.* * *
Маўчыць зямля, маўчаць у ёй магілы,схаваны ў землю боль людскі маўчыць.Няма магіл, якія б гаварылі,за іх жывыя мусяць гаварыць.Пакуль ёсць праўды хоць зярнё пад сонцам,не згіне след мучэнняў і пакут.Няхай дрыжаць крывавыя забойцы –народ над імі свой учыніць суд!* * *
Чало у поце, далоні – ў працы,у сэрцы – туга.На душах нашых, як на сабацы,след ланцуга.Ланцуг, што душы сціскаў вякамі,пара скідаць!А ён – жалезны, яго й клыкаміне разарваць…Чорныя брацця – Гвінея, Гана –ў свабоды часз тугой у сэрцах, ўжо раскаваных,глядзяць на нас.Мова народа ў аковах гіне –годзе душыць!Калі іх з рук нам ніяк не скінуць –скіньма з душы!* * *
Прыляцела сінічка пад малое акно,быццам знаемся з ёю мы аднекуль даўно.І махае галоўкай, і глядзіць на мяне,аж трапеча галінка пры замёрзлым акне.Я прыяцельцы рада, маленькі мой госць,ты глядзіш на мяне, як мая маладосць.Вабіш лётам свабодным, звонкай песняй для хат,аж з вачэй непагодных мне пасыпаўся град…* * *
Вершы мае, захаваныяў сэрцы на сто замкоў.Вершы мае, закаваныяза праўду і за любоў.Вершы мае вы, шэрыяптушкі з-пад аблакоў.Песні мае вы, верныяскарбам маіх дзядоў,спадчыне неацэненай,мудрасці, глыбіні,выбеленыя цярпеннямі,гартованыя ў агні.Вершы – як доля зрэбная,як мроіва на зары,голас мой, сцюжай цярэблены,зломаны без пары.Песні на поўнач гнаныя,песні з-пад ланцугоў,песні непрадаваныя,песні – цярпення кроў.Вершы мае падбітыя,водгулле маіх дум.Вы, як і я, забытыя,крыкі мае ў бяду.Дзе пазбіраць разгубленых,як у вянок сплясці...Песні – мой хорам, зрубленыз родных бярвён у жыцці.* * *
Памёр паэт сягоння ціхай ноччу –з вачэй народа слёзы паплывуць.А халуі вось паміраць не хочуць,а халуі свой век другі жывуць.Згарае той, каму агонь даступны,і ўвысь ляціць, хто прэч адкінуў страх.Той не згарыць, хто поўзае на пупеі ліжа бот, ён у жыцці ўжо – прах.Хто гне хрыбет, хто поўзае – той слізкі,не папаўзе за ім дастойны брат,адкіне ён, як гадзіну, падлізу,а на падлізаў родны край багат…Паэты мруць, а плодзяцца такія,якім вачэй да сонца не падняць,што між братоў – сляпыя і глухія,ім толькі бот скрываўлены лізаць…* * *
Я ідалам ні дарам, ні за грошыблюзнерскіх песняў-гімнаў не пяюі мовы роднае ў ахвяру не прыношу.Адна стаю.У сцюжу нават, перад смерцю белайсвятых у муках не зраклася праўд.Маё чало чамусь мінаюць стрэлы.Такі загад?Адна стаю, не час яшчэ ў магілу,мой лук і меч – цярпенне і любоў.А прыйдзецца – за лёс Радзімы мілайаддам я да апошняй кроплі кроў!* * *
Сонца. Надзейны і праведны шлях.Дзень мой слязою не затуманены.Мысляў свабодных адчайны размахнад Краем, пакуль закайданеным.Вартыя, слаўныя тыя ў жыцці,хто – з годнасцю чалавечай.Лозам згінацца, змеям паўзці,людзям – выпростваць плечы!* * *
Зацвітаюць чаромхаю вёсны,бродзіць лугам туман палявы.Людзі крылы ўздымаюць у космас,людзі бродзяць нагамі ў крыві.Сталі ўсе мы крылатыя раптам –многа сіл, многа дум, цесна жыць.Запрагаем маленечкі атамнеакелзанай волі служыць.Хвалявання людскога прыбоі,Магеланаў да зор караблі…Сэрцу цесна, крыві неспакойнана маленькім арэшку Зямлі.* * *
Пасадзіла дрэўца на чужым загоне,каб яно квітнела, каб яно расло.А самую ў буру пад цяжкія стогнысупраць белай смерці доляй панясло.Паміраць ад болю не давала сэрца,ў цяжкія хвіліны цешыла яно,што квітнее недзе дарагое дрэўцаз цёплаю вясною, з сонцам заадно.Хай расце магутна і няхай красуе,налівае голле сокамі зямлі —марыла у путах у пургу ліхуюмаці, ад якое сына узялі...Жаль — не ў кожным дрэве выспявае сіла,і не ўсе малітвы выслухае Бог.Адшукалі дрэўца, корань атруцілі,і дубок у неба ўжо расці не змог.Толькі вецер з гора прыпаў да зарніцаў,вербы яго ў полі ўцешыць не маглі...Не адной магілай вораг ганарыцца,не адным дубочкам, вырваным з зямлі.* * *
Слязьмі дажджы змылі дзявочы мой след,дзе птушкаю песня з гнязда узляцела.Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет…Ад ліку магілаў душа анямела.Роднаму вернасць, дзядоў запавет,руіны ж маўчаць, быццам мёртвае цела.Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет…Ад ліку магілаў душа анямела.* * *
Мацнеюць крылы ў барацьбе.Віхор змагання сілы будзіць.Так жыць, каб шанаваць сябе,каб шанавалі цябе людзі.Не гнуць галоваў, не слабець,другога ў нас жыцця не будзе.Так жыць, каб шанаваць сябе,каб шанавалі цябе людзі!З архіўнай сховані
* * *
Недруг шляхі нам да сонца закрыў,пахне вокал заплеснелай гніллю.Сільны не той, хто Бастыллю стварыў,сільны той, хто разбурыць Бастыллю!1942
* * *
Дзіця маё, як Край наш, дарагое,харошае, як песні нашых ніў.Як сумна мне, што й гэтаю вясноюсадок твой дома без цябе адцвіў.Суровы вецер хіліць стан дзявочы,паволі цягнуцца ліхія дні.Перажыве душа расстання ночы,бо гартавалася ў цярпенні і агні.Магчыма, затужыў далёкі мілы,і часта сэрца юнае баліць,што не яго, а Край свой палюбіладзяўчына з беларускае зямлі.Мая каханая, маленькімі рукаміі ты ўзялася смелым памагаць –хацела цяжкі, непасільны каменьз грудзей Айчыны наймілейшай зняць.Бог бласлаўляе працу і навуку,і ціхі дом, і нівы, і лугі.Найбольш усё ж Ён бласлаўляе рукі,што путы рвуць і нішчаць ланцугі.1955
* * *
Месяц рэжа неба на барозны,сее жытам-зоркамі ўначы.Так трывожна неяк і так грознараненая Беларусь маўчыць.Бітвы, войны, страшныя пажары,як пабоішча – мая зямля.Колькі раз па ёй, як лівень з хмараў,кроў чужыя і свая плыла?!Хтосьці з пушчаў, з рэкаў край наш выткаў,пасяліў між імі цвёрды род.Чацвяртованыя вечна недабіткі,ажываем зноў каля балот.Глянеш вокал – кроў у жылах стыне,і душа знямелая баліць.Збіты край наш сёламі пустыміў неба непагоднае глядзіць.Не з падзякай, не казённым хорам –сэрцы тут скрываўлена пяюць.Каміны ўгару глядзяць з дакорам –чорны жаль па тых, што не жывуць…* * *
Кахаць – я цябе не кахаю.Ці ж можна кахаць ланцугі?Калі аб табе запытаюць,скажу, што ты муж неблагі…Маўчы і жыві, як жывецца,святога ў душы не кранай.За здзекі – пагарда даецца,за мукі – праклёнаў чакай.Мне сёння жыцця не адужаць,збалелае сэрца дрыжыць.Мне цяжка назваць цябе мужам,як цяжка ў дні гэтыя жыць.* * *
Забралі нам мову зямлі нашай мілай,забралі гісторыю роднага краю.Каго рабом маці ў жыцці нарадзіла,хай недругаў славіць.Я іх праклінаю!* * *
Мне несці крыж і ўпасці з крыжамРадзімы змучанай мае.Я не з рабоў, што руку ліжуць,якая іх штодзённа б’е.Цярпень маіх цяжкая ноша,і не заўсёды поўны стол.Ды я не з тых, хто лічыць грошы,сабраўшы іх з жабрацкіх сёл.Я дзякую за прапанову,яна магла прыйсці раней –у сцюжу Поўначы суровай,у цемень дзён і бель начэй.Як сына клікала спрасоння,малога хлопца ў свеце тым,што ўсіх зацягвае ў прадонне,насмерць марозіць ветрам злым.Была я нумар, шэрасць, смецце,аб’ект для здзеку, злосны раб.Такога месца мне на свецерука другая не знайшла б!Чаму тады кусочак хлебамне ваша не дала рука?Наказваюць ж бацькі і неба,каб накармілі жабрака.Калі камель я несла лесам,і штык упёрся мне ў плячо,вы спраўна, ездзячы ў экспрэсахспявалі гімны крумкачом.І нам цяпер не па дарозе,бо неаднолькавы наш спеў.Ваш – там такіх, як я, марозіць,святы запальваючы гнеў.І я ў ваш хор не падыходжу.Вы апявайце кайданыі слаўце сталінскую рожу,на роднай ніве груганы.Вы здрадзілі і Край, і мову,шляхі змаганняў і пакут.вы танным і прадажным словамў няволю кінулі наш кут.Маной прасякла ваша ліра,упала ворагам да ног.Народную святую шчырасцьвы не пусцілі на парог.Спявайце ж Сталіну і гіньце,як ветрам скручаны чарот.Мяне ў прыгнечанні пакіньце –там, дзе сягоння мой народ.1956
Лісічка
Калі я пачынала расці,такой была невялічкай,і мама – мой друг у жыцці –мяне называла лісічкай.Я і сёння – загнаны звярок.Сто ваўкоў – супроць іх адна я.Не дзівіцеся, што незнарокя дарогі свае пятляю.* * *
Жыццё маё – сок беластвольных бярозаў,зямля яго людзям сасмяглым дае.Смех бестурботны, пякучыя слёзы,ружы на цернях, дзянёчкі мае!Думы ў блакіце, віры пад нагамі.Стаю там, дзе брацця мае не змаглі.Жыццё маё – лётаць сваімі шляхамі,упэўнена, цвёрда хадзіць па зямлі.Сэрца ў жыцці не дзялю напалову,заўсёды з табою ў цяжкую пару.І хоць маё болем пранізана слова,у ім не пагасне, як зніч, – Беларусь!* * *
Сонца ў блакіце сумуе і цешыць.Травам схіляцца і дрэвам цвісці.Вецер павеяў як быццам цяплейшы,жаль, што халодны дзьмуў у жыцці.Прыйдзе пара – расквітнеюць палеткі,і засінее прыветлівы лён,і зацвісці не апозняцца кветкі,і захвалюецца жытні загон.Юнае смеласці віхар адчайнызерняты сее, чакае пары.Дні нашай мовы дарма падлічаюць –прыйдзе вясна, пацяплеюць вятры!* * *
З палудня ўжо. Халодныя праменнікладуцца ў полі скупа і наўскось.Дзьме вецер схаладнелы і асенні,пранізвае мне вопратку наскрозь.Я слухаю адвечныя напевы,іду шляхоў пратоптаных наўзбоч.Рабрысты гай, расхрыстаныя дрэвы,далёкі шлях, і у дарозе ноч.Нялёгкі шлях, ды я з яго не збочу,і халадку да сэрца не дастаць.Прайду адна бязбоязна і ноччу,я дачакаюся – пачне світаць!* * *
Беларусь мая ў наквеці пышнай,край вясняны, прыбраны ў красу, –мая сумная песня і крыж мой,што па шляху жыццёвым нясу.* * *
О акупанты, жах народных мук!Мы ў сябе – пчолы, вы заўсёды – трутні.З крывавых вашых і праклятых рукі Божы хлеб становіцца атрутны.О акупанты, з цемры вы і зла,вы ў нашых слёзах, у крыві па вушы,без праўды розум, сэрцы без цяпла,без дабрыні шакалавыя душы!* * *
Доля кідала мною, як мячыкам,доля біла ў мяне, як у мяч.Была доля суровай мачыхайу жыцці маім без удач.Калі даў нам лёс ярмо ў спадчыну,і скідаў яго мой народ,ці ж магла тады жыць іначай я –без удараў і без турбот?* * *
Трывога у сэрцы, жыццё заміраеў будзённай суровай глушы.Нідзе не знаходжу ні роднага Краю,ні чыстай сяброўскай душы.Панурай сялянкаю родная моваз насмешлівых вуліц у поле брыдзе.Сыны ж адракліся крывіцкага слова,спяваюць хвалу злыбядзе.Аўтобусам еду дамоў з Ваўкавыска,ты ж сумна брыдзеш між лагчын.Мо, здолее маці цябе над калыскайда лепшых часоў зберагчы…* * *
Прайшлі годы і буры.Перамена ярма.Вунь стаіць Дом культуры,а культуры няма.Не прадзецца кудзелька,хлеб не свой на раллі.Толькі п’ецца гарэлкана крывіцкай зямлі.Хлеў стары без жывёлы,даўно засек пусты.Дзе быў лес навакола –хмызнякі і кусты.Глум і ў святы, і ў будзень,і прасвету няма.Выйдуць шэрыя людзіі працуюць дарма.Толькі гнуцца бярозыпад вятрамі далоў,толькі сыплюцца слёзына палоскі дзядоў…* * *
Як прадзед мой зярнё ў сявеньцыў вясняны час на нівы нёс,так слоў зярнё нясу я ў сэрцыі рассяваю ля бяроз.І будзе дождж, за ім – усходы,і будзем сеяць з году ў год.За працу будзе нагарода –увосень шчодры умалот.* * *
Мой мілы хлопчык, ліст твой атрымала,яшчэ мілейшы, бо з маіх старон.На сэрцы цёпла раптам неяк сталау лютай сцюжы адзінокіх дзён.Ты ходзіш там, дзе шмат слядоў пакінуўмой найдарожшы, незабыўны брат.Гавораць мне, што ён даўно загінуў,а я ўсё жду, што вернецца назад.Там колісь весела шумелі дрэвыі калыхаўся тапалёвы гай,як мора, хваляваліся пасевыі не мясціўся ў засек ураджай.Там пуста сёння, не збудзіць памершых,замёў вятрыска дарагі іх след.Стаіць таполя ў полі на памежжы,хоць ёй, мой хлопчык, перадай прывет.Мяне не кліч, я болей не прыедупачуць, як плача ля ракі кулік.Замест мяне прыйдзе палі адведаць,паплакаць трохі месяц-маладзік.Я не прыйду, хоць смерці не баюся,як не баяўся бацька мой і брат.Дамоў жывым ніводзін не вярнуўся.Хто ў іхняй страшнай смерці вінават?Не кліч мяне на груды папялішчаў,на мой парог скрываўлены не кліч.Мне ўсё здаецца, што там кулі свішчуцьі на людзей палююць, як на дзіч.Няхай зямля мая вам шчодра родзіць,зярнём звіняць буйныя каласы.Хай, хлопча, цябе доля нагародзіць,што ты звярнуўся да мяне, як сын.Закон чалавечы
Не ўсе браты, не ўсе сябры на свеце,хоць свет такі, што жыць – не паміраць.Глядзіш – ідзе двухногі па планеце,гатовы сонца галавой дастаць.Ён патрабуе послуху і веры,як брантазаўр, не знае дабраты.Для гэткіх жыцці – лічбы на паперы,і боль людскі для гэткіх – гук пусты.З няпраўдаю у сэрцы, без сумленнябрыдзе ў крыві, не лічачы ахвяр.Зброд халуёў і дурняў на каленяхпрад ім згубіў свой чалавечы твар.Ён радасцю заве людское гора,прывык чужую волю дыктаваць.На белы свет ён заўтра скажа “чорны”,і дурні следам “чорны” закрычаць.Ён заўтра скажа “ворагі” на сільныхі здраднікамі мужных назаве,і халуі, прыслужваючы пільна,паставяць праўду зноў на галаве.Крычацьмуць, у імя хлусні нявечыць,забыўшыся, што ад пачатку дзёндля ўсіх людзей закон ёсць чалавечы,і кожны з нас адказны за закон.* * *
О, злы сусед, апамятайся ўрэшцеі мовы не бяры майму дзіцяці.Каму і дзе ты здолееш давесці,што мачыха раднейшая за маці?* * *
Суровы час. Стаю адна,а вокал рыскаюць гіены.Ля ног мне ззяюць прорвы дна,а ў сэрцы – веры жар праменны!Світае. Раніца відна.Сям-там ужо ўстаюць з каленяў.Ля ног мне ззяюць прорвы дна,а ўсэрцы – веры жар праменны!* * *
Арліны ведаю размахі цяжкасці жыцця зямнога.Не знаю толькі слова страхі дзякую за гэта Богу!Цяжар кайданаў на руках,за сына і за Край трывога…Не знаю толькі слова страхі дзякую за гэта Богу!* * *
Чаму ж вы не пойдзеце на кампраміс?Міма вушэй – усе вашы парады.На кампраміс – то для нейкае міс,для беларусаў галоўнае – праўда!У заўтра гляджу. Толькі ўгору, не ўніз.Чужым не прывыкла пяяць серэнадаў.На кампраміс – то для нейкае міс,для беларусаў галоўнае – праўда!* * *
Мой смелы ўзлёт да сонца з ночыхлусні варожай не спыніць.Мне давялося піць аднойчыз зямлі маёй святых крыніц.Хоць цень чужы за мною крочыць,ўсё ж сэрца вераю гарыць.Мне давялося піць аднойчыз зямлі маёй святых крыніц.* * *
Час на крылах ракеты ўзляцеў –неакелзаны, вогненны, новы.Іншы такт, іншы рытм, іншы спеў,падыход да ўсяго мадэрновы.І не потам, не сілаю рук,а душы раскаванае геніем,здабывае прыгонных унукзоры ў небе другім пакаленням.Толькі б людзям зямлю ўратаваць,перад згубай планеты спыніцца!Толькі б ведаць, з чаго стартаваць,толькі б ведаць, куды прызямліцца.* * *
Зноў вятры цягнуць песню сваю,беляхцяць у паветры сняжынкі.У глыбокай задуме стаю,на радзіме я – быццам чужынка.Падзяляю цярпенне зямлі,сумных сёлаў, пакрыўджаных ніваў.Зноў сыны нашы, як жураўлі,адлятаюць з зямлі нешчаслівай.Апустошылі родны парог,глумяць мову маю безупынку,пнецца ўгору чужацкі быльнёг…На радзіме я – быццам чужынка.* * *
Згінаючыся лёгенька пад вёдрамі,з каромыслам цераз плячо,задуманае, на слаўцо не шчодрае,бяжыць дзяўчо.Ці знойдзецца ў жыцці дзяцюк да пары ёй?З адценнем волі тварык малады.І толькі вочы два блакітных зарываўзялі з глыбінь крынічнае вады.Жыццёвы шлях на лёгкасць не разлічаны.Цяжэй ісці з адным пустым вядром.Яе зямля, яе вада крынічная,яе вясёлка і вясняны гром!* * *
Завіруха. Сцюжа. Вецер гаспадарыць,пралятае, злосны, вуліцай наспех,то скубе пад небам, быцам гусі, хмары,то на землю сыпле белым пер’ем снег.І здаецца – з ветрам кружацца лятарні,п’яныя ад песняў, як пад Новы год,і праменняў зыркіх сцелюць сноп янтарнына дыван пушысты, на бліскучы лёд.* * *
Снег разаслаўся шырокім абрусам,чорнае белым бясшумна накрыў.З прыгаршчаў шчодрых сняжынкі цярусіцьвецер на грудзі знядужалых ніў.Боль адбалеў, не трывожыць сягоння,чуцен здалёку рассыпчаты смех.Боль адбалеў, і душа не застогне –раны прыкрыў і захутвае снег...* * *
Стукнула сонца аб снег галавой,даўно над зямлёю ўжо слізгала.І хмары маўклівай плывуць чарадойпа небе, крывёю запырсканым.Чырвань навокал – як ярасны гнеў,сутонне – як шчыт цёмна-сіні.Як быццам не дзень на прасторах самлеў,а сонца сцяла гільяціна.Я сэрца трымаю трывожнай рукой,яно мяне слухаць не хоча,яго абцугамі бярэ неспакой,мароз меціць іскрамі ў вочы.Я з сэрцам збалелым – адзін на адзін.Як мне з яго выкрасаць мужнасць –супроць усіх мукаў, усіх гільяцін?Як лютасць на свеце адужаць?* * *
Адзвінела калоссе,плача вецер з нуды.Бессаромніца-восеньраспранае сады.Лісце кружыцца моўчкі,павучок на галлі.Спелых яблыкаў шчочкічырваняць на зямлі.Халадно і няўтульнаптушанятам малым.Было лета матуляй,восень – мачыхай ім.Гнёзды
Птушаняты ў гняздзе пад крыломзаклапочанай, любай маці.Гнёзды – гэта птушыны дом,гнёзды – гэта зямлі багацце.Іх мінае нябесны гром.Мір жытлу, чалавечай хацеі сям’і за бяседным сталом.Руйнавальнікам хат – пракляцце!Ці жыве яшчэ злыдзень той,ці пайшоў ціхамірна ў вечнасць,што мой дом заручыў з бядой,смерць пасеяўшы бесчалавечна?Кроў людскую ліў без прычын,адымаў жыццё без патрэбы...О, зямля, не маўчы, крычы,акажыся помстаю, неба!Мір таму, хто бяздольных збярогу хвіліну суровага здзеку,бесхацінца пусціў на парог,абагрэў, накарміў чалавека.Мір далоням, што сеюць і жнуць,хлебных ніваў, зямлі не калечаць,тым, што гнёзды не бураць, а ўюцьу супольнай сям’і чалавечай!* * *
Аднолькавы мне часта сніцца сон –ад бабак, ад прабабак (і я ж пралля).Пра верацёны ён, пра цудны лён,пра кветку папараці на Купалле.Між пальцаў нітка тонкая мігціць,прадзецца з ёю зімні вечар спеўна.Ні дум, ні верацёнаў не спыніць –уюцца згодна аж да першых пеўняў.Прадуцца часам і другія сны:па кветку-папараць бягу трывожна,адна ўначы праз цёмныя лясы,і падаю, і кветкі не знаходжу…І ўжо не ніткі тонкія дрыжаць,і не рука з вады палотны горне,а боль скрозь сон, як вастрыё нажаварожага – ізноў на маім горле.Не хочацца ні плакаць, ні пяяць.І я рашуча зачыняю дзверыпрад тымі, што над душамі стаяцьі ў тупасці людской не знаюць меры.* * *
Вызваляецца тысячы годПраметэй, да скалы прыкаваны,з ланцугоў, і салёны пот,соліць моры і акіяны.А навокал – зямля, як сад,людзі ездзяць далёка ў госці.Толькі тут на адвечны ладломяць душы, як колісь косці.* * *
Не люблю я пісаць аб вайне.Смерць прадчасная – не эмоцыі.Горы трупаў. Няведама мне,дзе героі, а дзе забойцы?Дома чула я з першых дзёнбеларускую нашу мудрасць:чалавек мусіць даць жыццё,адабраць жыццё ёсць праступнасць.Калі ж бураць праўду, як храм,нішчаць мову й народную долю,я ў адчаі гукну братам –лепш вайна, браты, як няволя!Я заўсёды ў жыцці – барацьбіт.Калі смерць мая ў боі прыйдзе,пакладзіце мяне на шчыт,і дамоў на шчыце нясіце.У апошні шлях правядуцьхай мяне без прамоў, без парадаў.Тыя рукі няхай нясуць,што не зналі народнай здрады.Бэзу гронка ля галавы,абразок ля рук скамянелых…Хай малітвы дрэў і травыпрагучаць над знябытым целам.* * *
Хрыстос васкрос, і свет прачнуўся,лісцём на голлечку бяроз,ударыў звон па Беларусі:Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!Хрыстос васкрос з крыві і болю,каб светач праўды не пагас.Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,васкрос Ён, брацця, і для нас.І будзем верыць мы ў кайданах,узняўшы сэрцы угару,што так, як Бог укрыжаваны,васкросне й наша Беларусь!* * *
Вецер сарваў з дрэў апошняе лісцевосені кінуў на развітанне.Хмары панурыя, нібы ў калысцы,гойдаюць ацішэлае ранне.Хутка надыдуць снягі і завеі,сэрцы, аднак, не баяцца і сцюжаў.Хутка пад сонцам Край зазелянее,стане сумёт – прыдарожнаю лужай.* * *
Купала, ты з цемры нас вёў да святла,над доляй народнаю плакаў,я сёння табе пакланіцца прыйшла,схіліць сваю голаў з падзякай.Я змалку прывыкла дастойна ісці,ды ўсё ж не заплачу з табою.Мне – іншая доля ў нялёгкім жыцці,Купала каханы, я – з бою!* * *
Ранні дождык крапае, крапае,не праглядваюць вочы нябёс.Белы конь з аксамітнымі хапаміесць з далоняў маіх авёс.Кропіць дожджык зялёную ніву,у руках – незабудкаў пучок.Ападае буланая грывана маё маладое плячо.Халадок і раса на паляне,цемнавата ў сасновым бары.Развітацца выходзяць зарання,каді едуць далёка сябры.Аддаю табе вернае сэрцаі дзявочае слова – на шлюб,адарві галаву ад сядзельца,едзь, хай вецер расчэсвае чуб.Едзь, мой мілы, дарога чакаекліча сына радзіма ізноў.Калі хмары над хатай, над краем, –не спыняюць галубкі арлоў!* * *
Благаславенны куточак спакойны –Святой Еўфрасінні святы манастыр.Сюды не даходзяць набегі і войнылюбоў тут і мудрасць, малітва і мір.Багаты і бедны прад Госпадам роўны.Чарніца прывабіла сёстраў сваіх –змянілі палацы на келлі князёўныі грамаце кніжнай вучылі другіх.Полацак слаўны, Полацак роднывыстаіш, градзе, ў любой барацьбе,гэта ж ішлі маладыя князёўныў затворніцтва вечнае да цябе!Гэта ж табе у жыццёвае ранне,парасткі гожыя роднай зямлі,і маладосць, і жыццё, і каханнеў дзявочых далонях ахвярна няслі.Полацак, хай ты сягоння някідкі,дрэмле сівая ў табе даўніна,жудасных войнаў, пажараў адбіткігойдае, песціць на хвалях Дзвіна.Нізкі паклон табе, град Рагвалодаў,мудрай Рагнеды радзінны куток,князя Ўсяслава крывіцкага роду,чый ля Сафіі мне чуецца крок.Рыскаў ваўком да зямлі, як да маткі,чуючы ў Кіеве полацкі звон.Вольныя землі пакінуў нашчадкамі слаўнае імя да сённяшніх дзён!Прабач
Вецер жалем гудзе на разлогах,як жаночы няўцішаны плач.Мой сыночак, сягоння так многамне кахаючым сэрцам прабач.Ты прабач, што дрыжаць я не ўмела,ад душы адганяючы страх,што сяброў пакідаць не хацеладабравольна, свой выбраўшы шлях.Ты прабач, што начамі ў няволіад насмешак, ад здзеку і зла,без цябе задыхалася з болюі той боль неяк перажыла.Быццам раны, балелі ўспаміны,калі з сэрца, з ліпучай крывіадарвалі каханага сынаі сказалі – без сына жыві…Біўся ў цемры праменьчык надзеі,іскра радасці ў дзікай журбе.Я наўрад ці калі зразумеюяк жа выжыць змагла без цябе?!Ты прабач, што не чуў маіх словаў,што не знаў, як, пакінуты, жыць.Ты прабач мне, што даляў суровыхне змагла да цябе скараціць.Лёс магчымасці ўсе мне адкінуў,і шляхі мне пурга замяла.Ты прабач, што ў цяжкую хвілінуя табе памагчы не змагла.Ты прабач мне тваю адзінотутвой юначы пакрыўджаны плач,тваю кожную кропельку потуз цяжкай працы, сыночак, прабач.Сыну
Яснейшы за сонца, цяплейшы за сонца,і радасць, і роднасць, і боль мой бясконцы!..Будзь, сынку, з людзьмі – нібы ласка жывая,што ўсіх разумее, усіх сагравае.Не знай чужой крыўды і страху не знай,замест ненавідзець – ты шчыра кахай.Пі мудрасць з жыццёвых крыніцаў і з кнігумей сабе верыць, жыві для другіх.Лячы, як умееш, вучы так, як можаш,бальзам у цярпенні, маяк ў бездарожжы.Хай рук тваіх сіла ніколі не згіне,будзь хлебам галодным, вадой у пустыні.Убачыш плаксівага – слёзы сатры,пагладзь – не удар, і лепш дай – не бяры.Не крыўдзь слабасільных і крыўдзіць не дай,ад сэрцаў самотных тугу адганяй.Шануй сваіх бліжніх, малодшых і старшых,будзь радасцю іхняй, іх песняй, іх маршам.Тваё застаецца хай чыстым сумленне,а сілай хай станецца праўды праменне.Будзь быстры, як ястраб, і хуткі, як леў,калі б тваіх браццяў хто крыўдзіць пасмеў.Глумі ўсё ліхое, жыві для дабра,пі кару напарсткам, а ласку – з вядра!А золата кінуць – прайдзі па ім гордапад думаў арліных жывыя акорды.Для тых, хто без сэрцаў, будзь сцюжай зімовай,умей бачыць праўду, вер чынам, не словам.Будзь цвёрдым, як камень, у чорныя дні,прад сільнымі свету галоўкі не гні.Май слова – як іскру, а мысль – як крышталь,а сілу – як выстрал, а волю – як сталь!Май сэрца дзіцяці, любі свой народ,будзь прыкладам браццям, будзь бацькам сірот,у пекле – анёлам, не толькі ў раю…Я людзям для шчасця цябе аддаю!* * *
Певень-прыгажун сядзіць на плоце.Шэры сокал мкне за небасхіл.Трэба не па пер’ях, па палёцемераць вартасць і душы, і крыл.* * *
Я смела прайшла праз нажы і крыжы,цвікі забівалі мне ў душу.Цяпер распінаюць мяне на ілжы –і гэта я вытрымаць мушу!* * *
Народ наш – Хрыстос, варты веры і цуду,пасланы на крыж, ад пакут анямеў.Ты ж славіў Яго і прадаў, як Іуда,і трыццаць срэбранікаў займеў.Не будзеш мець шчасця з такога жыцця,з чужацкіх заслугаў і танных медаляў.Няўжо табе, хлопча вучоны, няўцям,што браццяў прадаў, як Хрыста прадавалі?Тут насмерць, тут мурам стаяць смельчакі,прыстыджаны вораг ад іх адыходзіць.А ты ад чужанца прыняў медзякі,пакінуўшы ганьбу на нашым народзе.Іхняя справа – глуміць нас і біцьі забіраць у народа святое.Народу ж належыць узняцца і жыць,і ён вас, як варту, паставіў на тое.І што ж вы данеслі, няшчасны, на нас –на нашу сямейку, што выжыла з мукаў?На сына, што падаў, падцяты, не раз?Ці пад удар падставілі ўнукаў?Ці за гасціннасць, за хлеб і за соль,што мы падзялялі з людзьмі без карысці,вы прадавалі народны наш больі неспакойныя, вольныя мыслі?Прывычныя мы кожны дзень працаваць,цярпець за свабоду Айчыны каханай.Дык што ж вы хацелі урэшце прадаць –любоў да народа ці нашыя раны?Такога, як вы, сярод нас не сустрэць,бо мы гартаваныя ў горы, цярпенні.Калі хто з нас падаў, дык падаў на смерць,але ніколі – рабом – на калені!Лясы ў нас не з лозаў і не з бадылёў,і не адныя блукаюць там зайцы.Айчынныя пушчы – з адвечных дубоў,таксама зубрамі яны ганарацца!Народ не заплача, не плачуць па тых,хто так спадцішка да чужых адыходзіць.Вылеціць болей арлоў маладых,і болей дастойных жанчыны народзяць!Роўныя ненавісць ў нас і любоў,а ў небяспецы – не страх, а адвага.Калі ў нашых жылах яцвяжская кроў,то скажам вялікае дзякуй яцвягам!На поўначы лютай мы мерзлі наскрозь,Бог дасць, нашым людзям так не давядзецца.Марозілі старасць нам і маладосць,хацелі яшчэ замарозіць нам сэрцы.Не, так далёка мароз не пранік,не замарозіў душы і сумлення.Мы крыкнем – і праўнукі ўчуюць наш крык,патоптаных злыднямі ўзнімуць з каленяў!Не тое рабіў з намі люты маскаль,мардуючы лепшых ў нявольнай Айчыне.Нам сёння зламаных, застрашаных жаль,як маці шкадуе аблуднага сына.Нас мучылі, гналі, але не змаглі.Зноў недруг над намі, над вамі лютуе.Прыпадзьце абліччам да роднай зямлі –магчыма, зямля, зразумеўшы, даруе…* * *
Лёг світаннем на столпозні ранак барвовы.Пераплаўлены больвыліваецца ў словы.Палягчала спярша.Боль зусім не сціхае.Мне крывавіць душау зняволеным Краі.Як раз’іскраны жар,словы падаюць з ранаў.Выплывае з-за хмар,прачынаецца ранак.Ні расіцы з лугоў,ні птушынага спеву.Ў белай ваце снягоўне варушацца дрэвы.Думкі ўмерзлі у лёд,сцюжай скованы рукі.Ні назад, ні ўпярод –бесканечныя мукі.Словам лёд не скрышыць.Ды ў ярме адзінотырвуцца вершы з душы,пакалечанай дротам.Калі ўстануць з каленьнашых дзён недабіткі,панясуць ў новы дзеньмае вершы, як зліткі.Калі скончыцца бой,як змагань нагарода,ляжа цяжкі мой больу фонд скарбаў народа.* * *
Хай віруюць снегапады,цягне вецер басам.Выюць злыдні супраць праўдыда пары да часу!* * *
Раве пурга, вятры ў тайзе павіскваюць,бушлат цярэбяць і збіваюць з ног.Клыкі сабак ашчэрана пабліскваюць.Ідзем па мерзлай тундры без дарог.І ад пургі хістаюцца канвоі,і кожны канваір – як нелюдзь-кат.Адна ў іх мова – мат агідны й зброя,да мату як дадатак – аўтамат.Сабакі налятаюць на дзяўчатаў,на смычы іх канвоям не ўтрымаць.Вучылі іх, як нашы рваць бушлатыі цела пад бушлатам наша рваць.Аўчарка наша, Альма наша мілая,сабачая краса і прыгажосць,глядзіш мне ў вочы, шчырая, прыхільная,ці моўчкі дагрызаеш сваю косць.Прыроду ведаю тваю сабачую,страшную пашчу, злосны ў тундры брэх.Здаецца зноў, што на марозе плачу я,і слёзы-льдзінкі коцяцца у снег.Твар заінеў і зледзянелі рукі,забіла дых і свет ўваччу пагас.Раве канвой, і ў давяршэнне мукаўаўчаркі дзіка шчэрацца на нас.Сыдзі з вачэй, аўчарка наша мілая,хай сціхне, крыху ўляжацца ўспамін.Раве пурга з нялюдскай дзікай сілаю,а недзе ў людзях горка плача сын…* * *
На полі хлеб расце і зелля шмат у полі,каб колас не наліўся, не акрэп.Ды між свірэпы, пырніку, куколюрасце і ў сонцы даспявае хлеб!Людскія душы слоўным шумавеннем,гарэлкаю мярзотнай і хлуснёйвам не заліць, ўстае з калень сумленне,каб з нелюдзямі весці смертны бой.* * *
Мова мая палымяная,з дабра ўся і крыху са слёз.Пад світкаю саматканаюдзед мне цябе прынёс.У сэрцы маім – твой прытулак,У сэрцы маім і любоў.Даўно цябе выгналі з вулакнашых старых гарадоў.Густыя чужацкія хмарынад нашай пакутнай зямлёй.Жаль – цябе выгналі з храмаў,мову Прадславы святой.* * *
Вы хочаце зноўку мяне пакарыць,каб стала, як вы, на калені.Душа мая з праўды, яе не скрывіць,а вершы – маё сумленне!Воўчыя зубы
Чую воўчыя зубы на горле.Што ж, жыццё толькі з бою аддам.Як мне жаль, што не птах, не арол я –узляцець бы, не дацца ваўкам.Сонца там і свабода ўгары,на зямлі ж не збываюцца цуды.Знаю я, як знікаюць сябры,як людзей прадаюць Іуды…* * *
З гразі смярдзючай яе бярлога,далей карыта мозг не працуе.Калі свіння не ўбачыла Богагэта не значыць, што Бог не існуе.* * *
Дзесь пад дрэвамі поўначчу цёмнайзаблукаў неспакойны мой дух.Там вятрыскі на сто верацёнаўнезабыўныя казкі прадуць.Ліпы голлі ўзнялі аж да хмараў,зелянеюць старыя дубы.Па іх коўзалі громаў удары,ім маланкі палілі чубы.Засталіся стаяць, як стаялі,гояць раны ў зялёным галлі.Буры ўсе і навалы стрываліі растуць, і шумяць на зямлі.* * *
Калі кране нас злосны лёс суровай лапайі дыктаваць нам схоча хтось законы малпаў,святлом біць трэба ў хмару цьмы, стрымоўваць ката,трэ памятаць, што людзі мы, наш век – дваццаты!Як быццам выбеглі з лясоў шаленцы-малпы,і што ім скарбы ўсіх часоў? Ім трэба скальпы!Б’е жудасць з іх вачэй тупых, страшны малюнак.Не сіла розум супраць іх, страх – не ратунак.У пашаноце ў іх кулак – з бяссільным біцца.Жаль – той, хто людскасцю прасяк, крыві баіцца.І шчэрыць малпа злую пасць, раздзьмула храпы…Не, нельга сёння нам упасць да ўзроўню малпаў!Трэ выйсці з малпай твар у твар, браць зло за рогіі біць ударам на удар – да перамогі!* * *
Не сумую, што пустая жменя,грошы у маім паняцці – пыл.Мне б гадкоў сягоння крыху менейі да працы крыху болей сіл.* * *
О родны кут, зямелька мілых прадзедаў!З цяжкіх дарог я да цябе прыйшла.Застаўся тут мой кужаль недапрадзенытабе ў падарак, родная зямля.Чым падарыць з далоні небагатае?Твой гонар бараніць якім мячом?Ці песнямі абвіць, як маладая сватапрыгожым ручніком цераз плячо?Каханне верай сэрца ахапіла.То для цябе я засталася жыць,каб зноўку для цябе з астатняй сілыапошніх песняў на клубкі навіць.Жыта
Жыта, жыта – мора палавое,хвалі срэбныя палі пакрылі.Вецер не дае табе спакою,да калоссяў прыпадае крыллем.Гоніць, гоніць хвалі да дубровыаж пад сіні небакрай бліскучы.А на грыве – кіпень васільковы,а на межах – чабарок пахучы.Вёска ў сонцы там, ля небакраю.Да высокіх дрэў прыпалі хаты.А пад сцены вецер падганяехвалі жыта – акіян нязжаты.* * *
Дабро ў жыцці – як перамоганад чорным апрамеццем зла.Дык будзем жа часцінкай Бога,Ягонай праўды і святла!У вечнасць
Была хата сасновая, новаяпалатном белым-белым абітая.Гаспадар ў ёй ляжаў ганарова,адпачыць ён прылёг нібыта.За вакном сняжок белым кужалемвысцілае шлях дамавіне.Ён раднёй і сям’ёй акружаны,і апрануты, як у гасціну.Невялікая ў яго грамата,не чытаў ён разумных кніг,а душою заўсёды памятаў:жыць з людзьмі – гэта жыць для іх.Па кутах хаты пахнуць зёлкі –святаянскія і грымотнік,гарыць свечак сягоння столькі,столькі твараў кругом гаротных.Рэжа спрытна суседка зубчыкі,шые дробныя фартушкі,прыбіраць у дарогу звучана –шлях і там, як і тут, цяжкі.– Мы ў юнацтве, бывала, полечкусцерабілі, і не адну,вось за тое цяпер, саколіку,прыбіраю табе труну.Не з дзяўчынай, з смерцю заручаны,зноў прыбраны, як малады…Градам слёзы з вачэй засмучаных.Праляцелі, як дні, гады.Пакрапілі святой вадою,зерня сыпнулі шчодрай жменяй –жыта маюць няхай з сабоюна тым свеце нашыя цені.Дзень марозны, сівабароды,іней белы ў сасны на вейках.Палажылі ля свайго роду –будуць родзічамі навекі.А дадому дарога полем,ой даўгая цяпер, даўгая.Стол накрыты, але ў застоллігаспадар гасцей не чакае.На акне стаіць чарка з хлебам –хлеб бясплотнай душы не трэба.Вецер зноў за вакном усхліпвае –гэтай чаркі ніхто не вып’е.Ля дзвярэй стаяць яго боты,на дручку спачывае світа,гаспадар не йдзе на работуадпачыць ён прылёг нібыта…На конях
На хмарах-конях месячык едзе,хоць бы спыніўся.Ля сэрца ночы бурым мядзведемлес прытуліўся.Каля дарогі дрэвы і цені,і мы з табою.Дарога. Хмары і летуценні.Гамоняць хвоі.Брату
Шлях да мэты цярністы, даўгі.Покуль выкрашам з цемры світанне,на пергаменце долі, мой брат дарагі,лёс напіша нам знак развітання.Шлях сустрэчы чужыя вятры замялі,шчодра ліўні слязамі абмылі.Мулка праху твайму у далёкай зямлі,хоць у братняй, прасторнай магіле.Столькі год, як цябе разам з намі няма,я ж у смерць тваю сэрцам не веру,паглядаю на шлях ад відна да цямнаі чакаю цябе на вячэру.* * *
Разбураны громам, развеяны ветраммой дом, і ў магілах браты мае спяць.Як цяжка да скону застацца паэтам –з параненым сэрцам і жыць, і пяяць…* * *
Будую дом-палац сабе не з гліны,бо ў дробны друз рассыплецца бетон,жывых людзей прывальваюць руіны.Я іншы пабудую сабе дом.Са сцежак ён, што праляглі праз церні,са ўсіх змагань, дзе ёсць мае сляды,з тваіх вялікіх і маіх цярпенняў,народзе мой, стары і малады!І хоць мой век быў жудасны і сумны,сяўба дае па восені ўмалот.І будзе жыць, акрылены і юны,барацьбітамі ўслаўлены народ.* * *
Не трактарам грымучым і нячулым,што распароў зямлю, як цаліну,слоў лемяшом загон я закранула,зярнятаў жменю кінула ў раллю.Мяне не будзе – заруняцца ўсходы,да светлых дзён унукі дажывуць.Мы зжалі боль, а волю і свабодуна родных нівах хай яны пажнуць!* * *
Белапеннае дрэваў квітненне,і няўмольны закон ад вякоў:няма цвету – калі без карэння,а без цвету – не будзе пладоў!* * *
Я сёння забытая ўсімі, адна,лучына жыцця майго ўжо дагарае.Ды нават свой боль хачу выпіць да дназа цябе, Беларусь дарагая!* * *
Хрыстос за людзей свае мукі прыняў –распяццем суровым і смерцю.Ён храмы не з камня пад неба ўздымаў,узносіў іх велічна ў сэрцах.Стаім ля святыняў зачыненых брам,ды ўсюды ёсць праўды крыніца.Дзе чуецца Божае слова – там Храм,там Богу належыць маліцца.* * *
Напісана крывёю і пяром,і свету ведама ужо ад веку:не можа быць людзей правадыром,хто сам перастае быць чалавекам!* * *
Закружылася лісце –восень зноў у жыцці.Хвалям Нёмнавым плысці,гонкім соснам расці.А уборам вяснянымраскалыханых дрэўападаць палымянапад жалейкавы спеў.Журавам адлятаці,спачываць паплавам,асыпацца зярняці,дзьмуць працяжна вятрам.Віцца нітцы з кудзеліз той, апошняй ў сяле,што ў бабусі ўцалелады прадзецца далей.Песні роднай і звонкай,што злажылі вякі,ў доўгі вечар не моўкнуцьпа-над плёсам ракі…* * *
На зямельцы маёй хачу вырасці дрэвам,ўзняцца гонкай сасною і ў неба глядзець.Хачу жарам душы маёй, сэрца напевампаканаць грозны лёс і суровую смерць.Калі ў землю ўжо птушкаю лягу падбітай,шапацець вецер будзе ў засохлай траве.Хай імя маё будзе людзьмі незабыта,а натхнёнае слова – у сэрцах жыве.* * *
Зямля мая, ты – кніга непрачытана,дар велічны скарынаўскіх радкоў.Сялянка мудрая і працавітаяў кароне з руж і сініх васількоў.Душа мая крынічная, сунічная,бярэзінка кужэльная ў гаі,азёрная, пушчанская, пшанічная,дзе зубр раве і звоняць салаўі.Апаясана сінімі палотнамісваіх празорых быстрагонных рэк,узнятая з пабоішча гаротнага,зямля мая – мой цудатворны лек!* * *
Зорамі ўсеяна, месяцам згорана,хмаркамі месцамі злёгку замглёнае,ў Нёман глядзіць цёмна-сіняе ворыва –неба начное сцюдзёнае.* * *
Зноў сцюдзёнае шэрае раннеі скупое святло з вакон.А з душы маёй, болем раненай,Вырываецца цяжкі стогн.Сёння доля суровым росчыркамСіратлівым зрабіла дом.Стаяць кветкі вакол нябожчыка,Пазяхаюць яшчэ жыццём.Дзень апошні ты ў хаце бацькавай,адчуваю, што ты пры мне.Мы — супружжа, сябры-прыяцелі,ішлі поплеч, як на вайне.Ты штодзень трываў бой няспыненыз тупым ворагам за жыццё,за спакой пры дзвярах зачыненых.Дом адзіным быў укрыццём.Урываліся і паганілі,павуціну няпраўд плялі.А душы твае беззаганнае,беларускае не змаглі.Замаўкалі перад мадоннамі,прад Купалам сціхалі, псы.А ты гладзіў ціха далонямімае белыя валасы.Бой трываў за сумленне людскае,да канца стаяў супраць цьмы —за абсяг душы беларускае,бо інакшай не мелі мы.Жаль — не зможа вясною сонейкана нас, змучаных, паглядзець.Даканалі цябе, саколіку,даканалі цябе насмерць.Сядзяць людзі вакол спрыяльныя,стаіць ў сенях твая труна.Словы падаюць развітальныя.Заўтра буду зусім адна.Стыне кроў мне з вялікай роспачы.Цябе клічу, а ты маўчыш.Цяжка хворы, ужо не могучы,ты стараўся мне памагчы.Гаспадар мой, сіла адзіная,ў хворым целе нязломны дух.На магілку ў хвіліну крыўднуюя не раз да цябе прыйду.Ты даруй мне, не дакаханы мой,не даслуханы мо калі.Вечна бітыя, вечна гнаныя,мы жылі на сваёй зямлі.Мы не зналі долі інакшае,як за праўду, за волю бой.Не нясеш ужо крыжа цяжкага —ён стаіць цяпер над табой.1979
* * *
Зноў мароз, узнялася мяцеліца,лютаваць прадаўжае зіма.Мілы дружа, мне ўсё не верыцца,што са мною цябе няма.Дома свечкі даўно пагашаны,і магілкі пад снегам спяць.Дык няўжо і мяне, няшчасную,пад канвоем будуць хаваць?Ад удзячнасці беларускаевартаваць будуць нас дваіх.Пад аховаю сэрцы з вуснамі –не зляцела каб слоўца з іх!Як з зямелькі дзядоў і прадзедаўты сыходзіў, мой гаспадар,нават сонца цябе пагладзіла,цалавала твой мёртвы твар.Мы не ў роспачы, а з надзеяміў веліч праўды з табой жылі.І таму сціхлі буры з завеямі,калі з хаты цябе няслі.Не сумеліся толькі ворагі,больш люцейшыя за звяроў –злыдні, мучылі цяжка хворага,запалохвалі дактароў.Пахаваць нас і з хатаў вынесціне удасца ім без пары.З мукаў нашых родзяцца й вырастуцьбеларускія змагары!З хмараў выгляне сонца яснае,па балоце праляжа гаць.Не, не будуць мяне, няшчаснаепад канвоем чужым хаваць!1980
Каментар
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны.
Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: а) храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; б) тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. На жаль, датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася немагчымым, паколькі паэтка вельмі рэдка датавала свае вершы. Датаванне паводле першапублікацый мела сэнс толькі адносна твораў, надрукаваных у 1940—1944 гг.; пачынаючы з 50-х гадоў вершы Л. Геніюш траплялі ў друк ад выпадку да выпадку.
У першыя чатыры раздзелы ўвайшлі выбраныя творы з трох прыжыццёвых зборнікаў – “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (Менск, 1967), “На чабары настоена” (Менск, 1982), а таксама са зборніка “Вершы 1945—1947 гг.”, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1992 г. па рукапісе, падрыхтаваным яшчэ самой аўтаркай.
Зборнік “Ад родных ніў” укладаўся і рэдагаваўся Вітаўтам Тумашам – рэдактарам газеты “Раніца” (1942—1943), праз якую прайшлі амаль усе вершы пражскага зборніка. “Невадам з Нёмана” рэдагаваў Уладзімір Караткевіч, які дзеля гэтага прыязджаў у Зэльву і жыў у доме Геніюшаў. Машынапіс зборніка з ягонымі праўкамі захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук (ф. 31, воп. 1, спр. 1—3). Падрыхтоўкай да друку зборніка “На чабары настоена” займалася паэтка Данута Бічэль, з якой у Л. Геніюш былі даўнія сяброўскія адносіны.
У раздзел “З беласмертнай Поўначы” укладальнік уключыў вершы на лагерную тэму, якая займае істотнае месца ў творчасці паэткі. У ім сабраныя творы з пасмяротных кніжных і часопісна-газетных публікацый. Назва раздзела падказаная радкамі Л. Геніюш: “Я іду беласмертнай Поўначчу руку смелую вам падаць” (верш “За Урал сонца ўпала, бы зарава…”).
Раздзел “Скарбы слоў” складаецца з твораў, апублікаваных у кнігах паэткі: “Белы сон” (1990; укл. Б. Сачанка), “Маці і сын” (1992; укл. Я. Чыквін), “Выбраныя вершы” (1997; укл. М. Раманоўскі), “Выбраныя творы” (2000; укл. М. Скобла).
У раздзеле “Кліч Пагоні” сабраныя вершы з перыёдыкі, якія ніколі раней не ўключаліся ў кніжныя выданні. Асаблівую каштоўнасць маюць перадрукі з маладаступных крыніцаў. Прыкладам, камплект згаданай газеты “Раніца” маецца толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, ды і то ў выглядзе мікрафішаў.
І, нарэшце, раздзел “З архіўнай сховані” цалкам складаецца з твораў, якія ў нашым выданні прыходзяць да чытача ўпершыню. Гэта 72 вершы, выяўленыя ўкладальнікам у архіве паэткі (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1).