41157.fb2 Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 7

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 7

Ужо даволі (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 29 сакавіка — 5 красавіка.

Рукапісны зборнік “Вершы” (1945—1947)

Кусочак неба (с. ). Усе вершы гэтага раздзела друкуюцца паводле выд.: Геніюш Л. Вершы: рукапісны зборнік з 1945–1947 гг. / Прадмова прафесара Лонданскага універсітэта Арнольда Макміліна. – Лондан, Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны, 1992. На вокладцы зборніка пад аўтарскім малюнкам эпіграф: «Spiritus flat ubi vult» («Дух лунае, дзе захоча»).

Удар (с. ), Чужыя хвоі (с. ). Упершыню – час. “Наперад”, 1953, №25; пад псеўданімам Лясная Кветка.

У асенні дзень (с. ). Упершыню – час. “Наперад”, 1953, №26; пад псеўданімам Лясная Кветка.

Яшчэ не час (с. ). Упершыню – час. “Наперад”, 1953, №25; пад псеўданімам Лясная Кветка.

Малітва (с. ). Упершыню – час. “Божым шляхам”, 1951, №2; ананімна, з пазнакай: “Даслана з-за зялезнай заслоны”.

Зямля (с. ). Упершыню – час. “Баявая ўскалось”, 1949, №1; пад псеўданімам Лясная Кветка.

Вецер гойдае (с. ), Кір (с. ). Упершыню – час. “Наперад”, 1953, №26; пад псеўданімам Лясная Кветка.

Брату Р[асціславу] (с. 80). Верш прысвечаны брату паэткі Расціславу, які загінуў на фронце 28 красавіка 1945 г. і пахаваны ў братняй магіле ў Амальенфэльдзе паблізу горада Барнім (Нямеччына).

Брат мой А[ркадзь] (с. ). Верш прысвечаны брату паэткі Аркадзю, які загінуў на фронце 27 ліпеня 1944 г. і пахаваны ў братняй магіле ў горадзе Ларэта паблізу Рыма. Монтэ-Касіна — гара на адлегласці 80 км ад Неапаля, паблізу якой у 1944 г. адбылася бітва паміж арміяй вермахта і войскамі хаўруснікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

Невадам з Нёмана (1967)

Над празорай крыніцай (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 29 лістапада.

Вечар над Прагаю (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 10 ліпеня. Градчаны альбо Пражскі Град — гістарычны цэнтр Прагі, заснаваны ў XI ст., дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта Чэхіі.

Пасей палоску (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 18 кастрычніка.

Запяі мне песню (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 4 кастрычніка. Верш пакладзены на музыку В. Цярэшчанкай.

Дзед (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 25 студзеня.

Бацька мой (с. ). Бацька Л. Геніюш, Антон Паўлавіч Міклашэвіч, нарадзіўся ў 1882 г. у мястэчку Крынкі на Беласточчыне. Быў арыштаваны 21 кастрычніка 1939, абвінавачваўся ў антысавецкай дзейнасці (арт. 74 Крымінальнага кодэкса БССР). Паводле пастановы асобнай нарады пры НКУС СССР ад 22 сакавіка 1941 г. быў асуджаны на 5 гадоў лагеру. Быў амніставаны як польскі грамадзянін і накіроўваўся для пражывання ў г. Бійск Алтайскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14 снежня 1989 г. пракуратурай Гарадзенскай вобласці.

Старажытная сага (с. ). Упершыню — газ. «Раніца», 1942, 26 ліпеня, дзе апублiкаваны без назвы.

Едзем ноччу, а снег, як дым… (с. ). Упершыню — час. “Полымя”, 1967, №2. Верш двойчы перакладзены на рускую мову – В. Чэкіным і С. Яўсеевай.

Дзень яшчэ дагарэць не паспеў… (с. ),Іду адна, а прада мною — ноч… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1963, № 4.

Усю ноч аж да ранка… (с. ). Упершыню — газ. “Голас Радзімы”, 1963, №38.

Прыпала сонца прагнымі губамі» (с. ), Зямля (с. ), Сягоння сонца ткала дываны… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1963, № 4.

На магілах не сеюць пшаніцы… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1967, № 2.

Скарына (с. ). Скарына Францішак (1490?–1551?) — беларускі першадрукар, вучоны, асветнік, пісьменнік, мастак, перакладчык Бібліі. Падуя — горад у Італіі; Ф. Скарына ў Падуанскім універсітэце ў 1512 г. абараніў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. Адраджэнне альбо Рэнесанс — эпоха станаўлення ў Еўропе культуры Новага часу (XIV–XVII ст.), на працягу якой адбыўся зварот да антычнасці. Выяўленчае мастацтва, архітэктура і літаратура перажылі ў эпоху Адраджэння небывалы росквіт.

Добры дзень, дарагая, харошая… (с. ). Бічэль Данута (нар. 1938) — паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984); сябравала з Л. Геніюш, рыхтавала да друку яе зб. “На чабары настоена”, напісала да яго прадмову. Каложа – Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні – помнік мураванай архітэктуры XII стагоддзя.

Акварэль (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1967, 10 лютага. Верш пераклаў на рускую мову В. Чэкін.

Час (с. ). Упершыню – час. “Полымя”,1967, №2.

Зубры (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1967, 10 лютага. Верш двойчы перакладзены на расійскую мову – В. Чэкіным і С. Яўсеевай.

Такая цішыня, што лісце не шапоча… (с. ). Лада — багіня ва ўсходнеславянскай міфалогіі, апякунка шлюбу, сям’і, дабрабыту, урадлівасці. Ярыла — у славянскай язычніцкай міфалогіі бог вясновай урадлівасці. Верш пераклаў на ўкраінскую мову Р. Лубкіўскі.

Гудзевічы (с. ). Упершыню – час. “Полымя”,1967, №2. Гудзевічы – вёска ў Мастоўскім раёне, дзе паэтка вучылася ў польскай школе, дзе жыў і пахаваны дзед паэткі Павел Францавіч Міклашэвіч. У вёсцы дзейнічае Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей з экспазіцыяй, прысвечанай Л.Геніюш (арганізатар і першы дырэктар музея – настаўнік Алесь Белакоз).

Куфар (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1967, № 2. Дубна — вёска ў Мастоўскім раёне, на правым беразе Нёмана.

На чабары настоена (1982)

Жаўрук (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 9 мая.

Дыван (с. ), Жлобаўцы (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1980, 16 лютага.

Унуку (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1967, 19 лютага.

Пралеска раскрылася ў жмені… (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 9 мая.

Коні (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1979, 14 верасня.

Сыну ў Беласток (с. ). Верш прысвечаны Юрку Геніюшу (1935—1985) — сыну паэткі, пісьменніку, медыку па адукацыі; жыў у Беластоку.

Баразна (с. ), Гэткі сон, болем нат не разбуджаны… (с. ). Упершыню – час. “Маладосць”, 1980, №6.

Мінск (с. ). Nur fűr Deutsche (ням.) – толькі для немцаў.

Зэльва (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 4 ліпеня. Зэльва — мястэчка, вядомае з XV ст., раённы цэнтр у Гарадзенскай вобласці. Л. Геніюш жыла ў Зэльве ў 1935–1937 і 1956–1983 гг. на вул. Савецкай (былой Царкоўнай), д. №7. Верш на расійскую мову пераклала М. Куноўская.

Вечарам (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1982, 26 чэрвеня.

Еўфрасіння Полацкая (с. ). Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава; 1102?–1173) — асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой. На яе заказ Л. Богша ў 1161 г. зрабіў крыж (вядомы як Крыж Еўфрасінні Полацкай). Яе мошчы знаходзяцца ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Стварог (Сварог) — у славянскай язычніцкай міфалогіі бог агню. Кірыла (каля 827–869) і Мяфодзій (815–885) — славянскія асветнікі, стваральнікі азбукі, прапаведнікі хрысціянства, паходзілі з г. Салунь (Грэцыя). Сяльцо — паселішча пад Полацкам, дзе ў 1124 г. з дазволу епіскапа Іллі Еўфрасіння Полацкая пачала пабудову жаночага манастыра св. Спаса. Цяпер — полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Над старымі друкаванымі кнігамі (с. ). Упершыню ў выд.: Дзень паэзіі-81. – Менск, 1971. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (пасмяротна); быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Браты Мамонічы, Кузьма і Лукаш — выдаўцы і грамадскія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага. Пры іх доме ў Вільні ў 1574–1576 і 1583–1623 гг. існавала друкарня, якую заснаваў Пятро Мсціславец.

Адзінай мэты не зракуся… (с. ). Варыянт верша прыводзіць былы вязень Гулага Леў Бялевіч: “Свае я мэты не зракуся – / пакуль народ ў ярме дрыжыць. / Я мушу жыць для Беларусі, / або ляпей зусім не жыць” (Бялевіч Л. На хвалях жыцця. – Вільня, 2007, стар. 44). Гэты варыянт амаль супадае з чарнавым аўтографам (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 114, арк. 24).

Час (с. ). Багрым Паўлюк (1812—1891) – паэт-самародак; нарадзіўся і жыў у вёсцы Крошын паблізу Баранавічаў.

Два рэхі (с. ). Верш прысвечаны Максіму Танку, пры чыім спрыянні выходзілі кнігі Л. Геніюш “Невадам з Нёмана” і “На чабары настоена”. Танк Максім (сапр. Яўген Скурко; 1912–1995) – пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967–1990), член ЦК КПБ (1966–1990), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971). Народны паэт Беларусі (1968), Герой сацыялістычнай працы (1974), лаўрэат Ленінскай прэміі СССР (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966).

Беларусы (с. ). Вашчыла Васіль (1690–1744) — кіраўнік сялянскага паўстання ў Крычаўскім старостве ў 1740-я гг. Калiноўскi Кастусь (1838–1864) — кiраўнiк нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гг., нацыянальны герой Беларусi.

Сустрэча (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1980, 31 мая.

З моладдзю (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 24 кастрычніка.

Вечаровая песня (с. ). Упершыню – час. “Маладосць”, 1980, №6.

У сэрцы надзея, як промні (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1979, 14 верасня. Верш пераклаў на расійскую мову В. Ліпневіч.