42332.fb2 Родныя дзеці - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Родныя дзеці - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Запеўка

Пісаць бы мне пра час далёкі!Не зябла б муза сіратой:Штодзень бы піў набгом з даёнкіХвалебстваў пенны сырадой!Я ж выбраў працу без гарантый:Дыханне часу сцерагуІ ад надзённасці гарачайУбок падацца не магу.Дый ты, чытач, таму прычына:Ты - вось, ты побач, ты са мной.І разлучыць нас немагчыма:Мы доляй звязаны адной.І хочаш ты пазнаць у кнізеЖыццё, якому сам - суддзя.Ды каб без тых эрзац-калізій,Дзе ўсё вядома загадзя.Каб пошук праўды ў ёй быў моцны.Каб прачытаў, сабе наўздзіў,Усю зараз - і смачна цмокнуў:«Прыдумаў, гад, а - дагадзіў!»Чытач! А можа - не прыдумаў?А - толькі кінуў свой паглядНа сутнасць радасці і суму,З якіх сатканы побыт-лад?..Ды гэта - тэма для дыскусій,Ты тут, брат, сам не дайся ў зман.Я ж быў бы рад, калі б прымусіўЦябе - уткнуцца ў мой раман.

Прычына

Сцяпан Якубавіч Вячорка,Хоць быў караць сябе гатоў,На ўлонне роднага падворкаНе заяўляўся шмат гадоў.Ён разумеў: нядобра гэта,І ўсё збіраўся завітаць.«Абавязкова ўжо налета!Далей няможна адкладаць».Налета зноў не выпадала -І зноў ён бэсціў сам сябе.На шчасце, маці прыязджалаСама, знябыўшыся ў журбе.Відаць, таму, што бачыў зрэдку,Не так пакутваў ад віны.«Прыедзь, Сцяпаначка, улетку -На спелы яблычак вінны.На тыя ж вішні, на малінуЦі на любімы свой агрэст...»Расчулены ад успаміну,Сын абяцаў старой прыезд.І шчыра верыў сам, і наватУжо ўяўляў, як нацянькіІдзе праз луг, па спелых травах,Сцяжынкай вогкай да ракі;Як, разамлеўшы на спякоце,Ён акунаецца ў віры;Як растае салодка ў роцеДаспелы яблычак вінны;Як ён пад венічкам якочаУ лазні брата Тамаша -А дыхту болей, болей хочаНе толькі цела, а й душа;Як потым матчыны «кумпанкі»,З нагоды клікнутыя ў дом,Сваёй дзявоччыны вяснянкіПяюць для госця за сталом;Як апасля ў суседняй вёсцы,Дзе караніўся матчын род,Гасцюе ён у дзядзькі Лёксы,Каштуе свежы, з вузай, мёд,А дзядзька сыпле, нібы з меха,Навіны ўсякія, ды так,Што ён заходзіцца ад смеху, -О, дзядзька выдумаць мастак!«І для душы спажытак быў бы,І адпачыць бы добра змог,І не было б у мамы крыўды...Паеду ў свой Каменны Лог!..»Але, правёўшы маці, тут жаЁн акунаўся з галавойНе ў вір маленства - праца-службаШтодзённа ў вір цягнула свой.Пасля музфонд даваў пуцёўку,Калі ён водпуск браў якраз, -І аглядаў Вячорка зноўкуЦі Крым, ці Сочы, ці Каўказ.Так адпачынку пал чарговыПрывык у моры ён гасіць,І так зрываўся план ягоны -Улетку ў маці пагасціць.Зноў бачыў: выбрацца не зможа,Уявы светлай тух прамень, -І адкладаў ён падарожжа,Як бы да нейкіх перамен,Да нейкай послабкі-аддухі,Што ўрэшце выпадзе яму,Каб хоць на тыдзень сэрца й думкіДаверыць котлішчу свайму...Была яшчэ адна прычына,Што астуджала ўраз запал.Вы здагадаліся: жанчына,З якой знаёмы быў Сцяпан.Ды і не проста так знаёмы.Зусім, зусім не проста так...Над імі колісь дзень маёвыУстаў, як лёсу добры знак.Пасля... да жудасці раптоўнаТой дзень бязлітасна патух -І доўга крыўдай невымоўнайЦямрэла ў сэрцы ноч пакут.Хоць знаў: у тым, што толькі горычЯму пакінуў на ўспамінВясновы вечар ясназоры, -Быў вінаваты ён адзін.Што ж, скрухі ён пазбыўся з часам -Жыццё на ўсё знаходзіць лек,Яно не любіць, каб няшчаснымНа свеце чуўся чалавек.Тым больш - у гэтакім узросце,У самым розгары вясны...Але вясна прайшла, а штосьціАд той пары не збегла ў сны.Не-не, - і марнае пытанне:Чаму так здарыцца магло? -Будзіла крыўду, шкадаванне,Пакутнай прыкрасцю гняло.Калі ж нарэшце крыўда гэтаЗ вірлівай мутнасцю сплыла -Было запозна ўжо: Альжбета -За іншым замужам была.Памылку выправіць, хоць з болем,Назад, хоць з кроўю, адкруціць -На гэта ўзняцца ён не здолеў.Рашыў: няхай перабаліць.Нашмат пазней, калі ўжо ўласнайБыў сам ён звязаны сям'ёй,Цераз знаёмага дазнаўсяСцяпан што-кольвечы аб ёй.Альжбета шлюб свой разарвала:Ёй шчасця замуж не прынёс,І марнаваць яна не сталаЗ нялюбым свой жаночы лёс.Ішлі гады... Аднойчы ўвосеньЯму прывезла маці ў домТакую вестку, што здалося:Над галавою грымнуў гром.- Да нас вучыцельку аднекульПрыслалі ў школу працаваць.Яшчэ ў тваім прыблізна веку,Альжбетай Францаўнаю зваць.Дык дзецям гэтак дорыць ласку,Як маці родная, дальбог!..- Альжбета Францаўна? - знянацкуСхаваць здзіўлення ён не змог.- Хіба мо ведаеш яе ты? -Як бы ўлавіў штось матчын слых.- Не, проста дзіўна, што... Альжбета,Імя такое... са старых.- Ну, так. А прозвішчам - Кудзёлка.Разводка быццам бы... АлеПа ўсім відаць, што не свісцёлка.Да ўсіх з павагай у сяле.Як толькі далі ёй хаціну,Што завуч вызваліў, Зяцькоў, -Гадоў пятнаццаці дзяўчыну,Дачку, прывезла ад бацькоў...Сцяпану ў сэрца, як іголкай,Кальнула: «Вось дык навіна!Альжбета Францаўна Кудзёлка!Няма сумнення, што яна...»Маўчаў, аглушаны як быццам,І зразумець ніяк не мог:Чаму ёй собіла прыбіццаЯкраз жа ў іх Каменны Лог?Ці ж мала школ у іхнім краі -У межах вобласці ўсяе?Які ж «асветнік» ёй нараіўАтайбавацца ў іх сяле?А можа быць, яна наўмыснаЗрабіла так?.. А для чаго?Нашто - калі ёй ненавіснаЛюбая згадка пра яго?Відаць, тут проста выпадковасць.Відаць, забылася суздром,Што гэны кут - яго мясцовасць,Яго бацькоўскі, родны дом.- Была і ў нас, у нашай хаце:То ж вучыць Паўліка якраз,Дык ушчувала бацьку, маці,Што той кладзецца спаць не ў час.І пра цябе спытала потым:Ці праўда, значыць, ці мана,Што ты мой сын і згэтуль родам...- І што?.. - Здзівілася яна.Такі, гаворыць, талент звонкіРадзіўся ў гэтакай глушы...Ад большай пэўнасці ў ВячоркіПаспакайнела на душы.«Ну, так, забылася няйначай,Што гаварыў я колісь ёй -Аб нашай вёсцы, школе нашай,Аб першай музыцы маёй...От можа фокус быць вясёлы:Прыеду я - і як на грэхАдразу ўбачымся ля школы...»І зноў па сэрцы цень прабег.Ён мусіў сам сабе прызнацца:Паклаўшы крыж на той бядзе,Ён не хацеў бы сустракаццаЗ былым - ніколі і нідзе.Тут справа, знаў ён, не ў капрызахЯго натуры. Справа ў тым,Што калі нават попел-прысакАстыў - нашто капацца ў ім?А ёй? Хіба ёй будзе ў радасцьУзрушыць памяць гаркатой?Яна ж дагэтуль лічыць здрадайЯго правінны ўчынак той.Калі ў яе спакой і немуцьПануе ў сэрцы - не бунтуй!Авось пачасе куды-небудзьПерабярэцца і адтуль...У гэткіх роздумах-развагахБываў Вячорка ўсякі раз,Калі матуля ў госці звала -На адпачынак, на папас.І ўсякі раз яго паездкаІзноў не месцілася ў план...Ды вось прыйшло пісьмо-павестка,Якой чакаў ужо Сцяпан.«Ты не забыўся, брат наш кроўны, -Струменіў водар з родных слоў, -Што маме, Сохвіі Пятроўне,Праз месяц семдзесят гадоў?Якраз на свята, на купалле.Дык выкрай часу і прыедзь.Каб потым людзі не казалі -Парадуй маму і прывець...»Сцяпан і сам у тлуме будняўНе забываў пра юбілей.«Ну, што ж, рыхтуйся, сын аблудны!Тут не адкласці надалей.Набок усякую нязмогу!На свята маці рушым, брат,Каб нават падаў на дарогуПерад табой каменны град!Ну, а наконт магчымай стрэчы...Ці не пара прасцей, дзівак,Глядзець на гэтакія рэчы?Табе ж за сорак як-ніяк!..Ці мала што ў жыцці бывае!Якіх вузлоў не вяжа лёс!Няшчасны той, хто ўсё прымаеДа сэрца блізка і ўсур'ёз.Спакойна, брат, звычайна стаўсяІ да сябе, і да людзей...Ах, ты, на жаль, не гэткі ўдаўся?Не можаш звольна і прасцей?Тады - ты сам свой інквізітар,І - як сказаў алкаш-сусед:«Прабач, таварыш кампазітар,За гэтым я прыйшоў на свет!..»

Згадкі ў дарозе

Вячорка, стомлены мільганнемКарцін-малюнкаў за акном,Павекі звёў без намаганняІ перанёсся ў родны дом.Перш-наперш маці твар убачыў:Маршчынкі дробныя ля губІ вочы ў крапінках табачных,Што аніколі не ілгуць.Ля маці дзеці: Лёдзя з мужам,Антось, Мікіта і Тамаш -На гэты раз, напэўна, дружнаЗбяруцца ўсе, як на кірмаш.Ну, Тамашу збірацца ўласнаНяма чаго - ён там жыве,Ён - гаспадар, ён у саўгасеНа працы ўдарнікам слыве.Адзін з усіх застаўся дома.Што самы меншы, можа быць?Смяяўся: «Доля, братцы, доля!Павінен хтось і хлеб рабіць!..»Ён жонку Анцю (Антуніну)Настроіў так на боскі строй,Што меў дзяцей амаль асьміну.Смяяўся: «Я - айцец-герой!..»Хоць скончыў колісь толькі восьмы -Адстаў ён мала ад братоў, -Смяяўся: «Я - у дзядзькі ЛёксыДзве акадэміі прайшоў!..»Што тычыць Лёдзі - як зазвычай,Яна прыедзе з Вінцусём.Калісьці ў робе будаўнічайЁн стаў Сцяпану швагрусём.Вячорка ў тым далёкім годзеКансерваторыю канчаў,Калі дазнаўся, што да ЛёдзіЯкісь жаніх хадзіць пачаў.Іх Лёдзя ў Мінску на будоўліТады падсобніцай былаІ аб сваёй дзявочай доліНе турбавацца не магла.Жыла ў рабочым інтэрнаце,З гурмою гэткіх жа нявест,І добра помніла, як маціЗасцерагала на ад'езд:«Хаця ж не слухай кавалераўКультурных гэных, гаваркіх.Няхай іх выкаціць халера -Тых ашуканцаў гарадскіх!..»Ва ўсіх нявест безабаронныхЗ тых інтэрнацкіх катухоўЖыў недавер да ім не роўныхІнтэлігентных жаніхоў.«Хіба ён гэткі возьме замужМяне - з будоўлі галату?Адно ў душы пакіне замуць,Пасее ў сэрцы гаркату...»Ды вось у клубе іх на танецАднойчы Лёдзю запрасіў,Па ўсім відаць, не «ашуканец»,Бядняк, мяркуючы па ўсім.Сказаў дзяўчыне, што рабочы.Праводзіў позна ў інтэрнат -За разам раз глядзеў у вочыІ сыпаў досціпы - як град.Хоць жартаваў замыславата -Было прыемна ўсё адно.Праз дзень - прыйшоў да інтэрнатаЗ двума білетамі ў кіно.Далей - амаль што кожны вечар,Пасля работы - тут як тут.І сімпатычны быў ёй нечым,І нечым дзіўны, Вінька Шкут.Найбольш сумелася дзяўчына,Калі адкрыла незнарок,Што не бядняк ён, як лічыла,Што ён - прафесарскі сынок!Аж не паверыла спачаткуІ машынальна перш за ўсёПаглядам змерала апратку:На ім было амаль рыззё!А ён сказаў: - Давацца дзівуНяма чаго. Зірні-паглянь:Народ не носіць габардзіну,Народ апрануты ў паркаль!І нейк паблажліва ўсміхнуўся: -Не зразумела ты пакуль.Не думай кепскае. Клянуся:Я не басяк і не куркуль!..Не зразумела, гэта праўда.І напісала брату ліст,Каб што параіў... НеадкладнаСцяпан прыехаў к ёй у Мінск.Калі пачуў, хто з ёй «на роўных»Пачаў дружыць - скрывіўся ўраз:- Ты бач яго, які «народнік»!Напэўна, хітры лавелас!Каб ачмурыць з будоўлі дзеўку -Маўляў, і я - такі ж, як ты, -Адзене світку ці паддзеўку,Ну, і канечне ж - у кусты!- Мяне? Павек таго не стане!Хай паспрабуе, хоць у жарт!..- Ну, што ж: іду з ім на спатканне.Пабачу сам, чаго ён варт.Не да канца спасціг загадку,Правёўшы розведы, Сцяпан:- Развесяліў мяне спачатку,Калі ішлі паўз рэстаран.Пытаю: «Можа быць, заглянем?Прапусцім сціпла па адной?»«Народ не мокне ў рэстаране!Народ сілкуецца ў чайной!»Вось так і ўрэзаў мне твой Вінька.Як абухом - па галаве!Хаця хваліўся, што крывінкаПатомнай шляхты ў ім жыве.Магчыма. Хлопец дзіўны нейкі.З бацькамі ў контры - і ўсур'ёз.Ён не бярэ ў іх ні капейкі.Ну, і таму не ў пудры нос,Сказаў: не возьме нізавошта.Жыве на ўласныя грашы.Працуе. Вучыцца завочна.Мне - самастойнасць па душы.Аднак... ужо і зараз бачна:З такімі думкамі - наўрадЦі зробіць ён цябе багачкай, -Падсумаваў з усмешкай брат.- Я не ганюся за багаццем,Адно б душы не знаць пакут...І неўзабаве стаў ім зяцемДзівакаваты Вінька Шкут.Амаль што два дзесяцігоддзіКрылом галубіць іх анёл,Але раскошы ў доме ЛёдзіНе адшукаць і ўдзень з агнём.Вінцусь праз грані той жа прызмыНа свет пражорлівы глядзіцьІ ў тым жа духу афарызмыНе перастаў пуляць-пладзіць.І часта Лёдзя: «Ну, народнік! -Крычыць нязлосна на яго. -Дальбог, куплю табе наморднік,Каб не брахаў абы-чаго!..»Сцяпан у думках спасміхнуўся,Як уявіў славесны шторм,Што ўздымуць дома немінучаАнтось з Мікітам і Шкутом.Антось на слова быў заядлыІ апанента ў спрэчцы браўШто называецца «за яблык» -Дыхнуць секунды не даваў.Ён быў філосаф-сацыёлаг,Дацэнт сталічнай ВНУ.З натур дасціпных і вясёлых.І клаў за праўду галаву.Таму Антося шанаваліАдзінаверцы і сябры,Ды часта ў пене бушаваліАкадэмічныя «зубры».Ён мог бы век не знаць дакукі,Каб на ражон не пёрся сам.«Аб эфектыўнасці навукі»Аднойчы працу напісаў.Сацыялогіі айчыннайНаважыў трохі памагчы:Як цесна ў сувязі прычыннайСтаяць Навука і Харчы?Грунтоўна вывучыў, даследваўІ сцвердзіў з жарам у крыві:Якая процьма дармаедаўПасецца ў многіх НДІ!У пераказе дзядзькі ЛёксыКарціна выглядзела так:Антось рашыў зімой у вёсцы,У цішыні, пісаць трактат.Падсунуў стол да самай грубкі -Каб ногі ў цёплае ўпіраць,Паклаў канспекты, картак грудкі,Паперы чыстай пачак пяць.Ну, за работу, Анцік! З богам!А маці строга наказаў:«Вары мне толькі груцу з бобам -Штодзень каб поўненькі казан!..»За месяц, седзячы на груцы,Зрабіў трактат лістоў на сто:«Ці трэба заткалы ў навуцы,А калі трэба - дык нашто?»І выйшла: заткалы патрэбны!Дарэмна скрыва хтось глядзіць:Ніколькі нават не ганебнаСягоння ў заткалах хадзіць!І больш таго: у тым і штука,Што калі недзе ёсць уздымІ мае поспехі навука, -Дык гэта дзякуючы ім!На працы заткала шчыруе -Шукае, доследы вядзе!А той, хто заткалам кіруе,Сваё імя паўзверх кладзе.«Тады наш Анцік чуць не спёкся -Шаноўных шмат увёў у злосць...» -Так разабраўся дзядзька ЛёксаУ тым, што высветліў Антось.Наогул, дзядзька ўмеў надзіваАдчуць турботы племяшоў.З Антосем ладзіў асабліва -Сваю натуру ў ім знайшоў.Меў дар маўлення смехатворац,І ўсе браты сябе не разНа тым лавілі, што гавораць«Нутром» ягоных слоў і фраз.Як антыпод і выключэннеУ іх гурбе - Мікіта быў.«З ім гаварыць - адно мучэнне», -Мікіту дзядзька не любіў.На свяце ж будзе і Мікіта -Старэйшы самы, зводны брат.Хоць нос трымае самавіта -Прыедзе к маці ў акурат.Аддаць належнае тут трэба:Не забывае родны дом.Ягоны бацька Зміцер РэпаПакінуў Зосю маладой.Той год быў «годам пералому»,І Рэпа, сельскі актывіст,Па прапанове выканкомуСтаршыняваць пайшоў кудысь.Ён заглядаў дамоў наездамІ ўсё радзей - пакуль здаляНе дапаўзла да Зосі вестка:Другая ўжо з ім спіць, змяя!Пакінуў Зміцер жонку з сынам -Пяцігадовым хлапчанём.Ото ж яна і ўгаласіла,Калі збіраў пажыткі ён!Крычма крычала паратунку,Мікітку трэсла з усіх сіл: -Прасі, сынок, прасі татульку,Каб ён цябе не сіраціў!І сын прасіў - услед за маткайКрычаў: «Татулечка, не едзь!Забі змяю, забі, мой татка,А то змяя цябе заесць!..»Не апрытомнеў Рэпа ЗміцерНа слёзны лямант хлапчука.На развітанне воч не выцер -Не абрасілася шчака.Душы ж дзіцячай неакрэплайЁн рану страшную нанёс.На ўсё жыццё Мікіта РэпаЗастаўся з крыўдаю на лёс...А Зося выйшла за ЯкубаІ - да някліканых нягод -Жыла з ім проста міла-люба:Спраўлялі хрэсьбіны штогод.Мікітку - горача любіла,Ад крыўды чуйна берагла.З праклятай даты - не набілаЯго ні разу: не магла.І калі ўсё-такі ён вырасНепамяркоўным, грубым, злым, -Быў вінават, відаць, той вырак,Грымаса здрады над малым.На ўласны хлеб пайшоў ён ранаІ рана ўлады зведаў смак.Да ўсякай мэты крочыў прама.Амбіцый меў ажно зашмат.Каб не ўніжаць аўтарытэту,Ён Рэпу справіў на Рэппо, -Хоць землякі замену гэтуНе прынялі, яму назло.У вочы звалі «паважаным»,За вочы - тыя ж языкіМаглі назваць і «Абіззянам»,Ого, як могуць землякі!Мянушку гэту меў ён змалку.А праз каго? Чыя віна?Ды ўсё праз тую поскудзь-малпу,Каб тройчы выдахла яна!Калісь настаўніца МарынічСвой падапечны шосты класПавезла ў горад, каб звярынецІм паказаць: гасціў якраз.Усё агледзелі: мо дзвесцеЗвяроў і птушак - па чарзе.І прыпыніліся нарэшцеЛя клеткі з рослым шымпанзе.Касмач стаяў і чухаў брыдкаДаўжэзнай лапаю жывот.Такое ўбачыўшы, МікіткаАж да вушэй разявіў рот.Ад дзіва пырснуў смехам хлопецІ ўцехай-радасцю заззяў:- Вы гляньце, гляньце, што ён робіць -Вялізны гэны абіззян!- Не «абіззян», а «обезьяна»Па-руску трэба гаварыць, -Марыніч ціхенька сказала,Каб перад дзецьмі не журыць.Але Мікітка тут жа ўспыхнуўІ ёй без бою не ўступіў(Ужо тады ішло на пыху -Заўваг крытычных не любіў!):- Дык абіззяна - калі маці,А калі бацька - дык жа як? -І нават з крыўдай патлумачыў:- Чаму ж ёсць гуска і гусак?..Малыя тут жа падхапіліНяўдалы моўны наватворІ да Мікіткі прыляпілі:Ты - аўтар, значыць, гонар - твой.У вёсцы так было адвеку:Калі дасціпнае імяПрышпіліць нехта чалавеку -То не здзярэ і смерць сама.І дзеці вырастуць і ўнукіПад гэтым імем - цэлы родЯго без крыўды, без дакукіАдносіць сто гадоў і год!..Вось так, пад роўны гул матора,Сцяпан, схіліўшы галаву,Успамінаў, каго ён скораПабачыць дома наяву.А найчасцей перад вачымаЗ'яўляўся даўні эпізод:Ушчэнт шчаслівая дзяўчынаНа вулку выбегла з варот.У белай кофтачцы шаўковай,І валасы - святлісты шоўк.Глядзіць разгублена наўкола:Няма! Спазніўся! Не прыйшоў!Ні на дарожцы пешаходнай,Ні на брусчатай маставой...А ён знарок стаіўся воддальЗа тоўстай ліпай векавой.Ах, тая ліпа-медавуха!Як часта ў сэрцы ён пасля,Калі даймала горыч-скруха,Чуў весні шум яе галля!І бачыў трэшчыны-маршчыны,Што ўверх віліся па кары.І - чысты, юны твар дзяўчыны -Нібы лілея на зары...«Ого! Яна вось-вось гатоваЗаплакаць! К чорту гэты жарт!» -Я тут! - гукнуў Сцяпан са сховуІ выйшаў к ёй, на тратуар.Не раззлавалася - ні трохі.Ізноў імгненна расцвіла,Прабегла тры-чатыры крокіІ - крылы-рукі развяла.А ты?.. Дзівак! Нясмелы дурань!Ці ж можна з гэткім паляцець?..Успамінай цяпер і думай -Пра заўтра думай, целяпень!Напэўна ж прыйдзецца спаткацца,Сустрэць... Праз дваццаць два гады!Пра што пытацца? Як трымацца?Ці засталіся хоць сляды -Таго, што колісь хвалявала?А што карысці, калі й так?Тваё што сэрца захавала?Які ў цябё застаўся знак?Астаткі крыўды, шкадавання,Ды думка скрушная, з якойДаўно змірыўся ты: вяртанняНяма да ліпы векавой.Няма вяртання і не будзе.І вы ўдваіх, сабе ж назло,Не варушыце, не турбуйцеТаго, што зеллем парасло.

Адступленне першае - патэтычнае

О, Беларусь!.. - Няхай усклікнуІ я - за волатамі ўслед.Як пілігрым нясе малітву -Так я нясу іх запавет.Я скалясіў і змераў пешкіТвае прасторы ўдоўж і ўшыр -І ўсе шляхі, дарогі, сцежкіПакрыжаваліся ў душы.Не знаю сам, якога зелляТы падліваеш мне ў пітво, -Што гэтак моцна, гэтак хмельнаТваё чаруе хараство.Не знаю слоў, каб растлумачыць,Разгадку тайны праявіць, -Чаму штодня мне трэба бачыцьТвой непаўторны краявід.Чаму без роднага паветраЯ доўга дыхаць не магу.Чаму мне суджана павечнаУ неаплатным быць даўгу -Перад тваёю некрыхлівай,Зусім не кідкаю красой,Што з воч зрываецца імклівай,Непераможнаю слязой,Што анікому не чужаяІ нават кончаных бадзягАдчуць раптоўна прымушае,Як радасць тахкае ў грудзях.«Якая дзіўная краіна! -Пісала госціца адна: -І да Бабруйска скрозь - раўніна,І за Бабруйскам - раўніна!..»Перапрашаю госцю вельмі -Удакладніць належыць тэкст:Хоць раўніна - ды не пустэльня,Хоць і раўніна - ды не стэп!А ўсё лясы ды пералескі,Бары, дубровы ды гаі,Бяроз і сосен пераблескі,Нязмоўчны шчэбет у галлі.А ўсё пагоркі, ды лагчыны,Ды касагоры, ды равы,Сярод палеткаў - лугавіны,У ціхіх поймах - паплавы.А ўсё азёры ды азерцы,Бруенне рэчак, плыннасць рэк...Дык што ж за дзіва, што на сэрцыАдбіўся вобраз твой навек?Дняпро і Нёман, Сож і Прыпяць,Дзвіна, Бяроза і Вілля -Спляліся так, што не разблытацьІх у душы маёй, зямля!Не раз'яднаць і не адсекчыНі ручайка - пакуль жывы.Тваіх артэрый ток адвечны -Давечны ток маёй крыві.Спыні на міг - і задыхнуся,І - як падкошаны ўпаду.Ды знаю, што прашэпчуць вусныРаней, чым іх навек звяду.Тваё імя яшчэ прамоўлюАпошні раз, о краю мой!Шчаслівы лёс - плаціць любоўюТабе і жыць - адною ёй.З чаго пачаў калісь над Гайнай -І скончу тым... Спакойны я:Павек не стане чорнай ганьбайЛюбоў прасветлая мая!..

Белы май

Альжбета Францаўна КудзёлкаУ тыя дні - даўным-даўно -Была дзяўчына, як вясёлка:Уся свяцілася ажно.Жывога розуму дзяўчынаІ шчодрай, ласкавай душы.А гляне карымі вачымаНа дзецюка - прапаў, пішы!У педвучылішчы сталічнымЯна выдатніцай была.Яшчэ і талент ёй музычныПрырода-матухна дала.На лыжках грала вельмі хвацка!Як забразгоча польцы ў тактНа вечарынцы інтэрнацкай -Маэстра сам не змог бы так!«Во, шэльма дзеўка! Во, зараза!» -Гукаў сёй-той пад перамірг,І сказ гучаў не як абраза,А як прызнання светлы міг.Такою, з лыжкамі, і ўбачыўЯе Сцяпан у першы разІ, заварожаны няйначай,Па-за плячмі ў сяброў «завяз».Сюды, да будучых настаўніц,Ва ўтульны, чысты інтэрнатІх Юзік Бэнсь прывёў на танцы -У гэтай справе зух і хват.Сцяпан, пакуль яна іграла,Глядзеў, не зводзячы вачэй,А цуда-музыка гучалаУсё званчэй, усё званчэй.Калі ж нарэшце полька змоўкла,Дзяўчына ўстала даць паклон -Усе запляскалі навокал,Не зварухнуўся толькі ён.«Альжбеце брава! Брава, Аля!» -Завыгукала ўся гурма.«Альжбета?.. - Дзіўна як назваліБацькі... Забытае імя!»Вядучы рэй, лабасты хлопец,Гукнуў: «Цяпер - жаночы вальс!»Каля Вячоркі ўзнікла постаць: -Я запрашаю ў танец вас!Сцяпан як быццам прабудзіўся:Глядзіць - Альжбета перад ім!Ад неспадзеўкі - разгубіўся,Хацеў адмовіцца зусім.Але ў апошняе імгненнеКіўнуў на згоду галавойІ, не сказаць, каб зграбна вельмі,На круг брусчасты выйшаў з ёй.О першы вальс! Павек забыццаНе зможа той паднебны ўзлёт!Як лёгка з ёй было кружыцца,Адчуўшы ў сэрцы веснаход!Як далікатна, нібы пёрка,Далонька ўлеглася ў руцэ!Як звабна блізка, нібы зорка,Радзімка ззяла на шчацэ!«Вы нейчы госць тут?» - запытала.«Не, мы зайшлі к вам... проста так».Язык яму - як завязала:Адно глытаў сухі камяк.Хоць меў прыгожы голас звонкіІ быў не з роду маўчуноў -Ён не знаходзіў для гаворкіЗачэпкі добрай, вартых слоў.«А вы ігралі, як артыстка!» -Знямогся ўрэшце ён маўчаць.І ўбачыў: сонечная іскраУ карых бліснула вачах.Кранула водзывам ягоным!«Ды што вы! Так - дурэць люблю...»Тут абарваўся вальс - і гоманСпусціў іх з неба на зямлю.Музыка ўпараны на крэслаБаян паставіў: «Перакур!»Сцяпан туды рвануўся з месца:«Дазвольце мне сыграць, пакуль...»Мо ад няёмкасці хлапечайУздумаў гонар апраўдаць?Ускінуў дзве шляі на плечыІ з ходу ўрэзаў - як аддаць!«Эге! - адразу ўсе адчулі. -Вось гэта ўзровень, гэта клас!»Аж пыл пайшоў па вестыбюлі -Так завіхрыла полька ўраз.Што праўда, сам музыка трохіЗанерваваў і ўмерыў дух:Альжбета-лыжачніца ў скокіЗ нахабным Бэнсем выйшла ў круг.Але заўважыў: хоць дзяўчынеІ сыпле ўсмешкі Юзік-хват,А ўсё ж яна не-не дый кінеНа баяніста зірк-пагляд.Пасля яго шалёнай полькіАльжбета знікла неўпрыкмет.Калі - не ўгледзеў ён, а толькі -Застаўся ў сэрцы гулкі след.Такі гарачы след трывожны,Што ён пачаў шпацыравацьЛя інтэрната вечар кожны -А раптам выпадзе спаткаць?Ну, дык і выпала нарэшце!З сяброўкай-дылдай пад рукуЯна аднойчы выйшла з весніц -Якраз насустрач дзіваку.Сцяпан сумеўся, разгубіўся:Пракляты сорам, каб ты счах!Даў «добры вечар» і спыніўся -З мальбой і радасцю ў вачах.Яны таксама крок стрымалі.Лілася з вокан гамана.«Вы так прыгожа ў нас ігралі! -Сказала шчыра... не яна. -Прыходзьце зноў! Абавязкова!» -Штось «дылдзе» рупіла самой.Яна ж - ні слова, ні паўсловаАле глядзела... божа мой!Як на яго яна глядзела!З якой прадоннай глыбіні!Якая светлая надзеяПускала ў сэрцы карані!..Ледзь дачакаўшыся суботы,Сцяпан падаўся ў інтэрнат.Адзін. І шмат іграў з ахвоты.І танцаваў з Альжбетай шмат.Але сказаць ёй хоць намёкам,Чаго прыйшоў ён зноў сюды,Чаго блукаў ля іхніх вокан, -Не змог музыка малады.І ён рашыў пакарыстаццаВядомым спосабам старым:Прызнацца ў вершы - і на танцахАддаць лісток ёй. А затым...Ужо што будзе - тое будзе.Ва ўсякім разе - будзе знаць.Тры дні мазгі мазоліў-трудзіў,Каб як найлепей напісаць.У рыфму ён яшчэ са школыГрашыў - умеў цаляць як след.І вось на лісціку васковым -Амаль класічны трыялет:«Ты сэрца мне усхвалявала,Як краска першая вяснойНа ціхай просецы лясной -Ты сэрца мне усхвалявала.Пасля іх будзе тут нямалаЦвісці, буяць, зырчэць красой.Ты ж сэрца мне усхвалявала,Як краска першая вясной».Перачытаў сто раз - не меней,Рашыў: «І ў друк бы падышло!»І ў нагрудной паклаў кішэні -Каб лёгка выхапіць было.Назаўтра ж вечарам, у танцы,Пад шоргат ног, пад гоман-гам,Ён у кішэньку сунуў пальцы,Сказаў: «Вазьміце, гэта вам!..»І чуе: «Мне? Але навошта?Не разумею, што за жарт?..»Зірнуў - бы хтось яму бязбожнаЧабэхнуў кіпенем у твар.Ён не лісток дае з блакноту,Дзе ёй прызнанне ў вершы сплёў, -А глянцавітую банкноту -Ні больш, ні менш - на сто рублёў!Паблытаў, гад! Ляжала ў той жаМалой кішэньцы на грудзях.Якая ганьба-стыд, о божа!Які канфуз! Ды пры людзях!«Даруйце!» - згроб купюру ў жменюІ ў дзверы ледзьве не бягом.Яна - на ганак праз імгненне,А там - на вулку, наўздагон.«Сцяпан! Вярніцеся! - гукнула. -Прашу, вярніцеся! Сцяпан!..»Спыніўся ён. Душа пачула:Ад сэрца голас - не спадман.«Вы трохі дзіўны, выбачайце.Чаго з-за дробязі ўцякаць?Забудзьце ўсё - і не зважайце...»«Я вам хацеў вось гэта даць...»І ён падаў ёй невялікіУчвэртку складзены лісток.Яна ўзяла і для прылікуЗірнула ўпрыцемку: «Сцішок?!»«Вы... не цяпер, вы потым гляньце», -Ён сарамліва папрасіў...Яны вярнуліся на танцы -Як быццам іншыя зусім.Як бы на іх лягла ўжо метаЯкогась кону аднаго.І цэлы вечар той АльжбетаНе пакідала ўжо яго......На цёмнай лесвіцы вячэрняйАкно расчынена ў прастор -У весні горад, - да свячэнняАгнёў і зор, агнёў і зор.«Уночы будзе навальніца», -Ён, бы сабе, сказаў услых.Яшчэ сакрэт і таямніца -Усё, што ўзнікла паміж іх.Але ўжо з моцнае далоніНе вырываецца далонь.Але ўжо хіліцца да скроні,Нібыта ў лёгкім хмелі, скронь.І слова згоды ўжо трапечаНа смяглых вуснах - без умоў,Што не далей, як заўтра ўвечар,Яны спаткаюцца ізноў.* * *Сляпы ад шчасця ў май той белы,Калі шугаў паўсюдна бэз,Не знаў Сцяпан, што да АльжбетыТады ж «прыліп» і Юзік Бэнсь.Дый не на жарт «забрала» Бэнся!Амбітны, хцівы сэрцаедУ інтэрнат зайсці ўжо меўся,Каб на яе натрапіць след.І як жа вырачыў ён вочы,І як напнуўся цецівой,Калі яна сама аднойчыДа іх заглянула ў пакой.Яе прывёў Сцяпан - і простаСказаў, не ўмеючы хітрыць:«Мая знаёмая і госця,Прашу ласкавымі вас быць!..»Найлепей Юзік просьбу ўважыў -Ласкавы быў, аж цераз край:І шчодра досціпы адважваў,І згатаваў імгненна чай.Адшчоўкнуў ключыкам куфэракІ тут жа («ахні, слабы пол!»)Кулёк не нейкіх там цукерак,А «мішак» высыпаў на стол.Альжбета ахнула, канешна.Ніхто ёй «мішак» не купляў.Бэнсь звысака глядзеў належна:«Частуйся! Семечкі, маўляў!Яшчэ не гэткае зазнаеш, -Прасіўся довад з языка, -Калі, вядома, розум маешІ прэч адшыеш вахлака!..»Калі ж яна Сцяпану ўрэшцеШапнула: «Нам ісці пара!» -Зніякавеў, застыў ва ўсмешцы -Нядобрай, як аскал тхара.«Не, з гэтым я не прыміруся,І ты не радуйся, дружок.На ўсё пайду - свайго даб'юся:Ты будзеш сцёрты ў парашок!..»Услед за імі з інтэрнатаНа вулку выйшаў - злы, як звер,І - прама ў будку «Сто на брата»,Дзе Лёф даваў і напавер.Сядзеў за столікам дапозна,За кухлем кухаль асушаў,І чым далей - тым болей грознаПлан помсты ў думках вырашаў.«Ну хто такі Сцяпан Вячорка?Паршывы конь у табуне!Чаму ж павінна гэта зоркаСвяціць яму? Чаму - не мне?Абдзіртус з віцебскай глыбінкі!Калі паштэт я ем усмак -Ён, здыхля, душыцца ад слінкі,Глядзіць у рот мне, як жабрак!Ды і наогул!.. Чым ён знаны,Каб мог супернічаць са мной?Не, гэны яблычак крамяныЯ адаб'ю любой цаной!..»

Ганьба

Аднойчы Бэнсь, як друг бязгрэшны,Сказаў Вячорку: «Ну - лады:Ты едзеш з намі да падшэфныхУ вёску Доўгія Брады.Я ўгаварыў дацэнта ДробаЗа баяніста ўзяць цябе.Дадзім канцэрцік хлебаробам -Паможам музыкай сяўбе!..»Сцяпан любіў паездкі ў вёску -Спаткацца з новымі людзьмі,Пазнаць свой край шырэй хоць трошку,Павеў жыцця ўдыхнуць грудзьмі.У вёсцы іх, «артыстаў з Мінска»,Развёў па хатах брыгадзірІ - выпадкова ці наўмысна -Сцяпану з Бэнсем дагадзіў:Да Базыля Крата паставіў.Той быў заможны гаспадар:Меў новы дом і двор на славу,І ў тым двары - дай бог тавар!І меў дачку. Даўно нявеста,Ды лёс Гілену абмінаў:Была з «няўходжанага цеста» -І люд тутэйшы гэта знаў.Як паглядзець - амаль красуня,А па натуры - пустальга.Дзяцюк прыстане, пабузуе -І прэч нясецца як мага.Яна загадчыцаю клубаРабіла ў вёсцы - і шторазБыло ёй радасна і люба,Як госці ехалі ў калгас.Сам брыгадзір улучыў шэптамНа гэта Бэнсю намякнуць:Маўляў, не грэшна будзе шэфамЗ такою краляю гульнуць.Тады і ўзнікла думка ў Бэнся:«А што, каб Кротаву дачкуАпрацаваць у пэўным сэнсеДы і Сцяпану - пад руку?Падстроіць так, каб на вячэрыЁн ля Гілены побач сеў,Каб «гары» выжлукціў звыш мерыІ да няўцяму акасеў?Каб аж не помніў сам, што робіць.Вось будзе факцік у мяне!А ўсё астатняе ўжо дробязь:Альжбеты чутка не міне!..»Сам лёс зрабіў яму паслугу:За пуняй стоячы ў садку,Зусім няўмысна Бэнсь падслухаў,Як маці бэсціла дачку:«Ты бач! Яна ўжо па ахвоцеІ гэтым пойдзе пасабляць!Напасаблялася ўжо, годзе!Праз месяц будзе - не схаваць!Ці, можа, гэта з іх каторыІ нагуляў табе нябось?..»У словах чуліся дакоры,І крыўда горкая, і злосць.Замёрлы Юзік ад здзіўленняАж рот разінуў за сцяной.«Ого! Дык самы раз ГіленеЯго ўсучыць! Любой цаной!..»Рашыўшы, Бэнсь, падступны сэрцам,Пачаў свой план ажыццяўляць:Дзяўчыну ён перад канцэртамАдвёў убок хвілін на пяць.«Вы не здзіўляйцеся, Гілена,Што так пытаю - па прамой:Але скажыце мне сумленна:Вам... па душы таварыш мой?Ах, вы яшчэ... Ну, што ж, не стануПатрабаваць. Я сам скажу.Я - тайну выдам: вы СцяпануСтрашэнна ўзрушылі душу!Але ён вельмі сарамлівы!Ен нізашто не скажа вам,Што быў бы ў свеце найшчаслівы,Каб ваша сэрца мець за храм.Таму - круціце самі гайку...А што сказаў я вам - маўчок!..»Гілена «клюнула» на байку,Як верхаводка на кручок.Амаль увесь канцэрт, прасцячка,Вачэй не зводзіла з хлапца,І Бэнсь паверыў: тут няцяжкаДавесці справу да канца.Перад вячэрай тонка-хітраЁн гаспадыні прашаптаў:«Ну, цётка Тэкля, з вас паўлітра -Вам зяця ў хату я дастаў!Мой сябар з вашаю красуняйСышліся так адно з другім,Што будзе проста неразумнаНе паспрыяць у шчасці ім!Кажу вам шчыра - даастачы:Не выпускайце зяця з рук!..»Хвілін праз колькі Бэнсь убачыў:У справе ёсць прыкметны зрух!Вячэра, з поснае і беднай,Як планаваў скупеча Крот,Пабагацела адпаведнаЗадуме, пушчанай у ход.Не проста ж госці ўжо, выходзіць,А - сват у хаце з жаніхом!У гэткім разе не зашкодзіцьУразіць іх і за сталом.Базыль паставіў «гары» кварту,А Тэкля - закусь: свежы сыр,І масла жоўтае, і скварку,І нават кольца каўбасы.Канешне ж, Юзік пастараўся,Каб ля Гілены сеў Сцяпан.З павагі - той і не ўпіраўся,Не знаў, што змысліў інтрыган.Базыль - яму паспела ТэкляСказаць пра «зяця» і дачку -Наліў пякучага, як з пекла,Па поўнай шклянцы першаку.- Ну, хлопцы, сёння вы героі!Арлы! Дык як тут не нальеш?..Сцяпан у добрым быў настроі -З усіх ён выступіў найлепш.Ды і наогул - гэта вёска,І гэта ранняя вясна...- Дык, хай даруе матка боска,Давайце, хлопчыкі, да дна!Хто не блазнюк, а хват-мужчына,Без перадыху - да канца!..І, падагрэты гэткім чынам,Сцяпан «згуляў у малайца».Сцяло - не мог дыханне звесці,Як бы ў нутро пайшоў агонь.- Вазьмі, сынок, хутчэй заесці! -Гукнула Тэкля да яго.Гілена вобмігам на сподакСуседу закусь падалаІ ўся ад шчасця млела ўпотай -Уся брыняла і цвіла.Ледзь дых вярнуўся да Сцяпана,Як Юзік ткнуў рукой на іх:- Вы паглядзіце, што за пара:Дальбог, нявеста і жаніх!Старых уцешыў вокліч гэткі:Быў па душы абоім «зяць».- Дапраўды кажаш, мае дзеткі:Такую пару - пашукаць!..Сцяпан зірнуў на Бэнся грозна:- Ты... гэта самае, прымоўч!..Гілена ж соладка-трывожнаТым часам думала пра ноч.Была няўрымсная Гілена!Вячорка раптам так адчуўПякельны жар яе калена -Аж стала горача ўваччу.Пяршак, што ён кульнуў з ахвотай,Сцяпана моцна захмяліў.А ўжо Базыль другім заходамІм шклянкі поўныя наліў.- Давайце кропляю свянцонайЯшчэ абнашчымся разок,Хоць вы прывыклі да куплёнай,А гэта - так сабе, квасок!І як пад добрую закуску,Дык можна буталь апрастаць,Крыху пахыркаць у падушкуІ зноў за плуг на полі стаць!..Не ўнікшы ў гэткую манеруХваліць сябе «наадварот»,Сцяпан за чыстую манетуПрыняў усё, што збаяў Крот.Таму, не быўшы п'яны з роду,Пасля «заходаў» чатырохЯзык варочаў, як калоду,І ўстаць з услона сам не змог.Апошні момант, што назаўтраТуманна ў памяці ўваскрэс, -Вясёлы Бэнсь крычыць з азартам:«Смялей, жаніх! Даёш прагрэс!..»Старая ўдумліва рашыла,Каму дзе класціся з гасцей:Сцяпан, без памяці, за шырмайЗаняў Гіленіну пасцель.Свабодны ложак у святліцыДастаўся Бэнсю. А дачцэ...Дачка павінна прымасціццаЛя «зяця» побач. Дзе ж яшчэ?Ёй Тэкля так і прашаптала:«Ідзі! Каб ведаў, чый ён зяць.Ну, што ты бельмы пакуляла?Цяпер няма чаго куляць!..»На шчырасць гэткую ГіленаНе спадзявалася ніякІ аж крыху пачырванела:«Дык ён жа... п'яны, як мярцвяк!»«Ты не пра тое зараз думай!Ты прыбяры спярша да рук!Калі, дасць бог, ён чэсны дурань -Дык будзе бацьку мець байструк!Прайшла з паскуднікам навуку -Прыруч і добрага хлапца!Упусціш - выганю, як суку,У чым стаіш! Ані рубца!..»* * *Сцяпан ачнуўся. Так, нібытаУжо не спіць, а галавы -Не павярнуць: свінцом наліта.І сам увесь - як нежывы.Але выразна адчувае:Хтось цёпла дыхае ў шчаку,Ля шыі коўдру раскрываеІ на плячо кладзе руку.І тут жа - голас, мяккі, ветлы:«Прачнуўся? Годзе, годзе спаць!»Каму і хто гаворыць гэта?Знаёмы хтось - а не пазнаць.«А ты такі салодкі, Сцёпчык!З табою страціш галаву!Калі ў нас першы будзе хлопчык -Таксама Сцёпам назаву!..»Як ток працяў. Дайшло імгненна.Расплюшчыў вочы. Твар у твар -Над ім шчаслівая ГіленаПалае, дыхае, як жар.Пагляд - даверліва-крыштальны,І губкі - банцікам-вузлом.Тут шырма шырхнула - і ў спальнюУбегла Тэкля з абразом.«Са шлюбам вас! Са шлюбам, дзеткі!Раз самі божы запаведЗ сябе знялі - то бог у сведкі:Ідзіце зразу ў сельсавет!Калі ўжо гэтак раптам выйшла -Благаслаўляем вас з айцом!..»І бацька тут падбег увішна,Сказаў: «А ты, брат, малайцом!Умэнт з Гіленкай згаварыўся!І тыдня ўслед не пахадзіў!..»Сцяпан, збялелы, падхапіўся,Памостам ногі астудзіў.Але кальнула так у скронях,Што, каб не ўпасці, тут жа сеў,Заціснуў голаў у далонях,Адчуў: канец - задушыць гнеў.«Дык гэта... што ж гэта такое?Я - звар'яцеў? Або - яны?Ух, як нясцерпна ў чэрап коле!Набраўся ўчора, бот дурны!..»«Ці не муціць цябе, Сцяпанка? -Бліжэй ступіла Тэкля крок. -Бач, не пайшла здароўю п'янка.Базыль, дай похмелкі глыток!..»«Ідзіце к чорту!» - дзіка, страшнаСцяпан у гневе закрычаў,Схапіў свой «клёш» з бліскучай спражкай,Збірацца похапкі пачаў.«Ну-ну! Нявольна так, дзіцятка!Ужо ж нікому не сакрэт!І справядліва кажа матка:Цяпер вам толькі ў сельсавет!А што ж! Дачка ў нас - не круцёлка,У бацькі-маткі - на слуху.Паненскі стан трымала цвёрда,Каб гонар быў і жаніху!» -Так бацька з годнасцю, спаважнаРазмову хітрую павёўІ «гарай» з бутлі учарашняйНапоўніў шклянкі да краёў.«Дапусцім, нават і па п'янцы,Але ж было, зяцёк, было!Давай асушым, брат, па шклянцы,Каб сумляванне не ўзяло!На шчасце гэта неспадзеўка -Адно патрэбна ўразумець.Ты паглядзі, якая дзеўка,Якую жонку будзеш мець!На ўсе шаснаццаць - гаспадыня:І ткаць - сама, і шыць, і мыць.І ўжо бітком набіта скрыня -Пасаг дадзім - як мае быць!..»Тым часам, седзячы на ложку,Гілена хліпаць пачала -Усё мацней, мацней патрошкуІ Тэклі жару паддала:«Ты што ж? Зрабіўшы дзеўцы псуту,Як той пранцузкі кавалер...Каму ж яе цяпер падсуну?Хто ж возьме гэткую цяпер?..»Сцяпан, не бачачы нічогаІ як не чуючы зусім,Ужо рвануўся да парога,Як раптам - Юзік перад ім.«Я - еду! - крыкнуў. - Гэта пастка!»«Мне ўсё вядома. Пачакай!Не гарачыся, калі ласка,І ад Гілены - не ўцякай.Падумай сам: бацькі сягоння жУ камітэт напішуць ліст -З кансерваторыі пагоняць,І з камсамола паляціш...»«Ты што - смяешся? Ці сур'ёзна?»«Зусім сур'ёзна, галубок!»«Пусці!» - сказаў Сцяпан пагрознаДы так, што той - адразу ўбок.Сцяпан піхнуў рукою дзверы,Не зачыніўшы за сабой, -І са двара, як ад халеры,Панёсся вулачкай крывой.У лесе толькі, ля рачулкі,Спыніўся, лоб вадой абдаў,Пачуў у скронях стукат гулкі -І ўрэшце сэрцу волю даў.Не сутрымаў усхліпу-плачу -Папёрлі слёзы з глыбіні.«Каму і як я растлумачу,Што тут няма маёй віны?А можа, толькі папужалі -І не пашлюць у Мінск пісьма?Тады ўтаіць усё ад Алі?А як дазнаецца сама?Не, лепей ёй сказаць адкрыта,Што ў гэткі трапіў пераплёт...»Аж задыхаўся ён ад крыўдыІ кляў увесь Гіленін род.

Адступленне другое - іранічнае

Даруй, чытач, я захапіўсяІдэяй, думкамі, людзьміІ на метафары забыўся -На сэнс пісання, чорт вазьмі!Перапыніся на хвілінуСачыць за лёсам і жыццём,А я хоць парачку падкінуМетафар, злоўленых жыўцом.А то ізноў мой строгі крытыкУ нос сярдзіта засапе -І затрымчу я аж да лытак,І стане мне не па сабе.Як быццам гэткі ўжо я зломак,Што не магу, на модны ўзор,Падзавастрыць танчэй аловакГуллівай выдумкі лязом.Яшчэ ж і слоў арыгінальныхХоць колькі мушу я ўтварыць, -Цяпер жа вельмі непахвальнаДаступнай мовай гаварыць!Каб з тымі докамі зраўняццаІ заслужыць іх пахвалу -Хоць раз мне трэба пастараццаНадзець штаны праз галаву!Ці ўверх нагамі на далоняхПрайсці пргллюдна па дварэ,Як мой адзін стары знаёмы,Калі паўлітра абярэ.Бо ўжо той самы крытык мондрыНе раз выносіў мне прысуд,Як эстэтычна-творчай контры,І смачна клаў мой верш на зуб.Ну, што ж, каб «гладкім» ці яшчэ якЁн не кляйміў маё пісьмо,Растрыбушу страфу ушчэнт я,Адкіну прэч памер-вязьмо,Такіх зігзагаў наскладаю,Такі ўчыню над словам гвалт,Так паэтычна наскандалю,Каб густ здаровы - напавал!Каб ты, чытач, аж разжалобіўСябе ад крыўды і віны:«Ані радка не расшалопаў:Які ж я цёмны і дурны!..»Жартую гэта я, канешна,Ты мне іронію прабач -Тым больш што мне зусім не смешна,Не да забавы мне, чытач.Хай буду збэшчаны і скляты,А свой радок, якім не лгу,На рагазлівы і дзяркатыНе прамяняю: не магу!У нас дзяркатых больш чым досыць,А мне не выпаў рэдкі дар:Ні шапялявіць, ні гундосіць,Ні заікацца - бог не даў.Ды і нашто ён гэткі ў вершыІ гукаў збег і сказаў стык,Каб, потырч носам паляцеўшы,Чытач зламаў сабе язык?І да спакуснага верлібраНе дарасці ніколі мне,Якога часам без паўлітраІ д'ябал сам не праглыне.Цяпер у модзе арытмія.На тузаніне, на рыўках,Яе сумбурная стыхіяСям-там пануе і ў радках.Ну, што ж: вялікі свет парнаскі!А мне й на гэты раз, браткі,Слугуе ямб - тутэйшы, наскі,Рухомы, гібкі, трапяткі.Яшчэ адной успышкай ямба -Апошняй, можа - пасвячу,Каб, нібы казачная лямпа,Адкрыў мне скарб, які хачу:Дзівосны скарб - душу людскую,Дзе выспявае праўда-больУ праўду-радасць, - пра якуюМы прагнем ведаць як найбольш.

Разлад

За ўсё жыццё падобнай ганьбы -Перад самім сабой - не знаўСцяпан Вячорка. «Лепш няхай быЯ ў гэны вечар там сканаў!..»Яго з агіды калаціла,Што ў гэткі пляснуўся ён бруд.Аднак жа духу не хапілаПачуць Альжбецін суд-прысуд.Яна спытала пры сустрэчы:«Ці добра з'ездзіў? Раскажы!»І ёй здалося, быццам нечымСцяпан прыгнечаны ў душы.Адкрыты, шчыры па натурыЗрабіўся штось негаваркі,Якісь разгублены, пануры,Наогул - «нейкі не такі».Не без трывогі падступалаЯна да хлопца - раз і два:- З табою, Сцёпа, нешта стала?Маўчыш парою, як трава...- Не выдумляй! - ён буркаў ціха,А сам - і ў сне трымцеў адным:Ці пранясецца тое ліха,Ці перуном праб'е над ім?Быў кожны дзень яму, як момант -Як той замёрлы страшны мігМіж бліскавіцаю і громам,Калі ты ўвесь - напяты слых.Але міналі дні і тыдні -Яго ніхто не выклікаў,Каб суд вяршыць над ім агідны,Што ён дзяўчыну ашукаў.Сцяпан патроху стаў вяртаццаУ свой ранейшы стан-настрой:У педвучылішчы на танцахІзноў дзяўчат здзіўляць ігрой,Хадзіць з Альжбетай у любімыСадок ля Свіслачы-ракі,Дзе ў вечар шыза-галубіныРука не просіцца з рукі...Адно, што кепска: з той падзеі,З тых дат, адносіны між імІ Бэнсем рэзка ўхаладзелі -Сцяпан адчуў яго чужым.Ён успрыняў тады як здрадуЯго параду «не ўцякаць».А здраду.... здраду нават братуСцяпан не змог бы дараваць.І ён сказаў без далікацтва:«Прадаў мяне ты з галавой -І я прашу не заікацца,Што мы сябры былі з табой...»А тут яшчэ, на зайздрасць Бэнсю,Які чарнеў ад «творчых мук»,Вячорка склаў такую песню,Што нават выдрукаваў друк.Амбітны Юзік ад здзіўленняНе мог ачомацца ніяк.Яго душу пачаў з карэнняТачыць суперніцтва чарвяк.Самаўлюбёнага без мерыАзлобіў сябраў поспех-плён.Не, Бэнсь ніколі не паверыць,Што нехта здольны больш, чым ён.* * *Альжбета ў ноч на схіле маяАд шчасця плакала ажно.А ўранку з пошты атрымалаЗа смерць страшнейшае пісьмо.Якісьці аўтар ананімныУ трох радках паведамляў:«Разіня! Сцёпа твой любімыГілене пуза нагуляў!Калі не верыш, то праедзьсяУ вёску Доўгія Брады,Дзе выступаў ён у канцэрцеІ волю даў сабе тады...»Як непрытомная чыталаЯна забойчыя радкі.«Дык вось чаму ён, - прыгадала, -Вярнуўся нейкі не такі!..»Пасля схапілася за сэрцаІ, закрычаўшы нема «о-ой!»,Нібы падсечанае дрэўца,Упала ніц на ложак свой.І ні адной душы ў пакоі -Ані адной з яе дзяўчат,Каб хоць бы словам супакоіцьЦі хоць бы побач памаўчаць.Яна нямела, абміралаІ, як у трызненні, у сне,Адно бясконца паўтарала:«Забіў ты, Сцёпачка, мяне!..»Слоў не знаходзіла Альжбета.Пераціналі спазмы дых.«Як мог... як мог зрабіць ты гэта?Ты - мой свяцейшы за святых?А тое ўсё, што мы... што потымПавінна быць было між нас?..Пра што так марыла я ўпотай -Аж калацілася не раз?..Дык тое ўсё было няпраўдай?Ты прытвараўся і хлусіў?..У сэрцы, высцюдзеным здрадай,Гадзюку чорную насіў?..»Зусім знясіленая горам,Ад слёз знямогшыся, ад мук,Яна ляжала дзіцем хворымІ - не азвалася на стук.Хаця на гэты стук заўсёдыУлёт ляцела да дзвярэй,Каб родны твар, пагляд вясёлыЗа імі ўбачыць найскарэй.Цяпер «не-не!» - шапталі губы.«Не-не! - круціла галавой. -Ён здраднік, здраднік, а не любы!Хай прэч ідзе, а не ў пакой!..»А ён яшчэ пастукаў тройчы.Счакаў. Паслухаў - цішыня.На дзверыну націснуў трохі,І - адчынілася яна.Спытаўся голасна: - Хто дома?Маўчанне. Хмыкнуў: «Можа, спіць?»Зайшоў і ўбачыў: нерухомаАльжбета страшная ляжыць.Сцяпан жахнуўся, крыкнуў: - Аля!Падбег да ложка: - Што з табой?..Не зварухнулася. Не ўстала.Адно смыкнуўся ў вуснах боль.Глядзіць, не міргаючы нават.А што ў вачах - не зразумець:Пагарда? Крыўда? Ці нянавісць?Ці зразу ўсё? Ці, можа, смерць?- Ты захварэла? Аля? Аля!Ты што маўчыш? Кажы хутчэй!..Адчуў: па целе ўсім, як хваля,Трывога - жарам да вачэй.Яго здагадка паласнула -Аж адступіў назад на крок.Альжбета моўчкі працягнулаЯму скамечаны лісток.Ён прачытаў, і горкі посмехСкрывіў яго прыгожы твар.«Ну, вось і ў Бэнся творчы поспех!Якраз у дыхавіцу ўдар!..»Шпурнуў на стол лісток паскудны,Прысеў на ложак, у нагах.- Глядзіш, як быццам я - падсудны...Ну й гад жа - Юзік, ну і гад!Яго пісьмо - паклёп, не болей,А ты паверыла яму...Альжбета выдавіла з болем:- Калі паклёп, тады чаму...Чаму ты быў... пасля паездкі...Нібы апушчаны ў ваду?..- Чаму? Настрой быў вельмі кепскі:Я ледзь не трапіў у бяду...Яна глядзіць - жывая ледзьве:«Ну, гавары ж ты, гавары!..»- Там баба - хітрая, як ведзьма,І ёй да пары - псюк стары.Ну, і дачка... такая ж выжла!Хацелі з ёю... ажаніць.Нічога з гэтага не выйшла -Мяне ў пятлю не заманіць.Але ў душу наклалі бруду -Такога бруду, што, відаць,Усё жыццё выплёўваць буду.І ўсё жыццё сябе караць.Яна глядзела і чакала:«А што далей? А што далей?..»- Мяне наіўнасць ашукала:Я дрэнна ведаю людзей.У іх там, знаеш, самагонка -Як звер: кладуць у брагу штось.А я ў напітку гэтым тонкаНе разбіраюся... Ну й вось!Мяне ўпаілі там... Сумысля.Так, што і памяць адняло...Яна глядзіць - нібы завіслаНад прорвай: «Потым... што было?»- Прачнуўся ўранку, ну, а збоку -Пачвара гэная... сапе...Альжбета ўпрогалас глыбокаПаветра ўхліпнула ў сябе.І закрычала: - Значыць, праўда!Дык праўда ўсё ж, а не паклёп!..- Якая праўда? Ёй бы вартаПусціць за гэта кулю ў лоб!Каб я - і з ёй?.. Ды ты вар'ятка,Калі паверыла ў абман!..- Ты з ёю спаў! Мне гадка, гадка!Ты брыдкі мне! Ідзі, Сцяпан!Ты і пачаў, відаць, з памылкі,Калі ўнушыў сабе, што я...Не, кошка брудная з памыйкі -Вось муза творчая твая!..Сцяпан, бы ўджалены, адразуПадскочыў з ложка. Губы сцяў.Такой зняважлівай абразыЁн ад Альжбеты не чакаў.- Вось нават як? Тады - нічомуНе веру й я... Тады - бывай!..Праз месяц, кінуўшы вучобу,Вячорка з'ехаў на Алтай.Магчыма б, ён свой пыл і ўмерыў,Калі б не ўбачыў неяк сам,Як з Аляй вечарам па скверыХадзіў-гуляў якісь курсант.А да таго ж камсорг АсьмінкаСказаў, па дружбе, пад сакрэт,Што паступіла ананімкаУ камсамольскі камітэт.Нібыта ён, Сцяпан Вячорка,Дзяўчыну ў вёсцы збэсціў дзесь,І будзе шумная «праборка» -На калектыў студэнцкі ўвесь!Вось толькі вернецца аднекульЗ камандзіроўкі сакратар...«Не, я цярпець не стану здзеку,Памру - не дам пляваць у твар!Пачнём свой лёс каваць нанова.Пасля - пабачым, паглядзім.Урэшце, з гэткай установайНа свеце горад не адзін.Часова прыйдзецца расстаццаЗ гарачай мараю сваёй...»А што рабіць? Куды падацца?Жыццё паўсюдна б'е бруёй.Сама рэальнасць падказала:Быў пяцьдзесят чацвёрты год -І моладзь з мінскага вакзалаШтотыдзень брала шлях на ўсход,У край аблогаў нечапаных,У Казахстан і на Алтай -Каб небывалы, нечуваныСпячы цалінны каравай.Туды, туды - увага, сіла,І грошы-сродкі ўсе - туды,Каб цаліна ускаласілаНа незлічоныя пуды.Уся, здавалася, краінаНадзеяй новай зажыла, -На ўсе лады загаманіла,На ўсе акорды загула,Ад уяўлення, што за зернеУ свірны прыйдзе, хлеб які! -Яшчэ глыбей Нечарназем'еТуліла твар у хмызнякі.

На ўзвеях часу

Сцяпан удзень хадзіў цяслярыць -Дамы цаліннікам стаўляць,А вечарамі, каб памарыць,Вымаў баян, садзіўся граць.І з першай нотай, як на крылах,Ён пераносіўся туды,Адкуль яго пагнала крыўда -Як птушку ў вырай халады.Ад смутку-горычы, бывала,Шаптаў: «Пашлю я ўсё ж пісьмо!..»Ды крыўда мову адымала,Сціскала дых, нібы ярмо.«Калі яна цяпер не можаМне веры даць, як чалавек, -Куды ж пускацца ў падарожжаНа ўсё жыццё, на цэлы век?Ах, хай пакрые зелень бросніУсё, што марна ўспамінаць!Не першы я і не апошні,Каму з такога пачынаць...»А йграў ён так, што досыць скораЯго прызванню «далі ход»:Ён маладым саўгасным хорамСтаў кіраваць у той жа год.І хор аднойчы, каб паднесціТутэйшай публіцы сюрпрыз,Пачаў канцэрт з «Цаліннай песні»Кіраўніка. І спеў на «біс!».Такі быў поспех неспадзеўны,Такі грымеў авацый шквал,Што кампазітар самадзейныПачуўся п'яным без пітва.І ўпершыню падумаў: шчасцяНа свеце большага няма,Чым да людской душы дапасці,Каб засвяцілася яна.Тым часам песня-навасёлкаПайшла гуляць па цаліне.І схамянуўся нейк Вячорка:«А ўсё ж вучыцца трэба мне!..»Адпрацаваўшы год як цесля -Сякеркай, гэблікам, пілой,Сказаў: «Давай, таварыш песня,Да справы вернемся былой:Ізноў засядзем за вучобу -Каб не ўпусціць урочны час.А дзе? Даверымся на спробуМаскве: авось ды прыме нас!..»* * *Праз шмат гадоў з Масквы-сталіцыСцяпан вярнуўся ў стольны Мінск.Не сам сабой - а з маладзіцай:Як паўнапраўны сем'янін.Музфонд кватэркай забяспечыў -Жыві ды радуйся, маўляў!На жаль, у шчасці чалавечымЁн усё больш і больш губляў.Яго прыгожанькая Феня,Якую ён лічыў, сляпак,Сваёй чароўнай, добрай феяй, -Да грошай выявіла смак.Пакуль не стала «палавінай»,Не бачыў ён за дымкай чар,Як прагна Фенечка лавілаУсякі сказ пра ганарар.Датуль - зусім другое пела,Пад ручку ходзячы ў кіно:Усё пра Баха ды Шапэна,Усё пра Грыга ды Гуно.Цяпер адкрылася: ад ФеніНямнога можа ён чакаць.Ва ўсякім разе - аб натхненніЗабыцца трэба і маўчаць.Яго турбот, пакут і болю,Яго трывог, надзей і марЁй не прыняць душойНіколі: Не дадзен гэтакі ёй дар.А больш за ўсё ёй грызла сэрца -Ніяк уцяміць не магла:Чаго ён так у Мінск ірвеццаЗ яе сталічнага жытла?Ніякі довад, што для творцыНавек пакінуць родны край -Усё адно што і памёрці, -Не пераконваў - хоць канай!З вялікім лямантам-скандаламУсё ж паехала за ім -І яшчэ больш увішна сталаЯго жыццё драбніць сваім.І пацягнуўся быт бясконцы!Сцяпан мірыўся, колькі мог,Што аднадумца-друга ў жонцыЯму не даў скупеча-бог.Цяжэй было змірыцца з іншым:Ён учарнеў ад адкрыцця,Што Феня нават з усявышнімПрыдбаць не здолее дзіця.Прысуд быў болей чым жахлівы:«Ну вось і ўсё! Да скону дзён -І ў шчасці будзеш нешчаслівы,І ў славе будзеш не славён...»Тым часам шмат і ўчэпна вельміПачаў ён думаць тут аб тым,Як трэба мужна і сумленнаШукаць свой голас, свой матыў.Папраўдзе, гэтаму спрыялаСяброўства з дзедам Гарбылём,Што ў ціхай хатцы бліз вакзалаВек дажываў свой бабылём.Стары скрыпач і кампазітарБыў не пусты - ідэйны дзед,І праз ідэйнасць, як праз сіта,Перасяваў мастацкі свет.Людзей ён ведаў адмыслова,І бачыў кожнага наскрозь,І вызначаў беспамылкова,Чаго ты варт і што ты ёсць.Ці ты музыка з ласкі божайІ для цябе твой дар - твой крыж,Ці - дзеля сытасці і грошайЛюдзей забаўкамі чмурыш?Ці ты турбуешся, каб песняІшла з глыбокай глыбіні,Ці як мага падрэзаць пнешсяЯе жывыя карані?На гэты конт было карыснаСцяпану браць у дзеда ўрок.«Або - або!» - катэгарычнаСціскаў ён востры кулачок.«Каб песню, вартую народа,На поўны голас шчыра спець -Што трэба творцу? Вельмі многа!Радзіму ў сэрцы трэба мець!Каб кожны дзень твой быў узлётамУвысь, за звыклы небакрай -З яе высокім ладам-лёсамТы ўласнай песні лад звярай!Памры - не дай сабе пад крылыПадвесіць фальшу страшны груз,Што з-пад нябёс на дол абрынеТваю душу - у гразь і бруд!..»Так гаварыў стары музыка,Яго з увагай слухаў госць,І пакрысе між імі ўзніклаНакшталт ідэйнай змычкі штось.Сцяпан любіў бываць у дзеда.Гарбыль звычайна даставаўНабор фарфоравы з буфетаІ госця кавай частаваў.У знак павагі, для вітання.Перад гаворкай - на зачын.Аднойчы дзед неспадзяванаУшчаў размову пра жанчын.Вячорка здзіўлены быў трохі,Што жонак шмат каго з калегГарбыль пад суд падводзіў строгіЗа іх адзін вялікі грэх.«Да грошай прагныя страшэнна.Штодзень тармосяць мужыкоў:Давай! Давай! - і з іх кішэняўГрабуць усё - да медзякоў.Паўвека ўжо я назіраю(Пра гэта зло не піша друк!),Як лепшых хлопцаў прыбіраеМяшчанства хцівае да рук!Абы хто з іх успыхнуў яркаСвячэннем ноты ці радка -Ураз падлезе хітраванкаІ забрытае прастака!Ён ні спагады, ні падмогіНе будзе мець да скону дзён.Каму кладзе свой дар пад ногі -Не разумее, ахламон!..І не заўважыць, не адчуе,Як з небам повязь абарве -Пад дудку злыдня затанцуе,У дружбе з д'яблам зажыве...»Сцяпан тым разам ад старогаПайшоў з цяжарам у грудзях.«Ну, а які мяне самогаЧакае ў будучыні шлях?І чым закончу я нарэшце?Няўжо вось гэта мой і лёс -Да скону з Фенечкай ва ўпрэжцыЦягнуць паныла грузны воз?І дзесь на рытвінах-калдобах,Як той знямоглы конь стары,Аднойчы рухнуць у аглоблях -Задраць капыцце без пары?..»Тым часам цешча, мама Фені,Раптоўна сталася ўдавой,І Феня ў моцным задуменніІзноў затрызніла Масквой.Трохпакаёвая кватэраКаля Садовага кальца -Жыла ў яе душы, як вера,Якой не здрадзіць да канца.«Паеду, - Феня заявіла, -Пабуду ў мамы нейкі час...»Праз дзень, аднак жа, прыкацілаЗ рашэннем цвёрдым, як указ.«Дык вось табе, Сцяпан, умова:Або - пярэбары ў Маскву,Або - развод. І тэрмінова.Бо ўсё вісіць на валаску...»Ён зразумеў без тлумачэнняЯе жаданых думак ход.Сабе сказаў: «Канец мучэння!»А ёй: «Развод, - сказаў, - развод!»

Адступленне трэцяе - гістарычнае

Мой край, мой рай бульбяна-жытны!Зеленадолы, залаты!Як спеў матулі - старажытны,Як песня любай - малады!Акіну шлях твой думкай-вокамЗ вяршыні сённяшняга дня:Якая далеч да вытокаў!Які прасцяг і глыбіня!Мы шмат і ведаем і помнімПадзей, раскрытых да драбніц.Але твой лёс і сёння повенНеразгаданых таямніц.Як падлічыў адзін статыстык,Дык на прасторах на тваіхКалісь было не менш ста тысячМагільных насыпаў старых.Хоць часу плынь і размывалаГарбы крутыя тых капцоў, -Яшчэ іх высіцца нямала,Прыбраных зеленню кустоў.А што яны хаваюць-тояць -Твае магілы-курганы?І як пачуць нам продкаў споведзь?І як у іх заглянуць сны?Даваць парады не бяруся,А толькі ведаю адно:Калі ў мінуласць БеларусіПрасекчы добрае акно.І паглядзець на ўсё вачыма,Не замутнёнымі яшчэ -Не раз і гордасць дойме шчыра,Не раз і болем апячэ.І будзе думацца: які ты -Яшчэ ў прадаўнія часы -Быў, любы краю, знакамітыМайстрамі-творцамі красы!Якіх ты меў на зайздрасць светуІ цесляроў, і маляроў,І летапісцаў, і паэтаў,І музыкантаў-дудароў!Якой асветай і культурайТвае здзіўлялі гарады -Не толькі Полацак ці Тураў,А й Друцак, зніклы назаўжды!І будзе думацца: чаму ж тыНе змог далей свой весці лад?Калі - пад цяжкім гнётам змусты -Пайшоў твой лёс на заняпад?Калі Ўладзімір завалодаўСталіцай племя крывічоўІ ўсмерціў князя РагвалодаПад скрыжавальны звон мячоў?Ці пачалася крыўда-ганьбаІ над душою здзек-прыгон,Калі нямудры князь ЯгайлаПаквапна сеў на польскі трон?І будзе думацца: адкуль жаНабраў ты моцы, сіл жыцця,Каб уваскрэснуць зноў і мужнаПаўстаць амаль што з небыцця?Каб, як дзівосная праяваНароднай волі векавой,І Беларуская дзяржаваНа сонца сцяг раўняла свой.Адкуль? Мы бога не прасіліУзяць спагадна пад крыло.Адзінства з доляю РасііЗарукай росквіту было.Сама гісторыя вучыла:Шануй, народзе, і цані -Усё, што поіць-жывіць шчыраТваёй свабоды карані!Шануй душу сваю, народзе,І ўласнай тшмяці не траць,Каб у нязведанай дарозеАхвярай хуткасці не стаць!Вучы дзяцей яшчэ з пялёнак:Каб не скаціцца пад адхон -Хай з курганоў тваіх зялёныхБяруць у заўтрае разгон.Хай пачынаюць думкай-марайАд тога болю, што праросПад сінявой тваёй бясхмарнайНапевам сосен і бяроз,Ад гэных зорак прамяністых,Што й позна ўноч і рана ўрань -Гараць, гараць на абелісках -Куды ні глянь, куды ні глянь!..

Бацькоўскі кут

У край бацькоў, у кут свой родныСцяпан прыехаў раніцой,Калі сады і агародыЯшчэ свяціліся расой.Напэўна, згледзеў хтось увішныІ абвясціў, што едзе госць,Бо сустракаць да весніц выйшліІ Лёдзя з Вінькам, і Антось,І Анця з гуртам белабрысыхМалых сваіх «тамашанят»(Як па ўнаследаваных рысах назваў іхЛёкса, бабін брат).А ўсіх паперадзе - матуля,З хусцінкай - слёзы выціраць.- А мой сыночак! Сэрцам чула,Што ты прыедзеш гэты раз!..Расцалаваўшыся з усімі,Госць зноў да маці падышоў,У вочы глянуў, што расіліІ вымаўлялі ўсё без слоў.І сам заморгаў неспадзеўкі,І пад руку пяшчотна ўзяў.- Вядзіце ў хату, хлопцы-дзеўкі! -Малечы весела сказаў.У хаце ўбачыў і Мікіту -Сядзеў пры пляшцы за сталомІ Тамашову «акавіту»Пускаў па поўнай - сакалом.Крыху сумеўся пры Сцяпане:- Я тут... авансам, напярод! -Прагуў, нібыта ў апраўданне,І пульхным блінам выцер рот.Пагаварыўшы цёпла з маці,З братамі, з Лёдзяй і раднёй,Сцяпан не стаў тырчэць у хаце,Таміцца тлумнай мітуснёй.Каб не ўшчуваць сябе дакорам,Рашыў на могілкі схадзіць -У той сасняк, на той пагорак,Дзе многа ўжо з іх роду спіць.Яшчэ прапрадзедаў вадзілаДарожка бітая туды,Каб разумелі, што радзіма -Не толькі дом, а і клады.Па просьбе брата, Лёдзя спрытнаЗайшла ў гародчык пад акном -Букет вяргінь яму настрыгла,Што палымнеліся агнём.І ён падаўся загуменнем,Цераз аселіцу, кусты, -Туды, дзе ў сонечных праменняхСасняк кудлаціўся густы.Сцяпан ішоў няспешным крокамУскрай высокай збажыны.Наўкол стаяў вясёлы строкат -Купалле гралі цвыркуны.А што ж замоўклі ўраз? Над полемНястрымны вецер шугануў.Сцяпан спыніўся: неспакоемВіхурна-рэзкі шквал дыхнуў.Раптоўна моцна пацямнела,Патухла далеч перад ім.Як азірнуўся - на паўнебаСцяной нясецца буры дым.«Пажар! - кальнула зразу ў сэрца. -Лясы? Ці хаты? Штось гарыць!..»І - зразумеў: не дым нясецца -Тарфяны пыл сцяной ляціць!Ў твар ударыла, як прыскам,І вочы засціла імглой.Да неба сёмага вятрыскаЗямлю уздыбіў над зямлёй.Сцяпан стаяў, працяты болем,Глядзеў, бяссільны, хоць заплач,Як грозны дух нясе над полемСарваны з долаў плодны пласт.Зямля ляціць у небе пылам,Ляціць, імчыцца ўдалячынь,Дзесь ападзе за небасхілам -І не вярнуць яе нічым!За сотні год на гэтым месцыНе нарасце яна цяпер,І ўжо ніхто тут не наесца -Ні чалавек, ні птах, ні звер!Пясок аголіцца ды камень -Бясплодны, мёртвы мінерал.«Зямля! Твой люд цябе вякаміБярог, любіў - не памірай!Жыві, карміцелька-зямліца!Радзі! Пладзі! Святкуй жніво!І дзень і ноч гатоў маліццаЯ за здароўе за тваё.Ды што малітва! Тут патрэбенРазумны, рупны гаспадар,Каб не ляцеў, не слаўся небам,Як дым, жыцця прыродны дар.Калі так весці асушэнне -Пустыняй зробіцца разлог!..»Сцяпан ішоў - і суцяшэнняДля горкіх дум знайсці не мог.Успомніў гутаркі і спрэчкіЗ меліяратарам адным -Не з тым, што сам раўняе рэчкі,А - што загад дае другім.«Таму ты працу нашу хаіш, -Кіпеў вучоны-інжынер, -Што па натуры сам архаікІ непапраўны старавер!Твая бяда, што ты не здольныПераступіць якісь парог,Каб навізну прыняць бязбольна,І мне шкада цябе, дальбог!..»Сцяпан на момант прыпыніўся,Абвёў паглядам шыр-прастор.«Эгэй, мой кут, як ты змяніўся!Стаў роўны й гладкі - нібы стол.Дзе хмыз кусціўся нізкарослы,Ляжаў-гібеў гадзючы рай, -Там бульбы цягнуцца барозныАмаль па самы небакрай.Дзе буй гарбеў, капыццем збіты,Як бубен, голы, - там наўсцяж,Бы хвалі мора, ходзіць жытаНапорнай сілаю жыцця.Архаік? Я? Ды не, шаноўны!І ты не вер яму, зямля!Мне проста вельмі не ўсё роўна,Што потым будзе тут - пасля!Пасля мяне - праз трыццаць - сорак,Праз сто і тысячу гадоў:Ці не дагоніць ганьба-сорамІ там - пакладзенага ў дол?Не вер, што марна ў спрэчку лезу,І не спяшайся асудзіць:Маўляў, таварыш ад прагрэсуРашыў цябе адгарадзіць.Ты рвешся ў сонечнае заўтра,Каб больш дрыгвою не драмаць,А нейкі скептык-кансерватарРазгон твой сіліцца стрымаць.Ну, што ты, родная! Не рушуПавек з жыццём наперакос.Але каб жыць - я ведаць мушу:Які далей твой будзе лёс?Ніхто так, можа, не жадае,Як я - каб гожай ты была,Каб, як нявеста маладая,Вясновай квеценню цвіла.Таму й гляджу, амаль са страхам,Тваіх улонняў кроўны сын,Як ты нясешся пылам-прахам,Да неба ўзнятая з нізін.Яшчэ ж я думаю з трывогай:А ці не выветрыцца такЗ тваёй душы, як торф з аблогаў,Уласнай долі вечны знак?Няўжо! Няўжо, змяніўшы воблік,Ты гэтак зменішся душой,Што гэтых самых змен паводлеМне станеш цёткаю чужой?Не! Я ў тваёй шчаслівай доліЗнайшоў свой лёс - і для мянеЧужой не будзеш ты ніколі:І ў самай новай навізне!Усё, за што табе пашануСкладаюць людзі пакрысе, -Яшчэ мацней цаніць я стану,На службе праўдзе і красе!..»У гэткіх думках, непаспешна,Ён узышоў на верх гары,Дзе колісь леглі ўпобач, цесна,Магілы брата і сястры.Дух перавёўшы, парасторкаўВяргіні ў слоікі з вадойІ, нібы сцень, замёр Вячорка -Сам-насам з горкаю журбой.Глядзеў на ўпраўленыя ў мармурАвалы з воблікамі тых,З кім столькі год - з калыскі, змалу -Хадзіў па сцежачках адных.З кім разам рос і гадаваўся,З адной агульнай міскі еў,Адною коўдрай накрываўся,Адны і тыя ж песні пеў.Сястра Крыстына, Крыся, Крысця,Была пяршаначка ў сям'і.І ў горад першая калісьціПайшла - на хлеб не ад зямлі.Пайшла - каб дома гурт паменшаўХоць на адзін галодны рот.Быў недаяду час. Быў першыПасляваенны, мірны год.Яшчэ ў дварэ іх - пуста й гола.Зямлянка ў плеснях. Рызманы.І - голад, голад, люты голад -Як самы страшны след вайны.Той год ва ўдовае Анэлі,Суседкі іхняй, дзве дачкі -Блізняткі - спухлі, пасінеліІ згаслі ўраз, як светлячкі.Вячорка помніў тое ранне,Як маці з ім за край сяла,Аж за крыжацкае курганнеКрыстыну з дому правяла.Цвірчэлі жаўраначкі ў высі,Адталым дыхала зямля.А маці ўсё ўнушала Крысі:- Цярпі - і звыкнешся пасля.Старайся быць у дружбе з цёткай.І не пярэч ні ў чым, глядзі.Ну, мы ўжо вернемся са Сцёпкам,А ты, дачушачка, ідзі!..Крыстыну к сэрцу прыгарнула,Абцалавала шчокі, лоб,На добры час - перажагнула,А слёзы - сыпяцца, як боб...І горад бедна жыў, а ўсё-ткіМеў хлеба кус на едака.Спярша з паўгода Крыся ў цёткіЗа харч глядзела хлапчука.Пасля, прыблізна год з паловай,Пакуль наелася ў адвал,Яна ў бальніцы, у сталовай,Цягала з кашай «катафалк».Паднос цягала на калёсцах,А «катафалкам» абазваўПрыдумшчык смеху дзядзька Лёкса,Калі ў бальніцы пабываў.За дабрыню, што ў вочы біла,За спрыт-старанне памагчы -Бальніца Крысцю палюбіла:І ўся абслуга, і ўрачы.Тады ж якаясьці дакторка,Спагаду ўмеючы цаніць,Рашыла з Крысцяю ВячоркайСвайго пляменніка жаніць.Пляменнік гэны, Зэлік Лазнер,Ужо не надта малады,Рабіў цырульнікам пры лазніУ тыя бедныя гады.Быў вельмі сціплым чалавекам,Нячысты грош не ліп к яму,І цётка Роха недарэкамЛічыла Зэліка таму.Ён жыў з пакутна хворай маціВа ўласным доміку старым.Ці шмат памог там цётчын націск -Але сышлася Крысця з ім.І дваццаць год жылі бязбедна,З дзіцячай верай у дабро,Пакуль хвароба непрыкметнаНе падтачыла ёй нутро.Сцяпан успомніў, як ён крочыўУ дзень расстання за труной,Як засцілала з жалю вочыГарачай ліпкаю імглой.Мароз быў - вейкі ледзянелі.Дзень стыў у срэбраным сяйве.Адно лісточкі зелянеліНа плацці крэпавым яе.Грузавічок на сцёртых колахПад горку браўся ледзьве-ледзь.Хоць ёй не страшны ўжо быў холад -Без слёз няўсцерп было глядзець.Пасля Сцяпану тройчы запарАдзін і той жа сніўся сон:Пад гэтай вось сасной разгатайНаўзрыд галосіць-плача ён.Галосіць ён, а голас нейкі -Як незнаёмы, як не свой:- А мой лісточак ты драбненькі,А зелянюсенькі ты мой!..На гэтым голас абрываўся -Як бы стрыманы пры людзях,І ўсякі раз ён прачынаўсяЗ цяжарам страшным у грудзях.Садзіўся ў ложку ці на лавеІ, як малы ў былыя дні,Ужо не ў сне, а ў шчырай явеАд плачу тросся ў цішыні...А цераз год не стала й брата -Яго найлюбага з братоў.Была такой жахлівай страта -Што злёг, вярнуўшыся з кладоў.І зноўку сон... І зноў - пакутны.І зноў - не раз сасніў, не два...Ставок за вёскай цёплы, мутны,І ў ім - шчаслівая дзятва.І Лёнік, брат, крыху старэйшы,З усімі цешыцца ў вадзе.А ён - каменьчыкамі, жэўжык,Абстрэл іх з берага вядзе.Вядома - толькі каб спалохаць.Ды, на бяду, зрабіў пралік:Каменьчык трапіў брату ў локаць,І ён пачуў нямоцны ўскрык.Магла б услед настаць адплата,А брат не выйшаў і з вады,Стаіць на водмелі і плача -Як храпак, белы і худы.Дагэтуль плача несціханаУ снах ягоных па начах -І гэта мучае Сцяпана,І на душу наводзіць страх.«Няўжо я мог так правініцца,Так нечым скрыўдзіць у бядзе,Што іншы мне ён не прысніцца,А толькі - плачучы ў вадзе?Няхай бы ён тады пагнаўся,Злавіў і добра мне натоўк!Чаму, чаму навек застаўсяНеадквітаным гэны доўг?..»Стаяў Вячорка пад сасноюІ скрушна-горка шкадаваў,Што рэдка бачыўся з сястрою,Гадамі ў брата не бываў.Не з роднай хаты адляцеліІх душы - з клетак гарадскіх,Яны ж абое захацелі,Каб тут у дол паклалі іх.Сцяпан акінуў вокам далі -Бары, палі, лугі, сады...«А мелі розум, што абраліНа супачын свае клады!Мясціна - слаўная на зайздрасць.Сюды - не сорам з «кірмашу»...Ну, што ж, вярнуся ў хату зараз -Скажу таксама Тамашу:Калі памру - абавязковаВязі мяне ў бацькоўскі крайІ тут, на могілках вясковых,У родным доле пахавай.Скажу: уваж і не пакрыўдзі -Не пахавай, браточак, там,Куды на свежы насып прыйдзеУкрасці кветкі п'яны хам.Тут не рабуюць марадзёрыСлязамі зрошаных магіл.Паклон прынёсшы ў смутку-горы,Тут не надломваюць вяргінь...»- Ці не Стафан, каб не змыліцца,Прыйшоў з памінкам на пагост?..Вячорка ўздрыгнуў: на сцяжынцы -Стары з кійком. Валента Дрозд!Ну, так, той самы Дрозд Валента -Сухенькі, згорблены дзядок,Што кожны год, як прыйдзе лета,Малечу кліча ў свой садок.І надзяляе ўсіх удовальДухмяна-спелай смакатой.Яго ў суровы час нядоляНавек зрабіла сіратой.Сыноў абодвух, лейтэнантаў,Не дачакаўся дзед з вайны.Ніхто сказаць не можа нават,Дзе пахаваныя яны.Старую ў час блакады ў лесеСхапілі злыдні - і на здзекЗа белы свет у рабства звезлі, -Там ад пакут і згасла дзесь.Дачку з грудным яшчэ дзіцяцемТут расстралялі, у барку.У тыя ж дні не стала й зяця -Склаў галаву на Паліку...Адзін застаўся дзед, каб скрухуГадамі няньчыць пад страхой.Сватоў і сваццяў - не паслухаў,Сказаў: «Як-небудзь сам сабой...»Сцяпан узрадваўся старому,Як згадцы светлай у жыцці.- Прыйшоў... Наведаўшыся дому,Сюды няможна не прыйсці...- Так, так, няможна! Род звядзецца,Калі магіл не шанаваць...Стары падняў з травы вядзерца:- А я во - з хварбай, маляваць.Дачку ж маю ты знаў, Мальвіну?З дзіцяткам тут іх вечны сон.Вось і прыходжу на магілу.Унь - агарожа між сасон.Сцяпан зазначыў: так маліццаІдуць у храм дзяды ў гадах:У чыстых чорных нагавіцах,У чаравіках на шнурках,Кашуля сіняя навыпуск,І паясок - па жываце...Што ж, не карэнне драць на выспу...- А як вы, дзядзька, жывяце?- Пакуль што бога не турбую.Жыву... Магілу во гляджу:Прыйду - дзе трохі пахварбую,Папраўлю, кветкі пасаджу.Прасілі ў дом перастарэлых.А што ў тым доме мне рабіць -Сярод такіх, як сам, згрыбелых?За што там вока зачапіць?Я ж тут яшчэ пры дзеле нават:Вяроўкі ўю, пляту кашы.Які б ні быў для рук занятак -Усё ж палёгка для душы.От за адно перажываю,Гнятуся думкаю адной:Што калі дойдзе ўжо да краю -Дам людзям клопату сабой...Сцяпан з Валентам развітаўсяІ, з пачуццём якойсь віны,Зноў па сцяжынцы ўніз падаўся -Ускрай той самай збажыны.Зноў гралі конікі штосілы,Ды ён не чуў - быў повен дум:«Чаго мы ходзім на магілы?Што нас вядзе пад сосен шум?Ці жаль? Ці страх? Ці проста звычай?Ці неўсвядомлены абрад?Ці нейкай сілай таямнічайЖыве ў нас памяць цяжкіх страт?Чаго ідзём? Паплакаць горка?Паспавядацца? Клятву даць?Ці, можа, з гэтакіх пагоркаўСваё жыццё нам лепш відаць?Свой шлях - у пошуках і ўдачах,У заблуджэннях і грахах?Ці ў гэткі час ясней мы бачымРадзімы-Бацькаўшчыны шлях?Ужо даўно і косці стлелі,Зямлёй зрабіліся даўно,А мы ідзём у прасвятленніАддаць пашану ўсё адно.А мы ідзём і садзім кветкіІ з болем думаем падчас:Ці будуць так нашчадкі-дзеткіПрыходзіць некалі да нас?Чаму ж нам ведаць гэта важна?Таму, што ў вечны супакойНам не з жыцця сыходзіць страшна,А з добрай памяці людской?Калі б ды так! Калі б ды кожныЗ маленства думаў, з першых лет:Які - ці светлы, ці прыгожы -Пакіне ў памяці ён след!Дык дзе там! Вучымся з пагардайНа сэнс жыцця глядзець - няўцям,Што жыць адно тады і варта,Калі рабіць дабро людзям.Рабі дабро! Хоць нават коштамАпошніх сіл, апошніх мук.І не пытай: каму? завошта?Рабі - без просьбаў і прынук!І не турбуйся сам, ці глухаЗакончыш ты свой круг зямны,Ці - па значэнню і заслугах -З аб'явай: «Доступ да труны...»Чаму ж, таварыш Ненаежац,Так не па-людску ты жывеш?Што семярым спажыць належыць -Адзін бярэш, грабеш, ірвеш?Усё, чым грудзі ты азвончыў,Што нахапаў ты за жыццё, -Усё абсыпецца аднойчы,Як з дрэва восенню лісцё!І толькі неба гляне сумнаНа «плён» нікчэмнай мітусні,Якой ты гэтак неразумнаАхвяраваў гады і дні.А застанецца што? МаўклівыГраніт на нейкай там вярсце...Чаго ж мы ходзім на магілы?Чаго душа баліць няўсцерп?..»Сцяпан, углыбіўшыся ў думкі,Ішоў па сцежцы, нібы ў сне,І не заўважыў, як ля пунькіЗноў апынуўся на гумне.Глядзіць - Тамаш насустрач раптам.Відаць, ён толькі што з касьбы:У пыле ўся яшчэ апраткаІ твар ад поту - аж рабы.- Ну, ашчаслівіў ты, брат, маці!Здароў, Сцяпан! - Здароў, Тамаш!- Са мной не вельмі абдымайся:Глядзі, касцюм свой не замаж.- А ліха з ім, маім касцюмам!Ну, як ты тут, браток, кажы!- Убачыш сам, як пагасцюеш...Усяк: і хлеб ем, і каржы.- Ты што - і сёння на рабоце?Адгулу нават не прасіў?- Грэх пры такой гуляць пагодзе:Хоць да паўдня - а пакасіў.Дырэктар з просьбай палічыўся б -Я сам... Ты знаеш... не магу:Сабе сылгаць бы навучыўся,Зімой каровам - не салгу.- Ты бач яго! Не можа ўзімкуСылгаць каровіным вачам!Прысядзем, можа, на хвілінку?Ці ты патрэбен вельмі - там?- Не я, а ты: там муліць многімЗ табой пабачыцца. Хадзем!А мы - паспеем, пагамонім:Ты ж мо прыехаў не на дзень?..

Сустрэча

Пакуль жанчыны нетаропкаСтаўлялі закусь на сталы,Мужчыны ў ценю пад істопкай,Кругляк асвойтаўшы стары,Пускалі дым у асалоду,Вялі гаворку між сабой -І пра ўраджай, і пра пагоду,І пра далёкі Лісабон...Хоць чуўся гурт правамі роўны -Ніхто не лёкай і не пан, -Але як рэдкі госць шаноўныУ цэнтры ўвагі быў Сцяпан.Пачуць яго было цікава -Аўтарытэтны ўсё ж зямляк:З начальствам сходзіцца па справахІ свет аб'ехаў як-ніяк.Што праўда, сам Вячорка лезціУ цэнтр увагі не прывыкІ быў заўсёды ззаду дзесьціНа фотаздымках групавых.Як чалавек не без амбіцыйДырэктар школы КрутарогХацеў павесці асабісты«На ўзроўні госця» дыялог.- Сцяпан Якубавіч, ну як вамНа ўлонні роднага кутка -Тут, дзе ў прысутнасці наяўнайІ лес, і поле, і рака?Вячорка строс з цыгаркі попел:- Прыгожа ў вас тут, што й казаць!Вячысты лес, мурожны поплаў -Цаніць бы гэта й шанаваць...- Усе гарантыі і ўмовы,Каб творчай музе аддыхнуць! -Дырэктар, бачна, быў гатовыБліжэй к мастацтву павярнуць.Але Вячорка не паддаўся -На іншы выкіраваў лад: -А мы, у гэтым і бяда ўся,Не цэнім свой прыродны клад.Мы часта думаем: вось недзе!Вось там - прырода! Там - краса!Я па зямлі крыху паездзіў -І хлам з душы павытрасаў.Заблуд і прымхаў вымеў смецце,Мне смешна чуць пра нейчы рай:Для ўсіх і кожнага - на свецеНайпрыгажэйшы родны край!Для нас - прыроды болей мілай,Чым беларуская, няма.Яна ж усіх нас надзялілаДушой такою, як сама!То ж у яе натуры - чуласць,Гасціннасць, мяккасць, дабрыня,Гатоўнасць даць табе прытулак -Ці ты чужы, ці ты радня...Рай нейчы хвалім у ахвоту.А вось задумваліся вы,Што ў нас, апроч, бадай, асоту -Няма калючае травы?У нас - ці ў лесе ты, ці ў полі -Садзіся смела, дзе стаіш:Не бойся - сцёгны не паколеш,Як на падушцы, пасядзіш!Я ж быў у тых краях на поўдні,Дзе ўсюды горы навакол.Хадзіў па полі і запомніў:Які няўтульны, жорсткі дол!Над ім у поце людзі гнуцца,А ён на ласку страх скупы:Нідзе ні сесці, ні прыткнуцца -Адны калючкі ды шыпы...А ў нас зямля - якую краску,Якую былку ні сарві -Кладзі да сэрца як лякарстваІ - здаравей, брат, і жыві!Мы ад зямлі суздром залежым -Як і яна ад нас, людзей.Завошта ж мы яе драпежым -Штораз бяздумней і люцей?Вось вы ўжо ўсе немаладыя -Тут нарадзіліся, раслі:Дзе ручайкі-крынічкі тыя,З якіх калісьці мы пілі?Дзе дзеўся бор на Белых Выспах,Што быў нам домам у вайну?Чаму ён знік? Чаму ён высах?Каму прад'явіць час віну?Дзеля якой вышэйшай мэтыБясцэнны клад жывой вадыУ акіян мы пром сусветны?Ну й перапром! А што тады?..Сцяпан, замоўкшы на паўслове,Нагой акурак прыдушыўІ зноў адчуў, як крыўдна-злоеШтось варухнулася ў душы.Не раз, не раз ужо ўскіпала,Як магма, лютасць у грудзяхАд горкай думы: што прыспалаУ многіх душах - грамадзян?Чаму яны так неабачна,Не прадчуваючы бяды,Ідуць за глупствам і нахабствамЯкога-небудзь Гламазды?Няўжо яны не разумеюць,Што тут яны - гаспадары:Адвеку тут аруць і сеюцьІ шлюць у свет свае дары!Што ў рэшце рэшт і іх нашчадкамНе дзесь, а ў краі родным жыць -І трэба мець, каб чуцца шчасным,Што шанаваць, чым даражыць!..- Сцяпан, - зірнуў Тамаш на брата, -Ты так гаворыш, як бы тутСабралі тых, хто вінаваты,І ты выносіш ім прысуд.А нашай, брат, віны не болей,Як і тваёй, а можа, й менш,Бо ты ж усё-ткі, божай воляй,Дзесь там з уладаю наўзмеж.Напрыклад, я - не растлумачу,Чаму так сталася і як,А толькі многімі ў нас, бачу,Кіруе хэнць «пажыць усмак».На ўсё ядомае ў прыродзеПайшоў у наступ спажывец -І звер і птах ужо на зводзе,І ў рэчцы рыбіне - канец.Усё наважыў зжэрці, знішчыць -Без сантыментаў, лішніх слоў -Мільёнавокі паляўнічы,Мільёнарукі рыбалоў.Ніхто не мучыцца дакорам,Ніхто не думае пра грэх,І ўжо не стане ягад скора,Звядуцца жолуд і арэх.А з'ездзі ў лес, у гушчу нетраў,І глянь, што робяць грыбнікі:З-за грыба мох на сотні метраўДзяруць і рыюць, як дзікі!Як бы іх страшны голад гоніць -І трэба грэбці наўзахоп,Усё каб выграбці сягоння,А заўтра - заўтра хоць патоп!..- Тут і са школы трэба многаСпытаць за рост падобных з'яў, -Зірнуўшы ўскос на Крутарога,Антось-філосаф слова ўзяў.- Напомню прыклад досыць даўні:Калісьці ў нас у буквары -Было на «б» апавяданне -«Барыс і белка у бары».Што непісьменна - не «вавёрка»,А «белка» - тэма на пасля.Цяпер пра іншае гаворка:Чаму драпежнасць узрасла?«Барыс са стрэльбай. Бачыць: белка!Бах! - міма. Белка на суку.Зноў: бах! - не лучыў. «Эх, няўмека!» -Гаворыць белка хлапчуку».І вось сынок бацькоў нядрэнныхНа ўсё жыццё запамінаў,Што трэба біць звярка на дрэве,Каб ён зваліўся і сканаў!Не жыць у радасці з ім дружна,Не любавацца і любіць,А біць - бязлітасна, бяздушна,Страляць і біць, страляць і біць!І паспрабуй пасля ў такогаПеравярнуць душу інакш!..- Ён пераверне сам любога! -З запалам выгукнуў Тамаш.- У нас такую сілу маеМеліяратар Гламазда:Яго нішто, брат, не стрымае,Яму нічога не шкада!Яму, што збег ад аліментаўЗа восем тысяч вёрст сюдыІ што, паводле дакументаў,Прайшоў і турмы і суды.Такія вывернуць з карэннемАпошні кусцік на зямлі,Каб атрымаць адно скарэй імНа апахмелку тры рублі...Відаць, мы ўсе папроку варты.Я і мастацтва закрану:Вось быў я неяк у тэатры -Глядзеў камедыю адну.Дык там якісь артыст на сцэнеІграў старога цурбяляІ ўсё крычаў, аж пырскаў пенай:«За што любіць цябе, зямля?!»І што жылі мы небагата,І пухлі з голаду парой -Зямля была ў тым вінавата, -Даводзіў бравы дзед-герой.Я слухаў гэта - і, не блазен,А ўсё ж патомны хлебароб,Адчуў, што ён мяне абразіў,І рушыў з залы ў гардэроб.О прастата, ды не святая!Як ты далёка завяла!Падумаць толькі: ён пытае:«За што любіць цябе, зямля?»За што любіць? Во ліха-матры!Во даў задачку для глузда!Відаць, арудуе ў тэатрыТаксама добры Гламазда!Калісь дзяды навук не зналі,Але карміцельку-зямлюЛаскава «матухнаю» звалі -Як маці родную сваю...Стамлёна з хаты выйшла Лёдзя,Падсела к Віньку на кругляк:- Напрацавалася - аж годзе!Дый наспыталася няўзнак.- Ну як там - скора ўжо, сястрыца? -Міргнуў ёй весела Антось.- Гатова ўсё, маглі б садзіцца,Але не чутна дзядзькі штось.Альжбета Францаўна чамусьціЯшчэ таксама не прыйшла...Сцяпан адчуў, як вена ў вусціЗвужацца раптам пачала.У думках сам сабе ўсміхнуўся:«А ты хвалюешся, аднак!Як бы на стрэчу з ёй вярнуўсяТой сарамяжлівы юнак.Спакойна, брат! Не ўскрэсне тое.Даўно ўжо зеллем парасло.Вы не захочаце абоеІ ўспомніць нават, што было...»- А дзе ж Мікіта? - хтось пытаннемЯгоных думак ход спыніў.- Сказаў: пайду на прагулянне.- А вунь ён - лёгкі на ўспамін!І сапраўды, з гумна да гуртуПаважна крочыў зводны брат -Не йшоў, а нёс сваю фігурку -Глячок паўнюткі акурат!Ён зранку добра быў паддаўшы -Цадзіў, пакуль не набрыняў.Паспаў на сене, у паддашшы,І мацыён цяпер прыняў.Вінцусь рашыў «душу адвесці» -Увагай швагру «дагадзіць»:- Мікіта Зміцеравіч дзесьціАдзін сызволіў пахадзіць?Мікіта зіркнуў, нібы стрэліў:- А што з табой тут дым глытаць,Калі ўвяздзе такая прэлесьІ пасматрэць і падышаць?..З усёй радні сваёй найболейЁн Вінцуся не паважаў,Бо зразумець не мог ніколі:Сур'ёзна кажа той ці ў жарт?- Ты - гарадскі, табе, Вінцэнты,Паняць прыроду не дано.А я ўвесь век жыву ў райцэнтры -Што і ў дзярэўні ўсё адно.Бывае, выйдзеш вутрам з хаты -Так благавухае сярэнь -Аж нос зрываюць араматы!Здаецца б, нюхаў цэлы дзень!Вінцусь тыраду ледзь даслухаў:- А я на гэта вам скажу:Народ не цэніць благавухаў -Ён любіць водар сенажу!..Сёй-той ухмылку сцёр на вуснах,Мікіта ж глянуў на радню:- Ты прыдзяржы язык распусны -Прывык плявузгаць ерунду!..Крыху няёмка стала Лёдзі -Аж злосць мільгнула на губе:- Ну, муж, калі б не пры народзе -Ой, благавухнула б табе!..Агульны смех з яе пагрозыІ жартаў-рэплік цэлы рой -Знялі канфлікт, амаль сур'ёзны,Пераламалі ўраз настрой.Каб як лягчэй астатак часуСчакалі госці на двары:- Прынесла б, Лёдзя, ты нам квасу, -Кіўнуў-міргнуў Сцяпан сястры.- Такі бярозавік з ячменемТамаш прыпас - што валіць з ног!..На гэты голас захапленняУ тон азваўся Крутарог:- А нарачанскага кефіруВам не даводзілася піць? Шкада!Вось ім бы музу-ліруНатхнілі вы як мае быць!Я ў санаторыі залетасьЛячыўся там - такой парой:Вады і ў рот не ўзяў за месяц -Ні гатаванай, ні сырой.Штодня кефір купляў у Гэлькі -У магазіне. Вось дзе смак!Зірнеш - а ў горлачку бутэлькі,Як корак, маселца камяк!..Прынеслі квас. Гладыш няспешнаПайшоў, пад крэкты, па руках.З усіх гучнейшае, канешне,Было дырэктарава «а-ах!».- Не квас - сімфонія лясная!Глытнеш - і чуеш гаю шум.Здаецца, так і напаўняеСвятлістай музыкай душу!..Дырэктар яўна меў на мэцеНе толькі госцю дагадзіць,А й паказаць, каб гурт прыкмеціў,Які эстэт у ім сядзіць.Ды зноў Вінцусь у звыклай формеКрутнуў нязменны свой педаль:- Народ не слухае сімфоній!Яму «Лявоніху» падай!..І тут з'явіўся дзядзька Лёкса.«Дзень добры» даў, паставіў кій.- Фу, братцы, ледзьве прывалокся:Не служаць ногі - хоць адкінь!Перш са Сцяпанам парукаўся,Пасля - з усімі па чарзе.У Лёдзі ціха папытаўся,Ці ў поўным зборы дзеці ўсе.Антось-філосаф тут жа месцаЯму ўступіў на кругляку.- Ужо і дзядзька непрыкметнаПачаў катацца на кійку?- Пашкадаваў купіць машыну -Дык езджу так. Чаго ж хацець?Цяпер, каб чуцца чын па чыну,Сваю «каляску» трэба мець.Калі не ўзбіўся ты на ўласныНа свой «Масквіч» або «жыгуль»,Дык значыць ты - бядняк няшчасны,І для людзей ты - круглы нуль.А калі ты ў сваёй бляшанцыСядзіш на колах, дабрадзей, -Дык у цябе другія шанцыІ на павагу ад людзей!Дарэчы, цацку гэту нештаНе завінуўся ты купляць?- Гляджу на дзядзьку: ходзіць пеша!Хаця і ногі ўжо баляць...- А што ты хочаш, ягамосцю,Ад гэтых збітых капытоў?Я ўжо ў сярэднім, брат, узросце:Налета - семдзесят гадоў!- Ну, дзядзька! Лэбусь вунь таксамаУжо хадзіў і шкрэбаў дол,А гляньце, як цяпер гайсае,Калі пабраўся з маладой!Пісаў наш друк: якісь іранец,Хаксар, за семдзесят гадоў -Пры мусульманскім іх каране -Жаніўся трыццаць шэсць разоў!- Ну, Лэбусь столькі ўжо не зможа!Хаця - як кажа ўсё сяло -Пасля жаніцьбы, дай ты божа,Яму на вобмаладзь пайшло!..Мужчыны дружна рагатнулі,І ўжо адчулася па ўсім:На тую тэму павярнулі,З якой не выблытацца ім.- Вы раскажыце, дзядзька Лёкса,Як ваш зарэчанскі АдамЗ мадамай мінскай чуць не злёгсяІ чуць душу там не аддаў.- Гэ-э, хто б аддаў там - невядома,Ён - не слабак, не думай, брат!..Казаў: ну, чыстая мадонна -Хоць ты малюй з яе абраз!А ездзіў ён у Мінск на святаЯк трактарыст-перадавік.І дзесьці там, хоць не аматар,Казаў - бутэльку прыдавіў.Канешне, гакнуў падхадзяшча.Але не ў тым была бяда,А ў тым, што быў адранку нашча,А нашча хмеліць і вада.Ну, там і высачыў мадоннуІ вельмі ж моцна пакахаў.Праводзіў вечарам дадому -Трымаў за локцік і ўздыхаў.На развітанне далікатнаХацеў у шчочку цмокнуць ёй -Яна ж сама пайшла захватнаНа буську буськаю сваёй.І так па-зверску цалавала,Уся шалеючы знутры,Што губы ўсе яму парвала:Казаў, балелі тыдні тры.Казаў: каб жонка ўночы гэтакНа буську буськаю ішла,Дык меў бы ён не двое дзетак -Штогод збягала б з падала!- А што? У гэтай справе зверства,Відаць, павінна трохі быць!- Вы зверствам лічыце майстэрства -Уменне хораша любіць!І тут Вінцусь зусім спакойнаУткнуў тры грошыкі свае:- Народ цалуецца прыстойна:Ён ляпу ляпай не ірве!..- Чакайце! Я ж вам пра АдамаЯшчэ не кончыў. Значыць, так:Што не бясхозная мадама -Аб тым не думаў наш басяк.Пакуль ён буськаўся - з пацёмкуАднекуль выскачыў мужык:«Ты што маю цалуеш жонку!» -Пачуў Адам пісклявы крык.Казаў: маленькі, кучаравы -Як пакаёвы сабачок.Але на выгляд - надта бравы!І на Адама - кулачок!Адам як даў нагой пад рэтра,Дык бедны «пудлік» метраў пяцьЛяцеў, хапаючы паветра,І якатаў на ўвесь той пляц!..Пасведчыў смех, што Лёкса хвацкаПадаў праграмны «нумарок».- А што такое рэтра, дзядзька? -Спытала Лёдзя назнарок.- Ды я і сам не вельмі петру,Але ж цяпер кругом і скрозьАдно і чуеш: рэтра, рэтра, -Дык, мабыць, гэта рэтра й ёсць!..- Цяпер вунь пішуць, што для шчасцяМужык і жонка між сабойВа ўсім павінны сумяшчацца,Іначай - кранты і адбой!Нібы часцей за ўсё бярэццаРазвод з-за гэтага якраз.«Несумяшчальнасць душ і сэрцаў!» -Такіў судзе даюць адказ.- Вунь Каптуроў старэйшы, Васька,Не сумясціўся са сваёй.Гады ж са два ці тры да загсаДык сумяшчаўся - божа мой!І так спляталі рукі ёмка,Так згодна ў клуб гуляць ішлі!А толькі сталі муж і жонка -Несумяшчацца пачалі!Прычым жа тут віною цела?Тут цела, братцы, ні пры чым.Душа заўчасна абыдлела,У ёй - прычына ўсіх прычын.Я выдумляць-хлусіць не буду -Каптур сказаў, чыя віна:Ніхто не браўся мыць пасуду -І ён упёрся, і яна!Два тыдні дыхалі смуродам -На кухню страх было зайсці!І спрэчку кончылі разводам:Не сумясціліся ў жыцці!..Згусціўшы зморшчыны-барозны,Вінцусь маўчаў, пахмурыў тварІ ўсім надзіва даў сур'ёзныК расказу Лёксы каментар:- Народ умее сумяшчацца,Народ душою не азыз.Не сумяшчаецца мяшчанства -З капрызам дробязным капрыз!Пакуль на ўсім гатовым домаНе трэба голаў клапаціць -Дык ад раскошы той, вядома,Натуру лёгка распусціць.А ледзь пачнуць па шлюбе саміСябе карміць і даглядаць -Дык і каханне ўмэнт згасае,І згоды-ласкі не відаць...Так зацікаўлена і жываІшла дыскусія ў мужчын,Што й Лёдзя ўрэшце прылажылаДа важнай тэмы свой аршын:- Вам толькі моладзь не па густу,А ў тым не бачыце бяды,Што ў блуд, у гулі, у распустуІдуць бабулі і дзяды.Павыдаюць або пажэняцьДарослых дочак і сыноў,Старыя мошчы паджэньшэняцьІ самі жэняцца наноў.Калісь, ад нэндзы ўсохлы-дохлы,У пяцьдзесят гадоў мужыкСтарым лічыўся і, нямоглы,Не браўся бабамі ў разлік.Цяпер і ў шэсцьдзесят не годзе!А што? Здаровыя, быкі!На кірмашы вунь так і водзяцьБлудлівым зіркам у бакі...- Другі праз «грыб» не пераплюне,Сліняк цячэ па барадзе,А ўсё адно падчэпіць плюндруІ ў рэстаран паіць вядзе.Дзядусь, а толькі і цікуе,Як за здабычаю каршун,Каб дзеўку злэпаць дзе якую;І каб прытым не ўзняўся шум!..- Таму пайшла цяпер распустаІ юр узвірыўся, як вір,Што надта масла мажам тлустаНа чорны хлеб, на белы сыр.Бывала, помню, мама ложыцьАрэшак маселца ў камы -Не для таго, каб заваложыць,А каб хоць пах той чулі мы...Антось-філосаф раптам скеміў:Без філасофскага вянцаУся дыскусія па тэме -Што тая казка без канца.Ён кашлянуў без дай прычыны -Як знак на ўвагу ўсёй гурме,Ступіў наперад досыць чыннаІ гучна ўрэзаў рэзюме:- У нас уклад жыцця змяніўся -Нястача канула ў нябыт.Як цяжкі груз, на нас зваліўсяРаней не знаны дабрабыт.Да грузу гэтага, дарэчы,Не ўсе гатовыя былі,І ў многіх кволенькія плечыПачварна гнуцца пачалі.Душы падмурак іх маральныНяйначай трэшчыны дае,Таму й праблема, натуральна,Перад грамадствам паўстае...Закончыць сказ, парыўна ўстаўніы,Антосю Лёдзя не дала:- Усё! У зборы госці нашы -Альжбета Францаўна прыйшла!На міг замёрлі ўсе на месцы -Як бы напнулася струна.Дарожкай жоўтаю ад весніц -Сцяпан пазнаў - ішла яна.Ну, так, яна - Кудзёлка Аля,Яго абранніца калісь!Як і ў студэнцтве - без караляў,Без персцянёў, без завушніц.У строгім светлым гарнітуры,У белай блузцы... падышлаІ сціпла, проста, без натугіМужчынам «здраствуйце» дала.Яму - ледзь бачны ўклон.Без слова. А позірк вымавіў з тугой:«Калі так трэба - я гатова:Мы - незнаёмыя з табой...»А ён і сам не знаў, як трэба.І як трымацца: так ці так?Але з знаёмства іх сакрэтаРабіць не меціўся, аднак.Ён пра другое думаў зараз:Уразіў выгляд: «Божа мой,Што робіць час! Пачвара-старасцьКрасу жывую есць, як моль!Ёй сорак год, а паглядзеўшы -Намнога болей можна даць.Напэўна, лёс зусім не цешыў,Жыццё не песціла, відаць».Ён кідаў позірк на Альжбету -І сэрца кроіў боль скразны:Амаль нічога - ані следуАд той дзяўчынкі, з той вясны!Як і чакаў і знаў наперад -Не сустракацца б лепей ім.Нібы старую рану верад -Душу спарушыў успамін.І стала сумна... Горка нават...Ну, вось і ўсё! І ўвесь разрад!Зусім без грому, без маланак...Ды і з чаго быць грому, брат?..Ад кругляка, дваром, да хатыСцяпан з ёй побачкі пайшоў.- Даўно ўжо тут? - А даўнавата:У жніўні будзе пяць гадоў.- І як жывецца? Як работа?- Жывём... Працуем і жывём! -Сказала неяк бестурботна.- А вы - надоўга ў родны дом?- На пару дзён. Для святкавання.- То ж нешта мала - пара дзён.На больш - не маеце жадання? -Пачуў у словах крыўду ён.- Чаму ж! Свой дом заўсёды ў сэрцы.К яму ідзеш з усіх дарог...І тут ім даў праход у сенцыПачцівым жэстам Крутарог.

Адступленне чацвёртае - у гонар маці

Такі закон прыроды, маці,І ў ім ёсць сэнсу глыбіня:Раней, чым першы смех дзіцяці,Ты доўга чуеш плач штодня.Ягоным смехам, словам, спевамПасля ўмудрэеш... А спярша -Патрэбен плач, каб болем спелымМагла напоўніцца душа.І колькі ты жывеш на свеце -Спакон вякоў, здавён-даўна -Ты сэрцам там, дзе плачуць дзеці,Бо дзеці слёз не льюць здарма.Бо ім ці страшна, ці балюча,Ці душыць крыўда - не сцярпець.Ад шчасця слёзы ў іх не льюцца,Ад шчасця - хочацца ім пець.Ты - маці, ты - на ўсё гатова,Усё - змагчы, усё - аддаць,Адно б вясёлых ды здаровыхДзяцей пад сонцам аглядаць.Таму сабе ты ў долі просішЗусім не шмат, зусім не шмат:Над галавою - неба просінь,Ды ў дзецях - лад, у дзецях - лад.О, як ты радуешся светла,Калі, не зломкі, не злябы,Яны жывуць беззапаветнаДабром - без прыценю злабы!Як пачуваешся шчасліва,Калі, не кволыя душой,Яны шануюць клапатліваТвае гады і гонар твой!Гады ж баляць, гады цяжэюць.А балючэй за ўсякі боль -Як дзеці любыя чужэюцьІ варагуюць між сабой.І ты глядзіш пакутна-скрушна:«Чаго вам, дзеткі, не стае,Каб жыць па-брацку, згодна, дружна?Усе ж вы - родныя мае!Я ўсіх пад сэрцам вас насіла,І кожным гордая была,І шчасця кожнаму прасіла,І ў кожным род наш берагла...»О, так! У кожным прадаўжалаСвой род - не горшы між другіх.І як ні крыўдзіў лёс, бывала, -Ніхто не бачыў слёз тваіх!Вайна, разбой, пажар смяротны -І зноў - з руінаў, з небыцця -Тваёй любоўю дом твой родныУваскрасае для жыцця!Ніякай сіле, ліху зломуУ сэрцы маці не забіцьНадзею: даць працяг жывому!Надзею: песціць і любіць!І колькі доўжыцца тут вёснам,Кругавароту зім і лет -Прыгожы, казачна-дзівосныДарыць ты будзеш дзецям свет.Пры ўмове, матухна, што сённяЗямлі ўсёй дочкі і сыныРазвеяць змогуць назаўсёднаЦень тэрмаядзернай вайны.Што ў цэлым свеце, на планеце,Ва ўсіх краях, ва ўсіх кутках -З'яднае ўсе людскія сэрцыТвой вобраз з дзіцем на руках!..

Пашанаванне

- Сядайце, госцікі, сядайце!- На покуць суньцеся - далей! -Гукаў Тамаш - дуэтам з Анцяй.- Ну, весялей жа, весялей!Ці мне ўсчынаць тут з вамі сварку?Прашу вас, любыя, прашу!..- На покуць трэба юбілярку! -Напомніў Лёкса Тамашу.Тады і ўсе: - На покуць - маці!- Пашану ёй найперш аддаць!- А то сталы ваўсю дымяцца,А юбіляркі - не відаць!..І маці выйшла - «пад канвоем»Унукаў - хлопцаў і дзяўчат,Хусціна золатам кляновымЦвіла на згорбленых плячах.А пад хусцінай - дзякуй дзеткам! -Навюткі джэмпер шарсцяны:Хай бачаць людзі, што адзеткамНе крыўдзяць дочкі і сыны.- На покуць, Сохвія Пятроўна! -Гукнуў сусед - дзядок Сівец.- А божа мой, ці не ўсё роўнаСтарой мне, бабе, дзе сядзець?..Амаль сілком, усё ж на покуцьПятроўну дзеці завялі.Тады і ўсе - да локця локаць -Садзіцца шчыльна пачалі.Каля Вячоркі ўлучыў сесціДырэктар школы Крутарог:О так, на нейкім іншым месцыЁн уявіць сябе не мог!Пры ім і жонка села горда.Альжбета Францаўна - за ёй.на рашыла вельмі цвёрдаТрымацца тактыкі сваёй.«Няхай не думае насмешна,Што ў вочы лезу я... о не!Калі хоць нешта... хоць бы нешта -Ён сам падыдзе да мяне...»З другога боку да СцяпанаПадсела Лёдзя з Вінцусём: -Хоць тут цябе мне перапала:Забыў, браток, мяне саўсём!..Насупраць - пара маладая:Мікітаў сын - Рэппо АртурІ з ім - дзяўчына. Хто такая?З радні? Прыезджая? Адкуль?Але ж і пекная дзяўчына!Які жывы і ўдумны твар!Сцяпан няўзнак стрыгнуў вачыма,Пасля яшчэ - і раз, і два.І зразумеў: яна - чужая,Не прадстаўляе тут радню.К таму ж - амаль што не зважаеНа кавалера балбатню.Яна яго, Вячоркі, слова,Здаецца, ловіць неўпрыкмет!Пагляд спаткаўшы выпадкова,Пачырванела тут жа ўслед.«Ты хто такая, незнаёмка?Што заірдзелася, як жар?..Спытаць бы ў Лёдзі, ды няёмка:Яшчэ Вінцусь адпусціць жарт...»Тым часам хтось музычна-лёгкаПа шкле відэльцам стаў званіць.Ага, падняўся дзядзька ЛёксаІ загрымеў: - Прашу наліць!Савет пляменнікаў гвалтоўнаМяне прызначыў тамадой:Маўляў, і цвёрда і тактоўнаКіруй шаноўнай грамадой.А што ў застоллі - кіраванне?Сачы, каб чуўся чарак звон!То і пачнём жа чаркаванне,Як чаркаваліся здавён.Хай кожны ўздыме келіх поўныІ скажа так за мной услед:«Здароўе Сохвіі Пятроўны!На сто гадоў! На сотню лет!»Усе запляскалі ў далоні,Пасля ўзняліся з-за сталоў:- Здароўе Сохвіі Пятроўны!На сотню лет! На сто гадоў!Так пракрычалі хорам тройчыІ дружна выпілі да дна.Завільгатнелі ў Зосі вочы,Ды не ад хмельнага віна.Хусцінку - слёзы тыя ўцерці -Дастала дзесьці з рукава.- Дай божа вам здароўя, дзеці,Пры вас я буду здарава...Хвілін праз пяць ці нават менейПадняўся Лёкса за сталом:- Сцяпан Якубавіч! Пляменнік!Як ты ў нас знацен і вядом -Уваж хаціну, дзе радзіўся:Скажы, брат, свой сыноўскі тост, -Калі ў сталіцы не забыўсяАбо ў дарозе не растрос!..Ох, гэты дзядзька языкаты:Без падкалупкі - анідзе!Сцяпан, прызнацца, быў бы радыНе гаварыць пры грамадзе.Падыдзе, думаў, да матулі,Абдыме, волю дасць слязе...Аднак жа госці Лёксу чуліІ ўжо чакаюць. Сціхлі ўсе.- Паклон табе ад сэрца, мама, -Пачаў няголасна Сцяпан. -Ты без хлусні і без абманаТрымала наш сямейны стан.Даверам нас, дзяцей, расціла,Бо знала ты, што й цэлы свет -Адно дамовіўшыся шчыра -Пазбыцца зможа страшных бед.І не чытаўшы мудрых кніжак,Спасцігла ісціну сама:Няма Радзімы ў злыдняў хіжыхІ Маці ў нелюдзяў - няма.Мы - тройчы дзеці ў вечным крузе:Мы - дзеці роднае сям'і,І - дзеці Маці-Беларусі,І - дзеці Матухны-Зямлі.Трайны ён, круг, ды недзялімы:Бо сёння - як ні паглядзім -А лёс Дзяцей, і лёс Радзімы,І лёс Планеты - лёс адзін.І ўсе мы разам у адказеЗа гэты вечны круг жыцця.Хвала ж таму, хто ў трудным часеБез мітусні і без ныццяСваё праходзіць... Так, як мама, -Сцяпан праз паузу дадаў.Абняў старую ўсхваляванаІ рукі ёй пацалаваў.Усе запляскалі. У шумеСёй-той з радні слязіну сцёр.А Крутарог гукнуў:«Віншую! От гэта тост! Усім узор!..»Застолле ўраз павесялела,Настрой і тонус набыло -Загаманіла, зазвінела,Забразгатала, загуло.І зноў з паглядам незнаёмкіСпаткаўся позіркам Сцяпан.«Ах, не рашай галаваломкі -Знаёмся сам, стары чурбан!..»- Прабачце, хто вы?- Я? Мар'яна. Бібліятэкар СДК.- З чыйго ж вы роду - не прыгляну?..- Наш род не з гэтага кутка...Сцяпан адчуў, як загайдалаЯго на стромкім грэбні хваль.«Якоесь свята нагадала...Якуюсь сонечную даль...»Лінуў у чаркі, аж расплёскаў, -Душа пайшла праз берагі:- Давайце... вып'ем за знаёмства,Так, так - мы з вамі, без чаргі...Напэўна, быў у гэтым жэсцеІ неўсвядомлены разлік:Усё з'яснілася нарэшце -Далёкай смуты прывід знік.Хай бачыць Аля, як свабоднаЁн пачуваецца пры ёй:Іх май у вечнасць беззваротнаПлынь часу знесла быстрынёй...Альжбета Францаўна умлела:Мар'яна чокаецца з ім!І нават неяк вельмі смелаЯму ўсміхаецца прытым!«Ну, гэта ўжо, дачка, занадта!Нягожа так у грамадзе!Пасля за ўсё адказвай матка,Бо на мяне ж усё ўспадзе!..Але й Сцяпан!.. Аж дзіўна проста:Нашто ён гэтак? Сам наліўДля нечарговага, бач, тоста!Зашмат ёй чэсці адваліў!..Ну, пазнаёміўся - і добра.Ці то ўжо гэткі значны факт,Каб нават чокацца асобна?Хоць кампазітар, а - дзівак!..»Так гаварыла-разважалаАльжбета Францаўна з сабой,І сэрца здрадна задрыжала -Дало трывожны перабой.Тут дзядзька Лёкса па пасудзеУдарыў зноў: - Прашу наліць!Мікіта Зміцеравіч будзеУ гонар маці гаварыць!Мікіта вычакаў хвіліну,Пакуль заціх-улёгся шум,Устаў паважна, нос закінуў,Як перад люстрам харашун.- Што ж, еслі просіць прадсядацель,Ці, ізвіняюсь, тамада,Каб я сказаў што к гэтай даце,То я далжон адвеціць: да!Дык вот у нашай юбіляркіЕсь многа качастваў такіх,Што быў бы грэх не выпіць чаркі,Не ўшанаваць пачотам іх.А першым качаствам законнаШчытаю я без лішніх слоў,Што, хоць і ў возрасце прыклонным,Ана не знаець дактароў.Другое качаства па правуАдмецім такжа мы спаўна,Што патрудзілася на славуЗа жызь працоўную ана.А трэцім качаствам гардзіццаНайболей нада, што ўдаваЗрасціла нас, как гаварыцца,І ў жызь пуцёўку нам дала.У ту вужасную разруху,Благадара і вапракі,Ана не пала сілай духу:Пускала нас - как пціц,з рукі!..Тут выйшла пауза малая,І д'ябал Вінька не стрываў:- А што бабуся залатаяІ ўнукаў любіць - не сказаў!Мікіта згроб сурвэтку ў пальцы,Махнуў рукою, як ластом:- А вы мяне не папраўляйце! -Раўнуў на Віньку цераз стол.- Я лучча знаю, што бабуся!І ўсё я знаю, што к чаму!А еслі ў чом і абшыбуся -Мяне паправіць есь каму!Наліўся чырванню, засопсяІ сеў, забыўшыся на тост.- Іш, папраўляць мяне знайшоўся!Схадзі папраў цяляці хвост!..Застолле зразу анямела,Уткнула ў скацерку насы,А потым ціха і нясмелаСям-там узніклі галасы:- Яно, падумаўшы, канешна,Перабіваць другіх не варт...- Хацеў - пацешна, выйшла - грэшна...- Дык ён жа, мабыць, гэта ў жарт?..Сцяпан глядзеў на край кілішка,Было ад сораму - хоць плач:«Ну, і Мікішка! Ну й Мікішка!Хоць маму ўважыў бы, таўкач!..»Няёмкасць зняў пляменнік Зосін -Нібыта ў бочку, грымнуў бас:- Мікіта Зміцеравіч, просімНе сердаваць і кончыць сказ!Тады й Тамаш ускінуў вочы,Адчуў сябе гаспадаром:- Ты трэцім качаствам закончыў,Кажы далей, ды і кульнём!- А просім, просім! - раптам госціСыпнулі хорам, дружна ў лад.Мікіта й сам уцяміў штосьціІ адарваў ад крэсла зад.Устаў, узяў у пальцы чарку,Хвіліну важна памаўчаўІ ў тым жа тоне, так жа яркаСказ прапановай увянчаў:- І так, за здравіе мамашыІ за дальнейшы, значыць, ростПраізвадзіцельнасці нашайЯ прыдлагаю выпіць тост!..Кульнуў, кілішачак на сподакПаставіў, смачна крактануўІ пад грунтоўны падбародакСурвэтку рогам падаткнуў.Яму папляскалі актыўна -З надбаўкай яўнай, з каптуром,Каб гэтым самым калектыўнаКампенсаваць «маральны ўрон».Вінцусь нагнуўся да суседкі,Шапнуў: «Во злосны! Як шашок!А знаеш ты, чаму ён гэткі?Што сэрца блізка ад кішок!..»Прайшла няёмкасці хвіліна -І зноў застолле ажыло:Забразгатала, зазваніла,Загаманіла, загуло.Запрацавалі безадмоўнаВідэльцы, лыжкі і нажы.- О, гэта ўсмажана цудоўна!Не закусь - свята для душы!Пакласці вам? - А што за закусь?- Я й сам не ведаю, дальбог,Але ручаюся за якасць! -Прыцмокнуў смачна Крутарог.- Хоць закрычы: кухарцы - брава!Якія скабкі! А кулеш!Ну, смаката! З такою стравайІ рашпіль нават праглынеш!..Пасля «свянцоных» грам дырэктарЗакускам ганьбы не даваў:З прыцмокам, з воклічамі, з крэктамБез перадухі трамбаваў.Свой грэх застольны - добра з'есці,Умяць мяснога лішні фунт -Ён знаў, таму любіў падвесціПад гэту слабасць пэўны грунт.- З пары, як стрыглі мы калоссеДы боршч варылі з лебяды,На ўсё жыццё ў нас засталосяНераўнадушша да яды.Псіхалагічна - беднасць тая,Якой душу гняло штодзень,Нас і дасюль не адпускаеІ пераследуе, як цень.Таму й дзябёлыя мы целамІ трацім форму, трацім спрыт,Што пакаленне наша ў цэлымНе знае скарг на апетыт.Ну, як? Давайце ваш відэлец -Яшчэ кусочак пакладу!..Між тым Вінцусь, аматар цвеліць,У крыўдзе быў на грамаду.Прывыкшы ў рожкі з сваякамі,Ён тут жа вытыркнуўся ўвесь:- Народ кускі бярэ рукамі!Народ відэльцамі не есць!Вячорка, цэнячы дасціпнасць,З усмешкай рэпліку прыняў:Сапраўдны гумар - як гасціннасць,У ім асновай - дабрыня.А для Мікіты шваграў досціпБыў толькі выпад і падвох.- Ты б у сябе, сабраўшы госці,Агітаваць за гэта мог!..Ды што для Вінькі злосць Мікіты?Што новы хвораст для агню.А асабліва ён падпітыЛюбіў пацвеліваць радню.Таму, як раптам, ненаўмысна,Кілішак з тоненькай нагойМікіта ў пальцах пераціснуў, -Вінцусь пальнуў туды чаргой:- Крышталем цёмнасць даканалі.Між іншым, мілыя мае:Народ куляе стаканамі,Народ кілішкамі не п'е!..Дарэчы, трэба тут зазначыць:Ён меў адменны зрок і слых:Усіх ён чуў, усіх ён бачыўІ тут як тут браў слова ўміг.Хоць апетытам некапрызнымБыў прыкаваны да стала -Сваім абсурдным афарызмамУраз любога даставаў.І так у гутарку ўключаўся,Такі даваў ёй паварот -Што ўжо крыху бянтэжыў часамНе толькі швагра, а й «народ».

Гамана ў застоллі

Народ, што праўда, быў застольны,І гэта трэба разумець:Ён і на слоўца болей вольныІ болей здольны пашумець.Яму душу адкрыць ахвота -Наросхрыст,насцеж,нарасхляб,Каб выйшла вон уся згрызота -На суд людскі і на разгляд.І ён гаворыць! Хто - з суседам,Што каля боку, хто - праз стол,Хто - сам з сабой, хто - з цэлым светам...Усе - гавораць! А пра што?Пра што? Давай, чытач, хоць трохіМы іх паслухаем з табой:Ці ўловім дух і стыль эпохіУ гамане па кругавой?З каго пачнём? З дзядоў, канечне.Старым пашану аддадзім.Ці ёсць у мудрасці запечнайДля нас што-небудзь - паглядзім.- Калісь да гэтай самай «рускай», -Пачаў разважна дзед Сівец, -Быў селядзец у нас закускай -Салёны, з бочкі, селядзец!Ляжаў і керчанскі, бывала,І астраханскі - на выбор!Цяпер ніякага не стала.Гавораць: звёўся, перамёр!- А як яму не перамёрці, -Прадоўжыў гучна дзед Сакол,Пры чалавечай нашай корціУсё паскудзіць навакол?Якая толькі смерць-атрутаУ нашы рэкі не бяжыць,А з рэк - у мора, па маршруту.Дзе ж селядзец той будзе жыць?..І тут Вінцусь «уторкнуў шпільку» -Прытворным тонам мудраца:- Народ усмак цярэбіць кільку!Народ не просіць селядца!- Цяпер прызнаны і ўхвалёны, -Яму ў адказ загуў Сівец, -Марынаваны ці салёны,Як след прыпраўлены, грыбец!Баравічок марынаваныНе ўступіць закусі любой!А рыжык! Пане мой каханы!Адно падхоплівай губой!Салёны рыжык - гэта, братка,Табе не нейкі чорны грузд:Усю талерку зменціш гладка,Калі, вядома, маеш густ!..І зноў Вінцусь - ну дай ты рады! -Гукнуў - аж рэха на дварэ:- Народ любому грыбу рады!Народ і порхаўкі бярэ!- Вось тут, шаноўны, ты ўжо хлусіш!Народ якраз наадварот -Прынамсі, ў нас, у Беларусі -Не ўсякі грыб піхае ў рот.- Антось казаў: паэта знае,Здаецца, прозвішча на -ок,Той, праўда, порхаўкі збірае,Пакуль яны - як тваражок.- Дык што за дзіва! Свенты Езус!Адзін з заезджых грыбнікоўБраў тыя ў нас, што з долу лезуцьКаля сухіх каравякоў!Насіўся полем як шалёны;Калі ж я жарт пусціў з губы -Ён крыкнуў: «Гэта ж - чампіёны!Найсаладзейшыя грыбы!»Я не здзіўлюся, калі скораАб'явіць нейкі балантэс,Што запяканка з мухамора -Найдарагі далікатэс!- Вось ты смяешся, а тым часамУсё да гэтага ідзе:Так, скора ўбачыш вокам ласымІ мухамор на скаўрадзе!У грыбаварні вунь загрузкаШтогод змяншаецца ўдвая.«Неперспектыўная закуска!» -Вось так, браткі, скажу вам я.Мы лёс грыбоў тады рашылі -І многіх ягад, зёлак, траў, -Калі магутны плуг машынныУ грунце вены перарваў.Ці ж будзе лес грыбной кладоўкай,Калі ў яго аж страх зайсці:Нідзе - і ў цені нават - долкахЗялёнай плямы не знайсці!Усохла ўсё і перасохла,Трашчыць, як порах, пад нагой.Не дастае карэнне сокаў -Спажыўнай вільгаці зямной...Ага! Няспешна, па-старэчы,Пачаўшы з закусі, з яды,Усё ж узбіліся нарэшцеНа тэму важную дзяды.Ну што ж, няхай памітынгуюць,Хай на здароўе пабурчаць,А мы кампанійку другуюЗ табой паслухаем, чытач.Вунь - штось мурлыкаюць інтымнаСяброўкі даўнішнія дзве.Ці не аб тым яны, што стыднаСказаць услых пры грамадзе?- Цяпер з нас кожны сам сабою -У шлюбе больш «не састаім».Ад жаніхоў - няма адбою!А ты як - з дзедам са сваім?- Жыву... Ты ж ведаеш Ямполя:Не я пры ім, а ён пры мне.Адной і ўцехі, што ніколіІ словам колкім не кране.Са мной ён пурхацца не можа:Я ж кожны дзень пры барышы...- Дык вельмі добра! Дай вам божа!А ёсць хто-небудзь... для душы?- Ну, калі хочаш ты ўжо ведаць -І для душы таксама... ёсць.А што? Варочаючы дзеда,Намарна страціць маладосць?Каб я была якой нягеглайАбо дурной - ні даць ні ўзяць...Вось, ад'язджаючы, забеглаКасцюм свой новы паказаць.Якраз купіла ў нашым ЦУМе.І знаеш, што ён мне сказаў?«Ты хараша ў любым касцюме!»І яшчэ больш за сэрца ўзяў!..Не, гэта слухаць нецікава!Здзівіла б болей навіна,Каб маладуха не ўцякалаАд дзедугана-гругана.Мы гэткіх шлюбаў многа знаем:На кветках жэняцца карчы,І тым карчам мы спачуваем,Але не можам памагчы.Мы нават чулі пра здарэнне,Калі нямоглы корч адзінНа разагрэтую патэльнюАд злосці жонку пасадзіў.А што падняў там за праблемуПерад суседам тамада?- Мне сын купіў касцюм з крышплену -Дык братка мой: адна бяда!Якой мне радасці, што модны?Прайдуся ў ім туды-сюды -Дамоў вяртаюся аж мокры,Як быццам вылезшы з вады!Што не камечыцца - я знаю,Ды толькі ён не для мяне:Пацею, млею і канаюУ гэтым штучным палатне.А мы пытаемся ў вучоныхІ самі ў думках моршчым лоб,Адкуль усякіх незлічоныхНа нас звалілася хвароб?І дурню ясна, дзе прычыны:Не трэба хіміяй фарсіць,А трэба з лёну ды аўчыныНа целе вопратку насіць!..Катэгарычны дзядзька вельмі.Ды, як мы ўпэўнімся вось-вось,Тут сэнс пытання не ў крымплене,Нашмат шырэйшы сэнс тут ёсць.- Дык, значыць, ты супроць прагрэсу? -Спытаў уедліва сусед.- Э, не! Хоць родам я і з лесу -Мяне на мушку браць не след!Я - за прагрэс! І ўвесь мой клопатУ тым, што мы, мясцовы люд,Не беражом, не цэнім вопыт,Які ў вяках капіўся тут.Давай, каб больш было канкрэтна,Сабе ж пытанне зададзім:Чаму з табой мы гэтак рэдкаБліны-грачанікі ядзім?- Таму, што мала сеем грэчкі.- Ну, а чаму? - пытанне зноў.- Ды абыходжуся я, зрэшты,І без грачанікаў-бліноў!- Ты абыходзішся - то добра:Да іншых, значыцца, прывык.А ў Тамаша, у хлебароба,Спытаў? Ці ён ўжо не ў лік?У нас жа грэчка слаўна родзіць!Мы можам мець яе ў адвал!Чаму ж не маем? Што нам шкодзіць?Стандарт і вал. Агульны вал.Раней мужык, хоць жыў і беднаІ цёмны быў, а ведаў ён:Да жыта й бульбы адпаведнаПатрэбен грэчачкі загон!Дык вось прагрэс я мыслю гэтак,А ты на вус матаць сызволь:Засеем грэчкаю палетак -«Дзе боб?», спытаю, «дзе фасоль?»...Ну, што, чытач? Бадай, даволіНам слухаць Лёксу-тамаду, -Іначай я цябе ніколіНаўкруг стала не абвяду.Хадзем са мной далей застоллем.Вунь - бачыш гэных двух мужчын?Давай ля іх крыху прыстоім -Удумна гутараць! Аб чым?- У нас падобных сем'яў многа,Дзе ён - мужчына без заган:Па ўсіх стаццях узяў ад бога -Іван-царэвіч - як ні глянь!А жонка - чорт ляпіў, напэўна!Супроць яго - як ноч і дзень!Такая, братачка, царэўна -Хоць ты аброць на морду ўздзень!Ну, сапраўды: якая ж пара?Асілак, волат, багатыр -І - сухарэбрая гаргара,Яшчэ й гундосая прытым!Або такая малюпашка,Што меншай нельга і ўявіць,Што і ў пасцелі нават цяжкаПад коўдрай граблямі злавіць!А ў той жа час плюгавамордыІ віслазады бегемот -Глядзіш - вядзе пад ручку, горды,Такую жонку - божа мой!Ну рыхтык - з казкі Васіліса!Нашто ж ёй гэны вымяед?Ды на яе ж гатоў маліццаНайлепшы, можа быць, паэт!Не знаю, лёс тут неабачны?Ці так само пайшло здаўна?Найлепшы яблык - самы смачныІ самы спелы - есць свіння!..Ну, вось, культурныя нібыта,А зноў - пра жонак і мужоў.Не, гэта тэма страшна збітаІ намі вычарпана ўжо.Далей пакруцім круг сябрынны!Чаго, напрыклад, хмурыць лобЛя боку ўласнай палавіныПляменнік Сохвіі Пракоп?- Схадзі, як вылезем, на поштуІ ў Мінск дачушкам пазвані,Каб пакупалі ў тазе кошку,Як прыйдзе вечарам з гульні.А то яшчэ якой заразыДзе набярэцца ля вуглоў.Ты чуў?.. Чаго ж, як ад абразы,Ты ад маіх скрывіўся слоў?- А ты цішэй бы гаварыла,Магла б і ведаць, што не ўсімПра нашу кошку слухаць міла! -І ён пагляд наўзбоч скасіў.На Вінцуся? Ну, зразумела:Пачуў, напэўна, што сваякЯкраз узяўся пляжыць смелаКармільцаў кошак і сабак.- Нам пачалі давацца ў знакіЯк звышбюджэтныя раты -Дэкаратыўныя сабакі,Дэкаратыўныя каты,Што не бягуць на паляваннеІ што не ловяць пацукоў.Таму - законнае пытанне:А хто гадуе тых псюкоў?Нядаўна ў нашым магазінеЯ назіраў - быў сведкай сам,Як выбірала мяса псінеАдна фуфырная мадам.Перабарляла ўвесь прылавакІ ўрэшце кажа: «Прадавец!Знайдзіце выразкі кавалак -Наш цюцік гэткага не есць!»«Ядры ж тваю раскачарэжку!» -Я ціха вылаяўся ўсмак.Дык значыць я, на здзек-насмешку,Ем, што не годна для сабак?Не, вы задумайцеся толькі:Выходзіць так, што ў кабяляІ густ на мяса болей тонкі?Танчэй на цэлага рубля!Ну, прадавец ёй рэзнуў прамаІ нават пальцам пагразіў:«Вы не туды прыйшлі, мадама!Тут не сабачы магазін!..»Вінцусь замоўк - чакаў, напэўна,Што зараз нехта ў грамадзеЯго дапоўніць так жа гнеўнаІ тэме рысу падвядзе.Але апроч «так, так, і варта»,Нічога болей не пачуўІ нават неяк вінаватаПрымружыў посмех уваччу.Каб не цягнулася няёмкасць -Наліў суседу леваручІ, крутануўшы на ўсю громкасць,У іншы бок даў слову рух.- Ты што раскіс, мой мілы Зэлік?Што глюгу звесіў над губой?Давай, брат, - келіхам аб келіх!Ці ж мы не родзічы з табой?- Э-э, братка-братачка, каб мог яЗаразу гэтую глытаць -Я б за здароўе бабы ЗохвыБыў рад і ў бутлі дна дастаць!- Ты не зважай, што трохі шлакамЦі дрывясінаю смярдзіць.Народ не гоніцца за смакам!Народ на градусы глядзіць!Ты ж ад прыроды мудрамыслыІ энергічны чалавек,А вось не п'еш - таму і кіслы,Як нечым скрыўджаны навек.Эх, Зэля, Зэля, мілы Зэля!Ты б лепшы быў з усіх сяброў,Каб не баяўся гэта зеллеПускаць сабе хоць трохі ў кроў!- Хоць трохі я пусціў, хоць трохі!Праз не магу, праз калаццё,Глынуў у гонар бабы Зохвы -Каб ёй на доўгае жыццё!..- Ах, значыць, выжлукціў кілішак?Дык ты герой, брат, упаўне!Запомнім гэта і запішамХоць качаргою на сцяне!..Аднак жа годзе пра «глытанне»І годзе ўвагі Вінцусю.Тым больш што побач між братаміІдзе дыскусія ваўсю.Антось-філосаф і МікітаЗа штось счапіліся не ў жарт.Ну-ну! Чыё з іх будзе бітаІ хто пакажа большы гарт?Ого, на чым так не па-брацкуЯны скрыжоўваюць мячы:Літаратуры і мастацтваІх сутыкнулі дзеячы!- Аб іхняй творчасці я ў курсе,І я далжон табе сказаць:Ты брось! Тут дзела не ва ўкусе!За жабры нада іх узяць!Даволі ўжо качаць Машэку!Даволі смех пускаць з пяраІ ўрэд прыносіць чалавеку -Замест здароўя і дабра!У наша ўрэмя, калі спутнікНад светам космас бараздзіць -Сатырапісцаў баламутныхПазорам нада прыгваздзіць!- За што ж, Мікіта? Праўда ў творах,Якой бы горкай ні была -Яна ніколі нам не вораг,Не зло для нас і не бяда.Як той папутны ў моры вецер,Яна ўсёй сутнасцю сваёйЗа нас - і больш за ўсіх на свецеМы зацікаўленыя ў ёй!..Ну, што, чытач? Відаць, філосафУ ім абранай галіне -Як той казаў - не з голых-босыхІ нешта мае ў галаве?Мікіту б лепей не спрачацца,Ды хіба ён уступіць верх?Калі не тут - то дзесь пры чарцыЯшчэ свой пусціць «фэерверк»!Але мы спрэчку іх пакінем,А лепш паслухаем крыху,Як запрашае гаспадыняГасцей адведаць смакату.- Ты ж піражка вазьмі, Барбарка!Ой, крыўдзіш, кумка, даліпан!Хоць пакаштуй, чаго ён варты -Ці ўдаўся гэты марцыпан?- Маўчы, кума, і не кажы ты!Ну як вазьму я піражка?Ці мой трыбух з трох полак сшыты?Ці паўтара мяшка - кішка?- На гэткі смачненькі кусочак -Ты паглядзі: у мёдзе ўвесь! -Яшчэ там знойдзецца куточак,Бо застанецца - хто ж паесь?А ты, Рыгор? Ну - колькі змогі!- Не, я мучнога не хачу:Я ж не жанчына - я ж хоць трохіЯшчэ за таліяй сачу!- Каб ты з сваёю таляй спёкся!Яшчэ і дражніць баб!Ты еш, Пакуль, як кажа дзядзька Лёкса,Стол жыватом не адапхнеш!Ты б сам сябе акінуў вокам:Усмяг і высах у сцябле -Як тычка! Зломішся няўрокам -То пасмяёмся мы з цябе!- А хіба лепш, калі здаровыІ малады дзяцюк ідзе,А той жывот - нібы ў каровы,Што вось-вось двойню прывядзе?Па-мойму, гэта непамысна -Таўсцець ад лішняе яды.І прымушаць гасцей да місы -Як і жадаць ім зла-бяды!- О, бачна - рос далёка дзесьці!А ў нас судзіла так сяло:«Было ўсяго - і піць, і есці,Але - прымусу не было!..»

Адступленне пятае - кулінарнае

Што наша закусь у пашанеУ знатакоў застольных страў -Аб гэтым хораша ў ВаршавеАдзін наш сябра напісаў.Цытую сцісла па газеце:«Як журналіст і дыпламатЯ пабадзяўся шмат па свецеІ ўсякіх кухань знаю шмат.Але якую б вы закускуМне ні даўмеліся назваць -За «парася па-беларуску»Аддам любую без разваг!О, млечны дзюдзік на талерцы!Цалком засмажаны ў духу!Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,Пакуль не стлею на труху!О, як ляжыць ён маляўнічаНа падагнутых капытках,Задзёршы ўгору пекны лычыкЗ пахучай траўкай у зубах!Як той анёлачак - румяны,Са скуркай крухкаю, ядкой,І грэцкай кашаю напханы -Не абы-як - абы-якой!У кашы - яблынак мядовыЦі ўпрэлы пахкі баравік!Самлець нядоўга там, панове,Калі к раскошы не прывык!Я на прыёмах, у застоллях,Прызнацца вам, і састарэў, -А для душы сваёй раздолляНідзе такога не сустрэў.Калі б я мог, то ў школах нашых -Каб падхапіла Польшча ўся -Прадмет увёў бы: «Як засмажыцьПа-беларуску парася»!..»Што ж, знаць прыемна і не лішне,Чым слаўны ў свеце родны край.Ды ты, зямляча, не за іншым,А за сабой паназірай.Вось гы ў гасцях - і нават слоўцаТабе сказаць няма калі:Вяндлінку з водарам ядлоўцаМяцеш - зараз па два скрылі!А побач - зірк! - як цуд, як казка -З каляндрай, з перцам, з часнаком -Ляжыць вясковая каўбаска,Таксама ўвітая дымком!К таму ж падсохла на гарышчы -Дык толькі плеўка шапаціць!Умэнт кальцо з паўметра знішчыў -Адно раз'ятрыў апетыт!Калі ж дапаў да вантрабянкі -Цягаць стамілася рука!Глядзіш - а ўжо кіндзюк крывянюНа блюда выклалі з гаршка!О, гэны зверху і сысподуНаскрозь усмажаны каўбух!За чатырох змалоў - уходаў!(Хоць сам ты лічыш, што за двух.)Паспеў адчуць, што ўжо не слабкаІ ў паясніцы, - а на столТым часам едзе ў місе бабкаІ парай дыхае пад столь:З бакоў запечаная ў меру,У бульбе скварачкі тырчаць... -І так жа ўслед пайшла на змену -Хоць замычы - каб не маўчаць!«Усё! - сказаў. - На гэтым дзякуй!»А на абрус - нясуць бліныІ к ім - мачанку-верашчакуЗ наборам рэбрачак свіных!Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:«Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?»І неўпрыкмет на два-тры вочкіПаслабіў пас на жываце...Ужо не здыхацца! Падпёрла -Няйначай крушня камянёў!..А перад носам... ставяць цёрлаГарачых, тлустых калдуноў!Калдун!.. Духмяны, самавіты,У масле ўсмяглы, а паўзверх -Смятанкай свежаю паліты!..Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?І адчуваеш, адчуваеш:Няхай хоць згэтуль у труну -А не зганьбуеш, не стрываеш -Дасі прытул і калдуну!Дасі!.. І добра зробіш, браце!І не ўпікай дарма сябе!Ты за ядой - як і на працы:На малацьбе ці на касьбе!Калі на свеце нехта дзесьціУмее добра працаваць, -То ўмее ён і смачна з'есціІ - адпаведна - згатаваць!Таму - дастойна, без эфектуПрымай падзяку-пахвалу -І беларускаму палетку,І беларускаму сталу!І цмокні ў ручку гаспадыні,Каб сонцам пырснула яна,І ўскінь яшчэ - а то астыне! -Ускінь на сэрца... калдуна!..

Іскрынка

Калі аслабла ўжо цікавасцьІ да пітва і да яды,І, каб зусім не ўпасці ў млявасць,На двор курнуць пайшлі дзяды, -Тады і даў каманду хтосьці:- Дзяўчаты! Бабы! Песні дзе?Ці нас пазвала свята ў госці -Ці мы сабраліся ў бядзе?- Альжбета Францаўна! СябрынаНе запяе без вас, дальбог!- У гонар маці - песню сына! -Напомніў важна Крутарог.- «Дуброву», Францаўна, «Дуброву»!- І мы паможам - пачынай!Было відно, што спанаровуТут песня ўсім. Пявучы край!Сцяпан зірнуў усхвалявана:Няўжо Альжбета будзе пецьЯго «Дуброву»? Нечувана!Як гэткі дар і зразумець?..- Цішэйце, бабы! Волька! Зіна!Ішлі б кудахтаць за парог!..- У гонар маці - песня сына! -Гукнуў яшчэ раз Крутарог.Застолле сцішылася, змоўкла,Альжбета знак жанкам дала,І вось - суладна, чыста, звонкаУ вокны песня паплыла.«Чарней, чарней, сястра-дуброва,Чарнець з табой нам удваіх:Ты па сваім лісці, дуброва,А я - па лецейках сваіх.Тваё лісцё, сястра-дуброва,Зноў забуяе па вясне,А мае лецейкі, дуброва,Ужо не вернуцца ка мне...»Запляскаў першы дзядзька Лёкса:- А хай вам шчасцем бог аддасць!От гэта песня! Нават слёзкаНа вока выбегла ў адказ!Сцяпан устаў і да спявачакРуку з кілішкам працягнуў:- За талент ваш!.. За сэрца ваша! -І так расчулена ўздыхнуў -Аж заўсміхаліся міжволіІ з разуменнем госці ўсе.А ён дадаў: - Здароўя школе,Дзе моладзь з песнямі расце!..Альжбета, мабыць, не чакалаТакой высокай пахвалы.- За вас!.. - разгублена сказала. -Мы ні пры чым тут... Гэта - вы...Было ёй цяжка прынароднаСваю збянтэжанасць схаваць,І, каб пачуцца больш свабодна,Гукнула: «Айда ўсе спяваць!»І пачала. Бясконца - шчыра.Суздром аддаўшыся журбе.О, колькі можа нам жанчынаСказаць у песні - аб сабе!..«Закладайце, запрагайцеКоні вараныя:Я паеду даганяціЛеты маладыя.Як дагнала свае летыЎ калінавым мосце:- Вярніцеся, мае леты,Хоць да мяне ў госці!- Не вернемся, не вернемсяМы да цябе ў госці:Было табе шанаваць насЯшчэ з маладосці!..»***Як толькі змоўкнуў хор - у сенцахУраз завыў магнітафон,І моладзь - дзе тут ёй уседзець! -З застолля кінулася вон.Артур Мікітаў за партнёршуМар'яну вывеў твіставаць.Танцорам ён сябе не з горшыхЛічыў - па ўсім было відаць.Віхляў спіной, круціў клубамі,Пучыў жывот, плячыма тросІ апантана тоўк нагаміДашчаны вымыты памост.Задраўшы нос (усіх касую!),Ён горда выгукнуў з сянец:- Айцец! Ты глянь, как я танцую!Па-саўраменнаму, айцец!..- А ўжо ж! - зазначыў дзядзька Лёкса,З Вячоркам стоячы ў дзвярах.- Чым больш свайго сцураўся-зрокся,Тым больш сучасны, вертапрах!Танцуеш толькі для прыліку -Катлеты выйшаў утрасаць!Шкада: не клікнулі музыкуШто-небудзь наскае сыграць,А то б, дальбог, назло балбесам,Не паглядзеў бы на гады -І ўшпарыў польку з «падкіндэсам».Каб аж разявілі раты!Сцяпан, скажы ты мне, старому:А нашы танцы ў свет пайшлі?Ну «Крыжачок» ці, скажам, «Ойру»Дзе-небудзь скачуць на зямлі?Ці нас Еўропа абдурыла,Ці самі мы...А крыўдна нейк,Што скрозь - ад Буга да Курылаў -Усе мы скачам твіст і шэйк!..Сцяпану ў Лёксавай асобеБыў люб народны педагог.- Спыталі б, дзядзька, тымчасовеПра што лягчэйшае, дальбог!Не чуў, не бачыў, каб у модзеНаш «Крыжачок» быў між людзей.Пайду дыхну на прахалодзе! -Міргнуў ён Лёксу весялей.* * *Сцяпан стаяў каля штыкету,Дзе шыкаваўся куст вяргінь,І думаў... Не, не пра АльжбетуІ не аб даўнім-дарагім.Ён рады быў, што не чапалаЯна той лёсу прыгавор.А думаў ён... І нечаканаМар'яна выбегла на двор.Сцяпан знячэўку аж падаўсяНасустрач ёй - на нейкі крок.- Натанцаваліся? - спытаўсяБадзёра, гучна назнарок.- Ён выпіў шмат і скача брыдка,Ды і наогул... пустапляс! -Сур'ёзна, проста і адкрытаМар'яна мовіла ў адказ.Вячорку ўразіла, як строгаЯна гатова зло судзіць.- А я тут... згледзеў кветак многа,Якія спрэс паспеў забыць.Вы не паможаце, Мар'яна,Мне іх імёны прыгадаць?- Не знаю... можа, я таксамаУсіх не здолею назваць.Вось гэту помніце? Вяргіня!- Вяргіня? Часам не з княгінь?А як па-бацьку? - Жарт дзяўчынеДапаў - падаўся неблагім.- Па-бацьку будзе Тамашоўна -Тамаш Якубавіч садзіў! -І засмяяліся раптоўнаАбое - хораша наўздзіў.Іх шчыры смех пачула Анця,Альжбету выманіла ў двор,Шапнула: - Францаўна, пагляньце:Па-мойму, пара - на падбор!Ну чым не зяць? А нам - нявестка!..Альжбета смыкнула губойІ абарвала Анцю рэзка:- Ён у бацькі гадзіцца ёй!А на душы ў самой заскрэбла.«Яму на выгляд - трыццаць пяць,І нават менш... Жаніх - што трэба!Дык і папраўдзе: чым не зяць?Сабраны, стройны, маладжавы,Яшчэ зусім без сівізныІ ўжо - вядомы, паважаны...Аб чым так гутараць яны?Што разглядаюць за штыкетам?Напэўна, кветкі... Мілы госць,Ты пагарджаеш этыкетам:Вы - не адны: тут людзі ёсць!Дай повад ім - не абярэшсяПасля ад плётак і размоў.Дый я таксама ёсць, нарэшце...І я скажу дачцэ: дамоў!Я ж, можа, маці? Ці, па-твойму,Ужо ніхто я? Здань? Мара?..»І - не сказала... а раптоўна -Сама цішком пайшла з двара.Пайшла, прыдушаная крыўдай,Ад болю сцяўшыся, пайшла.Ніхто не чуў, як немым крыкамКрычала ўся яе душа.Паспакайнела нечаканаУжо ля дому, ля варот.«А ён... ці знае, што Мар'яна -Мая дачка? Мой горкі плод?..Ды не, напэўна!.. Бо каб ведаў...Як і Мар'яна... Знаць бы ёй!..Ад усяго ўтаіла светуІ ад яе... Дачкі сваёй...»Хвілін праз колькі пісьманосецГукнуў Мар'яне як грамчэй:- Эгэй, паненка! Маці просіць,Каб ты дамоў ішла хутчэй!..«Паненка» ўраз пачырванела:Ах, гэты мамін недавер!І што за прыхамаць-манераГукаць дамоў... якраз цяпер!..- Прабачце мне... Да пабачэння!- Да пабачэння! - адказаўВячорка не без засмучэння.Глядзеў услед ёй і маўчаў.Ужо выходзячы за брамку,Мар'яна ў пальцах трапяткіхПрызатрымала трохі клямкуІ - азірнулася на міг.Ды хоць і быў зусім кароткіТой міг, той скрадзены пагляд, -Іскрынкі ўбачыў ён усё-ткіУ двух карычневых вуглях!А можа, так яму здалося,Што сам адчуў, як смутак-жальПа тым, што колісь не збылося,Іскрыць, каб выклікаць пажар?Што сэрца думкай пранізала:«Няўжо, аблытаўшы калісь,Жыццё навек цябе звязалаІ ты не ўскрыліш зноў увысь?А гэта шчасце, на якоеТы маеш права, як і ўсе -Неспадзявана маладое,У весняй квецені-красе?А гэты позірк - ясны, чысты,Не замутнёны анічым -Як ранак сонечна-іскрыстыУ росных россыпах лагчын?Хіба не гэткаю дзівоснайТы бачыў мару кожны раз?Ці не яе пазнаў ты проста -У рэшце рэшт, у добры час?..»Сцяпан хацеў пабыць сам-насам,Ды выйшаў з хаты дзядзька ў двор:- Прабач: курцы, відаць, калгасамТвой раздымілі «Беламор»?- Яшчэ не ўвесь: узяў з разлікам,Каб і курцам было і мне.- Тады цягні, няхай ён ліхам,Усё ж чужы прыемней тхне!Пусцілі дым. - Пайду-тка ў пунюДы паляжу крыху, плямеш.Як ні храбруся, ні жартую -А сілы ў целе - менш і менш.Змарыўся, Сцёпачка, змарыўся,Выдаткаваўся да асноў.І толькі з крыўдай не змірыўся,Што гады плодзяцца ізноў.- Вы пра каго? - Ды пра фашыстаў!Ізноў гадзючы іх клубокЗасыкаў і заварушыўся,Зусім забыўшыся на ўрок.Каб хто сказаў тады, на Эльбе,Што так павернецца ў жыцці -Дальбог, бабахнуў бы са стрэльбыІ - «божа, грэх мой адпусці!»Падумаць толькі: гад не верыць,Што ў свеце міру я хачу!А як у мір уклад мой змерацьІ чым яшчэ я заплачу?Бацькоў, братоў і жонку з дзецьмі -Усіх паклала ў дол вайна.І нейкі гіцаль лічыць дзесьці,Што гэта міру - не цана?Ах, крывасмокі-людажэрцы!Калі ўжо нас не зразумець -Дык што ж тады заместа сэрцаМіж чорных рэбраў трэба мець?- А крывасмокі добра знаюць,Што мы вайны не распачнём.Але яны на мэце маюць -Спаліць нас атамным агнём.Паколькі свет сацыялізма -Наш свет! - маяк для цёмных мас, -Іх марай стала найвялізнай:Пакончыць з намі, знішчыць нас!Тут - падаплёка іх паводзін,Іх агрэсіўнасці выток...Сцяпан не скончыў: з ганкаЛёдзя Гукнула голасна: - Браток!Перапрашаю, што гаворкуНявінна мушу перарваць:Цябе заве к сабе ў каморкуМатуля - хоча штось спытаць.

Купальскія васількі

Як хутка ўсё наўкол заціхла:Дзявочы смех, дзіцячы крык,Агідны вуркат матацыкла,Ля нейчай студні корбы скрып...А быў жа час: купальскай ноччуНе спалі ў вёсцы да зары -Ганялі ведзьму-патарочу,Агні палілі на гары,Спявалі песні і скакалі,Вянкі пускалі на вадуІ кветку-папараць шукалі -З жыццём і доляй не ў ладу...Нічога з колішняга святаНе засталося ўжо - няма.«А раз няма - праблема знята.Зняла гісторыя сама!»Цытата гэтая ў СцяпанаСядзела ў чэрапе, як косць.«Праблема знята для васпана,А для мяне - праблема ёсць!Вось - не палілі вогнішч хлопцы,Вянкоў дзяўчаты не вілі -Дзень цэлы дзюбалі па стопцыІ, ачмурэўшы, спаць ляглі...»Вячорка, седзячы на лаўцы,Курыў так прагна, бы ў запас,І ўжо хацеў было падаццаНа вышкі ў пуню - самы раз! -Калі пачуў, што нехта вулкайІдзе ад школы ў гэты бок:Абцасы тахкаюць нягулкаІ часта - лёгкі, шпаркі крок.Вячорка ўраз насцеражыўся,Ператварыўся ўвесь у слых,Разгледзеў постаць, падхапіўсяІ зноў замёр, стаіўшы дых.Яго заўважылі таксама -І замарудзілі хаду.«Няўжо яна? Няўжо Мар'яна?На шчасце мне ці на бяду?»А постаць круць! - і шыбкім крокамНазад - у морак-цішыню.- Пастойце! - выгукнуў Вячорка. -Я ўсё адно вас даганю!..Нібы дзяцюк, рвануўся з месцаСтупой сажнёвай наўздагон.Яна - стаяла. Дзе ж ёй дзецца,Калі пазваў не хтось, а ён!- Вы што пусціліся наўцёкі,Як бы я звер, што з'есць ураз?І ён пачуў уздых глыбокі:- Я не чакала ўбачыць вас...Я толькі думала: прайдуся,Бо спаць не хочацца зусім...Балючай марай светла-русайЯна стаяла перад ім.Той сон пакутлівы, што сніўсяІ вабіў цягам доўгіх год -Яму здалося: раптам збыўся,Зрабіўся явай для яго.- А што - вас мама адпускаеАдну так позна са двара?- Не, я сама... Яна не знае,Яна б дазволу не дала...- Дык вось якая вы, Мар'яна! -Ён адабрэння не ўтаіў. -Што ж, раз абоім спаць нам рана,Дык мо і пройдземся ўдваіх?Як, згода? - Згода. - Малайчына!Які ж маршрут мы абяром?Яна паціснула плячыма:- Не знаю... Хораша кругом!..- За вёску, можа, у жытное,Дзе ціша долы спавіла?- Ага, за вёску. Так даўно яУ полі ноччу не была!..Вячорка глянуў на кафтанік:- А не прастудзіцеся - так?- Ды што вы! Я - з загартаваных.Мне гэткі холад ані ў знак!- Будзь блаславёна тая сіла,Што вас прымусіла ўцячы!Айда шукацьма, дзе згубілаЗара вячэрняя ключы!А раптам знойдзем? Вы не супраць,Каб мы знайшлі іх дзесьці тут -На вашу мілую прысутнасцьЯ запісаў бы гэты цуд!- Ключы у возеры ўтанулі,Іх месяц знойдзе давідна...А што б вы імі адамкнулі? -Цяпер спыталася яна.- Я адамкнуў бы імі дзверцыТой студні ў вотчынным двары,Адкуль сабе натхненне ў сэрцаБяруць музыкі й песняры.Я ўжо даўно адтуль не чэрпаў,Не даставаў жывой вады...- А без ключоў зары вячэрняйВы не дасягнеце туды?- Не, нават нечага і марыць.Ключы патрэбны мне, ключы!..Яна задумалася, мабыць, -Маўчала, побач ідучы.Маўчала ноч. Маўчала неба.Свяціўся месяца цаўкруг.Калматай коўдрай бела-срэбнайЗасланы быў прырэчны луг.З лагчыны ўезджаным прасёлкамДа ўзгорка крочылі яны,І вось у твар дыхнула цёплым,Адвечным духам збажыны.І перапёлка ў прывітаннеІм пракрычала: «Жаць пара!»Жаданай тайны прадчуваннеБыло ім за павадыра.- Скажыце мне, а што павіннаЛічыцца шчасцем у жыцці?- Па мне - з найлепшаю жанчынайВось гэтак поручкі ісці.І знаць: яна цябе кахае,Як ты яе - усёй душой,І што за лёс вас ні чакае -Табе не зробіцца чужой...- І ўсё? - спынілася Мар'яна.- І ўсё!.. - А творчасць? А тварыць?- Тварыць - штодзённа, апантана -Для чалавека значыць - жыць...- А ці не шчасце - поспех, слава,Прызнанне публікі? - О, не!Усё, што слава - нецікава.Ва ўсякім разе - для мяне.- Але яна ў вас ёсць, аднак жа,І без яе ўжо вы - не вы.- За гэта час, відаць, адкажа -Маёй нямнога тут віны...Мар'яна, гладзячы рукоюПа шорсткай грыве каласоў,Крутнула русай галавою:- Не, вы віноўнік перш за ўсё.Адной той песні, што ў застолліСягоння спелі дзеля вас, -Адной яе было б даволі,Каб не ўскладаць віну на час...Прабачце мне, што я, магчыма,Бяру занадта смелы тон:Я вам удзячна, шчыра-шчыра,За светлы талент ваш і плён!Я вашу музыку звычайнаПа першых гуках пазнаю,Што нейкай сілай ачышчальнайДушу ў палон бяруць маю.Пачую раптам, выпадкова -І ўся, да клетачкі адной,Замру ад нечага такога,Што лучыць з вечнасцю самой.І родны кут адразу ўбачу -У светлых днях жыцця свайго.Знямею, слухаю і плачу -Сама не ведаю чаго.Ад шчасця, можа? Ці ад болю?Ад крыўды той за нас саміх,Што краю роднаму з любоўюНе аддаём свой кожны міг?..Мар'яна ўся ажно трымцела,Уся пылала перад ім.Не гаварыла - песню пела,Найсветлы ў свеце пела гімн!..Сцяпан глядзеў зачараванаУ малады прыгожы твар. -Дык вось якая вы, Мар'яна!Які вам выпаў божы дар!А я не знаў, што вы такая.Што вы наогул... недзе ёсць...Што ў роднай вёсцы напаткаеМяне нанова... маладосць!Я скалясіў не раз, не двойчыУдоўж і ўпоперак наш край:Як часта радасць біла ў вочы -Глядзі, любуйся, выбірай!І я глядзеў, і любаваўсяЖыцця найпекнаю красой,А выбіраць - не парываўся:Зайздросны лёс, але - не мой!..Сцяпан адчуў: сусвету велічІ міг - зліваюцца ў адно.Ён быў зусім гатоў паверыць,Што вось і шчасце, вось яно!- Дазвольце, я вас пацалую, -Сказаў даверліва, як мог...Жагнай, жагнай напрапалую,Калі ты ёсць, купальскі бог!Цямніся, ноч! Світай, світанне!Ярыся, сонца! Днейся, дзень!Любві і згоды панаваннеЯднае з веку свет людзей.А розум ставіць спасцярожнаНепераступнае «ледзь-ледзь»...- Сцяпан Якубавіч... ці можнаАдну вам песню вашу спець?Я - на паўголаса, нягучна...- Ды калі ласка! Буду рад!- Даўно са мною неадлучнаЯе высокі, чысты лад...Мар'яна стала строга, сціплаПерад маўклівай збажыной -Як перад залай чуйна сціхлайУ ззянні зорнасці начной.«Прыйдзі - як снег на квецень маю,Прыйдзі - як бура на зямлю, -Не страшна мне, бо я - кахаю,Не скрушна мне, бо я - люблю.Я ўсё сцярплю, я ўсё стрываюІ ўсё навек благаслаўлю -Адно адчуй, як я кахаю,Адно спазнай, як я люблю.Ці зладжу я з сабой - не знаю,І аб адным цябе малю:Не папракай, што я кахаю,Не праклінай, што я люблю...»Чым шчаслівей Мар'яна пела(Так - раз пяецца на вяку!) -Тым больш расла ў яго, мацнелаТрывога: што гэта? адкуль?Яшчэ ў студэнцкім інтэрнацеЁн напісаў яе... Пазней -У іншым, новым варыянце -Пусціў на волю, да людзей.Яе не часта людзі пелі.Не дзіва: песень - мірыяд!Цяпер ён слухаў ва ўтрапенніЗабыты першы варыянт!Адна душа на ўсю планетуКалісьці ведала яго!..Спытаў ледзь чутна:- Песню гэту...Перанялі вы... ад каго?- Ад мамы!..- Значыць, вы, Мар'яна -Альжбеты Францаўны... дачка?!.Усё было так нечакана -Як з неба гром без аблачка.- Дачка!..На міг сцяло, здавілаЯму ў грудзях - не прадыхнуць.- А што вас гэта... так здзівіла?- Вы... не падобныя нічуць!..Ён знаў, ён помніў, што АльжбетаАд мужыка пайшла з малой.Але што кветка-цуд вось гэта -Яе крывінка?.. Божа мой!Хвіліну цэлую балесна,Вачэй не зводзячы, глядзеў.- Дык вось якая наша песня! -Сказаў працягла, нараспеў.Мар'яна зразу ж улавіла,Што нешта сталася, але ж -Ёй так хацелася шчасліваАбняць увесь прастор-бязмеж!І так паверылася моцна:Жыццё для шчасця існуе, -Што усумніцца хоць на момант -Было б забойчым для яе!..- Світае ўжо... Раса ірдзіцца...Я пабягу... А вы - пасля.Са мною разам не ідзіце -Убачыць можа хто здаля...Сцяпан цяпер адно заўважыў,Што ноч радзее пакрысе.- Я... буду помніць словы вашы!І слухаць песні вашы ўсе!..Ужо адбегшыся далёка,Яна спынілася, затымЗвярнула ўбок і ўмомант вокаУ жыце канула густым.«Там нацянькі, відаць, сцяжына», -Падумаў ён - і неўпапад:Мар'яна вынырнула з жытаІ стрымгалоў бяжыць назад.Падбегла - быццам бы з купання:І нос, і лоб, і валасы,І дужкі броў - усё дазванняУ срэбных кропельках расы!Расой намоклі чаравічкі,Спаднічка зрошана з бакоў.А каля сэрца - невялічкіБукет купальскіх васількоў!Няйначай цуд прыроды нейкі,Сатканы з росаў, перад ім.- Вось, - падала Сцяпану кветкі, -Аб роднай ніве на ўспамін...- Ты змокла ўся, - сказаў ласкава.Яна ўсміхнулася: - Дармо!І засаромлена спытала:- Вы мне напішаце пісьмо?Хоць два радкі, як болей нельга...- Хоць два радкі, - кіўнуў Сцяпан.- Да пабачэння! - і пабеглаУ шызы досвітны туман...* * *Альжбета Францаўна паспалаЗусім не шмат - гадзіны дзве.Пасля гасцей - чамусь абвяла,І боль азваўся ў галаве.Спачатку думала з Мар'янайПагаварыць і ўсё сказаць -Чаму ёй стала так паганаАд жарту Лёдзі: «Чым не зяць?»Адкрыцца ўвогуле начыста:Чым столькі год яна жыла -Якой пакутаю цямрыстай,Якой іскрынкаю святла!Але адчула, што не зможа -Душа зайшлася палыном.Аддасць хай трохі... Легла ў ложакІ знемаглася цяжкім сном.Што ёй прыснілася - не помніць,Але прачнулася яна,Адчуўшы страх, якраз у поўнач,Пры пасках месяца з акна.«Мар'яна!» - рэзкі боль нясцерпныАпёк раптоўна, як агнём.Яна ўсхапілася з пасцеліІ - за пярэгарадзь кулём.Убегла, шырму адхінула -І дых Альжбеце заняло,Здавіла так - аж пахіснула:Мар'яны ў ложку не было!..- Мар'яна! - клікнула. - Мар'яна! -І зразумела, што дарма:Пасцель была не рассцілана.Дачкі няма! Яе няма!..Душу здагадка апаліла:«Мар'яна з ім! Канешне - з ім!»І, страшна ўсхліпнуўшы, завылаАльжбета ў цераме сваім.Яна не плакала - канала,Слязьмі давілася ўзахліпІ рукі роспачна ламалаПерад бяздушным ззяннем шыб.Няўцямна выйшла на падворак,Да весніц моўчкі падышла.«Маё ж дзіця мне будзе вораг -Вось да чаго я дажыла...»Світала. Шызы морак плыўкіСплываў у закуткі на дзень.У скроні білі дум абрыўкі:«Усё... Ніякіх больш надзей...Нічога больш... Надзей, уласна,І не было... А што ж было?А што ж раптоўна так пагасла,Суздром рассыпаўшыся ў тло?Магчыма, памяць, што трымалаДушу на нітачцы жывой?Цяпер і памяць не стрывала -Ён нават там ужо не твой...»Ды вось пачуўся быццам шорах.У сэрцы тахнула: «Яна!»Ну, так: сцяжынкай на падворакЯе дачка ішла з гумна.Але ішла Мар'яна дзіўна -Як бы гуляючы з сабой:То рукі белыя карціннаСчапляла ўшчэп над галавой,То нагіналася, зрывалаТравінку, можа, ці лісток,Да губ прыклаўшы, цалавалаІ адкідала тут жа ўбок...Альжбету згледзеўшы ля ганку,Яна апомнілася ўміг:«Ой, будзе мне за прагулянку!Ой, мама, што ў вачах тваіх!..»Акамянелы, пастарэлы,Якісь нядобры і чужыБыў матчын твар, нязвыкла белыУ дня і ночы на мяжы.- Ты з кім бадзялася, бадзяга?- Не трэба, мамачка, пасля...Альжбеце раптам стала блага:Спаднічка зрошаная ўся.- Ты на яго забудзь адразу ж! -Сказала тонам ледзяным. -І калі ўздумаеш пра замуж -То знай: з любым - але не з ім!..Мар'яна войкнула, замёрла,Губу падціснула губойІ моўчкі, горда, непакорнаГлядзела ўдаль перад сабой.Але не бачыла нічогаПраз слёз гарачую імглу,Апроч усмешкі засмучонайЯгоных воч, ягоных губ...А потым кінулася ў хату,Упала ніцма на пасцельІ доўга трэслася ад плачу -Ад чорных дум між белых сцен.* * *Ці быў хоць дзень адзін, Вячорка,А ці была хоць ноч адна,Каб у самотнасці агорклайЦябе не ўспомніла яна?Каб не падумала парою:Хоць дзесь на тысячнай вярсце,Хоць за апошняю гарою -А лёс усё-такі звядзе!..І звёў... «Прыслухаўся», нарэшце,Да крыку змучанай душы -І звёў... Узрадуйся, уцешсяІ «дзякуй» шчырае скажы.Лёс абышоўся больш чым злосна.Ударыў так, што не стрываць.Свая ж дачка... Пакуль не позна -Іх стрэчы трэба абарваць!..Яе вяло на двор знаёмыЗусім не злосці пачуццё -Сляпая роспач, страх няўёмны:Куды ж крутнулася жыццё?Як лёс прыдумаць мог такое,Што, нібы торбу ў жабрака,Усё ў яе найдарагоеАдыме родная дачка?Што раптам згасне гэткім чынамАпошні променьчык надзей...І дзе пакут яе прычына -Не волен знаць ніхто з людзей.Крый бог, каб ён або Мар'янаШтось западозрылі... Каб ён...Ён, для якога зааранаСцяжынка ў край юнацкіх дзён.Ён, для каго Кудзёлка Аля -Як фільм, што колісь перажыў.Забыта так, што ў ноч купалляЯе дачку прываражыў!У гэткім роспачным настроіЯна ішла прасіць яго,Каб ён пакінуў у спакоіМар'яну - толькі і ўсяго.Каб ён знайшоў прыдатны спосабІ даў дзяўчыне зразумець:Пасля купальскай ночы ў росахПатрэбна ёй працверазець...Альжбета Францаўна засталаВячорку ў хаце. Штось чытаўІ быў уражаны нямалаЯе прыходам: не чакаў.Ці мо адразу першы позіркУсё сказаў яму? Бадай...- Ну, што спынілася ў парозе?Праходзь далей, прашу: сядай!Падаў ёй крэсла. Госця селаІ, склаўшы рукі ў падале,Глядзела моўчкі, анямелаНа кветкі ў шклянцы, на стале.На васількі, што колісь звыклаДушу ўздымалі над зямлёй,Што як прысуд, як лёсу выклікЦяпер стаялі перад ёй...- Сцяпан Якубавіч, хачу яТабе бяду сваю адкрыць.Няхай душа твая пачуе,Як мне нялёгка гаварыць.Яна - зялепуха, дурная,Хоць у яе ўжо і дыплом.Людскога зла яна не знае,Узросшы ў маці пад крылом...- Ты пра каго? - Я пра Мар'яну.Яна з табой была ўначы.Ты даў ёй выпіць дурнап'яну,І ты мне мусіш памагчы...- Ах, вось пра што ты! - усміхнуўсяВачыма сумнымі Сцяпан.Устаў. Цыгаркай зацягнуўся.- Ты лічыш: гэта - дурнап'ян?- Так, гэта проста ачмурэнне,Яна ж уся - як не свая.Прабач, ты робіш вельмі дрэнна:Усё ж старэйшы ты ўдвая.Ты шчасця мець замала будзеш -Як не апомнішся, павер!Адно жыццё ёй збаламуцішДы, дзякуй, мне ўкароціш век...Не знаў Сцяпан, якая драмаЯкім агнём у ёй смыліць,Што ў ёй дасюль той май, як рана,І крываточыць, і баліць.Што ўчора, першая ж хвіліна,Калі спаткаліся яны,Яшчэ выразней праявілаДалёкі вобраз той вясны...Не знаў ён гэтага, ды бачыў:Усё ў ёй стала на дыбы!Сказаў: - Дарэмна вінаваціш:Не прынясу я вам бяды.Сказаў спакойна, у астудзе,Удзячны лёсу, што сцярог.І паўтарыў: - Бяды не будзе.А шчасце... Шчасця - дай вам бог!..- Бяда ўжо ёсць! - Альжбета рэзкаЗгарнула пальцы ў кулачкіІ апантана ўстала з крэсла:- Сцяпан, не руш маёй дачкі!Знайдзі да нас у сэрцы літасць -Як брата роднага, прашу!Малю найшчыраю малітвай:Не даканай маю душу!Даруй! Ты быў мой бог, мой віцязь -Дык не пазбаў мяне жыцця:Не дай, не дай мне ўзненавідзецьМаё адзінае дзіця!Калі ж, не ўстыджаны ўчарашнім,Яе ты ўцягнеш у капкан -Праклёнам маці самым страшнымЯ пракляну цябе, Сцяпан!..Узрушна выпаліўшы гэта,Запалымнела, як агонь,І - за парог. - Чакай, Альжбета! -Гукнуў Вячорка наўздагон.Але яна, хоць і пачула,Не запынілася ў дзвярах,Паўз вокны ценем мільганулаІ ў вулку выбегла з двара.Сцяпан стаяў, маўчаў паніклы,Зацяўшы нерваў вузлякі.А на стале - як лёсу выклік -Сінелі кветкі-васількі.

Адступленне шостае - педагагічнае

Хлеб... Чорны, белы, шэры, сітны.З чарэні хлеб і фармавы.Хлеб - мой і твой, яго і ўсіхны.Ні для каго - не дармавы.Хлеб... Аржаны, аўсяны, ячны,З дамешкам бульбы і з гірсой.Хлеб... Толькі смачны, вечна смачны -Калі зароблены і свой.Хлеб кмінны, з рошчынай-закваскай,І - прэсны, пышны, на дражджах.Самой зямлі цяплом і ласкайП'яніць ягоны водар-пах.Хлеб - у дзяжы і на лапаце,На подзе ў печы, на стале.І на далонях шчаснай маці,Што дзецям лусты раздае.Хлеб... Не за свой загар румяны,А за святло, што ў душы нёс,У песнях з сонцам ён зраўняны,Як цар зямлі - з царом нябёс.О, як ён клаўся, свежы бохан,На бел абрус ці на рушнік!І пры размове нават з богамТак не свяціўся працаўнік.Хлеб... Хай пляткараць у пляткарні,А я скажу: ніякі дух,Як той, што ўночы тхне з пякарні,Ва мне не родзіць столькі дум.І так не будзіць успаміныПра перажытае калісь,Што і да самай дамавіныНа дне душы не адбаліць.Хлеб... Пайка ўвелічкі з васьмушку -На восем душ, на цэлы дзень, -І ні прыварку, ні прытрускуАні на грам - ні скуль-нідзе!Хлеб... Як збавенне ў хату неслаВясна ажымкі-праснакі -З гнілое бульбы перамерзлайІ травяной трухі-мукі...Хлеб... Чуў салдат бяссмерця прысмак,Калі з кішэні шыняляВымаў усохлы недагрызакСкарынкі - чорнай, як зямля...Вось гэткі быў ён - наш салодкіНадзённы хлеб у грозны час.І з ім мы выстаялі ўсё-ткі -Каб нашай волі сцяг не згас!За Перамогу ваявалаІ тая скібка, што ў сіротАд рота маці адрывала,Каб не аслаб без хлеба фронт.Было - такое - на планеце!І не віна тут мацярок,Што сёння іх нашчадкаў дзеціНе ўсюды помняць гэты ўрок.Што нехта гібла-раўнадушны,Хто зерня з роду не ласкаў,Ад сытай роскашы аглухшы,Не чуе хлеба горкіх скарг:Таго, что ў полі ад знямогіНа дол цярушыцца, на дол -Дажджу асенняму пад ногі,А не на бел абрус, на стол;Таго, што ўжо і на абрусеПакрасаваўся, а цяпер -Ляжыць на сметніку, у брудзе,І мохам-плесняю цвіце...О, хлеб наш, хлеб! Хоць і няўдзячны,Нярупны множыцца ядок -Заўжды жаданы, вечна смачныНа свеце будзе твой кусок.І аж дакуль Зямлі зялёнайТрымцець на лёсу цеціве -Найпершым клопатам надзённымТут будзе клопат пра цябе.* * *Даруй, чытач, што азадачыў:Ты па радках маіх прабег,А педагогікі - не ўбачыў:Усё - пра хлеб, адно пра хлеб...Ну, так, пра хлеб... Але дакорамТы не спяшы мяне пырнуць,А паспрабуй углыб, у кораньНавукі школьнай зазірнуць.Ці не даволі верыць слепаТой педагогіцы, браток,Што пачынаецца не з хлеба,Не з мазаля бярэ выток?Мо годзе фікцый і абстракцый?Без працы - школе грош цана!Каб чалавек душы не страціў -Ёсць педагогіка адна:Вучыць любові і пашанеДа хлеба труднага ў жыцці.А мы? Што славім? Што ўзвышаем?Пра што пяём, бы ў забыцці?Каму спрыяем і наровім?Каго гадуем? Спажыўцоў?А як жа хлеба ім наробімМы - без аратых і жняцоў?Ты за экранам сочыш зрэдку?Прызнайся: згледзеў там хоць раз,Як дзеці ў полі рвуць свірэпкуЦі гоняць статак на папас?Не згледзеў, брат! Затое з ранняІ аж да вечара - штодзеньТы можаш бачыць на экранеМаленькіх скачучых людзей.Пяюць і скачуць - усе чыста!Такое ўражанне парой -Што нам мільёнаў сем артыстаўПаставіць сёння ж трэба ў строй!Я разумею, разумею -Уздым культуры, рост патрэб...Але... з іх кожны мае жменю -І жменя цягнецца па хлеб!Без хлеба скачацца не надта!А хлеб буханкай не расце:О, колькі трэба, каб з зярняткаПадняўся колас у расе!Так патрабуе ўжо ў калысцыДагляду мудрага дзіця,Каб у жыццё аратым выйсці,А не нахлебнікам жыцця!

Вечар у полі

Да працы прагны, дуж і спрыцен,Сягоння зноў апошні кругТамаш зрабіў амаль упрыцем,Калі ўжо дзень даўно патух.Матор прывычна заглушыўшы,Саскочыў долу, на пракос, -Глядзіць: Сцяпан шыбуе шыбкаПа канюшынішчы наўскос.- Сілком забраць цябе хачу я, -Сказаў з усмешкай уваччу.- Не бойся: тут не заначую -Вячэры я, брат, не ўпушчу.Дамоў ішлі - спачатку «сценкай»Між двух палеткаў, а затым -Цераз бярэзнік, вогкай сцежкай,Праз роў з альшэўнікам густым.- Вось тут, ты помніш, з-пад узроўяКрынічкі білі - побач дзве.Вада была - залог здароўя!Глынеш - святлее ў галаве!Няма ўжо іх... Ва ўсім наўколлі -Нідзе няма ўжо ні адной.Кароў і тых пастух у поліЗ карыта поіць - прывазной!Ну, растлумач мне, калі ласка,Ты ўсё ж вучоны, чорт вазьмі:Як выйшла гэткая няўвязкаПаміж прыродай і людзьмі?Бяром выдатныя ўраджаі,Жывём - дай божа! Грэх маніць.А тых крынічак - не хапае,І іх нічым не замяніць.Бывае, млееш у кабінеАд духаты, гарачыні -І забулькоча ва ўспамінеСтрумень крыштальнай чысціні.З якою радасцю прыпаў быДа ручайка - зрабіць глыток!Як смачна твар апаласкаў бы!Як адышла б душа, браток!Ды іх няма!.. Без іх жа даруНе тыя ўжо лажкі, раўкі,І ўвесь куток, дзе гаспадару,Якісь для сэрца не такі!А ці ж я тут ару і сеюБез сэрца? Робат я хіба?Усё, здаецца, разумею,А вось... грызе парой журба.- Прывыкнеш, брат... Пытанне часу.Сяло не будзе без вады.Не ўсё ільга зрабіць адразу -На штось спатрэбяцца гады.Ты сам, паколькі ты не робат,Праб'еш тут колькі свідравін,Калонак з помпамі наробіш -І свой заглушыш успамін.- Наўрад ці я калі прывыкну!От дзеці, - дзеці - іншы сказ.Іх не паілі мы крынічнайЖывой вадой - як колісь нас.Ім прывыкаць і непатрэбнаДа перайначанай зямлі:Усё, што добра тут ці дрэнна,Яны з калыскі прынялі.Яны не ведаюць, напрыклад,Што значыць летняю парой -У самы сквар, у самы прыпар -Крынічка ў полі пад гарой.Але аднойчы ўбачаць дзесьці -Уцямяць, што гэта за цуд, -І ў горкай крыўдзе нашы дзеціНам страшны вынесуць прысуд.«Чаму, за што вы нас, спытаюць,Такіх пазбавілі даброт?..»Бацькі дзяцей не абкрадаюць -Спакон было так, з роду ў род!А свідравіны... свідравіны -Мы робім іх ужо даўно.Прыедуць хлопцы-здаравілы -І ў пекле, брат, дастануць дно!..Сцяпан любіў гаворку брата -За вастрыню, дасціпнасць, соль;Хоць груба скажа - але трапна,Хоць рэзкі выраз - але свой.Пасля хадульных, посных, плоскіхКлішэ, што ў коле чуў сваім, -Ён слухаў мову роднай вёскі,Як райскі спеў, як боскі гімн.І сам вяртаўся непрыкметнаДушой ва ўлонне хараства,Што тут жыве спакон, спрадвечна,Як лес, як дрэвы, як трава...- У нас тут лектар быў тым летам -Паважны муж, не са шпаны,І ўвесь такі інтэлігентны -Ажно трашчаць на ім штаны.Я і яму сказаў: «Шаноўны,Мы губім шмат зямных дароў!»Згадзіўся. Кажа: «Безумоўна,Вада ў зямлі - што ў жылах кроў.Мы даражыць ёй мусім вельмі.Ды ёсць, няможна забываць,Звышактуальныя праблемы:Пра моц дзяржавы трэба дбаць!Калі мы мір не забяспечым,Не зможам гібель запыніць -Дык будзе некаму і ў нечымНі папракаць нас, ні вініць...»Я доўга думаў - я ж маруда! -Над тым, што лектар адказаў,І - ад цябе таіць не буду -Канцы з канцамі не звязаў.Такой трывожнаю часінай,Назло шалёнаму звяр'ю -Для справы міру трэба ўсім намЯшчэ мацней любіць зямлю!Любіць зямлю! І не наогул,А - гэту! Нашу! Дзе жывём!Во з гэтым полем, з гэтым логам,З касьбою гэтай і жнівом!..Сцяпан зірнуў с цяплом на братаІ за плячо абняў рукой.- А што ты ўспыхнуў гэтак раптам?Я ж не спрачаюся з табой!- Дык паспрачайся! Я - саўгасныРабочы, я - не дыпламат,І мне патрэбен цалкам ясныНа справу гэтую пагляд.Таму і ўспыхваю, што бачу:Сяму-таму між нас з рукі -На звышпраблему, звышзадачуВаліць уласныя грахі.Сваё нядбальства ды паскудстваНапругай часу апраўдаць -Усё адно, маўляў, для людстваДарогі ў заўтра не відаць.Калі ўвесь свет, уся планета,Маўляў, вісіць на валаску, -Якая можа вабіць мэта -Няўцямна толькі прастаку.І вось, ад будучыні вольны,Сабе гаворыць спажывец:Усё вазьмі, што ўзяць ты здольны -Бо заўтра можа быць канец!А я лічу: у небяспечныІ трудны час - наадварот:Стакроць мацней павінен сведчыцьСвой гарт і вытрымку народ.То слабы духам недавяракАдно і думае штодня -Каб як паболей зжэрці скваракДы болей выжлукціць віна.Хто гэтак чуецца сягоння,Той - панікёр і дэзерцір, -Хто толькі ў горла цягне-горне,Пакуль пад ім не рухнуў мір.А мы... Хіба мы з племя кволых?Нам - страціць веру ў лёс зямлі?Тады - чаму ж мы ў гэтых долахКрынічкі-рэчачкі звялі?..Тамаш замоўк... «Але й зацяты!» -Падумаў з гонарам Сцяпан.- Глыбока плужыш ты, чарцяка!Хоць пасылай цябе ў ААН!А што? Свайго ты роду-племяНе пасаромеў бы, браток.Душой і сэрцам у праблеме.Глядзіш і ўдалеч і ў выток!..Сцяпан быў рад такому шанцуПабыць сам-насам з Тамашом,І не хацеў зусім спяшацца,І шкадаваў, што блізка дом.- Жартуй... А я сачу і знаю,Куды пасоўваецца свет:Я ўсю палітыку чытаю, -У нашай хаце - пяць газет!Ну, праўда, дзве - не для дарослых,А для маіх «тамашанят».І па вясковых тэмах розных,Што тычыць нас, чытаю шмат.Нядаўна хтось пісаў талковы,Што сотні тысяч тон у годЖывога хлеба са сталовыхІдзе ў адход - ляціць за плот.Не кілаграм, не пуд, не цэнтнер,Не тона нават і не дзве,А сотні тысяч тон! На вецер!Таго дабра, чым свет жыве!Як прачытаў - такая крыўдаМне сцяла сэрца між рабёр,Што асушыў адзін паўлітраІ плакаў моўчкі, як бабёр!Рашыў: да д'ябла сівер зольны!Да д'ябла трактар і плугі,Калі мой труд, мой плён мазольныТакі людзям не дарагі!На сметнік - хлеб! Духмяны! Смачны!І гэта ў нас, дзе сам народ -І гаспадар, і распарадчыкУсіх багаццяў і даброт!А дзе прычына? Ты - не знаеш?Ну, а хто-небудзь знае ўсё ж?А можа, ў тым, што ты купляешБясцэнны скарб за дробны грош?Закону вартасці, здаецца,Нікому нельга парушаць.Ну, а другое - дармаедства:І з ім штось трэба вырашаць!Тут, дзе ад веку не хадзіліДзяды без чорных мазалёў, -Мы тымчасове напладзіліНямала трутняў-гультаёў.Ад дармаедства ўся распуста:Нішто душу не губіць так,Як незаробленая луста,Якою сыціцца лайдак.Яшчэ на бацькавым, паршывец,А ўжо такі кіндзюк нясеІ так нахабна ўжо фальшывіць -Што бог сам рукі атрасе!Мужыцкі сын - ці ж не пагана! -Не хоча працы чорнай знаць:Пачаў, ці бач, хварэць на пана!Узяўся панства спаганяць!Бяжыць туды, дзе ўтульна, чыста, -Хоць за падсобка, за слугу...А я, брат, поля адракчысяУжо да смерці не змагу.Навек прырос да ніў зялёных,Да шэпту жытніх каласоў,Да чысціні блакітнай лёну,Да суму светлага аўсоў.Без іх мяне зламала б скрухаТак, што не даўся б і лячыць...Пастой хвіліначку, паслухай,Як жыта хораша маўчыць!..Браты спыніліся. Над полемПлыла, гусцела цішыня.Духмяным дышучы настоем,Пацела нанач збажына.Яна маўчала, ды не спала, -У працы ўся была наўсцяж:Астаткі клёку дабірала...- Ну, зразумеў? - спытаў Тамаш.- А ўранку, раненька, як толькіЗаззяюць росы ў далавахДы промняў рынуцца патокі, -Які тут льецца водар-пах!А я, нібы па абавязку,Спынюся, далеч азірнуІ - разы два ці тры ўзацяжкуНа грудзі поўныя ўдыхну.І пах, і сонца, і прастору -Усё ўдыхну, вазьму ў сябе...Куды ж я з гэткага прастолуСыду - у сонечным сяйве?..Тамаш гарэзна, па-хлапечы,Хітнуў кудлатай галавой.- І не сыходзь! Адзіны вечныПрастол на свеце - гэты, твой!І ты - адзіны тут сапраўдныІ валадар, і гаспадар.Палац твой - слаўны, трон твой - спраўны,Карона - свеціцца, як жар!..Над жытам жаўранак успырхнуў,Штось шчабятнуў, бы ў сне, і знік.Сцяпан згадаў павер'е-прымху:«Нядобра - ноччу птушкі крык...»- Тамаш, - апомніўся ён нібы, -Па-мойму, тут, дзе мы стаім -Была дарога на Сялібы?Якраз ля гэтых во хваін?..- Была... І добрая дарржка!- А ездзяць як туды? Наўкруг?- Ніяк не ездзяць. А навошта?Ад тых Сяліб сышоў і дух.Сяліб даўно нямо ўжо, браце.Хто маладзейшы быў, - сюды,У цэнтр саўгаса, перабраўся,А хто стары быў, - на клады.За ўсіх даўжэй сядзела параБабуль - да смерці не сышлі.Я знаў іх: Стэпка і Барбара,Абедзве п'янічкі былі.Адна ў адной віно цадзіліІ пелі песню за сталом:«У крапіве нас нарадзілі,У крапіве мы і памром!»Нібыта самі песню склалі,Бо іх падворкі сапраўдыТак крапівой пазарасталі,Што не прайсці было туды...- Тамаш, на ўсё глядзець нязвыкла,Што легла ў прах, што зарасло.Але, калі дарога знікла -Страшней, здаецца мне, за ўсё...Давай прысядзем, брат, на крушні.Бог з ёй, з вячэрай, - не ўцячэ.Паглянь: як тая печ у сушні -Каменні цёплыя яшчэ...Дарога... Колькі я з дзяцінстваПапахадзіў калісь па ёй!..Яна - жыцця майго часцінка,Душы зародачак маёй.Я помню ўсю яе на памяць -Дзе грунт быў цупкі, дзе пясок,І кожны куст, і кожны камень,І той бярвенчаты масток...Дарога ў гульні і забавы,Што бегла з кошыкам маім,Уся прапахлая грыбамі,Духмяным водарам малін...Дарога ў колкіх ранніх росах -Іх топча босы пастушок,І вяжа венікі з бярозак,І грае весела ў ражок...Дарога песень вечаровых -Між дзвюх купальскіх зараніц,І самых першых, хлапчуковых,Маіх да скону, таямніц...Усё адрэзана навечна -Так, каб і следу не знайсці,Каб зразумеў, што недарэчнаЗа летуценнямі ісці.Каб не падумаў азірнуццаДы не ўнушыў сабе назло,Што можна ў май жыцця вярнуцца,Як у знаёмае сяло...- Вось гэта правільна, я згодзен:Не варта марыць зноў пра май.А калі так - журыцца годзе,І ты па даўнім не ўздыхай.Табе, па-мойму, аж занадтаХапае сённяшніх турбот -І праз адкрыты свой характар,І ад людскіх непамыслот.Чыталі з Анцяй мы, канешне(А маме я не паказаў),Што пра твае рамансы й песніШпачынскі гэны накілзаў.Мы за цябе перажывалі.Пісанне тое так і сякПа сказу ўсё перажавалі:Басяк ён, братачка, басяк!- Не ён галоўны ў подлым спісе:Яго рукой вадзіў другі.А сам Шпачынскі... каб не спіўся,І крытык быў бы не благі.Ён пачынаў даволі храбра,На жаль - далёка не пайшоў,І на сягоння - лепшы сябраУсіх сталічных алкашоў.Прыходзіў потым - ледзь не плакаў,Прасіў прабачыць... Выгнаў вон:Мне завугольных патулякаўПрымаць з павіннай не рэзон.Хто дыктаваў яму - не прыйдзеПерапрасіць за тую муць.О, гэта страшны, хітры злыдзень!Іосіф Бэнсь яго завуць.Мы з ім вучыліся калісьці,Быў аднакурснікам маім.У творцы сам не здолеў выйсці -Рашыў мазгі ўпраўляць другім.Стаў тэарэтыкам мастацтваІ ў кнігах хітра, неўпрыкметНам раіць з вотчынай расстацца,Каб пакарыць вялікі свет.Маўляў, касмічная арбітаНе прыме нашы «караблі»,Бо надта ярка ў іх адбітаАблічча роднае зямлі.Куды ён хіліць - зразумела.Ён сам ляцеў бы ўжо даўноПа той арбіце безыменнай, -Вось толькі крылаў не дано!А твор павінен мець адзнакуСваёй зямлі, - інакш ён, брат,Такі ж без водару, без смаку,Як з гідрапонікі тамат.Мы не бязродныя на свецеІ не бяздомныя ў жыцці.Чым дагарэць у пустацвеце -Лепш не ўзысці і не цвісці!Вось так аднойчы я і ўрэзаў,Калі на пленуме ён чоўп,Што мы, не цэнячы прагрэсу,Праз гэта трацім слухачоў.На павадку ісці мне раіцьУ снобаў. К чорту гэты зброд!Мяне не публіка цікавіць,Мяне цікавіць мой народ.А ён - штось іншае, васпане,Ён - нешта большае нашмат.Ён падрабляць пад вас не станеНі густ, ні нораў, ні пагляд...- А што, той Бэнсь - такі ўплывовы?- Ён ходзіць капаць на мазгіУсім, каму не даспадобыЯ за характар свой «благі».Маўчаць не ўмею, прытварацца,Стаяць навыцяжку «ва фрунт»,Легальнай формай казнакрадстваАздараўляць свой базіс-грунт;Вясёлым быць, дзе трэба плакаць,Лавіць ківок, паклоны гнуць,Па нейчых тэзісах гагакаць,На сальны досціп рагатнуць...Сваім жыццём я замінаюТакім, як ён, спакойна жыць.Бянтэжу іх. НапамінаюАб тым, што хочацца забыць.Што нельга з прагнасцю звярынайХапаць наўзахап барышы.Што чалавек ўсё ж павіненБаяцца нечага ў душы...Гадаюць: «Што яму патрэбна?Відаць, да славы рвецца ўвесь...»А мне і слава - пыл патрэп'я,Удушны пыл, што вочы есць.Што значыць - слава?Колькасць цэшак? Эфір? Экраны? Тыражы?Якая слава можа ўцешыць,Калі ты сэрцам - на крыжы?У славу рвуцца жываглоты,А да таго, баліць каму,Яна пасля прыходзіць, потым,Як да Максіма, што ў Крыму...Яны не могуць разабрацца,Чаго хачу, што трэба мне?Зусім не шмат: любові брацкай!Сяброў - што здрада не кране!..Прабач - за гэтую прамову.Расспавядаўся, бы ў царкве...Тамаш маўчаў. Глядзеў, як з ровуСівы туман да іх плыве;Як подых ночы ледзьве-ледзьвеНа вольхах кратае лісты,Як абярнуліся ў мядзведзяўЯдлоўцу цёмныя кусты...- Не знаю, як наконт сяброўства,А што датычыць... тут сказацьЯ мушу коратка і проста:Пара з кім-небудзь лёс звязаць!Таму й не ведаеш адхлання,Што адзінокі ты, браток.Няма пры боку мілавання -Разблытаць дум тваіх маток.Ніхто не зможа быць у скрусеТакім апірышчам табе,Як жонка верная... Баюся,Каб не зачахнуў ты ў журбе.Табе б з настаўніцаю нашай,Альжбетай Францаўнай, у шлюб.Была б - ні з кім не параўнаўшы -Сям'я! І ты ёй быў бы люб!..- Тамаш! Я думаў, ты параішКаго з няшчыпаных дзяўчат...Я ж не стары яшчэ таварыш!Мне б і каляску пакачаць...- Э, не-е, брат! Гэткай - не параю.Нашто - зялепуха, сырэц?Ты хочаш мець без конца-краюТурбот - і ў рэўнасці старэць?..А вось яна - жанчына-дзіва!Такія - рэдкасць на вяку.Яна б табе і нарадзіла -Яна ж уся яшчэ ў саку!Што трэба бабка: ў самым леце,У блаславёнай той пары,Калі ўспрымаюцца найлепейУсе жаноцкія дары!Адно што будзе трудна досыць -Як кажуць, клінам выбіць клін:Жанчына гэта ў сэрцы носіцьЯкісьці сонечны ўспамін.Яна крыху сябруе з АнцяйІ ёй душу адкрыла нейк:Яшчэ ў студэнцкім інтэрнацеТак пакахала - што навек.Пасля там здарылася нешта -І хлопца страціла яна.Сказала Анці: «Ну, канешна ж,Была дурной: мая віна!..»Дванаццаць год ужо ў разводзе.Уночы - плача, днём - пяе.І ні адзін яшчэ, ніводзінНе дакрануўся да яе!..- Так і сказала Антуніне?- А што? Дзівіцца тут не след:Жанчына можа, брат, жанчынеІ болей выдаць «пад сакрэт»...Сцяпан устаў - аж камень з крушніСкаціўся, грукнуўшы ўначы.- Хадзем! - сказаў. - Тут морак душны.І - просьба: трошку памаўчы...«Няўжо я ляпнуў штось не тое? -Сумеўся здзіўлены Тамаш. -Ах, поле роднае, жытное,Хоць ты самотніка разваж!..»

Бяссонне

Пасля запозненай вячэры -З фінальным кубкам малака -Антось якіясьці паперыДастаў з кішэні пінжака.Зірнуў на маці ў хваляванні,На Антуніну, на братоў, -Сказаў: - Прашу хвіліну ўвагі:Сюрпрыз для вас напагатоў.Вось гэты сшытак без абгорткі -Нам з вамі продкаў запавет:«Тэстамент Тодара Вячоркі» -Як сам назваў запіскі дзед.Адзін мой сябар выпадковаЯго ў архіве адкапаў.На жаль, збярогся ён часткова:Пачатак недзе запрапаў.Але й па тым, што ацалела,Убачыш - толькі зазірні, -Як дзеду Тодару балелаЗа лёс народа і зямлі.Вясковы, бедны і бяспраўныНастаўнік школы прыхадской,Ён прагнуў вольнасці і праўды,Тужыў па шчырасці людской.На царскай катарзе ў СібірыНі маразы, ні шампалыУ ім надзеі не забілі -Народ свой вывесці з імглы.То ж там пісаў ён свой «Тэстамент» -У змрочных шахтах рудніка.Які - пачуйце - тэмпераментІрвецца з кожнага радка!«Народ сябе пазнаць павінен!Народ - не зборышча, не гурт.Ён мусіць мець - інакш загіне! -Усведамлення цвёрды грунт.Калі ён сам сябе ўсвядоміў,Сваю гісторыю,свой лёс,Свае правы ва ўласным доме, -Тады - народ, тады - ён ёсць.Тады не страшныя і здрайцы,Што дзеля славы і выгод -Адно ім лейцы ў рукі дайце -Гатовы плюндрыць свой народ.Сатрапы кормяць адшчапенцаў,Каб нам даводзілі, што мыНе маем права спадкаемцаўАні на што - апроч турмы!Сатрапы знаюць і шалопяць,Што на шляхах дабра і злаУ нас не толькі гразь ды копаць -У нас Гісторыя была!Што пачаліся мы не ўчора -Наш род, культура, мова, быт, -Як цвердзяць з пыхаю вучонайПарфіраносныя ілбы.Лакейства плодзячы са смакам,Яны не знаюць аднаго:Хто хлеб дае чужым сабакам -Свае забрэшуць на таго!«Ты - без крыжа! Богаадступнік!» -Крычыць пагромшчык-крывасос.Так, я не веру ў крыж пакутны.Я сам - распяты, як Хрыстос.Не я - ты, бог, вялікі грэшнік:Ты адступіўся ад мянеІ ад маіх братоў няўцешных,Што мруць у роднай старане.Якой жа моваю, скажы мне,Мы будзем гутарыць з табой?Я - не валодаю чужымі,Ты, бог - не ведаеш маёй.Усе на свеце - для спатоліДушы - ты ўзвысіць мовы змог,Чаму ж на нашай аб нядоліТы не гаворыш з намі, бог?..О, краю родны! Чым стрымаеш,Адвернеш лёс свой ад пятлі,Калі заступніка не маешНі ў небе ты, ні на зямлі?Адным: на бітву без сумнення!Як цвердзіць песня - толькі бой!«Даб'ёмся самі вызваленняСваёю ўласнаю рукой!..»- Вось так... - Антось абвёў вачымаУсіх прысутных. - Вось такіДзед Тодар наш быў малайчына...Крывёй напісаны радкі!..- Ён не вярнуўся з той Сібіры, -Сказала Зося. - Там і ўмёр.Ад бабы вашае, Сабіны,Я чула шмат. І ад сясцёр.Ён бальшавік быў. У падполліПісаў лістоўкі на цара.А бацька ваш адно й запомніўЯго - як везлі са двара...- Антось, - зірнула Антуніна, -Ты даў бы ў школьны наш музейАдзін адбітак. То ж навіна!Было б цікава для людзей!Няхай і продак ваш законнаУвекавечыцца ў сяле,Каб самі мы глядзелі сённяЗ павагай большай на сябе...Сцяпан, уражаны чытаннем,Узяў запіскі ў брата з рук:- А ты не думаў даць «Тэстамент»У навуковы нейкі друк?- Занёс адразу ж быў у «Весці».Прадмоўку даў - каб быў «пад'езд».Увы, увы! Шалудзька НесцерСказаў: «Не пойдзе. Дробны змест».- Відаць, Шалудзька добры ёлуп,Калі ён так на змест глядзіць.- О, ён гісторык плюс філолагІ плюс вядомы більярдзіст!Ды над навукай ён не чахне.Більярдны шар - вось гэта рэч!Ажно барты трашчаць - як жахне! -І адлятаюць лузы прэч!Ён мог бы есці хлеб з більярда,Калі б быў хлебны гэты спорт.А так - трымаецца заядлаЗа ўсе пасады, лысы чорт!Наогул - тып ён унікальны.Чаму? Каб ліха не спаткаць -Прыдумаў спосаб геніяльны,Як кары грознай «унікаць».Як толькі вынюхае, гіцаль,Што будзе біта галава -Кладзецца зразу ж у бальніцуНа цэлы месяц ці на два!Ну, і пакуль яго там лечаць,Разоў пятнаццаць «возьмуць кроў» -Адыдзе ў суддзяў сэрца-печаньІ гнеў абернецца ў любоў.Ягоны спосаб-ход нялюдскіСябры, што рухаюць прагрэс,Назвалі «спосабам Шалудзькі»І карыстаюцца ім спрэс!Бальніца бедная забіта -Так не кладзе ніякі грып!Шалудзька - блазан-чмут нібыта,На справе ж - подлы, шкодны тып.Хамут і дуб, ён бездакорнаСпасціг унутраным чуццёмЗакон сярэдняга узроўню,Што мае сілу над жыццём.Ён не ўпусціў той час, той даты,Калі агулам, сярод дня,У дактары і ў кандыдатыПапёр вучоны серадняк.З усіх навук, якія вызнаў,Адну засвоіў ён найлепш:Як сёрбаць лыжкаю вялізнайЗ катла грамадскага кулеш.Ён зразумеў, што можна лёгка,Зусім на пуп не беручы,Перарабіць камы з пахлёбкайНа адмысловыя харчы.Што ў нашай сферы над другіміЁсць перавага з пераваг:Да скону можа хлус-алхімікСядзець на пышных пірагах!Дыпламаваны хутаранін,Ён у душы смяецца дзесь,Як мы настойліва таранімСцяну прыватніцтва штодзень.Камуністычная свядомасць -Для нас няпісаны закон,Таму народную маёмасцьМы не трымаем пад замком.«Сумленне - суд наш найвышэйшы!» -Крычыць аратар у гурму.А ён сядзіць, сапе і шэпча:«Сваё - вазьму! Сваё - вазьму!..»Ён у навуцы нуль, банкруцька,Тыповы рытар-вадалей,Ды хтосьці лічыць, што ШалудзькаПасунуў штось крыху далей.І вось - слыве вучоным НесцерІ памагае з усіх сілСваім падлізнікам залезціНа навуковы небасхіл.Для іх, няздар, ён варацілаАўтарытэтна-прабіўны,І на пальто яго з рацінаНабожна хукаюць яны.Пылінкі-нітачкі здымаюць -З сабачай вернасцю ў вачах.Студэнты ж хэнці штось не маюцьЯго брашуркі вывучаць.Таму ён любіць звыш білетаЗадаць пытанне «на зарэз»:«А дзе, калі і што пра гэтаПісаў прафесар Чымергэс?»І тым пускае пыл у вочы -Маўляў, дасведчаны які!Між іншым, так на пол жаночыГлядзіць - аж трэскаюць «бялкі»!Казаў ягоны аднакурснік,Што гэты самы хват-дзялокУжо ў студэнцтве быў распуснікІ вечна цёрся ля дзявок.Да навуковых прац нятленныхНе меў цікавасці, аднакТрактат аб зонах эрагенныхЧытаў шчырэй, чым дыямат.- Відаць, нішто сабе з выставы?Калі ў навуцы не дабраў,Дык хоць на выгляд, гад, цікавы? -Тамаш з ухмылкаю спытаў.- Ён жаба рыжая - на выгляд!І ростам - жабы не вышэй,І вочы жабіны - навыкат,І рот, бы ў жабы, - да вушэй.Без шыі, чэраўца ды лапкі,Сядзіць і зекрыць на карчы -Пардон, на кафедры...- А браткі!Аж страшна чуць наўпроць начы!Яшчэ прысніцца ў сне, пачвара! -І Антуніна к ТамашуЗнарок плячом на міг прыпала:Маўляў - не жабай даражу.Браты затрэсліся ад смеху.- Ну, ты мастак! Бадай ты скіс!- Партрэт - на зайздрасць і на ўцеху!- Які партрэт? Адно - эскіз!..І тут заўважылі, што маціГлядзіць без смеху з-пад павек.- Не трэба, Анцік, так смяяцца:Усё ж ён з імем чалавек.- З фальшывым, мамачка, з фальшывым!Ён у навуцы - шкодны клешч:Сядзіць, упіўшыся, на шыі,Пакуль не лопне ў рэшце рэшт.А што ён лопне неўзабаве -Дык гэта ясна мне як дзень:Не без канца ж цярпець дзяржаве,Як клеіць дурня ліхадзей!..- Ідзіце, дзеці, спаць - не рана:Ужо за поўнач, ноч - на спад.А што ж ты, Сцёпа, нечаканаНаважыў заўтрага назад?Здаецца ж, ты маніўся болейПагасцяваць...Пабыць даўжэй.А то й ці ўбачымся з табою:Я з кожным летам - не дужэй...- Ты што, матулька? Ты павіннаЖыць доўга-доўга. Без цябеНам гэта хата не ўявіма,Як храм без бога на сцяне.А ехаць трэба мне... Так выйшла,Што мушу ехаць... Выбачай!..Сцяпан у пуні лёг, на вышках,На сене - пахкім, нібы чай.Яно ўціскалася, шамцела,Шаптала штосьці: шу-шу-шу... -Бы замаўляла стому цела,Сон напускала на душу.Ды сон зусім не браў Вячорку.Праз дзірку-шчыліну ў шчыцеЁн бачыў неба пас і зорку,Што ярка ззяла ў цемнаце.Нібы ў вар'яцкай крутаверці,Мільгалі думкі ўразнабой,І незнаёма востра ў сэрцыУпершыню азваўся боль.«А можа, ўсё-такі застацца?Хоць дзень ці два яшчэ пабыць?І што?.. Пабачыцца? Спаткацца?Душа ў душу - пагаварыць?Не атрымалася ж размовы!І зноў - бязвінны вінават...Дзе судзіць лёс - што значаць словыТой май быў столькі год назад!..Хоць дзіўна ўсё ж: і мне і АліЗ другімі сонца не ўзышло...Ах, Аля, Аля!.. ПакараліСябе мы самі нізашто!..А ўсё магло ж бы быць іначай -Як у шчасліўшых між людзей,Калі б на сцежцы на юначайНе вырыў яму ліхадзей.Пераступіць бы тую плётку,Разумна разам абмінуць...Ах, Аля, Аля! Як жа лёгкаДалі сябе мы абмануць!..Пайду прайдуся... Усё роўна,Відаць, не будзе сёння сну.Паклон адвешу школе роднай,На зоры мар маіх зірну...»Каменны Лог маўчаў - бы вымер.Вячорка чуў свой кожны крок.Вачамі вокан нежывыміГлядзелі хаты ў ноч, у змрок.Сон, сон кругом! Спяць людзі звыкла,Спіць белы бусел на гняздзе,Ані лісцінка, ні травінкаНе зварухнецца анідзе!Сцяпан раз-пораз прыпыняўся -Стаяў і слухаў цішыню,Глядзеў на круглы месяц ясны,На зор міглівых гушчыню.Вось ён - бясконцы і бязмежныНепадуладны нам сусвет!Вялікі чымсьці, нечым смешны,Хто ў ім ты - грэшны чалавек?І што твой клопат чалавечы,Твой бунт штодзённы, твой дакор -Вось перад гэтым векавечнымСвячэннем месяца і зор?Чаму ж так мала даражыш тыЗагадкі гэтай хараством:«На залатым густым іржышчыПасецца ўночы лысы вол»?..Ля школьных веснічак знаёмыхСцяпан умлеў: не можа быць!Наўзбоч, як прывід, нерухома -Альжбета Францаўна стаіць!Уміг здавіла грудзі хваля -Што ўзняў з прадоння ураган.Нарэшце вырвалася: - Аля?!Пачуў - глухое: - Я, Сцяпан...Што вельмі ўразіла перш-наперш -Твар - незвычайнай белатойІ дзве рукі - ля сэрца накрыж, -Як на іконе ў прасвятой.- У гэткі час не спіш ты? Аля!- Так, як і ты... Не сплю, Сцяпан.- І ты даўно стаіш тут?.. Аля!- Яшчэ ад той вясны, Сцяпан.- Чакай, ты... што? Ты - плачаш? Аля!- Ты ж бачыш... Плачу я, Сцяпан.- Чаго? Па чым ты плачаш, Аля?- Па ўсім жыцці сваім, Сцяпан...Вячорка ўбачыў побач камень, -Валун, што тут ляжаў здавён, -Прысеў, падпёр чало рукамі.Як быць далей - не ведаў ён.Альжбета Францаўна стаяла -І з месца нават не сышла.Маўчала ноч. Зямля маўчала.Адкуль жа музыка плыла?Ну, так, ён чуў зусім выяўна:Як шум спакойнага дажджу,Што ўсё бліжэй, - напеўна, плаўнаПлыла мелодыя ў душу.Гучала мякка, задуменнаІ ўся - праменіла святло.Ад калыханкі нешта мела,І штось ад гімна ў ёй было.Такой яму яшчэ ніколіНе надаралася ўлавіць -Ні тут, у родным наваколлі,Ні ў іншых далях палявых.Знаць - бласлаўлёна падарожжаДа гэтых хат, садоў, сядзіб...- Сцяпан, валун халодны, можа, -Прастуду схопіш, не сядзі...Вячорка ўстаў, у светлай цемры,На добры крок ступіў бліжэй.- Паслухай, Аля... я хацеў быНаведаць заўтра ваш музей.- А ты... хіба не едзеш заўтра?- Вячэрнім... Тым, што ля васьмі...- Прыходзь... Такога экскурсантаПаводзіць сам Ілля Кузьміч.- А ты?.. Не зможаш?.. Ці не хочаш?- Змагу... Адно... там шмат заган...- Тады... спакойнай, Аля, ночы!..- Спакойнай раніцы, Сцяпан!..* * *І зноў на вышкі ўзлез Вячорка,І зноў праз шчыліну ў шчыцеУбачыў неба, - толькі зоркаУжо не ззяла ў цемнаце.«Глядзі... Глядзі... Цяпер не скораТы будзеш тут... Не скора, брат!Раз ёсць начное неба ў зорах -То, значыць, ёсць і зарапад...»

Дапеўка

Усё, чытач. Я стаўлю кропку.Ах, не завершаны сюжэт?Ну, што ж рабіць! Далей - ні кроку.Далей - табу і запавет.Мне і самому знаць цікаваЦі развязаў вузлы герой.Але гадаць - не маю права,І клопат гэта ўжо не мой.Апроч таго, мой дружа шчыры,Я знаю кошт тваіх гадзін -І я не стану іх транжырыць:Паэтаў - шмат, а ты - адзін.Ты й так парой як непрытомны:Няма жыцця - хоць апупей! -Ад мнагатомных, мнагатонныхІ манатонных эпапей!Я не спаборнічаць сабраўся,Тым больш - у тонах і тамах,Калі ад зборнічкаў падаўсяНа стаўбавы эпічны шлях.Адну надзею ў сэрцы маю,Што ў нейкі з дальніх вечароў,З нагоды нейкай, аб'яднаюСваіх няведамых сяброў,І ў некім знойдзецца адвага,І нехта скажа без граха:«Тут лёс, браткі, ляжыць на вагах,А з ім - і слова, і страфа!..»

1972-1984