42389.fb2
Фіялцы ранняй кінуў я дакор,
Што водар свой яна ў цябе украла,
Што сінь вачэй ўзяла ў цябе на ўзор
Для ўсіх валошак і для ўсіх фіялак.
Лілеі ўзялі белізну сваю
Ад рук тваіх, вынежных, незраўнаных.
Я сорам руж ніяк не утаю:
Ў цябе ўсе барвы іхнія забраны.
Адна ў дадатак да ўсяго ўзяла
І водар дзіўны ад твайго дыхання.
Затое кару жорсткую знайшла:
Ад слімака яна напэўна звяне.
І колькі б кветак я ні бачыў дзе, -
Што-небудзь кожная ў цябе крадзе.