42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 102

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 102

100

Дзе муза? І чаму маўчыць яна

Аб тым, хто даў усю магутнасць ёй?

Ці, можа, ля чужога дзе акна

Складае спеў нікчэмнасці якой?

Вярніся! Стань і спевам адплаці

Таму, хто даў натхненне ў лепшы верш,

Мастацтва даў, што нас вядзе ў жыцці,

Дзеля якога ў свеце ты жывеш.

Уважна ўгледзься ты ў яго чало.

Калі заўважыш зморшчкі дзе на ім,

Паўстань на час, на ўсю няпраўду, зло,

А за разбой — кляймі пяром сваім.

Праслаў хутчэй адвечную красу,

Пакуль не ўзняў час серп свой і касу.