42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 103

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 103

101

Гарэзніца! Нашто марудзіш ты,

Не нарысуеш любага майго

З усім дабром, з зіхценнем пекнаты,

Чыё святло і на цябе лягло?

Ты адкажы: няўжо, на твой пагляд,

Не трэба цноце аніякіх фарб,

А алавок няўжо зусім не варт

Увекавечыць гэты дзіўны скарб?

Няўжо краса тады і прыгажэй,

Калі яе красой не назавеш?

Хоць залаты ёй створаць маўзалей,

А вечнасць дасць ёй твой цудоўны верш.

Каб час наступны бачыў прыгажосць,

Ягоны вобраз дай такім, як ёсць.