42389.fb2
Люблю, але, бадай, маўчу пра тое,
Люблю мацней, а скажа хто — слабей.
Той прадае пачуцце залатое,
Хто пра любоў крычыць ля ўсіх дзвярэй.
Пачатак быў і ў нашага кахання,
Цябе вітаў я песняю сваёй,
Як Філамель, ад змроку да світання,
Пакуль не прыйдзе лета за вясной.
І не таму, што лета горш прадвесні,
Калі ноч моўкла, слухаючы спеў.
Увосень лес увесь спявае песні,
Акорды дзікія злятаюць з дрэў.
Замоўк і я, падобна Філамелі,
Каб песні ціхія прывабу мелі.