42389.fb2
Ты для мяне старэйшаю не станеш,
І ў першы дзень, і сёння — ты адна,
Хоць тры зімы зрывалі з дрэў убранні,
Якія ім прыносіла вясна,
Хоць тры вясны змяніліся на леты,
За летам восень жоўтая ішла,
Быў тройчы красавік вясной сагрэты, -
А ты — ўсё, як і ў першы дзень, была.
На жаль, краса знікае пакрыёма,
Як нікне цень ад сонечных гадзін.
Прывабнасць, што здаецца нерухомай,
Нябачны вокам мае рух адзін.
Пакуль яшчэ ты не была на свеце,
Быў росквіт і заход у кожным леце.