42389.fb2
Не растлумачвай гора ты майго, -
Твая няласка смутку ўся прычына,
Калі ты хочаш пакараць каго,
Дык языком карай, а не вачыма.
Скажы, што любым стаў табе другі,
Ды не глядзі так нежна на другога.
Нашто да гора дадаваць тугі,
Калі ў мяне і так яе замнога?
Табе вядома моц тваіх вачэй
І што ў тваіх вачах адлюстравана.
Затым адводзіш ад мяне хутчэй
Ты гэту зброю, што насекла раны.
Так не рабі! Ахвяра я амаль.
Дабі мяне, каб разам скончыць жаль.