42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 142

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 142

140

Разумнай будзь у жорсткасці самой,

Мяне сваёй пагардай не карай,

Каб не прымусіў смутак горкі мой

Сказаць пра найгарчэйшы мой адчай.

Скажы, што любіш, хоць не любіш больш,

Скажы, як доктар хвораму, калі,

Каб супакоіць прадсмяротны боль,

Сто год жыцця прарочыць на зямлі.

Баюся я, каб на твае сляды

Не кінуў з роспачы ганебных слоў,

Бо ліхамысны свет, як заўсягды,

Прыняць за праўду трызненне гатоў.

Каб не крануў нас здрадніцкі паклёп,

Мне ў вочы глянь, што ў сэрцы ні было б!