42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 143

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 143

141

Вачыма я ў цябе не закаханы,

Ў табе яны знаходзяць шмат пахіб.

А сэрцу даспадобы ўсе заганы,

Ўтрапёнымі якімі ні былі б.

Твой голас не прыносіць асалоды,

Мае пачуцці — дотык, слых ці смак —

Не мкнуцца, хоць жадаеш іх прыходу,

На твой банкет юрлівы аніяк.

І ўсё ж, — ні ўсім пяці ім не ўдаецца,

Ні паасобна — сэрца ўгаварыць,

Каб назусім адмовілася сэрца

Табе служыць, тваім падданым быць.

Пакута мне прыносіць і уцеху:

Караеш ты, і ты ж наўчыла грэху!