42389.fb2
Любоў — мой грэх, народжаны красою,
Ў абузу нас і завяла яна.
Ты параўнай маю віну з тваёю:
І у мяне, і у цябе — адна.
З тваіх бы вуснаў чуць дакор не варта,
Бо цноту ганьбілі яны ўвесь час.
Я сам у рабаўніцтве вінаваты:
Чужыя ложкі правяраў не раз.
Ніхто майго кахання не асудзіць,
Як і тваіх, што ёсць і што былі.
Спагаду ў сэрцы ты пасей, каб людзі
Маглі з яе расчуліцца калі.
Здараецца і так на нашым свеце:
Як ты свяціла, так табе пасвецяць.