42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 152

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 152

150

Дзе ты такую ўладу набыла,

Каб панаваць — бяссільная — над сілай,

Хлусіць, што дзень прыгож не ад святла,

Хлусіць на ісціну мяне схіліла?

Якім прымусам ты ўтлуміла мне

Дабром лічыць зло ўсё тваёй істоты,

І так, што грэх цяпер мне прыямней,

Чым самая прываблівая цнота?

Цяпер за тое ўсё цябе люблю,

За што б напэўна мусіў ненавідзець.

Калі зняважыць хто любоў маю,

Дык з ім мяне ты не павінна крыўдзіць.

Калі магу нявартую любіць,

Дык варты больш я сам любімым быць.