42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 155

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 155

153

Бог Купідон, заснуўшы у гайку,

Паклаў паходню ля сябе пры боку,

А німфа, ўзяўшы галаўню ў руку,

Яе згасіла ў ручаі глыбокім.

Вада, нагрэўшыся агнём святым,

Хваробы лечыць ад тае часіны.

А Купідон не гараваў па тым:

Агонь здабыў з вачэй маёй дзяўчыны.

Каб той агонь пазнаць як мае быць,

Ён закрануў мне сэрца нечакана.

І вось яно ад той пары баліць,

Ручэй гаючы не ўгаіў мне раны.

Пазнаў я ўсё ж: з любімых мне вачэй

Дастану лекі я за ўсё хутчэй.