42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 156

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 156

154

Знянацку задрамаў кахання бог.

Паходня ля яго з агнём юрлівым.

Прыбеглі німфы. Сон ім дапамог:

Адна ўхапіла той агонь імкліва.

Застаўся абяззброены ўладар,

Які спаліў багата палкіх сэрцаў.

А скрадніца такі нябесны дар

Вадою заліла ў крынічнай рэчцы.

Агнём нагрэтая, з часіны той

Гаючай стала для мужчын крыніца.

І я хадзіў, каб лекавай вадой

Мне ад сваёй хваробы як пазбыцца.

Нагрэць ваду любоў дапамагла,

Згасіць любоў крыніца не змагла.