42389.fb2
Хто з-пад шчаслівай зоркі мае лёс,
Той ганарыцца тытуламі можа.
А мне любоў для шчасця ён прынёс,
З ёй самы большы ў свеце я вяльможа.
Нібыта кветкі ў сонечным святле,
Ля ўладара красуюць фаварыты.
А згасне сонца ў вечаровай мгле,
Нахмурыцца ўладар — і ўсе забыты.
Меў ваявода мноства перамог,
Яго імя гучала, як малітва.
Калі ж апошняй дасягнуць не мог —
Забыты ён са славаю ўсіх бітваў.
Маіх заслуг ніхто ніяк не здыме:
Любіў, люблю і буду век любімы.