42389.fb2
Прыемна мне, калі заплюшчу вочы,
Бо што б удзень пабачылі яны?
Цудоўны вобраз твой скрозь цемру ночы
Мне зіхатлівыя прыносяць сны.
Калі твой сцень і ноч перамагае,
Святлом барвовым разганяе змрок, -
Дык як жа ўдзень краса свяціла б тая,
Твой яснавейны, прамяністы зрок?
Якім бы дзень прыгожым стаў раптоўна,
Каб ты з'явілася ў сваёй красе,
Калі адзін твой толькі сцень цудоўны
Такую слодыч для мяне нясе!
Мне без цябе і дзень — як ноч глухая,
З табою ж ноч — як ясны дзень бывае.