42389.fb2
Агонь з паветрам — розныя стыхіі:
У першай — палкасць, думка у другой.
Яны лятуць, нястрымныя такія,
У непарушнай еднасці сваёй.
Калі яны, як пасланцы кахання,
К табе кіруюць вольны свой палёт,
Зямлі й вады наступіць панаванне,
А ў ім так многа смутку і турбот.
Сумую я аж да тае часіны,
Пакуль пасольства прыляціць назад
І скажа мне, што любы мой адзіны
Жывы, здаровы, прывітанням рад.
Якое шчасце! Але без адкладу
Зноў мкнуць яны табе маю спагаду.