42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 48

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 48

46

У воч і сэрца вечная вайна:

Не падзялілі ўлады над табой.

І тая і другая старана

Тваёю захапляюцца красой.

Гаворыць сэрца, што жывеш ты ў ім

І ў тайніку схаваны там на дно.

А вочы кажуць, што ў святле сваім

Адлюстравалі вобраз твой даўно.

Каб скончыць спрэчку, скліканы быў суд.

Паселі суддзі — думкі — ля стала.

Каму належыць што, — сказаў прысуд,

А ў ім развага мудрая была:

— Над сэрцам — сэрца будзе уладар,

Знадворнасць — вочам дастанецца ў дар.