42389.fb2
У сэрца і вачэй умова ёсць
Дапамагаць заўжды адно другому,
Калі твая прывабіць прыгажосць,
А ў сэрца млявая прыходзіць стома.
Як вочы намілуюцца красой,
Яны даюць і сэрцу наглядзецца.
А вочам асалодаю сваёй
Дае усмак нацешыцца і сэрца.
Ці так, ці накш — а ўсё ж ткі ты пры мне
І летуценнямі, і сам сабою.
Далей маіх ты думак не сягнеш,
Я з імі заўсягды, яны — з табою.
Заснеш — твой вобраз з'явіцца у сне,
Абудзіць думкі, сэрца схамяне.