42389.fb2
Аздобленая праўдай прыгажосць
Нічога роўнага не мае ў свеце.
Ў цудоўных ружах водар дзіўны ёсць,
Які жыве у пурпуровым цвеце.
У квет атрутных зіхацення шмат
І водар да ружовага падобны.
Яны прывабіць могуць наш пагляд,
Калі вясной раскрыюцца бутоны.
Няма з іх цвету радасці для нас,
Атрутай адцвітанне іх спавіта.
А калі ружам вянуць прыйдзе час, -
Іх душы ў водар будуць пераліты.
Калі ж, юнацтва, вянуць ты пачнеш,
Пералію тваю ўсю праўду ў верш!