42389.fb2
Твой верны раб, аж покуль дзень міне,
Вартую пільна ўсе твае жаданні.
Як да сябе паклічаш ты мяне,
Тады мой час шчаслівы і настане.
Марудны час не праклінаю я,
Ягоную хаду сачу упарта.
Гарчэй тады бывае мне ўдвая,
Калі тваё пачую я: «Да заўтра!»
Ні словам я, ні думкаю сваёй
Не запытаюся, ўладарка, дзе ты.
Зайздрошчу тым, хто дзеліць час з табой,
Яны — шчаслівыя абранцы свету.
Любоў бязглузда і ў жыцці тваім
Не можа бачыць дрэннага зусім.