42389.fb2
Я самалюбствам так апанаваны,
Яно прасякла так мяне наскрозь,
Што, мне здаецца, ад яго заганы
Наўрад ці дзе на свеце лекі ёсць.
Здаецца мне, што роўнага красою,
Абліччам, станам, розумам — няма.
Здаецца мне, што вартасці такое
І дасканаласць не знайшла б сама.
Але калі перад люстэркам стану,
Пералічу ўсе зморшчкі на чале,
Тады прызнаю не адну загану,
А ўсе, адлюстраваныя на шкле.
Я падмяняў сваю — тваёй красою,
А век стары — юнацкаю парою.