42389.fb2
Надыдзе час, калі мая любоў,
Падобна мне, сагнецца пад гадамі,
Калі пачне у жылах стынуць кроў,
А зморшчкі лягуць на чале радамі;
Калі ад золку маладосці шлях
На захад прыйдзе, стане там ля схілу,
І зіхаценне згасне у вачах,
І веснавая ўся пагасне сіла.
Той дзень чакаючы, цяпер ужо
Я супраць смерці падрыхтую зброю,
Каб часу ўсезнішчальны сквапны нож
Не сцяў любоў ад памяці людское.
А зброя гэта — кніг маіх радкі,
Якія будуць жыць ва ўсе вякі.