42389.fb2
Калі пабачу, як красу вякоў
Знішчае час бязлітаснай рукою,
Як вежы гордыя звяргаюцца далоў
І бронзу крышыць ён сваёй хадою;
Як акіян галодны — берагі
За цаляй цалю вынішчае, рэжа,
А сухазем'е, каб спагнаць даўгі,
У воды сінія адносіць межы;
Як у дзяржавах, цераз сотні змен,
За росквітам прыходзіць угасанне, -
Дык і руіны, і стагоддзяў тлен
Мне сведчаць, што не вечна ўсё ж каханне.
Нашто ж мне лёс такое даў багацце,
Каб вечна думаць аб яго утраце?