42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 79

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 79

77

Пакажа люстра, як краса знікае,

Гадзіннік плынь імклівую хвілін.

А гэта белая старонка мае,

Як скарб, усё, што ў першым і другім.

Нам нагадаюць зморшчкі ў шкле люстраным

Дарогу, што на могілкі вядзе.

А стрэлкі часу — як бесперастанна

Ён па-зладейску ў нябыт ідзе.

Каб думак шчырых не згубіла памяць,

Ты запішы, і я іх запішу.

Як дзеці родныя, яны устануць,

Нам дапамогуць лепш пазнаць душу.

З старонкі кожнай скарб нам прамяніцца,

А ў кнізе добрай — цэлая скарбніца.