42389.fb2 Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 80

Санэты - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 80

78

Цябе так часта я у вершах клікаў,

Твой вобраз так мне добра дапамог,

Што спевакоў другіх кагал вялікі

Пачаў цябе ўслаўляць, як толькі мог.

І вочы, што наўчылі пець нямога,

А невукаў — узняцца у прастор,

Мастацтва здольных збольшылі намнога,

У крылле ім далі багата пёр.

А ўсё ж ты мусіш мною ганарыцца:

Мае ўсе творы створаны з табой.

Калі ў другіх твой вобраз прамяніцца,

Дык у маіх — жыве з усёй красой.

І тое, што несамавітасць піша,

Тваёй рукой узведзена на ўзвышша.