42389.fb2
Якой зімой здаваўся мне той час,
Пакуль цябе не бачыў я, мой дружа:
І Дзед Мароз хадзіў навокал нас,
І дні і ночы ускрывала сцюжа.
А сапраўды, было каля жніва,
Калі свой плён ледзь восень паднімае,
Нібыта тая сумная ўдава,
Што ад вясны цяжар вялікі мае.
Ды для мяне патомства ўсё яе
Здавалася сям'ёй асірацелай,
Дзе ты — мне там і лета настае,
Цябе няма — і птушка б не запела.
Калі ж пачне — то цыркне, то замоўкне,
Ад песень тых і ліст на дрэвах жоўкне.