Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет... - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Вершы
Калядны раманс
Яўгену Рэйну, з любоўю
Плыве ў журбоце беспрычыннайпаміж цаглянага надсадукараблік зыркай аблачынайад Аляксандраўскага саду,начны ліхтарык нечуваны,як ружа жоўтая, прыгожы,над галавой сваіх каханых,ля ног прахожых.Плыве ў журбоце беспрычыннайпчаліны хор прапойцаў смешных.Глядзіць маркотнымі вачымай фатаграфуецца замежнік,і выязджае на Ардынкутаксоўка, хворая вякамі,і сталі мёртвыя ў абдымкуз асабнякамі.Плыве ў журбоце беспрычыннайспявак маркотны па бульвары,ля крамкі з газаю айчыннай –маркотны дворнік круглатвары,плыве з паненкаю кісейнайстары каханак-малайчына.Картэж апоўначы вясельныплыве ў журбоце беспрычыннай.Плыве ў імгле замаскварэцкайплыўца ў няшчасце цяжкі подых,гучыць гаворкаю габрэйскайна жоўтых, на маркотных сходах,і, плывучы ў журбу з мілосці,каляднаю, нядзельнай госцяйсумуе пекная дзяўчынабез дай прычыны.Плыве ўваччу халодны вечар,дрыжаць сняжынкі на вагоне,марозны вецер, бледны вецерапёк чырвоныя далоні;ў агнёх мядовых даляглядыі пахне смачнаю халвою,начны пірог нясуць Калядынад галавою.Твой Новы год на хвалі сіняйза плыняй шуму гарадскогаплыве ў журбоце беспрычыннай,нібы жыццё пачнем нанова,і будуць зноў святло і слава,удалы дзень і ўдосталь хлеба,нібы жыццё хіснула ўправа,хіснуўшы ўлева.Пераклад з рускай – Андрэй Хадановіч.
24 снежня 1971 году
V. S.
У Раство, хоць не ўзносім хвалы,ўсе мы трохі біблійныя магі:дзеля каўнай бляшанкі халвыу аблозе трымае прадмагіплоймай скруткаў нагружаны люд –кожны сам сабе цар і вярблюд.Сумкі, торбы, авоські, кулькі,і гамонка не знае ўгамону;водар елкі, гарэлкі, траскі,мандарынаў, хурмы, цынамону;ды шукаць паміж трактаў дармаВіфлеемскі, і зоркі няма.І нашэннікаў сціплых дароўперапоўнены транспарт хістаеі выплёўвае ў зеўрах двароў,хоць вядома: пячора пустая –ні жывёлы, ні ясляў, ні Той,што ў кароне святла залатой.Пустата. Ды ўспамін пра яе –як святло, што ліецца знікуды.Знаў бы Ірад: чым больш ён злуе,тым няўхільней калядныя цуды.Непарыўнасць пасеву й жніва –падставовая схема Раства.Цуд бліжэе і ўсюды жыве,і яднае ў святое застоллеўсе сталы. Не патрэба ў Раствехай яшчэ, але добрая воляў чалавеках відаць праз грахі.І не спяць ля агню пастухі.Валіць снег. Аж расце да гаўбцоў.Трубы-коміны трубяць дачасна.Ірад п’е. Бабы туляць мальцоў.Хто прыйсціме – нікому не ясна.Мы не ведаем часу й прыкмет.Ці ж паверыць у прыхадня свет?Ды калі на дзвярным скавышыяна выйдзе з туману густога,у хусціне, нібыта на мшы, –і Дзіцяці, і Духу Святогапазнаеш у сабе хараство.Бачыш зорку і кажаш: Раство.Пераклад з рускай – Марыйка Мартысевіч.
Калядная зорка
Халоднай парою ў мясцовасці, звыклай хутчэй да парыспякотнае, схільнай да плоскасці болей, чым да гары,Дзіця ў свет прыйшло, Збаўца свету ад ночы самой;мяло, як толькі ў пустэльні можа месці зімой.Яму ўсё было велізарным: грудзі матчыны, жоўты шаркаганца, тры цары – Мельхіёр, Бальтазар, Каспар; дарункі іх, дбайна ўцягнутыя ў стойла вала.Ён быў адно толькі кропкай. І кропкаю зорка была. Уважліва, не міргаючы, цераз густую сіньна Таго, хто ляжаў у яслях, з найвышэйшых вышынь,з іншага краю Сусвету, з другога яго канца,зорка глядзела ў пячору. І гэта быў позірк Айца.Пераклад з рускай – Марыйка Мартысевіч.
Калядная зорка
Сцюдзёнай парою ў месцах, знаёмых хутчэй з паройгарачаю, з роўнай паверхняю болей, чым з гарой,Дзіця, што выбавіць свет, у пячоры на свет прыйшло;мяло, як толькі зімою ў пустыні месці магло.Было Яму ўсё завялікае: валы, іх дыханне; тварі грудзі матулі; цары – Мельхіёр, Бальтазар, Каспар –і іх падарункі, падцягнутыя да святла.Ён быў усяго толькі кропкай. І зорка кропкай была.Уважліва й неадрыўна з-за рэдкіх аблокна яслі і немаўлятка, што ў іх ляжала, здалёк,з глыбіняў Сусвету, з іншай мяжы быцця,зорка гладзела ў пячору. Бацька глядзеў на Дзіця.Пераклад з рускай – Вера Бурлак.
Уцёкі ў Егіпет
У лёху (які-ніякі, а дах!Вярнейшы за гмах а простых кутах!)У лёху ўтульна траім было.Саломаю, зрэб’ем пахла цяпло.Агонь унутры быў, а звонку – змрок.У змроку завея малола пясок.І, згадваючы пра яе памол,храплі знепакоена мул і вол.Марыя шаптала, агонь гудзеў,Язэп задуменна ў агонь глядзеў.Дзіця, замалое для іншых спраў,драмала і сніла, як вол араў.Яшчэ адзін дзень прамінуў і знік, забраўшы трывогі і страхі, зыкраз’ятранай Ірадавай арды, –і цэлым стагоддзем бліжэй гады.Спакойна было ў тую ноч траім.Праз дзверы ў прахон выпараўся дым,каб іх не трывожыць, і толькі мулу сне (або вол) сам сабе ўздыхнуў.Глядзела зорка цераз парог.Адзіным з траіх, хто напраўду могведаць, што позірк той азначаў,быў Немаўлёнак. Ды ён маўчаў.Пераклад з рускай – Вера Бурлак.
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет...
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет.Пінкертонам да ранку раздолле,і сябе выкрываеш, бо знойдзены след –непадробны і твой, як ніколі.Цішыня, але светла над кожным жытлом,і ты бачыш сваімі вачамікожны зорны аскепачак, поўны святлом,нібы лодачка – уцекачамі.Не аслепні, глядзі! Ты і сам уцякач,сучын сын, парушальнік закону,прайдзісвет. За душой – ні халеры, прабач.Пара з рота, бы профіль дракона.Памаліся, як Той, з Назарэту, пра шляхвалацугаў далёкіх і блізкіх,аб калядных дарах, самазваных царахі пра ўсіх немаўлят у калысках.Пераклад з рускай – Андрэй Хадановіч.