44617.fb2 Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

- Я ўжо не магу табе гэтага паказаць,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- бо стары. А Грыфон яго не вывучаў.

- Не меў на гэта часу,- сказаў Грыфон,- Я хадзіў да Класічнага Настаўніка. Ён быў старым крабам.

- Я чуў пра яго, але не мог з ім займацца,- сумна заўважыў Чарапаха,- кажуць ён выкладаў Плаціну і Грэчку.

- Так, так, сапраўды,- уздыхаючы казаў Грыфон, і яны абодва схавалі твары між лап.

- А колькі доўжыліся заняткі?- спыталася Аліса, каб адцягнуць іх увагу.

- У першы дзень дзесяць гадзін,- адказаў Фальшывы Чарапаха,- у наступны дзень дзевяць, потым восемь і гэтак далей...

- Які цікавы расклад!- усклікнула Аліса.

- А што тут дзіўнага, мы займалі веды сваіх настаўнікаў, таму гэта і завецца ЗАНЯТКАМІ,- растлумачыў Грыфон,- і яны штодня зменшваліся.

Гэта было чымсьці новым для Алісы, таму яна крыху над гэтым паразважала перш чым задаць наступнае пытанне:

- Тады пэўна адзінаццаты дзень быў выходным,- здагадалася яна.

- Зразумела,- сказаў Чарапаха.

- А што вы рабілі на дванаццаты?- нецярпліва працягвала Аліса.

- Хопіць распавядаць пра навукі,- рашуча перарваў іх Грыфон,- Лепей раскажы ёй аб нашых гульнях.

Глава XКадрыль з лобстэрамі

Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуў і выцер плаўніком вочы. Ён гядзеў на Алісу і спрабаваў штосьці сказаць, але на працягу хвіліны-другой яго голас душылі сумныя енкі.

- Ён быццам праглынуў косць і яна засела ў яго ў горле,- заўважыў Грыфон і, наблізіўшыся да Чарапахі, пачаў трэсці яго і стукаць яму кулаком па спіне. Урэшце да Чарапахі вярнуўся голас, і ён працягваючы гаротна рыдаць вымавіў:

- Ты магчыма ніколі не жыла на марскім дне...

- Не,- прызналася Аліса.

- ... і хутчэй за ўсё не ведаеш, лобстэра...

(Аліса канечне хацела шляхетна прызнацца, што спрабавала яго калісьці, але зразумеўшы, што скажа глупства, толькі пахістала галавой)

- ... Тады ты і ўявіць сабе не зможаш, такога цудоўнага танца як Лобстэравая Кадрыль!

- Ой не!- сказала Аліса.- А як яго танчаць?!

- Як?!- казаў Грыфон.- Па-першае, трэба ўстаць у лінію на беразе...

- У дзве лініі!- закрычаў Чарапаха.- Цюлені, чарапахі, ласосі і гэтак далей; прастора ачышчаецца ад мядуз...

- ГЭТА займе колькі часу,- патлумачыў Грыфон.

- ... потым, усе становяцца па двая...

- ... кожны са сваім лобстэрам,- усклікнуў Грыфон.

- Зразумела,- падтрымаў яго Чарапаха,- становяцца па двая і рухаюцца наперад...

- ... потым мяняюцца лобстэрамі і працягваюць рух...- пряцягваў Грыфон.

- ... а потым,- закрычаў Чарапаха,- кідаюць...

- ... лобстэраў... – усклікнуў Грыфон, узлятаючы ў паветра.

- ... як мага далей у мора...

- ... плывуць за імі...- шалёна крыкнуў Грыфон.

- ... вяртаюцца назад. Гэта першая фігура,- сказаў Чарапаха, раптоўна сцішыўшы голас і дзве істоты, якія хвіліну таму шалёна прыгалі вакол, ціхінька селі на зямлю, гледзячы на дзяўчынку.

- Напэўна гэта вельмі прыгожы танец!- сарамліва прамовіла Аліса.

- А ці б хацела ты яго ўбачыць?- спытаў Фальшывы Чарапаха.

- Аёечкі! Вельмі б хацела,- пляснула ў далоні Аліса.

- Тады давай паспрабуем прадэманстраваць першую фігуру,- сказаў Чарапаха Грыфону.- Канечне прыйдзецца танчыць без лобстэраў... Так! Хто будзе спяваць?

- Вой, лепш ТЫ спявай,- сказаў Грыфон.- Я забыў словы.

Яны пачалі захопленна кружыцца вакол Алісы, час ад часу наступаючы ёй на ногі, калі набліжаліся надта блізенька і махалі лапамі ў такт, а Чарапаха тым часам пачаў спяваць, вельмі павольна і сумна:

“Рухайся хутчэй, браточак,- хек у смоўжыка прасіў,-Каб дэльфін, за мной плывучы, хвоцік мне не аддавіў.Лобстэры і чарапахі недзе ўперадзе імчацьІ на беразе чакаюць, ці ты будзеш танцаваць?Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць?Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?Не ўяўляеш, як выдатна,- хек працягваў спакушаць,-У празрыстай гладзі мора разам з лобстэрам лятаць!”Кажа смоўжык: “Задалёка будуць пэўна нас кідаць.Дзякуй, дружа, за прыязнасць, не пайду я танцаваць.Не пайду я, не хачу я, не пайду я танцаваць.Не пайду я, не хачу я, не хачу я танцаваць.”“Не хвалюйся за адлегласць, будзь, брат смоўжык, весялей.Там, дзе Англія, далёка, воды Францыі бліжэй.Ты заўжды ў блакіце мора зможаш сябра адшукаць,Не блядней, а разам з намі ты спяшайся танцаваць.Ці ты будзеш, ці не будзеш, ці ты будзеш танцаваць?Ці ты будзеш, ці не будзеш разам з намі танцаваць?”

- Дзякуй вам, за такое цікавае відовішча,- сказала Аліса, задаволеная, што танец урэшце скончыўся,- і песенька пра хека мне вельмі спадабалася!

- Наконт хека,- пацікавіўся Чарапаха,- ты канечне ж яго ведаеш!

- Так!- адказала дзяўчынка.- Ён колькі разоў быў у нас на аб...- яна тарапліва ўстрымалася.

- Не ведаю, дзе знаходзіцца твой Аб,- сказаў Чарапаха,- але, калі ты яго столькі бачыла, ты канечне ведаеш, як ён выглядае?

- Зразумела,- глыбакадумна адказала Аліса.- З хвастом у роце і ў сухарах.

- Ну наконт сухарэй ты памыляешся,- заўважыў Чарапаха,- мора хутка б іх змыла. А наконт хваста ў роце маеш рацыю...- Чарапаха пазяхнуў і заплюшчыў вочы...- Лепш ты ёй скажы,- звярнуўся ён да Грыфона.

- Справа ў тым,- казаў той,- што ён ЗАШМАТ любіць танцы з лобстэрамі. І яго, канечне, заўжды кідаюць у мора, і ён ляціць далёка-далёка, а хвост для раўнавагі трымае ў роце і потым, канечне, не можа яго выцягнуць. Вось.

- Дзякуй вялікі,- адказала Аліса,- вельмі цікава! Пра гэта я ніколі не ведала.

- Калі жадаеш, я магу расказаць яшчэ больш,- сказаў Грыфон.- Напрыклад, ведаеш, чаму ён называецца хекам

- Не! Я нават не думала аб гэтым!- пляснула ў далоні Аліса.- Чаму?

- ГЭТА ЎСЁ З-ЗА АБУТКУ,- ганарова адказаў Грыфон.