44617.fb2 Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 17

Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 17

Аліса была надта здзіўленая.

- З-за абутку?!- здзіўлена паўтарыла яна.

- Уважліва паглядзі на свае чаравічкі,- сказаў Грыфон.- Думаю яны ў цябе сухія, так?

Аліса паглядзела ўніз і колькі часу разглядала свой абутак, перш чым даць адказ.

- Канечне ж, сухія, а пры чым тут гэта!

- Таму што на марскім дне чаравікі ды боты заўжды мокрыя,- сказаў Грыфон таямнічым голасам,- таму шмат якія рыбы кХЕКаюць. Цяпер зразумела?

- А хто шые марскім жыхарам абутак?- згараючы ад цікаўнасці спытала Аліса.

- Вядома, камбала ды вугар,- крыху нахабна адказаў Грыфон,- гэта і малая крыветка ведае!

- Калі б я была хекам,- заўважыла Аліса ў якой яшчэ не выходзілі з галавы словы песенькі,- я б не дазволіла дэльфіну аддавіць сабе хвосцік, я б яму крыкнула: “Асцярожней, калі ласка, вы нам тут не патрэбны!”

- Ён абавязкова павінен быць,- паведаміў Фальшывы Чарапаха,- аніводная разумная рыба не пойдзе ў супольнасць, дзе няма дэльфіна.

- Няўжо! А чаму?- здзіўлена спытала Аліса.

- Тут няма загадкі,- адказаў Чарапаха,- справа ў тым, што дэльфін сваім вялізным хвастом проста змятае ўсіх мядуз са шляху, таму калі рыбы мяне кудысьці запрашаюць, я пытаюся: “А хто мяце?”

- А ў нас звычайна пытаюцца :“З якой мэтай?”,- сказала Аліса

- Добра! Дастаткова аб гэтым.- пакрыўджана заявіў Чарапаха, а Грыфон дадаў:

- Цяпер ты распавядай сваю гісторыю!

- Добра, я раскажу пра свае прыгоды, але ж толькі з сённешняга ранку,- крыху сарамліва сказала Аліса,- няма сэнсу распавядаць пра тое, што было ўчора, таму што ўчора і я была іншай.

- Не разумею аб чым ты. Растлумач,- сказаў Чарапаха..

- Не, не! Спачатку прыгоды,- не цярпліва заенчыў Грыфон,- на тлумы губіцца столькі часу!

Так што Аліса пачала распавядаць з таго моманту, як у першыню ўбачыла Белага Труса. Спачатку яна крыху баялася, што з яе пачнуць здзеквацца, але ж істоты падселі бліжэй, адзін з правага, другі з левага боку, шырока расплюшчылі вочы, і раскрылі рты. Таму асмялеўшы працягвала. Яе слухачы паводзілі сябе ціхінька, ажно да таго моманту, калі Аліса распавяла пра сваю папытку прачытаць “ТАТКУ ВІЛЬЯМА” для Вусеня і як пераблытала ўсе словы. Тады Фальшывы Чарапаха глыбока ўздыхнуўшы сказаў:

- Так!.. Гэта вельмі цікава!

- Як такое можа здарыцца, вось у чым пытанне!- сказаў Грыфон.

- Кажаш, усё пераблытала?!- глыбокадумна спытаў Чарапаха.- Я хацеў бы сам паслухаць, ці не магла б ты паўтарыць папытку? Пачынай!

Ён паглядзеў на Грыфона так, нібы ён мае над Алісаю ўладу.

- Падыміся і чытай “ГЭТА ЕНК АБІБОКА”,- сказаў Грыфон.

- Як гэтыя істоты любяць кіраваць і прымушаць чытаць вершы!- падумала Аліса,- Я быццам у школе на занятках.

Але ўсё ж такі паднялася і пачала чытаць. Дзяўчо знаходзілася яшчэ ў моцным ураджанні ад Лобстэравай Кадрылі і амаль не ведала, што казала. Таму словы вершыка атрымаліся гэткімі:

“Чую лобстэра енк, ён страшэнна зароў:"Падгарэў я і цукар згубіў з валасоў."Ну, а потым, ён ботам мысочкі загуў І нібы Валадар шпацыруе па дну.Калі ў моры адліў - ён вясёлы, басісты,Пра акул размаўляе заўжды ганарыста,Але ж толькі акулы з прылівам прыйдуць,За бліжэйшы адразу хаваецца кут”.

- Гэта не тое, што я прызвычаўся расказваць у дзяцінстве,- заўважыў Грыфон.

- Я ўвогуле не чуў гэтага раней,- сказаў Чарапаха,- але гучыць гэта, як лухцень нейкая.

Аліса не сказала анічога, яна села і схавала тварык у рукі. Хаця разумела, што калі б у яе атрымалася, гэта было б сапраўдным дзівам.

- Я патрабую тлумачэнняў,- сказаў Чарапаха.

- Хіба яна можа?- шпарка сказаў Грыфон.- Працягвай далей!

- Але ж боты,- не сунімаўся Чарапаха.- Навошта ён выгінае ім мысочкі?

- Каб было зручней танчыць,- сказала Аліса, але страшэнна была ўсім гэтым азадачана і збіралася перайсці на іншую тэму.

- Давай працягвай далей,- падштурхнуў яе Грыфон,- “Я праз сад яго йшоў...”

Аліса не магла аслухацца, хаця і была ўпэўненая, што зноў будзе ўсё не верна. Тым не менш працягвала дрыжачым голасам:

“Я праз сад яго йшоў і пабачыў здалёк,Як Сава і Пантэра дзялілі пірог.Тую страву Пантэра адна скаштавала,А Сава толькі блюда з яго атрымала.Потым лыжку Пантэра Саве аддае,А сабе нож ды вілку для мяса бярэ.І сыходзіць узняўшы свой хвост над травой,Завяршыўшы пасілак нязграбай...”

- Навошта ты кажаш усялякую дрэнь,- перарваў яе Фальшывы Чарапаха,- калі анічога не тлумачыш? Гэта самы заблытаны верш з усіх, якія я чуў!

- Так, але думаю, мы павінены скончыць,- сказаў Грыфон да вялікай радасці Алісы.

- Будзем паказваць другую фігуру з Лобстэравай кадрылі,- працягваў Грыфон,- ці Чарапаху праспяваць сваю песню?

- Вой, лепш песню, будзе добранькім,- адказала Аліса, так хутка, што Грыфон заўважыў, пакрыўджана:

- Хм! Ніякага ўяўлення аб густу! Праспяваеш ёй “Чарапахавы суп”, старэча?

Чарапаха глыбока ўздыхнуў і пачаў спяваць, час ад часу зрываючыся на рыданні:

“Суп мой раскошны - зялёны і тлусты,Як устрымацца ад гэткай спакусы?!Ходзь, пакаштуеш, калі ты не глупСімвал вячэры - раскошны мой суп!Сімвал вячэры - раскошны мой суп!А ты ж раскошны мой су-уп!А ты ж раскошны мой су-уп!Сі-іімвал вячээ-эры,Самы раскошны мой суп!Калі есць суп, ну навошта дзічына,Бульба, кілбасы ці смажаніна?Хто ж не папросіць дадаці яшчэГэткага супу талерку ці дзве? Лепшага супу талерку ці дзве?А ты ж раскошны мой су-уп!А ты ж раскошны мой су-уп!Сі-іімвал вячээ-эры,Самы раско-оошны мой суп!”

- Яшчэ раз прыпеў,- крыкнуў Грыфон і толькі Чарапаха пачаў паўтараць, як на некаторай адлегласці пачуліся крыкі: “Суд пачынаецца!”

- Пабеглі,- закрычаў Грыфон і ўзяўшы Алісу за руку, шпарка пабег, не дачакаўшыся заканчэння песні.

- А што за суд, над кім?- запыхаўшыся ад бегу спытала Аліса, але Грыфон зноў крыкнуў: “Пабеглі!”, і паімчаўся хутчэй, а недзе здалёк, усё слабей і слабей, даносіліся разам з лёгкім ветрыкам маркотныя словы:

“Сі-іімвал вячээ-эры,Самы раскошны мой суп!”

Глава XIХто скраў ватрушкі?

Калі яны з’явіліся, Чырвовыя Кароль з Каралевай ужо сядзелі на троне, а вакол іх сабраўся вялізны натоўп разнастайных звяроў і птушак, а таксама ўся картачная калода. Перад усімі стаяў Валет, закаваны ў ланцугі. З абодвух бакоў ад яго стаялі салдаты аховы. Ля Караля стаяў Белы Трус з трубою ў адной лапцы і скруткам пергаменту ў другой. У цэнтры залы стаяў невялічкі стол з велізарнай талеркаю ватрушак, якія выглядалі так смачна, што ад аднаго погляду на іх Аліса адчула, што моцна згаладалася. “Хутчэй бы яны скончылі свой суд,- падумала яна,- і перайшлі да пачастунку!” Але здавалася, што няма аніякага шанца на гэта, і Аліса была вымушана працягваць аглядацца вакол, каб хаця як пабавіць час.

Дзяўчынка дагэтуль ніколі не была на судзе, але чытала пра яго ў кнігах, таму была задаволеная тым, што пазнае ўсіх удзельнікаў.

- Гэта суддзя,- сказала яна сабе,- таму што мае самы вялікі парык.

Суддзёй, між іншым, быў сам кароль, які начапіў сваю карону зверху парыка (глядзі на малюнак, калі хочаш даведацца, якім чынам ён гэта зрабіў), ад гэтага ён адчуваў сабе не вельмі ўтульна, ды і выглядала гэта не надта добра.

- А гэта прысяжныя,- вырашыла Аліса,- дванаццаць істотаў.

(Аніяк інакш іх было немагчыма назваць, бо сярод іх былі і птушкі, і жывёлы)