44617.fb2 Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 6

Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 6

Аліса праглынула адно печыва і з захапленнем заўважыла, што пачынае памяншацца. Як толькі яна стала дастаткова маленькай, каб пралезці ў дзверы, яна вылецела з хаты. Звонку Аліса ўбачыла натоўп невялічкіх звяроў і птушак. Пасярод яна ўбачыла Біла (маленечкую яшчарку), яго трымалі дзве марскія свінкі, якія паілі яго з бутэлькі. Як толькі зверы ўбачылі Алісу, яны кінуліся на яе, але дзяўчынка паспела хуценька збегчы і схавацца ў густым лесе.

“Найперш,- казала сабе, блукаючы па лесе Аліса,- мне трэба вярнуць свой натуральны памер, а потым знайсці шлях у той прыгожанькі садочак. Я лічу, што гэта найлепшы план.”

План насамрэч быў добры і не блага пабудаваны, але ўсё ж меў адзін недахоп – Аліса не ўяўляла, як збіраецца гэта рабіць. Яна па просту блукала сярод дрэў, пакуль чыйсьці кароткі, але гучны брэх не прымусіў яе падняць галаву.

Велізарнае шчанё глядзела на Алісу вялікімі круглымі вачыма і асцярожна спрабавала дакрануцца да яе сваёй лапай.

“Бедненькі сабачка”- прамовіла Аліса ліслівым голасам, а потым паспрабавала пасвістаць. Яна моцна спалохалася ад думкі, што шчанё можа быць галодным і захоча яе з’есці, не гледзячы на ласкавасць.

Блага разумеючы, што робіць, яна схапіла невялічкую палку і працягнула яе шчаню. Паглядзеўшы на палку, шчанё падскочыла ў паветра ўсімі лапамі і з віскам захаплення падбегла да яе. Аліса схавалася за вялікім чартапалохам. Крыху пабойваючыся, што яе растопчуць, Аліса паказалася з іншага боку, шчанё зноў кінулася да палкі, куляючыся па дарозе. Алісе здавалася, што яна гуляе з ламавою лошаддзю, у кожны момант чакаючы, што патрапіць ёй пад капыты. Яна ўсё бегала вакол чартапалоха, а шчанё час ад часу рабіла напады на палку, робячы кароткі выпад наперад, а потым доўга адыходзячы, не перастаючы брахаць. А пасля яно, ўрэшце стаміўшыся, села на добрай адлегласці, высунула язык і напалову заплюшчыла вочы.

Аліса вырашыла, што гэта добрая магчымасць збегчы. Яна пабегла і бегла ажно пакуль не запыхалася, а шчанюковы брэх не пачаў гучаць ціха-ціха.

“І ўсё ж такі - гэта быў даволі файны сабачка!- прамовіла Аліса, калі прысланілася да казяльца, каб аддыхацца, абмахваючы сябе адным з яго лістоў.- Я б магла навучыць яго разнастайным фокусам, калі... калі б толькі была патрэбнага памеру! Мамачкі! Я амаль што забылася, што мне трэба вырасці! Але ж толькі як? Дайце падумаць - дзеля гэтага, я патрэбна што-небудзь з’есці, альбо выпіць, але што?”

Гэта было насамрэч цікавае пытанне. Аліса азірнулася, вакол былі толькі кветкі і зёлкі, але нічога, што б яна магла з’есці ці выпіць. Аліса знайшла толькі грыб памерам з яе саму. Яна паглядзела пад ім, абышла вакол, урэшце вырашыла паглядзець на ягоную шапку.

Яна паднялася на пальчыкі, зірнула ўгару і сустрэлася вачыма з вялікім Вусенем, які сядзеў, склаўшы на грудзях рукі і паліў кальян, не звяртаючы ані на што ўвагі.

Глава VАліса і Вусень

Колькі часу Аліса і Вусень назіралі адно за адным у цішыні. У рэшце Вусень вяцягнуў мундштук кальяну з роту і прамовіў абыякава-сонным голасам:

- Ты хто такая?

Гэта не надта нагадвала пачатак размовы. Аліса робка адказала:

- Я не ўпэўнена, сэр, хто я зараз – Я ведаю КІМ я была з ранку, але з гэтага часу я столькі разоў змянялася!

- Што ты маеш на ўвазе?- сур’ёзна спытаў Вусень.- Растлумач!

- МНЕ цяжка адказаць,- задумалася Аліса, - ведаеце...

- Не ведаю,- сказаў Вусень.

- Я не магу вам гэта растлумачыць,- ветліва прамовіла Аліса,- таму што сама гэта не разумею; але ж я сёння столькі разоў мяняла свой памер, што і сама заблыталася.

- Няўжо?- спытаў Вусень.

- Можа зараз для вас гэта натуральна,-сказала Аліса,- але калі вы ператварыцеся на кукалку, а потым на матылька, ці ж вы не здзівіцеся?

- Зусім не.

- Але ж, думаю, вы будзеце сябе адчуваць дзіўна,- заўважыла Аліса,- Ва ўсякім выпадку, Я сябе гэдак адчуваю.

- Ты?- фанабэрыста сказаў Вусень.- Хто гэта - ТЫ?

Размова вярнулася на пачатак. Аліса адчувала сябе раздражнённай ад падобных заўваг, таму сур’ёзна адказала:

- Я лічу, што вы ПЕРШЫ павінны адказаць, хто вы.

- Чаму?- здзівіўся Вусень.

Гэта была чарговая загадка, на якую Аліса не ведала адказу, а паколькі Вусень сам быў не ў настроі, яна адвярнулася і пайшла.

- Вярніся!- клікнуў яе Вусень.- Я павінен табе штось сказаць!

Алісу гэта зацікавіла і яна вярнулася да грыба.

- Стрымлівай сябе,- заўважыў Вусень.

- Гэта ўсё?- спыталася Аліса, стрымліваючы раздражненне.

- Не!- адказаў Вусень.

Аліса пачала чакаць, часу ў яе хапала, а Вусень, палічыла яна, насамрэч мог падказаць штось добрае. Колькі хвілін доўжылася маўчанне, але ў рэшце Вусень апусціў свае рукі, выцягнуў кальян з роту і сказаў:

- Так ты лічыш, што змянілася?

- Думаю, так,- адказала Аліса,- Я не магу ўспомніць тое, што ведала заўжды і ледзь не кожныя дзесяць хвілін мяняю свой рост!

- Напрыклад, што ты не можаш успомніць?

- Ну, напрыклад, я паспрабавала расказаць “Як добра пчолцы працаваць”, але словы былі непадобнымі!- сумна адказала Аліса.

- Хм, раскажы лепш “Татку Вільяма”- прапанаваў Вусень.

Аліса па-акцёрску склала рукі і пачала:

- Татка Вільям,- спытаўся юнак,-ты стары,І валоссе бялюткае маеш,Паміж тым твае ногі заўжды да гары -Што ва ўзросце сваім вычвараеш?Так стары адказаў:- Калі быў юнакомЯ лічыў: “Для мазгоў гэта шкодна”.Але зараз, калі стаў старым дураком,На руках я хаджу бесклапотна.- Ты стары,- сын пытаў,- як я ўжо гаварыўІ тлусты, як пазадак свінячы,Але ж цяжкае сальта назад ты зрабіў -Як ты гэткі кульбіт растлумачыш?- Ў маладосці я гібкасць,- стары гаварыўІ сівой галавою хістаў,-Развіваў гэтай маззю - па шылінгу скрыньКалі хочыш, на спробу прадам?- Ты стары і бяззубы,- нашчадак спытаў,- Можаш есці тольк вадкія кашы;Але разам з касцямі гуся скаштаваў -Што ты, бацька, на гэта адкажаш?- Ў маладосці я лепшым суцяжнікам быў,Нават з маткай тваёю судзіўся;І цяперча мой рот без ніякіх зубоўСамым моцным у свеце зрабіўся.- Ты старэнькі і бачыш не лепей крата,Падкажы, як хапіла адвагі,Утрымаці на кончыку носа вужа Не згубіўшы пры тым раўнавагі?- До на сёння, юнак, а цяперча бяжыТы у гулі з сябрынай сваёю.Ці прыступкі на лесвіцы буду лічыць Я тваёю дурной галавою.

- Ты ўсё пераблытала,-сказаў Вусень.

- Не, ну канечне некаторыя словы я сказала не так,- робка заўважыла Аліса.

- Ты РАШУЧА ЎСЁ сказала не так,- рашуча прамовіў Вусень, і яны зноў колькі хвілін маўчалі.

Вусень пачаў размову першым.

- А якога б ты хацела быць памеру?- пацікавіўся ён.

- Вох, мне цяжка адказаць адразу, але мне б хацелася мяняцца не так часта, ці ж вы ведаеце...

- Не ВЕДАЮ,- перапыніў Вусень.

Аліса зноў замаўчала, з ёй ніколі так часта не спрачаліся, і таму яна была ў даволі разгубленым стане.

- А ці задавальняе цябе твой цяперашні памер?- спытаў Вусень.

- Ой не, мне хацелася б быць не такой МАЛЕНЬКАЙ,- адказала Аліса,- восем сантыметраў, гэта такі благі рост!

- Гэта выдатны рост!- злосна адказаў Вусень і выцягнуўся ва ўсю даўжыню, яна была якраз восем сантыметраў.