44617.fb2
- З цягам часу прызвычаешся,- супакоіў яе Вусень, потым зноў сунуў кальян у рот і пачаў паліць.
Аліса зноў робка прынялася чакаць. Праз хвіліну ці дзве Вусень зноў выцягнуў кальян з роту, пазяхнуў, усхамянулася. І папоўз у траву, потым нечакана вярнуўся і прамовіў:
- З аднаго боку адкусіш - паменшышся, з іншага - падрасцеш!
- З аднаго БОКУ чаго?-падумала Аліса
- Грыба!- казаў Вусень, быццам пачуўшы яе думкі, і праз імгненне знік.
Аліса ўважліва пазірала на грыб на працягу хвіліны, пытаючыся зразумець, дзе ў таго бакі, бо грыб быў круглым. Урэшце яна рашуча падыйшла да грыба і абхапіла, на колькі гэта было магчыма, яго рукамі і адламала з кожнага боку па кавалку.
- І які з іх які?- спытала сябе яна, а потым адкусіла ад правага кавалку. У наступны момант яна адчула, як штосці моцна стукнула яе ў падбароддзе - гэта былі яе уласныя ступні!
Аліса моцна спалохаляся такой змены, яна нават не заўважыла, як гэта здарылася. Таму адразу паспрабавала дацягнуцца да другога кавалка. Але яе падбароддзе было так блізка да ступняў, што дацягнуцца да рота было цяжкавата. Урэшце яна зрабіла неверагоднае і скаштавала ад левага кавалку.
- Уф! Галава ўрэшце вольная!- сказала Аліса ў захапленні, якое ў наступнае імгненне змяніў жах, калі яна заўважыла, што не бачыць сваіх плячэй. Яна паглядзела ўніз і адзінае, што ўбачыла, была вялічэзнай даўжыні шыя, якая моцна ўзвышалася па-над морам зеляніны.
- Цікава, што там унізе зелянее,- падумала Аліса,- І дзе мае плечы? І... Аёечкі... Мае ж вы ручанькі, я нават не магу вас бачыць. Яна паспрабавала імі паварушыць, але не ўбачыла анічога, акрамя лёгкага хістання сярод зеляніны.
Здавалася няма аніякага шанца дацягнуцца рукамі да галавы. Тады яна паспрабавала нахіліць галаву і са здзіўленнем заўважыла, што яе шыя гнецца ў любы бок, як у змяі. Толькі Аліса сагнулася далікатным зігзагам, каб нырнуць у лісце (якое насамрэч было вяршынямі дрэў, пад якімі яна хвіліну таму блукала), як нейкае шыпенне прымусіла яе шпарка адхілілася. Вялікая Галубіха рынулася Алісе ў твар і пачала біць яе крыламі.
- Змяя,- крычала Галубіха.
- Я НЕ змяя,- раздражнённа сказала Аліса,- пакінце мяне ў спакоі!
- Змяючына!- не сунімалася Галубіха, ледзь не плачучы.- Я ўжо ўсё паспрабавала, каб ад іх схавацца, але нічога не дапамагае!
- Не ўяўляю, аб чым вы кажаце!- сказала Аліса.
- Я спрабавала хавацца пад карэннем дрэў, на крутых берагах, у загароджах,- не звяртаючы на Алісу ўвагі, крычала Галубіха,- але паўсюль былі змеі! Няма ад іх паратунку!
Аліса здзіўлялася яшчэ больш, яна палічыла, што няма карысці казаць што-небуць, пакуль Галубіха не спыніцца.
- Нібы гэта і так не цяжкая справа, выседжваць яйкі,- працягвала Галубіха,- а мне яшчэ трэба пільнаваць іх удзень і ўначы ад змей! З-за вас я не сплю ўжо тры тыдні!
- Прабачце, што патурбавала вас,- казала Аліса, пачынаючы разумець, аб чым гаворка.
- І толькі я ўладкавалася на самым вялікім дрэве ў лесе,- працягвала Галубіха з енкам,- і толькі вырашыла, што ўрэшце ад іх пазбавілася, а яны лезуць з неба! Ууууууу, Змяючыха!'
- Ні якая я не змяя, ані!- адказала Аліса.- Я!.. Я...
-Ну!.. І ХТО ж ты?!- апантана крычала Галубіха.- Я гляжду ты здольная на выдумкі!
- Я!.. Я дзяўчынка!- сказала Аліса, хаця сама ў гэтым сумнявалася, паколькі нават не памятала, колькі разоў за сёння яна змянялася.
- Вой, сапраўды?!- казала Галубіха з глыбокай пагардай.- Я бачыла шмат дзяўчынак за свае гады, але ані ў АДНОЙ не было такой шыі! Не, не, не! Ты змяя і не спрабуй адмаўляцца ад гэтага. А цяпер раскажы, што ніколі ня ела яек!
- Канечне, я ЕЛА яйкі,- адказала Аліса, таму што была шляхетным дзіцём,- але, каб вы ведалі, дзяўчынкі таксама ядуць яйкі!
- Так я табе і паверыла,- заявіла Галубіха,- але, калі так, то яны таксама змеі!!!
Дзеля Алісы, гэта было чымсці новым, яна маўчала хвіліну-другую, а ў гэты час Галубіха працягвала:
- Ты шукаеш мае яйкі, я добра гэта ведаю, і якая тады розніца з таго, хто ты - змяя ці дзяўчынка?!
- Розніца ёсць для МЯНЕ,- шпарка адказала Аліса,- я не шукаю ані якіх яек, так што супакойцеся і нават, калі б шукала. Не люблю есці іх сырымі.
- Ну тады, вэк адсюль,- злосна заявіла Галубіха і вярнулася да сябе ў гняздо. Аліса зноў нахілілася, як магла, бо яе шыя блыталася сярод галля, і ёй ўвесь час прыходзілася спыняцца, каб выпутацца. Урэшце яна прыпомніла, што яшчэ трымае у руках кавалкі грыба, і калі дацягнулася да іх, больш уважліва прынялася за працу, адкусваючы то з аднаго, то з другога боку маленечкія кавалкі і рабілася то карацей, то даўжэй, пакуль не вярнулася да свайго натуральнага памеру.
Яна так даўно не была нармальнага росту, што напачатку адчувала сябе даволі дзіўна. Але праз колькі хвілін яна, як звычайна, пачала размаўляць сама з сабою:
- Так, палова плану ўжо гатовая! Гэтыя змены збіваюць мяне з панталыку! Я не была ўпэўнена, кім стану ў наступную хвіліну! Але цяпер я натуральнага росту, цяпер бы шчэ адшукаць той прыгожы садочак. Як жа ж гэта ўсё цікава!
Як толькі яна гэта прамовіла, яна апынулася ля прыгожага доміка, прыблізна з метр велічынёй.
- Хто б тут не жыў,- вырашыла Аліса,- не трэба паказвацца ім ГЭТКАГА памеру, каб не напужаць іх.
І яна адкусіла крышачку грыба з правай рукі, каб зменшыцца да 25 сантыметраў.
Хвіліну-другую Аліса проста стаяла і назірала за хаткай, разважаючы, што рабіць далей. Раптам, з боку леса прыбыў лёкай у ліўрэе (уласна кажучы, толькі па ліўрэе, яна і пазнала ў ім лёкая, паколькі тварам той больш нагадваў рыбу) і пачаў гучна стукаць у дзверы кулаком. Урэшце дзверы адчыніліся, і паказаўся іншы лёкай з круглым тварам і ўспучынымі вачыма (чыстая жабка). Абодва лёкая, як заўважыла Аліса, мелі шыкоўныя напудранныя парыкі, кудзеркі якіх спадалі ім на плечы. Ёй адразу ж страшэнна захацелася ведаць, аб чым будуць размаўляць лёкаі, і яна схавалася за невялічкае дрэўца, каб паслухаць.
Рыба выцягнуў з-за падмышкі вялікі канверт, памерам амаль з сябе самога і перадаў яго Жабке, прамовіўшы шляхетным тонам: “Для Герцагіні. Ад Каралевы. Запрашэнне на кракет!” Жабка паўтарыў яго словы, тым жа тонам, толькі змяніўшы чарговасць слоў: “Ад Каралевы. Для Герцагіні. Запрашэнне на кракет!”
Пасля абодва пакланіліся так нізенька, што кудзерцы іх парыкоў перапляліся.
Алісу гэта так насмяшыла, што яна была вымушана адбегчы ў лес, каб сябе не выдаць. Калі яна вярнулася, Рыба ўжо адышоў, а Жабка ціхінька сядзеў ля дзвярэй, глупа гледзячы ў неба.
Аліса ветліва падышла да дзвярэй і пагрукала.
- Дарма грукаеш,- заўважыў лёкай,- на гэта ёсць дзе прычыны. Па-першае: я знаходжуся тут - звонку, а па-другое: за дзвярыма такі глум, што цябе ўсё роўна ніхто не пачуе.
З хаты насамрэч даносіўся па просту неверагодны шум - не супыняючыйся роў і чханне, а час ад часу гукі разбіваючагася ўшчэнт посуду.
- А ці ж вы не падкажыце,- спыталася Аліса,- як мне туды патрапіць?
- Твой грукат меў бы сэнс,- працягваў Жабка не звяртаючы на яе ўвагі,- калі б дзверы былі паміж намі. Напрыклад, калі б ты знаходзілася ў хаце і стукалася ў дзверы, я б цябе выпусціў!
Ён працягваў глядзець у неба і безупынна гаварыў, што Аліса палічыла зусім няветлівым.
- Напэўна, ён і не можа дапамагчы,-падумала Аліса,- у яго ж вочы АЖНО на ілбе. Хаця, гэта не можа перашкаджаць яму адказваць на пытанні - Як мне зайсці?- спыталася яна зноў.
- А я тут буду сядзець,- сказаў Жабка,- ажно да заўтра...
У гэты момант дзверы адчыніліся самі, адтуль выляцела велізарная талерка, пранеслася ў паветры, ледзь крануўшы нос лёкая, і разбілася аб адно з дрэў за Жабкам.
- ...а можа і да паслязаўтра,- працягваў лёкай, нават не змяніўшы тону, быццам анічога і не было.