44617.fb2 Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 9

Аліса ў Цудакуце - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 9

- А Кацеечка ты ж мой Чашырскі,- пачала яна ветліва, не ведаючы, ці спадабаецца яму такі зварот, але каціная ўсмешка толькі пашырылася. Вырашыўшы, што ён не супраць, Аліса працягнула,- Ці ж не мог бы ты мне падказаць, куды мне ісці далей?

- Залежыць ад таго, куды ты жадаеш патрапіць,- адказаў Кот.

- Мне няма розніцы, куды ісці..,- сказала Аліса..

- Тады, усё роўна куды ты пойдзеш,- заўважыў Кот.

-...абы патрапіць, хоць куды-небудзь,- дадала, каб патлумачыць Аліса.

- Кудысьці ты абавязкова патрапіш,- адказаў Кот,- асабліва калі будеш ісці дастаткова доўга.

Аліса разумела, што ён мае рацыю, таму вырашыла пайсці іншым шляхам і задала другое пытанне:

- А што за народ тут жыве?

- У ГЭТЫМ баку,- паказаў Кот направа,- жывець Капялюшнік, а у ТЫМ,- і ён указаў у супрацлеглы бок, - Сакавіцкі Заяц. Выбірай каго хочаш: абодва вар’яты.

- Вой! Штось мне не хочацца ісці да вар’ятаў,- заўважыла Аліса.

- А тутака нічым дапамагчы нельга,- сказаў Кот,- таму што тут усе сшалелыя. І я. І ты.

- А чаму ты вырашыў, што я сшалелая?- спыталася Аліса

- А як жа ж інакш,- заўважыў Кот,- ты сюды патрапіла?

Шляхетна кажучы, гэткі адказ Алісу не задаволіў, таму яна працягнула:

- А чаму ты сам сябе лічыш шалёнцам?

- Ну, тут ўсё зразумела,- адказаў Кот,- уяві сабе, сабака ж - не бязглузды. Так?

- Ну!- згадзілася Аліса.- Уяўляю!

- А цяпер глядзі,- тлумачыў Кот,- сабака гыркоча, калі злы і віляе хвастом, калі задаволены. Так? А я машу хвастом, калі злы і гыркаю, калі задаволены. То бок, я - вар’ят!

- Ты хутчей варкочаш, а не гыркочаш,- заўважыла Аліса.

- Называй, як хочаш, але...- сказаў Кот.- Між іншым, ці ідзеш ты сёння на кракет да Каралевы?

- Мамачкі!.. Вельмі б хацела,- прамовіла Аліса,- але не маю запрашэння!

- Сустрэнемся там,-сказаў Кот і знік.

Алісу гэта нават не здзівіла, бо за сённяшні дзень, яна ўжо прызвычалася да дзівосных здарэнняў. Пакуль яна глядзела ў тое месца, дзе толькі што сядзеў Кот, ён нечакана з’явіўся зноў.

- Між іншым, а што здарылася з дзіцянём?- спытаў Кот.- Я ледзь не забыўся спытаць.

- Ён ператварыўся на парсючка,- спакойна адказала Аліса, нібы гэта было для яе чымсьці натуральным.

- Я гэтак і думаў!- заўважыў Кот і зноўку знік.

Аліса крышачку пачакала, ці не з’явіцца Чашырскі Кот яшчэ раз, але ён больш не паказваўся, таму праз хвіліну-другую яна накіравалася ў той бок, дзе павінен быў жыць Сакавіцкі Заяц.

- Капялюшнікаў я ўжо не раз бачыла,- разважала дзяўчо,- таму пабачыць Сакавіцкага Зайца было б нашмат цікавей. Тым больш – зараз Май і ён мабыць не такі шалёны, як ў сакавіку.

Толькі яна гэта прамовіла, як убачыла на галінцы дрэва Ката.

- Прабач! Ты сказала, ён ператварыўся на парсючка, ці на кабачка?- спытаўся ён.

- На парсючка.- адказала Аліса.- І, калі ласка, не знікай так нечакана: у мяне ад гэтага галава круціцца.

- Згода,- сказаў Кот і пачаў знікаць павольна, пачаўшы з кончыка хваста і скончыўшы сваёй ўсмешкай. Якая яшчэ колькі часу хісталася ў паветры, калі астатняе ўжо знікла.

- Ёечкі! Катоў без усмешак я бачыла,- разважала Аліса,- але УСМЕШКА без ката! Анічога больш дзіўнага я не сустракала!

Яна прайшла яшчэ крыху часу, калі заўважыла дом Сакавіцкага Зайца. Можна было б не сумнявацца, таму што камінныя трубы былі ў выглядзе вушэй, а дах пакрыты футрам. Заячая хата была даволі вялікай, таму Аліса не рухалася далей, пакуль не з’ела неабходную колькасць левага боку грыба і не стала вышынёй у шэсцьдзесят сантыметраў, і нават тады набліжалася да хаты з асцярожнасцю, кажучы сабе:

- А, калі ён усё яшчэ шалёны?! Дурында, трэба было ісці да Капялюшніка!

Глава VIIШалёная Гарбата

Пад дрэвамі ля хаты стаяў вялізны стол, за якім сядзелі і пілі гарбату Сакавіцкі Заяц і Капялюшнік. Паміж імі моцна спала Мыш-Соня, якую тыя выкарыстоўвалі ў якасці падушкі, кладучы локці на яе галаву падчас размовы.

- Соне пэўна не надта камфортна,- падумала Аліса,- але яна ўсё роўна спіць і нічога не адчувае.

Не гледзячы на велічыню стала, тройца сядзела ў адным куточку:

- Месца няма! Месца няма! Усё занята!- закрычалі яны, калі ўбачылі Алісу.

- Тут ШМАТ месца!- не згадзілася яна і прысела на крэсла з боку.

- Ці не хочаш віна?!- ветліва спытаўся Заяц.

Аліса паглядзела на стол, але акрамя гарбаты анічога не заўважыла.

- Не бачу тут віна,- заўважыла яна.

- А тут яго і няма,- паведаміў Заяц.

- А ці не здаецца вам, што не шляхетна тады яго прапаноўваць?- пакрыўдзілася Аліса.

- А хіба шляхетна садзіцца за стол без запрашэння?- адказаў Заяц.

- Не ведала, што гэта ВАШ стол,- сказала яна,- дзеля траіх ён завялікі.

- Табе трэба падстрыгчыся,- заўважыў Капялюшнік. Да гэтуль ён з цікавасцю аглядаў Алісу і толькі цяпер вырашыў уступіць у размову.

- Не трэба ўголас рабіць падобныя заўвагі,- сур’ёзна сказала Аліса,- гэта не прыстойна.

Капялюшнік шырэй расплюшчыў вочы, калі слухаў яе, а потым ЗАПЫТАЎСЯ: