Бязглуздыя парады - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Нядаўна навукоўцы вынайшлі,што на сьвеце ёсьць неслухмяныя дзеці.Яны ўсё робяць наадварот.Ім кажуць:«Трэба мыцца» -яны ня мыюцца.Іх вучаць:«Трэба вітацца» -яны адразу ж пачынаюць не вітацца.Навукоўцы прыдумалі, што такім дзецямтрэба даваць ня добрыя,а бязглуздыя парады.Яны ўсё зробяць наадварот,і атрымаецца якраз правільна.Гэтая кніжка для неслухаў.
Добрым дзецям чытаць забараняецца!
* * *
Калі раптам ты згубіўся,Помні, дружа, што цябеАдвядуць дамоў адразу,Калі адрас назавеш.Будзь хітрэйшы й разумнейшы,Ўсім кажы: «Мой родны домКаля пальмы зь дзікай малпайНа Гавайскіх астравах».Памятай: калі згубіўсяЎсіх старайся надурыць,Каб не змарнаваць магчымасьцьЗа мяжою пабываць.* * *
Нічога і ніколі тыРукамі не чапай.Ня ўблытвайся абы-кудыІ ні ўва што ня лезь.Убок ціхенька адыдзі,Стань моўчкі у куткуІ гэтак нерухома стойДа старасьці сваёй.* * *
Хто ня скочыў аніразуЗ парасонам праз вакно,Той парашутыстам спрытнымЎ нас ня лічыцца пакуль.Над натоўпам ўсхваляванымЯму птушкай не лунаць,І з нагой забінтаванайУ бальніцы не ляжаць.* * *
Калі ўсёй сям'ёй купаццаВы на возера пайшлі,Не чапай мамулю з татам -Хай на сонейку ляжаць.Не крычы: «Дапамажыце!»,Хай хвілінку адпачнуць.Не турбуючы нікога,Пастарайся патануць.* * *
Лепшага няма заняткуЯк у носе калупаць,Бо надзвычай ўсім цікава,Што там ёсьцека ў наздры.А каму глядзець агідна,Той няхай і не глядзіць -Да яго мы ў нос ня лезем,Не чапляецца няхай!* * *
Калі мама вас засьпелаЗа ўлюбёнай вашай справай,Ну хаця б за маляваньнемЎ калідоры на шпалерах,Растлумачце ёй, што гэта -Ваш сюрпрыз на Дзень жаночы.Называецца карціна:«Мілай мамачкі партрэт».* * *
Не чапай чужыя рэчыКалі побач ёсьць чужыя.Хай яны заплюшчаць вочыЦі сыйдуць на пяць хвілін.А сваіх чаго баяцца!Пра сваіх свае ня скажуць.Хай глядзяць. Хапай чужое -Да сваіх яго цягні!* * *
Ты пытаньнямі дурныміГалавы не забівай,Бо тады яшчэ дурнейшыЗнойдзецца на іх адказ.А калі дурных пытаньняўНазьбіралася зашмат,Лепш зьвяртайся да дарослых -Ў іх няхай мазгі трашчаць.* * *
Рэгулярна хадзіцеЎ тэатральны буфет.Там пірозівы з крэмам,Газіроўка-вада.На талерках, як дровы,Шакалядкі ляжаць,І праз трубачку можнаПіць малочны кактэль.Вы квіткоў не купляйцеНа балкон ці ў партэр,Папрасіце квіточакЎ тэатральны буфет.І прыйшоўшы дадому,Прынясеце з сабойВы пад сэрцам дрыготкімЎ жываце бутэрброд.* * *
Калі дзяўчынка ты - трывайПадножкі ды штуршкі.І коскі падстаўляй усім,Хто хоча таргануць.Затое ты праз колькі годПакажаш дулю імІ скажаш: «Фігушкі, за васЯ замуж не пайду!»* * *
Калі ты зь сябрамі разамВыйшаў падурэць на двор,Апрануўшы зранку новыІ прыгожы палітон,То ня варта поўзаць ў брудзеІ качацца па зямлі,Лазіць цераз агароджуІ чапляцца за цьвікі.Каб ня бэсьціць і ня брудзіцьСвой прыгожы палітон,Трэба, каб ён стаў старэнькім.Гэта робіцца вось так:Добра выпэцкайся ў брудзе,Пакачайся па зямлі,Пералезь праз агароджу,Зачапіўшыся за цьвік.Зробіцца старым і бруднымТвой прыгожы палітон,І цяпер зусім спакойнаМожаш на дварэ дурэць:Сьмела боўтайся у брудзеІ качайся па зямліПералазь праз агароджуІ чапляйся за цьвікі.* * *
Калі вырашыў па хацеТы на ровары пагойсаць,А табе насустрач з ванныВыйшаў тата пагуляць.Ў кухню ты не паварочвай -Ў кухні цьвердая лядоўня.Тармазі у тату сьмела.Ён даруе. Мяккі ён.* * *
Ты гісторыю краіныСваёй роднай не вучы.Ну каму, скажы, цікава,Што даўным-даўно было?Бо гісторыю самомуМожна лёгка прыдумляцьІ расказваць потым байкіНевукам такім, як сам:«Жыў-быў ў Піцеры СкарынаІ газэты друкаваў».* * *
У жыцьці галоўнай справайМожа стаць любая дробязь,Трэба толькі цьвёрда верыць,Што важнейшых спраў няма.І тады не перашкодзяцьВам ні холад, ні сьпякота,У вялікім захапленьніРозную рабіць лухту.* * *
Біце палкай жабянятаў -Гэта вельмі захапляльна.Адрывайце крылы мухам,Хай гуляюць пехатой.Трэніруйцеся штодзённа,І шчасьлівы дзень настане -Вам ў якімсьці каралеўствеПрапануюць катам стаць.* * *
Дзяўчат ніколі і нідзеНя трэба заўважаць.Ім кроку не даваць ступіцьНіколі і нідзе.Часьцей падножкі падстаўляць,Зьнянацку іх пужаць,Каб ясна зразумелі ўсе -Ня трэба вам яны.Сустрэў дзяўчынку, дык хутчэйПаказвай ёй язык,Каб не падумала яна,Што закахаўся ты.* * *
Калі раптам ты з бацькаміВырашыў пачаць вайну,Пастарайся здацца маме, -Тата не бярэ ў палон.І, дарэчы, не забудзьсяТы мамулі нагадаць,Біць палонных па азадкуНе дае Чырвоны Крыж.* * *
Калі вырасьцеш вялікім,Станавіся прэзідэнтам.Бо файнейшае работыЎ цэлым сьвеце не знайсьці:Ў абавязкі прэзідэнтаУваходзіць бег на лыжах,Тэніс, на каньках катаньнеІ гульня ў футбол-хакей.* * *
Не пагаджайся ні за штоНіколі і ні зь кім,А хто пагодзіцца з табой -Таго баякам кліч.За гэта ўсе цябе пачнуцьЛюбіць і паважаць.І будзе у цябе паўсюльСяброў сапраўдных шмат.* * *
Калі ў кухні тараканыМаршыруюць па стале,Ну а мышы на падлозеЗладзілі вучэбны бой,Значыць, трэба на часінкуКінуць барацьбу за мірІ распачынаць заўзятаБарацьбу за чысьціню.* * *
Калі вырашыў ты зь сябрамПа душах пагаварыць,Сябра не хапай за гузік -Вырвецца яшчэ, зьбяжыць,І на памяць застанеццаТолькі гузік у цябе.Сябру трэба даць падножку,На падлогу заваліць,Зьверху сесьці і тады ўжоПа душах пагаварыць.* * *
Калі ты прыйшоў у госьці,Не здароўкайся ні зь кім,Словаў «дзякуй», «калі ласка»Анікому не кажы,На пытаньні не адказвай,Адвярніся ад усіх,І тады цябе ня будуцьНазываць балбатуном.* * *
Калі здарылася нештаЙ вінаватых не знайшлі,Не хадзі туды, іначайВінаватым будзеш ты.Лепш схавайся у куточку,А пасьля ідзі дамоўІ пра тое, што убачыў,Ты нікому не кажы.* * *
Не купілі вам бацькі марозіва?Не ўзялі ў кіно з сабою ўвечары?Трэба на бацькоў тады пакрыўдзіццаІ сыйсьці бяз шапкі ў ноч халодную.Ды ня проста так блукаць па вуліцах,А ў дрымучы, цёмны лес адправіцца.Стрэць ваўка там шэрага, галоднага,Ў пашчу да яго патрапіць, ведама ж.А бацькі, калі пра тое ўведаюць,Закрычаць, заплачуць ды забегаюць,Кінуцца адразу па марозіва,Возьмуць у кіно з сабою ўвечары.* * *
Паглядзі, што ў кожным домеАдбываецца ўначы:Павярнуўшыся да сьценкі,Тата з мамаю ляжаць.Вуснамі яны варушацьУ цямнюткай цемнаце,І, заплюшчваючы вочы,Пяткай торгаюць у сьне.Ўвечары ісьці у ложакНе згаджайся ні за што.І не дазваляй нікомуНават коўдру падтыкаць.Ну няўжо табе ахвотаЛепшыя свае гадыЗмарнаваць пад цёплай коўдрай,На падушцы, без штаноў?* * *
Калі хочаш ты спадабацца дарослым,Дык зранку пачні хітраваць і дурэць,Брыкацца, кусацца, туды-сюды гойсацьІ кленчыць сабе падарункі ва ўсіх.Гарлай, бі талеркі і сьмецьце раськідвай,А потым гадзінку вазьмі адпачні, -Адразу расчулена мама і татаЗь усьмешкай ласкавай пагладзяць цябеІ скажуць, што ты - залатое дзіцятка,З табою гуляцца адна любата.* * *
Калі ты прыйшоў на Елку,Патрабуй свой падарунак.Падлічы усе цукеркі,Ці ня зьеў іх Дзед Мароз.І яшчэ - ні ў якім разеНе нясі дамоў прысмакаў.Як наскочуць мама з татам -Дык палову адбяруць.* * *
Калі хочуць пакараць вас,Бо паводзіліся кепска,Ну, да прыкладу, у ваньнеСпрабавалі вымыць котку,Не спытаўшыся дазволуНі у коткі, ні у мамы,Прапаную дзейсны спосаб,Як пазьбегнуць пакараньня.Біцеся ілбом у сьцены,Біце ў грудзі кулакамі,Плачце, голасна крычыце:«Ах, нашто ж я мучыў котку?!Варты я сьмяротнай кары!Ганьба! Ганьба мне і сорам!»Роўненька праз паўхвіліныЎсе заплачуць разам з вамі,Вас прабачаць і у крамуПабягуць па шакалядку.Вось тады спакойна коткуВы за хвост цягніце ў ванну,Бо нікому і ніколіНе пажаліцца яна.* * *
Скажам, у цябе ў кішэні -Жменя смачных ледзяшоў,А насустрач па дарозеВерныя ідуць сябры.Не пужайся, не хавайсяІ ня кідайся ўцякаць,Не запіхвай ўсе цукеркі,Не разгортваючы, ў рот.Падыйдзі да іх спакойнаІ бязь лішняй балбатніХуценька дастань зь кішэні...І падай сябрам руку.Паздароўкайся зь сябрамі,Трошачкі паразмаўляй.Разьвітайся і пасьля ўжоЯк хутчэй бяжы дамоўКаб цукеркі ўдома зьесьці,Пад канапу, брат, залазь.Пад канапаю дакладнаНе сустрэнецца ніхто.* * *
Вазьмі густы вішнёвы сокІ белы мамін плашч.Лі асьцярожна сок на плашч -І будзе пляма там.Цяпер, каб плямы не былоНа маміным плашчы,Плашч трэба цалкам абмакнуцьЎ густы вішнёвы сок.Вазьмі вішнёвы мамін плашчІ кубак малака.Лі асьцярожна малако,І будзе пляма там.Цяпер, каб плямы не былоНа маміным плашчы,Плашч трэба цалкам абмакнуцьУ рондаль з малаком.Вазьмі густы вішнёвы сокІ белы мамін плашч,Лі асьцярожна...* * *
Калі вы вакно пабілі,Не сьпяшайцеся прызнацца.Пачакайце, - раптам грымнеГрамадзянская вайна.Артылерыя ўдарыць,Шыбы выляцяць усюды,І ніхто крычаць ня будзеЗ-за пабітага вакна.* * *
Бі сяброў безь перапынкуКожны дзень па паўгадзіны,І твая мускулятураБудзе цьвердай, як камень.А магутнымі рукамі,Калі прыйдзе грозны вораг,Зможаш ў цяжкую хвілінуТы сяброў абараніць.* * *
Ты ня мый ніколі рукі,Шыю, вушы, альбо твар.Бо занятак гэта марны,Бессэнсоўны і дурны.Зноў забрудзяцца па часеРукі, шыя, вушы, твар.Дык нашто тады старацца,Час і сілы марнаваць?!Стрыгчыся, хадзіць ў цырульнюАбсалютна непатрэбна -І бяз гэтага пад старасьцьАблысее галава.* * *
Ты не дазваляй ніколіСтавіць градусьнік сабе,Не глытай ні ў якім разеНі пілюль, ні парашкоў.Хай баляць жывот і зубы,Горла, вушы, галава,Лекаў не прымай ніякіх,І ня слухай дактароў.Сэрца спыніцца заўчасна,Ды затое аніхтоНі гарчычнік не прылепіцьІ ня зробіць страшны ўкол.Калі ў больніцу патрапіўІ ня хочаш там валяцца,Пачакай, пакуль ў палатуДзядзя доктар зазірне.Укусі яго - і тут жаСкончацца твае пакуты,Выпішуць цябе адразу,І паедзеш ты дамоў.* * *
Калі мама вам у крамеНабыла адну машынкуІ астатняе ня хоча,Ўсё, што бачыць, набываць,Станьце проста, пяткі разам,Рукі у бакі растаўце,Адкрывайце рот шырока,Голасна крычыце: «А!»І калі з гандлёвай заліЗ крыкам «Людцы, памажыце!»Прадаўшчыцы разьбягуццаІ усе пакупнікі,Вось тады дырэктар крамыПадпаўзе і скажа маме:«Забірайце ўсё бясплатна,Толькі хай ён замаўчыць!»* * *
Матуля родная вядзеДа лекараў зубных?Ня трэба літасьці чакаць,Дарэмна сьлёзы ліць.Маўчы, нібыта партызан,І сьцісьні зубы так,Каб не змаглі расьціснуць іхСто лекараў зубных.* * *
Калі ты застаўся домаБез бацькоў, зусім адзін,Прапаную пагуляццаУ цікавую гульню,Што завецца «Сьмелы кухар»Ці «Адважны кулінар».Сэнс гульні у гатаваньніСамай рознай смакаты.Прапаную для пачаткуГэткі просьценькі рэцэпт:Трэба ў новенькія туфліВыліць маміны духі,Потым густа іх намазацьФайным крэмам дарагім.І, папырскаўшы алеемЗ чорнай тушшу напалам,Кінуць ў суп, каторы мамаЗгатавала на абед.Паварыць у рондлі з супамРоўна семдзесят хвілін.Вынікі гульні пабачыш,Як дарослыя прыйдуць.* * *
Калі сябар твой найлепшыПасьлізнуўся і упаў,Пакажы на сябра пальцамДы хапайся за жывот.Хай ён з лужыны пабачыць -Не сумуеш ты зусім,Бо сапраўдны друг ня будзеЗасмучаць сваіх сяброў.* * *
Калі ты яшчэ ня цьвердаВыбраў у жыцьці дарогу,І ня ведаеш, як лепейСвой працоўны шлях пачаць.Трушчы лямпачкі ў пад'ездах -І табе ўсе скажуць «дзякуй».Дапаможаш ты народуЭлектрычнасьць зьберагчы.* * *
Каб павыганяць з кватэрыРозных мух ды камароў,Ты сьцягні з вакна фіранкуІ круці над галавой.Ўніз пападаюць карціны,Тэлевізар, тэлефон,Паляцяць вазоны долу,Люстра бразьне аб паркет.І ад грукату такогаРазьлятуцца камары,Ну а мухі, ашалеўшы,Кінуцца у вырай ўсе.* * *
Калі вырашыў ты зранкуБез заўвагаў дзень пражыць,Хуценька залазь у шафуІ хавайся ў цемнату.Там няма матулі з татам,Толькі татавы штаны.Там ніхто крычаць ня будзе:«Нельга! Перастань! Ня руш!»Там ня будзеш назаляццаІ ня будзеш замінаць,Безь ніводнае заўвагіЗможаш цэлы дзень пражыць.* * *
Пабіцца вырашыў, тадыСлабейшых выбірай.Мацнейшы можа здачы даць -Нашто табе яна?Чым меншы той, каго ты б'еш,Тым весялей глядзець,Як уцякае, плача ёнІ «мамачка!» крычыць.Калі ж старэйшыя прыдуцьМалечу бараніць,Сам уцякай і горка плачІ «мамачка!» крычы.* * *
Калі хочаш, каб татуляНазаўсёды звар'яцеў,Раскажы яму праўдзіва,Што учора ты рабіў.Калі ён пры гэтым зможаУтрымацца на нагах,Дык пра заўтрашнія пляныТы яму распавядзі.Калі з выглядам вар'яцкімТата песьні запяе,Тут жа ў хуткую зьвяртайся.Тэлефон 103. (адзін-нуль-тры)* * *
Калі ты гуляў у шапцы,І кудысьці шапка зьнікла,Не хвалюйся, маме ўдомаМожна нешта нахлусіць.Ды маніць прыгожа трэба,Каб ў вялікім захапленьні,Сьцішыўшы дыханьне, мамаДоўга слухала хлусьню.Наманіўшы-нахлусіўшыПра загубленую шапку,Што яе ў няроўнай бойцыЗлосны адабраў шпіён,Пастарайся, каб мамуляНе хадзіла абураццаУ замежную выведку -Там яе «не зразумейт».* * *
«Трэба зь меншымі дзяліцца!Трэба ім дапамагаць!»Гэта правіла заўсёдыПомніце, сябры мае.Вы яго сястры старэйшайЦіха-ціха паўтарайце,Каб малодшы брат пра гэтаАнічога не пачуў.* * *
Калі рукі за абедамВы запэцкалі салатайІ стыдаецеся пальцыАб настольнік[1] выціраць,Апусьціце непрыкметнаІх пад стол і там спакойнаВашы рукі выцірайцеАб суседскія штаны.* * *
Калі ты ў сваёй кішэніНі капейкі не знайшоў,Лезь ў кішэню да суседа -Відавочна, грошы там.* * *
Калі твой сусед па парцеМоцна кашляе і чхае,Абдымі яго - і ў школкуТы ня прыйдзеш тыдні два.* * *
Каб кароткіх замыканьняўЎ родным доме не было,Ты, выходзячы з кватэры,Захапі з сабою прас,Пыласос, электраплітку,Тэлевізар і таршэр.Лямпачкі вазьмі таксама,Занясі ў суседні двор.Але больш надзейна будзеПерарэзаць правады,Каб ва ўсім мікрараёнеТут жа вырубіць сьвятло.І з упэўненасьцю, гордаМожаш ўсім тады сказаць:«Ад кароткіх замыканьняўЯ зьбярог свой родны дом!»* * *
Калі сумна ў хаце стала,Дык запалкі даставай.Татаў гальштук, мамін пашпарт -Вось і вогнішча ужо.Калі тапачкі падкінуцьЦі сякі-такі дзяркач[2],Столак[3] можна будзе смажыць,Юшку ў тумбачцы варыць.А калі бацькі схаваліЎсе запалкі ад цябе,Патлумач ім, што запалкіТрэба, каб зрабіць пажар.* * *
Калі, мыючы сыночка,Зразумее раптам мама,Што яна заместа сынаМые нечую дачку...То ня трэба нервавацца,Ну хіба так гэта важна -Ўсе аднолькавыя дзеці,Калі брудныя яны.* * *
Як састарэеш, то хадзіЗаўсёды пехатой.Ў трамвай ня пніся - ўсё адноТам сесьці не дадуць.І зараз мала ёсьць дурных,Каб месца саступаць,А покуль станеш ты стары -Ня будзе іх зусім.* * *
Калі блізка ля дарогіВы гуляеце ў футболІ, паслаўшы мяч ў вароты,Раптам чуеце сьвісток,Не крычыце: «Гол!», магчыма,Гэта міліцыянерЗасьвісьцеў, бо мяч патрапіўНе ў вароты, а ў яго.* * *
Пераходзячы дарогу,Не сьпяшайся пад трамвай.Пачакай на сьветлафоры,Ці ня зьявіцца адкуль«Газік» хуткай дапамогі -Езьдзяць лекары на ім.Хай саб'юць цябе, а потымСамі будуць лекаваць.* * *
Калі ворагаў ты хочашПабароць адным ударам,Ні ракеты, ні патроныНе патрэбныя табе.Ськінь да іх на парашуце(заканчэньне сам прыдумай)Ворагі цераз гадзінуСамі рынуцца ў палон.А калі пусты радочакТы ня хочаш сам запоўніць,Прапаную варыянты,Выбірай сабе любы.Ськінь да іх на парашуце:Меншую сваю сястрычку,Тату, маму і бабулю,Дырэктрысу роднай школы,Педсавет у поўным складзе,Рухавік ад «Запарожца»,Стаматолагаў дзясятак,Капрызуліка АрцёмаАльбо Яначку Папову,Сок са школьнага буфетаЦі «Бязглуздыя парады»...Ворагі цераз гадзінуСамі рынуцца ў палон.* * *
Калі мама есьці кліча,Пад канапаю хавайся.Сьцішся там, каб не адразуТата з мамаю знайшлі.А калі за ногі будуцьЗ-пад канапы валачы,Выдзірайся і кусайся,Усчынай сапраўдны бой.Калі сілаю дастануцьІ пасадзяць ўсё ж за стол,З кубка выверні гарбату,Вылі на падлогу суп.Рот далонямі зацісьніІ са столка падай ўніз.Падкідай уверх катлеты,Хай да столі прыстаюць.І з павагаю празь месяцЛюдзі скажуць пра цябе:«З выгляду худы і дохлы,А характар - быццам сталь!»* * *
Калі вырашылі першымСтаць у шэрагах народу,Ні за што не даганяйцеТых, хто сьпераду ідзе.Бо празь пяць хвілінаў з крыкамРынуцца назад ўсе бегчы,Вы тады натоўп ўзначальцеІ бяжыце як хутчэй.* * *
Да бацькоў тваіх у госьціЦёця нейкая прыйшлаІ дарослыя размовыВельмі важныя вядзе?Трэба ззаду непрыкметнаПадыйсьці да цёці, потымГучна крыкнуць проста ў вуха:«Стой! Здавайся! Хэнде хох!»І калі са стула цёцяЗь перапуду загрыміцьІ гарбату ці какавуНа сукенку разалье,То, напэўна, вельмі гучнаБудзе мама рагатаць,Ну а тата ў захапленьніСам пацісьне вам руку.Потым возьме вас за плечыІ кудысьці павядзе.Там, напэўна, вельмі доўгаТата будзе вас хваліць.* * *
Ты у спэцыяльным сшыткуПадрабязна пазначай,Хто каго на перапынкуЯк далёка пасылаў.Зь кім настаўнік фізкультурыПіў кефір ў спартовай заліІ што тата ноччу мамеЦіхім голасам шаптаў.* * *
Калі гострыя прадметыВам патрапілі на вочы,Пастарайцеся ў сябе іхЯк мага глыбей ўтыкнуць.Так на прыкладзе уласнымЗможаце пераканаццаЎ тым, што гострыя прадметыТрэба ад дзяцей хаваць.* * *
Да адказу патрабуюць?Што ж, умей трымаць адказ.Не дрыжы, ня хныч, ня мямліІ вачэй не апускай.Скажам, запытала мама:«Хто тут цацкі раськідаў?»Адкажы, што гэта татаЗ тузінам сваіх сяброў.Ты пабіўся зь меншым братам?Ўсім кажы: «Ён сам пачаў,Біў мяне нагой па шыі,Лаяўся, як той бандыт».Запытаюць, хто на кухніЎсе катлеты пакусаў -Адкажы, што кот суседскі,А, магчыма, сам сусед.Як бы ты ні нагарэзіў,Падрыхтуй на ўсё адказ.За свае правіны кожныМусіць тлумачэньне даць.* * *
Калі вырашылі цьвердаСамалёт сагнаць на Захад,Ды ня можаце прыдумаць,Чым пілотаў напужаць,Вы са сьвежае газэтыІм урыўкі пачытайце,І яны куды заўгоднаРазам з вамі паляцяць.* * *
Дражніцца лепш за ўсё з вакна,Зь вялікай вышыні.Няблага з танка падражніцьАльбо з браневіка.Калі ж давесьці хочаш тыЛюдзей да горкіх сьлёз,То файна будзе іх тадыПа радыё дражніць.* * *
Госьць кубак з кавай упусьціў?Ня біце госьця ў лоб.Наліце новы кубак, хайСпакойна каву п'е.Калі яшчэ раз кубак госьцьУпусьціць са стала,Дастаньце шклянку і тудыНаліце каву зноў.Калі ж ў гасподзе вашай госьцьЎвесь посуд пераб'е,Дык давядзецца за каўнерГарачай кавы ўліць.* * *
Калі вас па тэлефонеНехта дурнем абазваўІ, адказу не счакаўшы,Кінуў слухаўку хутчэй,Набярыце тут жа нумарЗ выпадковых іншых лічбаўІ таму, хто вам адкажа,Так скажыце: «Сам дурны!»* * *
Ты адрэсу роднай школы,Дзе пашэньціла вучыцца,Быццам множаньня табліцу,Добра-добра завучы.І калі ты выпадковаРаптам стрэнеш дыверсанта,Дык яму адрэсу школыНеадкладна назаві.* * *
Не сумуйце, калі ў школкуВыклікаюць раптам мамуАльбо тату. Без сумневаўКлічце ўсю сваю сям'ю.Хай прыходзяць дзядзькі, цёткі,А яшчэ - стрыечны брацік,Калі ёсьць у вас сабака,То прыводзьце і яго.* * *
Калі вырашыў сястрычкуТолькі жартам напужаць,А гаротная па сьценцыУцякае басанож,Значыць, жартачкі такіяНе даходзяць да яе,І таму ня варта класьціЎ тапці ёй жывых мышэй.* * *
Калі з хлопцамі сястрычкуТы застукаў на двары,Не сьпяшайся маме з татамЎсё пра гэта расказаць.Вось калі бацькі сястрычкуБудуць замуж аддаваць,Жаніху шапнеш на вухаЎсё, што знаеш пра яе.* * *
Калі раптам за табоюЗлосны гоніцца натоўп.Распытайся падрабязна,Хто пакрыўдзіў іх і чым,Пастарайся ўсіх суцешыць,Кожнаму параду даць,Толькі бег не запавольвай -Небясьпечна для жыцьця.* * *
Вы не крыўдуйце на таго,Хто вас рукамі б'е.І не лянуйцеся ямуПадзячыць кожны разЗа тое, што з апошніх сілЁн б'е рукамі вас,Хаця у рукі мог бы ўзяцьЦагліну ці дубец.* * *
Сябар твой на нарадзіныЦябе ў госьці запрасіў?Пакідай прэзенты ўдома,Бо спатрэбяцца пазьней.Лепш сядай бліжэй да тортаІ ні зь кім не размаўляй,Бо пакуль паразмаўляеш,Ўсе цукеркі паядуць.Дробныя бяры кавалкі,Каб лягчэй было глытаць.Не хапай салату жменяй -Ў лыжку ўлезе значна больш.А гарэшкі і цукеркіУ кішэню, брат, хавай.Толькі сочыва ня трэба -Цяжка будзе даставаць.
Настольнік - абрус.
Дзяркач - венік.
Столак - табурэт.