Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Муха-Цакатуха
Муха, Муха-Цакатуха,Залацістая пяюха!Муха сцежкаю ішла,Муха грошыкі знайшла.На кірмаш - глядзець тавар,Там купіла самавар:«Запрашаю, прусачкі,На гарбату й піражкі!»Прусачкі спяшаліся,Гарбаткі напіваліся,А кузуркі -Па тры кубкіЗ абаранкам,З малачком:Сёння Муха-ЦакатухаІмянінніца!Потым блошкі прыскакаліБоцікі прэзентавалі.Боты незвычайныя,Спражкі дужа файныя.Завітала ў госціПанначка-пчалаСотавага мёдуМушачцы дала...«Ах, краса-мятлушачка,Ешце булку з макам.Ці не да спадобы вамНашыя прысмакі?»Раптам нейкі сівачок-павучокМуху - цап! -І пацягнуў у кутокХоча бедную забіць,Цакатуху загубіць!«Дарагія госці, памажыце!Злодзея ліхога засячыце!І карміла я вас,І паіла я вас,Не пакіньце мянеЎ мой смяротны час!»Ды жукі-чарвякіЗабаяліся,Па кутах, хто куды,Пахаваліся:Пчолкі -У кашолкі,Жук -У капшук,А багоўкі пад ложкі -Берагуць свае ножкі!І ніхто не вядзеНават вухам:Прападай-памірай,Цакатуха!Ну а конік, ну а конік,Быццам той зялёны коннік,Скок, скок, скок, скок!У хмызы,Пад мастокІ маўчок!Ліхадзей жа ж зусім не жартуе,Павуціннем ахвяру мацуе,Іклы гострыя ў сэрца ўсаджаеІ ейную кроў выпівае.Муха крыкма крычыць,Выдзіраецца,Ну а злодзей маўчыць,Выскаляецца.Раптам - чуй! - ляціць, звініцьЦененькі Камарык,Зырка у руцэ гарыцьЦененькі ліхтарык.«Дзе забойца-ліхадзей?На двубой няхай ідзе!»Шабельку бярэ ў руку,Смела ёй махае,І з размаху ПавукуГалаву ссякае!Муху кліча да вакна,Усміхаецца яна.«Я зладзею рады даў,Я цябе уратаваў,І чаму б нам, маладзіца,Зараз жа не ажаніцца?»Тут кузуркі ды жучочкіПавылазілі з куточкаў:«Слава, слава Камару -Баявому ваяру!»Прыляталі матыліДы запальвалі вагні -Стала вельмі весела,Проста любата!Гэй, хутчэй, станожкі,Бяжыце па дарожцы,Бяжыце па музыкаў,Будзем мы скакаць!Тут музыкі прыбягалі,Ў барабаны грукаталі.Бом! бом! бом! бом!Танчыць Муха з Камаром.А за імі Клоп, КлопБоцікамі гоп, гоп!Чарвячкі са смаўжамі,Конікі - з мурашамі.А жукі рагатыя,Хлопцы зухаватыя,Шапкамі махаюць,Мятлушак запрашаюць.Тара-ра і цілі-лі,Госці танчыць пачалі.Весялосці стае -Муха замуж ідзеЗа ваяку баявога,Маладога Камара!Смоўж старанна скакаў,Боты чыста стаптаўСа смаўжыхай скачаДы кузуркам кажа:«Вы кузурачкі,Мае любачкі,Прыга-прыга-прыга-прыга-прыгажулечкі!»Боты скрозь рыпяць,І абцасы грымяць, -Мы да раніцыБудзем бавіцца:Сёння Муха-ЦакатухаІмянінніца!