45986.fb2 Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Мыйдадзір

Коўдра з ложка,Як на ножках,Паскакала да дзвярэй.І падушка з прасціноюБез аглядкі ўслед за ёюПаімчалася хутчэй.Я за свечку,Свечка - ў печку!Я за кніжку,Але - дзе там! -І яна за імі следамСкок ды скокІ - наўцёк!Я хачу напіцца чаю,К самавару падбягаю,А пузаты з усіх ногУцякае за парог.Што такое?Што такое?Што тут робіцца ў пакоі?І чаму жУсё кругомЗакруцілася круцёлкайДы памчалася бягом?Стол за лыжкай,Бот за кніжкай,Качарга за пірагом -Мітусіцца ўсёІ скача,І ляціць усё кулём.Раптам з мамінай са спальні,Перапоўнены вадой,Выбягае УмывальнікІ ківае галавой:«Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны,Не хлапчук, а парася!Ты чарней за камінара!Падзівіся на сябе:У цябе на шыі сажа,У цябе на носе каша.Ты ж увесь такі мурзіла,Што і кніжкі і чарнілаПаўцякалі ад цябе.На світанні, раніцою,Чыста мыюцца вадоюМышаняты й кацяняты,Кураняты й качанятыІ конікі-скакуны.Ты адзін не любіш мыцца,І няма чаго дзівіцца,Што ўцякаюць ад мурзілыІ панчохі, і штаны.Я - вялікі Умывальнік,Я - вядомы Мыйдадзір,Умывальнікаў НачальнікІ вяхотак Камандзір!Варта тупнуць мне нагою,Варта толькі мне гукнуць,Дык сюды усёй гурбоюУмывальнікі ўбягуцьІ цябе тут з галавоюУ балею акунуць!»Стукнуў ён у медны тазІ гукнуў: «Кара-барас!»І адразу шчоткі, шчоткіЗатрашчалі, як трашчоткі,І давай мяне мыць,Прыгаворваючы:«Мыем, мыем мы мурзілу,Мыем, мыем камінара:Ваксу, сажу і чарнілаАдмываем чыста з твару!Будзе, будзе камінарАж блішчэць, як самавар!»Тут падскочыла і мыла,Уплялося ў валасах,Вочы пенаю закрылаІ кусае, як асва.Ад вяхоткі ашалелайЯ памчаўся, покуль цэлы,А яна за мной, за мнойПа Садовай, па Сянной.Я па вуліцы да саду,А яна за мною ззадуУсё імчыцца ды імчыццаІ кусае, як ваўчыца.Аж насустрач мой харошы,Мой любімы Кракадзіл.Ён з Татошам і КакошайПа прысадах тут хадзіў.І вяхотку праглынуў -Нават вокам не міргнуў.А пасля як зараве          на мяне,Як затупае нагамі          на мяне:«Лепш вярніся ты дахаты, -          кажа ён, -Ды памый свой твар мурзаты, -          кажа ён, -Бо, калі я налячу, -          кажа ён, -Дык, як муху, растапчу!» -          кажа ён.Тут я куляю памчаўся дамоў,І прыбег я да Умывальніка зноў.Мылам, мылам,Мылам, мыламМыліць твар я свой пачаў,Змыў і сажу, і чарніла,І, як снег, бялюткі стаў.І штаны мае тым часамСкок у рукі мне адразу,А за імі піражокКажа: «З'еш мяне, браток!»А за ім і бутэрброд:Прыляцеў - ды проста ў рот!Тут і кніжкі прыскакалі,І алоўкі у пеналеЗаспявалі ад душы:«Вось цяпер - чытай, пішы!»Сам вялікі Умывальнік,Найслаўнейшы Мыйдадзір,Умывальнікаў НачальнікІ вяхотак Камандзір,Навакол мяне танцуе,У шчаку мяне цалуе,На калені пасадзіў:«Вось цяпер цябе люблю я,Вось цяпер цябе хвалю я!Бо нарэшце ты, мурзіла,Мыйдадзіру дагадзіў».Раніцою і увечарТрэба чыста мыцца нам,А мурзілам скажам гэтак:«Сорам вам!Сорам вам!»Няхай жыве мыла духмянае,І ручнікі ільняныя,І грэбні густыя,І шчоткі зубныя!Дык будзем жа мыцца, купацца,Плаваць, ныраць і куляццаУ ночвах, балеі, у ванне,У лазні, ў рацэ, ў акіяне, -Усюды няхай пагалоска ідзе:- Вечная слава вадзе!