Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3
Для дзяцей - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3
Тэлэфон
У мяне зазваніў тэлефон.- Алё! Хто гаворыць?- Слон.- Хто? Галасней! Не чую!- Слон! Ад вярблюда званю я.- А што вам трэба? Параду?- Не! Я прашу шакаладу!- Для каго?- Для сына майго.- А ці многа прыслаць?- Пакуль што пудоў пяцьЦі шэсць папрашу прывезці,Болей яму не з'есці,Ён у мяне маленькі.А затым з усіх сіл кракадзілПазваніў і праз плач папрасіў:- Мой любы, харошы,Прышлі нам галёшы -І жонцы, і мне, Татошу.- Чакай, дружа слаўны,Здаецца ж, нядаўнаТабе я ўжо выслаўДзве пары галёш?- Ах, тыя галёшыАдразу мы з'елі,Мы есці хацелі,Мы з'елі б іх кош!А зараз чакаем,Чакаем і верым,Што ты нам прышлешДля цудоўнай вячэрыДзесятачак новых галёш!А пасля - дзын-дзын-дзын - зайчаняткі:- Ці не можна прыслаць нам пальчаткі?А затым - дзінь-дзі-лень - і мартышкі:- Калі ласка, прышліце нам кніжкі!А затым пазваніў мядзведзьДы як стаў і раўці, і мычэць!- Пачакайце, мядзведзь, не мычыце,Што вам трэба - вы проста скажыце!Але ён усё «му» ды «му»,А чаго і чаму -Ясна толькі яму.- Калі ласка, павесьце трубку!А затым пазванілі чаплі:- Будзьце ласкавы, вышліце каплі:Мы жабамі сёння аб'еліся,І ў нас жываты разбалеліся!А затым пазваніла свіння:- Прышліце сюды салаўя.Мы сонечным днём з салаўёмДзівосную песню спяём.- Не! Не! Салавей не пяе для свіней!Ужо лепей пакліч ты варону!- О, ратуйце маржа! -Ад мядзведзя ізноў званок.- Ён вожыка марскога праглынуў незнарок!І, нібы авадзень, цэлы дзень:Дзінь-дзі-лень, дзінь-дзі-лень,Дзінь-дзі-лень!То пазвоніць цюлень, то алень.А нядаўна дзве газеліПазванілі і запелі:- Ах, няўжо, няўжо згарэліУсе на свеце каруселі?- Схамяніцеся, газелі!Не згарэлі каруселі,І арэлі ўсе ўцалелі.Вы б, газелі, не дудзелі,А прыскочылі ў нядзелюІ паселі, дзе хацеліНа арэлі-каруселі!Ды не слухалі газелі,А яшчэ гучней дудзелі:- Ах, няўжо, няўжо згарэліКаруселі і арэлі?Што за дзіўныя газелі?Ну, а ўчора самым раннемКенгуру з сваім вітаннем:- Алё! Вітаю шчыра Мыйдадзіра!Я раззлаваўся ды - як закрычу:- Я не Мыйдадзір і Мыйдадзірам быць не хачу!- А дзе ж Мыйдадзір?- Не магу вам сказаць...Пазваніце па нумары сто дваццаць пяць...Я тры ночы не спаў,Ледзь ад стомы не ўпаў.Мне б заснуць, адпачнуць...Але толькі я лёг - званок!- Хто такі?- Насарог!- Што вам трэба? Чаму сярод ночы сюды?- Мілы доктар! Бяда! Выручайце з бяды!Ратуйце! Хутчэй!- Каго?- Бегемота!Наш бегемот праваліўся ў балота...- Праваліўся ў балота?- Так!Праваліўся бядак!- О, доктар, прыйдзіце па ўласнай ахвоце,А інакш ён загіне ў балоце,Хутчэй, бо от-от памрэ бегемот!!!- Добра! Бягу! Бягу!Калі змагу, памагу!* * *Ох, нялёгкая гэта работаЗ балота цягнуць бегемота!