Казка пра рыбака і рыбку - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Казка пра рыбака і рыбку - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1
Жыў стары са сваёю староюЛя самага сіняга мора;Жылі яны ў старэнькай зямлянцыРоўна трыццаць год і яшчэ тры.Стары лавіў невадам рыбу,Старая прала сваю пражу.Раз у мора закінуў ён невад.Прыйшоў невад з адной тванню.Ён другі раз закінуў невад,Прыйшоў невад з травою марскою.Трэці раз закінуў ён невад,Прыйшоў невад з адною рыбкай,З няпростаю рыбкай, залатою.Як узмоліцца залатая рыбка,Голасам кажа чалавечым:«Адпусці ты, дзеду, мяне ў мора,Дарагі за сябе дам выкуп:Адкуплюся, чым сам пажадаеш».Дзіву даўся стары, напужаўся:Ён рыбачыў трыццаць год і яшчэ трыІ не чуў, каб рыба гаварыла.Адпусціў ён рыбку залатуюІ сказаў ёй ласкавае слова:«Бог з табою, залатая рыбка!Выкупу твайго мне не патрэбна;Ідзі сабе ў сіняе мора,Гуляй там сабе на прасторы».Вярнуўся стары дахаты,Расказаў старой вялікае дзіва:«Я сягоння злавіў быў рыбку,Ды не простую, а залатую;Па-нашаму гаварыла рыбка,Дамоў у мора сіняе прасілася,Дарагою цаною адкуплялася:Адкуплялася, чым толькі пажадаю.Не пасмеў я ўзяць з яе выкуп,Так пусціў яе ў сіняе мора».На старога старая напала:«Ах ты, дурань стары, недарэка!Не ўмеў ты ўзяць выкупу з рыбкі!Хоць бы ўзяў ты з яе карыта,Наша вунь зусім раскалолася».Вось пайшоў ён да сіняга мора.Бачыць: мора злёгку разгулялася.Стаў ён клікаць залатую рыбку.Прыплыла к яму рыбка, спытала:«Чаго табе трэба, дзядуля?»Ёй з паклонам стары адказвае:«Злітуйся, матухна рыбка,Дужа лае мяне мая старая,Не дае мне, старому, спакою:Патрэбна ёй новае карыта;Наша, бач, зусім раскалолася».Кажа дзеду залатая рыбка:«Не журыся, ідзі сабе з богам.Будзе вам новае карыта».Вярнуўся стары дахаты,А ў бабы новае карыта.Яшчэ горай злуецца старая:«Ах ты, дурань стары, недарэка!Выпрасіў, дурань, карыта!Ці ж многа з карыта карысці?Вярніся, дурніца, да рыбкі,Пакланіся ёй, выпрасі хату».Вось пайшоў ён да сіняга мора(Памутнела сіняе мора),Стаў ён клікаць залатую рыбку,Прыплыла к яму рыбка, спытала:«Чаго табе трэба, дзядуля?»Ёй з паклонам стары адказвае:«Злітуйся, матухна рыбка:Яшчэ горай злуецца старая,Не дае мне, старому, спакою;Хату просіць сварлівая баба».Кажа дзеду залатая рыбка:«Не журыся, ідзі сабе з богам.Так і быць: хата вам будзе».Пайшоў ён да сваёй зямлянкі,А зямлянкі няма ўжо і следу;Перад ім хата са святліцай,З цагляным комінам белым,З дубовай дашчанаю брамай.Старая сядзіць пад акенцам,На чым свет стаіць мужа лае:«Ах ты, дурань стары, недарэка!Выпрасіў, недарэка, хату!Вярніся, пакланіся рыбцы:Не хачу быць чорнай сялянкай,Хачу быць сталбавою дваранкай».Пайшоў стары да сіняга мора(Неспакойна сіняе мора);Стаў ён клікаць залатую рыбку,Прыплыла к яму рыбка, спытала:«Чаго табе трэба, дзядуля?»Ёй з паклонам стары адказвае:«Злітуйся, матухна рыбка:Яшчэ горш уздурэла старая,Не дае мне, старому, спакою:Ужо не хоча быць яна сялянкай,Хоча быць сталбавою дваранкай».Кажа дзеду залатая рыбка:«Не журыся, ідзі сабе з богам».Вярнуўся стары дахаты,Што ж ён бачыць? Высокі церам.На ганку стаіць яго стараяУ дарагой сабалінай душагрэйцы,На галаве парчовая хустка,Жамчугі агрузілі шыю,На руках залатыя пярсцёнкі,На нагах чырвоныя боцікі.Перад ёю старанныя слугі;Яна б'е іх, за чуб цягае.Кажа стары сваёй жонцы:«Добры дзень, пані дваранка!Ну, цяпер твая душачка здаволена».На яго прытупнула стараяІ на стайню служыць яго паслала.Гэтак тыдзень, другі мінае,Яшчэ горш уздурыла старая;Зноў да рыбкі старога пасылае:«Вярніся, пакланіся рыбцы:Не хачу быць сталбавою дваранкай,А хачу быць вольнаю царыцай».Напужаўся стары, узмаліўся:«Ці не з глузду ты з'ехала, баба?Ні ступіць, ні сказаць што не ўмееш,Насмешыш ты цэлае царства».Узлавалася горш старая,Па шчацэ ударыла мужа:«Як ты смееш, мужык, спрачацца са мною,Са мною, дваранкай сталбавою?Ідзі да мора, дабром табе кажуць;А не пойдзеш - павядуць паняволі».Зноў падаўся стары да мора(Пачарнела сіняе мора),Стаў ён клікаць залатую рыбку,Прыплыла к яму рыбка, спытала:«Чаго табе трэба, дзядуля?»Ёй з паклонам стары адказвае:«Злітуйся, матухна рыбка!Зноў бунтуе мая старая:Ужо не хоча быць яна дваранкай,Хоча быць вольнаю царыцай».Адказала залатая рыбка:«Не журыся, ідзі сабе з богам!Добра! Будзе старая царыцай!»Вярнуўся стары дахаты,Што ж? Перад ім царскія палацы,У палацах бачыць сваю старую,За сталом сядзіць яна царыцай,Служаць ёй баяры ды дваране,Наліваюць ёй заморскія віны;Заядае яна пернікам мядовым,Ля яе стаіць грозная варта,На плячах сякеркі трымаюць.Як убачыў стары, напужаўся;У ногі ён старой пакланіўся:«Добры дзень, - кажа, - грозная царыца.Ну цяпер твая душачка здаволена».На яго старая не зірнула,Толькі прэч з вачэй прагнаць загадала.Тут падбеглі баяры і дваранеІ старому ў каршэнь надавалі.А ў дзвярах яшчэ стража падбегла,Сякерамі чуць не пасекла;А народ тут з яго насмяяўся:«Так і трэба табе, стары дурань!Надалей табе будзе навука:Не садзіся не ў свае сані!»Гэтак тыдзень, другі мінае,Яшчэ горш уздурэла старая;Царадворцаў па мужа пасылае,Адшукалі старога, прывялі к ёй.Кажа старому старая:«Вярніся, пакланіся рыбцы,Не хачу быць вольнаю царыцай,Хачу быць уладарніцай морскай,Каб мне жыць у акіяне-моры,Каб служыла мне рыбка залатаяІ была б у мяне на пасылках».Стары не асмеліўся супярэчыць,Не адважыўся супраць вымавіць слова.Вось ідзе ён да сіняга мора,Бачыць, чорная бура на моры:Так і ўздуліся злосныя хвалі,Так і ходзяць яны, так і выюць.Стаў ён клікаць залатую рыбку,Прыплыла к яму рыбка, спытала:«Чаго табе трэба, дзядуля?»Ёй з паклонам стары адказвае:«Злітуйся, матухна рыбка!Што рабіць мне з праклятаю бабай?Ужо не хоча быць яна царыцай,Хоча быць уладарніцай морскай;Каб ёй жыць у акіяне-моры,Каб ты сама служылаІ была б у яе на пасылках».Не сказала нічога рыбка,Хвастом па вадзе толькі пляснулаІ сышла ў глыбокае мора.Доўга-доўга чакаў ён адказу,Не дачакаўся, назад вярнуўся.Бачыць: зноў перад ім зямлянка;На парозе сядзіць яго старая,А перад ёю разбітае карыта.