46752.fb2 Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 1

Тры сястрыцы пад акномПралі позна вечарком.«Вось каб я была царыца, -Кажа першая сястрыца, -Дык адна на ўвесь бы светЯ наладзіла банкет».«А каб я была царыца, -Адказала ёй сястрыца, -Дык на ўвесь бы свет аднаЯ наткала б палатна».«А каб я была царыца, -Кажа трэцяя сястрыца, -Нарадзіла б для цараЯ асілка-змагара».Толькі вымавіць паспела,Дзверы ціха заскрыпелі,Да сясцёр заходзіць цар -Той краіны уладар.Ён за плотам слова ў словаСлухаў іхнюю размову,І малодшая тамуСпадабалася яму.«Добры дзень табе, дзяўчына,Ты царыцай стаць павінна,І да восені - глядзі! -Мне асілка нарадзі.Вы ж, галубачкі-сястрыцы,Выбірайцеся з святліцыДы спяшайцеся за мнойІ за вашаю сястрой.Будзе з вас адна ткачыха,А другая паварыха».Пакідаючы свой дом,Едуць госці за царом.Цар не доўгі час збіраўсяІ ў той вечар павянчаўся.Ён гасцей усіх сабраўІ вялікі баль пачаў.Потым госці і вяльможыПалажылі спаць на ложакСа слановай косці іхІ пакінулі адных.Зліцца ў кухні паварыха,А за кроснамі ткачыха,Бо зайздросцяць бабы ёй -Царскай жонцы маладой.А царыца маладаяАбяцанак свой здзяйсняе -Зацяжарала яна...У той час была вайна.На каня Салтан садзіццаІ наказ дае царыцы:«Беражы, глядзі сябе,Бо кахаю я цябе».А між тым як ён дзесь з войскамБ'ецца доўга, б'ецца жорстка,Надыходзіць час радзін:Сына даў ім бог з аршын.Каля сына-немаўляціЦэлы дзень шчыруе маці.Шле ганца з пісьмом яна -Бацьку радасць-навіна.А ткачыха з паварыхай,З бабай сваццяй Бабарыхай,Хочуць мамку загубіцьІ ганца не дапусціць.Самі шлюць ганца другога,Ліст стаў зместу ўжо такога:Ноччу жонка нарадзілаНе дачку, не сына - дзіва:І не мышка, і не жабка,Як звярок, тое дзіцятка.Як пачуў цар навіну -Злую чорную ману,Спахмурнелі яго вочы -Ён ганца павесіць хоча.А пасля дабрэйшым стаўІ такі наказ паслаў:«Пачакаць майго звароту,Суд законны будзе потым».Едзе з граматай ганец,Вось дарозе і канец.А ткачыха з паварыхай,З бабай сваццяй Бабарыхай,Абдурылі пасланца:Даўшы чарачку вінца,Хлопцу ў торбачку пустуюКладуць грамату другую.І прывёз ганец п'яныВось такія навіны:«Цар загадвае баярам,Каб не траціць часу дарам,І царыцу і прыплодТайна кіньце ў бездань вод».Што ж рабіць тут? Хоць баярыСпачуваюць гасудару,Да царыцы ўсё ж ідуцьІ такі загад нясуць.Абвясцілі яго волю -Ёй і сыну злую долю.Прачыталі ўслых наказ,З сынам маму ў той жа часЯны ў бочку пасадзілі,Засмалілі, пакаціліІ спусцілі ў акіян, -Загадаў так цар Салтан.Зоркі ў сіні моры ззяюць,Хвалі вольныя гуляюць.Хмары золкія плывуць,Хвалі ў бочку моцна б'юць.І як бедная ўдавіца,Плача горасна царыца;А дзіця расце, як птах,Па гадзінах - не па днях.Дзень мінуў, яна галосіць...А дзіцятка хвалю просіць:«Хваля, хваля ты мая!Воля буйная твая;Ты плывеш куды захочаш,Камяні марскія точыш,Топіш бераг ты зямлі,Падымаеш караблі -Не губі ты нашу душу:Выкаці ты нас на сушу!»Хваля слухае ягоІ да берага свайгоПадкаціла бочку хуткаІ адхлынула ціхутка.Маці з сынам на зямлі,Небяспекі ўсе прайшлі.Але з бочкі хто іх выне?Бог, няўжо ён іх пакіне?Сын на ножкі моцна стаўІ галоўкай ў дно наддаў,Паднаціснуўшы каленцам:«Як бы нам на двор акенцаПрарабіць?» - прамовіў ён,Выпхнуў дно і выйшаў вон.Сын і маці ўжо на волі.Бачаць выспу ў чыстым полі,Мора, сонца на двары,Дуб зялёны на гары.Сын падумаў: час вячэры,Есці хочацца бязмеры.Ломіць ён дубовы сукІ ў тугі згінае лук,З крыжыка шнурок шаўковыНацягнуў на лук дубовы,Чарацінку ён зламаў,Стрэлку востра застругаў.І пайшоў на ўскрай даліныПашукаць сабе дзічыны.Падышоў да мора ён,Чуе дзесьці енк і стогн...Пэўна, ў моры там не ціха;Глянуў - бачыць, што за ліха?Лебядзіца сярод хваль,І каршун над ёй амаль.Тая крыламі лапоча,Уцячы, напэўна, хоча,Каршун кіпці распусціў,Дзюбу востра навастрыў...Ды якраз страла запела,Ў шыі ў коршака засела.Кроў у мора ён праліў,Лук царэвіч апусціў;Бачыць, коршак ужо тоне,Не птушыным крыкам стогне,Лебядзіца ў барацьбеЗлога коршака дзяўбеІ крыламі дабівае,І пагібель паскарае.А царэвічу вось такРускай мовай кажа птах:«Ты, царэвіч, збаўца любыАд мае заўчаснай згубы,Ты мяне не вінаваць,Што галодны ляжаш спаць,Што страла прапала ў моры;Гэта гора - ды не гора,Я за ласку - адкажу,Табе добра паслужу.Ты на свеце жыць пакінуўНе лябёдку, а дзяўчыну.Ты забіў не каршука,А ўтапіў чараўніка.Век цябе я не забуду,Я з табою ўсюды буду,Кінь, царэвіч, сумаваць,Не бядуй, лажыся спаць».Паляцела лебядзіца,А царэвіч і царыцаДзень галодныя быліІ не еўшы спаць ляглі...Вось сынок расплюшчыў вочыІ, прагнаўшы прывід ночы,Дзіву даўся: ці не сон?Светлы горад бачыць ён.Сцены з вострымі зубцамі,За высокімі дамаміЗзяннем макаўкі гарацьНа царквах, манастырах.Ён хутчэй царыцу будзіць:Тая: «Ах...» «Ці гэта будзе! -Сын ёй кажа: - Бачу яЛебядзіца вунь мая».Маці й сын ідуць у горад.За сцяною ў гэту поруАглушальны гул званоўЗагудзеў з усіх бакоў.Ім народ насустрач валіць,Хор царкоўны бога хваліць;У карэтах залатыхПышны двор страчае іх;Гучна ўсе іх велічаюцьІ царэвіча вянчаюцьКняжай шапкай залатой,Уладарцам над сабой.І сярод свае сталіцы,З добрай згодаю царыцы,З дня таго стаў княжыць ёнІ назваўся князь Гвідон.Ціха вецер павяваеІ караблік падганяе.Ён на ветразях тугіхСярод хваль плыве крутых.Карабельшчыкі сышліся,Дзіву-дзіўнаму даліся:На вядомай выспе тутЯны бачаць нейкі цуд.Горад новы златаглавы,Прыстань з моцнаю заставай.З прыстані гарматы б'юць,Знак прычаліць падаюць.Вось прычаліліся госці;Князь Гвідон іх кліча ў госці,Корміць, поіць, як сваіх,Ды спытаўся ён у іх:«Чым вы, госці, гандлявалі,Шлях куды свой скіравалі?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.Гандлявалі сабалямі,Чарнабурымі лісамі,А плывем ужо дамоў,Да радзімых берагоў.Міма вострава Буяна,Да славутага Салтана».Кажа князь тады купцам:«Добры шлях, панове, вам,Морам плыць і акіянам!А славутаму СалтануПерадайце вы паклон».Госці едуць, князь ГвідонЗ берага самотным зрокамІх правёў у шлях далёкі;Бачыць ён, у сінявеЛебядзіца там плыве.«Добры дзень, мой князь чароўны!Што ж ты сумны, неспакойны?Зажурыўся ты чаго?» -Запыталася ў яго.Князь ёй так апавядае:«Сум-журба мяне з'ядае,Хоць сумую - ды маўчу.Бацьку ўбачыць я хачу».«Вось якое ў цябе гора!Ну, дык слухай: можа, ў мораПаляціш за караблём?Будзь жа, князь, ты камаром».Крыллем птушка замахала,Воду з шумам распляскалаІ апырскала ўсягоЗ галавы да ног яго.Тут ён кропкаю зрабіўся,Камарочкам прытварыўся,Паляцеў і запішчаў,Карабель ураз дагнаў,І паціху апусціўся,Там у шчылінку зашыўся.Вецер весела шуміць,Судна весела бяжыцьМіма вострава БуянаДа славутага Салтана,Край жаданы - гэта ёнІм ужо здалёк відзён.Вось на бераг выйшлі госці;Цар Салтан іх кліча ў госці,Наш камар як загудзеўІ ў палацы паляцеў.Бачыць: ззяе ўвесь у злацеЦар Салтан там у палаце,Пад каронай залатой;Сум на твары, неспакой.А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай, -Пры цары яны сядзяць,Пільна ў вочы ўсе глядзяць.Цар Салтан гасцей саджаеЗа свой стол і ў іх пытае:«Вы ў якой, скажыце мне,Пабывалі старане?Жыць за морам ці шчасліва?І якое ў свеце дзіва?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.За марамі жыць шчасліва;Поўны свет такога дзіва:Там на востраве пустым,Непрывальным, нежылым,Сярод роўнядзі пустыннайТолькі рос дубок адзіны;А цяпер на ім стаяцьСветлы горад і палац.З златаглавымі царквамі,З церамамі ды садамі,А жыве там князь Гвідон,Ён прыслаў табе паклон».Цар Салтан здзівіўся цуду:«Калі жыў я толькі буду,На той востраў паплыву,У Гвідона пажыву».А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Змову тояць між сабой -Не пусціць на востраў той:«Вось знайшлі якое дзіва, -Падміргнуўшы вокам хціва,Паварыха кажа ім:- Горад дзесь на моры тым.Вось сапраўднае ёсць дзіва:Што пад елкаю шумлівайТам вавёрачка жывеДы арэшкі ўсё грызе;Незвычайныя такія, -Шалупінкі залатыя,А зярняткі - ізумруд,Вось сапраўдны гэта цуд».Цар Салтан аж дзіву даўся;А камар як раззлаваўся,Па палацы залятаў,Цётцы ў вока джала даў.Паварыха пабялелаІ аслепла - абамлела.Слугі, свацця і сястраЗ крыкам ловяць камара.«Распраклятая ты мошка,Мы цябе!» А ён патрошкуСам у фортку пырхнуў зноў,Паляцеў сабе дамоў.Князь ля сіня-мора ходзіцьІ вачэй з яго не зводзіць;Глянь - па морскай сінявеЛебядзіца зноў плыве.«Добры дзень, мой князь чароўны!Што ж ты сумны, неспакойны?Зажурыўся ты чаго?» -Запыталася ў яго.Князь засмучана ўздыхае:«Сум-журба мяне з'ядае:Падкажы мне, што рабіць?Дзіва тое як набыць?Дзесьці ў лесе ёсць яліна,На густых яе галінахТам вавёрачка пяеДы арэшкі ўсё грызе,Незвычайныя такія:Шалупінкі залатыя,А зярняткі - ізумруд,Можа, хлусяць людзі тут?»Адказала лебядзіца:«Праўда, - ёсць чаму дзівіцца.Годзе, князь, душа мая;Тое дзіва знаю я.Не сумуй, я рада службуАдслужыць табе за дружбу».Падбадзёраны пайшоўДа сябе Гвідон дамоў.Як ступіў на двор шырокі,Глянь - пад елкаю высокайТам вавёрка - смех ці грэх -Залаты грызе арэх.Шалупіначкі збірае,Ізумруды ўсе вымае,Роўна ў кучачкі кладзе,Не мыляецца нідзе.І пяе пры ўсім народзе:«Ой у садзе, агародзе».Дзіву даўся князь Гвідон:«Ну і дзякуй, - кажа ён, -Вось дык птушка - дай ёй божаЖыць, як мне, вясёла, гожа».І вавёрцы князь ГвідонЗ крышталю будуе дом.Варту ён прыставіць мусіў,І дзяка свайго прымусіў,Каб арэшкі падлічаўІ дабро ў казну здаваў.Ціха ветрык павяваеІ караблік падганяе.Сярод хваль плыве крутыхЁн на ветразях сваіх.Міма вострава на моры,Дзе стаіць цудоўны горад,З прыстані гарматы б'юць,Знак прычаліць падаюць.Вось прычальваюцца госці;Князь Гвідон іх кліча ў госці,Корміць, поіць, як сваіх,Хоча выпытаць у іх:«Чым вы, госці, гандлявалі?Шлях куды свой скіравалі?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзіла не раз.Мы там коньмі гандлявалі,Жарабцоў мы прадавалі;А нам тэрмін падышоў, -Едзем мы цяпер дамоўМіма вострава Буяна,Да славутага Салтана».Кажа князь тады купцам:«Добры шлях, панове, вамПа прасторах акіянаДа славутага Салтана.Ды скажыце: князь ГвідонНізкі шле цару паклон».Госці голавы схіляюцьІ ў дарогу ад'язджаюць...Князь да мора падышоў,Лебядзіцу ўбачыў зноў.Моліць князь: душа так прагне,Парываецца і цягне.Вось яна тады ягоЗноў апырскала ўсяго.Князь тут мухаю зрабіўся,Паляцеў і апусціўсяПаміж мора і нябёс,На судне і ў шчэлку ўпоўз.Вецер весела шуміць,Судна борздзенька бяжыцьМіма вострава Буяна,Да славутага Салтана.Край жаданы - гэта ёнІм ужо здалёк відзён.Вось на бераг выйшлі госці;Цар Салтан іх кліча ў госці, -Удалец наш загудзеўІ ў палацы паляцеў.Перад ім увесь у злацеУ сваім Салтан палацыПад каронай залатой, -Сум на твары, неспакой.А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Пры цару яны сядзяць,Злосна жабамі глядзяць.Цар Салтан гасцей саджаеЗа свой стол і ў іх пытае:«Вы ў якой, скажыце мне,Пабывалі старане?Як за морам? Як жывецца?Што чуваць на белым свеце?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.А жывуць там людзі дбала.І дзівосаў ёсць нямала:Выспа ў моры дзесь ляжыць,На ёй горад зіхаціцьЗлатаглавымі царквамі,Церамамі і садамі.Там крыштальны дом стаіць,Елачка над ім шуміць,А вавёрачка ручная -Весялушачка такая -Толькі песенькі пяеДы арэшкі ўсё грызе.Незвычайныя такія:Шалупінкі залатыя,А зярняткі - ізумруд.Не вавёрка, проста цуд.Служаць ёй усёю світай;І прыстаўлен дзяк сярдзітыЛік арэхаў весці той;Салютуе войска ёй.З шалупіння льюць манетыДы пускаюць па сусвеце.Дзеўкі сыплюць ізумрудУ кладоўкі ды падспуд.Шмат людзей жыве багатых,Там палацы, а не хаты.А сядзіць там князь Гвідон,Ён прыслаў табе паклон».Цар Салтан здзівіўся цуду:«Калі жыў я толькі буду,На той востраў паплыву,У Гвідона пажыву».А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Князя хочуць абдурыць,На той востраў не пусціць.Усміхнуўшыся, паціху,Кажа так цару ткачыха:«Дзе ж тут дзіва тое, дзе?Што каменьчыкі грызеТам вавёрачка і ў грудыПадграбае ізумруды?Гэтым цяжка нас здзівіць,Трэба праўду гаварыць.Ёсць яшчэ на свеце дзіва:Мора ўспеніцца бурліва,Закіпіць, узніме гнеўДы на бераг як шугнеХваляй пругкай, хваляй свежай;І пакіне на ўзбярэжжыУ лусцэ, як бляск зары,Волатаў аж трыццаць тры.Ды прыгожыя такія,Веліканы маладыя,Роўныя, як на падбор,З імі дзядзька Чарнамор.Гэта дзіва ўжо, дык дзіва,Людзі кажуць справядліва!»Госці шумныя стаяць,Не спрачаюцца - маўчаць.Цар Салтан аж дзіву даўся,А Гвідон як раззлаваўся...Ён над цёткай загудзеўІ на левым воку сеў.А ткачыха тут як войкне,«Ай», - і стала аднавокай.Закрычалі ўсе: «ЛавіІ даві яго, даві...Не ўцячэш, пачварнік ласы!Вось табе...» А князь тым часамЗагудзеў праз фортку зноў, -Паляцеў сабе дамоў.Князь ля мора зноўку ходзіць,З мора ён вачэй не зводзіць,Дзе па морскай сінявеЛебядзіца зноў плыве...«Добры дзень, мой князь чароўны!Што ж ты сумны, неспакойны?Зажурыўся ты чаму?» -Кажа так яна яму.У Гвідона тыя ж рэчы:«Сум-журба мяне нявечыць,Дзіва-дзіўнае ў свой крайПеранесці як - парай?»«А якое ж гэта дзіва?»«Дзесьці ўспеніцца бурліваАкіян і ўзніме гнеўДы на бераг як шугнеЁн марскою хваляй свежай;І пакіне на ўзбярэжжыУ лусцэ, як бляск зары,Волатаў - аж трыццаць тры.Ды прыгожыя такія,Веліканы маладыя,Роўныя, як на падбор,З імі дзядзька Чарнамор».Лебядзіца адказала:«Вось чаму журба запала.Не сумуй, душа мая,Гэта дзіва знаю я.Тыя воіны марскіяМне браты ўсе дарагія,Сум пакінь, ідзі дамоў,Ды прымай сваіх братоў».Князь пайшоў, забыўшы гора,Сеў на вежу і на мораПаглядаць стаў: мора ўразЗагайдалася ў той часХваляй бурнай, хваляй свежай...Ён убачыў на ўзбярэжжы,У лусцэ, як бляск зары,Волатаў аж трыццаць тры.Віцязі ідуць па двое,Са срабрыстай сівізноюДзядзька спераду ідзе,Іх да горада вядзе.З вежы князь Гвідон збягае,Дарагіх гасцей страчае;Збегся ўвесь народ на двор,Князю кажа Чарнамор:«Лебядзіца нас паслалаІ наказам загадалаСлаўны горад вартавацьІ дазоры расстаўляць.І штодзённа мы ад сённяЗ-пад глыбокага прадонняБудзем разам выплываць,Ля высокіх сцен стаяць.А цяпер нам час у мора.Пад вадою гэтак добра,Цяжка дыхаць на зямлі».І на дно ізноў пайшлі.Вецер ціха павяваеІ караблік падганяе.Ён на ветразях тугіхМкне па хвалях па крутых.Міма выспы, што на моры,Дзе вялікі ўзняўся горад;З прыстані гарматы б'юць,Знак прычаліць падаюць.Вось прычаліліся госці;Князь Гвідон іх кліча ў госці,Корміць, поіць, як сваіх,Ды спытаўся ён у іх:«Чым вы, госці, гандлявалі,Шлях куды свой скіравалі?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.Везлі мы цяпер з сабоюСрэбра, золата і зброю.А ўжо тэрмін надышоўПлысці ў шлях далёкі зноў;Міма вострава Буяна,Да славутага Салтана».Кажа князь тады купцам:«Добры шлях, панове, вам,Сінім морам-акіянамДа славутага Салтана.Ды скажыце ж: князь ГвідонНізкі шле цару паклон».Госці голавы схіляюцьУ дарогу адплываюць.Князь пайшоў да мора й сам -Лебядзіцу бачыць там.Зноўку князь: душа так просіць...Так і цягне, так і носіць...Вось тады яна ягоЗноў апырскала ўсяго.Князь малюсенькім зрабіўсяІ ў чмяля ператварыўся,Паляцеў-зажуркатаў,Хутка судна ён дагнаў.На яго і апусціўся,Там у шчыліну зашыўся.Вецер весела шуміць,Судна весела бяжыцьМіма вострава Буяна,Да славутага Салтана.Край жаданы - гэта ёнІм ужо здалёк відзён.Вось на бераг выйшлі госці.Цар Салтан іх кліча ў госці.Удалец наш загудзеўІ ў палацы паляцеў.Бачыць, ззяе ўвесь у злацеУ сваім Салтан палацыПад каронай залатой, -Сум на твары, неспакой.А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Пры цару яны сядзяць -Чатырма ўсе тры глядзяць.Цар Салтан гасцей саджаеЗа свой стол і ў іх пытае:«Вы ў якой, скажыце мне,Пабывалі старане?Як за морам там жывецца?Што чуваць на белым свеце?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.А жывуць за морам дбалаІ навін у іх нямала.Выспа ў моры там ляжыць,Горад светлы зіхаціць.Кожны дзень пабачыш дзіва:Мора ўспеніцца бурліва,Закіпіць, узніме гнеўДы на бераг як шугне,Распляснецца хваляй свежай;І пакіне на ўзбярэжжыУ лусцэ, як бляск зары,Волатаў аж трыццаць тры.Ды прыгожыя такія -Веліканы маладыя,Яны ўсе, як на падбор;З імі дзядзька Чарнамор.З мора разам ён выходзіцьІ па двое іх выводзіцьВыспу тую пільнавацьІ дазоры выстаўляць.Больш няма надзейнай вартыІ харобрай, і упартай.А сядзіць там князь Гвідон;Ён прыслаў табе паклон».Цар Салтан здзівіўся цуду:«Калі жыў я толькі буду,На той востраў паплыву,У Гвідона пажыву».Паварыха і ткачыхаНі гу-гу, а БабарыхаУсміхнулася ў адказ:«Гэтым не - не здзівіш нас.І сабе па двое ходзяць;Людзі з мора там выходзяцьМожа, праўда, мо хлусня,Дзіва тут не бачу я.Ёсць яшчэ на свеце дзіва,То не дзіва, а праўдзіва,Ёсць царэўна, што й казаць,Вочы нельга адарваць.Днём свет божы зацямняе,А сцямнее - сонцам ззяе,Месяц пад касой блішчыць,Зорка на ілбе гарыць.І вялікасна, і жваваПахаджае, быццам пава;А як стане гаварыць,Нібы рэчанька цурчыць.І кажу я справядліва,Гэта дзіва ўжо, дык дзіва».Госці кемныя маўчаць:Што спрачацца, што крычаць?Дзіву цар Салтан даецца,А царэвіч хоць злуецца,Ды вачэй шкадуе той -У бабулечкі старой.Ён загуў і закружыўсяДы на нос ёй апусціўся.Як уджаліў той чмель-зух,Нос, як порхаўка, распух.Млосна ёй, старэнькай, стала:«Ой, ратуйце! - закрычала, -Калавур! лаві, лаві!Ды даві яго, даві!..Досыць ты ўжо насваволіў,Мы цябе!..» А чмель паволіПраз акно ды морам зноўПаляцеў сабе дамоў.Князь ізноў ля мора ходзіць,З мора ён вачэй не зводзіць;Дзе па пеннай сінявеЛебядзіца зноў плыве.«Добры дзень, мой князь чароўны!Што ж ты сумны, неспакойны?Ты не радасны чаму?» -Кажа так яна яму.А хваліцца князю нечым:«Сум-журба мяне нявечыць.Людзі жэняцца; гляджу,Нежанаты я хаджу».«А каго ж ты на прыкмецеМаеш, князь?» - «Ды вось на свецеЁсць царэўна, - што казаць?Нельга вочы адарваць.Днём свет божы зацямняе,Ноччу землю асвятляе,Месяц пад касой блішчыць,Зорка на ілбе гарыць.І вялікасна, і жваваПахаджае, быццам пава,А як стане гаварыць,Нібы рэчанька цурчыць.Мо народ мне байкі бае?»Князь стаіць, адказ чакае.Змоўкла птушка. Ды, аднак,Памаўчаўшы, кажа так:«Ёсць такая чараўніца,Жонка ўсё ж не рукавіца:З белай ручкі не страсешДы за пояс не заткнеш.Услужыць табе я рада,Толькі вось што: добра ладамКаб адказ разумны даўІ пасля не наракаў».Князь Гвідон пачаў бажыцца,Што пара яму жаніцца.Што аб гэтым аб усімДобра думаў ён зусім.Што з душой, каханнем поўнай,За царэўнаю цудоўнайПеша пойдзе ён адзінХоць за трыдзевяць краін.І, ўздыхнуўшы так глыбока,Кажа птушка: «НедалёкаДоля шчасная твая,Бо царэўна - гэта я».Лебядзіца так сказала,Белым крыллем замахалаДы на бераг на крутыАпусцілася ў кусты.Пёркі птушка абтрапала,Як царэўна ў момант стала:Месяц пад касой блішчыць,Зорка на ілбе гарыць.І вялікасна, і жваваПахаджае, быццам пава;А як стане гаварыць,Нібы рэчанька цурчыць.Князь царэўну абдымаеІ да сэрца прыціскае,І вядзе хутчэй яеЁн да матухны свае.Стаў прасіць ён - упрашаці:«Ты, царыца, мая маці!Выбраў я дачку табе,Жонку слушную сабе.І мы просім дазваленняІ твайго благаславення,Просім дзетак блаславіцьУ каханні, згодзе жыць».Потым маці па закону,Зняўшы з покуці ікону,Слёзна дзетак блаславіць:«Дай жа, божа, ў шчасці жыць!»Князь жа хуценька сабраўсяІ ў той вечар павянчаўся;Сталі жыць ды пажывацьІ прыплод сабе чакаць.Вецер ціха павяваеІ караблік падганяе.Ён па хвалях па крутыхМчыць на ветразях сваіх.Міма выспы, што на моры,Дзе вялікі ўзняўся горад:З прыстані гарматы б'юць,Знак прычаліць падаюць.Прыпыняюцца тут госці,Князь Гвідон іх кліча ў госці.Корміць, поіць, як сваіх,Ды спытаўся ён у іх:«Чым вы, госці, гандлявалі,Шлях куды свой скіравалі?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.Гандлявалі мы не дарамНедазволеным таварам,А ўжо тэрмін надышоўНа далёкі Ўсход - дамоў.Міма вострава Буяна,Да славутага Салтана».Кажа князь тады купцам:«Добры шлях, панове, вам,Сінім морам-акіянамДа славутага Салтана;Нагадайце вы яму -Слаўнаму цару свайму:Ён у госці абяцаўсяІ дагэтуль не сабраўся.Шлю яму я свой паклон».Госці едуць, а ГвідонДома ў гэты час застаўся,З жонкаю не развітаўся.Вецер весела шуміць,Судна лёгенька бяжыць,Міма вострава Буяна,Да цара свайго Салтана;Край знаёмы - гэта ёнІм ужо здалёк відзён.Вось на бераг выйшлі госці,Цар Салтан іх кліча ў госці.У палац ідуць купцы, -Цар сядзіць там у вянцы,А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Ля цара яны сядзяць,Чатырма ўсе тры глядзяць.Цар Салтан гасцей саджаеЗа свой стол і ў іх пытае:«Госці вы стала майго,Дзе вы ездзілі, чаго?Там, за морам, як жывецца?Што чуваць на белым свеце?»Карабельшчыкі ў адказ:«Свет аб'ездзілі не раз.Людзі там жывуць шчасліва.Ёсць яшчэ такое дзіва:Выспа ў моры там ляжыць,Светлы горад зіхаціцьЗлатаглавымі царквамі;Між палацамі, садаміКрышталёвы дом стаіць,Елачка над ім шуміць.І вавёрка там ручная,Ды свавольніца такая!Яна песенькі пяе,Ды арэшкі ўсё грызе.Незвычайныя такія;Шалупінкі залатыя,Зерне - чысты ізумруд,А вавёрка - проста цуд!Там яшчэ другое дзіва:Мора ўспеніцца бурліва,Закіпіць, узніме гнеўДы на бераг як шугне,Разліецца хваляй свежайІ пакіне на ўзбярэжжыВолатаў аж трыццаць тры,У лусцэ, як бляск зары...Ды прыгожыя такія, -Веліканы маладыя,Як пад мерку - на падбор,З імі дзядзька Чарнамор.І няма больш пільнай варты,Больш надзейнай, больш упартай.Жонка ў князя, як сказаць, -Нельга вочы адарваць.Днём свет божы зацямняе,Ноччу землю асвятляе,Зорка на ілбе гарыць,Месяц пад касой блішчыць.Князь Гвідон там уладарыць,Кожны шчыра яго славіць;Ён прыслаў табе паклон,На цябе злуецца ён.Ты ж у госці абяцаўся.І дагэтуль не сабраўся».Цар ужо тут не стрымаў,Флот падаць ён загадаў.А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай Бабарыхай,Змову здрадніцы плятуць, -Не пусціць на востраў-цуд.Ды Салтан і не зважаеІ свавольніц суцішае:«Што, я цар вам ці хлапчук?Слухаць нават не хачу!»Ён нагой са злосці тупнуў,Выйшаў і дзвярамі грукнуў.Ля акна Гвідон сядзіцьІ на мора ўсё глядзіць.Не шуміць яно бурліва,Толькі плешчацца ляніва.Ледзь прыкметна там плыліУ блакіце караблі.Цераз роўнядзь АкіянаЕдзе флот цара Салтана.Князь Гвідон раптоўна ўстаў,Гучна-гучна закрычаў:«Мая мамка дарагая!Ты, князёўна маладая!Паглядзіце вы туды:Едзе бацька мой сюды».Флот да выспы падыходзіць,Князь Гвідон трубу наводзіць:Цар на палубе стаіцьІ ў трубу на іх глядзіць.З ім ткачыха з паварыхай,З сваццяй бабай Бабарыхай;Іх здзіўляе надзвычайНевядомы гэты край.Вось з гарматаў запалілі,На званіцах зазванілі;Сам да мора йдзе Гвідон;Там цара страчае ён.З паварыхай і ткачыхай,З сваццяй бабай Бабарыхай;Князь у горад іх вядзе,Моўчкі сам за імі йдзеУ палацы ён з гасцямі:Там у латах каля брамы,У лусцэ, як бляск зары,Волатаў аж трыццаць тры.Ды прыгожыя такія -Веліканы маладыя,Як пад мерку, на падбор,З імі дзядзька Чарнамор.Цар ступіў на двор шырокі:Пад ялінаю высокайТам вавёрачка спявае,Залаты арэх лузгае.Ізумрудзінкі вымаеІ ў мяшочак апускае.І засыпаны двор тойШалупінкай залатой.Госці ўсё тут аглядаюць.Пра царэўну праўду баюць:Месяц пад касой блішчыць,Зорка на ілбе гарыць.І вялікасна, і жваваПахаджае, быццам пава,І свякроў сваю вядзе.Цар глядзіць - і пазнае...«Што я бачу? Ці здаецца?!Можа, маніць маё сэрца?»У грудзях заняўся дух,Свет ад слёз яго патух.Абдымае ён царыцуІ сынка, і маладзіцу.Ён спраўляе пышны бальНа сусвет увесь амаль.А ткачыха з паварыхай,Сваццяй бабай БабарыхайПахаваліся ў куткі;Іх і там знайшлі-такі.Давялося ім прызнацца,Павініцца, разрыдацца.З радасці Салтан траіхАдпусціў дадому ўсіх.Спаць вялі пасля Салтана,Ён спяваў, хістаўся п'яны.Я там быў: мёд, піва піў -Толькі вусы абмачыў.