48687.fb2
— Куды мне ісці?
— Стань, дзе стаяў, і не лезь пад гарачы язык. Саўка стаў каля мяне. Ягоныя плечукі часта-часта калаціліся.
— Большую калону на школу, а меншую — шукаць каменьчыкі,— скамандаваў пан Бадзей.
Я хацеў запытацца ў Саўкі, пра якую школу і якія каменьчыкі гэты жываглот кажа, ды не паспеў. Набеглі стражнікі, сталі штурхаць нас, дзелячы на дзве калоны. Большую пагналі кудысьці за баракі, а меншую, у якой былі я, Пятрусь і Саўка, прывялі на пляц, увесь усыпаны вострымі каменьчыкамі-краменьчыкамі.
Людзі адразу ж разышліся па пляцы і, ступаючы асцярожна, бы па шкле, пачалі нешта шукаць, пільна-пільна ўглядаючыся.
— Што яны шукаюць? — пацікавіўся Пятрусь у Саўкі.
— Той каменьчык, які тут наш Іванка згубіў. Ну й прыдумалі! Дураць бедным людзям галаву.
Не верыцца, што народны цар Іванка гуляў па такім вострым каменні.
— Махляры, — не стрымаўся я. — Выдумалі пра каменьчык.
Саўка ўздыхнуў.
— Паабяцалі, што выпусцяць з п'афілактоыя таго, хто яго знойдзе.
Паабяцалі… Каб у душы надзея цеплілася. Не хочуць, каб сталі такія ж абыякавыя, як Саўка. Хочуць, каб боль адчувалі, каб не тупілася яна. Калі людзям балюча, то ім радасць. Яны нават не радасцю, а чужым болем жывуць.
Прыгадалася, як бацька расказваў пра цётку, якая жыла ў суседняй вёсцы. Хвалілася тая цётка: «Калі я з кім-небудзь пасваруся, то і паем з апетытам». Яе сварка, вядома, некаму бокам вылезе. А ёй добра, весела. І гэтыя на яе падобныя.
— Саўка, — перапыніў мае думкі Пятрусь, — куды большую калону паслалі?
— Будаваць школу для сына пана Катовіча. Ён адзін у ёй будзе вучыцца. Так пану Катовічу захацелася.
Для аднаго вучня школу будуюць! Відаць, немаленькую. Што ж сын пана Катовіча стане там рабіць? Хіба сабак ганяць? Змарнее, і першы клас не скончыўшы. Няўжо пан Катовіч не разумее, што родны сын стане няшчасным? А мо разумее, ды так хочацца яму?
— Трэба ўцякаць адгэтуль, — сказаў Пятрусь. — Не сёння, дык заўтра.
— Каменьчыкі шукайце. Пан Бадзей на нас пазіае. Бачыць на т'ы сажні пад зямлёй, — сказаў Саўка.
— Знайшоў! — раптам усклікнуў хлопец, які шукаў непадалёку ад нас. — У мяне той каменьчык, які згубіў наш народны цар Іванка.
Хлопец падбег да пана Бадзея, працягнуў каменьчык.
— Прываліла шчасце, — прамовіў хтосьці.
Ды дарэмна ён пазайздросціў. Пан Бадзей узяў каменьчык і штосілы шпурнуў яго.
— Боўдзіла! — закрычаў, шалеючы. Хлопец, мусіць, пачаў даказваць нешта сваё, бо пан Бадзей затупацеў нагамі.
— Кураня курыцу вучыць? Ды я… Я цябе ў трубе закатую…
Сказаў дык сказаў! Каб у трубе закатаваць, трэба туды залезці, сесці адзін каля аднаго.
— Боўдзіла! Ёлупень! Хіба нашаму народнаму цару Іванку такія каменьчыкі патрэбны? На мыла адпраўлю.
Хлопец пераступіў з нагі на нагу.
— Які той каменьчык? Скажыце. Шукаем, а не ведаем што.
— Знойдзеш! Згнаю-у!..
Хлопец, сагнуўшыся, пацягнуўся назад. А на пляцы з усіх бакоў:
— Ха-ха-ха…
Смяюцца. Са свайго. Радуюцца. Дык яны, нявольнікі, адзін аднаго на ражне бачылі б.
— Трэба ўцякаць, — сказаў Пятрусь.
Ні стуль ні ссюль вытыркнуўся каратканогі. Той самы, які на Саўку данёс.
— Данясу.
І тут… (гэтага я не чакаў) да яго рвануўся Саўка.
— Не-э…
— Данясу.
— На калені пеад табою стану. Хочаш?
— Данясу, — каратканогі павярнуўся і пабег. «Яшчэ адзін хвост ад селядца заслужыць», — падумаў я.
Нас зноў пастроілі па тры ў рад. Пан Бадзей зыркнуў вачыма.
— Некаторыя з вас хочуць уцячы. Калі сабака ўцякае, то яго прывязваюць. Так прывязваюць, каб не сарваўся. У добрага гаспадара заўжды добры аброжак і добры ланцуг. У нас таксама гэткага дабра хапае.
Я з нянавісцю глядзеў на яго. Выматвае кішкі. Лічыць, што мы сабакі. «Сам ты сабака. Астрыжаны і бясхвосты», — рупіла крыкнуць мне. І абавязкова крыкнуў бы, калі б на пляц, засопшыся, не ўляцеў Сіні Нос.
— Паэт Карней ідзе, — гукнуў ён. — Будзе свае вершы чытаць.
Пан Бадзей ураз перамяніўся. Ягоны твар выцягнуўся, як лісіная морда.
— Сам паэт Карней ідзе. Хоча пацешыць вас, ёлупняў. Каб у ладкі дружна пляскалі. Хто не будзе пляскаць, таму так плясну, што зваліцца.
З-за рога барака паказаўся паэт Карней. Пан Бадзей пайшоў яму насустрач.
— Добры дзень паэту Карнею, — здаля прывітаўся.
А паэт Карней у адказ: