50906.fb2
— Але і панікаваць не трэба, — заўважыў Пеця.
З берага данеслася:
Гэта спяваў Федзя. Спяваў і акампаніраваў сабе на балалайцы, якая, відаць, яшчэ не настолькі намокла, каб прыйсці ў нягоднасць.
— Ну, добра, давайце вячэраць, — сказаў Пеця.
— Шчаўе-шчаўе! — праспяваў Федзя. — Ад яго такі апетыт! Зараз бы цэлага барана з'еў!
— Кінь гаварыць пра ежу! — сказаў Вася. Федзя хацеў нешта запярэчыць, але Пеця зрабіў яму знак, і ён прамаўчаў.
Аднак Вася кінуўся ў траву і зарыўся ў яе з галавой.
— Чорт мяне падаткнуў з вамі ехаць! Сядзеў бы зараз дома і чай піў!
— Ха-ха-ха! — засмяяўся Федзя. — Ніколі ў жыцці так не смяяўся.
— Ды ты бервяно сапраўднае! — вымавіў Вася скрозь слёзы. — У цябе да людзей і кроплі спачування няма!
— А ты панікёр, вось ты хто! — перастаўшы смяяцца, сказаў Федзя. — І якое да цябе спачуванне можа быць? Калі ўжо на тое пайшло, дык мы ўсе ў аднолькавым становішчы. Чаму ж табе аднаму трэба спачуваць? Гэта па-першае. А па-другое, магу цябе суцешыць. Памрэш ты вельмі не хутка. Чалавек можа пражыць без ежы тры або чатыры дні. Калі вада ёсць. А вады ў нас, як бачыш, хапае.
— Ты прыгадай французскага доктара Алена Бамбара, — дадаў Пеця. — Колькі ён дзён правёў у акіяне без прэснай вады і ежы! І не памёр.
— Вось сказаў дык сказаў,— запярэчыў Вася. — У акіяне столькі рыбы!
— Ну і мы не памрэм, — сказаў Федзя. — У нас і вада, і шчаўе.
— Але якія пакуты давядзецца нам перажыць! — голасам, поўным жаху, прашаптаў Вася.
— І ніякія гэта не пакуты, — стаяў на сваім Федзя. — Проста невялікія цяжкасці.
— Для цябе, можа, і невялікія, а я гэтага не перанясу…
— У вайну людзям і не такое пераносіць даводзілася, — напомніў Федзя словы, якія не так даўно чуў на піянерскім зборы ад самога Басі.
— Дык на тое і вайна! — згадзіўся Вася.
— Затое ў нас будзе такая загартоўка, якой няма ні ў каго з нашых таварышаў! — сказаў Федзя.
Ён зноў узяў балалайку і заспяваў:
— Ты б лепш падумаў, як выбрацца адсюль, — сказаў Вася.
— Гэта, бадай, правільна, — згадзіўся з ім Пеця. — Ты ведаеш, Федзя, выратаванне само не прыйдзе. А што, калі паспрабаваць звязаць які-небудзь плыт і…
— Хадзем! — узрадаваўся Федзя. — Трэба пахадзіць па беразе. Можа, там знойдуцца якія-небудзь бярвенні…
Тут Пеця раптам ускочыў, адной рукой тузануў Федзю, а другой паказаў удалечыню, на раку.
— Лодка! — закрычаў ён. — Лодка! Эге-гей! Сюды-ы! Людзі!.. Давайце разам крыкнем! Тры-чатыры! Эге-гей! Э-э-э!
Яны закрычалі ўтрох.
— Не, не чуваць адсюль, — сказаў Федзя. — Надта далёка.
Пеця ляпнуў сябе далоняй па лбе, зняў шапку і пачаў шукаць нешта пад скураной аблямоўкай.
— Знайшоў! — сказаў ён радасна.
— Што знайшоў?
— Кручок рыбалоўны.
— А лёску дзе возьмеш? — спытаў Федзя.
— У цябе пазычу.
— Але ў мяне няма.
— Ёсць! На балалайцы. Струны.
— Ну, ведаеш! Гэта падарунак.
— Балалайку ж я не паламаю. А струны ў любым магазіне купіш. Давай сюды.
Федзя паслухаўся.
— Ну вось, — сказаў Пеця, — цяпер пайшлі да берага. Там і плыт звяжам, і рыбы наловім… Вася, ты пастарайся заснуць.
І зноў Вася застаўся адзін са сваімі думкамі.
«Якія там бярвенні! Што яны там спаймаюць? А калі і спаймаюць, дык ні падпячы, ні зварыць: запалак няма».
Вася з тугой глядзеў на раку, і раптам… зусім побач з берагам убачыў лодку!
Не памятаючы сябе, памчаўся Вася да берага.
— Дзядуля, дзядуль! — закрычаў ён, убачыўшы ў лодцы старога.
— Ты што?
— Ды вось…
Блытана расказваў Вася пра тое, што здарылася з ім і яго таварышамі.
— …Спачатку ўсё было добра. А потым такая бура ўзнялася! Вады ў лодку набралася, хвалі праз борт так і скачуць. Лодка і перакулілася.