51762.fb2 Эльдарада просіць дапамогі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 34

Эльдарада просіць дапамогі - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 34

Мы глянулі ў акно і ўбачылі на шыбіне чыйсьці расплюснуты нос.

— Вось гэта падаруначак! — усклікнуў я. — Нейкі чорт да нас лезе.

Наташа тарганула мяне за рукаў:

— Ён кліча нас. Чуеш?

Мы з Міхасём падышлі да акна.

— Я Апельсін, Апельсін, — данеслася глуха, як з-пад вады.

Апельсін… Неяк смешна мне стала. Апельсін… Нашым камарам толькі апельсінаў і не хапае. Цікава: чаго гэты Апельсін так упёрся носам у шыбіну, чаго ён хоча ад нас? Няўжо Кляйн яшчэ адзін сюрпрыз падрыхтаваў?

— Я індзеец. Апельсін — маё імя, яго мне Кляйн даў. Вы мяне бачылі. Я мост вартаваў.

Значыць, гэта той вартаўнік. Мы за яго заступіліся, а ён, відаць, хоча дапамагчы нам.

— Адчыніце. Акно адчыніце.

Адчыніце… Гэтае акно і з гарматы не праб'еш.

— Адчыніце. Пад падаконнікам ёсць кнопка. Націсніце на яе.

Я ўкленчыў, пачаў хутка-хутка мацаць абедзвюма рукамі, шукаючы нябачную кнопку. Здаецца, намацаў, знайшоў. Хвалюючыся, націснуў. Акно бясшумна расчынілася.

Апельсін прасунуў галаву ў акно.

— Спускайцеся за мною. Тут лесвіца. Спачатку Наташа, потым я і нарэшце Міхась

злезлі па лесвіцы на зямлю.

— Ідзіце за мною. Я вас выведу адгэтуль, — сказаў Апельсін.

ЦІ МОЖНА ВЫРАТАВАЦЦА АД ПАВУКА-ЛЮДАЕДА?

Апельсін прывёў нас у зямлянку. У зямлянцы стаяў стол, збіты з дошак, гарэла газніца. Гэткія газніцы ў наш школьны музей вучні прыносілі.

А яшчэ паўз сцен цягнуліся драўляныя нары. На нарах ляжала трава.

Апельсін паказаў нам на нары.

— Тут будзеце спаць. Так цяпер усе жыхары Эльдарада жывуць.

Я пазіраў на гэтыя нары і не верыў, што нарэшце вырваліся з учэпістых лап Кляйна.

— Як ты даведаўся, што мы ў камарыным пакоі сядзім? — запытаўся Міхась у Апельсіна.

Апельсін прысеў на нары.

— Кляйн за намі сочыць, а мы за Кляйнам. Я ўсё пра вас ведаю: і як сабаку адчапілі, і як з Кляйнам спрачаліся, і як вас пчолы пакусалі, і чаму ў камарыны пакой трапілі. Скажыце, праўда, што вы з Савецкага Саюза прыляцелі?

— З Савецкага Саюза. З Беларусі,— з гонарам адказала Наташа.

— Мне Кока-Кола пра Савецкі Саюз расказваў,— усхвалявана прагаварыў Апельсін. — Мы з ім раней у лабараторыі працавалі. Я і чытаць, і пісаць, і чарціць умею. Але неяк не дагадзіў Кляйну. Яму цяжка дагадзіць. Вось і паставіў мост вартаваць. А праўда, што ў Савецкім Саюзе ўсе дзеці вучацца?

— Не толькі дзеці, але і дарослыя, — сказала Наташа. — У тэхнікумах, у інстытутах, у акадэміях, ва універсітэтах. Такіх дарослых студэнтамі называюць. А летам мы працуем, адпачываем. У піянерскіх лагерах. Такіх лагераў у нас многа-многа.

— Дзіўна, — прамовіў Кляйн.

— А што ж тут дзіўнага? У нас і дарослыя адпачываюць. У вялікіх-вялікіх дамах. Такія дамы дамамі адпачынку называюцца, санаторыямі.

Апельсін некалькі хвілін маўчаў. Сядзеў, апусціўшы галаву. Відаць, думаў пра тое, што Наташа расказала.

— А вы Кока-Колу бачылі? — запытаўся ён нарэшце.

— Як цябе цяпер, — хуценька сказаў я. — Кока-Кола папрасіў, каб дапамаглі вам, каб Кляйнаву лабараторыю знішчылі. Мы з ім на «Яшчарцы» прыляцелі. Банан і Кальмар здагадаліся, што мы з Савецкага Саюза. І тады Кока-Кола ўзарваў «Яшчарку». А мы на парашутах спусціліся.

Апельсін паківаў галавою:

— Кока-Кола быў смелы. Яго Кляйн не любіў. Кока-Кола хацеў нашым суседзям дапамагчы.

— Дык у вас і суседзі ёсць? — спытаўся Міхась.

— Ёсць, але мы з імі ніколі не сустракаліся. Чулі пра краіны Лацінскай Амерыкі?

— Канечне, — сказаў Міхась. — Ім цяпер нясоладка. Яны многа грошай багатым капіталістычным краінам павінны. Ніяк не выплацяць.

— Не выплацяць. А ў нас багацце: каштоўныя камяні, золата.

— І вы дапамаглі ім? — запыталася Наташа. Хмурынка прабегла па твары індзейца.

— Кока-Кола Кляйну сказаў, што трэба дапамагчы. Кляйн быццам згадзіўся. Загадаў золата і каштоўныя камяні на адну паляну пазносіць. Ніхто не пярэчыў. Пазносілі мы багацце, а Кляйн так зрабіў, што яно ў камяні ператварылася. Цяпер сочым, каб паляна лесам не зарастала.

— Хлопчыкі, дык мы спусціліся на той паляне! — усклікнула Наташа. — Гэта «Паляна валуноў». Здагадаліся?

— Здагадаліся. А што з таго? — прагаварыў Міхась.

— Бяда нас заўтра чакае, — паціху сказаў Апельсін. — Сённяшняю ноччу многія ад Кляйна паўцякалі. Ен хоча зранку павука-людаеда на паляванне выпусціць. Некаторыя там, у лабараторыі, ужо загінулі…

Я вырашыў супакоіць Апельсіна.

— Палохае вас Кляйн. Няма ў яго павука-людаеда. Яму шымпанзэ Мікі жывот суком прапароў.

— Другога людаеда Кляйн вырасціў. Яшчэ страшнейшага. У яго нюх, як у крата.

«Нюх як у крата…» Сапраўды, ад такога павука і пад зямлёю не схаваешся. Крот чуе пах дажджавых чарвей нават праз паўтараметровую тоўшчу зямлі. Але крот чарвямі харчуецца. А павук-людаед… Ен, вядома, не чарвей будзе шукаць. Ен і нас у гэтай зямлянцы знойдзе. Што ж рабіць?

— Калі ў нас на градах крот завёўся, — кажу, — мама ў яго нару паклала галаву ад селядца. Крот рэзкіх пахаў не церпіць. А калі і нам селядцамі павука-людаеда адагнаць?

— Няма селядцоў у Эльдарада, — развяла рукамі Наташа.